Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Кіраўнік Рэспублікі Сэрбскай Додзік, ордэр на арышт якога выдалі ўлады Босьніі, прыляцеў да Пуціна ў Маскву
https://smarturl.click/nyaR4
Лідэр басьнійскіх сэрбаў Міларад Додзік 31 сакавіка прыляцеў у Маскву і 1 красавіка сустрэўся з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым Додзік уцёк з Босьніі і Герцагавіны, дзе яго павінны ўзяць пад варту паводле судовага прысуду.
Галоўнае за 1 красавіка
📌Дубінай і пернікам. Як улады змагаюцца з кадравым дэфіцытам і ці дае гэта плён
📌Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА па новай крымінальнай справе
📌Мітчэл, Муракамі, Эплбаўм. Міністэрства інфармацыі дадало яшчэ 27 кніг у сьпіс забароненых для распаўсюду ў Беларусі
📌Пуцін абвясьціў самы масавы за 14 гадоў прызыў вайскоўцаў тэрміновай службы
📌Кампанія VFS Global папярэдзіла беларусаў пра схемы махлярства зь візавымі запісамі
📌У Літве знайшлі цела чацьвертага амэрыканскага вайскоўца. Ён таксама загінуў
📌Жыхары Вільні сабраліся ля амбасады ЗША, каб ушанаваць памяць загінулых амэрыканскіх салдат. ФОТА
📌У Беларусі з пачатку году на пажарах загінулі больш за 200 чалавек
Каля палігону ў Падбродзьдзі знайшлі целы чатырох амэрыканскіх вайскоўцаў
Пра абставіны трагедыі на вучэньнях NATO каля беларускай мяжы — у відэа Свабоды.
Кампанія VFS Global папярэдзіла беларусаў пра схемы махлярства зь візавымі запісамі
https://smarturl.click/JD1Xv
Кампанія VFS Global, якая абслугоўвае ў Беларусі дыпляматычныя місіі 16 краін, заклікала беларусаў, якія хочуць запісацца на падачу візы, быць пільнымі і пазьбягаць агентаў або пасярэднікаў, і нагадала, што запіс бясплатны і ажыцьцяўляецца толькі праз афіцыйны сайт кампаніі www.vfsglobal.com.
Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА. На яго завялі новую крымінальную справу
https://smarturl.click/8EG6a
Палітзьняволены анархіст Мікола Дзядок меў выйсьці на волю 4 красавіка. Але рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб вядомы публіцыст і анархіст застаўся за кратамі.
Культурна-асьветніцкі партал «Будзьма» папрасіў аб дапамозе
https://smarturl.click/B6xAg
Культурна-асьветніцкі партал пра Беларусь і для беларусаў Budzma зьвярнуўся да падпісчыкаў, сяброў і партнэраў з просьбай аб падтрымцы: каманда сутыкнулася з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасьцямі, якія могуць прывесьці да спыненьня працы.
«Спроба прыхаваць рэпрэсіі», — праваабаронца Судаленка пра зьмены на сайце Вярхоўнага суду
https://smarturl.click/Q1921
«Сайт часова недасяжны, вядуцца рэглямэнтныя працы» — такую аб’яву з 5 сакавіка можна ўбачыць на сайце Вярхоўнага суду Беларусі, калі паспрабаваць адкрыць разьдзел «Расклад паседжаньняў», дзе разьмяшчалі расклады судоў ва ўсіх судах Беларусі. Таксама з сайту зьнік разьдзел «спэцыяльнае вядзеньне», дзе публікавалі інфармацыю пра завочныя суды над тымі, хто не жыве ў Беларусі, і прысуды ім.
Наколькі важнай была гэтая інфармацыя для грамадзтва, спыталі праваабаронцу.
Дубінай і пернікам. Як улады змагаюцца з кадравым дэфіцытам і ці дае гэта плён
https://smarturl.click/aJ2Y5
У Беларусі застаецца праблема кадравага дэфіцыту, працоўных месцаў становіцца болей з кожным месяцам. Каб вырашыць праблему, улады завабліваюць мігрантаў, падымаюць заробкі і ціснуць на беспрацоўных. Свабода разабралася, што гэта дае і ў чым корань праблемы.
МУС заявіла пра затрыманьне за хабар трох мэнэджэраў Беларускай чыгункі
https://smarturl.click/LYBpA
Усьлед за адным з кіраўнікоў Беларускай чыгункі затрымалі траіх яго падначаленых, паведамілі сілавікі. Паводле МУС, яны на працягу трох гадоў бралі хабар ад прадстаўнікоў камэрцыйных структур «за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў аб выдзяленьні рухомага саставу БЧ». Затрыманьні прайшлі ў канцы 2024 году.
Навіны палітвязьняў: Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА па новай крымінальнай справе
https://smarturl.click/8EG6a
Палітзьняволены анархіст Мікола Дзядок меў выйсьці на волю 4 красавіка, але яго перавялі ў СІЗА № 1 па новай крымінальнай справе, паведамляе прысьвечаны палітвязьню тэлеграм-канал.
Падрабязнасьці справы невядомыя. Няма навінаў і наконт ужо заведзенай на яго справы за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».
У Менску сфармуюць першы атрад «народнага апалчэньня»
https://smarturl.click/0eV8n
Атрад плянуюць сфармаваць у верасьні 2025 году ў Кастрычніцкім раёне сталіцы. Раз у квартал для ўдзельнікаў народнага апалчэньня будуць праводзіць вучэньні.
Паводле закону, ўдзельнікі народнага апалчэньня, будуць знаходзіцца па месцы жыхарства і выконваць свае працоўныя функцыі. У наймальніка будзе права вызваляць іх ад працы з захаваньнем заробка і працоўнага месца.
1 красавіка 1940 году, 85 гадоў таму, у турме памёр Язэп Лёсік, беларускі мовазнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР. Быў дзеячом Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнікам Першага Ўсебеларускага зьезду. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 2-і старшыня Рады БНР, пасьля старшыня Найвышэйшай Рады БНР. Выкладчык БДУ і Белпэдтэхнікуму, правадзейны сябра Інбелкульту (1922), Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928). Аўтар шматлікіх прац па беларускім мовазнаўстве.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/5Ok5j
Паліцыя Ўкраіны раскрыла забойствы 72 мірных жыхароў Бучы ў 2022 годзе
https://smarturl.click/w9B0W
Украінская паліцыя заявіла аб раскрыцьці 72 забойстваў мірных жыхароў салдатамі расейскай арміі ў прыгарадзе Кіева Бучы вясной 2022 году. Пра гэта агенцтву «Укрінфарм» паведаміў прадстаўнік нацыянальнай паліцыі Дзьмітрый Шаўчук. Таксама раскрыты больш за 35 эпізодаў жорсткага абыходжаньня зь мірнымі жыхарамі — ад катаваньняў да згвалтаваньняў.
BySol эвакуіруе аднаго чалавека раз на тры дні — Стрыжак
https://smarturl.click/Xyz6W
З пачатку году зь Беларусі фондам салідарнасьці BySol было эвакуіравана 29 чалавек, паведаміў яго сузаснавальнік Андрэй Стрыжак 31 сакавіка ў эфіры ютуб-каналу «Обычное утро». «Такія сёньня аб’ёмы работы — практычна адзін чалавек у тры дні, — адзначыў ён. — Цяпер шмат людзей зьвяртаецца, таму што прэсінг унутры краіны не спыняецца».
ЖЫВЫ ЭФІР. Дзе сьпікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава? Факты і вэрсіі
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://www.youtube.com/live/O2DsWiD0WhM
Што магло здарыцца зь спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай, якая зьнікла некалькі тыдняў таму? Якой каштоўнай інфармацыяй валодала Анжаліка Мельнікава, да чаго мела доступ? Каму можа быць выгадна зьнікненьне сьпікеркі КР? У 20:30 менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае пацьверджаныя факты і розныя вэрсіі ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з намесьнікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам, а таксама Ўладзімерам Жыгарам — прадстаўніком арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
Кая Калас у Эўрапарлямэнце: «Калі мы не падтрымаем Радыё Свабода, мы ўручым падарунак аўтакратам ва ўсім сьвеце»
https://smarturl.click/XyzlZ
Кая Калас адзначыла, што цягам сямідзесяці гадоў на Радыё Свабода рабілі менавіта тое, што было на парадку дня ў Эўразьвязе і пра што гаварылі, а менавіта пра свабодную Эўропу і каштоўнасьць свабоды.
Акцыя памяці амэрыканскіх вайскоўцаў каля амбасады ЗША ў Вільні. Фота Свабоды
Читать полностью…Кітай пачаў маштабныя вайсковыя вучэньні вакол Тайваню, у Тайбэі выказалі пратэст
https://smarturl.click/2qnZD
Сумесныя вучэньні з удзелам арміі, флёту, вайскова-паветраных сілаў і ракетнага падразьдзелу палягаюць у набліжэньні да Тайваню з розных кірункаў для «праверкі сумесных апэрацыйных магчымасьцяў» сваіх сілаў, заявіў прэс-сакратар Усходняй вайсковай акругі кітайскіх узброеных сілаў Шы І.
У Літве знайшлі цела чацьвертага амэрыканскага вайскоўца. Ён таксама загінуў
https://smarturl.click/vwZ12
Каля палігону Падбродзьдзе знайшлі цела чацьвертага амэрыканскага вайскоўца. Ён таксама загінуў, як і трое пабрацімаў, целы якіх знайшлі раней. Вайскоўцы зьніклі раніцай 25 сакавіка, у наступныя дні разгарнулася пошукава-ратавальная апэрацыя.
Экс-рэдактара «Бабруйскага кур’ера» Анатоля Санаценку арыштавалі на 15 дзён
https://smarturl.click/G63D5
Раней Анатоля Санаценку затрымлівалі ў верасьні 2022 году. Тады яго таксама адпраўлялі на содні. «Бабруйскі кур’ер» — адна з найстарэйшых газэт Беларусі, першы яе нумар убачыў сьвет 31 жніўня 1914 году.
Эўразьвяз ня здыме санкцыяў з Расеі. Пакуль што
https://smarturl.click/O05Yo
У апошнія тыдні ЗША, Расея і Ўкраіна прапануюць рамкі для спыненьня агню — адна з прапановаў тычыцца абароны энэргетычнай інфраструктуры, другая факусуецца на зьмяншэньні баявых дзеяньняў у Чорным моры.
Пасьля пагадненьня аб спыненьні агню ў Чорным моры 25 сакавіка Масква абвясьціла, што будзе прытрымлівацца яго толькі калі Захад часткова здыме санкцыі. Пра тое, ці задаволіць ЭЗ гэта патрабаваньне Расеі, разважае эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк. #rfe_rl
Затрыманы ў Беларусі амэрыканец ня зьвязаны з выпадкам на палігоне ў Падбродзьдзі, яго вернуць у Літву
https://smarturl.click/jkM9Z
27-гадовы грамадзянін ЗША, затрыманы ў Беларусі, ніяк ня зьвязаны са здарэньнем на палігоне ў Падбродзьдзі, дзе падчас вучэньняў зьніклі чацьвёра амэрыканскіх вайскоўцаў, заявілі ў літоўскай Службе аховы дзяржаўнай мяжы.
Беларускі Памежны камітэт заявіў, што мужчына 24 сакавіка двойчы спрабаваў уехаць у Беларусь, але яму адмовілі ва ўезьдзе. Пасьля прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці за незаконнае перасячэньне мяжы амэрыканца дэпартуюць у Літву.
За 5 гадоў колькасьць кібэрзлачынстваў у Беларусі вырасла ўдвая, — Сьледчы камітэт. Якія асноўныя спосабы падману
https://smarturl.click/z25ab
Калі у 2019 годзе ў Беларусі зарэгістравалі каля 10,5 тысячы кібэрзлачынстваў, дык у 2024 годзе іх колькасьць «устойліва перавышае 20-тысячную мяжу», паведамілі ў СК. Толькі летась беларусы страцілі больш за 63 мільёны рублёў.
Сярод асноўных спосабаў падману — перадаплата за тавар, які нібыта прадаецца на гандлёвых пляцоўках за вельмі прывабную цану, дапамога сваякам, якія нібыта трапілі ў бяду, інвэставаньне ў бізнэс, дэкляраваньне даходаў, просьба дапамогі ў выкрыцьці злачынца, які ўпотай спрабуе атрымаць крэдыт на імя пацярпелага.
Мітчэл, Муракамі, Эплбаўм. Мінінфарм дадаў яшчэ 27 кніг у сьпіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі
https://smarturl.click/ppQYA
Агулам у сьпісе ўжо 92 пазыцыі. Так, у яго трапілі кніга «Жалезная заслона. Падаўленьне Ўсходняй Эўропы (1946-1956)» журналісткі і дасьледчыцы Эн Эплбаўм, раман Дэвіда Мітчэла «Воблачны атлас» (па ім зьняты аднайменны фільм) і «Нявіньніцы-самазабойцы» Джэфры Яўгенідзіс (таксама экранізаваны), «Дзеці з камэры захоўваньня» Ру Муракамі, «Самотны мужчына» і «Бывай, Бэрлін!» Крыстафэра Ішэрвуда і інш.
Мабільныя апэратары Беларусі з 1 красавіка ўвялі базавы сацыяльны тарыф. Параўноўваем цэны
https://smarturl.click/VDWm0
Мабільныя апэратары А1, МТС і life:) запусьцілі бюджэтныя тарыфныя пляны з базавым наборам паслуг (200 хвілінаў галасавой сувязі, 50 СМС і 2 Гб інтэрнэт-трафіку). Іх увядзеньне было прадугледжана ўказам № 335 «Аб наданьні паслуг сотавай рухомай электрасувязі». Глядзім, колькі каштуе сацыяльны тарыф у розных апэратараў.
У Літве вырашылі прадаць з аўкцыёну ўвезеныя зь Беларусі пажарныя машыны і малакавозы
https://smarturl.click/EeQbW
На таргі выставяць 17 пажарных машын і 17 малакавозаў, увезеных у Літву зь Беларусі ў абыход санкцыяў, заявіла генпракурор Літвы Ніда Грунскене.
У 2023 годзе ў Клайпэдзе затрымалі 17 пажарных машын, якія ехалі зь Беларусі ў Зымбабвэ. Машыны канфіскавалі, бо кампанія, якая іх вырабляла, знаходзіцца пад санкцыямі. У верасьні 2024 году паведамлялі, што Літва разглядае магчымасьць перадачы іх Украіне.
У БДУ выступіў расейскі гандляр зброяй Віктар Бут, які сядзеў у турме ў ЗША
https://smarturl.click/jkM2q
У БДУ перад супрацоўнікамі і студэнтамі 31 сакавіка выступіў расеец, гандляр зброяй Віктар Бут, які ў ЗША быў прызнаны вінаватым у змове і атрымаў 25 гадоў турмы, а пазьней быў адпраўлены ў РФ па абмене. Бут быў прадстаўлены як «расейскі грамадзкі дзеяч, прадпрымальнік, дэпутат Заканадаўчага сходу Ульянаўскай вобласьці VII скліканьня».
Галоўнае за 31 сакавіка
📌 «ПіК Свабоды». Дзе спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава? Факты і вэрсіі
📌 Латушка заявіў, што мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі
📌 Цэны, тарыфы, дапамога на пахаваньне. Што зьменіцца для беларусаў з 1 красавіка?
📌 Беларусь ужо рыхтуе перамовы з Расеяй наконт другой АЭС
📌 Лукашэнка прызначыў былога міністра ўнутраных справаў кіраўніком Горадзенскай вобласьці
📌 «Другое прышэсьце» Юрыя Караева. Аналіз Валера Карбалевіча
📌 КДБ арыштаваў бацькоўскую хату журналіста Дзікавіцкага ў Пінску
📌 У Беларусі за нелегальнае перасячэньне мяжы затрымалі грамадзяніна ЗША
📌 «Ангела Мэркель рабіла штосьці падобнае». Гісторыя посьпеху беларускага хіміка Дзьмітрыя Фірагі
📌 Радыё Свабода змагаецца за выжываньне. Зварот рэдакцыі
Радыё Свабода змагаецца за выжываньне. Зварот рэдакцыі
https://smarturl.click/EeQDW
Беларуская служба Радыё Свабода вымушаная адправіць частку рэдакцыі ў адпачынак, бо прыпынена фінансаваньне. Мэдыякарпарацыя «чакае афіцыйнага пацьверджаньня ад USAGM аб аднаўленьні грантавага фінансаваньня», але гэтага пакуль не адбылося. Адпаведна, кампанія ня мае належных сродкаў для паўнавартаснай працы.
З гэтай прычыны мы вымушаныя адправіць частку нашай рэдакцыі ў адпачынак. Адпаведна, бліжэйшым часам публікацыяў на нашых плятформах стане прыкметна менш. Некаторыя з нашых знакавых праектаў — «ПіК Свабоды» на YouTube-канале «Свабода Premium» ці «Тлумачым з Гурневічам» на YouTube-канале Радыё Свабода, відэападкасты «Гісторыя на Свабодзе» і «Куды коціцца сьвет» — стануць на вымушаную паўзу. Аднак мы не разьвітваемся.
Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі з пачатку году перавысіў 1 млрд даляраў
https://smarturl.click/W3Ex9
Белстат апублікаваў дадзеныя пра балянс зьнешняга гандлю таварамі ў студзені-лютым 2025 году. Па выніках двух месяцаў дэфіцыт зьнешняга гандлю перавысіў 1 млрд. Рублёў. Асноўнай крыніцай дэфіцыту зьнешняга гандлю стаў рост імпарту з краінаў па-за межамі СНД.