radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной кампаніі, якая пастаўляе беларускія ўгнаеньні

https://smarturl.click/z23np

Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускай кампаніі «МетаТрэйдынгПрам», якая займаецца пастаўкамі карбаміду (мачавіны) у краіну. У Польшчы прыйшлі да высновы, што сапраўдны вытворца карбаміду — прадпрыемства «Гродна Азот», якое са сьнежня 2021 году знаходзіцца пад санкцыямі ЭЗ, а «МетаТрэйдынгПрам» выступае толькі пасярэднікам пры яго рэалізацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2 гады турмы за 5 словаў. Гісторыя былога супрацоўніка КДБ, якога арыштавалі пасьля допісу «Беларускаму Гаюну»

https://smarturl.click/yqDVv

У маладосьці служыў у КДБ, у 50 гадоў перайшоў на беларускую мову, адбыў арышт за акцыю, у якой ня ўдзельнічаў... Паразмаўлялі з 63-гадовым беларускім уцекачом Алесем Івановым, якога ў СІЗА называлі «беларускамоўным дзедам».

«Я заўсёды быў супраць улады. Калі па ўсёй краіне зьявіліся „Табакеркі“, прыйшла „ўказіўка“, што трэба весьці здаровы лад жыцьця. Я ў Facebook выставіў пост: а ці ня варта ўладам зьвярнуць увагу на тое, што побач са школамі зьяўляюцца „Табакеркі“? Калі праводзілася масавая дактыляскапія, я адмовіўся здаць адбіткі пальцаў», — узгадвае Аляксандар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла ў турме амаль 4 гады, у інтэрвію Свабодзе расказала, як сын перажыў яе арышт і зьняволеньне, што зьмянілася ў Беларусі за гэтыя гады і чаму, калі б 2020 году не было, то яго трэба было б прыдумаць.

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/CuzcxmU-6rQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У звароце да Кангрэсу Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы падпісаць пагадненьне аб карысных выкапнях «у любы час»

https://smarturl.click/4kJQ1

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў яму, што гатовы да перамоваў з Расеяй аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, і прапанаваў падпісаць пагадненьне аб пастаўках карысных выкапняў Украіны «ў любы час». Расказваем, пра што яшчэ ён сказаў у сваім звароце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля 10 тысяч пэнсіянэраў зноў працаўладкаваліся пасьля адмены зьніжаных пэнсій

Каля 10 тысяч пэнсіянэраў «вярнуліся на рынак працы» пасьля адмены зьніжаных выплат у выпадку працы, паведаміла журналістам начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава на прэс-канфэрэнцыі 4 сакавіка.

З 1 студзеня для іх зьнятыя абмежаваньні, і пэнсія ім выплачваецца ў поўным аб’ёме (раней яны мелі паніжаную пэнсію).

Усяго ў Беларусі каля 460 тыс. пэнсіянэраў, якія працуюць, адзначыла начальніца ўпраўленьня. Працоўную пэнсію атрымлівае каля 26% насельніцтва, ці больш за 2,4 млн чалавек, сказала яна. Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце — 932 рублі. https://smarturl.click/EevOV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі алігарх Алексін і ягоны сын з жонкай набылі «залатыя» пашпарты Вануату, — расьсьледнікі «Бюро»

«Залаты» пашпарт Вануату выдаецца ў рэкордна кароткія тэрміны — ад 1 да 4 месяцаў — і дазваляе рабіць бязьвізавыя паездкі больш як у 100 краін сьвету, адзначае расьсьледніцкая ініцыятыва «Бюро».

«Бюро» даведалася, што «залатыя» пашпарты Вануату атрымалі як мінімум трое вядомых беларусаў: так званы «кашалёк» Лукашэнкі, тытунёвы магнат Аляксей Алексін і ягоны малодшы сын Віталь Алексін разам з жонкай — Надзеяй Алексінай (у дзявоцтве Зайцава).

Аднак усімі бонусамі «залатых» пашпартоў, адзначае «Бюро», Алексіны, імаверна, скарыстацца ня здолеюць: у 2022 годзе Рада Эўропы прыпыніла бязьвізавы рэжым для «грамадзян Вануату» з прычыны гэтай лёгкадаступнай схемы набыцьця пашпарта. У сьнежні 2024 году ЭЗ канчаткова адмяніў бязьвізавы рэжым з Вануату. https://smarturl.click/71gnD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Турма, сын і пратэсты. Эксклюзыўнае відэаінтэрвію Ксеніі Луцкіной

Журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла ў турме амаль 4 гады, у інтэрвію Свабодзе расказала, як сын перажыў яе арышт і зьняволеньне, што зьмянілася ў Беларусі за гэтыя гады і чаму, калі б 2020 году не было, то яго трэба было б прыдумаць. https://youtu.be/CuzcxmU-6rQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў аб гатоўнасці працаваць «пад кіраўніцтвам» Трампа дзеля міру. Вэнс: прэзыдэнт ЗША па-ранейшаму «адданы ўгодзе»

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў пост, у якім выказаў гатоўнасьць сесьці за стол перамоваў «як мага хутчэй». «Мая каманда і я гатовы працаваць пад рашучым кіраўніцтвам прэзыдэнта Трампа, каб дабіцца трывалага міру», — напісаў Зяленскі.


Адміністрацыя ЗША не выключае магчымасьці падпісаньня мінэральнага пагадненьня з Украінай, заявіў 4 сакавіка журналістам віцэ-прэзыдэнт Джэй Ды Вэнс. «Я думаю, што прэзыдэнт па-ранейшаму адданы ўгодзе. Мы пачулі некаторыя пазытыўныя рэчы, але, вядома, пакуль не атрымалі подпісы ад нашых сяброў ва Ўкраіне». https://smarturl.click/M1QOo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў закон пра дамову аб гарантыях бясьпекі з Расеяй

Раней закон, які ратыфікуе дамову Расеі і Беларусі аб гарантыях бясьпекі ў рамках саюзнай дзяржавы дзьвюх краінаў, падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Такім чынам, працэс ратыфікацыі дамовы завершаны з абодвух бакоў. Такім чынам, працэс ратыфікацыі дамовы завершаны з абодвух бакоў.

Згодна з падпісаным дакумэнтам:

Беларусь і Расея разглядаюць збройны напад на ўдзельніка саюзнай дзяржавы як акт агрэсіі супраць аб’яднаньня ў цэлым;
Расейская ядзерная зброя можа быць ужытая ў адказ на выкарыстаньне супраць любога з бакоў ядзернай зброі або іншых відаў зброі масавага зьнішчэньня, а таксама ў выпадку агрэсіі з ужываньнем канвэнцыйнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу сувэрэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасьці;
Для прадухіленьня актаў агрэсіі на тэрыторыі Беларусі могуць стварацца вайсковыя абʼекты і разьмяшчацца расейскія вайсковыя фармаваньні. https://smarturl.click/B6YO0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Без інаўгурацыі і без прэм’ера. Як Лукашэнка фармаваў новы ўрад

Аляксандар Лукашэнка сфармаваў новы ўрад, які ў рэальнасьці вельмі падобны да старога. Новых постацяў там — адзінкі. Прычым урад сфармаваны без фармальнай інаўгурацыі самога Лукашэнкі.

Паводле Канстытуцыі прэзыдэнт фармуе ўрад пасьля фармальнага ўступленьня на пасаду, то бок пасьля інаўгурацыі. Аднак яе няма, а ўрад створаны. Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/3k8b8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камэру з палітычнымі называлі «кантрольнай». Арыштаваны за плякат «Лукашэнку ў Гаагу» расказаў пра парадкі на Акрэсьціна

https://smarturl.click/XykQz

«Падчас тэлефанаваньня сваякам нельга было казаць пра самаадчуваньне, — успамінае Міраслаў і адзначае, што мэдычнай дапамогі «абсалютна не было»: — У мяне моцна апухла нага. Відаць, клапы пакусалі. Яны былі ва ўсіх маіх камэрах. У чалавека, які сядзеў са мной, была падагра і таксама апухла нага. Нам давалі парацэтамол або нешта такога кшталту».


21-гадовы Міраслаў, які адседзеў на Акрэсьціна за адзіночны пікет у Менску 26 студзеня і пасьля гэтага зьехаў зь Беларусі, расказаў @zerkalo_io, чаму выйшаў пратэставаць і ў якіх умовах сядзеў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціск, цэнзура і рэпрэсіі: Беларускі ПЭН апублікаваў справаздачу аб парушэньнях культурных правоў у 2024 годзе

https://smarturl.click/opEej

«Сфэра культуры Беларусі знаходзіцца ў глыбокім крызісе, выкліканым дзяржаўным ціскам, цэнзурай і рэпрэсіямі. Культурныя інстытуцыі пазбаўляюць прафэсійных кадраў, кіраваньне імі аддалі ляяльным рэжыму людзямі», — гаворыцца ў справаздачы Беларускага ПЭНу аб парушэньнях культурных правоў у Беларусі за 2024 год.


У 2024 годзе аўтары справаздачы зафіксавалі сама меней 1348 парушэньняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненьні да дзеячаў культуры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трэба капаць». Лукашэнка даручыў шукаць у Беларусі радовішчы рэдказямельных мэталаў

https://smarturl.click/Eev95

Аляксандар Лукашэнка паставіў перад беларускімі спэцыялістамі пытаньне аб наяўнасьці ў краіне радовішчаў рэдказямельных мэталаў. «Гавораць, што ў нас у адвалах ёсьць рэдказямельныя мінэралы. Трэба правесьці разьведку і іншага: і хімія, і нафта, і газ, і іншае», — запатрабаваў Лукашэнка.

Тэма радовішчаў рэдказямельных мэталаў зьявілася ў публічнай прасторы пасьля таго, як улады Ўкраіны прапанавалі ЗША доступ да гэтых выкапняў у абмен на гарантыі бясьпекі. Навуковец Сяргей Бесараб у інтэрвію Свабодзе казаў, што і Беларусі ёсьць «жывое золата», якое патрабуе мінімальнага ўдзелу геолягаў дзеля яго здабычы і перапрацоўкі, але ўлады «не лічылі патрэбным інвэставаць у дасьледаваньні».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніца Эўракамісіі прэзэнтавала плян пераўзбраеньня Эўразьвязу і падтрымкі Ўкраіны на 800 мільярдаў эўра

https://smarturl.click/xBReZ

Прэзыдэнтка Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен прэзэнтавала пяціступеньчаты плян пераўзбраеньня Эўразьвязу і падтрымкі Ўкраіны, вынікае зь яе ліста краінам – сябрам ЭЗ, які апынуўся ў распараджэньні Радыё Свабода. Расказваем, што ён прадугледжвае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былую палітзьняволеную Ксенію Луцкіну вывезьлі зь Беларусі

Яна знаходзіцца ў бясьпецы, паведаміў сузаснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Пра Ксенію Луцкіну: https://smarturl.click/Zy2Aq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома яшчэ пра двух беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне на баку Расеі і зьніклі бязь вестак на фронце

https://smarturl.click/Zy2mW

Сваякі шукаюць грамадзяніна Беларусі Яўгена Ільіна, які служыў па кантракце ў расейскай арміі і ваяваў у Харкаўскай вобласьці. У групе «УКантакце» ў канцы лютага зьявілася абвестка аб зьнікненьні Міхаіла Ўладзімеравіча Шалгуна, які паходзіць зь Беларусі, нарадзіўся ў 1974 годзе і ваяваў у штармавым палку. Расказваем, што пра іх вядома

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча рэзка скараціла выдачу гуманітарных візаў беларусам і зьмяніла прынцыпы іх выдачы

https://smarturl.click/3k85G

Цяпер гуманітарныя візы выдаюць аднаразова, паўторны запыт магчымы ў «выключных сытуацыях». Падставай для выдачы такой візы павінны быць «рэальныя сытуацыі», непасрэдна зьвязаныя з пагрозай жыцьцю або здароўю заяўніка і яго бліжэйшых сваякоў або небясьпека прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за дзеяньні, накіраваныя супраць беларускіх уладаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня трэба Зяленскага цяпер „нахіляць“, трэба дамовіцца». Што сказаў Лукашэнка ў інтэрвію блогеру Марыё Наўфалю

https://smarturl.click/ppxjj

Уначы 5 сакавіка было апублікаванае інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі блогеру з неадназначнай рэпутацыяй Марыё Наўфалю. Расказваем, пра што Лукшэнка казаў у гэтым больш чым гадзінным інтэрвію.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 сакавіка — гадавіна сьмерці Сталіна

У гэты дзень у 1953 годзе на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.

Пра іншыя падзеі 5 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/8E538

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп абвесьціць аб падпісаньні пагадненьня аб карысных выкапнях з Украінай падчас звароту да Кангрэса ЗША — Reuters

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Ўкраіна плануюць падпісаць пагадненьне па карысных выкапнях бліжэйшым часам. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, блізкія да сытуацыі.

Па іх словах, Трамп плянуе аб’явіць аб пагадненьні падчас звароту да Кангрэса ў аўторак увечары. Суразмоўцы выданьня падкрэсьліваюць, што ўгода яшчэ не падпісаная і сытуацыя можа зьмяніцца. https://smarturl.click/0eZA5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». «Вельмі заўчасна казаць, што ЗША больш ня лідэр свабоднага сьвету», — Валер Кавалеўскі

Як сказаў у праграме «ПіК Свабоды» былы дыплямат, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, "вельмі заўчасна зараз казаць пра тое, што Злучаныя Штаты больш не лідэр свабоднага сьвету. Я б не сьпяшаўся з такімі пасьпешлівымі ацэнкамі. Гэтаксама як і казаць, што тактыка Злучаных Штатаў у дасягненьні міру ва Ўкраіне адназначна пройгрышная. Усё ж такі трэба аддаць належнае Дональду Трампу — ён разварушыў гэту сытуацыю, прымусіў дзейнічаць і Расею, і Эўропу, і Зяленскага". https://smarturl.click/l5Mdd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 4 сакавіка

Без інаўгурацыі і без прэм’ера. Як Лукашэнка фармаваў новы ўрад. Аналіз Карбалевіча

«Вельмі балюча за страчаны час, за згубленае дзяцінства сына». Вялікая размова з Ксеніяй Луцкіной пасьля вызваленьня

Ходзіць міліцыя, шлюць позвы, пагражаюць падатковай. Як улады працягваюць змагацца з «дармаедамі»

«Дзе тэй Брэсьць, я не вем навэт». Рэпартаж зь вёскі за 500 мэтраў ад Беларусі

«Зрабіць рэпрэсіі бачнымі для сьвету». Мастачка параўнала ў альбоме пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу

«ПіК Свабоды» з Валерам Кавалеўскім. Як ЗША будуць змагацца за Беларусь? https://smarturl.click/l5Mdd

Зяленскі заявіў пра гатовасьць працаваць «пад кіраўніцтвам» Трампа дзеля міру. Вэнс: прэзыдэнт ЗША па-ранейшаму «адданы ўгодзе»

Як зьменіцца ваенная і дыпляматычная тактыка Кіева пасьля прыпыненьня дапамогі ЗША? Тлумачаць экспэрты

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». Як ЗША будуць змагацца за Беларусь?

А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачынаецца жывая трансьляцыя з удзелам былога дыплямата, кіраўніка Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валера Кавалеўскага. У размове зь ім журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:

Ці мяняюцца падыходы ЗША да Беларусі?
Ці паглыбіла новая палітыка Трампа падзел у дэмакратычных сілах Беларусі?
Ці здолее Эўропа кампэнсаваць Украіне прыпыненьне амэрыканскай дапамогі?
https://youtube.com/live/DPn990Dh-5w?feature=share

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьменіцца ваенная і дыпляматычная тактыка Кіева пасьля прыпыненьня дапамогі ЗША? Тлумачаць экспэрты

Расейскі ваенна-палітычны экспэрт Юрый Фёдараў адзначыў, што прыпыненьне паставак узбраеньняў ад ЗША сур’ёзна ўскладніць становішча Ўкраіны на фронце. На яго думку, у цяперашніх умовах Кіеў можа падтрымліваць баявыя дзеяньні на працягу шасьці месяцаў, але далейшае разьвіцьцё падзей застаецца нявызначаным. Аналітык лічыць, што Эўропа, нягледзячы на нарошчваньне вытворчасьці зброі, відавочна, ня зможа кампэнсаваць страты, зьвязаныя са спыненьнем амэрыканскай дапамогі.

Украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка заявіў, што Кіеў ужо робіць захады для разрадкі напружанасьці ў адносінах з Вашынгтонам. «Прымаюцца дзеяньні па зьняцьці канфліктнага напружаньня. Ужо ёсьць заявы аб гатоўнасьці падпісаць як мага хутчэй рэсурснае пагадненьне, таму што ў Трампа і Белага дома захоўваецца цікавасьць да гэтага пытаньня», — тлумачыць Фясенка. https://smarturl.click/Q13oq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прававая ініцыятыва» распрацавала інтэрактыўную мапу. Яна дапаможа беларусам бясьпечна падарожнічаць у эміграцыі

«Навігатар бясьпечных перамяшчэньняў», якая дапаможа пазьбегнуць пагрозаў затрыманьня і экстрадыцыі пры паездках і пераезьдзе ў іншыя краіны.

Мапа ахоплівае 193 краіны-члены ААН і 8 часткова прызнаных тэрыторый, падаючы дэталёвы аналіз фактараў, якія ўплываюць на бясьпеку беларусаў за мяжой.

Мапа дазваляе даведацца сярод іншага:

Стаўленьне ўладаў краіны да рэжыму Лукашэнкі і дэмакратычных сіл,
Якія базы дадзеных выкарыстоўваюцца і як гэта ўплывае на бясьпеку,
Дамовы аб экстрадыцыі і іх рызыкі,
Выпадкі затрыманьня ці экстрадыцыі беларусаў.
Агульная сытуацыя з правамі чалавека ў краіне
Краіны абазначаны трыма ўзроўнямі рызыкі: «Бясьпечна – нізкая рызыка экстрадыцыі», «Пэўныя рызыкі – магчымыя складанасьці, але рызыка ўмераная», «Высокая рызыка – верагоднасьць затрыманьня або экстрадыцыі высокая». https://smarturl.click/xBRGZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вельмі балюча за страчаны час, за згубленае дзяцінства сына». Першая вялікая размова з Ксеніяй Луцкіной пасьля вызваленьня

https://smarturl.click/YzZoV

Журналістка Ксенія Луцкіна, якая амаль 4 гады правяла ў калёніі і якую вызвалілі ў жніўні 2024 года, пакінула Беларусь.

Яна расказала Свабодзе пра гэтае няпростае рашэньне, пра тое, як пражыла паўгода пасьля вызваленьня, пра што марыць цяпер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня будзе ніякай вайны». Рэпартаж зь вёскі за 500 мэтраў ад Беларусі

Малыя Азяраны ляжаць за 500 мэтраў ад мяжы зь Беларусьсю. Калі ўзысьці на пагорак, відаць сьцяна, якую Польшча пабудавала для абароны ад мігрантаў. Сёлета ў лютым пра вёску з чатырма насельнікамі даведалася ці ня ўся Польшча і як мінімум частка Беларусі. Солтыс зрабіў розгалас: Малыя Азяраны шукаюць жыхароў.

Свабода зьезьдзіла ў гэтую вёску і паглядзела, як там жывуць людзі, як глядзяць беларускую тэлевізію, і пацікавілася, ці чакаюць яны нападу з боку беларускага суседа.

https://smarturl.click/jkqnk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мірнае пагадненьне мусіць суправаджацца надзейнымі гарантыямі бясьпекі для Ўкраіны, — праект камюніке саміту ЭЗ

https://smarturl.click/Eev9V

6 сакавіка лідэры ЭЗ зьбяруцца на спэцыяльны саміт, каб абмеркаваць працяг падтрымкі Ўкраіны і эўрапейскай абароны.

У праекце пастановы саміту ЭЗ, тэкст якой апынуўся ў распараджэньні Радыё Свабода, ЭЗ падкрэсьлівае, што спыненьне агню можа адбыцца «толькі як частка працэсу, які вядзе да ўсёабдымнага мірнага пагадненьня, а любая такая дамова павінна суправаджацца надзейнымі гарантыямі бясьпекі для Ўкраіны». У дакумэнце адзначаецца, што ня можа быць ніякіх перамоваў аб Украіне без Украіны і Эўропы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў 2 новых міністраў, перапрызначыў трох віцэ-прэм’ераў і 6 міністраў. Імя прэм’ера дасюль не вядомае

https://smarturl.click/LY09W

Сёньня Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў: міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня стаў Юры Горлаў, які да гэтага займаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Гомельскай вобласьці, міністрам архітэктуры і будаўніцтва — Аляксандар Студнеў, які быў старшынём Магілёўскага гарвыканкаму.

Таксама Лукашэнка прызначыў Віктара Каранкевіча, Анатоля Сівака і Юрыя Шулейку намесьнікамі прэм’ер-міністра і перапрызначыў 6 міністраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ходзіць міліцыя, шлюць позвы, пагражаюць падатковай. Як улады працягваюць змагацца з «дармаедамі»

https://smarturl.click/aJ5nb

«Спачатку яны зрабілі так, што частка людзей атрымала „воўчы білет“ пасьля сутак па палітычных артыкулах. Цяпер папросту нікуды не ўладкавацца на працу — ані ў дзяржаўныя, ані ў прыватныя структуры. Далей паднялі камунальныя плацяжы, цяпер міліцыя пагражае падатковай. Зрабілі спачатку „дармаедам“, цяпер што — бяздомнымі хочуць зрабіць?».


Расказваем тры гісторыі ад беларусаў, якіх улада прызнала «дармаедамі».

Читать полностью…
Подписаться на канал