Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ва Ўкраіне суд забараніў рэалізацыю арыштаваных угнаеньняў «Беларуськалію»
https://smarturl.click/3k6gG
Як стала вядома Свабодзе, рашэньне суда датычыцца ўгнаеньняў, якія знаходзяцца ў 85 вагонах. Пасьля падтрыманага Беларусьсю расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўкраінскія ўлады арыштавалі 753 чыгуначныя вагоны з угнаеньнямі «Беларуськалію» і яшчэ частку пустых вагонаў. Частку зь іх ужо пасьпелі прадаць на аўкцыёнах, якія ініцыявала АРМА з пачатку 2025 году.
Суд ухваліў гэтае рашэньне для забесьпячэньня разгляду пазову Міністэрства юстыцыі Ўкраіны аб спагнаньні ў даход дзяржавы ўкраінскіх актываў «Беларуськалію». Раней суд забараніў АРМА прадаваць чыгуначныя вагоны, якія належалі беларускаму прадпрыемству.
На фота: будынак Вышэйшага антыкарупцыйнага суда Ўкраіны, які будзе разглядаць пазоў Міністэрства юстыцыі.
Вальфовіч назваў тэрміны пастаўкі ў Беларусь расейскіх ракет «Арэшнік»
https://smarturl.click/9z2B4
Дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч паведаміў, што комплекс «Арэшнік» чакаецца ў Беларусі да канца года, у студзені Лукашэнка анансаваў яго дастаўку з Расеі «з дня на дзень».
На фота: Аляксандар Вальфовіч, архіў
Алексіевіч: Зьнікненьне Радыё Свабода будзе гуманітарнай катастрофай для Беларусі
https://smarturl.click/w9WZb
Спыненьне вяшчаньня Радыё Свабода будзе трагічнай стратай для Беларусі, кажа Нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.
Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным.
«Я сама апошнія гады рэгулярна гляджу сайт Беларускай службы Радыё Свабода — асабліва пасьля 2020 году, — кажа ў інтэрвію Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч. — Наколькі я ведаю, многія беларусы, якія зьехалі з краіны, і шмат тых, хто застаўся, глядзяць сайт і відэа Радыё Свабода. Бо цяпер цяжка атрымліваць інфармацыю, якая адпавядае рэальнасьці».
На фота: Сьвятлана Алексіевіч і былы дырэктар Беларускай службы Аляксандр Лукашук на прэзэнтацыя кнігі «Алексіевіч на Свабодзе». Менск, 2016
«У дзяржавы цынічны падыход — з гледзішча эканомікі». Як у Беларусі зрабіць прышчэпку ад энцэфаліту, які пераносяць кляшчы
https://smarturl.click/xBvZJ
Штогод у Беларусі больш за дзьве сотні чалавек заражаюцца клешчавым энцэфалітам. Гэта пагражае наступствамі для здароўя, а часам і сьмерцю. Але ў Беларусі можна прышчапіцца ад энцефаліту і нават эўрапейскаю вакцынаю. Расказваем, як гэта зрабіць і колькі давядзецца заплаціць.
Фота ілюстрацыйнае
19 сакавіка 2006 году адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, на якіх уладу захаваў Аляксандар Лукашэнка. Пачаўся масавы пратэст, які ўвайшоў ў гісторыю пад назвай «Плошча».
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B6o50
«"Свабода" патрэбная беларусам, каб супрацьстаяць прапагандзе, а таксама русіфікацыі і паўзучай акупацыі з боку Расеі».
Вядомыя беларусы выказаліся ў падтрымку Радыё Свабода
Галоўнае за 18 сакавіка
📌 Белы дом: Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры
📌 Парлямэнт Нямеччыны прагаласаваў за гістарычнае павелічэньне выдаткаў на абарону
📌 Выйшаў новы даклад пра катаваньні ў Беларусі, у якім сьведкі расказваюць пра жорсткасьць ГУБАЗіКу
📌 10 эўрапейскіх краін падтрымалі ініцыятыву Чэхіі пераняць ад ЗША фінансаваньне Радыё Свабода
📌 «ПіК Свабоды». Што Эўропа можа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?
📌 Ціханоўская папрасіла ў эўрапейскіх міністраў падтрымкі незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці
📌 Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі прыняў заяву аб падтрымцы дзейнасьці Радыё Свабода
📌 Новы прэм’ер Беларусі расказаў, ці плянуюць эмісію грошай для забесьпячэньня стабільнасьці эканомікі
📌 Ва Ўкраіне вырашылі прадаць на аўкцыёне арыштаваныя беларускія грузавікі
📌 У Польшчы за гандаль наркотыкамі судзяць дваіх беларусаў
📌 У Беларусі ўзброілі ахову калёніяў і дазволілі кіраўнікам папраўчых установаў праводзіць спэцыяльныя апэрацыі
Белы дом: Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры
https://smarturl.click/xBv7Z
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным 18 сакавіка. Паводле прэсавай службы Белага дому, Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры паміж Расеяй і Ўкраінай.
Што можа Эўропа зрабіць для Беларусі, Украіны і сьвету?
Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
https://youtu.be/HBqCnLYz-lc
10 эўрапейскіх краін падтрымалі ініцыятыву Чэхіі пераняць ад ЗША фінансаваньне Радыё Свабода
https://smarturl.click/ppb97
Чэскі міністар па справах Эўропы Марцін Дворжак паведаміў сёньня, што ініцыятыву яго краіны па пошуку фінансаваньня для Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода падтрымалі 10 краін Эўразьвязу.
Расейскага коміка затрымалі ў Беларусі пасьля жарту, у якім убачылі зьнявагу ўдзельнікаў расейскай вайны супраць Украіны
https://smarturl.click/B6oA0
Супрацоўнікі ГУБАЗіК паведамілі, што затрымалі ў Беларусі расейскага коміка Арцемія Астаніна, якога вінавацяць у глумленьні над удзельнікамі расейскай вайны ва Ўкраіне. Як паведамляе адзін з ТГ-каналаў беларускіх сілавікоў, ён нібыта хацеў празь Менск паляцець у трэцюю краіну. На канале выставілі ягонае фота каля мяжы Беларусі і Расеі зь мясарубкай на шыі.
Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком МЗС аднаўленьне даверу ў дачыненьнях з Захадам
https://smarturl.click/VDQ9Z
У той жа час міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў не ўдакладніў, якія краіны маюцца на ўвазе.
Дзяржаўнае агенцтва ў гэтым кантэксьце нагадала, што Аляксандар Лукашэнка ў канцы 2024 году сьцьвярджаў, што ЗША нібыта зьвярталіся па пашырэньне дыпляматычнай прысутнасьці ў Беларусі. Аднак афіцыйных пацьвярджэньняў такіх просьбаў няма.
29 сьнежня 2024 году, знаходзячыся ў Ленінградзкай вобласьці Расеі Аляксандар Лукашэнка заявіў расейскім журналістам, што ЗША «ужо цэлы год просяць павялічыць штаты ў пасольстве да сотні чалавек».
На фота: Максім Рыжанкоў у АБСЭ ў лютым 2025 году. Архіў
Новы прэм’ер Беларусі расказаў, ці плянуюць эмісію грошай для забесьпячэньня стабільнасьці эканомікі
https://smarturl.click/xBvxn
«Адказваючы на пытаньне, якое, напэўна, хвалюе ўсё наша грамадзтва, аб тым, што зараз новы ўрад разам з Нацыянальным банкам надрукуе такую колькасьць грошай, што эканоміка абваліцца, будзе гіпэрінфляцыя, валютны курс абваліцца, хачу ўсіх супакоіць. [...] Ува ўрадзе і Нацыянальным банку працуюць дастаткова кампэтэнтныя людзі, якія разумеюць усе выклікі і рызыкі», — сказаў Аляксандар Турчын пасьля сустрэчы з Лукашэнкам.
Паводле яго, калі эмісія адбываецца ў разумных аб’ёмах, то гэта ня мае нэгатыўнага ўплыву на эканоміку. «Друкаваньне грошай без разумных падыходаў, паверце, гэтая сытуацыя ў нашай краіне выключана», — заявіў ён.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
На фота: Аляксандар Турчын. Архіў
Ва Ўкраіне затрымалі беларуса за спробу перасекчы мяжу з падробленым пашпартам Малдовы. Яго выправадзяць з Украіны
https://smarturl.click/6718g
Беларус спрабаваў 11 сакавіка выехаць з тэрыторыі Ўкраіны ў кірунку Малдовы з падробленым малдоўскім пашпартам.
Як высьветлілі ў часе паглыбленай праверкі, пашпарт быў нядзейным — старонка з інфармацыяй аб асобе была наклеена паверх арыгіналу. Таксама былі падробленыя штампы аб перасячэньні дзяржаўнай мяжы на ўезд ва Ўкраіну.
У беларуса таксама знайшлі пасьведчаньне аб нараджэньні, выдадзенае ў 1983 годзе ў Менску, пасьведчаньне аб прыпісаньні да прызыўнога ўчастку Міністэрства абароны Беларусі, выдадзенае ў 2000 годзе, і працоўную кніжку на ягонае імя.
Раней яго ўжо затрымлівалі пры спробе незаконна перасекчы мяжу Ўкраіны з Польшчай.
На фота: украінскі памежны кантроль, архіў
У Беларусі ўзброілі ахову калёній і дазволілі кіраўнікам папраўчых устаноў праводзіць спэцапэрацыі
https://smarturl.click/jk5Gj
Намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў заявіў аб узбраеньні каравулаў, каб «супрацьдзейнічаць тэрарыстам».
«Яшчэ адзін наш рашучы крок, падтрыманы міністрам унутраных спраў: ва ўсіх папраўчых установах каравулы даўзброеныя і прайшлі дадатковую падрыхтоўку для эфэктыўнага супрацьдзеяньня тэрарыстам», — сказаў Мікалай Карпянкоў у інтэрвію выданьню sb.by.
Мікалай Карпянкоў таксама расказаў, хто складае аснову народнага апалчэньня.
На фота: намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў на вучэньнях унутраных войскаў зь нестатутным шаўронам «па матывах» ПВК «Вагнэр». Архіў.
Кіраўнік амэрыканскай групы расьсьледаваньня расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне назваў яе закрыцьцё «катастрафічным ударам»
https://smarturl.click/xBv2J
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША нанёс «катастрафічны ўдар» па дакумэнтаваньні расейскіх ваенных злачынстваў, кажа кіраўнік сьледчай групы Ейльскага ўнівэрсытэту, якая мае закрыцца ў выніку страты фінансаваньня.
Падразьдзел Ейльскага ўнівэрсытэта, які адыграў ключавую ролю ў зборы сьведчаньняў аб расейскіх ваенных злачынствах ва Ўкраіне, закрыецца 28 сакавіка ў выніку таго, што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША спыніў яго фінансаваньне, піша журналіст Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рэй Фэрлонг.
На фота: украінскія дзеці ў часе эвакуацыі з Купянску Харкаўскай вобласьці, 30 траўня 2022 году, архіў
Да 16 пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі далучыліся 8 краін
https://smarturl.click/O0E3b
У зьнешнепалітычнай службе Эўразьвязу паведамілі аб далучэньні да 16 пакету санкцый супраць Беларусі 8 краін, якія не зьяўляюцца сябрамі арганізацыі.
«Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна далучаюцца да гэтага рашэньня Рады. Яны будуць сачыць за тым, каб іх нацыянальная палітыка адпавядала гэтаму рашэньню. Эўразьвяз прымае да ведама гэтыя абавязаньні і вітаюць іх», — адзначаецца ў афіцыйнай заяве.
Эўразьвяз 24 лютага ўвёў санкцыі супраць Беларусі празь яе падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Фота ілюстрацыйнае
Новыя паветраныя атакі пасьля перамоў Трампа і Пуціна: ва Ўкраіне пацярпелі лякарні і энэргетыка, на Кубані гарыць нафтабаза
https://smarturl.click/1dnXo
У 12 абласьцях Украіны працавала супрацьпаветраная абарона: зьбілі 72 з 145 ударных дронаў, але дзьве балістычныя ракеты «Іскандэр» і чатыры С-300 не змаглі абясшкодзіць.
Ёсьць загінулыя і параненыя.
На фота: пажар на нафтабазе ў Краснадарскім краі пасьля атакі ў траўні 2023 году.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода падало ў суд, каб аднавіць фінансаваньне
https://smarturl.click/W3VlW
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС) падало ў суд на Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя (USAGM), а таксама на прадстаўнікоў USAGM Кэры Лэйк і Віктара Маралеса, каб заблякаваць іх спробу скасаваць фэдэральны грант на дзейнасьць РСЭ/РС.
Паводле пазову, пададзенага РСЭ/РС у Акруговы суд у Вашынгтоне, скасаваньне гранта парушае фэдэральныя законы і Канстытуцыю ЗША.
Зяленскі пракамэнтаваў вынікі размовы Трампа і Пуціна
https://smarturl.click/JDYlg
Прэзыдэнт Украіны сказаў: «Мы заўсёды падрымлівалі ідэю не наносіць удараў па энэргетычных аб'ектах, а таксама па аб'ектах у моры, па вытворчасьці харчовых прадуктаў і па транспарце. Цяпер нам трэба зразумець дэталі гэтага пагадненьня. Мы гэтага ня ведаем. Без Украіны гэтыя рэчы папросту ня будуць рэалістычнымі».
«Вольных купалаўцаў» узнагародзілі прэміяй Міністэрства культуры Польшчы
https://smarturl.click/ny979
Тэатральная трупа «Вольныя купалаўцы» ўзнагароджаная ў Польшчы прэміяй з Фонду прасоўваньня культуры — гэта дзяржаўная праграма ў Польшчы, якую рэалізуе Міністэрства культуры. Праграма накіраваная на падтрымку разьвіцьця культуры і мастацтва ў краіне праз сацыяльную дапамогу артыстам.
Расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС паведаміла, што Пуцін паінфармаваў Трампа пра абмен ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай, 175 на 175, які адбудзецца 19 сакавіка.
https://smarturl.click/xBv7Z
У заяве Крамля гаворыцца пра пазыцыю расейскага боку, што галоўнай умовай дыпляматычнага разьвязаньне канфлікту павінна стаць «поўнае спыненьне замежнай ваеннай дапамогі і прадастаўленьня разведвальнай інфармацыі Кіеву».
Ці можа Эўразьвяз стаць «вайсковай супэрдзяржавай»? Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/O0EkD
Усяго праз два тыдні пасьля саміту Эўрапейскага зьвязу, дзе лідэры блёка абяцалі выдаткаваць мільярды на абарону ў «паваротны момант для Эўропы», яны вяртаюцца ў Брусэль на новае пасяджэньне 20-21 сакавіка.
На гэты раз лідэры ЭЗ будуць працаваць над плянамі для ўзмацненьня абароннай аўтаноміі Эўропы на фоне пастаянных сумненьняў адносна абавязаньняў ЗША абараняць эўрапейскія краіны і даваць ваенную дапамогу Ўкраіне.
Нямеччына прагаласавала за гістарычнае павелічэньне выдаткаў на абарону
https://smarturl.click/e58lb
Нямецкія заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб дазволіць значнае павелічэньне выдаткаў на абарону і інфраструктуру. Больш за дзьве траціны дэпутатаў бундэстагу, што неабходна для зьменаў, ухвалілі такое рашэньне ў аўторак.
З 19 сакавіка мяжу Беларусі і Латвіі нельга будзе перасякаць пешшу або на ровары
https://smarturl.click/4kjBD
Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі на прапанову Дзяржаўнай памежнай аховы ўводзіць абмежаваньні на пункце пропуску «Патэрніекі» (зь беларускага боку Грыгараўшчына) на мяжы зь Беларусьсю.
Выйшаў новы даклад пра катаваньні ў Беларусі, у якім сьведкі расказваюць пра жорсткасьць ГУБАЗіКу
https://smarturl.click/Adp73
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў расьсьледаваньне, у якім падаў новыя доказы сыстэмных катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з беларусамі, якія бралі ўдзел у пратэстах.
Расьсьледаваньне пад назвай «„Сардэчна запрашаем у гестапа“: катавальня ГУБАЗіКа у асобах» раскрывае асобы некаторых сілавікоў, адказных за рэпрэсіі і гвалт супраць мірных грамадзян у ходзе падзей 2020 году і пазьней.
Ціханоўская папрасіла ў эўрапейскіх міністраў падтрымкі незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці
https://smarturl.click/VDQ9j
18 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская наведвае з працоўным візытам Брусель. Раніцай яна прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў краін ЭЗ у эўрапейскіх справах. Яна заклікала міністраў да актыўных дзеяньняў, каб вывесьці Беларусь з палітычнага крызісу, паведаміла яе прэсавая служба.
На фота: Сьвятлана Ціханоўская, міністар па эўрапейскіх справах Польшчы Адам Шлапка, эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня ЭЗ Марта Кос. Брусэль, 18 сакавіка 2025
Польшча і краіны Балтыі агучылі пляны выхаду з дамовы аб супрацьпяхотных мінах, спасылаючыся на пагрозу ад Расеі
https://smarturl.click/EeLp5
Польшча і тры балтыйскія краіны заявілі ў аўторак, што хочуць выйсьці з міжнароднай канвэнцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны з-за растучай пагрозы з боку Расеі для прыфрантавых дзяржаў NATO, паведамляеAP.
Міністры абароны Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі выступілі з сумеснай заявай, што яны «аднагалосна рэкамэндуюць выйсьці з Атаўскай канвэнцыі» — міжнароднай канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін, якая ўступіла ў сілу ў 1999 годзе.
Яны сьцьвярджаюць, што сытуацыя з бясьпекай уздоўж усходняга флянгу NATO «фундамэнтальна пагоршылася» пасьля таго, як яны падпісалі Канвэнцыю аб забароне супрацьпяхотных мін, і што «ваенныя пагрозы краінам-сябрам NATO, якія мяжуюць з Расеяй і Беларусьсю, значна ўзрасьлі».
Фота ілюстрацыйнае
КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў» зьняволенага кіраўніка зьліквідаванай партыі «Зялёныя»
https://smarturl.click/gpGY2
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» — там зьявіліся прозьвішчы яшчэ дванаццаці чалавек.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1259 чалавек, з іх больш за 550 — беларусы.
Улады Беларусі выкарыстоўваюць сьпіс тэрарыстаў для ўзмацненьня ціску на няўгодных і палітычных апанэнтаў, пагаршэньня становішча палітвязьняў у турмах.
На фота: кіраўнік зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук, архіў.
Якія імпрэзы да Дня волі 25 сакавіка рыхтуюцца за мяжой. Сьпіс
https://smarturl.click/EeLb5
Дзень Волі сёлета будуць актыўна адзначаць беларусы ў эміграцыі, у Беларусі зьбірацца на гэтае сьвята пасьля 2020 году небясьпечна.
Сьвятлана Ціханоўская апублікавала ў сваім тэлеграм-канале сьпіс імпрэз да Дня абвяшчэньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка, у якіх можна будзе ўзяць удзел беларусам у эміграцыі. Адзначаць масава галоўнае беларускае грамадзкае сьвята ў Беларусі цяпер небясьпечна.
На фота: сьвяткаваньне Дня волі ў Вільні, 25 сакавіка 2022