radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцпасланьнік Трампа сказаў у інтэрвію Такеру Карлсану, што Ўкраіна пагадзілася правесьці выбары прэзыдэнта

Стыў Уіткоф сьцьвярджае, што ўлады Ўкраіны пагадзіліся правесьці выбары прэзыдэнта ў краіне. Карлсан задаў пытаньне аб тым, ці будуць выбары ва Ўкраіне, бо расейскія ўлады лічаць Уладзіміра Зяленскага «нелегітымным» прэзыдэнтам і адмаўляюцца падпісваць зь ім мірную дамову.

«Так, яны адбудуцца. Яны ўжо пагадзіліся на гэта», — сказаў Уіткоф.

У гэтым жа інтэрвію спэцпасланнік Дональда Трампа зазначыў, што «самым вялікім пытаньнем» вайны Расеі супраць Украіны стаў статус анэксаванага Крыма і акупаваных украінскіх тэрыторый.

«Яны расейскамоўныя, там прайшлі рэфэрэндумы, на якіх пераважная большасьць насельніцтва заявіла, што хоча быць пад уладай Расеі. Я думаю, што гэта ключавое пытаньне ў канфлікце. Так што гэта першае. Калі гэтае пытаньне будзе вырашана, мы будзем весьці вельмі, вельмі пазытыўныя размовы», — лічыць Уіткоф. https://smarturl.click/8EGpx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская лацінка / Biełaruskaja łacinka: ТЭСТ

Вы, пэўна, ведаеце, што беларуская мова традыцыйна мае дзьве графічныя сыстэмы, дзьве азбукі — кірыліцу і лацінку. Ці добра валодаеце лацінкай? Praviercie siabie! https://smarturl.click/mBO9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23 сакавіка дзень памяці Антона Луцкевіча

23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец.

Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня».

https://smarturl.click/W3EDk

На фота Антон Луцкевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Турэччыне на акцыях пратэсту з-за арышту мэра Стамбула затрымалі больш за 300 чалавек

https://smarturl.click/2qnMm

Экрэма Імамаглу, мэра Стамбула, лічаць галоўным палітычным праціўнікам прэзыдэнта Эрдагана.

МУС абвінаваціў дэманстрантаў у спробе «парушыць грамадзкі парадак і справакаваць хаос».

Экрэм Імамаглу быў затрыманы раніцай 19 сакавіка. Яго і яшчэ каля 100 чалавек абвінавацілі ў карупцыйных злачынствах і стварэньні злачыннай групы, якая займалася вымагальніцтвам у бізнэсу.

Імамаглу, якога Рэспубліканская народная партыя рыхтуецца вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты, назваў справу палітычна матываванай.

На фота: падчас пратэстаў у Турэччыне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Польшчы Туск пабываў на мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/Zy0av

Дональд Туск наведаў памежную заставу ў горадзе Крынкі Падляскага ваяводзтва, які мяжуе з Бераставіцкім раёнам Горадзенскай вобласьці.

Ён заявіў, што Польшча дасягнула «98% эфэктыўнасьці затрыманьняў» нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца перасячы мяжу зь беларускай тэрыторыі.

Паводле яго слоў, агулам на мяжы зь Беларусьсю знаходзіцца 11 тысяч вайскоўцаў, памежнікаў і паліцыянтаў.

На фота міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы нарада з удзелам кіраўніцтва польскага ўраду ў Крынках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія Boeing выйграла тэндэр на выраб зьнішчальніка шостага пакаленьня F-47

https://smarturl.click/AdvEY

У ЗША паведамілі пра перамогу карпарацыі Boeing у тэндэры на распрацоўку зьнішчальніка шостага пакаленьня.

Зьнішчальнік паступіць на ўзбраеньне пад назовам F-47.

ВПС ЗША хочуць атрымаць новы самалёт, што валодае далёкасьцю, хуткасьцю і прыхаванасьцю, якія дазводяць яму супрацьстаяць сучасным і пэрспэктыўным сыстэмам узбраеньня патэнцыйных супернікаў, напрыклад, Расеі і Кітая.

Мяркуецца, што гэтыя зьнішчальнікі будуць суправаджацца ў баявых вылетах аўтаматызаванымі бесьпілётнікамі-кампаньёнамі.

Графічная візуалізацыя, прадастаўленая ВПС ЗША, паказвае плятформу самалёта новага пакаленьня F-47

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лёнданскі аэрапорт «Хітроў» цалкам аднавіў працу пасьля пажару

https://smarturl.click/O05zz

У пятніцу больш за 1300 рэйсаў былі адмененыя.

Пажар на падстанцыі абясточыў аэрапорт і больш за 60 000 бліжэйшых аб’ектаў.

Паліцыя заявіла, што не разглядае інцыдэнт як падазроны, хоць расьсьледаваньне працягваецца.

На фота аэрапорт «Хітроў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасланьнік Трампа прызнаў, што галоўная праблема ўрэгуляваньня вайны ва Ўкраіне — статус акупаваных Расеяй тэрыторыяў

https://smarturl.click/w9WB7

Паводле слоў спэцпрадстаўніка прэзыдэнта ЗША Стывена Ўіткафа, гэтыя тэрыторыі дэ-факта знаходзяцца пад кантролем Расеі, і галоўная дыскусія ў тым, ці прызнае іх сьвет расейскімі.

Украіна і краіны Захаду не прызналі маніпулятыўныя рэфэрэндумы на акупаваных Расеяй тэрыторыях.

Прэзыдэнт Ўкраіны Зяленскі раней расказаў аб прынцыпах мірнага пляну, які прадставяць партнэрам у ЗША: «Украіна не прызнае акупацыю Расеяй тэрыторый».

На фота спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША Стывен Уіткаф.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр былы падвойны агент КДБ і МІ-6 Алег Гардзіеўскі

https://smarturl.click/AdpvY

Былы агент савецкай і брытанскіх выведак Алег Гардзіеўскі памёр на 87-м годзе жыцьця ў сваім доме ў Вялікай Брытаніі.

Ён змог уцячы з СССР у апошні момант перад выкрыцьцём, пазьней у яго быў завочны вырак да расстрэлу, які не адмянілі і ў сучаснай Расеі.

На фота Алег Гардзіеўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 сакавіка

📌 У Беларусі працягваюць судзіць за дывэрсіі на чыгунцы, пакаралі за гэта як мінімум 34 чалавекі

📌 Улады Беларусі плянуюць скараціць пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны. Што гэта значыць?

📌 Дыпляматы эўрапейскіх краінаў усклалі кветкі да мэмарыялу ў Хатыні ў гадавіну зьнішчэньня вёскі

📌 «Гэта робіцца „на адчапіся“». Як беларускія заводы судзяцца за скасаваньне санкцыяў. БМЗ ужо двойчы прайграў такі суд

📌 Лукашэнка выказаўся за стварэньне майнінгавых фэрмаў у Магілёўскай вобласьці

📌 15 незалежных беларускіх СМІ і тры мэдыяарганізацыі падпісалі Кодэкс этыкі журналістаў

📌 «І лёд пад мной ня хруснуў». Антаніна Канавалава распавяла, як рызыкавала жыцьцём, уцякаючы зь Беларусі

📌 Падзеі тыдня: Абстрэлы Ўкраіны пасьля размовы Трампа з Пуціным. Ці блеф «Арэшнік»? Дзень Волі для Лукашэнкі

📌 Інаўгурацыя Лукашэнкі і Дзень Волі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

📌 Урад Украіны зацьвердзіў палажэньне аб блякаваньні тэле- і радыёвяшчаньня з тэрыторыі Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп паведаміў пра абмеркаваньне мірнай дамовы па Ўкраіне, якая ўключае «падзел тэрыторый»

https://smarturl.click/Zy33d

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра абмеркаваньне спыненьня агню ва Ўкраіне і анансаваў мірную дамову, у рамках якой будзе вырашанае пытаньне «падзелу тэрыторый». Пра гэта Трамп сказаў падчас прэс-брыфінгу ў Белым доме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дыпляматы эўрапейскіх краінаў усклалі кветкі да мэмарыялу ў Хатыні ў гадавіну зьнішчэньня вёскі

https://smarturl.click/jk55y

Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Стэн Нэрлаў. У сваім акаўнце ў Х ён напісаў:

«82 гады таму нацысты спалілі датла беларускую вёску Хатынь разам з жыхарамі. Сёньня ў мэмарыяле «Хатынь» дыпляматы Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі ўшанавалі памяць незьлічоных жыцьцяў, загінуўшых у жорсткай вайне. Няхай новыя пакаленьні ніколі не зазнаюць паўтарэньня. #NeverForget»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка выказаўся за стварэньне майнінгавых фэрмаў у Магілёўскай вобласьці

https://smarturl.click/Da990

Ідэю стварэньня майнінгавых цэнтраў у Магілёўскай вобласьці падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, заявіў журналістам 21 сакавіка пасьля сустрэчы зь ім старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Ісачэнка. Працэс майнінгу зьвязаны з высокім спажываньнем электраэнэргіі. Сёлета ў студзені Лукашэнка выказаў меркаваньне, што другую атамную электрастанцыю можна было б пабудаваць на поўдзень ад Магілёва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі за антываенную пазыцыю на 16 гадоў зьняволеньня засудзілі дысыдэнта савецкіх часоў

https://smarturl.click/l5oMM

Першы Заходні акруговы вайсковы суд у Пецярбургу прызначыў 16 гадоў пазбаўленьня волі публіцысту і праваабаронцу, дысыдэнту часоў СССР Аляксандру Скобаву нібыта за «апраўданьне тэрарызму» і «ўдзел у тэрарыстычнай супольнасьці». У апошнім слове Скобаў, у прыватнасьці, сказаў:

«Сёньня мяне будуць пытаць, ці прызнаю я сябе вінаватым. Дык вось, тут абвінавачваю я! Абвінавачваю сьмярдзючую трупань і кіроўную пуцінскую зграю ў падрыхтоўцы, разьвязваньні і вядзеньні агрэсіўнай вайны, у ваенных злачынствах ва Ўкраіне, у палітычным тэроры ў Расеі, у разбэшчваньні майго народу. І гэта я пытаю тут прыслужнікаў рэжыму: ці вы прызнаяце сябе вінаватымі ў саўдзеле ў пуцінскіх злачынствах?»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МУС Беларусі назвалі хлусьнёй зьбіцьцё расейскага коміка і прыгразілі адказнасьцю за паклёп

https://smarturl.click/1dn2Y

Намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі Генадзь Казакевіч паведаміў, што 17 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрымалі Арцемія Астаніна на запыт расейскіх сілавікоў, якія яго шукалі праз падазрэньне ў «распальваньні варожасьці».

Ён падкрэсьліў, што «пры затрыманьні і этапіраваньні гэтага грамадзяніна якая-небудзь фізычная сілы і іншыя недазволеныя мэтады да яго не прымяняліся. Беларускія сілавікі дзейнічалі цалкам адпаведна нацыянальнаму заканадаўству».

Пра тое, што супрацоўнікі сілавых органаў Беларусі падчас затрыманьня зламалі рэбры і хрыбетнік расейскаму стэндап-коміку Арцемію Астаніну, заявіў ягоны адвакат.

На фота: намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі Генадзь Казакевіч. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія дроны атакавалі Кіеў, загінулі тры чалавекі. Над Расеяй зьбілі 59 дронаў

У ноч на 23 сакавіка расейскае войска атакавала бесьпілётнікамі сталіцу Ўкраіны Кіеў. Паводле зьвестак гарадзкой адміністрацыі, тры чалавекі загінулі, у тым ліку пяцігадовае дзіця, яшчэ 10 атрымалі раненьні.

Сярод загінулых бацька і яго маленькая дачка. Самаму малодшаму пацярпеламу — 11 месяцаў. Паветраная трывога працягвалася больш за пяць гадзінаў. https://smarturl.click/w9B9W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія мясьціны ў Вільні зьвязаныя з БНР. Мапа і адрасы для наведваньня да Дня волі

https://smarturl.click/PQ8B

Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) была абвешчана амаль 107 год таму, 25 сакавіка 1918 году ў Менску.

Вільня на той момант усё яшчэ заставалася часткай беларускага палітычнага і культурніцкага кантэксту.

Тут жылі Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі, які ўзначальвалі Раду народных міністраў БНР, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускага руху.

Сёньня ў Вільні празь няспынныя рэпрэсіі на радзіме апынуліся дзясяткі тысяч беларусаў.

Горад зноў адыгрывае важную ролю ў беларускай палітыцы, хоць і належыць іншай дзяржаве.

Свабода прапануе чытачам невялікую прагулку па мясьцінах Вільні, зьвязаных з гісторыяй БНР.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 сакавіка

22 сакавіка – дзень памяці Кастуся Каліноўскага

Два байцы палка імя Каліноўскага ўжо 1000 дзён у расейскім палоне, але дакладна іх лёс невядомы

Кампанія Boeing выйграла тэндэр на выраб зьнішчальніка шостага пакаленьня F-47

Лёнданскі аэрапорт «Хітроў» аднавіў працу пасьля пажару на электрападстанцыі

У Беларусі за мінулы год колькасьць эканамічных злачынстваў вырасла на 20 працэнтаў

Расея атакавала 4 вобласьці Ўкраіны, у Запарожжы загінула сям’я з трох чалавек

Пасланьнік Трампа прызнаў, што галоўная праблема ўрэгуляваньня вайны ва Ўкраіне — статус акупаваных Расеяй тэрыторыяў

Памёр былы падвойны агент КДБ і МІ-6 Алег Гардзіеўскі

«Толькі славяне». Як у расейскіх дзяржаўных тэндэрах дыскрымінуюць па расавай прыкмеце

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз год пасьля тэракту ў цэнтры «Крокус», што пад Масквой, расейскія сьледчыя назвалі арганізатараў

https://smarturl.click/4kwMx

22 сакавіка адкрылі помнік у памяць аб загіблых у тэракце ў падмаскоўнай канцэртнай залі, у якім загінула 145 чалавек.

Мэмарыял зьявіўся роўна праз год пасьля тэракту ў горадзе Краснагорску Маскоўскай вобласьці каля «Крокус Сіці Хол».

Акрамя гэтага, Сьледчы Камітэт Расеі паведаміў аб завяршэньні сьледзтва ў дачыненьні да 19 абвінавачаных па справе аб тэракце.

«На падставе сабраных доказаў сьледзтва прыйшло да высновы, што тэрарыстычны акт быў сплянаваны і арганізаваны спэцслужбамі недружалюбнай дзяржавы ў мэтах дэстабілізацыі абстаноўкі ў Расеі», — сьцьвярджае СК Расеі.


Аб якой менавіта краіне ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

На фота мэмарыял у памяць аб ахвярах тэракту ў 2024 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітай гатовы да адпраўкі салдат ва Ўкраіну пасьля вайны

https://smarturl.click/jkMBY

Кітайскія дыпляматы зьвярнуліся ў Эўразьвяз з просьбай узяць удзел у міратворчых сілах на тэрыторыі Ўкраіны. Удзел КНР у ініцыятыве можа ўзмацніць ціск на Расею ў перамовах, паведамляе нямецкае выданьне Welt am Sonntag са спасылкай на свае крыніцы.

Гэта можа ўзмацніць ціск на Расею ў мірных перамовах.

На ілюстрацыйным фота кітайскія салдаты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лекары навучыліся прадказваць узроставыя хваробы па аналізе крыві ў маладзейшым веку

https://smarturl.click/5OwkG

Новы маштабны аналіз дасьледаваньня старэньня ад брытанскіх навукоўцаў паказвае, што біялягічны ўзрост чалавечага органа можа прадказаць рызыку такіх хваробаў, як рак, дэмэнцыя і хваробы сэрца.

Аўтары спрабавалі вымераць разрыў паміж узростам чалавека і біялягічным узростам дзевяці яго органаў: сэрца, крывяносных судзінаў, печані, імуннай сыстэмы, падстраўнікавай залозы, нырак, лёгкіх, кішэчніка і мозгу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Толькі славяне». Як у расейскіх дзяржаўных тэндэрах дыскрымінуюць па расавай прыкмеце

https://smarturl.click/JDY1q

Нягледзячы на ​​законы, якія забараняюць дыскрымінацыйную практыку прыёму на працу, расейскія дзяржаўныя структуры рэклямуюць вакансіі з патрабаваньнем, каб патэнцыйныя кандыдаты мелі «славянскую зьнешнасьць», паказала расьсьледаваньне Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

У Расеі суд забараніў некалькі аб’яў аб вакансіях у інтэрнэце, у якіх шукалі кандыдатаў «славянскай зьнешнасьці»,

расейскія дзяржаўныя структуры працягваюць выкарыстоўваць падобную дыскрымінацыйную фармулёўку ў публічных тэндэрах.

На фота ўдзельнікі нацыяналістычнага маршу ў Маскве ў лістападзе 2019 года.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму пасьля дамоўленасьцей Трампа і Пуціна працягваюцца ўдары соцень дронаў. Аналіз Свабоды

https://smarturl.click/Q1z96

18 сакавіка адбылася тэлефонная размова прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна. Пуцін пагадзіўся спыніць расейскія ўдары па ўкраінскай энэргетычнай інфраструктуры.

Але яшчэ да завяршэньня размовы расейскія ўдарныя беспілётнікі былі ў паветры.

Празь некалькі хвілін пасьля завяршэньня гутаркі па ўкраінскіх энэргетычных і іншых аб’ектах былі нанесеныя ўдары, якія працягваліся гадзінамі.

А Ўкраіна ўдарыла па комплексе нафтаправодаў на поўдні Расеі.

На фота наступствы ўдараў расейскіх баявых дронаў па станцыі хуткай дапамогі ў горадзе Крапіўніцкі, Украіна, 20 сакавіка 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня беларусаў, палякаў і літоўцаў 1863-1864 гадоў. Ён стаў нацыянальным героем беларусаў. Паўстанцкія атрады, узначаленыя Каліноўскім, дзейнічалі ў асноўным на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і вялі ўзброеную барацьбу з войскамі Расейскай імпэрыі. У студзені 1864 году Каліноўскага схапілі царскія жандары ў Вільні. Ваенна-палявы суд пастанавіў пакараць яго сьмерцю. Яму было 26 гадоў. Парэшткі Кастуся Каліноўскага былі знойдзеныя і ў 2019 годзе ўрачыста перапахаваныя ў Вільні.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/qldzV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Украіны зацьвердзіў палажэньне аб блякаваньні тэле- і радыёвяшчаньня з тэрыторыі Беларусі

https://smarturl.click/w9WWm

Палажэньне аб сыстэме спэцыяльнага тэлерадыёвяшчаньня зацьвердзіў 21 сакавіка Кабінэт міністраў Украіны, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук. Сыстэма спэцыяльнага тэлерадыёвяшчаньня прызначаная для «блякаваньня сыгналаў наземнага тэлевізійнага вяшчаньня і радыёвяшчаньня ў FM-дыяпазоне», якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі Расеі, Беларусі і Прыднястроўскага рэгіёну Малдовы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інаўгурацыя Лукашэнкі і Дзень Волі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

https://www.youtube.com/watch?v=8ukB-kW2-xg

ЦВК Беларусі прызначыў інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка — Дзень Волі. Нарэшце вырашылася загадка, чаму ўлады цягнулі з гэтай працэдурай, нават хавалі дату яе правядзеньня. Тым часам Трамп і Пуцін правялі перамовы. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра галоўныя падзеі тыдня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абстрэлы Ўкраіны пасьля размовы Трампа з Пуціным. Ці блеф «Арэшнік»? Дзень Волі для Лукашэнкі

https://youtu.be/RlxPzAZVPyY

Расея абстрэльвае і разбурае сацыяльную інфраструктуру Ўкраіны. Які рэальны вынік тэлефоннай размовы Трампа з Пуціным? Ці зьявіцца ў Беларусі «Арэшнік» да канца году, як абяцае Вальфовіч? Ці сапраўды беларускую вайсковую прамысловасьць рыхтуюць да новай вайны ў 2029 годзе? І навошта Лукашэнку праводзіць інаўгурацыю ў Дзень Волі? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з украінскім экспэртам – палітолягам Георгіем Чыжовым і аглядальнікам Свабоды Юрыем Дракахрустам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«І лёд пад мной ня хруснуў». Антаніна Канавалава распавяла, як рызыкавала жыцьцём, уцякаючы зь Беларусі

https://smarturl.click/YzDZv

Нядаўна былая палітзьняволеная Антаніна Канавалава здолела эміграваць зь Беларусі ў адну з краін Эўропы, дзе аб’ядналася са сваімі дзецьмі. Некаторымі дэталямі эміграцыі яна падзялілася ў інтэрвію Свабодзе.

Давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на выбарах 2020 году, былая мадэратарка тэлеграм-каналу «Армія з народам» Антаніна Канавалава, якая адбыла за кратамі больш за 4 гады, выйшла на волю ў сьнежні 2024 году паводле памілаваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі плянуюць скараціць пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны. Што гэта значыць?

https://smarturl.click/w9WVm

Цэнавае рэгуляваньне ўрад увёў у 2022 годзе, каб стрымаць інфляцыю.

Дзяржаўнае рэгуляваньне цэн прывяло да праблем сыстэмы гандлю. Як паведамляе Белстат, у студзені 2025 году рэнтабельнасьць сыстэмы розьнічнага гандлю склала 1,4%. У 2024 годзе ў краіне было 97 стратных арганізацый розьнічнага гандлю, (у 2023 годзе такіх было 88), гэта 14,4% ад іх агульнай колькасьці. Сума стратаў на адну такую арганізацыю скала 2,8 мільёна рублёў.

Такім чынам праз замарозку цэнаў урадам гандаль, па-сутнасьці, ператварыўся ў беспрыбытковую дзейнасьць. Скарачэньне пераліку тавараў, цэны на якія рэгулююцца, як чакаецца, паскорыць інфляцыю.

Паводле Белстату, у лютым 2025 году спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 1,3%, а за 2024 год інфляцыя склала 5,2%.

Да ўвядзеньня цэнавога рэгуляваньня рэнтабельнасьць продажаў у беларускім розьнічным гандлі складала 3-5%.

На фота: менская крама, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Антаніна Канавалава выйшла з-за кратаў у сьнежні 2024 году, а ў сакавіку 2025-га змагла выехаць зь Беларусі. Яна расказала Свабодзе, як плянуе цяпер сваё жыцьцё.

Читать полностью…
Подписаться на канал