radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі за антываенную пазыцыю на 16 гадоў зьняволеньня засудзілі дысыдэнта савецкіх часоў

https://smarturl.click/l5oMM

Першы Заходні акруговы вайсковы суд у Пецярбургу прызначыў 16 гадоў пазбаўленьня волі публіцысту і праваабаронцу, дысыдэнту часоў СССР Аляксандру Скобаву нібыта за «апраўданьне тэрарызму» і «ўдзел у тэрарыстычнай супольнасьці». У апошнім слове Скобаў, у прыватнасьці, сказаў:

«Сёньня мяне будуць пытаць, ці прызнаю я сябе вінаватым. Дык вось, тут абвінавачваю я! Абвінавачваю сьмярдзючую трупань і кіроўную пуцінскую зграю ў падрыхтоўцы, разьвязваньні і вядзеньні агрэсіўнай вайны, у ваенных злачынствах ва Ўкраіне, у палітычным тэроры ў Расеі, у разбэшчваньні майго народу. І гэта я пытаю тут прыслужнікаў рэжыму: ці вы прызнаяце сябе вінаватымі ў саўдзеле ў пуцінскіх злачынствах?»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МУС Беларусі назвалі хлусьнёй зьбіцьцё расейскага коміка і прыгразілі адказнасьцю за паклёп

https://smarturl.click/1dn2Y

Намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі Генадзь Казакевіч паведаміў, што 17 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрымалі Арцемія Астаніна на запыт расейскіх сілавікоў, якія яго шукалі праз падазрэньне ў «распальваньні варожасьці».

Ён падкрэсьліў, што «пры затрыманьні і этапіраваньні гэтага грамадзяніна якая-небудзь фізычная сілы і іншыя недазволеныя мэтады да яго не прымяняліся. Беларускія сілавікі дзейнічалі цалкам адпаведна нацыянальнаму заканадаўству».

Пра тое, што супрацоўнікі сілавых органаў Беларусі падчас затрыманьня зламалі рэбры і хрыбетнік расейскаму стэндап-коміку Арцемію Астаніну, заявіў ягоны адвакат.

На фота: намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі Генадзь Казакевіч. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як частка незаконна вывезеных у Беларусь жыхароў Гастомеля змаглі пазьбегнуць расейскага палону

https://smarturl.click/vwlQw

Украінка, у прыватнасьці, расказала, што з 24 лютага 2022 году расейцы вельмі інтэнсіўна абстрэльвалі раён вайсковага гарадка ў Гастомелі, дзе яна пражывала. Зь сям’ёй яна пасьпела схавацца ў падвал, і калі расейскія войскі акупавалі горад, жыхароў утрымлівалі «ў нялюдзкіх умовах».

Паводле яе, 19 сакавіка 2022 году расейцы вывелі ўсіх жыхароў, якіх утрымлівалі ў няволі і прымусова пасадзілі ў аўтобусы і вывезьлі ў Беларусь — на тэрыторыю Гомельскай вобласьці.

Украінка, якая ўратавалася ад расейскага палону паведаміла, што па прыбыцьці ў Беларусь частка незаконна вывезеных жыхароў Гастомел змаглі дамовіцца, каб арандаваць аўтобус і выехаць на ім у Польшчу.

На фота: расстраляныя расейскімі войскамі машыны, на якіх мірныя жыхары спрабавалі вырвацца з акупаванага Гастомелю, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мікрараён у Менску пасьля аварыі 16 гадзін быў без цяпла

https://smarturl.click/e58ne

За апошнія некалькі тыдняў у Беларусі адбылося ня менш як сем буйных аварыяў на сетках электра- і водазабесьпячэньня.

На ліквідацыю аварыі ў Менску і аднаўленьне цеплазабесьпячэньня ў раёне вуліцы Шаранговіча рамонтнікам спатрэбілася 16 гадзін.

Менскія энэргетыкі «цалкам аднавілі цеплазабесьпячэньне спажыўцоў у раёне вуліцы Шаранговіча», піша тэлеграм-канал РУП «Менскэнэрга».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі былога супрацоўніка мытні пакаралі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве

https://smarturl.click/8EZQ0

9 сьнежня Горадзенскі абласны суд пакараў экс-працаўніка мытні Дзьмітрыя Скубілава да 9 гадоў калёніі па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (артыкул 356).

Пра гэта стала вядома толькі цяпер з дакумэнтальнага фільма, апублікаванага тэлеканалам ОНТ, піша«Мэдыязона».

У сюжэце распавялі, што Скубілаў працаваў на Ашмянскай мытні, афармляў перамяшчэньне транспарту і грузаў.

Фота ілюстрацыйнае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля прыняцьця закону аб ліцэнзаваньні ў Беларусі застаўся адзіны прыватны дзіцячы садок

https://smarturl.click/Da9Zm

«Цяпер функцыянуе адзін прыватны дзіцячы сад — „Елісеевы палі“ (Сеніца, Менскі раён. — удакладняе „Позірк“.), які наведваюць каля 40 выхаванцаў. Але мы гатовы да супрацоўніцтва і толькі рады новым добрасумленным прадпрымальнікам. Больш за тое, гарантуем усялякую падтрымку», — сказаў міністар адукацыі Андрэй Іванец.

Паводле чыноўніка, у ягонае ведамства нібыта «паступаюць скаргі бацькоў з нараканьнямі ў адрас нядбайных прадпрымальнікаў [у сфэры адукацыі]».

На фота: міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

185 гадоў таму, 21 сакавіка 1840 году, нарадзіўся Францішак Багушэвіч, пісьменьнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Ён лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Менавiта Багушэвічу належыць выслоўе «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Вядомы ён ня толькі як палымяны паэт, але і востры публіцыст, назіральны рэпартэр, які сумяшчаў гэтую дзейнасьць з працай адвакатам.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/z2x1J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прамень надзеі»: аўдыторыя Радыё Свабода выказвае падтрымку журналістам і баіцца за будучыню радыё

https://smarturl.click/4kjxg

Ад Ірану да Беларусі, ад Расеі да Аўганістану, чытачы і слухачы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) у краінах з рэпрэсіўнымі рэжымамі выказваюць падтрымку журналістам радыё і занепакоенасьць тым, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа можа спыніць іх працу. Пра гэта — у матэрыяле Карла Шрэка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВЫ ЭФІР. Чаму Лукашэнка вырашыў прысягаць у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР?

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:

https://www.youtube.com/live/kjskuWFgvwc

У 20 30 паводле менскага часу гісторык і палітоляг Роза Турарбекава будзе ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды».
ЦВК прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на Дзень волі амаль праз два месяцы пасьля выбараў. Чаму ён вырашыў правесьці гэтую фармальную працэдуру ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі? Чаму для гэтага спатрэбілася амаль два месяцы? І чым былі адметныя іншыя інаўгурацыі пасьля ранейшых сфальсыфікаваных выбараў?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У памежнай вёсцы з боку Польшчы выступілі супраць будаўніцтва вышкі для назіраньня за тэрыторыяй Беларусі

Амаль усе жыхары падляскай вёскі Коматаўцы, што месьціцца за 150 мэтраў ад мяжы зь Беларусьсю, падпісалі ліст супраць будаўніцтва назіральнай вышкі побач са сваімі дамамі.

https://smarturl.click/baZ96

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інаўгурацыя Лукашэнкі ў Дзень Волі — «парад перамогі» ці прызнаньне?

Прызначэньне інаўгурацыі на 25 сакавіка — акт сымбалізма. Гэта знак перамогі над палітычнымі праціўнікамі. Але парадокс у тым, што ўлады сьвяткуюць гэтую дату, няхай і з знакам мінус.

Піша Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/W3V2Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка прызначыў інаўгурацыю на Дзень Волі? Тлумачаць палітыкі і экспэрты

https://smarturl.click/71kle

ЦВК Беларусі назваў дату інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі — 25 сакавіка, за дзень да заканчэньня двухмесячнага тэрміну, які на складаньне публічнай прысягі кіраўніку дзяржавы дае Канстытуцыя Беларусі. Свабода запытала ў беларускіх экспэртаў і апазыцыйных палітыкаў, чаму ажно два месяцы спатрэбіліся на прызначэньне дня інаўгурацыі і чаму дзеля гэтага абралі 25 сакавіка — Дзень Волі, які традыцыйна адзначаюць праціўнікі Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля ўмяшаньня Бондаравай у Дудутках скасавалі фэст на Купальле

https://smarturl.click/9z25G

У Дудутках скасавалі фэстываль «Сьвята Сонца», прысьвечаны Купальлю, які праводзілі з 2016 году. Раней у Менску заўчасна закрылі выставу «Беларускі бэстыярый» у галерэі «Мастацтва».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта вайна Пуціна супраць Эўропы». Як краіны ЭЗ павялічваюць выдаткі на войска і мяняюць законы аб абароне

https://smarturl.click/VDQo4

Зьняцьце забароны на проціпяхотныя міны ў Польшчы і краінах Балтыі, вытворчасьць новых зьнішчальнікаў у Францыі, павелічэньне выдаткаў на абарону ў Нямеччыне — плянамі нарошчваньня вайсковых выдаткаў у апошнія дні падзяліліся прадстаўнікі адразу некалькіх эўрапейскіх дзяржаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз разглядае працяг паставак узбраеньня ва Ўкраіну на фоне перамоваў аб спыненьні агню

https://smarturl.click/Q1zGp

Лідэры Эўрапейскага зьвязу абяцаюць працягваць вайсковую падтрымку Ўкраіны, нягледзячы на тое, што Расея імкнецца спыніць пастаўкі ўзбраеньняў Кіеву з Захаду ў ходзе перамоваў аб спыненьні агню.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі плянуюць скараціць пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны. Што гэта значыць?

https://smarturl.click/w9WVm

Цэнавае рэгуляваньне ўрад увёў у 2022 годзе, каб стрымаць інфляцыю.

Дзяржаўнае рэгуляваньне цэн прывяло да праблем сыстэмы гандлю. Як паведамляе Белстат, у студзені 2025 году рэнтабельнасьць сыстэмы розьнічнага гандлю склала 1,4%. У 2024 годзе ў краіне было 97 стратных арганізацый розьнічнага гандлю, (у 2023 годзе такіх было 88), гэта 14,4% ад іх агульнай колькасьці. Сума стратаў на адну такую арганізацыю скала 2,8 мільёна рублёў.

Такім чынам праз замарозку цэнаў урадам гандаль, па-сутнасьці, ператварыўся ў беспрыбытковую дзейнасьць. Скарачэньне пераліку тавараў, цэны на якія рэгулююцца, як чакаецца, паскорыць інфляцыю.

Паводле Белстату, у лютым 2025 году спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 1,3%, а за 2024 год інфляцыя склала 5,2%.

Да ўвядзеньня цэнавога рэгуляваньня рэнтабельнасьць продажаў у беларускім розьнічным гандлі складала 3-5%.

На фота: менская крама, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Антаніна Канавалава выйшла з-за кратаў у сьнежні 2024 году, а ў сакавіку 2025-га змагла выехаць зь Беларусі. Яна расказала Свабодзе, як плянуе цяпер сваё жыцьцё.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Чэхіі знаходзіўся ў Адэсе падчас расейскай паветранай атакі

https://smarturl.click/dpB30

Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл знаходзіўся ў Адэсе, калі на рэгіён зноў адбываўся ракетны напад расейскіх войскаў.

Пра гэта паведаміў раніцай 21 сакавіка кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.

«Паказальна, што менавіта падчас нашай сустрэчы праціўнік зноў масава атакаваў Адэшчыну. Гэта чарговы напамін усяму сьвету: вайна працягваецца, а Ўкраіна працягвае ваяваць», — напісаў Кіпер у тэлеграме.

На фота: Пэтр Павэл, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На фронце ва Ўкраіне зьнік бяз вестак яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расеі ў складзе ПВК «Ястраб»

https://smarturl.click/5Owm2

Андрэй Кулага нарадзіўся 2 чэрвеня 1979 году і жыў у Магілёве, у верасьні 2024 году падпісаў кантракт з прыватнай вайсковай кампанія «Ястраб», ваяваў пад пазыўным «Алекс». З 6 лютага 2025 году яго лічаць зьніклым бязь вестак.

У 2024 годзе Андрэя Кулага шукалі пры дапамозе пошукава-выратавальнага атраду «Фэнікс». Згодна з тагачаснай аб’явай, ён знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу, а з кастрычніка зьнік. Сярод асаблівых прыкмет там пералічвалі татуіроўку на плячы ў выглядзе шчыта і мяча з подпісам «Сувязь».

На фота: абвестка аб пошуках Андрэя Кулагі, які зьнік у Санкт-Пецярбургу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі гарыць газавымяральная станцыя «Суджа». Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што яе абстралялі расейцы

https://smarturl.click/yqELk

Станцыя знаходзіцца на мяжы Курскай вобласьці Расеі і Сумскай вобласьці Ўкраіны.

У Расеі паведамілі аб вялікім пажары на газавымяральнай станцыі «Суджа» і абвінавацілі Ўкраіну ў мэтанакіраваным удары.

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны зьняпраўдзілі гэтыя абвінавачаньні і заявілі, што расейскія войскі неаднаразова абстрэльвалі гэтую станцыю, а сёньня нанесьлі па ёй удар з артылерыі.

На фота: баявыя дзеяньні ў Суджанскім раёне Курскай вобласьці 20 жніўня 2024 году, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп падпісаў указ аб пачатку ліквідацыі фэдэральнага Дэпартамэнта адукацыі ЗША

https://smarturl.click/Adpyy

«Мы проста зьбіраемся вярнуць адукацыю назад у штаты, дзе яна і павінна быць», — заявіў Дональд Трамп і назваў рашэньне правільным, якое павінна быць выканана як мага хутчэй.

Указ амаль поўнасьцю перадае кіраваньня сфэрай адукацыі ў рукі штатаў і мясцовых радаў. Для поўнага закрыцьця ведамства спатрэбіцца адпаведны акт амэрыканскага Кангрэса, аднак нягледзячы на большасьць рэспубліканцаў у абедзьвюх палатах, Трампу можа не хапіць галасоў заканадаўцаў, паведамляе Reuters.

Белы дом сьцьвярджае, што ліквідацыя дэпартамэнта палепшыць вынікі тэставаньня навучэнцаў і зэканоміць грошы, але дэмакраты і іншыя крытыкі кроку сьцьвярджаюць, што мера паставіць у цяжкае становішча найбольш уразьлівыя катэгорыі студэнтаў.

На фота: прэзыдэнт Дональд Трамп трымае падпісаны выканаўчы ўказ, а маладыя людзі - копіі ўказа, падпісанага імі у Белым доме. Вашынгтон, 20 сакавіка 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі паведаміў аб перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі 24 сакавіка

https://smarturl.click/2qXvW

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі анансаваў на 24 сакавіка перамовы ўкраінскай і амэрыканскай дэлегацый у Саудаўскай Арабіі. Зяленскі сказаў пра гэта ў чацьвер, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Осла ў рамках візыту ў Нарвэгію.

На сумеснай у Осла прэсавай канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Ёнасам Гар Стэры Зяленскі таксама сказаў, што не абмяркоўваў з Дональдам Трампам пытаньне перадачы ва ўласнасьць ЗША ўкраінскіх атамных станцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 сакавіка

📌 ЦВК прызначыў дату інаўгурацыі Лукашэнкі на 25 сакавіка, амаль праз два месяцы пасьля выбараў

📌 Інаўгурацыя Лукашэнкі ў Дзень Волі — «парад перамогі» ці прызнаньне?

📌 Чаму Лукашэнка прызначыў інаўгурацыю на Дзень Волі? Тлумачаць палітыкі і экспэрты

📌 «ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка вырашыў прысягаць у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР?

📌 Дзяржынск амаль дзень заставаўся без вады і ацяпленьня пасьля аварыі

📌 Тут рабілі Pepsi і піва «Белавескае». Як улады «ратавалі» буйны піўны завод, які прайшоў банкруцтва і 6 гадоў «аздараўленьня»

📌 Пасьля ўмяшаньня Бондаравай у Дудутках скасавалі фэст на Купальле

📌 Беларусь з 20 сакавіка ўводзіць электронныя візы

📌 «Цэнтар правоў чалавека» пры ААН прадставіў даклад у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

📌 У парлямэнце Польшчы абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і выбары 26 студзеня

📌 Памёр апошні падпісант Белавескіх пагадненьняў Вітольд Фокін

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У парлямэнце Вялікай Брытаніі створаная група «За дэмакратычную Беларусь»

https://smarturl.click/z2x1o

У парлямэнце Вялікай Брытаніі 20 сакавіка створаная ўсепартыйная група «За дэмакратычную Беларусь». Групу ўзначаліла сябра Кансэрватыўнай партыі, «ценявы» міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўэндзі Мортан.

6-7 сакавіка сёлета ў Рыме прайшла другая канфэрэнцыя Альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» пад назвай «Правы і аўтарытарызм — кейс Беларусі». У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 парлямэнтаў розных краін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пад санкцыі Польшчы трапіў яшчэ адзін пастаўшчык беларускіх угнаеньняў

Польшча ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной кампаніі з Беларусі. У польскім «чорным сьпісе» гэта першая сёлета і шостая запар фірма, якая спрабуе гандляваць у Польшчы і ЭЗ падсанкцыйнымі ўгнаеньнямі вытворчасьці «Гродна Азоту».

https://smarturl.click/RAajb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Беларусі эвакуавалі журналістку Ксенію Чындараву, якую выклікалі ў КДБ і пагражалі турмой

https://smarturl.click/8EZl7

Журналістка знаходзіцца за мяжой і ў бясьпецы, паведаміў фонд салідарнасьці BySol. Ксенія Чындарава супрацоўнічала з гомельскім выданьнем «Штодзень». BySol абвясьціў збор сродкаў для журналісткі, для працягу яе працы патрэбны ноўтбук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Цэнтар правоў чалавека» пры ААН прэзэнтаваў даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

https://smarturl.click/qld6p

Кіраўніца Беларускай групы незалежных экспэртаў Карына Маскаленка адзначыла, што група экспэртаў прыйшла да высновы: урад Беларусі дайшоў да вельмі грубых парушэньняў правоў чалавека.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тут рабілі Pepsi і піва «Белавескае». Як улады «ратавалі» буйны піўны завод, які прайшоў банкруцтва і 6 гадоў «аздараўленьня»

https://smarturl.click/3k6Bg

Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва бровару «Берасьцейскае піва». Суд ужо прызнаваў гэты завод банкрутам больш за 10 гадоў таму. Пасьля — фінансавая санацыя і абяцаньні адрадзіць прадпрыемства ад інвэстара з Армэніі, які падарыў Лукашэнку бочку каньяку. Расказваем няпростую гісторыю заводу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржынск амаль дзень заставаўся без вады і ацяпленьня пасьля аварыі

https://smarturl.click/ppbVX

Сыстэмы ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня ў Дзяржынску (Койданаве) пасьля рамонту цепламагістралі працуюць у штатным рэжыме. Аварыя адбылася днём у сераду, 19 сакавіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК прызначыў дату інаўгурацыі Лукашэнкі на 25 сакавіка, амаль праз два месяцы пасьля выбараў

https://smarturl.click/VDQo7

ТГ-канал, зьвязаны з Лукашэнкам, агучыў дату 25 сакавіка. У гэты дзень нацыянальна-арыентаваная частка грамадзтва сьвяткуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі ў 1918 годзе. Рэжым Лукашэнкі за сьвяткаваньні цяпер перасьледуе.

Читать полностью…
Подписаться на канал