radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Пуцін ня хоча ўсёй Эўропы», — спэцпасланьнік Трампа напярэдадні перамоваў у Саудаўскай Арабіі

Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША Стывен Уіткоф 23 сакавіка выказаў аптымізм напярэдадні пачатку важных перамоваў у Саудаўскай Арабіі аб спыненьні вайны ва Ўкраіне. У эфіры Fox News ён сказаў, што лічыць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін хоча міру.

«Пуцін ня хоча захопліваць усю Эўропу, сытуацыя моцна адрозьніваецца ад Другой сусьветнай вайны», — лічыць амэрыканскі перамоўшчык.

Раней на гэтым тыдні ў інтэрвію Такеру Карлсану Ўіткоф заявіў, што статус акупаваных Расеяй украінскіх рэгіёнаў зьяўляецца ключавым пытаньнем у вырашэньні вайны ва Ўкраіне.

Паводле яго слоў, гэтыя тэрыторыі дэ-факта знаходзяцца пад кантролем Расеі, і галоўная дыскусія ў тым, ці прызнае іх сьвет расейскімі. https://smarturl.click/kj7g6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва мае намер замінаваць мяжу зь Беларусьсю і Расеяй

Міністэрства абароны Літвы заявіла аб плянах выйсьці з Атаўскай канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін і анансавала маштабную закупку боепрыпасаў, у тым ліку 85 тысяч супрацьпяхотных мін на суму 50 млн эўра.

Пра гэта паведаміла міністарка абароны краіны Давіле Шакалене, падводзячы вынікі першых 100 дзён сваёй працы на пасадзе. https://smarturl.click/jkM7q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшыя падзеі 23 сакавіка

У Варшаве ды іншых гарадах праходзяць акцыі з нагоды Дня Волі

«Мы не здаемся. А вы?» Фотагалерэя зь Дня Волі ў Варшаве

«МУС набірае „сур’ёзных мужыкоў“, якія служылі ў войску ў 70–80 гады», — Карпянкоў пра набор у «народнае апалчэньне» і залёт дронаў

Расейскія дроны атакавалі Кіеў, загінулі тры чалавекі. Над Расеяй зьбілі 59 дронаў

Папа Рымскі Францішак упершыню зьявіўся на публіцы пасьля хваробы

У Турцыі з санкцыі суду арыштавалі мэра Стамбула

З нагоды Дня Волі Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Вольскага, Дубаўца, Лібера, Луцкіну, Юрконіса і яшчэ трох чалавек

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Турцыі з санкцыі суду арыштавалі мэра Стамбула

У Турцыі ў нядзелю суд выдаў санкцыю на арышт мэра Стамбула Экрэма Імамаглу, якога абвінавачваюць у карупцыі. Яго затрыманьне раней на гэтым тыдні, 19 сакавіка, прывяло да адных з самых буйных пратэстаў па ўсёй краіне за больш як дзесяцігодзьдзе.

Імамаглу займае пасаду мэра Стамбула з 2019 года. Ён лічыцца асноўным палітычным супернікам прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана. https://smarturl.click/LYB3d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папа рымскі Францішак упершыню зьявіўся на публіцы пасьля хваробы

Папа рымскі Францішак у нядзелю ўпершыню зьявіўся на публіцы больш чым праз пяць тыдняў адсутнасьці, зьвязанай з хваробай.

Пантыфік памахаў рукой з балькона рымскай бальніцы Джэмелі перад сваёй чаканай выпіскай з мэдустановы ў другой палове дня.

88-гадовы Францішак быў шпіталізаваны 14 лютага зь цяжкай рэспіраторнай інфэкцыяй, якая прывяла да самага сур’ёзнага пагаршэньня стану ягонага здароўя за 12 гадоў папства. https://smarturl.click/xBJVQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Варшава: яшчэ некалькі здымкаў з Дня Волі 2025.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Варшава: удзельнікі акцыі да Дня Волі разгарнулі вялікі бела-чырвона-белы сьцяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Варшава: на маршы да Дня Волі ўдзельнікі прынесьлі плякаты ў падтрымку палітвязьня Міколы Статкевіча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«МУС набірае „сур’ёзных мужыкоў“, якія служылі ў войску ў 70–80 гады», — Карпянкоў пра набор у «народнае апалчэньне» і залёт дронаў

Аб стварэньні ў памежных з Украінай раёнах падразьдзяленьняў «народнага апалчэньня» заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

У гэтыя падразьдзяленьні, паводле яго слоў, набіраюцца «сурʼёзныя мужыкі, якія ў 70–80-я гады служылі ў войску», — заявіў Карпянкоў.

У Беларусь «вельмі часта» залятаюць бесьпілётныя лятальныя апараты з тэрыторыі Ўкраіны, таксама заявіў Мікалай Карпянкоў.

Карпянкоў дэ-факта прызнаў у інтэрвʼю, што беларуская сыстэма абароны не спраўляецца з такімі баявымі дронамі. Іх паходжаньне ён не назваў. https://smarturl.click/O05LA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцпасланьнік Трампа сказаў у інтэрвію Такеру Карлсану, што Ўкраіна пагадзілася правесьці выбары прэзыдэнта

Стыў Уіткоф сьцьвярджае, што ўлады Ўкраіны пагадзіліся правесьці выбары прэзыдэнта ў краіне. Карлсан задаў пытаньне аб тым, ці будуць выбары ва Ўкраіне, бо расейскія ўлады лічаць Уладзіміра Зяленскага «нелегітымным» прэзыдэнтам і адмаўляюцца падпісваць зь ім мірную дамову.

«Так, яны адбудуцца. Яны ўжо пагадзіліся на гэта», — сказаў Уіткоф.

У гэтым жа інтэрвію спэцпасланнік Дональда Трампа зазначыў, што «самым вялікім пытаньнем» вайны Расеі супраць Украіны стаў статус анэксаванага Крыма і акупаваных украінскіх тэрыторый.

«Яны расейскамоўныя, там прайшлі рэфэрэндумы, на якіх пераважная большасьць насельніцтва заявіла, што хоча быць пад уладай Расеі. Я думаю, што гэта ключавое пытаньне ў канфлікце. Так што гэта першае. Калі гэтае пытаньне будзе вырашана, мы будзем весьці вельмі, вельмі пазытыўныя размовы», — лічыць Уіткоф. https://smarturl.click/8EGpx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская лацінка / Biełaruskaja łacinka: ТЭСТ

Вы, пэўна, ведаеце, што беларуская мова традыцыйна мае дзьве графічныя сыстэмы, дзьве азбукі — кірыліцу і лацінку. Ці добра валодаеце лацінкай? Praviercie siabie! https://smarturl.click/mBO9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23 сакавіка дзень памяці Антона Луцкевіча

23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец.

Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня».

https://smarturl.click/W3EDk

На фота Антон Луцкевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Турэччыне на акцыях пратэсту з-за арышту мэра Стамбула затрымалі больш за 300 чалавек

https://smarturl.click/2qnMm

Экрэма Імамаглу, мэра Стамбула, лічаць галоўным палітычным праціўнікам прэзыдэнта Эрдагана.

МУС абвінаваціў дэманстрантаў у спробе «парушыць грамадзкі парадак і справакаваць хаос».

Экрэм Імамаглу быў затрыманы раніцай 19 сакавіка. Яго і яшчэ каля 100 чалавек абвінавацілі ў карупцыйных злачынствах і стварэньні злачыннай групы, якая займалася вымагальніцтвам у бізнэсу.

Імамаглу, якога Рэспубліканская народная партыя рыхтуецца вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты, назваў справу палітычна матываванай.

На фота: падчас пратэстаў у Турэччыне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Польшчы Туск пабываў на мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/Zy0av

Дональд Туск наведаў памежную заставу ў горадзе Крынкі Падляскага ваяводзтва, які мяжуе з Бераставіцкім раёнам Горадзенскай вобласьці.

Ён заявіў, што Польшча дасягнула «98% эфэктыўнасьці затрыманьняў» нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца перасячы мяжу зь беларускай тэрыторыі.

Паводле яго слоў, агулам на мяжы зь Беларусьсю знаходзіцца 11 тысяч вайскоўцаў, памежнікаў і паліцыянтаў.

На фота міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы нарада з удзелам кіраўніцтва польскага ўраду ў Крынках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія Boeing выйграла тэндэр на выраб зьнішчальніка шостага пакаленьня F-47

https://smarturl.click/AdvEY

У ЗША паведамілі пра перамогу карпарацыі Boeing у тэндэры на распрацоўку зьнішчальніка шостага пакаленьня.

Зьнішчальнік паступіць на ўзбраеньне пад назовам F-47.

ВПС ЗША хочуць атрымаць новы самалёт, што валодае далёкасьцю, хуткасьцю і прыхаванасьцю, якія дазводяць яму супрацьстаяць сучасным і пэрспэктыўным сыстэмам узбраеньня патэнцыйных супернікаў, напрыклад, Расеі і Кітая.

Мяркуецца, што гэтыя зьнішчальнікі будуць суправаджацца ў баявых вылетах аўтаматызаванымі бесьпілётнікамі-кампаньёнамі.

Графічная візуалізацыя, прадастаўленая ВПС ЗША, паказвае плятформу самалёта новага пакаленьня F-47

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сыноптыкі прагназуюць дрэннае надвор’е ў панядзелак. Магчымы мокры сьнег

Аранжавы ўзровень небясьпекі праз кепскае надворʼе сыноптыкі працягнулі на панядзелак. Адпаведнае папярэджаньне апублікаваў Белгідрамет. Часам будуць ісьці дажджы, ноччу і раніцай па поўначы краіны магчымы мокры сьнег. https://smarturl.click/w9B4W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З нагоды Дня Волі АПК узнагародзіў Вольскага, Дубаўца, Лібера, Луцкіну, Юрконіса і яшчэ трох чалавек

Адпаведную пастанову напярэдадні Дня Волі падпісала кіраўніца кабінэту Сьвятлана Ціханоўская.

Крыжам Адраджэньня Беларусі (Братоў Луцкевічаў) узнагароджаны пісьменьнік, журналіст, выдавец Сяргей Дубавец.

Палітоляг, кіраўнік літоўскага офісу праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс уганараваны мэдалём «За плённую працу на карысьць Беларусі».

Гэтую ж узнагароду ўручаць польскаму палітолягу і праваабаронцу Паўлу Казанэцкаму, журналісту Зьмітру Лукашуку і аднаму са стваральнікаў незалежных грамадзкіх плятформ «Голас» і «Новая Беларусь» Паўлу Ліберу.

Мэдалём Францішка Скарыны ўзнагароджаны музыка, літаратар, мастак Лявон Вольскі.

Мэдаль Няскораных (мэдаль Ларысы Геніюш) уручаць былой палітзьняволенай, экс-супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкіной.

Мэдалём «Гонар і годнасьць» уганараваны юрыст, палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Аляксандр Варапаеў. https://smarturl.click/Advxg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў «гартаваць волю», бо «ідзе час вяртаць Беларусь»

«Самым галоўным сьвятам Беларусі» назваў Дзень Волі ксёндз Вячаслаў Барок, выступаючы 23 сакавіка перад удзельнікамі ўрачыстага мітынгу ў Варшаве.

«Яно сапраўды галоўнае для тых, хто разумее каштоўнасьць свабоды. Хто цэніць свабоду і хто любіць свабоду», — адзначыў сьвятар Барок. Паводле яго слоў, у Дзень Волі трэба ўзгадваць «шлях, які прайшоў беларускі народ».

«Мы свабодныя, — дадаў Барок. — А калі свабодныя, то і адказныя. За лёс нашай нацыі і нашай краіны. Мы бяром на сябе адказнасьць за нашу Беларусь. Бяром нават цяпер, калі краіна акупаваная».

Ён заклікаў беларусаў «не губляць сваіх крылаў». https://smarturl.click/VDWR0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Варшава: марш у гонар Дня Волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Варшава: удзельнікі акцыі рушылі па горадзе, несучы ў руках шматмэтровы бела-чырвона-белы сьцяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Варшава: музыка на дудзе грае вядомую песьню «Тры чарапахі» NRM.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Варшава: ксёндз Вячаслаў Барок са сцэны заклікаў удзельнікаў акцыі падтрымліваць беларускую мову, бо «слова мацнейшае, чым любая куля», гучаць воклічы «Жыве Беларусь».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве пачаўся марш да Дня Волі 2025. На вуліцы сабралася некалькі дзясятак чалавек зь бела-чырвона-белымі сьцягамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусь часта забываюць у навінах на фоне жорсткай вайны ва Ўкраіне», — Кансэрватыўная партыя Нарвэгіі ўзнагародзіла Ціханоўскую прэміяй

Кансэрватыўная партыя Нарвэгіі (Høyre) на зьездзе ўзнагародзіла прэміяй імя Сьюра Ліндэбрэке ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека кіраўніцу Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятлану Ціханоўскую.

Адзначаецца, што яе кандыдатуру падтрымаў незалежны камітэт пад старшынствам палітоляга, пісьменьніцы і палітыка Янэ Хааланд Матлары. «Сьвятлана Ціханоўская вядзе сьмелую барацьбу за дэмакратыю. Беларусь часта забываюць у навінах на фоне жорсткай вайны ва Ўкраіне. Ціханоўская заслугоўвае прызнаньня за сваё лідэрства і трываласьць», — падкрэсьліла Матлары. https://smarturl.click/1dDdD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія дроны атакавалі Кіеў, загінулі тры чалавекі. Над Расеяй зьбілі 59 дронаў

У ноч на 23 сакавіка расейскае войска атакавала бесьпілётнікамі сталіцу Ўкраіны Кіеў. Паводле зьвестак гарадзкой адміністрацыі, тры чалавекі загінулі, у тым ліку пяцігадовае дзіця, яшчэ 10 атрымалі раненьні.

Сярод загінулых бацька і яго маленькая дачка. Самаму малодшаму пацярпеламу — 11 месяцаў. Паветраная трывога працягвалася больш за пяць гадзінаў. https://smarturl.click/w9B9W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія мясьціны ў Вільні зьвязаныя з БНР. Мапа і адрасы для наведваньня да Дня волі

https://smarturl.click/PQ8B

Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) была абвешчана амаль 107 год таму, 25 сакавіка 1918 году ў Менску.

Вільня на той момант усё яшчэ заставалася часткай беларускага палітычнага і культурніцкага кантэксту.

Тут жылі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі, які ўзначальвалі Раду народных міністраў БНР, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускага руху.

Сёньня ў Вільні празь няспынныя рэпрэсіі на радзіме апынуліся дзясяткі тысяч беларусаў.

Горад зноў адыгрывае важную ролю ў беларускай палітыцы, хоць і належыць іншай дзяржаве.

Свабода прапануе чытачам невялікую прагулку па мясьцінах Вільні, зьвязаных з гісторыяй БНР.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 сакавіка

22 сакавіка – дзень памяці Кастуся Каліноўскага

Два байцы палка імя Каліноўскага ўжо 1000 дзён у расейскім палоне, але дакладна іх лёс невядомы

Кампанія Boeing выйграла тэндэр на выраб зьнішчальніка шостага пакаленьня F-47

Лёнданскі аэрапорт «Хітроў» аднавіў працу пасьля пажару на электрападстанцыі

У Беларусі за мінулы год колькасьць эканамічных злачынстваў вырасла на 20 працэнтаў

Расея атакавала 4 вобласьці Ўкраіны, у Запарожжы загінула сям’я з трох чалавек

Пасланьнік Трампа прызнаў, што галоўная праблема ўрэгуляваньня вайны ва Ўкраіне — статус акупаваных Расеяй тэрыторыяў

Памёр былы падвойны агент КДБ і МІ-6 Алег Гардзіеўскі

«Толькі славяне». Як у расейскіх дзяржаўных тэндэрах дыскрымінуюць па расавай прыкмеце

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз год пасьля тэракту ў цэнтры «Крокус», што пад Масквой, расейскія сьледчыя назвалі арганізатараў

https://smarturl.click/4kwMx

22 сакавіка адкрылі помнік у памяць аб загіблых у тэракце ў падмаскоўнай канцэртнай залі, у якім загінула 145 чалавек.

Мэмарыял зьявіўся роўна праз год пасьля тэракту ў горадзе Краснагорску Маскоўскай вобласьці каля «Крокус Сіці Хол».

Акрамя гэтага, Сьледчы Камітэт Расеі паведаміў аб завяршэньні сьледзтва ў дачыненьні да 19 абвінавачаных па справе аб тэракце.

«На падставе сабраных доказаў сьледзтва прыйшло да высновы, што тэрарыстычны акт быў сплянаваны і арганізаваны спэцслужбамі недружалюбнай дзяржавы ў мэтах дэстабілізацыі абстаноўкі ў Расеі», — сьцьвярджае СК Расеі.


Аб якой менавіта краіне ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

На фота мэмарыял у памяць аб ахвярах тэракту ў 2024 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітай гатовы да адпраўкі салдат ва Ўкраіну пасьля вайны

https://smarturl.click/jkMBY

Кітайскія дыпляматы зьвярнуліся ў Эўразьвяз з просьбай узяць удзел у міратворчых сілах на тэрыторыі Ўкраіны. Удзел КНР у ініцыятыве можа ўзмацніць ціск на Расею ў перамовах, паведамляе нямецкае выданьне Welt am Sonntag са спасылкай на свае крыніцы.

Гэта можа ўзмацніць ціск на Расею ў мірных перамовах.

На ілюстрацыйным фота кітайскія салдаты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лекары навучыліся прадказваць узроставыя хваробы па аналізе крыві ў маладзейшым веку

https://smarturl.click/5OwkG

Новы маштабны аналіз дасьледаваньня старэньня ад брытанскіх навукоўцаў паказвае, што біялягічны ўзрост чалавечага органа можа прадказаць рызыку такіх хваробаў, як рак, дэмэнцыя і хваробы сэрца.

Аўтары спрабавалі вымераць разрыў паміж узростам чалавека і біялягічным узростам дзевяці яго органаў: сэрца, крывяносных судзінаў, печані, імуннай сыстэмы, падстраўнікавай залозы, нырак, лёгкіх, кішэчніка і мозгу.

Читать полностью…
Подписаться на канал