radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВЫ ЭФІР. Чаму рэзыдэнцыя Лукашэнкі — хабар ад расейскага алігарха? Тлумачыць прадстаўнік BelPol

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:

https://www.youtube.com/live/h868RfpKQP4

А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium у жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.

Сярод іншага, ён адкажа на такія пытаньні:
🔸Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку?
🔸Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў?
🔸Якую інфармацыю пра ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй Лукашэнка хацеў бы схаваць?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не ўяўляю беларускія СМІ без Свабоды»: Палітыкі, праваабаронцы і журналісты выказваюцца ў падтрымку Радыё Свабода

https://smarturl.click/aJk3X

Пасьля ўказу прэзыдэнта ЗША Трампа, які спыняе дзеяньне гранта, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыя застаецца няпэўным. Сваё стаўленьне і словы падтрымкі да беларускай службы Радыё Свабода, якая працуе бесьперапынна ўжо больш за 70 гадоў, выказалі беларускія палітыкі, праваабаронцы, грамадзкія арганізацыі, калегі-журналісты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі пасьля паседжаньня ў Брусэлі: «Міністар Ліпаўскі нават прапанаваў купіць “Радыё Свабода” і «Голас Амэрыкі»:

«Гэтае пытаньне ўзьняў наш чэскі калега, дзе зараз базуецца „Радыё Свабода“. Мы паглядзім, што можна зрабіць. Так што адным са шляхоў, і я казаў пра гэта, было б павелічэньне бюджэту Эўрапейскага фонду за дэмакратыю. Але міністар Ліпаўскі нават казаў аб куплі дзьвюх кампаній. Мы знаходзімся на этапе мазгавога штурму, але відавочна, што гэта дастойныя ўстановы, чыя місія павінна працягвацца».

https://smarturl.click/G6dOD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Брусэлі выказалі падтрымку Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі

https://smarturl.click/G6dOD

Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу на пасяджэньні ў Брусэлі 17 сакавіка абмяркоўваюць, акрамя вайны ва Ўкраіне і сытуацыі на Блізкім Усходзе, сытуацыю вакол Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Кіраўнікі МЗС Літвы і Чэхіі выказалі журналістам падтрымку. Аўдыя Паўла Піньня, прэс-сакратарка Эўрапейскай камісіі, пра апошнія навіны вакол Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі заявіла:

«Мы пацьвердзілі, што разглядаем гэтыя сродкі масавай інфармацыі як маякі праўды, дэмакратыі і надзеі для мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце. І, вядома, у эпоху немадэраванага зьместу і фальшывых навін журналістыка і свабода прэсы, якую вы ўсе рэпрэзэнтуеце, маюць вырашальнае значэньне для дэмакратыі, і гэтае рашэньне рызыкуе прынесьці карысьць нашым агульным праціўнікам. Што датычыцца далейшых пытаньняў, зьвязаных з гэтым, мы таксама разумеем, што іх зьбіраліся падняць на Радзе замежных справаў Эўразьвязу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома аб адмове на самалёце Белавія сыстэмы папярэджаньня сутыкненьняў у паветры. Борт вяртаўся з Масквы

https://smarturl.click/ny9X4

Позна ўвечары 16 сакавіка на самалёце Белавія, які ажыцьцяўляў рэйс з Масквы ў Менск, адмовіла сыстэма TCAS — гэтая сыстэма аглядае прастору вакол самалёту і папярэджвае аб імавернасьці сутыкненьня зь іншымі паветранымі суднамі.

Як паведамляецца ў Telegram-канале AVIAINCIDENT, аб гэтым а 23:28 па маскоўскім часе паведаміў экіпаж, калі самалёт знаходзіўся на вышыні 26900 футаў на поўдзень ад Ржэва.

Камандзір экіпажу ўхваліў рашэньне працягваць палёт, а 0:35 самалёт прызямліўся ў Менску, дапамога па прыбыцьці не спатрэбілася.

Самалёт ERJ-175 выконваў рэйс BRU916 з маскоўскага аэрапорту «Шарамецьева» ў Менску.

На фота: самалёт Белавія, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года, якая пакінула Беларусь, сустрэлася са сваімі дзецьмі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядомая прычына часовага закрыцьця пункту пропуску на мяжы Беларусі і Латвіі

https://smarturl.click/yqEaj

Латвійская Дзяржаўнай служба памежнай аховы назвала прычыну часовага закрыцця пункта пропуску «Патэрніекі» на мяжы з Беларусьсю. Ён не працаваў у нядзелю 16 сакавіка. Гэта адзіны КПП, які працуе на мяжы Беларусі і Латвіі. Пункт не функцыянаваў каля 9 гадзін.

Як заявіў у праграме Латвійскага тэлебачання Rīta panorāma начальнік памежнай аховы Гунтыс Пуятс, прычынай часовага закрыцьця пункта пропуску стала набліжэньне да групы людзей, падобных да замежнікаў, якія нібыта хацелі незаконна перасячы мяжу, піша delfi.lv.

На фота: памежны пункт на мяжы Беларусі і Латвіі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб графіку абмежаваньня руху ў Менску праз трэнаваньні да параду

https://smarturl.click/AdpLv

Абмежаваньні аўтамабільнага руху пачнуцца 18 сакавіка і будуць доўжыцца пяць тыдняў.

На ілюстрацыйным фота: комплексы «Іскандэр» на вайсковым парадзе ў Менску 3 ліпеня 2024 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску паведамілі аб пачатку рэканструкцыі закрытага ўладамі Чырвонага касьцёлу

https://smarturl.click/YzDol

Аб тым, што «распачынаюцца працы па рэканструкцыі» закрытага 2,5 гады таму Чырвонага касьцёла ў Менску, паведаміў 16 сакавіка падчас імшы пробашч парафіі сьвятога Сымона і сьвятой Алены ксёндз Франц Рудзь. Месяц таму афіцыйна было заяўлена, што яшчэ адбываецца «дапрацоўка дакументацыі». Выданьне піша, што тэндар па пошуку падрадчыка не праводзіўся, працы, заплянаваныя ў касьцёле, тры крыніцы называюць цалкам рознымі фармулёўкамі.

26 верасьня 2023 году ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены здарыўся пажар. Улады заявілі аб прыпыненьні працы сьвятыні і нікога ўнутр не пусьцілі. Празь некалькі дзён ад моманту здарэньня чыноўнікі пастанавілі забраць Чырвоны касьцёл у вернікаў.

На фота: Касьцёл у гонар сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) у Менску, Беларусь. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень Сьвятога Патрыка

17 сакавіка 461 году нарадзіўся сьвяты Патрык, каталіцкі сьвяты, заступнік Ірляндыі. Дзень яго нараджэньня — дзяржаўнае сьвята ў Ірляндыі. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады і фэстывалі. Іх удзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трыліснікі.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vwl3y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 16 сакавіка

ЗША нанесьлі маштабныя ўдары па емэнскіх хусітах

Перакрылі рух на апошнім дзейным памежным пераходзе Латвіі зь Беларусьсю

Ад пажару на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі як найменей 59 чалавек

З аўкцыёну прадаюць беларускі аўтазавод, дзе зьбіралі Ford, Peugeot і Citroen

Каардынацыйная рада прапануе Вярхоўнай радзе Ўкраіны ўключыць грамадзян Беларусі ў сьпісы на абмен палоннымі

«Страта для ўсіх, хто верыць у дэмакратыю». Кіраўнік МЗС Чэхіі пра скарачэньне замежнага вяшчаньня ЗША

Ціханоўская выказалася пра скарачэньні ў замежным вяшчаньні ЗША, згадаўшы зьняволенага Ігара Лосіка

У Менску зноў загарэўся аўтобус

У 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тысяч беларусаў, — Белстат

Наколькі карысныя яйкі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская выказалася пра скарачэньні ў замежным вяшчаньні ЗША, згадаўшы зьняволенага Ігара Лосіка

https://smarturl.click/VDQdR

«Для нас, народаў, якія жывуць пад тыраніяй, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода і «Голас Амэрыкі» гэта сымбалі свабоднага сьвету – галасы праўды. Многія, як Ігар Лосік, у турме за працу зь імі. Для ЗША яны магутныя інструмэнты мяккай сілы, якія робяць Амэрыку мацнейшай і больш бясьпечнай. Страціць іх было б сур'ёзнай памылкай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Удары ЗША па Емэне будуць працягвацца, пакуль ня будзе зьнішчаная здольнасьць хусітаў рабіць напады на марскія перавозкі і на амэрыканскі ваенна-марскі флёт, заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё ў нядзелю тэлеканалу CBS News.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія перакрыла рух на апошнім дзейным памежным пераходзе зь Беларусьсю

https://smarturl.click/l5oe1

Латвія перакрыла рух транспарту праз кантрольна-прапускны пункт «Патэрніекі» (зь беларускага боку — «Грыгараўшчына») на мяжы зь Беларусьсю.

Афіцыйны канал Мытнага камітэту Беларусі паведамляе, што легкавыя аўтамабілі ды грузавікі не пускаюць як з Латвіі ў Беларусь, так і ў адваротным напрамку. Паводле мытнікаў, пакуль што чэргаў няма, але сытуацыя можа памяняцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З аўкцыёну прадаюць беларускі аўтазавод, дзе зьбіралі Ford, Peugeot і Citroen

https://smarturl.click/1dnyb

«Юнісан» — аўтазборачны завод, які заклалі ў 1996 годзе для беларуска-брытанскага сумеснага прадпрыемства Ford Union. Пазьней на заводзе ў розны час рабілі іншыя праекты і зьбіралі аўтамабілі KIA, Samand, Zotye, Peugeot, Citroen, Opel і нават дарагія пазадарожнікі Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве заявілі аб датычнасьці расейскай выведкі да арганізацыі падпалу IKEA ў Вільні ў 2024 годзе

https://smarturl.click/0e3aW

Праваахоўныя органы Літвы перадалі ў суд справу супраць двух грамадзян Украіны, якіх абвінавацілі ў незаконным захоўваньні выбухоўкі і ўчыненьні тэрарыстычнага акту ў віленскім гандлёвым цэнтры IKEA 9 траўня 2024 году.

«Сабраныя зьвесткі дазволілі прыйсьці да высновы, што арганізатар — расейская вайсковая выведка. У гэтай частцы расьсьледаваньне працягваецца», — працытавала выданьне delfi.lt галоўнага пракурора Дэпартамэнту расьсьледаваньня арганізаваных злачынстваў Генэральнай пракуратуры Літвы Артураса Ўрбяліса.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зафіксавалі першы выпадак сьмерці падлетка ад электроннай цыгарэты

https://smarturl.click/YzDOm

Пра гэта паведаміў 17 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік начальніка аддзелу арганізацыі працы інспэкцыі ў справах непаўналетніх галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС Васіль Дземідовіч. Трагедыя адбылася ў Дзяржынску (Койданаве) 13 сакавіка.

«Зафіксаваная сьмерць 16-гадовай дзяўчынкі. За некалькі хвілін да гэтага яна ў кампаніі сяброў парыла вэйп. У выніку адчула сябе дрэнна, страціла прытомнасьць. На жаль, так і не апрытомнела», — паведаміў прадстаўнік МУС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Японца Наканісі Масатосі асудзілі да 7 гадоў калёніі за «агентурную дзейнасьць»

У Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд палітзняволенаму Наканісі Масатосі — сем гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску і Берасьці судзяць за пратэсты 2020 году

https://smarturl.click/W3Vd6

17 сакавіка ў Фрунзенскім раённым судзе Менску пачынаецца працэс над жыхаркай Менска Карынай Фасевіч, паведаміў dissidentby. Паводле праваабаронцаў, Карыну Фасевіч абвінавачваюць паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». За гэта пагражае да 4 гадоў зьняволеньня.

Паводле таго ж артыкулу 342 КК у Ленінскім раённым судзе Берасьця 17 сакавіка пачалі судзіць адразу трох чалавек: Валера Чарнікевіча, Сяргея Ўласко і Анатоля Міндзіярава, паведамілі ў «Вясьне».

На фота: судовая заля, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Літвы выступіў у падтрымку Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі

https://smarturl.click/G6dOD

17 сакавіка перад пачаткам пасяджэньня Эўрапейскай рады міністар замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс у інтэрвію журналістам выказаўся пра сытуацыю, якая склалася зь фінасаваньнем Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС) і Голасу Амэрыкі:

«Радыё Свабода, Голас Амэрыкі адыгралі вырашальную ролю ў літоўскіх намаганьнях аднавіць незалежнасьць. Мы сапраўды ім спачуваем, мы бачым, як цяпер гэтыя інструмэнты дапамагаюць тым, хто знаходзіцца пад ціскам рэжымаў і змагаецца за свабоду».

Прадстаўнікі Чэхіі на пасяджэньні ў Брусэлі распаўсюдзілі сярод калегаў па праект заявы (які ёсьць у распараджэньні рэдакцыі Радыё Свабода), у якой выказваецца сур’ёзная занепакоенасьць у сувязі з сытуацыяй вакол фінансаваньня РСЭ/РС.

На фота: Кястуціс Будрыс, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьнялі з паказу аскараносны мультфільм «Плынь». Гэтага дамагаліся аўтары

https://smarturl.click/JDYOL

У Менску адразу у некалькіх кінатэатрах паказалі анімацыйную стужку «Плынь», якая сёлета заваявала «Оскара», а таксама выйграла «Залаты глёбус». Мультфільм латыскага рэжысэра Гінтса Зілбаладыса — гэта гісторыя ката, які апынуўся ў эпіцэнтры патопу і вымушаны змагацца за жыцьцё разам зь іншымі жывёламі: капібарай, чапляй, лемурам і сабакамі. У творы няма словаў, але ёсьць адмыслова зроблены пад кожную жывёліну гукавы рад.

Апошнія дні стужку паказвалі толькі у адным менскім кінатэатры — Skyline Cinema, які месьціцца ў гандлёвым цэнтры Galileo.

Стваральнікі стужкі пры гэтым выказваліся супраць дэманстрацыі свайго твору ў Расеі і Беларусі, бо гэта робіцца нелегальна.

На фота: кадар з латыскага мультфільма «Straume» (Плынь, па-ангельску Flow)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску судзяць грамадзяніна Эстоніі

https://smarturl.click/W3Vd6

Менскі гарадзкі суд 17 сакавіка пачынае разглядаць крымінальную справу супраць грамадзяніна Эстоніі Алана Роя і баскетбольнага судзьдзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртаньні ў Беларусь. Палітвязьняў больш за год утрымліваюць пад вартай, піша «Вясна».

Іх справу будзе разглядаць судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч.

У залежнасьці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 2 арт. 361-1 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»);
ч. 1 арт. 367 КК («Паклёп на прэзыдэнта»);
ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта»);
ч. 3 арт. 130 КК («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці або звады»).

На фота: Менскі гарадзкі суд, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея працягвае штодзённыя ракетныя абстрэлы Ўкраіны, ёсьць загінулыя і параненыя

https://smarturl.click/xBvGO

У ноч на 17 сакавіка расейскія войскі ажыцьцявілі 114 абстрэлаў памежных з Расеяй населеных пунктаў Сумскай вобласьці.

Паводле ўладаў, на тэрыторыі рэгіёну зафіксавалі 157 выбухаў, пацярпелі 13 грамад, у адной зь іх дрон пацэліў у шматкватэрны будынак. Апроч бесьпілётнікаў, расейскія войскі выкарыстоўвалі для абстрэлу мінамёты і артылерыю.

Цягам ночы, як паведаміў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка, расейскія падразьдзелы спрабавалі прарваць мяжу.

На ілюстрацыйным фота: наступствы расейскага абстрэлу Сумскай вобласьці ў канцы лютага 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былая палітзьняволеная Антаніна Канавалава выехала зь Беларусі і сустрэлася зь дзецьмі

https://smarturl.click/gpGR4

Палітзьняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года, пакінула Беларусь.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яе маці Ганна Канавалава, якая знаходзіцца ў эміграцыі з двума ўнукамі. Яна апублікавала відэа сустрэчы Антаніны Канавалавай зь дзецьмі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памежны камітэт паведаміў, што ў 22.40 рух праз КПП «Патэрніекі» — «Грыгараўшчына» адноўлены, і паказаў відэа адтуль. Гэта апошні дзейны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Латвіі. Сёньня ён быў перакрыты каля 9 гадзін. https://smarturl.click/l5oe1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уіткаф: размова Пуціна і Трампа можа адбыцца на наступным тыдні

https://smarturl.click/3k6bX

Тэлефонная размова паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі, прысьвечаная магчымаму перамір’ю і мірнаму завяршэньню вайны ва Ўкраіне, можа адбыцца на наступным тыдні. Пра гэта ў нядзелю ў эфіры CNN заявіў спэцыяльны прадстаўнік Дональда Трампа Стывэн Уіткаф, які на днях наведаў Маскву, а раней удзельнічаў у перамовах з украінскай дэлегацыяй у Саудаўскай Арабіі.

Паводле Ўіткафа, у Маскве ён правёў «пазытыўныя» перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і спадзяецца, што будучая размова прэзыдэнтаў дзьвюх краін таксама будзе «добрай і пазытыўнай». Спэцпрадстаўнік выказаў меркаваньне, што пазыцыі Вашынгтону і Масквы «збліжаюцца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тысяч беларусаў, — Белстат

https://smarturl.click/dpBZk

Паводле зьвестак Белстату, колькасьць работнікаў у Беларусі за гэты пэрыяд зьменшылася на 2,8%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску загарэўся аўтобус

https://smarturl.click/71k2R

На скрыжаваньні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка ў Менску загарэўся аўтобус, паведамляе Менскае ДАІ. Рух абмежавалі, на месцы здарэньня працуюць міліцыянты і супрацоўнікі МНС. Паведамляецца, што пажар пагасілі, ахвяраў не было.

У Расеі і ў Беларусі летась ня раз загараліся аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наколькі карысныя яйкі?

https://smarturl.click/671XZ

Яйкі — адзін з самых папулярных і ўлюбёных прадуктаў для многіх людзей у розных краінах сьвету. Іх харчовая рэпутацыя перажывала ўзьлёты і падзеньні. Быў час, калі дыетолягі крытыкавалі яйкі за вялікую колькасьць халестэрыну і амаль забаранялі, а пасьля зноў рэкамэндавалі і хвалілі. Газэта The New York Times зрабіла агляд, як справы зь яйкамі ідуць сёньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада прапануе Вярхоўнай радзе Ўкраіны ўключыць грамадзян Беларусі ў сьпісы на абмен палоннымі

https://smarturl.click/aJkn5

Каардынацыйная рада заклікала ўлады Украіны «ўключыць у сьпіс абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі, затрыманых у Беларусі і Расеі, якія рызыкавалі сваім жыцьцём, каб падтрымаць Украіну ў яе гераічнай барацьбе супраць расейскай агрэсіі і аказвалі дапамогу ўкраінскаму боку».

Гаворка ідзе пра абмен па формуле «ўсіх на ўсіх».

Читать полностью…
Подписаться на канал