Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
МУС Украіны: падазраваны ў забойстве актывіста Ганула затрыманы
https://smarturl.click/aJkZA
У Адэсе затрыманы падазраваны ў забойстве мясцовага актывіста, паведаміў сёньня міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка: «Затрыманы падазраваны ў забойстве актывіста. У кватэры, дзе ён хаваўся, была знойдзена зброя, пры дапамозе якой, імаверна, верагодна, і было ўчыненае злачынства», — сказаў ён.
Удзень 14 сакавіка Нацыянальная паліцыя заявіла, што расьсьледуе забойства чалавека ў цэнтры Адэсы. Пазьней стала вядома, што быў забіты грамадзкі актывіст, удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці», валянтэр Дзямʼян Ганул (на здымку). Ён узначальваў грамадзкую арганізацыю «Вулічны фронт».
ЖЫВЫ ЭФІР. Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://youtube.com/live/ZtQHU-2rueY
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам гісторыка і палітоляга Аляксандра Фрыдмана. Сярод іншага, ён адкажа на такія пытаньні:
- Чаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга?
- Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты?
- Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй?
Для палітвязьня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу
https://smarturl.click/l5oEL
Палітзьняволены Ўладзімер Гундар атрымаў прадуктовую перадачу ўпершыню за амаль два гады, паведаміла дасьведчаная крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволенага. «Будзе яму крыху садавіны і гародніны каб падмацавацца. Але пісаў, што даўно прызвычаіўся да турэмнай ежы», — паведаміла крыніца.
Ужо 1,5 года Ўладзімера Гундара трымаюць на турэмным рэжыме ў Магілёве. Палітвязьня пазбавілі спатканьняў і прадуктовых перадач, а за якую правіннасьць, невядома. Уладзімер ня мае адной нагі вышэй калена. На прагулкі ён выходзіць на мыліцах. (Фота архіўнае)
Трамп пагаварыў з Пуціным і папрасіў захаваць жыцьцё аточаным украінскім вайскоўцам
https://smarturl.click/G6d5m
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth realDonaldTrump/posts/114161039436456514">паведаміў, што ўчора меў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным:
«Учора мы правялі вельмі добрыя і плённыя дыскусіі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, і ёсьць вельмі добрыя шанцы, што гэтая жудасная, крывавая вайна можа нарэшце скончыцца — але ў гэты самы момант тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў цалкам аточаныя расейскімі войскамі і знаходзяцца ў вельмі кепскай і ўразьлівай пазыцыі. Я настойліва прасіў прэзыдэнта Пуціна захаваць ім жыцьцё. Гэта была б жудасная разьня, якой не было з часоў Другой сусьветнай вайны. Дай Бог ім усім».
Дэпутаты Эўрапарлямэнта падпісалі 846 паштовак беларускім палітвязьням
https://smarturl.click/EeL5Z
У Эўрапейскім парлямэнце прайшла трэцяя па ліку акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.
У рамках ініцыятывы #EPStandsBYyou эўрапейскія палітыкі з усіх камітэтаў і палітычных групаў Эўрапарлямэнту ў Страсбуры зладзілі акцыю салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі. З 10 па 13 сакавіка яны пісалі ім лісты і паштоўкі. Агулам было падпісана 846 паштовак — гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю праекта з 2022 году.
У Адэсе застрэлілі 31-гадовага актывіста «Правага сэктару»
https://smarturl.click/67162
Загінуў Дзям’ян Ганул — заснавальнік і кіраўнік ГА «Вулічны фронт», удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці» 2014 году.
На сайце Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны апублікавана паведамленьне аб забойстве, але імёнаў у ім не называюць. У прэс-рэлізе гаворыцца, што невядомы мужчына стрэліў у мінака ў Прыморскім раёне Адэсы, паведамленьне ў паліцыю паступіла каля 10:30 мясцовага часу. Стралок зь месца злачынства ўцёк. Пацярпелы загінуў.
На фота: Дзям’ян Ганул зьлева. Архіў
У Эўразьвязе падоўжылі санкцыі супраць Расеі, нягледзячы на пазыцыю Вугоршчыны
https://smarturl.click/opLzD
Чатырох расейцаў выключылі з санкцыйнага сьпісу ЭЗ на патрабаваньне Вугоршчыны.
Як паведаміў эўрапейскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, амбасадары краін Эўразьвязу ў пятніцу 14 сакавіка пагадзіліся падоўжыць шэраг санкцый ЭЗ супраць Расеі пасьля таго, як ім удалося дамовіцца з Вугоршчыны.
Такім чынам, санкцыі будуць падоўжаныя на паўгода, да 15 верасьня 2025 года. З санкцыйнага сьпісу выключаныя 4 асобы. Пра гэта Рада ЭЗ мае паведаміць пазьней.
Вугоршчына аспрэчвала санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на выдаленьні ключавых фігураў з чорнага сьпісу.
Фота ілюстрацыйнае
Ігуменьня Бабруйскага манастыра прыехала на прыём да Хрэніна, каб абмеркаваць аднаўленьне сабору
https://smarturl.click/ny9xp
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ігуменьня Параскева з жаночага манастыра Сьвятых жанчын-міраносіц у Бабруйску, дзе коштам вайсковага ведамства аднаўляюць сабор у гонар расейскага князя Аляксандра Неўскага і храм Іконы Божай маці Жыровіцкай, першай прыйшла на прыём да міністра абароны Віктара Хрэніна.
Вайсковае ведамства Беларусі ажыцьцяўляе «спонсарскую» дапамогу манастыру на падставе дамовы, падпісанай у 2021 годзе. З таго часу Міністэрства абароны перадавала дапамогу манастыру тройчы.
На фота: Віктар Хрэнін, архіў
Горшыя на смак, даражэйшыя. Што ў Беларусі будзе з кавай і шакалядам
https://smarturl.click/e58oq
Рост сусьветных цэнаў на какаву-бабы і каву пасьля леташняга рыўка працягваецца і сёлета. Гэта зьвязана з праблемамі ў краінах-экспартэрах. Расказваем, як падвышэньне закране беларускі рынак.
Летась какава-бабы падаражэлі як мала якая сыравіна ў сьвеце, іх цана вырасла за год амаль утрая. Сёлета экспэрты прагназуюць далейшы рост цэнаўна гэтую сыравіну, неабходную для вытворчасьці шакаляду, цукерак, іншых кандытарскіх прадуктаў.
На рост цэнаў паўплывала падзеньне ўраджаю пры неспрыяльных умовах надвор’я ў асноўных краінах-экспартэрах Заходняй Афрыкі, асабліва ў Гане і Кот-д’Івуары.
Таксама летась, абнавіўшы гістарычны максымум 1997 году, падскочылі цэны на каву (арабіка).
Фота ілюстрацыйнае.
У Беларусі праз узмацненьне ветру і пахаладаньне абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі
https://smarturl.click/ppbo9
У Белгідрамэце паведамілі, што 14 сакавіка на ўсходняй тэрыторыі краіны чакаюць пахаладаньня і ўзмацненьня заходняга ветру парывамі да 15-20 мэтраў за сэкунду.
Згодна з прагнозам надвор’я, удзень пераважна на паўночнай частцы краіны прагназуюць дождж з мокрым сьнегам, галалёд. Тэмпэратура паветра бліжэйшых 24 гадзін ад +1°С на паўночным захадзе да +11°С на паўднёвым усходзе.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі адзначылі, што праз рэзкія зьмены надвор’я ёсьць небясьпека абрыву ліній сувязі і электраперадач, адключэньня электрападстанцый і электраэнэргіі, пашкоджаньня слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, а таксама падзеньне дрэваў.
На ілюстрацыйным фота: мокры сьнег у Менску ў сакавіку 2014 году.
Сёньня дзень памяці Васіля Захаркі
14 сакавіка 1943 году памёр Васіль Захарка, вайсковец, палітычны дзяяч і публіцыст, прэзыдэнт Рады БНР у 1928–1943 гадах.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e58Ae
На фота: Магіла прэзыдэнта Рады БНР і яго жонкі, Альшанскія могілкі, Прага
У Менску пасьля нападак Бондаравай і Жыгімонт закрылі выставу «Беларускі бэстыярый»
https://smarturl.click/71kqG
Выстава ў галерэі «Мастацтва» ў Менску прапрацавала ўсяго тры дні. Яна мелася працаваць да 22 сакавіка, але 13 сакавіка на старонцы праекту ў Інстаграме зьявіўся пост, зь якога вынікала, што экспазыцыя зачыняецца.
Агенцтва Reuters паведамляе, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў сёньняшнюю заяву Ўладзіміра Пуціна «шматабяцальнай, але няпоўнай» і сказаў, што ён гатовы размаўляць з расейскім прэзыдэнтам наконт перамір’я. «Спадзяюся, што Расея паступіць правільна», — заявіў ён падчас сустрэчы з генэральным сакратаром NATO Маркам Рутэ ў Белым доме.
Да таго Пуцін заявіў, што Расея ў прынцыпе згодная з амэрыканскімі прапановамі спыніць баявыя дзеяньні, але ў яго застаецца шмат пытаньняў. Паводле яго, расейскія войскі маюць вялікія посьпехі ў Курскай вобласьці і таму перамір'е было б выгаднае Ўкраіне. https://smarturl.click/Zy365
«ПіК Свабоды». Які мір ва Ўкраіне патрэбны Лукашэнку
https://www.youtube.com/live/fbDu5jlotK8
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам палітоляга Аляксандра Марозава. У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:
❗️ Якія вынікі сёньняшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна?
❗️ Чым адказаў Крэмль на амэрыканскую прапанову аб перамір'і?
❗️Якая роля Беларусі ў мірных перамовах па Ўкраіне?
Пуцін: мы за мір, але застаецца шмат пытаньняў
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін на супольнай прэсавай канфэрэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве заявіў, што Расея ў прынцыпе згодная з амэрыканскімі прапановамі спыніць баявыя дзеяньні, але дамова павінна «прывесьці да доўгатэрміновага міру і ліквідаваць першапрычыны крызісу».
Пуцін сказаў, што да прапановы аб 30-дзённым перамір'і застаецца шмат пытаньняў. Паводле яго, расейскія войскі маюць вялікія посьпехі ў Курскай вобласьці і таму перамір'е было б выгаднае Ўкраіне.
Чакаецца, што сёньня ў Маскве пройдуць перамовы паміж прадстаўнікамі Расеі і ЗША.
Галоўнае за 14 сакавіка
📌 Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе ўваходзіць у склад Расеі і пераходзіць на адзіную валюту
📌 Савет Фэдэрацыі Расеі пасьля выступу Лукашэнкі ратыфікаваў дамову аб адтэрмінаваньні для Беларусі пагашэньня даўгоў
📌 Узор ляяльнасьці Крамлю: што паказаў візыт Лукашэнкі ў Маскву
📌 Ад чаго Лукашэнка бароніцца ў Маскве і чаму цягне з інаўгурацыяй
📌 Дату інаўгурацыі Лукашэнкі абяцаюць назваць на наступным тыдні. Пасьля выбараў прайшлі рэкордныя 47 дзён
📌 Трамп: «Мы правялі вельмі добрыя і прадуктыўныя перамовы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным»
📌 Для палітвязьня Гундара ўпершыню за два гады прынялі харчовую перадачу
📌 На аўкцыён выставілі будынак і аўтамабілі клінікі «Новы зрок»
📌 У Беларусі праз узмацненьне ветру і пахаладаньне абвясьцілі «аранжавы» ўзровень небясьпекі
📌 Горшыя на смак, даражэйшыя. Што ў Беларусі будзе з кавай і шакалядам
Узор ляяльнасьці Крамлю: што паказаў візыт Лукашэнкі ў Маскву
https://smarturl.click/671YD
🔸 Выступ Лукашэнкі ў Савеце Фэдэрацыі Расеі — знак пашаны, які стаў працягам агучваньня адказу Пуціна на прапанову аб перамір’і ў прысутнасьці Лукашэнкі.
🔸 Лукашэнка пазначыў межы паглыбленьня палітычнага збліжэньня Беларусі і Расеі: не — уваходжаньню Беларусі ў РФ, не — пераходу на расейскі рубель.
🔸 Для Крамля статус вельмі кантраляванай, але незалежнай Беларусі — узор для постсавецкіх краінаў, у тым ліку і для Ўкраіны.
Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Украіна адмовілася ад ратыфікацыі дамовы зь Беларусьсю, падпісанай 13 гадоў таму
https://smarturl.click/Adp5Y
Украіна вырашыла адмовіцца ад удзелу ў міжурадавай дамове зь Беларусьсю аб супрацы ў галіне вышэйшай і пасьлядыплёмнай адукацыі. Як паведаміўпрадстаўнік Кабінэту міністраў Украіны ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук, адпаведнае рашэньне ўхвалілі 14 сакавіка на пасяджэньні ўраду Ўкраіны.
На аўкцыён выставілі будынак і аўтамабілі клінікі «Новы зрок»
https://smarturl.click/ny94X
У Гомлі выставілі на аўкцыён гандлёвае памяшканьне мэдычнага цэнтру «Новы зрок», а таксама некалькі аўтамабіляў гэтай кампаніі. Таргі пройдуць 26 сакавіка. Першапачатковы кошт маёмасьці— 1 140 000.00 рублёў, пазначана на сайце «БелЮрЗабеспячэння». Цяпер у былым памяшканьня мэдычнага цэнтру знаходзіцца крама «Тавары для дому». Валодае гэтым гандлёвым памяшканьнем расейская кампанія «Афтальмалагічны цэнтар Карэліі».
Савет Фэдэрацыі пасьля выступу Лукашэнкі ратыфікаваў дамову аб адтэрмінаваньні для Беларусі пагашэньня даўгоў
https://smarturl.click/z2xQ6
Савет Фэдэрацыі Расеі адобрыў ратыфікацыю беларуска-расейскай міжурадавай дамовы аб зьмене ўмоў асобных дакумэнтаў, якія прадугледжваюць адтэрмінаваньне для Беларусі плацяжоў па пагашэньні даўгоў.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, намесьнік старшыні Камітэты ў міжнародных справах Андрэй Клімаў паведаміў, што дамовы, падпісаныя 25 красавіка 2024 году, прадугледжваюць перанос плацяжоў беларускага боку і пагашэньне асноўнага доўгу з 1 красавіка па 31 сьнежня 2024 году і адсоткавых плацяжоў з 1 ліпеня па 31 сьнежня 2024 году на пэрыяд 2031–2036 гадоў.
Агульная сума плацяжоў, якая падлягае адтэрміноўцы, складае каля 800 мільёнаў у даляравым эквіваленце.
На фота: Савет Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі, архіў
Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе ўваходзіць у склад Расеі і пераходзіць на адзіную валюту
https://smarturl.click/l5o6M
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пры будаўніцтве так званай «саюзнай дзяржавы» ня варта дабівацца аб’яднаньня Расеі і Беларусі ў адной дзяржаве.
«Слухайце, а чаго вы хочаце (ад саюзнай дзяржавы), чаго? Калі Расея ўвойдзе ў склад Беларусі або, наадварот, Беларусь увойдзе ў склад Расеі? Гэта наўрад ці будзе неўзабаве. І калі мы будзем у гэтым пляне ламіцца ў гэтыя адчыненыя дзьверы, мы загубім усё, што мы зрабілі», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго, «варта ісьці спакойна, крок за крокам, нешта рэалізоўваць, як мы робім цяпер».
Што ён сказаў пра адзіную валюту, можна пачытаць тут
На фота: Аляксандар Лукашэнка, архіў
Лукашэнка: Беларусь і Расея падтрымлівалі абраньне Трампа, але цяпер варта апасацца абману на перамовах
https://smarturl.click/Zy3Wd
Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да расейскіх сэнатараў у Савеце Фэдэрацыі Расеі, зьвярнуў увагу на тое, што пасьля прыходу да ўлады Дональд Трамп зрабіў «шмат заяў, абяцаньняў, ціску — на адзін бок, на іншы».
«Пакуль неразьбярыха. [...] У ЗША няма ніякіх плянаў нават па Ўкраіне. Так, Дональд хоча спыніць вайну. Дзякуй яму за гэта. Калі ён шчыры ў тым, што ён перажывае, што гінуць людзі. Але пры гэтым мы павінны цьвёрда стаяць на сваіх пазыцыях. Нас ніхто не павінен адхіліць у бок, і, ня дай Божа, падмануць нас або абвесьці вакол пальца», — заявіў Лукашэнка.
«Мы ведаем, чаго мы хочам, і мы цьвёрда павінны стаяць на сваім. Мы за мір, супраць усялякай вайны і гэтак далей, але мы павінны бачыць свае інтарэсы», — падкрэсьліў ён.
На фота: Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на перамовах 13 сакавіка 2025 году ў Маскве
У Беларусі да 1 красавіка створаць сыстэму абмену з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якім забаронены ўезд
https://smarturl.click/71kzk
У 2017 годзе Беларусь і Расея падпісалі пратакол пра абмен зьвесткамі аб «неўязных» беларусах і расейцах, а абмен інфармацыяй аб іншаземцах ня быў унармаваны, хоць беларускія памежнікі адмаўлялі ва ўезьдзе, найперш, грамадзянам Украіны.
У Беларусі ўзаконілі абмен з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якія перасякаюць беларускую мяжу і маюць забарону на ўезд ці выезд або ануляваныя на пражываньне ў Расеі ці Беларусі дакумэнты або накіроўваюцца на спартовыя ці культурныя мерапрыемствы.
Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусе указе Аляксандра Лукашэнкі, такую інфармацыйную сыстэму абмену створаць да 1 красавіка 2025 году.
На ілюстрацыйным фота: беларуска-расейская мяжа, архіў
Дату інаўгурацыі Лукашэнкі абяцаюць агучыць на наступным тыдні. Пасьля выбараў прайшло рэкордных 47 дзён
https://smarturl.click/LYlQO
Цэнтрвыбаркам Беларусі павінен аб’явіць дату інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на наступным тыдні, заявіла ў Маскве расейскаму агенцтву ТАСС прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант.
Цэнтрвыбаркам Беларусі 3 лютага зацьвердзіў перамогу Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня.
Цяпер ужо ідзе 47-мы дзень пасьля выбараў 2025 году. Дагэтуль рэкордам была паўза ў 45 дзён з дня выбараў да дня інаўгарацыі пасьля 2020 году.
На фота: Аляксандар Лукашэнка, архіў
У Расеі — чарговы пажар на нафтакомплексе. На Харкаўшчыне расейскія войскі пацэлілі ў лякарню
https://smarturl.click/1dn7Y
На тле перамоў аб завяршэньні вайны расейскія войскі працягваюць абстрэльваць сацыяльную і крытычную інфраструктуру ва Ўкраіне, а ўкраінскія войскі намагаюцца атакаваць вайсковыя аб’екты і прадпрыемствы, якія забясьпечваюць матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі армію Расеі.
У Расеі ў выніку атак бесьпілётнікаў ніхто не пацярпеў. Ва Ўкраіне ёсьць загінулыя і параненыя.
На ілюстрацыйным фота наступствы папярэдняга ўдару дронамі па нафтакомплексе ў Туапсе ў студзені 2024 году
«Мне 22 гады, і два гады зь іх я правяла ў турме»
https://smarturl.click/z2xYo
У Празе прэзэнтавалі кнігу «Няскоранае пакаленьне». Гэта 25 галасоў маладых беларусаў і беларусак, якія апынуліся ў выгнаньні, прайшлі праз рэпрэсіі і турмы.
Візыт да «старэйшага брата»
https://smarturl.click/dpBx0
Хоць цяперашні статус візыту Лукашэнкі падвысілі да афіцыйнага, ён толькі пацьвердзіў, што вонкавая палітыка Беларусі ў асноўным зводзіцца да адносінаў з Расеяй. На гэтым тле спроба беларускага ўладара ўдзельнічаць у нейкіх вялікіх геапалітычных гульнях выглядае штучна, піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Асноўнае за 13 сакавіка
📌 Лукашэнка заявіў, што Беларусь вырабляе пускавыя ўстаноўкі для расейскіх ракет «Арэшнік»
📌 Пуцін: мы за мір, але застаецца шмат пытаньняў
📌 Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалію». Частку зь іх пасьпелі прадаць
📌 У Беларусі з 15 сакавіка даражэе аўтамабільнае паліва. Цэны будуць расьці паэтапна
📌 За два месяцы МАЗ прадаў на рынку Расеі 15 аўтобусаў, гэта ў 10 разоў менш, чым летась
📌 Праваабаронцы налічылі 219 палітвязьняў у сытуацыі асаблівай рызыкі, якіх трэба тэрмінова вызваліць
📌 Грамадзяніна Латвіі асудзілі на 6 гадоў калёніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»
📌 Зьявіўся сайт для віртуальных падарожжаў па страчанай архітэктуры Беларусі
📌 Любоў да робатаў. Гісторыя посьпеху беларускай прафэсаркі ўнівэрсытэту Цюрыху Юліі Сандамірскай
На выбарах у Грэнляндыі перамагла партыя, якая падтрымлівае бізнэс, дае адпор Трампу і не сьпяшаецца зь незалежнасьцю
https://smarturl.click/O0EyX
Верагодны новы прэм’ер-міністар Енс-Фрэдэрык Нільсэн зараз павінен правесьці складаныя кааліцыйныя перамовы.
Армэнія і Азэрбайджан завяршылі працу над мірнай дамовай, але перашкоды застаюцца
https://smarturl.click/ny93V
Армэнія і Азэрбайджан, якія вялі сэрыю войнаў з канца 1980-х гадоў, завяршылі тэкст доўгачаканага мірнага пагадненьня, накіраванага на ўсталяваньне афіцыйных адносін, што стала значным крокам на шляху да спыненьня дзесяцігодзьдзяў ваенных дзеяньняў.