Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Каардынацыйная рада прапануе Вярхоўнай радзе Ўкраіны ўключыць грамадзян Беларусі ў сьпісы на абмен палоннымі
https://smarturl.click/aJkn5
Каардынацыйная рада заклікала ўлады Украіны «ўключыць у сьпіс абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі, затрыманых у Беларусі і Расеі, якія рызыкавалі сваім жыцьцём, каб падтрымаць Украіну ў яе гераічнай барацьбе супраць расейскай агрэсіі і аказвалі дапамогу ўкраінскаму боку».
Гаворка ідзе пра абмен па формуле «ўсіх на ўсіх».
Што вы ведаеце пра беларускую Канстытуцыю. ТЭСТ
https://smarturl.click/WkVX
15 сакавіка 1994 была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі. Ці ведаеце вы, што гэтаму папярэднічала, як прымалася Канстытуцыя і як яна мянялася? Прайдзіце наш тэст
Ад пажару на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі як найменей 50 чалавек
https://smarturl.click/G6dVQ
Сёньня ўначы на дыскатэцы Pulse у горадзе Кочані на ўсходзе Паўночнай Македоніі адбыўся пажар. Ахвярамі, паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў краіны, перададзенай агенцтву МІА, сталі як найменей 50 чалавек.
Агульная колькасьць пацярпелых пакуль невядомая. Як паведамляе Балканская служба Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, некаторыя з пацярпелых былі пераведзены ў клінікі ў Штыпе і Скоп’е.
135 гадоў таму нарадзіўся Саламон Міхоэлс
16 сакавіка 1890 у Дзьвінску нарадзіўся Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр. У часы другой сусьветнай вайны Міхоэлс узначаліў Габрэйскі антыфашыстоўскі камітэт, які апынуўся ў самым эпіцэнтры сусьветных падзеяў, зьвязаных з габрэямі. З аднаго боку, адбыўся генацыд габрэяў на акупаваных немцамі тэрыторыях, з другога – выношваліся пляны стварэньня Ізраілю, з трэцяга – рабіліся праекты габрэйскай аўтаноміі за Байкалам і ў іншых месцах СССР. У 1948 годзе на ўрачыстым габрэйскім сходзе Міхоэлс радасна паведаміў пра шырокія магчымасьці, якія савецкая ўлада дае для стварэньня габрэйскай дзяржавы. Сталін расцаніў гэтыя словы як заклік да эміграцыі ў Ізраіль і адразу ж даў загад забіць Міхоэлса. На той момант актор знаходзіўся ў Менску. Тут, на адной менскай вуліцы, і быў інсцэніраваны аўтамабільны наезд. Міхоэлс загінуў. А праз два месяцы пасьля гэтага было абвешчана пра стварэньне дзяржавы Ізраіль.
Больш пра падзеі 16 сакавіка тут:
https://smarturl.click/qldgW
Бегавы маратон у падтрымку палітвязьняў. Чаму гэта важна
Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў. #BiegamDobrze — найбуйнейшае дабрачыннае мерапрыемства ў Польшчы.
https://smarturl.click/e58bR
Пра што пачытаць 15 сакавіка
▪️Сёньня -- Дзень Канстытуцыі. Ціханоўская і Лукашэнка па-рознаму павіншавалі беларусаў
▪️Як перапісвалі Канстытуцыю на карысьць Лукашэнкі
▪️Трамп падпісаў указ аб скарачэньнях, якія закрануць і Радыё Свабода
▪️СМІ: Адміністрацыя Трампа прапануе абмежаваць уезд у ЗША грамадзян Беларусі
▪️Астравецкая «кругасьветка», БелАЗ, Хатынь. Куды возяць турыстаў на экскурсіі па Беларусі
▪️Замарожаныя амбіцыі. Даўняя барацьба Амэрыкі за Грэнляндыю
У Бялградзе на шматтысячнай акцыі пратэсту аўтамабіль BMW заехаў у натоўп
https://smarturl.click/ppbgE
Трамп падпісаў указ аб значных скарачэньнях у 7 агенцтвах, уключаючы куратара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа
«На працягу 7 дзён з даты падпісаньня гэтага ўказу кіраўнік кожнай з пералічаных [у дакумэнце] дзяржаўных установаў павінен падаць дырэктару Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўленьня справаздачу, якая пацьвярджае поўнае выкананьне ўказу, а таксама тлумачыць, якія падразьдзяленьні або функцыі гэтай установы зьяўляюцца прадпісанымі законам і ў якой ступені», — гаворыцца ў тэксьце ўказу.
Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя (USAGM) курыруе Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) і іншыя дзяржаўныя мэдыярэсурсы.
https://smarturl.click/yqEjL
Ціханоўская і Лукашэнка па-рознаму павіншавалі беларусаў зь Днём канстытуцыі
«Канстытуцыя Беларусі поўная супярэчнасьцяў». «Асноўны Закон стаў фундамэнтам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы».
https://smarturl.click/xBvyQ
Як перапісвалі Канстытуцыю на карысьць Лукашэнкі
За гады кіраваньня Лукашэнкі Канстытуцыю зьмянялі так, каб канцэнтраваць уладу ў ягоных руках. Спачатку ён атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы і магчымасьць кіраваць пажыцьцёва, а затым замацаваў страхоўку на выпадак сыходу, забясьпечыўшы сабе недатыкальнасьць і ўплыў праз новыя структуры.
Нагадваем асноўныя этапы:
https://smarturl.click/VDQ5x
The New York Times: Адміністрацыя Трампа прапануе абмежаваць уезд у ЗША грамадзянам Беларусі
У праекце, які цыркулюе ўнутры адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, пералічаныя тры ўзроўні краін, грамадзяне якіх могуць сутыкнуцца з абмежаваньнямі на ўезд у Злучаныя Штаты, піша NYT са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў, знаёмых з пытаньнем. Усяго ў праекце 43 краіны.
У «аранжавым» сьпісе краін — тых, якім візы будуць рэзка абмежаваныя, але ня спыненыя — і Беларусь.
https://smarturl.click/baZ4B
15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/W3VJk
Пуцін адказаў на просьбу Трампа праявіць літасьць да ўкраінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьці
https://smarturl.click/VDQ8x
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе з чальцамі Рады бясьпекі РФ адрэагаваў на просьбу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа праявіць літасьць да ўкраінскіх вайскоўцаў, якія, паводле Трампа, апынуліся ў «кепскай і ўразьлівай сытуацыі» ў Курскай вобласьці Расеі. Пуцін заявіў, што «ў выпадку складаньня зброі і здачы ў палон ім будзе гарантаванае жыцьцё і годнае абыходжаньне ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права і законамі Расейскай Фэдэрацыі».
Генштаб УСУ адмаўляе, што ўкраінскія вайскоўцы ў Курскай вобласьці трапілі ў акружэньне.
Галоўнае за 14 сакавіка
📌 Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе ўваходзіць у склад Расеі і пераходзіць на адзіную валюту
📌 Савет Фэдэрацыі Расеі пасьля выступу Лукашэнкі ратыфікаваў дамову аб адтэрмінаваньні для Беларусі пагашэньня даўгоў
📌 Узор ляяльнасьці Крамлю: што паказаў візыт Лукашэнкі ў Маскву
📌 Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй
📌 Дату інаўгурацыі Лукашэнкі абяцаюць назваць на наступным тыдні. Пасьля выбараў прайшлі рэкордныя 47 дзён
📌 Трамп: «Мы правялі вельмі добрыя і прадуктыўныя перамовы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным»
📌 Для палітвязьня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу
📌 На аўкцыён выставілі будынак і аўтамабілі клінікі «Новы зрок»
📌 У Беларусі праз узмацненьне ветру і пахаладаньне абвясьцілі «аранжавы» ўзровень небясьпекі
📌 Горшыя на смак, даражэйшыя. Што ў Беларусі будзе з кавай і шакалядам
Узор ляяльнасьці Крамлю: што паказаў візыт Лукашэнкі ў Маскву
https://smarturl.click/671YD
🔸 Выступ Лукашэнкі ў Савеце Фэдэрацыі Расеі — знак пашаны, які стаў працягам агучваньня адказу Пуціна на прапанову аб перамір’і ў прысутнасьці Лукашэнкі.
🔸 Лукашэнка пазначыў межы паглыбленьня палітычнага збліжэньня Беларусі і Расеі: не — уваходжаньню Беларусі ў РФ, не — пераходу на расейскі рубель.
🔸 Для Крамля статус вельмі кантраляванай, але незалежнай Беларусі — узор для постсавецкіх краінаў, у тым ліку і для Ўкраіны.
Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Прэзыдэнт Сэрбіі сказаў, што ўлады атрымалі «пасланьне» пасьля масавых пратэстаў у Бялградзе
https://smarturl.click/8EZjx
Пасьля масавых вулічных пратэстаў у сэрбскай сталіцы ў суботу прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч прызнаў «велізарную нэгатыўную энэргію і гнеў», накіраваныя на ўлады краіны, і паабяцаў, што «нам давядзецца памяняцца».
Вучыч сказаў, што, паводле ацэнак уладаў, колькасьць пратэстоўцаў на вуліцах Бялграду была ад 88 000 да 107 000 чалавек. Пры гэтым Архіў грамадзкіх сходаў, нефармальная арганізацыя, якая ацэньвае колькасьць пратэставых натоўпаў у Сэрбіі, назваў колькасьць людзей, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі ў Бялградзе, ад 275 000 да 325 000 чалавек.
Кіраўнік МЗС Чэхіі пракамэнтаваў інфармацыю пра скарачэньне замежнага вяшчаньня ЗША
https://smarturl.click/baZXv
«Ад Беларусі да Ірану, ад Расеі да Афганістану, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода і Голас Амэрыкі застаюцца сярод нешматлікіх крыніцаў свабоднай інфармацыі для тых, хто жыве пад прыгнётам. Заглушыць іх было б стратай ня толькі для іх, але і для ўсіх нас, хто верыць у дэмакратыю», — напісаў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.
ЗША нанесьлі маштабныя ўдары па емэнскіх хусітах
https://smarturl.click/Zy3Ay
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу аддаў загад нанесьці маштабныя ваенныя ўдары па хусітах у Емэне ў сувязі з нападамі гэтай групоўкі на суднаходства ў Чырвоным моры.
Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка хусітаў, загінуў як найменей 31 чалавек, больш за 100 былі параненыя.
Прэзыдэнт ЗША таксама папярэдзіў Іран, які лічыцца галоўным саюзьнікам хусітаў, што яму трэба неадкладна спыніць падтрымку групоўкі. Паводле Трампа, калі Іран будзе пагражаць Злучаным Штатам, «Амэрыка прыцягне вас да поўнай адказнасьці».
/channel/radiosvaboda/75665
Прэзыдэнт Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа: "Аўтакраты ў Маскве і Менску будуць сьвяткаваць спыненьне RFE/RL"
Празь некалькі гадзін пасьля публікацыі ўказу Трампа аб скарачэньні сямі фэдэральных агенцтваў СМІ распаўсюдзілі ліст USAGM, у якім гаварылася, што ўхвалены Кангрэсам грант, які фінансуе RFE/RL, быў спынены.
Прэзыдэнт і галоўны выканаўчы дырэктар RFE/RL Стывэн Капус сказаў, што скасаваньне пагадненьня аб гранце стане «велізарным падарункам ворагам Амэрыкі»: «Іранскія аятолы, кітайскія камуністычныя лідэры і аўтакраты ў Маскве і Менску будуць сьвяткаваць спыненьне існаваньня RFE/RL пасьля 75 гадоў. Перамога нашых супернікаў зробіць іх мацнейшымі, а Амэрыку слабейшаю».
«Абуральна, што Белы дом спрабуе зьнішчыць фінансаванае Кангрэсам агенцтва падтрымкі незалежнай журналістыкі, якая кідае выклік наратывам аўтарытарных рэжымаў ува ўсім сьвеце», — заявіў Карляс Мартынэс дэ ля Сэрна, дырэктар праграмаў Камітэту абароня журналістаў, у сваёй заяве 15 сакавіка.
«Мы заклікаем лідэраў Кангрэсу ЗША абараніць гэтае найважнейшае агенцтва, якое дае неадцэнзураваныя навіны ў краінах, дзе прэса абмежаваная».
15 сакавіка ў Кіеве разьвіталіся з добраахвотнікам Палка Каліноўскага з пазыўным «Лыч»
22-гадовы Аляксандар загінуў падчас выкананьня баявога заданьня на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка, паведаміла прэс-служба Палка.
«Мы страцілі яшчэ аднаго героя, які аддаў сваё жыцьцё за нашу і вашу свабоду. Але героі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх», – напісаў Тэлеграм-канал Палка Каліноўскага.
Астравецкая «кругасьветка», БелАЗ, Хатынь. Куды возяць турыстаў на экскурсіі па Беларусі
Названыя самыя папулярныя экскурсіі ў турыстаў, як беларускіх, так і замежных.
https://smarturl.click/9z2D7
Прэм’ер Вялікабрытаніі праводзіць онлайн саміт краін Захаду па Ўкраіне
Брытанія не падтрымлівае ідэю распаўсюджваньня ядзернай зброі ў Эўропе, заявіў Стармэр на прэс-канфэрэнцыі па выніках онлайн саміту.
https://smarturl.click/G6dJQ
У ДТЗ на трасе пад Быхавам сямёра пацярпелых, трое дзяцей у рэанімацыі
Nissan у складаных дарожных умовах занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з Honda. У салёне Nissan знаходзіліся дзьве жанчыны і трое дзяцей-пасажыраў 5, 6 і 7 гадоў. У аўтамабілі Honda апынуліся заблякаваныя 29-гадовы кіроўца і ягоная жонка.
https://smarturl.click/XyR4W
Узброеныя сіла Ўкраіны пацьвердзілі страту Суджы, але абверглі зьвесткі аб атачэньні
Генштаб Узброеных сіл Украіны ў суботу ў ранішняй зводцы пацьвердзіў, што УСУ пакінулі райцэнтар Суджа — найбуйнейшы населены пункт Курскай вобласьці Расеі, заняты ўкраінскімі вайскоўцамі пасьля пачатку апэрацыі на расейскай тэрыторыі ў жніўні летась. Адыход з Суджы паказаны на мапе, якую апублікаваў Генштаб. Раней аб узяцьці Суджы паведаміла Мінабароны РФ.
https://smarturl.click/Adp6g
Замарожаныя амбіцыі. Даўняя барацьба Амэрыкі за Грэнляндыю
Цяперашняя ўвага да Грэнляндыі — толькі найноўшы этап больш чым 150-гадовай гісторыі амбіцыйных памкненьняў Вашынгтону авалодаць тэрыторыяй.
https://smarturl.click/vwln8
Сэнат ЗША прадухіліў шатдаўн
Сэнат ЗША прыняў законапраект аб часовым фінансаваньні дзяржаўных установаў і адправіў яго на подпіс прэзыдэнту. Закон забясьпечыць фінансаваньне ўрадавых структур да 30 верасьня.
Некаторыя з дэмакратаў палічылі, што спыненьне працы ўрадавых установаў — горшы вынік, чым прыняцьце гэтага бюджэту. Дзевяць зь іх, разам зь лідэрам дэмакратычнай большасьці дазволілі законапраекту прайсьці канчатковае галасаваньне.
https://smarturl.click/gpGZy
Лідэр літоўскіх кансэрватараў прапанаваў пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія рэгулярна езьдзяць на радзіму
https://smarturl.click/EeL8Z
Зрабіць больш строгімі абмежаваньні для беларусаў, прапісаныя ў прадстаўленым літоўскім МЗС законапраекце аб падаўжэньні нацыянальных санкцый, прапанаваў старшыня кансэрватыўнай партыі «Саюз Айчыны — Хрысьціянскія дэмакраты Літвы» Лаўрынас Кашчунас. Паводле інфармацыі парталу Delfi, парлямэнтар разам з калегамі па апазыцыі мае намер зарэгістраваць адпаведны варыянт у Сэйме.
МУС Украіны: падазраваны ў забойстве актывіста Ганула затрыманы
https://smarturl.click/aJkZA
У Адэсе затрыманы падазраваны ў забойстве мясцовага актывіста, паведаміў сёньня міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка: «Затрыманы падазраваны ў забойстве актывіста. У кватэры, дзе ён хаваўся, была знойдзена зброя, пры дапамозе якой, імаверна, верагодна, і было ўчыненае злачынства», — сказаў ён.
Удзень 14 сакавіка Нацыянальная паліцыя заявіла, што расьсьледуе забойства чалавека ў цэнтры Адэсы. Пазьней стала вядома, што быў забіты грамадзкі актывіст, удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці», валянтэр Дзямʼян Ганул (на здымку). Ён узначальваў грамадзкую арганізацыю «Вулічны фронт».
ЖЫВЫ ЭФІР. Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://youtube.com/live/ZtQHU-2rueY
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам гісторыка і палітоляга Аляксандра Фрыдмана. Сярод іншага, ён адкажа на такія пытаньні:
- Чаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга?
- Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты?
- Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй?
Для палітвязьня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу
https://smarturl.click/l5oEL
Палітзьняволены Ўладзімер Гундар атрымаў прадуктовую перадачу ўпершыню за амаль два гады, паведаміла дасьведчаная крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволенага. «Будзе яму крыху садавіны і гародніны каб падмацавацца. Але пісаў, што даўно прызвычаіўся да турэмнай ежы», — паведаміла крыніца.
Ужо 1,5 года Ўладзімера Гундара трымаюць на турэмным рэжыме ў Магілёве. Палітвязьня пазбавілі спатканьняў і прадуктовых перадач, а за якую правіннасьць, невядома. Уладзімер ня мае адной нагі вышэй калена. На прагулкі ён выходзіць на мыліцах. (Фота архіўнае)