Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Стамбуле паліцыя разагнала пратэсты каля ўнівэрсытэту
https://smarturl.click/AdvO4
Паліцыя выкарыстала пярцовыя балёнчыкі, гумовыя кулі і вадамёты супраць дэманстрантаў ранкам 27 сакавіка. Напружанасьць пасьля двух дзён адноснага спакою аднавілася. У краіне час найбуйнейшых антыўрадавых пратэстаў у краіне за больш чым дзесяць гадоў.
Што рабіць з «Пагоняй» на новых пашпартах. У Сейме Літвы сустрэліся літоўцы і беларусы
https://smarturl.click/9zgX4
У Сейме Літвы беларусы і літоўцы абмеркавалі змаганьне з рэжымам Лукашэнкі, праблемы жыцьця беларускай дыяспары ў Літве, інтэграцыю беларусаў і пытаньні бясьпекі ў рэгіёне. Абмеркавалі і тое, як літоўцам лепш называць Беларусь па-літоўску.
❗️❗️❗️Агенцтва Reuters раней сёньня працытавала генэральнага сакратара NATO Марк Рутэ пра тое, што зьніклыя ў Літве амэрыканскія вайскоўцы загінулі. Але пазьней прэс-служба NATO патлумачыла, што сьмерці не пацьверджаныя і пошукі працягваюцца. https://smarturl.click/mpx4o
Читать полностью…Эстонскі парлямэнт пазбавіў права голасу грамадзянаў Беларусі і шэрагу іншых краін на мясцовых выбарах
https://smarturl.click/xBJ8J
26 сакавіка эстонскі парлямэнт вырашыў у паскораным парадку зьмяніць Канстытуцыю і пазбавіць права голасу грамадзян трэціх краін, у тым ліку Беларусі, на муніцыпальных выбарах у Эстоніі. За зьмену Канстытуцыі ў паскораным парадку прагаласавалі 92 дэпутаты, супраць былі 7 дэпутатаў.
Да прыняцьця гэтага закона разам з грамадзянамі Эстоніі і дзяржаў-сябраў ЭЗ у мясцовых выбарах маглі ўдзельнічаць замежнікі, якія жывуць у Эстоніі на падставе доўгатэрміновага віду на жыхарства або пастаяннага права на жыхарства, якія дасягнулі да дня выбараў узросту 16 гадоў, чыё пастаяннае месца жыхарства знаходзіцца ў адпаведных воласьці або горадзе.
Стала вядома, што зьніклыя на вучэньнях ў Літве амэрыканскія вайскоўцы загінулі. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў генэральны сакратар NATO Марк Рутэ. https://smarturl.click/mpx4o
Амэрыканскае выданьне The New York Times піша са спасылкай на прадстаўнікоў амэрыканскай арміі, што машына вайскоўцаў магла патануць у балоце.
У сэктары Газа праходзяць пратэсты супраць ХАМАС
https://smarturl.click/M1J52
На поўначы сэктара Газа другі дзень працягваюцца пратэсты супраць радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе. Цэнтрам пратэстаў стаў горад Бэйт-Лахія, дзе сотні людзей выйшлі на вуліцы, скандуючы: «ХАМАС — прэч!» Мітынгі праходзяць і ў горадзе Газа.
Структуры ХАМАС не камэнтуюць пратэсты. У іх мэдыя і сацсетках выкладзены фатаграфіі і відэа з пратэстаў, якія названы антываеннымі. Аднак патрабаваньні адхіленьня ХАМАС ад улады ў подпісах да гэтых публікацый ня згадваюцца. Ілюстрацыйнае фота: Сэктар Газа
Літоўскія СМІ Delfi і TV3 паведамілі са спасылкай на свае крыніцы, што зьніклыя на палігоне ў Літве амэрыканскіяя вайскоўцы загінулі. Афіцыйных пацьверджаньняў гэтаму пакуль няма. https://smarturl.click/mpx4o
Читать полностью…Зьявілася новая інфармацыя пра зьнікненьне вайскоўцаў каля беларускай мяжы
https://smarturl.click/mpx4o
Чацьвера амэрыканскіх вайскоўцаў і аўтамабіль зьніклі ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе (Pabradė) ў Літве, паведамляе LRT са спасылкай на прэсавую службу літоўскай арміі.
У заяве гаворыцца, што пра зьнікненьне стала вядома каля 16.45 паводле мясцовага часу 25 сакавіка.
«Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», — аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю, ірляндзкі прафэсар О Бяхань
https://www.youtube.com/watch?v=z-qW4KgHWJE
Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя.
У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра Беларусь.
Пяць рэгіёнаў, дзе Турэччына адыгрывае ключавую ролю. Як на гэта могуць паўплываць масавыя пратэсты ў краіне
https://smarturl.click/672m5
#rfe_rl
У Турэччыне пасьля арышту Стамбулу Экрэма Імамоглу адбываюцца найбуйнейшыя за дзесяцігодзьдзе пратэсты, і зьяўляюцца здагадкі, ці гэтыя падзеі прывядуць да сур’ёзнага выкліку прэзыдэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану або да далейшага спаўзаньня ў бок аўтарытарызму, і як яны адаб'юцца на інтарэсах краіны ў розных рэгіёнах сьвету. Аналіз Свабоды.
Украінскі ўласьнік беларускага судна «Надежда» больш за год ня можа яго зарэгістраваць. Што вядома
https://smarturl.click/8EG0V
Карабель пабудавалі ў 2002 годзе ў Гомлі.
Нацбанк Украіны спыніў разьлік афіцыйнага курсу грыўні да беларускага рубля
https://smarturl.click/opAOn
Афіцыйна паведамлялася, што Ўкраіна спыніла гандаль зь Беларусьсю ў сярэдзіне 2022 году.
Беларускую мову дадалі ў папулярны генэратар субтытраў
https://smarturl.click/1dDbw
Мабільная праграма Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку заўважылі, што беларуская зьявілася ў сьпісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.
Суд загадаў USAGM спыніць спробы закрыць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Суд ЗША задаволіў просьбу Radio Free Europe/Radio Liberty аб часовай забароне ў яе судовым пазову супраць Агенцтва глябальных медыя ЗША (USAGM) у сувязі з прыпыненьнем фінансаваньня, выдзеленага Кангрэсам.
Акруговы суд ЗША ў Вашынгтоне ў сваім рашэньні ад 25 сакавіка заявіў, што агенцтва, верагодна, дзейнічала «самавольна і неабгрунтавана» пры спыненьні гранта RFE/RL і што гэта магло б нанесьці «непапраўную шкоду» вяшчальніку, калі б рашэньне было рэалізавана.
Фэдэральны судзьдзя ЗША Ройс Ламбэрт у 10-старонкавым рашэньні адзначыў, што часовая забарона неабходная, каб спыніць закрыцьцё, паколькі RFE/RL прадэманстравала высокую верагоднасьць перамогі ў судзе.
Наступным этапам будзе рашэньне аб выдачы папярэдняй забароны, якая абавязвае USAGM выдзеліць каля 77 мільёнаў даляраў, што Кангрэс прызначыў для дзейнасьці RFE/RL на астатнюю частку фінансавага 2025 году, які заканчваецца 30 верасьня. https://smarturl.click/vwZ0R
У Вільні прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня Волі. У ёй прыняла ўдзел і лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Беларусы сабраліся на Лукіскай плошчы і рушылі маршам да беларускай амбасады.
Цалкам галерэю глядзіце пад спасылкай - https://smarturl.click/e5pvX
Тлумачым з Гурневічам. Як адбывалася інаўгурацыя Лукашэнкі
ВІДЭА: https://youtu.be/2fRKxHtFbKY
Лукашэнка сёмы раз кляўся, што будзе служыць беларускаму народу і выконваць Канстытуцыю. У Менску адбылася інаўгурацыя. Прапаганда рабіла шмат патугаў, каб прадаць гэта як сьвята.
Сёньня — Міжнародны дзень тэатру
27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатру, устаноўлены кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру ў 1961 годзе.
Пяць гадоў таму 27 сакавіка 2020 году праз каранавірус Купалаўскі тэатар паказаў спэктакаль „Паўлінка“ анлайн, за адзін вечар яго паглядзелі 27 тысяч чалавек.
Цяпер «Вольныя купалаўцы» — аб’яднаньне былых актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, якія пакінулі Беларусь пасьля пратэстаў 2020 году. Яны выступаюць у Польшчы і гастралююць па Эўразьвязе.
Больш падзей 27 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q19Qq
Экс-прэзыдэнт Бразыліі Балсанару зноў паўстане перад судом
https://smarturl.click/aJ2xJ
Вярхоўны суд Бразыліі большасьцю галасоў прыняў рашэньне прыцягнуць да суда былога прэзыдэнта краіны Жаіра Балсанару. Яго абвінавачваюць у спробе дзяржаўнага перавароту пасьля пройгрышу на выбарах 2022 году.
Асноўнае за 26 сакавіка
📌 4 амэрыканскія вайскоўцы загінулі ў Літве каля мяжы зь Беларусьсю
📌 Лукашэнка ў футарале. Як улады прасоўваюць прапагандысцкую кнігу і колькі яна каштуе дзяржаве
📌 Жанчыне, якая падчас выступу Луганскага тэатру ў Белдзяржфілярмоніі выгукнула «Слава Ўкраіне», далі 20 сутак
📌 Прадукцыю «Беларуськалію» перайменавалі і прадаюць Эўразьвязу ў абход санкцыяў — расьсьледаваньне БРЦ
📌 Тбіліскі суд часткова задаволіў скаргу беларускага праваабаронцы Кісьляка на адмову ў прытулку
📌 «Белавія» зьбіраецца закупіць некалькі самалётаў у абыход санкцыяў
📌 Грамадзяніна Ізраілю затрымалі ў Беларусі. Пасьля катаваньняў яму ўдалося выехаць
📌 «Лукашэнка незаменны для расейскай вайны», – аўтар кнігі пра Расею як імпэрыю, ірляндзкі прафэсар О Бяхань
📌 Гэты галоўны фактар перадвызначыць, што Лукашэнка зробіць зь Беларусьсю ў наступныя пяць гадоў
📌 «Гісторыя на Свабодзе». Пабудаваць нацыянальную дзяржаву могуць толькі беларусы, „літвінскі праект“ нежыцьцяздольны, — Вадзім Сідараў
📌 Былыя беларускія палітвязьні расказалі, як ім у зьняволеньні дапамагала Радыё Свабода
Менскі гадзіньнікавы завод выпусьціў лімітаваную калекцыю да 101-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава
https://smarturl.click/ba8jl
На заводзе падкрэсьлілі, што стварылі калекцыю «з глыбокай пашанай да творчасьці Васіля Быкава і яго ўплыву на нацыянальную культуру».
Грамадзяніна Ізраілю затрымалі ў Беларусі. Пасьля катаваньняў яму ўдалося выехаць
https://smarturl.click/opAqW
Паводле інфармацыі ізраільскай прэсы, мужчыну арыштоўвалі за «экстрэмісцкія падпіскі». Як паведамляе ізраільскае выданьне Ynet, грамадзянін Ізраілю, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў празь цяжкія фізычныя і псыхалягічныя катаваньні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль.
Імя пацярпелага на просьбу ягонай сям’і не называюць. Таксама невядома, ці ён рэпатрыянт зь Беларусі.
Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — у яе назьве?
Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім народам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
https://youtu.be/FQBPK-zHlbA
Лукашэнка ў футарале. Як улады прасоўваюць прапагандысцкую кнігу і колькі яна каштуе дзяржаве
https://smarturl.click/Adva3
У Беларусі ў пачатку 2025 году, акурат перад выбарамі прэзыдэнта, выдалі прэзэнтацыйную кнігу пра Аляксандра Лукашэнку пад назвай «Наш Президент», аўтарамі якой выступілі чыноўнікі і набліжаныя да ўлады дзеячы Аляксандар Радзькоў, Натальля Эйсмант, Уладзімер Пярцоў і Аляксандар Карлюкевіч.
Выданьне суправаджала шумная інфармацыйная кампанія, кнігу актыўна набываюць дзяржаўныя структуры за бюджэтныя сродкі, пра што ў дэталях можна даведацца з тэндэраў. Свабода вывучыла, як бюджэтныя арганізацыі выдаткоўваюць сродкі на куплю кнігі пра Аляксандра Лукашэнку, якая выйшла да выбараў 26 студзеня.
Трое вайскоўцаў зьніклі ў Літве пасьля вучэньняў каля мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/mpx4o
Трое замежных вайскоўцаў і аўтамабіль зьніклі ўвечары ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Пабрадзе ў Швянчоніскім (Сьвянцянскім) раёне на ўсходзе Літвы, паведамляе LRT.
Паліцыя высьвятляе абставіны здарэньня. Старшыня парлямэнцкага камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Гедрымас Еглінскас заявіў LRT RADIO, што ведае пра зьнікненьне, але ня даў дадатковай інфармацыі.
Былыя беларускія палітвязьні расказалі, як ім у зьняволеньні дапамагала Радыё Свабода
https://smarturl.click/5Okao
Леанід Судаленка пасьля СІЗА на этапе ў калёнію атрымаў раздрукоўкі публікацыяў на сайце Радыё Свабода пра ягоны перасьлед, а Паліна Шарэнда-Панасюк падчас ператрусу перад самым арыштам пасьпела паведаміць дэталі журналісту Свабоды. Журналістцы «Народнай волі» Вользе Класкоўскай сваякі на спатканьнях пераказвалі навіны са Свабоды.
Прадукцыю «Беларуськалію» перайменавалі і прадаюць Эўразьвязу ў абход санкцыяў — расьсьледаваньне БРЦ
https://smarturl.click/672D5
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар выпусьціў матэрыял пад назвай «Соль у мяшку», у якім расказвае, як адно з галоўных прадпрыемстваў Беларусі абыходзіць санкцыі.
Частковае перамір'е, татальная вайна: Суровая рэальнасьць ва Ўкраіне і Расеі на фоне мірных перамоваў
https://smarturl.click/G63vw
Здымкі з усёй Украіны і Расеі паказваюць, што адны з самых разбуральных удараў бесьпілётнікаў за апошнія тыдні былі нанесеныя пасьля таго, як бакі канфлікту публічна пагадзіліся спыніць атакі на энэргетычную інфраструктуру.
#rfe_rl
85 гадоў з дня нараджэньня гісторыка Міхаіла Касьцюка
Міхаіл Касьцюк нарадзіўся 26 сакавіка 1940 году ў вёсцы Масьцішча на Наваградчыне. Беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі, аўтар больш як 250 навуковых прац, 10 манаграфій. Дасьледаваў гісторыю беларускага сялянства, у прыватнасьці ў савецкі пэрыяд.
Больш падзей 26 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpxQo
Відэарэпартаж Свабоды зь Дня Волі
https://www.youtube.com/watch?v=lgQVvNruWAY
25 сакавіка 1918 году была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета 107-я гадавіна. Мы падрыхтавалі відэа пра тое, як адзначылі беларусы гэтае сьвята і што яно значыць для іх.
Белы дом заявіў, што ЗША дамовіліся з Украінай і Расеяй аб бясьпечным суднаходзтве ў Чорным моры
Белы дом апублікаваў заявы па выніках перамоваў з расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі 23-25 сакавіка ў Эр-Рыядзе.
У іх гаворыцца, што ЗША дамовіліся з Украінай і Расеяй забясьпечыць бясьпечнае суднаходзтва, выключыць прымяненьне сілы і не дапускаць выкарыстаньня камэрцыйных судоў у ваенных мэтах у Чорным моры.
Злучаныя Штаты, як паведамляецца, дапамогуць аднавіць доступ Расеі да сусьветнага рынку для экспарту сельгаспрадукцыі і ўгнаеньняў, зьнізіць кошт страхаваньня марскіх перавозак, а таксама пашырыць доступ да партоў і плацёжных сыстэм для такіх апэрацый.
Перамірʼе на Чорным моры пачнецца толькі пасьля зьняцьця санкцый з «Россельхозбанка» і расейскіх вытворцаў харчаваньня і ўгнаеньняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Крамля па выніках перамоваў дэлегацый ЗША і Расеі. https://smarturl.click/B6x8j https://smarturl.click/9zgAj