Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Месцазнаходжаньне Мельнікавай і яе дачок пакуль ня высьветленае — Латушка са спасылкай на праваахоўнікаў Польшчы
https://smarturl.click/0eVQm
На гэты момант месцазнаходжаньне сьпікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай і яе дачок ня высьветленае, паведаміў удзень 29 сакавіка лідэр фракцыі КР «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павел Латушка, спасылаючыся на «апошнюю інфармацыю ад праваахоўных органаў Польшчы». «Атрыманае запэўненьне ад прадстаўнікоў уладаў Польшчы, што робяцца актыўныя дзеяньні для пошуку і вызначэньня месцазнаходжаньня сьпікеркі Кардынацыйнай рады», — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале.
Як здаровае харчаваньне ў сярэднім веку дапамагае старэць без хваробаў
https://smarturl.click/672Qj
Тое, што вы ясьце ў 40, 50 і 60 гадоў, можа прадказаць, наколькі здаровымі вы будзеце ў 70 гадоў, піша The Washington Post. Газэта расказвае пра вынікі 30-гадовага экспэрымэнту, падчас якога аўтары сачылі за харчовымі звычкамі больш 100 000 дарослых амэрыканцаў сярэдняга веку.
Суд у Польшчы падоўжыў тэрмін пакараньня асуджанаму за шпіянаж беларусу, вызначыўшы яго штатным супрацоўнікам спэцслужбаў
https://smarturl.click/xBJgM
Апэляцыйны суд у Познані вынес канчатковае рашэньне ў справе аб шпіянажы, узмацніўшы пакараньне грамадзяніну Беларусі Андрэю Р., паведамляе партал tvn24.pl. Тэрмін зьняволеньня беларусу павялічаны з трох да чатырох гадоў. Прысуд другому фігуранту справы — беларусу Дзьмітрыя Н. — скасаваны, адзначае tvn24.pl. Раней суд першай інстанцыі яго апраўдаў, цяпер рашэньне накіравалі на перагляд.
На сваім падворку нельга, а ў лесе можна: Як зьбіраць бярозавік, каб не плаціць штраф і не нашкодзіць прыродзе
У Беларусі ўжо ідзе сэзон збору бярозавага соку. Зьбіраць можна з пачаткам актыўнага руху соку па ствале дрэва, пра што сьведчыць набуханьне пупышак на галінках.
Бярозавік нельга зьбіраць у гарадах ды іншых паселішчах. Эколягі раяць браць ня больш за літар соку з аднаго дрэва, а таксама ісьці ў мяшаныя лясы — там сок смачнейшы. Як здабываць бярозавік правільна, расказваюць спэцыялісты. https://smarturl.click/kj7xO
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) працягвае судовы працэс супраць Агенцтва ЗША глябальных мэдыя (USAGM), каб дамагчыся выдзяленьня фінансаваньня, выдзеленага Кангрэсам.
https://smarturl.click/w9Bdv
«Мы з нецярпеньнем чакаем атрыманьня сродкаў, якія Кангрэс выдзеліў нам праз Агенцтва ЗША глябальных мэдыя (USAGM). Да таго часу мы будзем выкарыстоўваць усе неабходныя сродкі прававой абароны, каб пераканацца, што намеры Кангрэса выконваюцца», — гаворыцца ў паведамленьні.
У заяве таксама гаворыцца, што «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода адданае сваёй аўдыторыі, і наша місія, прадугледжаная Кангрэсам, застаецца непахіснай».
Дзьве Беларусі змагаюцца за ідэнтычнасьць беларусаў. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка на Дзень Волі лішні раз зафіксавала тое, што існуюць дзьве Беларусі з рознай ідэнтычнасьцю. https://www.youtube.com/watch?v=hrj090BHMV8&feature=youtu.be
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 28 сакавіка
У Беларусі з 1991 году насельніцтва зьменшылася больш чым на 10 %, да 9 109 280 чалавек
Сытуацыя рэальнай палітычнай барацьбы. Чаму рэжым Лукашэнкі так зацята ваюе з апазыцыяй за мяжой
Праваабаронцы: КДБ праводзіць ператрусы і допыты прадстаўнікоў прафсаюзаў
На 13 содняў арыштавалі прарасейскую актывістку Бондараву. Чым яна вядомая
«Зьвяртаю ўвагу ГУБАЗ на дадзеную правакацыю». Як прарасейская актывістка Бондарава змагалася супраць традыцыйнай беларускай культуры
У МУС назвалі памер хабару, які нібыта далі першаму намесьніку начальніка Беларускай чыгункі
«Свабода нібыта паветра»: Дзеячы культуры і мастацтва пра значэньне Радыё Свабода для беларусаў
Што чакае Лукашэнку; Ці ўратуе Эўропа Ўкраіну; Прэмія для Альгерда Бахарэвіча
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
https://www.youtube.com/live/xYZTaD6tYks
У выніковым тыднёвым выданьні «ПіКа Свабоды» Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі гасьцьмі пра найбольш запамінальныя падзеі апошніх дзён.
З палітычным камэнтатарам Аляксандрам Фрыдманам ён закрануў інаўгурацыю Лукашэнкі. З украінскім вайсковым экспэртам Ігарам Раманенкам гутарыць пра заканчэньне вайны ва Украіне.
З Альгердам Бахарэвічам — пра літаратурную прэмію Ляйпцыскага кніжнага кірмашу за кнігу «Сабакі Эўропы».
Вольга Бондарава, якая праславілася сваімі даносамі, пасьля якіх скасоўвалі традыцыйныя культурныя імпрэзы, атрымала 13 дзён адміністрацыйнага арышту.
Читать полностью…«Зьвяртаю ўвагу ГУБАЗ на дадзеную правакацыю». Як прарасейская актывістка Бондарава змагалася супраць традыцыйнай беларускай культуры
Вольга Бондарава, якая праславілася сваімі даносамі, пасьля якіх скасоўвалі традыцыйныя культурныя імпрэзы, атрымала 13 дзён адміністрацыйнага арышту. Прыгадваем, як яна змагалася супраць і без таго рэдкіх для Беларусі канцэртаў і фэстываляў. https://smarturl.click/Q1943
У Беларусі з 1991 году насельніцтва зьменшылася больш чым на 10 %, да 9 109 280 чалавек
https://smarturl.click/xBJne
За апошнія 34 гады найбольш скарацілася насельніцтва Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.
Вярхоўны суд вынес яшчэ адзін вырак у справе аб «генацыдзе»: прызналі вінаватым памерлага 28 гадоў таму
https://smarturl.click/9zgYG
Сямёна Серафімовіча, які памёр у 1997 годзе, прызналі вінаватым у «генацыдзе беларускага народу». У сувязі са сьмерцю абвінаваўчы прысуд пакінулі без прызначэньня пакараньня. Пры гэтым вырак можа быць абскарджаны цягам 10 дзён.
Пошукі амэрыканскіх салдат, якія зьніклі ў Літве, працягваюцца. Што вядома на раніцу 28 сакавіка. ФОТА
https://smarturl.click/VDW74
У пятніцу раніцай прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прыбыў на палігон Падбродзьдзя (Pabradė).
Пацьвердзілася інфармацыя пра арышт Вольгі Бондаравай
https://smarturl.click/LYBMe
Інфармацыю пра арышт Бондаравай пацьвердзілі ў судзе. Вядомая прарасейская актывістка з Горадні ваюе супраць беларускай гісторыі, мовы і дзеячаў. Яна нападала і на чыноўнікаў.
«Свабода нібыта паветра»: Дзеячы культуры і мастацтва пра значэньне Радыё Свабода для беларусаў
https://smarturl.click/XyzXM
Творчыя асобы — пісьменьнік, культуроляг, паэтка, мэдыяактывіст, музыка — разважаюць, што беларусы могуць страціць з закрыцьцём Радыё Свабода. І апавядаюць свае гісторыі, зьвязаныя з гэтым мэдыя.
Суд у ЗША прыпыніў ліквідацыю Голасу Амэрыкі
https://smarturl.click/aJ2nD
Судзьдзя Джэй Пол Эткен з Акруговага суду ЗША на Манхэтэне, які разглядае пазоў журналістаў Голасу Амэрыкі (Voice of America, VoA) і прафсаюзаў, прыпыніў на 21 дзень спробы адміністрацыі Дональда Трампа ліквідаваць рэдакцыю, піша The New York Times. У пазове сьцьвярджалася, што Белы дом сваімі дзеяньнямі, у тым ліку адпраўкай працаўнікоў VoA у адміністрацыйны адпачынак, парушыў правы журналістаў, замацаваныя Першай папраўкай канстытуцыі ЗША.
Улады Ўкраіны: колькасьць параненых у выніку ўдару па Дняпры ўзрасла да 21, чатыры чалавекі забітыя
https://smarturl.click/VDWJQ
У выніку расейскага ўдару «Шахедамі» па Дняпры загінулі чатыры чалавекі, паранены 21 чалавек, гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях (ДСНС) Украіны: «Масіраваны ўдар нанёс маштабныя разбурэньні і пажары. Гарэлі гатэльна-рэстаранны комплекс, 11 прыватных дамоў, гаражы, СТА. Пацярпелі шматпавярховікі і 21 аўтамабіль», — заявілі ў ведамстве.
Мельнікава знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў — прэс-сакратар кіраўніка польскага МУС
https://smarturl.click/Yzmba
Польскія службы «атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён ня могуць зьвязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай», паведаміў прэсавы сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.
«Згодна з данымі польскіх і партнэрскіх службаў, гэтая асоба знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў. Польскія службы будуць падтрымліваць дзеяньні службаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі для высьвятленьня месцазнаходжаньня спадарыні Мельнікавай», — напісаў ён раніцай 29 сакавіка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Сёньня — дзень памяці Ніла Гілевіча
29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.
Больш падзей 29 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня». https://smarturl.click/Xyz4L
FT: ЗША ўключылі ў новы праект угоды з Украінай усе рэсурсы
ЗША настойваюць на заключэньні новага пагадненьня з Украінай, якое будзе распаўсюджвацца на ўсе прыродныя рэсурсы, у тым ліку нафту і газ, а таксама на асноўныя энэргетычныя актывы краіны. Аб гэтым паведамляюць газэта Financial Times і агенцтва Bloomberg, якія азнаёміліся з новым праектам угоды.
Згодна з дакумэнтам, адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа патрабуе «правы першай прапановы» на інвэстыцыі ва ўсе інфраструктурныя і рэсурсныя праекты. Калі пагадненьне будзе падпісанае, ЗША атрымаюць магчымасьць кантраляваць інвэстыцыі ў інфраструктуру, зьвязаную з эксплюатацыяй прыродных рэсурсаў, у тым ліку аўтамабільныя дарогі і чыгункі, порты, шахты, перапрацоўчыя заводы.
Кіеў павінен будзе пералічваць у спэцыяльны інвэстыцыйны фонд 50% даходаў ад новых інфраструктурных праектаў і праектаў па распрацоўцы прыродных рэсурсаў. Згодна з праектам пагадненьня, ЗША хочуць атрымаць права першымі патрабаваць прыбытак, які пералічваецца ў гэты фонд. https://smarturl.click/EeQaJ
Латушка: зьнікла старшыня Каардынацыйнай рады Мельнікава
Як паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ»), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка, 25 сакавіка зьнікла сьпікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі зь ёй няма.
Паводле яго зьвестак зьвестак, яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Латушка афіцыйна паведаміў у праваахоўныя органы Польшчы аб зьнікненьні Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў гэтая інфармацыя раней не публікавалася. «Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі застаюцца прыярытэтнымі мэтамі спэцслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расеі» — падкрэсьліў Латушка. https://smarturl.click/DaAGm
Беларуска, якая распавядае пра народ Нгаі Таху. Гутарка з пераможцай World Press Photo Тацянай Чыпсанавай
Праект беларускі Тацяны Чыпсанавай «Тэ Урэвэра — жывы продак народа Таху» перамог у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» з Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Акіяніі ў конкурсе World Press Photo. У ім Тацяна распавядае пра народ Нгаі Таху, які жыве ў прыродаахоўным рэгіёне Тэ Урэўэра ў Новай Зэляндыі.
Тацяне Чыпсанавай 44 гады, яна родам з Бабруйску. Цяпер жыве ў Новай Зэляндыі. Яе карані з народу комі, які жыве на сыбірскім паўночным захадзе Уралу. Фатаграфіяй Тацяна займаецца больш за 20 гадоў. https://smarturl.click/Q19j3
Кіраўнік МЗС Польшчы Сікорскі «асабіста вёў перамовы» ў ЗША аб вызваленьні беларускага палітвязьня Пачобута
Падчас апошняга візыту ў Вашынгтон міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі «асабіста вёў перамовы» аб вызваленьні беларускага палітвязьня, журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута.
«Калі б усё залежала ад мяне, Анджэй Пачобут, вядома, быў бы на волі», — заявіў кіраўнік польскага замежнапалітычнага ведамства. Аднак, падкрэсьліў міністар, палітвязень «знаходзіцца ва ўладзе аўтарытарнага рэжыму».
Сікорскі ня стаў удакладняць, з кім менавіта абмяркоўваў гэтую тэму, а таксама прыводзіць іншыя падрабязнасьці: «Давайце дазволім перагаворнікам дзейнічаць абачліва». https://smarturl.click/w9BXv
Хто набывае кнігі пра Лукашэнку?
У Беларусі ў пачатку 2025 году, акурат перад выбарамі прэзыдэнта, выдалі прэзэнтацыйную кнігу пра Аляксандра Лукашэнку пад назвай «Наш Президент», аўтарамі якой выступілі чыноўнікі і набліжаныя да ўлады дзеячы Аляксандар Радзькоў, Натальля Эйсмант, Уладзімер Пярцоў і Аляксандар Карлюкевіч.
Па вяртаньні з Польшчы затрымалі 64-гадовую жанчыну
За ўдзел у пратэстах затрымалі Жанну Вайніловіч, цяпер яна ў СІЗА. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманьне ў канцы студзеня Жанны Вайніловіч. Вядома, што яна вярталася ў Беларусь з Польшчы. Яе затрымалі не адразу на мяжы, а празь некалькі дзён пасьля гэтага.
Вайніловіч інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) за нібыта ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту, яна ў СІЗА. https://smarturl.click/EeQ80
У М’янме, дзе зь візытам знаходзіцца дэлегацыя Мінабароны Беларусі, адбыўся землятрус
https://smarturl.click/yq40p
28 сакавіка ў другім па велічыне горадзе М’янмы — Мандалай — у выніку моцнага землятрусу абрынуліся некалькі будынкаў. Таксама землятрус закрануў і суседні Тайлянд, там ёсьць пацярпелыя. Штуршкі адчувалі і ў Кітаі.
У Варшаве затрымалі беларуса, адзін аўтамабіль ён скраў, а ў другім знайшлі 92 кг наркотыкаў
https://smarturl.click/kj7Gk
Па дакумэнтах машына была зарэгістраваная ў Польшчы, але сілавікам удалося ўсталяваць сапраўдны VIN-нумар машыны. Высьветлілася, што яе скралі ў Гішпаніі ў лістападзе 2024 году.
МУС Беларусі паведаміла аб «ліквідацыі» падазраванага ў падвойным забойстве
https://smarturl.click/z25QJ
У Рагачоўскім раёне мужчына забіў дваіх чалавек, схаваўся ў лесе і «быў забіты пры супраціве» міліцыянтам. Гэта як мінімум трэцяя сьмерць пры затрыманьні міліцыяй зь лістапада 2023 году.
ЗША часова падоўжылі праграму дакумэнтаваньня выпадкаў выкраданьня Расеяй украінскіх дзяцей, — Washington Post
https://smarturl.click/O057a
Адміністрацыя Дональда Трампа часова скасавала рашэньне аб cпыненьні працы амэрыканскай ініцыятывы Conflict Observatory, якая дакумэнтуе ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне.
Сёньня дзень памяці Марка Шагала
40 гадоў таму, 28 сакавіка 1985 году ў Францыі памёр Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя. Пахаваны на гарадзкіх могілках у мястэчку Сэн-Поль-дэ-Ванс, непадалёк ад Ніцы.
Больш падзей 28 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyao6