radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларускім тэатры лялек год ня могуць вырашыць праблемы з продажам квіткоў. І справа не ў дэфіцыце

https://smarturl.click/gg2j4

Дырэктарка Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек Тацяна Тоўсьцік заявіла, што ўжо год спрабуюць вырашыць праблемы з набыцьцём квіткоў на спэктаклі тэатру.

Паводле яе, сайт атакуюць «боты — праграмы, зробленыя адмыслова для адсочваньня броні квіткоў».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ў сакавіку зьнізіўся продаж новых аўтамабіляў

https://smarturl.click/b5g3n

У Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі зьвязваюць гэтую сытуацыю са зьменамі ва ўмовах фінансаваньня, якія часова паўплывалі на актыўнасьць пакупнікоў.

Лідэрамі продажу ў студзені-сакавіку 2025 году сталі маркі Belgee/Geely (з рынкавай часткай 42%) і LADA (з часткай 33%). Агулам на гэтыя брэнды прыходзіцца 75% продажу новых легкавых аўтамабіляў.

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі, а таксама ў сувязі з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі гэтай вайны больш за паўтары сотні замежных кампаній і сэрвісаў спынілі ці абмежавалі сваю працу ў Беларусі.

На фота: зборка аўтамабіляў Geely на прадпрыемстве BelGee каля Жодзіна, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставаньне, расклад ЦТ ужо вядомы

https://smarturl.click/5ZRx0

У Беларусі 9 красавіка стартавала рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) для абітурыентаў.

Як паведамляецца на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў (РІКВ), зарэгістравацца на здачу ЦТ можна з 9 да 22 красавіка.

Зрабіць гэта можна двума спосабамі:

запоўніць электронную форму на сайце РІКВ;
прыйсьці асабіста ў адзін з пунктаў рэгістрацыі.
У апошнім выпадку трэба мець пры сабе дакумэнт (або яго копію), які сьведчыць асобу.

На фота: картка для цэнтралізаванага тэставаньня, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

https://smarturl.click/mB81O

Аляксандар Лукашэнка прызначыў кіраўніком Віцебскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных Максіма Суботу, які да гэтага прызначэньня працаваў намесьнікам начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму.

Як вынікае з адпаведных указаў Лукашэнкі, кіраўніка Віцебскага абласнога ЎУС Андрэя Любімава перавялі ў Менск на аналягічную пасаду.

Праваабаронцы лічаць абодвух палкоўнікаў міліцыі датычнымі да рэпрэсій і гвалту супраць удзельнікаў пратэсту ў 2020 годзе.

На фота: затрыманьні каля ГЦ «Галерэя» на праспэкце Пераможцаў у верасьні 2020 году, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

55 гадоў таму ў Менску адбыліся стыхійныя хваляваньні на месцы забойства гіпі Вячаслава Максакава

9 красавіка 1970 году ў Менску на вуліцы Энгельса адбыліся стыхійныя хваляваньні. Яны прайшлі на месцы забойства 18-гадовага гіпі Вячаслава Максакава, забітага двума днямі раней. Удзел у акцыі ўзяло ад 100 да 400 чалавек.

Больш падзей можна знайсьці ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/w4Y6W

На здымку месца пахаваньня Вячаслава Максакава на Маскоўскіх могілках у Менску
Крыніца: Ритуальная Служба Обряд / YouTube

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белым доме заявілі, што 104% мыты на Кітай набудуць сілу ў сераду

https://smarturl.click/y6dRL

Мыты ў 104% у дачыненьні да Кітая набываюць сілу сёньня пасьля апоўначы, заявіла на брыфінгу прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьці перад навучэнцамі каледжа правялі паказальны суд за абразу Лукашэнкі

https://smarturl.click/0BMmn

У прысутнасьці навучэнцаў каледжу Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэта судзьдзя Марыя Аліфярук прызначыла мужчыне, якога абвінавацілі ў «публічнай абразе» Лукашэнкі, 2 гады «хатняй хіміі». У прэс-службе суда гэты паказальны працэс назвалі «прафіляктычным мерапрыемствам», мэта якога нібыта «зьберагчы непаўналетніх ад неабдуманых учынкаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух грамадзян Кітаю, якія ваявалі на баку Расеі

https://smarturl.click/lAJ4g

Прэзыдэнт Украіны сьцьвярджае, што кітайцаў узялі ў палон на тэрыторыі Ўкраіны, у Данецкай вобласьці. Ён не ўдакладніў, хто імі камандаваў і ці былі палоненыя наймітамі або яны прыехалі ва Ўкраіну на тых жа ўмовах, што і паўночнакарэйскія вайскоўцы, у рамках пагадненьня дзьвюх краін.

Таксама Зяленскі заявіў, што ёсьць інфармацыя, «што такіх грамадзян Кітая ў падразьдзяленьнях акупанта значна больш, чым два» і цяпер яе правяраюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Некалі набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Чыж, які страціў актывы ў Беларусі, разьвівае дзейнасьць у Расеі

https://smarturl.click/VRyV0

Юры Чыж, некалі набліжаны да Лукашэнкі ўплывовы бізнэсовец у Беларусі, які трапіў у няласку да яго і быў асуджаны за «махлярства і легалізацыю злачынных даходаў», зарэгістраваў у Маскве новую кампанію — «Берч Инвестментс».

Як паведаміла выданьне «Белорусы и рынок», кіраўніком кампаніі, якая будзе займацца «дзейнасьцю холдынгавых кампаній», стаў Іван Марозаў.

На фота: Юры Чыж, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Крывым Рагу разьвітваюцца з ахвярамі расейскага абстрэлу 4 красавіка, калі загінулі 19 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей.

У большасьці гарадоў Украіны з гэтай нагоды 7, 8 і 9 красавіка абвясьцілі днямі жалобы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падвысіў судзьдзю, які разглядаў справу Nexta аб кампэнсацыі, і звольніў «рэкардсмэнку» ў рэпрэсіях

https://smarturl.click/qB5DO

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Стараказьнікава намесьнікам старшыні Менскага абласнога суда і судзьдзём гэтага суда на пяць гадоў.

У чэрвені 2023 году Аляксандар Стараказьнікаў разглядаў грамадзянскі пазоў Міністэрства фінансаў і Генэральнай пракуратуры аб спагнаньні з фігурантаў «справы Nexta» — Сьцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча — маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў.

У той жа час вызваленая з пасады судзьдзі суда Наваполацку (Віцебская вобласьць) Зінаіду Балаболаву ў сувязі зь яе адстаўкай. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» па выніках 2024 году Зінаіда Балаболава заняла другое месца ў сьпісе самых рэпрэсіўных судзьдзяў. Згодна зь інфармацыяй праваабаронцаў, судзьдзя разгледзела 268 адміністрацыйных спраў.

На фота: Аляксандар Стараказьнікаў на сустрэчы з студэнтамі ў лістападзе 2024 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дакладчыца ПАРЭ назвала рэжымы ў Беларусі і Расеі «таталітарнымі»

https://smarturl.click/DYmdo

Сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі і Расеі «застаецца вельмі трывожнай», заявіла генэральная дакладчыца Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па палітзьняволеных у Эўропе Азадэ Раджхан у інфармацыйнай запісцы, падрыхтаванай да вясеньняй сэсіі ПАРЭ (7–11 красавіка).

Дакладчыца Азадэ Раджхан, якую цытуе Позірк, адзначыла, што ва ўмовах шырокага перасьледу праваабаронцаў і палітычных апанэнтаў «абодва таталітарныя рэжымы перасьледуюць таксама актывістаў, журналістаў, юрыстаў і арганізацыі грамадзянскай супольнасьці праз адвольныя затрыманьні, палітычна матываваныя абвінавачваньні, гвалт і заканадаўчыя абмежаваньні».

На фота: сымболіка Рады Эўропы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Брытанская паліцыя не праводзіць расьсьледаваньня ў сувязі са зьнікненьнем Анжалікі Мельнікавай

https://smarturl.click/L3vW3

Пра гэта Бі-бі-сі паведамілі ў прэс-службе лёнданскай паліцыі. У польскай паліцыі 29 сакавіка паведамілі, што Мельнікава ўжо некалькі тыдняў знаходзіцца па-за межамі краіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Пабла Пікаса

https://smarturl.click/y6dkm

Падзеі 8 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

На фота: фрагмэнт рэпрадукцыі карціны Пабла Пікаса «Герніка» (1937)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 красавіка

Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны

Да маці Судаленкі прыходзілі сілавікі, Максіма Ўрбановіча трымаюць у СІЗА КДБ

Былы палітвязень расказаў пра катаваньні электрашокерам і зламаныя пальцы

«Нам кажуць, што мы як бы і ня нацыя». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра каляндарную пастку

Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і паставіла новы рэкорд

«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Рады Мельнікавай. Дзе яна, польскія праваахоўнікі ня выявілі

Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой

Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне пакуль не заяўляюць аб пагрозах праз вучэньні «Захад-2025», але будуць улічваць гэты фактар

https://smarturl.click/ReLvm

Галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Аляксандар Сырскі заявіў, што ўкраінскі бок будзе ўлічваць факта правядзеньня ўвосень на тэрыторыі Беларусі супольных з Расеяй вайсковых вучэньняў «Захад-2025».

«Вучэньні — гэта найбольш прымальны спосаб перабазіраваць, перакінуць войскі, сканцэнтраваць на нейкім кірунку і стварыць групоўку войскаў. Уласна, так пачыналася і ў 2022 годзе. Вы ж памятаеце, што спачатку была створаная групоўка, яна праводзіла вучэньні, і мы ўсе спадзяваліся, што яны закончацца, расейскія войскі вернуцца на сваю тэрыторыю», — сказаў Аляксандар Сырскі ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню lb.ua.

У 2022 годзе Расея ажыцьцявіла ўварваньне ва Ўкраіну пасьля правядзеньня супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Саюзная рашучасьць» на беларускай тэрыторыі.

На фота: Аляксандар Сырскі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуса ў Польшчы абвінавацілі ў нелегальным працаўладкаваньні іншаземцаў, яго чакае суд

https://smarturl.click/oVJve

Грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць ў нелегальным працаўладкаваньні 14 іншаземцаў, у асноўным грамадзян Грузіі, у Дарлове (Паморскае ваяводзтва) Польшчы.

Як паведаміла Памежная ахова Польшчы, дзевяцёх іншаземцаў аштрафавалі, на яшчэ пяцёх, а таксама на працадаўцу-беларуса наглядны орган падасьць заявы ў суд.

На фота: порт у Гдыні, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль два тыдні няма ніякіх зьвестак пра сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. Сувязь з жанчынай зьнікла з 25 сакавіка. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка паведаміў пра гэта 27 сакавіка. Ён жа напісаў заяву ў польскую паліцыю.

Анжаліка Мельнікава — сьпікерка Каардынацыйнай рады (КР) беларускіх дэмакратычных сілаў, а раней каардынатарка праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) на чале з Паўлам Латушкам. Пасьля пратэстаў 2020 году Мельнікава зь сям’ёй пакінула Беларусь і выехала спачатку ва Ўкраіну, а пасьля ў Польшчу. Там яна заснавала фонд Białoruś Liberty, празь які праходзіла фінансаваньне для Каардынацыйнай рады і ананімнай хакерскай групы «Кібэрпартызаны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мне баліць за іх душа». Як беларускі арнітоляг робіць хаткі для соваў у Грузіі

https://smarturl.click/xVpkQ

У Беларусі цяпер вакуўм. Калегі ня могуць весьці сумесных праектаў. Узяць Белавескую пушчу, палова якой у Польшчы, другая ў Беларусі. Зразумела, што трэба займацца абедзьвюма часткамі адначасова, экспэрты павінны працаваць і з адной і з другой. А цяпер гэта немагчыма ні афіцыйна, ні неафіцыйна”. Нарадзіўся ў Маларыце, вывучаў “марскую біялёгію” ў Партугаліі, ахоўваў рэдкіх птушак і апублікаваў навуковую працу пра 68 відаў стракозаў у Беларусі. Гісторыя арнітоляга і адмыслоўцы ў стракозах Дзяніса Кіцеля.

На фота: Дзяніс Кіцель, прыватны архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве прайшлі дзьве навуковыя канфэрэнцыі беларусістаў

https://smarturl.click/j7BJq

У канфэрэнцыях узялі ўдзел навукоўцы зь некалькіх краінаў, але не зь Беларусі. 7 красавіка прайшла Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Польска-беларускія моўныя, культурныя і літаратурныя сувязі». Адна зь яе сэкцыяў была прысьвечана творчасьці Альгерда Бахарэвіча — беларускі пісьменьнік асабіста прыехаў у Варшаву і паўдзельнічаў у дыскусіях з навукоўцамі наконт сваёй творчасьці і розных яе аспэктаў.

Сёньня прайшла IV Міждысцыплінарная студэнцка-асьпіранцкая канфэрэнцыя «Беларусь — тэксты і кантэксты», у ёй узялі ўдзел навукоўцы з 8 розных унівэрсытэтаў з чатырох краінаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

13 сакавіка з акаўнту Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады

«Праверка пацьвердзіла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны плян, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя апэрацыйныя матэрыялы», — паведаміла выканаўца абавязкаў сьпікеркі Каардынацыйнай рады Станіслава Гліньнік.

Таксама, паводле яе, пацьвердзілася інфармацыя пра ўключэньне тэлефона Мельнікавай з тэрыторыі Беларусі 19 сакавіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра месца Беларусі ў сьвеце і яе саюзьнікаў

https://smarturl.click/dw6lo

«Суседзі Беларусі пачынаюць разумець, што беларуская дыктатура — гэта ня толькі яе ўнутраная справа. Без вырашэньня „беларускага пытаньня“ немагчыма казаць пра трывалы мір у рэгіёне. Бо нявырашанасьць унутрыпалітычнага канфлікту ў 2020 годзе выплюхнулася за межы і стварыла крызіс бясьпекі ў рэгіёне», — аналітык Свабоды Валер Карбалевіч разважае пра новае месца Беларусі ў сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за апошнія 10 гадоў істотна скарацілася колькасьць шлюбаў, — Белстат

https://smarturl.click/oVJ5O

Так, напрыклад, калі ў 2015 годзе ў Беларусі зарэгістравалі 82 тысячы вясельляў, дык у 2020 — ужо 50 тысяч. Летась маладыя людзі сталі ствараць сем’і ў больш сталым узросьце: сярэдні ўзрост жанчын, якія ўпершыню выйшлі замуж, склаў 26,7 года (у 2014 годзе — 25,3), а мужчын — 28,9 года (у 2014-м — 27,4).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы расцанілі як дэзынфармацыю навіну аб затрыманьні Беларусьсю на мяжы найбуйнейшай партыі выбухоўкі

https://smarturl.click/AxERg

Заява беларускай мытні аб тым, што на мяжы з Польшчай была затрымана найбуйнейшая партыя выбухоўкі, хутчэй за ўсё, зьяўляецца дэзынфармацыяй, паведаміў тэлеканал Polsat з спасылкай на польскі дасьледчы інстытут NASK, які спэцыялізуецца на кібэрбясьпецы.

Фота Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі затрыманага аўтамабіля нібыта з выбухоўкай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хачу працягваць далей». Як 10-гадовая беларуска стала мэдалісткай чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы

https://smarturl.click/lAJDL

Тры гады таму сям’я Марты Барадзіной мусіла ўцякаць зь Беларусі пасьля таго, як яе бацьку затрымалі за фатаздымкі расейскіх вайскоўцаў. У размове з Свабодай Алег і Марта Барадзіны расказалі пра посьпехі на новым месцы.

На фота: Марта Барадзіна на спаборніцтвах

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фондавыя рынкі паказалі рэзкі спад пасьля ўведзеных Трампам тарыфаў. Інфаграфіка

https://smarturl.click/ReL0x

Сусьветныя рынкі пацярпелі ад указу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які ўвёў новыя тарыфы на імпарт.

Новыя тарыфы, паводле слоў Дональда Трампа, неабходныя для балянсу сусьветнага гандлю і аднаўленьня ўнутранай вытворчасьці ў ЗША, піша рэдактар лічбавых праектаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыйн Альяс.

Гэты крок, аформлены адміністрацыяй ЗША як акт палітыкі «ўзаемнасьці» і афіцыйна ўведзены 2 красавіка, увёў базавы 10-працэнтны тарыф на імпарт з вышэйшымі стаўкамі для краін, якія маюць станоўчае сальда гандлёвага балянсу з Злучанымі Штатамі. Для некаторых краін тарыфы на імпарт у ЗША большыя за 10 працэнтаў.

На фота: Дональд Трамп з табліцай новых тарыфаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гомельскі завод ліцьця і нармаляў узяў крэдыт у банку для выплаты заробкаў, на «Гомсельмашы» — дэфіцыт кадраў

https://smarturl.click/xVpqY

Складанае становішча адразу на двух гомельскіх прадпрыемствах. На «Гомсельмашы», буйным беларускім вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, кадравы дэфіцыт. А Завод ліцьця і нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у склад аб’яднаньня, быў вымушаны ўзяць крэдыт у банку, каб выплаціць заробкі працаўнікам у пачатку 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі начныя маразы і сьнег пратрымаюцца яшчэ мінімум два дні

https://smarturl.click/0BMym

На 8 красавіка абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі.

Удзень у многіх раёнах прагназуюць сьнег, мокры сьнег, месцамі слабую завіруху. На асобных участках дарог захаваецца галалёд, тэмпэратура паветра ўначы −3 −9°С, пры праясьненьні да −11°С. Месцамі чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Сьнег і мокры сьнег прагназуюць у Менску, Берасьці, Гомлі і Магілёве. У сталіцы ўдзень тэмпэратура паветра складзе +1 +3°С, у Берасьці — +4 +6°С, у Гомлі і Магілёве — −1 +1°С.

На фота: аднаўленчыя працы ў Магілёўскай вобласьці пасьля сьнегападу, 7 красавіка 2025 году. Афіцыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Свабода пагаварыла з калегамі Анжалікі Мельнікавай, якія размаўлялі зь ёю незадоўга да афіцыйнай заявы пра яе зьнікненьне. Паводле нашых крыніц, Анжаліка зьбірала дадзеныя для складаньня кантрактаў па супрацы з Каардынацыйнай радай. Размовы адбываліся тады, калі, паводле інфармацыі Паўла Латушкі, тэлефон Анжалікі нібыта ўжо фіксавалі ў Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=ZZ_h1St5sDI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што думаюць жыхары сяла каля мяжы зь Беларусьсю праз два гады пасьля паўнамаштабнай атакі?

Жыхары сяла Дняпроўскае, якое раней было зьвязанае з суседняй краінай мостам, успамінаюць стары час і момант уварваньня расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Што яны думаюць пра беларусаў і пра ўлады Беларусі сёньня? Відэа Свабоды

Читать полностью…
Подписаться на канал