radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі паведаміў аб перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі 24 сакавіка

https://smarturl.click/2qXvW

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі анансаваў на 24 сакавіка перамовы ўкраінскай і амэрыканскай дэлегацый у Саудаўскай Арабіі. Зяленскі сказаў пра гэта ў чацьвер, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Осла ў рамках візыту ў Нарвэгію.

На сумеснай у Осла прэсавай канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Нарвэгіі Ёнасам Гар Стэры Зяленскі таксама сказаў, што не абмяркоўваў з Дональдам Трампам пытаньне перадачы ва ўласнасьць ЗША ўкраінскіх атамных станцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 сакавіка

📌 ЦВК прызначыў дату інаўгурацыі Лукашэнкі на 25 сакавіка, амаль праз два месяцы пасьля выбараў

📌 Інаўгурацыя Лукашэнкі ў Дзень Волі — «парад перамогі» ці прызнаньне?

📌 Чаму Лукашэнка прызначыў інаўгурацыю на Дзень Волі? Тлумачаць палітыкі і экспэрты

📌 «ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка вырашыў прысягаць у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР?

📌 Дзяржынск амаль дзень заставаўся без вады і ацяпленьня пасьля аварыі

📌 Тут рабілі Pepsi і піва «Белавескае». Як улады «ратавалі» буйны піўны завод, які прайшоў банкруцтва і 6 гадоў «аздараўленьня»

📌 Пасьля ўмяшаньня Бондаравай у Дудутках скасавалі фэст на Купальле

📌 Беларусь з 20 сакавіка ўводзіць электронныя візы

📌 «Цэнтар правоў чалавека» пры ААН прадставіў даклад у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

📌 У парлямэнце Польшчы абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і выбары 26 студзеня

📌 Памёр апошні падпісант Белавескіх пагадненьняў Вітольд Фокін

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У парлямэнце Вялікай Брытаніі створаная група «За дэмакратычную Беларусь»

https://smarturl.click/z2x1o

У парлямэнце Вялікай Брытаніі 20 сакавіка створаная ўсепартыйная група «За дэмакратычную Беларусь». Групу ўзначаліла сябра Кансэрватыўнай партыі, «ценявы» міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўэндзі Мортан.

6-7 сакавіка сёлета ў Рыме прайшла другая канфэрэнцыя Альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» пад назвай «Правы і аўтарытарызм — кейс Беларусі». У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 парлямэнтаў розных краін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пад санкцыі Польшчы трапіў яшчэ адзін пастаўшчык беларускіх угнаеньняў

Польшча ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной кампаніі з Беларусі. У польскім «чорным сьпісе» гэта першая сёлета і шостая запар фірма, якая спрабуе гандляваць у Польшчы і ЭЗ падсанкцыйнымі ўгнаеньнямі вытворчасьці «Гродна Азоту».

https://smarturl.click/RAajb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Беларусі эвакуавалі журналістку Ксенію Чындараву, якую выклікалі ў КДБ і пагражалі турмой

https://smarturl.click/8EZl7

Журналістка знаходзіцца за мяжой і ў бясьпецы, паведаміў фонд салідарнасьці BySol. Ксенія Чындарава супрацоўнічала з гомельскім выданьнем «Штодзень». BySol абвясьціў збор сродкаў для журналісткі, для працягу яе працы патрэбны ноўтбук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Цэнтар правоў чалавека» пры ААН прэзэнтаваў даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

https://smarturl.click/qld6p

Кіраўніца Беларускай групы незалежных экспэртаў Карына Маскаленка адзначыла, што група экспэртаў прыйшла да высновы: урад Беларусі дайшоў да вельмі грубых парушэньняў правоў чалавека.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тут рабілі Pepsi і піва «Белавескае». Як улады «ратавалі» буйны піўны завод, які прайшоў банкруцтва і 6 гадоў «аздараўленьня»

https://smarturl.click/3k6Bg

Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва бровару «Берасьцейскае піва». Суд ужо прызнаваў гэты завод банкрутам больш за 10 гадоў таму. Пасьля — фінансавая санацыя і абяцаньні адрадзіць прадпрыемства ад інвэстара з Армэніі, які падарыў Лукашэнку бочку каньяку. Расказваем няпростую гісторыю заводу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржынск амаль дзень заставаўся без вады і ацяпленьня пасьля аварыі

https://smarturl.click/ppbVX

Сыстэмы ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня ў Дзяржынску (Койданаве) пасьля рамонту цепламагістралі працуюць у штатным рэжыме. Аварыя адбылася днём у сераду, 19 сакавіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК прызначыў дату інаўгурацыі Лукашэнкі на 25 сакавіка, амаль праз два месяцы пасьля выбараў

https://smarturl.click/VDQo7

ТГ-канал, зьвязаны з Лукашэнкам, агучыў дату 25 сакавіка. У гэты дзень нацыянальна-арыентаваная частка грамадзтва сьвяткуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі ў 1918 годзе. Рэжым Лукашэнкі за сьвяткаваньні цяпер перасьледуе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь з 20 сакавіка ўводзіць электронныя візы

https://smarturl.click/l5ojB

З 20 сакавіка 2025 году грамадзяне 67 дзяржаў могуць уяжджаць у Беларусь па электроннай візе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца з Радыё Свабода цяпер? Аўтарытарныя рэжымы і іх прапагандысты нас ужо пахавалі. Яны зь вялікай радасьцю ўспрынялі навіну пра тое, што прыпыненае фінансаваньне Радыё Свабода.

Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч. https://www.youtube.com/watch?v=cXDouBH909M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У супольнай заяве дзяржсакратара ЗША Марка Рубіё і дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Майка Ўолца гаворыцца, што падчас сёньняшняй размовы з Трампам Зяленскі зьвярнуўся з просьбай пра пастаўкі дадатковых сыстэмаў супрацьпаветранай абароны Patriot і Трамп пагадзіўся «працаваць над тым, каб знайсьці, што ёсьць даступнага, асабліва ў Эўропе».

https://smarturl.click/z2xWE

У заяве таксама адзначаецца, што Трамп абмяркоўваў забесьпячэньне Ўкраіны электрычнасьцю і ўкраінскія АЭС, сказаўшы, што досьвед ЗША быў бы карысным у іх выкарыстаньні. «Амэрыканская ўласнасьць гэтых станцыяў была б найлепшай абаронай для гэтай інфраструктуры і падтрымкай для ўкраінскай энэргетычнай інфраструктуры».

На фота: цэнтар кіраваньня на Запароскай АЭС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прапагандысцкі фільм БТ «Чужое неба» зьнялі падманам

https://smarturl.click/VDQL7

18 сакавіка ў Беларусі адбылася прэм’ера прапагандысцкага фільму «Чужое неба». Каб атрымаць матэрыял для фільма «Чужое неба», герояў зь Вільні падманулі, сказаўшы, што гэта будзе матэрыял для офісу Сьвятланы Ціханоўскай — выключна для ўнутранага карыстаньня і з мэтай атрыманьня фінансавай дапамогі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто ня хоча міру? Трамп ня здолеў пераканаць Пуціна спыніць вайну

https://smarturl.click/vwlMG

Цяпер, пасьля ўчорашняй тэлефоннай размовы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна плян хуткага спыненьня вайны ва Ўкраіне, які імнулася рэалізаваць амэрыканская адмінстрацыя, завісае. Вашынгтону трэба ўзяць паўзу, каб вырашыць, што рабіць далей, піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. .

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Турэччыне ідуць пратэсты пасьля затрыманьня мэра Стамбулу

https://smarturl.click/W3VMX

Сёньня ўлады Турэччыны затрымалі мэра Стамбула Экрэма Імамаглу, галоўнага палітычнага апанэнта прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана. У Стамбуле і іншых гарадах людзі выходзяць на вуліцы, нягледзячы на ўрадавую забарону на масавыя мерапрыемствы. Паліцыя забарыкадавала падыходы да сваёй стамбульскай штаб-кватэры, каб спыніць дэманстрантаў. Паліцыя затрымала Імамаглу падчас рэйду ў ягоным доме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прамень надзеі»: аўдыторыя Радыё Свабода выказвае падтрымку журналістам і баіцца за будучыню радыё

https://smarturl.click/4kjxg

Ад Ірану да Беларусі, ад Расеі да Аўганістану, чытачы і слухачы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) у краінах з рэпрэсіўнымі рэжымамі выказваюць падтрымку журналістам радыё і занепакоенасьць тым, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа можа спыніць іх працу. Пра гэта — у матэрыяле Карла Шрэка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВЫ ЭФІР. Чаму Лукашэнка вырашыў прысягаць у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР?

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:

https://www.youtube.com/live/kjskuWFgvwc

У 20 30 паводле менскага часу гісторык і палітоляг Роза Турарбекава будзе ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды».
ЦВК прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на Дзень волі амаль праз два месяцы пасьля выбараў. Чаму ён вырашыў правесьці гэтую фармальную працэдуру ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі? Чаму для гэтага спатрэбілася амаль два месяцы? І чым былі адметныя іншыя інаўгурацыі пасьля ранейшых сфальсыфікаваных выбараў?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У памежнай вёсцы з боку Польшчы выступілі супраць будаўніцтва вышкі для назіраньня за тэрыторыяй Беларусі

Амаль усе жыхары падляскай вёскі Коматаўцы, што месьціцца за 150 мэтраў ад мяжы зь Беларусьсю, падпісалі ліст супраць будаўніцтва назіральнай вышкі побач са сваімі дамамі.

https://smarturl.click/baZ96

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інаўгурацыя Лукашэнкі ў Дзень Волі — «парад перамогі» ці прызнаньне?

Прызначэньне інаўгурацыі на 25 сакавіка — акт сымбалізма. Гэта знак перамогі над палітычнымі праціўнікамі. Але парадокс у тым, што ўлады сьвяткуюць гэтую дату, няхай і з знакам мінус.

Піша Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/W3V2Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка прызначыў інаўгурацыю на Дзень Волі? Тлумачаць палітыкі і экспэрты

https://smarturl.click/71kle

ЦВК Беларусі назваў дату інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі — 25 сакавіка, за дзень да заканчэньня двухмесячнага тэрміну, які на складаньне публічнай прысягі кіраўніку дзяржавы дае Канстытуцыя Беларусі. Свабода запытала ў беларускіх экспэртаў і апазыцыйных палітыкаў, чаму ажно два месяцы спатрэбіліся на прызначэньне дня інаўгурацыі і чаму дзеля гэтага абралі 25 сакавіка — Дзень Волі, які традыцыйна адзначаюць праціўнікі Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля ўмяшаньня Бондаравай у Дудутках скасавалі фэст на Купальле

https://smarturl.click/9z25G

У Дудутках скасавалі фэстываль «Сьвята Сонца», прысьвечаны Купальлю, які праводзілі з 2016 году. Раней у Менску заўчасна закрылі выставу «Беларускі бэстыярый» у галерэі «Мастацтва».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта вайна Пуціна супраць Эўропы». Як краіны ЭЗ павялічваюць выдаткі на войска і мяняюць законы аб абароне

https://smarturl.click/VDQo4

Зьняцьце забароны на проціпяхотныя міны ў Польшчы і краінах Балтыі, вытворчасьць новых зьнішчальнікаў у Францыі, павелічэньне выдаткаў на абарону ў Нямеччыне — плянамі нарошчваньня вайсковых выдаткаў у апошнія дні падзяліліся прадстаўнікі адразу некалькіх эўрапейскіх дзяржаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз разглядае працяг паставак узбраеньня ва Ўкраіну на фоне перамоваў аб спыненьні агню

https://smarturl.click/Q1zGp

Лідэры Эўрапейскага зьвязу абяцаюць працягваць вайсковую падтрымку Ўкраіны, нягледзячы на тое, што Расея імкнецца спыніць пастаўкі ўзбраеньняў Кіеву з Захаду ў ходзе перамоваў аб спыненьні агню.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва ўкраінскім Крапіўніцкім пасьля расейскай атакі параненыя восем чалавек

https://smarturl.click/Q1zG0

Пуцін падчас нядаўняй размовы з прэзыдэнтам ЗША Трампам пагадзіўся на 30 дзён прыпыніць атакі на аб’екты інфраструктуры Ўкраіны. У Крапіўніцкім мінулай ноччу чулі дзясяткі выбухаў. Ёсьць параненыя людзі і пашкоджаныя жылыя дамы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Мойшэ Кульбака, беларускага габрэйскага пісьменьніка, закатаванага НКВД

20 сакавіка 1896 году ў Смаргонях нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік міжваеннага часу, старшыня сусьветнага габрэйскага ПЭН-клюбу, «зорка літаратуры ідыш» (габрэйская мова ідыш у 1924 годзе разам зь беларускай, польскай і расейскай стала адной з чатырох дзяржаўных моваў у савецкай Беларусі). Творы Кульбака вылучаліся пошукам новых формаў, выразным уплывам заходнеэўрапейскай літаратуры і філязофіі.

Напрыканцы 1920-х ён вярнуўся зь Вільні ў Менск, ашуканы савецкай прапагандай. У 1937 годзе яго арыштавалі і асудзілі як чальца контрарэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай групоўкі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу. 29 кастрычніка 1937 году Мойшэ Кульбак быў расстраляны разам з сотняй беларускіх навукоўцаў, паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Яму быў 41 год.

Пра іншыя падзеі гэтага дня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzDLj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк: Калі закрыюць Радыё Свабода, гарантыі дэмакратыі для беларусаў стане меней

https://smarturl.click/l5olB

Пасьля ўказу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным.
Сваё стаўленьне да гэтага рашэньня выказаў у інтэрвію Радыё Свабода лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 19 сакавіка

📌 У дзяржавы цынічны падыход — з гледзішча эканомікі». Як у Беларусі зрабіць прышчэпку ад энцэфаліту, які пераносяць кляшчы

📌 Вальфовіч назваў тэрміны пастаўкі ў Беларусь расейскіх ракет «Арэшнік»

📌 Польшча хоча разьмясьціць супрацьпяхотныя міны на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

📌 Алексіевіч: Зьнікненьне Радыё Свабода будзе гуманітарнай катастрофай для Беларусі

📌 Пазьняк: Калі закрыюць Радыё Свабода, гарантыі дэмакратыі для беларусаў стане меней

📌 Праваабаронцы зьвярнуліся да Высокага камісара ААН: «Зрабіце ўмовай візыту ў Беларусь вызваленьне Бяляцкага»

📌 Беларускія сілавікі зламалі рэбры і хрыбетнік расейскаму коміку Астаніну, — адвакат

📌 Хто не хоча міру? Трамп ня здолеў пераканаць Пуціна спыніць вайну, — аналіз Карбалевіча

📌 Да 16-га пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі далучыліся 8 краін

📌 «Пік Свабоды». Што Беларусь страціць, калі зьнікне Радыё Свабода

📌 Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода падало ў суд, каб аднавіць фінансаваньне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Беларусь страціць, калі зьнікне Радыё Свабода

Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным. Якія наступствы прынясе спыненьне працы Радыё Свабода? Госьці эфіру – публіцыст, былы журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык, а таксама Яфім Фіштэйн, былы супрацоўнік Радыё Свабода і падпісант “Хартыі’77”.

https://www.youtube.com/live/SBLyXTwWNHs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп правёў тэлефонную размову зь Зяленскім

https://smarturl.click/z2xWE

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. У сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп напісаў, што размова працягвалася каля гадзіны, і назваў яе «вельмі добрай».

Паводле яго, большая частка дыскусіі грунтавалася на ягонай учорашняй тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, каб «зблізіць» патрэбы і запыты Расеі і Ўкраіны. Зяленскі пакуль што не пракамэнтаваў размову.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Intelligence Online: У Беларусі саюзьнікаў Расеі рыхтуюць да вайны дронаў

https://smarturl.click/0e3z7

Польская вайсковая выведка ўважліва сочыць за ростам ролі навучальнага цэнтру, створанага ПВК «Вагнэр» у Беларусі для навучаньня вядзеньню баявых дзеяньняў з выкарыстаньнем дронаў. Апошнія, каго там навучалі, былі байцы спэцназу з афрыканскіх краін, саюзьнікаў Расеі.

Читать полностью…
Подписаться на канал