Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Зьвяртаю ўвагу ГУБАЗ на дадзеную правакацыю». Як прарасейская актывістка Бондарава змагалася супраць традыцыйнай беларускай культуры
Вольга Бондарава, якая праславілася сваімі даносамі, пасьля якіх скасоўвалі традыцыйныя культурныя імпрэзы, атрымала 13 дзён адміністрацыйнага арышту. Прыгадваем, як яна змагалася супраць і без таго рэдкіх для Беларусі канцэртаў і фэстываляў. https://smarturl.click/Q1943
У Беларусі з 1991 году насельніцтва зьменшылася больш чым на 10 %, да 9 109 280 чалавек
https://smarturl.click/xBJne
За апошнія 34 гады найбольш скарацілася насельніцтва Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.
Вярхоўны суд вынес яшчэ адзін вырак у справе аб «генацыдзе»: прызналі вінаватым памерлага 28 гадоў таму
https://smarturl.click/9zgYG
Сямёна Серафімовіча, які памёр у 1997 годзе, прызналі вінаватым у «генацыдзе беларускага народу». У сувязі са сьмерцю абвінаваўчы прысуд пакінулі без прызначэньня пакараньня. Пры гэтым вырак можа быць абскарджаны цягам 10 дзён.
Пошукі амэрыканскіх салдат, якія зьніклі ў Літве, працягваюцца. Што вядома на раніцу 28 сакавіка. ФОТА
https://smarturl.click/VDW74
У пятніцу раніцай прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прыбыў на палігон Падбродзьдзя (Pabradė).
Пацьвердзілася інфармацыя пра арышт Вольгі Бондаравай
https://smarturl.click/LYBMe
Інфармацыю пра арышт Бондаравай пацьвердзілі ў судзе. Вядомая прарасейская актывістка з Горадні ваюе супраць беларускай гісторыі, мовы і дзеячаў. Яна нападала і на чыноўнікаў.
«Свабода нібыта паветра»: Дзеячы культуры і мастацтва пра значэньне Радыё Свабода для беларусаў
https://smarturl.click/XyzXM
Творчыя асобы — пісьменьнік, культуроляг, паэтка, мэдыяактывіст, музыка — разважаюць, што беларусы могуць страціць з закрыцьцём Радыё Свабода. І апавядаюць свае гісторыі, зьвязаныя з гэтым мэдыя.
Зяленскі запатрабаваў рэакцыі ЗША на ўдары па энэргааб’ектах у Херсоне
https://smarturl.click/W3En4
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэс-канфэрэнцыі ў чацьвер заявіў, што хацеў бы атрымаць рэакцыю ЗША на расейскія ўдары па Херсоне, у тым ліку па абʼектах энэргетычнай інфраструктуры. Ён абвінаваціў Расею ў парушэньні дамоўленасьцяў, дасягнутых на перамовах дэлегацый Расеі і ЗША ў Саудаўскай Арабіі, падчас якіх прапаноўвалася ўвесьці мараторый на абстрэлы энэргетычных абʼектаў як з расейскага, так і з украінскага боку.
Томас Вайлер атрымаў Ляйпцыскую кніжную прэмію за пераклад кнігі «Я з вогненнай вёскі...»
https://smarturl.click/Q1900
Томас Вайлер стаў ляўрэатам Ляйпцыскай кніжнай прэміі за найлепшы пераклад. Ён уганараваны за пераклад зь беларускай мовы кнігі «Я з вогненнай вёскі...» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Ўладзімера Калесьніка. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч:
«Вось жа, дзьве з чатырох (!) найважнейшых кніжных прэмій выставы дасталіся сёлета беларускім кнігам у нямецкім перакладзе. І абедзьве пераклаў Томас Вайлер. Такога не бывала яшчэ ніколі ў гісторыі. Віншую майго дарагога перакладчыка!»
У новы пакет санкцый ЭЗ уключылі кампанію нямецкага дэпутата Дорнаў, якога падазраюць у выкарыстаньні працы палітвязьняў
https://smarturl.click/AdvBO
Рада Эўрапейскага зьвязу 27 сакавіка ўвяла санкцыі супраць 25 фізычных і 7 юрыдычных асоб Беларусі. Агулам цяпер у эўрапейскім санкцыйным сьпісе 312 фізычных і 47 юрыдычных асоб зь Беларусі. Ад сёньня там і ТАА «Цыбулька-Бел» з аграгарадку Гуды Лідзкага раёну.
Раней паведамлялася, што ўладальнікам «Цыбулькі-Бел» зьяўляецца дэпутат фэдэральнай зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрг Дорнаў, якога падазраюць у выкарыстаньні працы беларускіх палітвязьняў.
Удзельнікі сустрэчы ў Парыжы: зараз ня час здымаць з Расеі санкцыі
https://smarturl.click/z25XE
Францыя, Вялікая Брытанія і іншыя краіны так званай кааліцыі ахвочых, як і Ўкраіна, заявілі пра несвоечасовасьць паслабленьня або адмены санкцый у дачыненьні да Расеі цяпер. Пра гэта па выніках сустрэчы прадстаўнікоў каля 30 краін у Парыжы, якая прайшла ў чацьвер, заявілі прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр.
Стваральніца «Вольнага хору» раскрывае таямніцы легендарнага руху
https://youtu.be/2zKSJPtU6Ec
Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская напярэдадні выступу ў Чэскім музэі музыкі. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, якім чынам атрымлівалася сьпяваць у самых розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама патлумачыла, чаму ня пойдзе на канцэрт Мэладзэ, і што адбываецца, калі чалавек сьпявае.
Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасьці, у якіх вінавацяць улады Беларусі
https://smarturl.click/vwZxG
Доказы магчымых злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых прадстаўнікамі ўладаў Беларусі, падалі 20 сакавіка ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) шэсьць беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Пра накіраваньне доказаў паведаміў Прваваабарончы цэнтар «Вясна».
Супраць Судаленкі завялі новую завочную справу. Праваабаронца адказаў, чаму гэта цалкам незаконна
https://smarturl.click/AdvOO
Сьледчы камітэт Беларусі завёў чарговую крымінальную справу нібыта за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці» супраць праваабаронцы і былога палітвязьня, зноў асуджанага на пяць гадоў калёніі завочна Леаніда Судаленкі.
У Літве далей шукаюць зьніклых амэрыканскіх вайскоўцаў. Што вядома на раніцу 27 сакавіка. ФОТА
https://smarturl.click/JD1yw
Напярэдадні вызначылі магчымае месца здарэньня, у вадаёме знайшлі тракавы браняваны транспарт, у якім, як мяркуюць, ехалі вайскоўцы.
Польшча абмежавала права падаваць хадайніцтвы аб міжнароднай абароне на мяжы з Беларусьсю
https://smarturl.click/z25YE
Пастанова ўрада Польшчы прадугледжвае, што права на падачу хадайніцтва аб выдзяленьні міжнароднай абароны абмяжоўваецца на мяжы зь Беларусьсю тэрмінам на 60 дзён.
Па вяртаньні з Польшчы затрымалі 64-гадовую жанчыну
За ўдзел у пратэстах затрымалі Жанну Вайніловіч, цяпер яна ў СІЗА. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманьне ў канцы студзеня Жанны Вайніловіч. Вядома, што яна вярталася ў Беларусь з Польшчы. Яе затрымалі не адразу на мяжы, а празь некалькі дзён пасьля гэтага.
Вайніловіч інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) за нібыта ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту, яна ў СІЗА. https://smarturl.click/EeQ80
У М’янме, дзе зь візытам знаходзіцца дэлегацыя Мінабароны Беларусі, адбыўся землятрус
https://smarturl.click/yq40p
28 сакавіка ў другім па велічыне горадзе М’янмы — Мандалай — у выніку моцнага землятрусу абрынуліся некалькі будынкаў. Таксама землятрус закрануў і суседні Тайлянд, там ёсьць пацярпелыя. Штуршкі адчувалі і ў Кітаі.
У Варшаве затрымалі беларуса, адзін аўтамабіль ён скраў, а ў другім знайшлі 92 кг наркотыкаў
https://smarturl.click/kj7Gk
Па дакумэнтах машына была зарэгістраваная ў Польшчы, але сілавікам удалося ўсталяваць сапраўдны VIN-нумар машыны. Высьветлілася, што яе скралі ў Гішпаніі ў лістападзе 2024 году.
МУС Беларусі паведаміла аб «ліквідацыі» падазраванага ў падвойным забойстве
https://smarturl.click/z25QJ
У Рагачоўскім раёне мужчына забіў дваіх чалавек, схаваўся ў лесе і «быў забіты пры супраціве» міліцыянтам. Гэта як мінімум трэцяя сьмерць пры затрыманьні міліцыяй зь лістапада 2023 году.
ЗША часова падоўжылі праграму дакумэнтаваньня выпадкаў выкраданьня Расеяй украінскіх дзяцей, — Washington Post
https://smarturl.click/O057a
Адміністрацыя Дональда Трампа часова скасавала рашэньне аб cпыненьні працы амэрыканскай ініцыятывы Conflict Observatory, якая дакумэнтуе ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне.
Сёньня дзень памяці Марка Шагала
40 гадоў таму, 28 сакавіка 1985 году ў Францыі памёр Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя. Пахаваны на гарадзкіх могілках у мястэчку Сэн-Поль-дэ-Ванс, непадалёк ад Ніцы.
Больш падзей 28 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyao6
Сытуацыя рэальнай палітычнай барацьбы. Чаму рэжым так зацята ваюе з апазыцыяй за мяжой
https://smarturl.click/RAbQ8
Апазыцыя ў замежжы зьяўляецца паўнапраўным прадстаўніком калі і не большасьці, то вельмі значнай часткі беларускага народа, яна набыла легітымнасьць, піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Асноўнае за 27 сакавіка
📌 У Горадні затрыманы былы палітвязень. МУС сьцьвярджае, што ён аказаў супраціў і нават зламаў руку міліцыянту
📌 Польшча абмежавала права падаваць хадайніцтвы аб міжнароднай абароне на мяжы зь Беларусьсю
📌 У новы пакет санкцый ЭЗ уключылі кампанію нямецкага дэпутата Дорнаў, якога падазраюць у выкарыстаньні працы палітвязьняў
📌 Праваабаронцы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы злачынстваў супраць чалавечнасьці, у якіх вінавацяць улады Беларусі
📌 Супраць Судаленкі завялі новую завочную справу. Праваабаронца адказаў, чаму гэта цалкам незаконна
📌 Альгерд Бахарэвіч у Ляйпцыгу атрымаў прэстыжную прэмію за свой «экстрэмісцкі раман»
📌 Томас Вайлер атрымаў Ляйпцыскую кніжную прэмію за пераклад кнігі «Я з вогненнай вёскі...»
📌 У Беларусь экстрадавалі кілера з «банды Марозава»
📌 Старонку амэрыканскага кінарэжысэра, які падтрымлівае беларускіх палітвязьняў, прызналі «экстрэмісцкай»
📌 Беларусь скасавала забарону на пастаўкі ўжыванага адзеньня зь Літвы. Але ёсьць нюанс
📌 Фатографка зь Беларусі стала адной з пераможцаў World Press Photo 2025
📌 Удзельнікі сустрэчы ў Парыжы: зараз ня час здымаць з Расеі санкцыі
📌 «Хтосьці з „Дыханием Питера“, а хтосьці з „Жыве Беларусь“». Стваральніца «Вольнага хору» раскрывае таямніцы
📌 Як Свабодная Эўропа / Радыё Свабода зьмяніла маё жыцьцё — аповед эўрапейскага рэдактара Рыкарда Юзьвяка
Лукашэнка ў футарале. Як улады прасоўваюць прапагандысцкую кнігу і колькі яна каштуе дзяржаве
https://smarturl.click/Adva3
У Беларусі ў пачатку 2025 году, акурат перад выбарамі прэзыдэнта, выдалі прэзэнтацыйную кнігу пра Аляксандра Лукашэнку пад назвай «Наш Президент», аўтарамі якой выступілі чыноўнікі і набліжаныя да ўлады дзеячы Аляксандар Радзькоў, Натальля Эйсмант, Уладзімер Пярцоў і Аляксандар Карлюкевіч. Свабода вывучыла, як бюджэтныя арганізацыі выдаткоўваюць сродкі на куплю кнігі пра Аляксандра Лукашэнку, якая выйшла да выбараў 26 студзеня.
У Горадні затрыманы былы палітвязень. МУС сьцьвярджае, што ён аказаў супраціў і нават зламаў руку міліцыянту
https://smarturl.click/EeQB4
Паводле зьвестак «Нашай Нівы», затрыманы — былы палітвязень Мікіта Самарын. 11 сьнежня 2020 году ён быў асуджаны на чатыры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Яго абвінавацілі ў распыленьні газу ў твар супрацоўніку АМАП.
У Беларусь экстрадавалі кілера з «банды Марозава»
https://smarturl.click/LYBQl
З Казахстану ў Беларусь экстрадавалі Віктара Рэцкага, аднаго з апошніх удзельнікаў «банды Марозава». Паводле пракуратуры, Рэцкі больш за 19 гадоў хаваўся ад праваахоўнікаў. Паводле апэратыўных зьвестак, мужчына ўваходзіў у склад злачыннай арганізацыі з 1992 году і выконваў ролю кілера. Ён учыніў шэраг забойстваў і іншых асабліва цяжкіх злачынстваў.
Расейскія войскі ўдарылі па гістарычным палацы расейскага князя Пацёмкіна ў Дніпры
https://smarturl.click/Q19n0
Як паведамілі ўлады, у выніку расейскай атакі баявымі дронамі ў Дніпры параненыя тры чалавекі, зьнішчаныя і пашкоджаныя больш за 60 аўтамабіляў, дзясяткі будынкаў, у тым ліку жылых дамоў, прадпрыемстваў, школа і ўстанова культуры.
Здымак з тэлеграм-каналу мэра Дніпра Барыса Філатава
Як Свабодная Эўропа / Радыё Свабода зьмяніла маё жыцьцё — аповед эўрапейскага рэдактара РСЭ/РС
https://smarturl.click/O05yO
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк патлумачыў, як беларускія пратэсты паўплывалі на ягоную працу і як зь ягонай сямейнай гісторыяй перагукаецца лёс Ігара Лосіка і іншых цяпер зьняволеных журналістаў РСЭ/РC.
Швэцыя абвясьціла «найбуйнейшы плян пераўзбраеньня з часоў халоднай вайны»
https://smarturl.click/w9BL8
🇸🇪 Прэм’ер-міністар Швэцыі Ульф Крыстэрсан 26 сакавіка абвясьціў, што Швэцыя плянуе павялічыць выдаткі на абарону да 3,5% ВУП. Што яшчэ ў швэдзкіх плянах?
У Стамбуле паліцыя разагнала пратэсты каля ўнівэрсытэту
https://smarturl.click/AdvO4
Паліцыя выкарыстала пярцовыя балёнчыкі, гумовыя кулі і вадамёты супраць дэманстрантаў ранкам 27 сакавіка. Напружанасьць пасьля двух дзён адноснага спакою аднавілася. У краіне час найбуйнейшых антыўрадавых пратэстаў у краіне за больш чым дзесяць гадоў.