Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Стала вядома, што дэлегацыя М’янмы дамаўлялася ў Беларусі аб пастаўках зброі
https://smarturl.click/kjpjX
Як паведаміла выданьне Mizzima News Media, заснаванае ў 1998 годзе ў Індыі вэтэранамі дэмакратычнага паўстаньня ў М’янме ў 1988 годзе, у часе візыту ён правёў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і ўзяў удзел у бізнэс-форуме, які прайшоў у менскім «Прэзыдэнт-гатэлі».
«У часе візыту Мін Аунг Глайнг абмеркаваў пытаньні эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва і бясьпекі, уключаючы пастаўкі зброі», — адзначаецца ў матэрыяле выданьня.
Журналісты нагадалі, што ў справаздачы прадэмакратычнага руху Justice for Myanmar за 2022 год Беларусь была адзначаная як адна з краін, якія пастаўляюць зброю ваеннаму рэжыму М’янмы.
На фота: Мін Аўнг Глайнг і Аляксандар Лукашэнка 7 сакавіка 2025 году
Лукашэнка прызначыў Галоўчанку кіраваць Нацбанкам, а прэм'ерам стаў Турчын
https://smarturl.click/xBvB4
Галоўчанка быў адзіным зь беларускіх прэм’ераў, якога можна лічыць сілавіком. У 1997 годзе ён быў прызначаны галоўным спэцыялістам Савету бясьпекі, дзе прапрацаваў пяць гадоў. Тры гады пасьля гэтага працаваў у Генэральнай пракуратуры загадчыкам аддзелу.
Турчын дагэтуль кіраваў Менскім аблвынкамам. Да таго быў першым намесьнікам прэм'ер-міністра, яшчэ раней ён кіраваў апаратам Савету Міністраў. Эканаміст, кандыдат эканамічных навук. Да 2016 году працаваў памочнікам прэзыдэнта – галоўным інспэктарам па Гомельскай вобласьці.
На фота: Аляксандар Турчын, архіў
Прэзыдэнт ЗША пракамэнтаваў імавернасьць спыненьня дзяржаўнага фінансаваньня
https://smarturl.click/Q1zMw
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўрадавага «шатдаўну» ня будзе, паколькі прапанаваны законапраект аб фінансаваньні ўраду будзе ўхвалены.
Чакаецца, што Палата прадстаўнікоў, якую ачольваюць рэспубліканцы, прагаласуе за рэзалюцыю 11 сакавіка, паколькі ў канцы тыдня фінансаваньне заканчваецца. Гэты дакумэнт забясьпечыць фінансаваньне ўраду да 30 верасьня.
На фота: Дональд Трамп
10 сакавіка — дзень народзінаў Міхася Ткачова
У гэты дзень у 1942 годзе нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч. У канцы 1980-х ён актыўна ўключыўся ў грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі.
Пра іншыя падзеі 10 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzZml
Пры раскопках у Вялейцы знайшлі ювэлірную майстэрню Х стагодзьдзя — гэта адзіная такая знаходка ў Беларусі
https://smarturl.click/opEAe
Падчас раскопак каля вёскі Рэчкі Вялейскага раёну археолягі знайшлі ювэлірную майстэрню X стагодзьдзя. Агулам выявілі больш за 100 артэфактаў, сярод іх рэдкая прылада — нажніцы для працы па мэтале, якія цалкам захаваліся. Майстэрня зьяўляецца адзіным ювэлірным комплексам крывічоў, дагэтуль знойдзеным на тэрыторыі Беларусі.
«Беспакаранасьць ня будзе доўжыцца вечна». Каля амбасады Беларусі ў Вільні патрабавалі спыніць рэжым інкамунікада Ціханоўскага, Статкевіча, Знака ды іншых палітвязьняў
Выніковы рэпартаж: https://smarturl.click/3k8yX
Падчас акцыі правялі збор подпісаў пад зваротам беларускай супольнасьці ў Вільні да ўладаў Беларусі, якую плянуюць перадаць праз амбасаду Беларусі ў Літве. Сярод сьпісу патрабаваньняў да беларускіх уладаў — «неадкладнае спыненьне практыкі ўтрыманьня людзей у рэжыме інкамунікада і забесьпячэньне доступу да палітвязьняў адкаватаў і іх сем’яў».
На ўсіх мэтэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюць тэмпэратурныя рэкорды
https://smarturl.click/mpWOO
Новы абсалютны максымум для 8 сакавіка склаў 19,6 градуса вышэй за нуль — такую тэмпэратуру зарэгістравалі ў Пінску. (ранейшы рэкорд — плюс 17 градусаў у Брагіне). 6 сакавіка рэкорд быў перавышаны на 2,7 градуса (19,7°C у Самахвалавічах), 7 сакавіка — на 2,1 градуса (19,4°C у Лельчыцах).
За дзень на пажарах у Беларусі загінулі 6 чалавек, патушылі 18 лясных пажараў, гарыць тарфянік. МНС кажа 13-разовы рост пажараў у экасыстэмах
https://smarturl.click/4kJjY
За содні ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях адбылося па 6 лясных пажараў, у Магілёўскай — 4, у Горадзенскай — 2; працягваюць тушыць тарфяны пажар у Асіповіцкім раёне. У МНС кажуць пра павелічэньне колькасьці загараньняў у прыродных экасыстэмах у 13,4 раза ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2024 году (з 54 да 726 выпадкаў).
Паводле МНС, з пачатку году ў Беларусі адбылося 1487 пажараў, у іх загінулі 179 чалавек (на 37,7% больш, чым за аналягічны пэрыяд летась).
Сяргей Ціханоўскі ўжо 2 гады — у рэжыме інкамунікада
https://smarturl.click/DaW9e
З дзявятага сакавіка 2023 году Сяргей Ціханоўскі ўтрымліваецца ў поўнай ізаляцыі ад сьвету ў рэжыме інкамунікада. Экспэрты ААН запатрабавалі ад беларускіх уладаў паведаміць пра ягоны лёс і месцазнаходжаньне.
«Мы ня спынімся, пакуль усе нашы родныя ня вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе ня трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх», — напісала ягоная жонка, дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў пасьце з гэтай нагоды.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Францішка Аляхновіча
https://smarturl.click/8E55x
Беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, нарадзіўся ў 1883 годзе. Ён трапіў пад хвалю бальшавіцкіх рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году.
Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.
Праваабаронцы паведамілі аб забойствах сырыйскімі ўладамі сотняў мірных жыхароў
https://smarturl.click/O0RRA
Сырыйскія ўлады і зьвязаныя зь імі групоўкі забілі за апошнія некалькі дзён каля 340 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія належалі да рэлігійнай меншасьці алявітаў, заявіў кіраўнік Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, якая сочыць за баявымі дзеяньнямі ў Сырыі.
Зяленскі назваў склад украінскай дэлегацыі на перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі
https://smarturl.click/2qBB0
«З нашага боку будзе выразны акцэнт на канструктыўнасьці, і мы спадзяемся, што зможам абмеркаваць і ўзгадніць неабходныя рашэньні і крокі», — напісаў Зяленскі.
Напярэдадні дарадца Белага дома па нацыянальнай бясьпецы Майк Уолц паведаміў, што ён разам з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа на наступным тыдні накіроўваецца ў Саудаўскую Арабію для сустрэчы з украінскай дэлегацыяй.
«Клетка ганьбы», сон на падлозе, пагрозы згвалціць. Праваабаронцы падрыхтавалі даклад аб зьдзеках з жанчын у турмах Беларусі
https://smarturl.click/RAn6p
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
У дакумэнце, які мае рэдакцыя Свабоды, сабраныя сьведчаньні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваньнямі, прыніжэньнямі і гендэрнай дыскрымінацыяй падчас затрыманьня і арышту, а таксама ўтрыманьня ў сьледчых ізалятарах і калёніях.
7000 эўра для Ксеніі Луцкіной сабралі за два дні
https://smarturl.click/71g0y
Былую палітзьняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вывезьлі зь Беларусі ў першыя дні сакавіка. Пакінуць краіну ёй дапамагла каманда эвакуацыі BySol. Каб дапамагчы Ксеніі Луцкіной пачаць новае жыцьцё ў новай краіне, BySol адкрыў дабрачынны збор. Неабходную суму сабралі за 2 дні.
«Палітычная ўтылізацыя» патэнцыйных ворагаў. Чаму Лукашэнка выціскае былых палітвязьняў за мяжу
https://smarturl.click/VDwe0
Псыхалягічна Лукашэнка так і не ачуўся ад узрушэньняў 2020 году. Пасьля 2020-га ён ужо ня той упэўнены ва ўласнай усёмагутнасьці і незьмяняльнасьці аўтарытарны правіцель, які паблажліва дазваляў у краіне пэўную ступень іншадумства. Цяпер гэта ўзурпатар, які адчуў, наколькі няўстойлівая ў яго пад нагамі глеба, піша Віктар Багдзевіч.
Пажары ў Беларусі працягваюцца, гараць тарфянікі ў Асіповіцкім раёне і трава ў пойме Прыпяці
https://smarturl.click/aJkJX
Паводле МНС, з 6:00 9 сакавіка да 6:00 10 сакавіка ў Беларусі зьліквідавана 10 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2,645 гэктара. Акрамя таго, за гэты ж час патушана 245 пажараў травы і хмызьняку (39,711 га) і 18 лясных пажараў (13,461 га).
Больш за ўсё лясных пажараў ліквідавана ў Берасьцейскай вобласьці — 9; у Гомельскай — 4, Менскай — 3, Горадзенскай — 2.
На фота: загараньне сухой расліннасьці на паплавах Прыпяці. 10 сакавіка 2025
«Закрый гэты твар белай прасьцінай...» Ліст да менскага сябра пра вяртаньне
https://smarturl.click/jk5Bb
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
На фота: Менск, плошча Перамогі (архіў)
У Румыніі пачаліся пратэсты пасьля адмовы ў рэгістрацыі прарасейскага палітыка Джарджэску на новых выбарах
https://smarturl.click/aJkBX
Пасьля абвяшчэньня рашэньня Цэнтральнага выбарчага бюро (ЦВБ) Румыніі аб адмове ў рэгістрацыі Кэліна Джарджэску ягоныя прыхільнікі прарвалі паліцэйскае ачапленьне перад ЦВБ. Яны выгуквалі «Злодзеі!», «Здраднікі», «Свабода». Журналісты паведамлялі, што ў пратэсьце ўдзельнічалі сотні людзей.
На фота: перакуленая пратэстоўцамі машына тэлеканалу
Папулярная спрэчка: як правільна пісаць прыметнік «беларускі» па-расейску: «белорусский» ці «беларусский?» Разьбіраемся ў відэа 👆🏻.
Читать полностью…Калі лепш карыстацца дэзадарантам — раніцай ці вечарам? Незвычайная парада дэрматолягаў
https://smarturl.click/2qBXD
У сацыяльных сетках цыркулюе лайфгак, аўтары якога сьцьвярджаюць, што калі карыстацца дэзадарантамі ня раніцай, а вечарам, то гэта захавае сьвежасьць падпахаў на працягу дня. Газэта The Washington Post параілася з экспэртамі, каб пацьвердзіць ці абвергнуць незвычайны лайфгак.
Ля амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў пікет з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня Сяргея Ціханоўскага бяз сувязі з вонкавым сьветам
Удзельнікі акцыі, сярод якіх беларуская дэмакратычная лідэрка, жонка Сяргея Ціханоўскага Сьвятлана, трымалі партрэты беларускіх палітвязьняў, якіх доўгі час утрымліваюць у рэжыме інкамунікада — акрамя Сяргея Ціханоўскага, гэта палітвязьні Максім Знак, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка, Уладзімер Кніга, Андрэй Навіцкі і Аляксандар Францкевіч.
https://smarturl.click/3k8yX
Спэктакль пра баскетбалістку Сныціну Беларускага свабоднага тэатру зьявіўся ў Youtube
https://smarturl.click/O0REo
На YouTube-канале Беларускага свабоднага тэатру зьявілася відэавэрсія спэктаклю «KS6: SMALL FORWARD» пра алімпійскую спартоўку Кацярыну Сныціну, паглядзець яго можна будзе па 25 сакавіка. Спэктакль на аснове асабістай гісторыі Сныцінай пабудаваны як баскетбольны матч — 4 чвэрці, кожная зь якіх прысьвечаная аднаму з складнікаў жыцьця Кацярыны: станаўленьне ў Беларусі, асабістае жыцьцё, спартовая кар’ера і грамадзкая актыўнасьць.
Хто жыве ў...? Называем жыхароў правільна. Тэст
Прайсьці тэст: https://smarturl.click/nyv9b
Назвы жыхароў — важная частка слоўніка кожнае мовы. У беларускай мове гэтыя назвы адметныя, але, на жаль, дагэтуль не сабраныя. Ці ведаем жывыя народныя і традыцыйныя назвы жыхароў беларускіх гарадоў і вёсак? Праверце сябе.
Беларускае разуменьне Вільні. Сяргей Дубавец пра новую Анталёгію беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя
https://smarturl.click/EevvW
«Вільня» — так называецца Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя пра галоўны горад продкаў сучасных беларусаў. Склаў і пракамэнтаваў унікальнае выданьне Сяргей Дубавец. Пагаварылі зь ім пра Вільню як цэнтар мінулага жыцьця краю, калыску мадэрнай беларускай нацыі і паэтычную крыніцу былых, сучасных і будучых творцаў.
Вярхоўны лідар Ірана адмаўляецца весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі» пасьля ліста Трампа
https://smarturl.click/YzZZe
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ня будзе весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі». Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў, што накіраваў яму ліст. Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода — Radio Farda.
У выступе ў суботу, 8 сакавіка, Хамэнэі заявіў, што настойлівасьць «агрэсіўных урадаў» у перамовах «не накіравана на вырашэньне праблем». Ён заявіў, што яны жадаюць «панаваць і навязваць».
Суд у Польшчы арыштаваў дэпутата Сэйму
https://smarturl.click/4kJJG
Сябру апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Дарыюшу Матэцкаму пагражае 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Спробаў нелегальна трапіць зь Беларусі ў Польшчу стала амаль на палову менш
https://smarturl.click/jkq1q
У Польшчы зноў падоўжылі забарону на знаходжаньне ў памежнай зь Беларусьсю зоне на 90 дзён.
За амаль 267 дзён працы буфэрнай зоны колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы зьнізілася прыкладна на 46%
Наколькі важная разьведка ЗША для ваенных намаганьняў Украіны?
https://smarturl.click/ppxJE
Рашэньне ЗША прыпыніць дапамогу Ўкраіне зьвесткамі разьведкі сур’ёзна падарве здольнасьць Кіева абараніць сябе ад Расеі, але гэта не азначае канец ваенных намаганьняў Украіны, заявілі чыноўнікі і аналітыкі.
Наста Захарэвіч: Калі цяжка, я іду да жанчын
https://smarturl.click/5OGmj
У грамадзка-палітычным жыцьці мужчыны і жанчыны нярэдка выконваюць розныя задачы. Жанчыны часьцей робяць ціхую, не прыкметную для вялікай публікі працу, у той час як публічным тварам вялікіх і важных праектаў застаюцца мужчыны. І гаворка не пра тое, што мужчын адтуль трэба прымусова прыбраць, а пра тое, што такі парадак у грамадзтве склаўся ня сам сабой.
Гэта ня «проста так атрымалася», гэта частка патрыярхальнага ўкладу, у якім па падтрымку базава ідуць да жанчын, але нацыянальнымі героямі застаюцца ў асноўным мужчыны.
Беларусы сталі больш актыўна браць пазыкі
https://smarturl.click/Zy2xy
У 2024 годзе зафіксаваны максымальны рост агульнай сумы крэдытаў за апошнія чатыры гады — на 7 млрд. рублёў. Колькасьць такіх дагавораў паміж банкамі і фізычнымі асобамі ў параўнаньні з мінулым годам павялічылася на 166,7 тыс. пагадненьняў, паведамляе Нацбанк.