Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Агенцыя USAGM прыпыніла вяшчаньне некалькіх спадарожнікавых праграмаў «Настоящего времени»
https://smarturl.click/jkMqd
4 красавіка «Настоящее время» паведаміла, што трансьляцыі ў спадарожнікавых сыстэмах Astra і Eutelsat больш не вядуцца пасьля рашэньня ўрадавай агенцыі ЗША, якая кантралюе дзейнасьць RFE/RL і «Голасу Амэрыкі». Пры гэтым «Настоящее время» ўсё яшчэ трансьлюецца ў спадарожнікавай сыстэме Hotbird. USAGM не дае тлумачэньняў свайму рашэньню.
За данаты з 2020 году асудзілі як найменей 112 беларусаў, некаторых зь іх паказалі ў дзяржаўнай тэлевізіі
https://smarturl.click/4kwaW
Усяго, паводле зьвестак «Вясны», у Беларусі 1208 палітвязьняў, зь іх праваабаронцы налічылі як мінімум 112 чалавек, якіх з 2020 году асудзілі за ахвяраваньні.
«Памнажэньне колькасьці візуальнага сьмецьця». Што думаюць мастакі пра выявы, створаныя штучным інтэлектам
https://smarturl.click/jkM1d
Свабода пагаварыла пра наступ новых візуальных тэхналёгіяў зь людзьмі, якія дзесяцігодзьдзямі ствараюць выявы ўласнымі рукамі й пачуцьцямі і не зьбіраюцца карыстацца дапамогай штучнага інтэлекту.
«Ці будзе так, што праз выкарыстаньне штучнага інтэлекту мастакі стануць непатрэбныя? А яны ніколі не былі масава ўсім патрэбныя. Шырокая публіка любіць акурат нешта прасьцейшае. Карцінкі», — разважае Лера.Читать полностью…
Чацьвёрты раз за тры тыдні. 5 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
https://smarturl.click/yq4LJ
Ад заўтра паліва на айчынных АЗС зноў падаражэе на 2 капейкі. Гэта чацьвёртае падаражэньне з 15 сакавіка. Агулам «Белнафтахім» плянуе павялічыць цэны на паліва на 16 капеек.
Фільм беларускага рэжысэра Сямашкі пасьля Бэрлінале трапіў у конкурс міжнароднага фэстывалю ў Паўднёвай Карэі
https://smarturl.click/mpx2B
«Лебядзіная песьня Фёдара Азёрава» Юрыя Сямашкі пасьля прэм’еры на Бэрлінскім кінафэстывалі ў лютым трапіла ў конкурс Паўднёвакарэйскага кінафэстывалю ў Чонджу, даведалася @reformby. Стужка пра маладога музыку Фёдара, які хоча напісаць новыя песьні і сабраць гурт, пакуль людзі навокал рыхтуюцца да Трэцяй сусьветнай вайны, будзе спаборнічаць на фэстывалі з фільмамі з Аргентыны, Францыі, Індыі, Аўстрыі, ЗША, Японіі.
Рада ААН па правах чалавека працягнула мандаты спэцдакладчыка і групы экспэртаў па Беларусі
https://smarturl.click/gpLXR
На 58-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН прынялі рэзалюцыю аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. За рэзалюцыю прагаласавалі 25 краін, 17 устрымаліся, супраць галасавалі Балівія, Бурундзі, Кітай, Куба і Віетнам.
Згодна з рэзалюцыяй, Рада ААН вырашыла падоўжыць мандаты спэцдакладчыка, а таксама Групы незалежных экспэртаў па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на наступны год. Расказваем, пра што яшчэ гаворка ў рэзалюцыі.
«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца
https://smarturl.click/XyzWA
Беларус Ільля Жалезьнякоў расказаў, як яму ў 34 гады ў Польшчы зрабілі перасадку донарскага сэрца. Пакуль ён ляжаў у шпіталі, яго падтрымлівалі незнаёмыя беларусы.
«Знайшлі для цябе орган, едзем. На ноч гледзячы. Праз усю Польшчу тэрмінова везьлі орган. Калі прыедзе сэрца, яго адразу правяраюць. Калі яно не пасуе да імплянтацыі, то едзеш назад у сваю палату. Думаю, гэта язда на матацыкле або аварыя», — узгадвае Антон.Читать полностью…
Ужо сёньня: 231 год таму паўстанцы Касьцюшкі перамаглі расейскія войскі пад Рацлавіцамі
https://smarturl.click/0eVlp
У бітве пад Рацлавіцамі з боку паўстанцаў Касьцюшкі ўдзельнічалі крыху больш за 4 тысячы пяхоты і ўзброеных сялян, а з расейскага боку – да 5 тысяч, і была пагроза далучэньня да іх яшчэ адной вайсковай калёны расейцаў.
Паводле гісторыкаў, ваеннае значэньне бітвы было невялікім, але маральна-палітычнае значэньне перамогі для баявога духа паўстаньня было неацэнным, бітва стала ў гэтым сэнсе пераломным і вызначальным момантам першай стадыі паўстаньня. Высокую баявую вартасьць і вырашальную ролю ў бітве адыгралі менавіта атрады сялян-касынэраў.
На фота: бітва паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі пад Рацлавіцамі
Галоўнае за 3 красавіка:
📌Урад Беларусі скараціў амаль на траціну пералік тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава
📌«Беларуская культура — гэта не мужык з каўтуном». Як паўставала кампанія «Будзьма», якая трапіла ў крытычную сытуацыю
📌Зьявілася новая ініцыятыва «Кніжны магістрат» у падтрымку беларускага кнігавыдавецтва. Як можна далучыцца
📌Трамп падпісаў указ аб увядзеньні новых мытаў на імпарт у ЗША, які датычыць больш за 180 краін. Беларусь і Расея ў сьпіс не ўваходзяць
📌Дзяржаўны сакратар Рубіё заявіў, што ЗША не выходзяць з NATO і не выводзяць сваіх войскаў з Эўропы
📌Дырэктыва Лукашэнкі аб дысцыпліне як сродак выратаваньня — аналіз Валера Карбалевіча
📌Вугоршчына заявіла аб выхадзе зь Міжнароднага крымінальнага суду адразу пасьля прыезду Нэтаньягу
📌Як прайшла цырымонія разьвітаньня з загінулымі амэрыканскімі вайскоўцамі. Фотарэпартаж
📌У Беларусі ў верасьні разам з вучэньнямі «Захад-2025» адбудуцца яшчэ тры вайсковыя вучэньні АДКБ
У Беларусі сакавік стаў самым цёплым за апошнія 80 гадоў
https://smarturl.click/l5vam
У Белгідрамэце паведамілі, што першы вясновы месяц 2025 году стаў выключна цёплым і разам з сакавіком 2007 году заняў першае месца ў тэмпэратурнай герархіі ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 году.
У Беларусі гандляроў апрануць у вайсковую форму. Відэа
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю расьпісала шэраг захадаў, як гандлёвыя аб’екты мусяць сустракаць — цытата — «80-годзьдзе перамогі савецкага народу ў Вялікай айчыннай вайне». Часова нават забароняць камэрцыйную рэкляму і будуць круціць савецкія песьні ваенных гадоў. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
У Беларусі забаранілі рэалізацыю масак для пажарнікаў. Расейскую прадукцыю прызналі небясьпечнай
https://smarturl.click/gpLWR
На сайце расейскай кампаніі, вытворчасьць якой знаходзіцца ў Арэхава-Зуеве Маскоўскай вобласьці, інфармацыі або камэнтароў наконт гэтай сытуацыі няма.
Урад Польшчы абвінаваціў кібэр-групы з Расеі і Беларусі ва ўмяшаньні ў выбары
https://smarturl.click/G63mV
Расейскія і беларускія кібэр-суполкі маюць дачыненьне да атакі на інфармацыйныя сыстэмы польскай партыі «Грамадзянская плятформа», якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю. Увагу на гэта таксама зьвярнуў кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск.
У Польшчы 18 траўня адбудуцца выбары прэзыдэнта.
Абмежаваньняў наведваць лясы няма толькі на Гомельшчыне, за дзень у Беларусі патушылі 7 лясных пажараў
https://smarturl.click/vwZyQ
Абмежаваньні на наведваньне лясоў дзейнічаюць ува ўсіх раёнах Віцебскай і Горадзенскай вобласьцяў і амаль на ўсёй Берасьцейшчыне, сьведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
Істотна мяняюцца ўмовы паездак беларусаў у Латвію
https://smarturl.click/672G5
Беларусы павінны будуць паведамляць мэту візыту ў Латвію, меркаваны тэрмін знаходжаньня ў краіне, месца пражываньня, маршрут перамяшчэньня і кантактную інфармацыю. Таксама трэба будзе падаваць шэраг зьвестак пра сябе і сваякоў, сярод іншага — зьвесткі аб працы ў дзяржаўных установах і службе ў войску.
Ва Ўзбэкістане прайшоў першы саміт «Цэнтральная Азія — ЭЗ». Эўразьвяз паабяцаў 12 мільярдаў эўра інвэстыцый
https://smarturl.click/718g7
У Самаркандзе (Узбэкістан) прайшоў першы ў гісторыі саміт «Цэнтральная Азія — Эўразьвяз», які разглядаюць як новы ўзровень супрацоўніцтва Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану з эўрапейскімі краінамі.
Беларускі «Вольны хор» рыхтуе новы альбом «Наша песьня», абвясьцілі збор сродкаў на яго
https://smarturl.click/JD14w
Новы альбом будзе складацца з 17 твораў, значную іх частку складае беларуская харавая спадчына, знойдзеная ў бібліятэцы і музэі Францішка Скарыны ў Лёндане. Пасьля запісу альбом плянуюць разьмясьціць на ўсіх музычных онлайн-пляцоўках зь бясплатным доступам.
Кітай аб’явіў пра ўвядзеньне мытаў у памеры 34% на ўсе амэрыканскія тавары
https://smarturl.click/Zy0xY
Міністэрства фінансаў Кітая заявіла пра ўвядзеньне мытаў у памеры 34% на ўсе амэрыканскія тавары ў якасьці меры ў адказ на мыты, уведзеныя прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Новыя мыты Кітая набываюць моц 10 красавіка.
У Віцебску 5 мэдыкаў асудзілі за зьнішчэньне вакцыны ад COVID-19
https://smarturl.click/AdvwO
Ідзецца пра мэдыкаў гарадзкой паліклінікі № 6. Паводле пракуратуры, намесьніца загадчыка паліклінікі і старшая мэдсястра сказалі тром падначаленым ім мэдсёстрам зьнішчыць рэшткі вакцыны супраць каранавірусу, тэрмін прыдатнасьці якой ня скончыўся, і даручылі напісаць у дакумэнтах, што вакцыну выкарысталі. Усіх іх асудзілі да «хатняй хіміі».
У Менску і яшчэ ў 2 вобласьцях Беларусі павысілі цану на праезд у грамадзкім транспарце
https://smarturl.click/718ml
Усьлед за Менскай і Магілёўскай вобласьцямі цану на праезд у грамадзкім транспарце павысілі ў Менску, а таксама ў Берасьцейскай і Горадзенскай вобласьцях. Расказваем, будуць каштаваць квіткі і праязныя.
Сталі вядомыя падрабязнасьці пра грамадзяніна ЗША, затрыманага ў Беларусі. Яго шукае маці
https://smarturl.click/2qnvJ
Затрыманага завуць Антон Рос. У сюжэце беларускіх прапагандыстаў мужчына сказаў, што ўжо быў у Менску некалькі гадоў таму і заявіў, што хацеў бы застацца ў Беларусі.
У рускамоўных групах у Фэйсбуку журналісты знайшлі аб'явы аб пошуку мужчыны. Паводле маці, ён цярпіць ад страты памяці і ўжо некалькі разоў за апошнія месяцы губляўся. Антон Рос апошні раз выходзіў на сувязь з аэрапорту Цюрыху 21 сакавіка, маці падала заяву аб вышуку ў мясцовую паліцыю.
«Шаўковы міраж». Свабода слова ва Ўзбэкістане вяртаецца да ўстановак часоў Карымава
https://smarturl.click/EeQzL
Найбуйнейшая па колькасьці насельніцтва краіна Цэнтральнай Азіі пасьля прыходу да ўлады Шаўката Мірзіёева дэманстравала прыкметы адыходу ад спадчыны Іслама Карымава, але некаторыя старыя звычкі паміраюць цяжка.
У Беларусі ствараюць новы суд. Якія справы ён будзе разглядаць і калі пачне працаваць
https://smarturl.click/vwZXQ
Аляксандар Лукашэнка сваім указам зацьвердзіў рашэньне аб стварэньні Апэляцыйнага эканамічнага суду.
СМІ: сужэнцу журналісткі Вольгі Сямашкі ўлады Беларусі выдалі два пашпарты на розныя імёны
https://smarturl.click/718ll
У супольнасьці «Кібэрпартызаны» паведамілі, што «пашпарт прыкрыцьця яму выдалі ў лютым 2018 году».
З Грузіі ў сакавіку дэпартавалі амаль 100 замежнікаў, у тым ліку беларусаў
https://smarturl.click/2qnlJ
На пачатку 2025 году ў Грузі пражывалі прыблізна 12 тысяч грамадзян Беларусі.
КДБ Беларусі прызнаў Facebook-старонку Свабоды і тэлеграм-канал Віталя Цыганкова «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
https://smarturl.click/opA0W
Акрамя таго, варта зьвярнуць увагу на ўнясеньне ў сьпіс YouTube-каналу «MozgON», які належыць палітвязьню Ўладзімеру Цыгановічу.
Дырэктыва аб дысцыпліне як сродак выратаваньня — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/ppQ6j
Аляксандар Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 11 «Аб удасканаленьні функцыянаваньня сыстэмы органаў улады і кіраваньня, узмацненьні выканальніцкай дысцыпліны».
Лукашэнка ўпэўнены, што любая праблема ў грамадзтве вырашаецца з дапамогай умацаваньня дысцыпліны і парадку, узмацненьня адміністрацыйнага ціску на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіраваньня, піша Валер Карбалевіч.
Урад Польшчы заявіў пра перагляд правілаў выдачы «карты паляка»
https://smarturl.click/z251p
У Польшчы зьменяць правілы выдачы «картаў паляка», якія цяпер дазваляюць іншаземцам спрошчаным чынам прыяжджаць у краіну і пазьней атрымліваць польскае грамадзянства.
Палітзьняволеную Вікторыю Кульшу чацьвёрты раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»
https://smarturl.click/0eVk5
Вікторыя Кульша мусіла выйсьці на волю ў красавіку 2025 году па заканчэньні тэрміну, але днямі яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах 4-ай крымінальнай справы па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэксу, піша @DissidentBY. Раней Вікторыі ўжо тройчы прызначалі пазбаўленьне волі па гэтым артыкуле.
Былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пасьля вызваленьня казала пра Вікторыю, што ў яе «ўжо, напэўна, адмовілі ныркі»: «Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, адмаўлялася ад вады і піцьця. Яна ўскрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШЫЗА».
«Беларуская культура — гэта не мужык з каўтуном». Як паўставала кампанія «Будзьма», якая трапіла ў крытычную сытуацыю
https://smarturl.click/ba8q7
У межах гэтай ініцыятывы праходзілі фэстывалі, канцэрты, ствараліся кліпы і шоў. Цяпер кампанія просіць дапамогі. Расказваем, што гэта за праект і ў чым яго важнасьць для беларусаў.