Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
❤️Радыё Свабода пакуль працягвае працаваць, нягледзячы на спыненьне фінансаваньня пасьля таго, як 14 сакавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб скарачэньні Агенцтва па глябальных мэдыя (USAGM).
Місія Свабоды — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі ў краінах, дзе свабодная прэса пад пагрозай і навязваецца дэзынфармацыя.
А што б страцілі вы, калі Радыё Свабода раптам ня стане? Напішыце нам у прыват - @SvabodaBelarus
У Беларусі за апошнія 30 гадоў лік аленяў павялічыўся больш, чым у 11 разоў
https://smarturl.click/EeL3L
У Міністэрстве лясной гаспадаркі паведамілі аб істотным павелічэньні папуляцый некалькіх відаў дзікіх жывёл.
«За 30 гадоў лік аленя павялічыўся больш, чым у 11 разоў, то бок з 4,5 тысяч да 50,5 тысяч галоваў. Гэта адзін з самых яскравых прыкладаў аднаўленьня біялягічнага віду на нашай тэрыторыі за такі кароткі тэрмін», — сказаў кіраўнік аддзелу паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандар Казарэз.
Паводле яго, лік лася павялічыўся ў 3,6 раза: з 13 тысяч да 47,5 тысяч галоў, а казулі — больш, чым у чатыры разы: з 34 тысяч да 138 тысяч галоў.
На фота: алень у Белавескай пушчы. Архіў
Праваабаронцы зьвярнуліся да Высокага камісара ААН: «Зрабіце ўмовай візыту ў Беларусь вызваленьне Бяляцкага»
https://smarturl.click/B6oVl
Група беларускіх праваабаронцаў, якія цяпер у эміграцыі, перадала зварот Высокаму камісару ААН у правах чалавека Фолькеру Цюрку.
Ліст праз спэцыяльнага дакладчыка ААН аб правах чалавека ў Беларусі Нільса Муйжніекса перадаў праваабаронца Леанід Судаленка падчас асабістай сустрэчы.
У звароце наўпрост ідзецца аб вызваленьні зь вязьніцы старшыні «Вясны», нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага, паведаміў Свабодзе сам Леанід Судаленка.
На фота: Леанід Судаленка на тле партрэту Алеся Бяляцкага, архіў
Кіраўнік амэрыканскай групы расьсьледаваньня расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне назваў яе закрыцьцё «катастрафічным ударам»
https://smarturl.click/xBv2J
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША нанёс «катастрафічны ўдар» па дакумэнтаваньні расейскіх ваенных злачынстваў, кажа кіраўнік сьледчай групы Ейльскага ўнівэрсытэту, якая мае закрыцца ў выніку страты фінансаваньня.
Падразьдзел Ейльскага ўнівэрсытэта, які адыграў ключавую ролю ў зборы сьведчаньняў аб расейскіх ваенных злачынствах ва Ўкраіне, закрыецца 28 сакавіка ў выніку таго, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША спыніў яго фінансаваньне, піша журналіст Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рэй Фэрлонг.
На фота: украінскія дзеці ў часе эвакуацыі з Купянску Харкаўскай вобласьці, 30 траўня 2022 году, архіў
Да 16 пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі далучыліся 8 краін
https://smarturl.click/O0E3b
У зьнешнепалітычнай службе Эўразьвязу паведамілі аб далучэньні да 16 пакету санкцый супраць Беларусі 8 краін, якія не зьяўляюцца сябрамі арганізацыі.
«Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна далучаюцца да гэтага рашэньня Рады. Яны будуць сачыць за тым, каб іх нацыянальная палітыка адпавядала гэтаму рашэньню. Эўразьвяз прымае да ведама гэтыя абавязаньні і вітаюць іх», — адзначаецца ў афіцыйнай заяве.
Эўразьвяз 24 лютага ўвёў санкцыі супраць Беларусі празь яе падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Фота ілюстрацыйнае
Новыя паветраныя атакі пасьля перамоў Трампа і Пуціна: ва Ўкраіне пацярпелі лякарні і энэргетыка, на Кубані гарыць нафтабаза
https://smarturl.click/1dnXo
У 12 абласьцях Украіны працавала супрацьпаветраная абарона: зьбілі 72 з 145 ударных дронаў, але дзьве балістычныя ракеты «Іскандэр» і чатыры С-300 не змаглі абясшкодзіць.
Ёсьць загінулыя і параненыя.
На фота: пажар на нафтабазе ў Краснадарскім краі пасьля атакі ў траўні 2023 году.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода падало ў суд, каб аднавіць фінансаваньне
https://smarturl.click/W3VlW
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС) падало ў суд на Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя (USAGM), а таксама на прадстаўнікоў USAGM Кэры Лэйк і Віктара Маралеса, каб заблякаваць іх спробу скасаваць фэдэральны грант на дзейнасьць РСЭ/РС.
Паводле пазову, пададзенага РСЭ/РС у Акруговы суд у Вашынгтоне, скасаваньне гранта парушае фэдэральныя законы і Канстытуцыю ЗША.
Зяленскі пракамэнтаваў вынікі размовы Трампа і Пуціна
https://smarturl.click/JDYlg
Прэзыдэнт Украіны сказаў: «Мы заўсёды падрымлівалі ідэю не наносіць удараў па энэргетычных аб'ектах, а таксама па аб'ектах у моры, па вытворчасьці харчовых прадуктаў і па транспарце. Цяпер нам трэба зразумець дэталі гэтага пагадненьня. Мы гэтага ня ведаем. Без Украіны гэтыя рэчы папросту ня будуць рэалістычнымі».
«Вольных купалаўцаў» узнагародзілі прэміяй Міністэрства культуры Польшчы
https://smarturl.click/ny979
Тэатральная трупа «Вольныя купалаўцы» ўзнагароджаная ў Польшчы прэміяй з Фонду прасоўваньня культуры — гэта дзяржаўная праграма ў Польшчы, якую рэалізуе Міністэрства культуры. Праграма накіраваная на падтрымку разьвіцьця культуры і мастацтва ў краіне праз сацыяльную дапамогу артыстам.
Расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС паведаміла, што Пуцін паінфармаваў Трампа пра абмен ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, 175 на 175, які адбудзецца 19 сакавіка.
https://smarturl.click/xBv7Z
У заяве Крамля гаворыцца пра пазыцыю расейскага боку, што галоўнай умовай дыпляматычнага разьвязаньне канфлікту павінна стаць «поўнае спыненьне замежнай ваеннай дапамогі і прадастаўленьня разведвальнай інфармацыі Кіеву».
Ці можа Эўразьвяз стаць «вайсковай супэрдзяржавай»? Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/O0EkD
Усяго праз два тыдні пасьля саміту Эўрапейскага зьвязу, дзе лідэры блёка абяцалі выдаткаваць мільярды на абарону ў «паваротны момант для Эўропы», яны вяртаюцца ў Брусэль на новае пасяджэньне 20-21 сакавіка.
На гэты раз лідэры ЭЗ будуць працаваць над плянамі для ўзмацненьня абароннай аўтаноміі Эўропы на фоне пастаянных сумненьняў адносна абавязаньняў ЗША абараняць эўрапейскія краіны і даваць ваенную дапамогу Ўкраіне.
Нямеччына прагаласавала за гістарычнае павелічэньне выдаткаў на абарону
https://smarturl.click/e58lb
Нямецкія заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб дазволіць значнае павелічэньне выдаткаў на абарону і інфраструктуру. Больш за дзьве траціны дэпутатаў бундэстагу, што неабходна для зьменаў, ухвалілі такое рашэньне ў аўторак.
З 19 сакавіка мяжу Беларусі і Латвіі нельга будзе перасякаць пешшу або на ровары
https://smarturl.click/4kjBD
Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі на прапанову Дзяржаўнай памежнай аховы ўводзіць абмежаваньні на пункце пропуску «Патэрніекі» (зь беларускага боку Грыгараўшчына) на мяжы зь Беларусьсю.
Выйшаў новы даклад пра катаваньні ў Беларусі, у якім сьведкі расказваюць пра жорсткасьць ГУБАЗіКу
https://smarturl.click/Adp73
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў расьсьледаваньне, у якім падаў новыя доказы сыстэмных катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з беларусамі, якія бралі ўдзел у пратэстах.
Расьсьледаваньне пад назвай «„Сардэчна запрашаем у гестапа“: катавальня ГУБАЗіКа у асобах» раскрывае асобы некаторых сілавікоў, адказных за рэпрэсіі і гвалт супраць мірных грамадзян у ходзе падзей 2020 году і пазьней.
Ціханоўская папрасіла ў эўрапейскіх міністраў падтрымкі незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці
https://smarturl.click/VDQ9j
18 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская наведвае з працоўным візытам Брусель. Раніцай яна прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў краін ЭЗ у эўрапейскіх справах. Яна заклікала міністраў да актыўных дзеяньняў, каб вывесьці Беларусь з палітычнага крызісу, паведаміла яе прэсавая служба.
На фота: Сьвятлана Ціханоўская, міністар па эўрапейскіх справах Польшчы Адам Шлапка, эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня ЭЗ Марта Кос. Брусэль, 18 сакавіка 2025
Беларускія сілавікі зламалі рэбры і хрыбетнік расейскаму коміку Астаніну, — адвакат
https://smarturl.click/mpOo5
Супрацоўнікі сілавых органаў Беларусі падчас затрыманьня зламалі рэбры і хрыбетнік расейскаму стэндап-коміку Арцемію Астаніну, заявіў ягоны адвакат. Ягоныя словы цытуе расейскі тэлеграм-канал Mash.
Паводле адваката, у Астаніна пачаліся праблемы з лёгкімі. Нягледзячы на інфармацыю аб траўмах, 19 сакавіка Маскоўскі гарадзкі суд прыняў рашэньне ўзяць Астаніна пад варту на два месяцы ў рамках раней распачатай крымінальнай справы. Яго абвінавацілі за жарт, у якім пабачылі глумленьне над удзельнікамі расейскай вайны ва Ўкраіне.
У Менскай вобласьці зафіксавалі хвалю атручэньняў тэхнічнымі вадкасьцямі і алькагольнымі сурагатамі
https://smarturl.click/W3VZW
З пачатку 2025 году ў Менскай вобласьці пачасьціліся выпадкі атручэньня алькагольнымі сурагатамі, у выніку «хвалі атручваньняў тэхнічнымі вадкасьцямі» загінулі чатыры чалавекі, піша Позірк.
Прэс-служба Сьледчага камітэту адзначае, што ведамства «праводзіць праверкі кожнага інцыдэнту».
«У Барысаўскім раёне двое мужчын памерлі пасьля ўжываньня вадкасьці для ачышчэньня шкла і шчаўевай кіслаты, памылкова прынятай за сьпіртное. У Менскім раёне мужчына памёр у шпіталі пасьля ўжываньня шкламыйнай вадкасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.
Загінулым было 39, 62 і 60 гадоў адпаведна. Аб чацьвёртым сьмяротным выпадку не згадваецца.
На фота: станцыя хуткай дапамогі ў Менску, архіў
Ва Ўкраіне суд забараніў рэалізацыю арыштаваных угнаеньняў «Беларуськалію»
https://smarturl.click/3k6gG
Як стала вядома Свабодзе, рашэньне суда датычыцца ўгнаеньняў, якія знаходзяцца ў 85 вагонах. Пасьля падтрыманага Беларусьсю расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўкраінскія ўлады арыштавалі 753 чыгуначныя вагоны з угнаеньнямі «Беларуськалію» і яшчэ частку пустых вагонаў. Частку зь іх ужо пасьпелі прадаць на аўкцыёнах, якія ініцыявала АРМА з пачатку 2025 году.
Суд ухваліў гэтае рашэньне для забесьпячэньня разгляду пазову Міністэрства юстыцыі Ўкраіны аб спагнаньні ў даход дзяржавы ўкраінскіх актываў «Беларуськалію». Раней суд забараніў АРМА прадаваць чыгуначныя вагоны, якія належалі беларускаму прадпрыемству.
На фота: будынак Вышэйшага антыкарупцыйнага суда Ўкраіны, які будзе разглядаць пазоў Міністэрства юстыцыі.
Вальфовіч назваў тэрміны пастаўкі ў Беларусь расейскіх ракет «Арэшнік»
https://smarturl.click/9z2B4
Дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч паведаміў, што комплекс «Арэшнік» чакаецца ў Беларусі да канца года, у студзені Лукашэнка анансаваў яго дастаўку з Расеі «з дня на дзень».
На фота: Аляксандар Вальфовіч, архіў
Алексіевіч: Зьнікненьне Радыё Свабода будзе гуманітарнай катастрофай для Беларусі
https://smarturl.click/w9WZb
Спыненьне вяшчаньня Радыё Свабода будзе трагічнай стратай для Беларусі, кажа Нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.
Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным.
«Я сама апошнія гады рэгулярна гляджу сайт Беларускай службы Радыё Свабода — асабліва пасьля 2020 году, — кажа ў інтэрвію Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч. — Наколькі я ведаю, многія беларусы, якія зьехалі з краіны, і шмат тых, хто застаўся, глядзяць сайт і відэа Радыё Свабода. Бо цяпер цяжка атрымліваць інфармацыю, якая адпавядае рэальнасьці».
На фота: Сьвятлана Алексіевіч і былы дырэктар Беларускай службы Аляксандр Лукашук на прэзэнтацыя кнігі «Алексіевіч на Свабодзе». Менск, 2016
«У дзяржавы цынічны падыход — з гледзішча эканомікі». Як у Беларусі зрабіць прышчэпку ад энцэфаліту, які пераносяць кляшчы
https://smarturl.click/xBvZJ
Штогод у Беларусі больш за дзьве сотні чалавек заражаюцца клешчавым энцэфалітам. Гэта пагражае наступствамі для здароўя, а часам і сьмерцю. Але ў Беларусі можна прышчапіцца ад энцефаліту і нават эўрапейскаю вакцынаю. Расказваем, як гэта зрабіць і колькі давядзецца заплаціць.
Фота ілюстрацыйнае
19 сакавіка 2006 году адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, на якіх уладу захаваў Аляксандар Лукашэнка. Пачаўся масавы пратэст, які ўвайшоў ў гісторыю пад назвай «Плошча».
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B6o50
«"Свабода" патрэбная беларусам, каб супрацьстаяць прапагандзе, а таксама русіфікацыі і паўзучай акупацыі з боку Расеі».
Вядомыя беларусы выказаліся ў падтрымку Радыё Свабода
Галоўнае за 18 сакавіка
📌 Белы дом: Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры
📌 Парлямэнт Нямеччыны прагаласаваў за гістарычнае павелічэньне выдаткаў на абарону
📌 Выйшаў новы даклад пра катаваньні ў Беларусі, у якім сьведкі расказваюць пра жорсткасьць ГУБАЗіКу
📌 10 эўрапейскіх краін падтрымалі ініцыятыву Чэхіі пераняць ад ЗША фінансаваньне Радыё Свабода
📌 «ПіК Свабоды». Што Эўропа можа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?
📌 Ціханоўская папрасіла ў эўрапейскіх міністраў падтрымкі незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці
📌 Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі прыняў заяву аб падтрымцы дзейнасьці Радыё Свабода
📌 Новы прэм’ер Беларусі расказаў, ці плянуюць эмісію грошай для забесьпячэньня стабільнасьці эканомікі
📌 Ва Ўкраіне вырашылі прадаць на аўкцыёне арыштаваныя беларускія грузавікі
📌 У Польшчы за гандаль наркотыкамі судзяць дваіх беларусаў
📌 У Беларусі ўзброілі ахову калёніяў і дазволілі кіраўнікам папраўчых установаў праводзіць спэцыяльныя апэрацыі
Белы дом: Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры
https://smarturl.click/xBv7Z
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка. Паводле прэсавай службы Белага дому, Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры паміж Расеяй і Ўкраінай.
Што можа Эўропа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?
Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
https://youtu.be/HBqCnLYz-lc
10 эўрапейскіх краін падтрымалі ініцыятыву Чэхіі пераняць ад ЗША фінансаваньне Радыё Свабода
https://smarturl.click/ppb97
Чэскі міністар па справах Эўропы Марцін Дворжак паведаміў сёньня, што ініцыятыву яго краіны па пошуку фінансаваньня для Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода падтрымалі 10 краін Эўразьвязу.
Расейскага коміка затрымалі ў Беларусі пасьля жарту, у якім убачылі зьнявагу ўдзельнікаў расейскай вайны супраць Украіны
https://smarturl.click/B6oA0
Супрацоўнікі ГУБАЗіК паведамілі, што затрымалі ў Беларусі расейскага коміка Арцемія Астаніна, якога вінавацяць у глумленьні над удзельнікамі расейскай вайны ва Ўкраіне. Як паведамляе адзін з ТГ-каналаў беларускіх сілавікоў, ён нібыта хацеў празь Менск паляцець у трэцюю краіну. На канале выставілі ягонае фота каля мяжы Беларусі і Расеі зь мясарубкай на шыі.
Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком МЗС аднаўленьне даверу ў дачыненьнях з Захадам
https://smarturl.click/VDQ9Z
У той жа час міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў не ўдакладніў, якія краіны маюцца на ўвазе.
Дзяржаўнае агенцтва ў гэтым кантэксьце нагадала, што Аляксандар Лукашэнка ў канцы 2024 году сьцьвярджаў, што ЗША нібыта зьвярталіся па пашырэньне дыпляматычнай прысутнасьці ў Беларусі. Аднак афіцыйных пацьвярджэньняў такіх просьбаў няма.
29 сьнежня 2024 году, знаходзячыся ў Ленінградзкай вобласьці Расеі Аляксандар Лукашэнка заявіў расейскім журналістам, што ЗША «ужо цэлы год просяць павялічыць штаты ў пасольстве да сотні чалавек».
На фота: Максім Рыжанкоў у АБСЭ ў лютым 2025 году. Архіў
Новы прэм’ер Беларусі расказаў, ці плянуюць эмісію грошай для забесьпячэньня стабільнасьці эканомікі
https://smarturl.click/xBvxn
«Адказваючы на пытаньне, якое, напэўна, хвалюе ўсё наша грамадзтва, аб тым, што зараз новы ўрад разам з Нацыянальным банкам надрукуе такую колькасьць грошай, што эканоміка абваліцца, будзе гіпэрінфляцыя, валютны курс абваліцца, хачу ўсіх супакоіць. [...] Ува ўрадзе і Нацыянальным банку працуюць дастаткова кампэтэнтныя людзі, якія разумеюць усе выклікі і рызыкі», — сказаў Аляксандар Турчын пасьля сустрэчы з Лукашэнкам.
Паводле яго, калі эмісія адбываецца ў разумных аб’ёмах, то гэта ня мае нэгатыўнага ўплыву на эканоміку. «Друкаваньне грошай без разумных падыходаў, паверце, гэтая сытуацыя ў нашай краіне выключана», — заявіў ён.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
На фота: Аляксандар Турчын. Архіў