Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Беларусі — масавыя ператрусы ў агенцтвах нерухомасьці. Відэа
Адразу дзесяць кампаній трапілі пад перасьлед сілавікоў. У арганізацыях правялі ператрусы. Што адбываецца і чаго далей чакаць? Пра гэта — у відэа Свабоды
Галоўнае за 10 красавіка
📌Адзін прастойвае, іншы ў эміграцыі. Як некалі інавацыйныя заводы сталі праблемай для беларускіх уладаў і інвэстараў
📌10 фактаў пра Сержука Вітушку, лідэра легендарнай «Талакі», якому сёньня споўнілася б 60 гадоў
📌У Беларусі ня будзе дзіцячых стаматолягаў — ні ў клініках, ні сярод спэцыяльнасьцяў у мэдунівэрсытэтах
📌Стала вядома, як будзе выглядаць Пішчалаўскі замак пасьля рэканструкцыі
📌Прэм’еру Польшчы перадалі сакрэтны даклад камісіі для расьсьледаваньня расейскіх і беларускіх уплываў
📌Ці выратуе рэжым ідэалёгія? Карбалевіч аналізуе новую дырэктыву Лукашэнкі
📌Праект «Палітвязынка» заявіў пра заканчэньне дзейнасьці
У Беларусі ня будзе дзіцячых стаматолягаў — ні ў клініках, ні сярод спэцыяльнасьцяў у мэдунівэрсытэтах
https://smarturl.click/XD3ml
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла дзіцячых стаматолягаў з намэнклятуры пасадаў мэдычных і фармацэўтычных працаўнікоў.
Адным з фондаў, якія ачольвала Анжаліка Мельнікава, стаў кіраваць вайсковец, асуджаны завочна за напад на базу АМАП
https://smarturl.click/VRyzj
Як сьведчыць рэестар зарэгістраваных у Польшчы арганізацыяў, зьмена кіраўніка ў фондзе адбылася напярэдадні, 9 красавіка. Цяпер праўленьне фонду ачоліў Віталь Пацехін. Чым ён вядомы і што яшчэ робіць у Польшчы?
У Эстоніі парлямэнт абавязаў праваслаўную царкву разарваць сувязі з Маскоўскім патрыярхатам
https://smarturl.click/6W0gg
🇪🇪 Згодна з законам, фізычным ці юрыдычным асобам, якія знаходзяцца за мяжой і маюць значны ўплыў, будзе забаронена кіраваць эстонскімі рэлігійнымі абʼяднаньнямі, калі яны нясуць пагрозу бясьпецы, канстытуцыйнаму ладу ці грамадзкаму парадку Эстоніі, а таксама падтрымліваюць ваенную агрэсію або заклікаюць да вайны.
Эўразьвяз пасьля заявы Трампа прыпыняе контрзахады ў адказ на мыты ЗША, — кіраўніца Эўракамісіі
https://smarturl.click/13MRO
«Мы хочам даць перамовам шанец. Фіналізуючы контрзахады ЭЗ, якія атрымалі моцную падтрымку з боку нашых дзяржаў-чальцоў, мы прыпыняем іх на 90 дзён», — заявіла Урзуля фон дэр Ляен і дадала: калі перамовы не будуць пасьпяховымі, контрмеры пачнуць дзейнічаць.
Учора прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра 90-дзённую паўзу і «істотнае зьніжэньне» ўзаемных мытаў з 75 краінамі на гэты пэрыяд.
Саўладальнік холдынгу «Садружнасьць» Луцэнка другі год запар названы самым пасьпяховым бізнэсоўцам Беларусі
https://smarturl.click/zdp9w
Партал «Белорусы и рынок» апублікаваў рэйтынг пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі за 2025 год. Расказваем, хто трапіў у топ рэйтынгу і як ён зьмяніўся за апошні год.
Адзін прастойвае, іншы ў эміграцыі. Як некалі інавацыйныя заводы сталі праблемай для беларускіх уладаў і інвэстараў
https://smarturl.click/oVJqM
Акумулятарны завод у Берасьці, супраць будаўніцтва якога пратэставалі мясцовыя жыхары, ідзе ў прастой. Свабода прыгадала гісторыі пяці беларускіх сучасных прадпрыемстваў, якія, нягледзячы на пэрспэктывы, сталі праблемай як для ўладаў, так і для сваіх уладальнікаў.
Амэрыканскія і азіяцкія біржавыя індэксы ўзьляцелі пасьля рашэньня Трампа адтэрмінаваць увядзеньне ўвазных мытаў
https://smarturl.click/kZ6qX
Пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў адтэрмінаваць увядзеньне ўвазных мытаў у дачыненьні да большасьці гандлёвых партнэраў Злучаных Штатаў, кошты на акцыі амэрыканскіх і азіяцкіх кампаній рэзка пайшлі ўверх. Расьлі нават кітайскія біржы нягледзячы на тое, што Трамп павысіў для Кітая ўвазныя мыты да 125%.
Стала вядома, як будзе выглядаць Пішчалаўскі замак пасьля рэканструкцыі
https://smarturl.click/QbMww
Агенцтва «Минск-Новости» апублікавала прадстаўленыя «Менскпраектам» рэндэры таго, як можа выглядаць пасьля рэканструкцыі Пішчалаўскі замак у Менску, вядомы беларусам як «Валадарка», у якім да нядаўняга часу знаходзіўся СІЗА № 1.
Паводле распрацаванай канцэпцыі, захаваюць 5 пабудоваў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў: сам замак, аднапавярховы будынак, які знаходзіцца за ім, і аб’екты першай лініі з боку вуліцы Валадарскага, якія сёньня схаваныя за агароджай. Пазьнейшыя прыбудовы і плот дэмантуюць.
10 красавіка Сержуку Вітушку магло споўніцца 60 гадоў
10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР (памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні).
Пра іншыя падзеі 10 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/5ZRap
Трамп заявіў, што павышае да 125% увазныя мыты для Кітаю
https://smarturl.click/B4zmQ
Пра «неадкладнае» павышэньне мытаў на імпарт тавараў з Кітаю прэзыдэнт ЗША заявіў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social і патлумачыў рашэньне «непавагай, якую Кітай праяўляе да сусьветных рынкаў». Разам з тым Трамп заявіў, што ў дачыненьні да іншых краін Вашынгтон прыпыняе ўвядзеньне мытаў на 90 дзён.
Напярэдадні Трамп падняў мыты на кітайскія тавары да 104%, у адказ на гэта Кітай павысіў мыты на тавары з ЗША да 84%.
Зьявіліся чарговыя відэадоказы ваенных злачынстваў расейцаў ва ўкраінскай Бучы
https://smarturl.click/WRDk6
Новае расьсьледаваньне ўкраінскай службы Радыё Свабода, падмацаванае неапублікаванымі запісамі зь відэарэгістратара і дрону, пралівае новае сьвятло на тое, як адбываліся масавыя забойствы мірных жыхароў Бучы ў час расейскай акупацыі. На кадрах ясна бачна, як расейскія вайскоўцы адкрываюць агонь па цывільных аўтамабілях у горадзе, куды прыйшлі з акупацыяй.
Аб’яднаны пераходны кабінэт папярэдзіў пра распаўсюд фэйкавага апытаньня нібыта ад яго імя
https://smarturl.click/ReLVm
У публічных Telegram-чатах беларускай дыяспары распаўсюджваецца вельмі падобная да сапраўднай анкета «Апытаньне для маладых беларусаў і беларусак», якую беларусаў просяць запоўніць нібыта ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінэту — гэта правакацыя, заявілі ў АПК.
Беларусаў просяць беларусаў быць уважлівымі, не давяраць інфармацыі, якая распаўсюджваецца празь неправераныя кантакты і ананімныя акаўнты, не запаўняць падазроныя анкеты і паведамляць пра такія выпадкі ў АПК.
МЗС Кітаю адрэагаваў на інфармацыю аб сваіх грамадзянах, захопленых ва Ўкраіне ў палон
https://smarturl.click/L3vmA
«Кітайскі бок удакладняе адпаведную інфармацыю з украінскім бокам», — сказаў прэс-сакратар МЗС Кітаю Лінь Цзянь, камэнтуючы ўчорашнюю заяву Зяленскага пра захоп у палон двух кітайскіх грамадзян ва Ўкраіне.
Лінь дадаў, што ўрад Кітаю «заўсёды прасіў сваіх грамадзян трымацца далей ад зонаў узброеных канфліктаў» і ўнікаць удзелу ў войнах у якой-кольвек форме. Пры гэтым ён назваў «беспадстаўнымі» заявы аб знаходжаньні ва Ўкраіне вялікай колькасьці кітайскіх вайскоўцаў.
Украінскі дэпутат заявіў, што сярод палонных стала больш беларусаў, якія ваююць на баку Расеі. Што вядома
https://smarturl.click/oVJoj
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка заявіў, што ва ўкраінскі палон сталі часьцей трапляць беларусы, якія ваююць на баку Расеі.
Свабодзе вядома, што на цяпер ва ўкраінскім палоне знаходзяцца знаходзяцца прынамсі пяць грамадзян Беларусі, прозьвішчы якіх вядомыя.
Праект «Палітвязынка» заявіў пра заканчэньне дзейнасьці
https://smarturl.click/p2wo2
Дакладную прычыну праваабарончая ініцыятыва не патлумачыла, спаслаўшыся толькі на «апошнія навіны».
Беларусы і ўкраінцы найбольш набылі кватэр у Польшчы ў 2024 годзе
https://smarturl.click/w4YLA
Грамадзяне Беларусі набылі ў Польшчы каля трох тысяч кватэр агульнай плошчай амаль 180 тысяч квадратных мэтраў, што на 60 % больш узроўню 2023 году.
Сталі вядомыя намінанты на прэмію імя Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2024 году
https://smarturl.click/p2wL2
Паэтычная прэмія заснаваная ў гонар паэткі Натальлі Арсеньневай, аўтаркі верша «Магутны Божа», якая пасьля Другой усясьветнай вайны жыла ў эміграцыі.
Арганізацыяй уручэньня прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў, якія выступаюць за зьберажэньне і разьвіцьцё беларускай літаратурнай традыцыі.
Нямецкае выдавецтва апублікавала кнігу Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» на беларускай мове
https://smarturl.click/gg2m2
Первыданьне беларускага перакладу кнігі выйшла ў межах ініцыятывы «33 кнігі для іншай Беларусі» як вынік супрацоўніцтва выдавецтваў «Логвінаў» і Suhrkamp. Набыць кнігу можна на сайце нямецкага выдавецтва Suhrkamp.
Ці выратуе рэжым ідэалёгія? Карбалевіч аналізуе новую дырэктыву Лукашэнкі
https://smarturl.click/3QR3Z
Дзяржаўная ідэалёгія — яскравая прыкмета таталітарнай дзяржавы. Яна манапольна навязваецца дзяржавай грамадзтву з выкарыстаньнем усіх інстытутаў улады, яе абавязаны прызнаваць усе грамадзяне краіны, а гэта супярэчыць такім фундамэнтальным прынцыпам дэмакратычнай дзяржавы, як свабода сьветапоглядаў, прыярытэт правоў чалавека, адзначае Валер Карбалевіч.
ЗША і Расея правялі новы абмен вязьнямі ў рамках зьдзелкі, арганізаванай спэцслужбамі
https://smarturl.click/0BM6W
Расея і ЗША правялі абмен палоннымі раніцай у Абу-Дабі «на знак далейшага ўмацаваньня даверу».
Расея вызваліла Ксенію Карэліну (на фота), якая мае падвойнае грамадзянства ЗША і Расеі; яе летась асудзілі на 12 гадоў калёніі за ахвяраваньне менш за 100 даляраў украінскай дабрачыннай арганізацыі ў ЗША. У абмен ЗША вызвалілі Артура Пятрова, які мае падвойнае нямецка-расейскае грамадзянства; яго арыштавалі ў 2023 годзе на Кіпры на запыт ЗША за экспарт адчувальнай мікраэлектронікі.
Прэм’еру Польшчы перадалі сакрэтны даклад камісіі для расьсьледаваньня расейскіх і беларускіх уплываў
https://smarturl.click/p2wqW
Трэці даклад камісіі засакрэчаны і ўтрымлівае менш за 400 старонак новых матэрыялаў, якія могуць стаць прадметам дасьледаваньня ня толькі камісіі, але і пракуратуры і спэцслужбаў, паведаміў кіраўнік Службы ваеннай контрвыведкі Польшчы, старшыня камісіі генэрал Яраслаў Строжык.
10 фактаў пра Сержука Вітушку, лідэра легендарнай «Талакі», якому сёньня споўнілася б 60 гадоў
https://smarturl.click/3QR7p
Натхняўся лекцыямі Сагановіча, праз хваробу яго не хацелі браць у ВНУ, выклікалі на гутарку ў КДБ... з дапамогай удавы вядомага беларускага дзеяча Сержука Вітушкі Людвікі Кардзіс сабралі 10 фактаў талакоўскага пэрыяду жыцьця Вітушкі, а таксама часу, калі Сяржук зь Менску пераехаў жыць у Вільню.
Зяленскі: Украіне вядома пра 155 грамадзян Кітаю, якія ваююць на баку Расеі
https://smarturl.click/zdpOZ
Паводле Зяленскага, расейскія ўлады вэрбуюць кітайцаў у тым ліку праз сацыяльныя сеткі — распаўсюджваюць рэклямныя ролікі з заклікамі заключыць кантракт. Ва Ўкраіне маюць пашпартныя зьвесткі, зьвесткі пра месцы службы і інш. прынамсі 155 кітайцаў, якіх Расея завэрбавала на вайну, заявіў прэзыдэнт Украіны. На думку Зляенскага, афіцыйны Пэкін ведае пра гэта вэрбаваньне.
Вынесьлі прысуд кіроўцу, які ў Віцебску на машыне зьбіў 9-гадовага хлопчыка
https://smarturl.click/20MEA
Трагедыя адбылася 9 студзеня ў Віцебску. 43-гадовы мужчына ехаў на чужым Mercedes-Benz Sprinter з хуткасьцю 94 км/г — на 34 км/г больш, чым дазволена ў гэтым месцы. Пры пад’езьдзе да пешаходнага пераходу ён не запаволіў хуткасьць, не зрэагаваў на чырвонае сьвятло і ў выніку зьбіў хлопчыка, які пераходзіў дарогу. Дзіця загінула.
Кіроўцу прысудзілі 4 гады і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму і пазбавілі правоў на 5 гадоў. Ён «добраахвотна» часткова кампэнсаваў маральную шкоду бацькам хлопчыка — у памеры 770 рублёў кожнаму. З уладальніка машыны на карысьць маці і бацькі загінулага хлопчыка спагналі 99 230 рублёў кожнаму.
Арыштаваны дом Цапкалаў прадалі на аўкцыёне з чацьвёртай спробы
https://smarturl.click/13Mvy
Дом у Менску, які належыць сям’і Цапкалаў, прадалі з аўкцыёну за 1 157 200 беларускіх рублёў (каля 337 тысяч эўра) — амаль удвая менш за пачатковую цану на першым аўкцыёне. У аб’яве на продаж адзначана, што нерухомасьць пад арыштам і што ў доме зарэгістраваныя тры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх.
За 5 месяцаў у базу вышуку Расеі дадалі яшчэ 1200 беларусаў. Хто ў яе трапіў
https://smarturl.click/E1m6g
Зь ліпеня 2024 году МУС Расеі аб’яўляе ў вышук усё больш беларусаў — за апошнія 5 месяцаў у базу трапілі больш за 1200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, падлічыла @mediazona_by. Агулам у Расеі цяпер шукаюць больш за 4 700 беларусаў: сярод іх былыя палітвязьні, журналісты і блогеры, палітыкі, актывісты і праваабаронцы, добраахвотнікі, сваякі палітвязьняў і ня толькі.
Кітай у адказ павышае мыты на тавары з ЗША да 84%
https://smarturl.click/0BMWM
У адказ на ўведзеныя ЗША мыты ў 104% на імпарт кітайскіх тавараў, якія пачалі дзейнічаць сёньня, Кітай з 10 красавіка павысіць мыты на амэрыканскія тавары да 84%, паведамляе Reuters са спасылкай на кітайскае міністэрства фінансаў.
Стала вядома пра затрыманьні ў беларускіх агенцтвах нерухомасьці
https://smarturl.click/dw68k
У Беларусі прайшлі ператрусы ў агенцтвах нерухомасьці, пра гэта выданьню Tochka.by распавялітры крыніцы, не зьвязаныя адна з адной.
Паводле інфармацыі адной з крыніц, знаёмых з сытуацыяй, рэйды праходзілі ў аўторак, 8 красавіка, адразу ў 10 агенцтвах нерухомасьці, былі затрыманьні, у тым ліку кіраўнікоў.
У іншай кампаніі, якая не патрапіла ў поле зроку сілавікоў, паведамілі, што ім вядома пра ператрусах прынамсі ў шасьці агенцтвах.
Трэцяя крыніца пацьвердзіла ператрусы, дадаўшы, што яны праходзілі ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.
Фота ілюстрацыйнае: мікрааўтобус сілавікоў, архіў