radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў закон пра дамову аб гарантыях бясьпекі з Расеяй

Раней закон, які ратыфікуе дамову Расеі і Беларусі аб гарантыях бясьпекі ў рамках саюзнай дзяржавы дзьвюх краінаў, падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Такім чынам, працэс ратыфікацыі дамовы завершаны з абодвух бакоў. Такім чынам, працэс ратыфікацыі дамовы завершаны з абодвух бакоў.

Згодна з падпісаным дакумэнтам:

Беларусь і Расея разглядаюць збройны напад на ўдзельніка саюзнай дзяржавы як акт агрэсіі супраць аб’яднаньня ў цэлым;
Расейская ядзерная зброя можа быць ужытая ў адказ на выкарыстаньне супраць любога з бакоў ядзернай зброі або іншых відаў зброі масавага зьнішчэньня, а таксама ў выпадку агрэсіі з ужываньнем канвэнцыйнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу сувэрэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасьці;
Для прадухіленьня актаў агрэсіі на тэрыторыі Беларусі могуць стварацца вайсковыя абʼекты і разьмяшчацца расейскія вайсковыя фармаваньні. https://smarturl.click/B6YO0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Без інаўгурацыі і без прэм’ера. Як Лукашэнка фармаваў новы ўрад

Аляксандар Лукашэнка сфармаваў новы ўрад, які ў рэальнасьці вельмі падобны да старога. Новых постацяў там — адзінкі. Прычым урад сфармаваны без фармальнай інаўгурацыі самога Лукашэнкі.

Паводле Канстытуцыі прэзыдэнт фармуе ўрад пасьля фармальнага ўступленьня на пасаду, то бок пасьля інаўгурацыі. Аднак яе няма, а ўрад створаны. Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/3k8b8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камэру з палітычнымі называлі «кантрольнай». Арыштаваны за плякат «Лукашэнку ў Гаагу» расказаў пра парадкі на Акрэсьціна

https://smarturl.click/XykQz

«Падчас тэлефанаваньня сваякам нельга было казаць пра самаадчуваньне, — успамінае Міраслаў і адзначае, што мэдычнай дапамогі «абсалютна не было»: — У мяне моцна апухла нага. Відаць, клапы пакусалі. Яны былі ва ўсіх маіх камэрах. У чалавека, які сядзеў са мной, была падагра і таксама апухла нага. Нам давалі парацэтамол або нешта такога кшталту».


21-гадовы Міраслаў, які адседзеў на Акрэсьціна за адзіночны пікет у Менску 26 студзеня і пасьля гэтага зьехаў зь Беларусі, расказаў @zerkalo_io, чаму выйшаў пратэставаць і ў якіх умовах сядзеў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціск, цэнзура і рэпрэсіі: Беларускі ПЭН апублікаваў справаздачу аб парушэньнях культурных правоў у 2024 годзе

https://smarturl.click/opEej

«Сфэра культуры Беларусі знаходзіцца ў глыбокім крызісе, выкліканым дзяржаўным ціскам, цэнзурай і рэпрэсіямі. Культурныя інстытуцыі пазбаўляюць прафэсійных кадраў, кіраваньне імі аддалі ляяльным рэжыму людзямі», — гаворыцца ў справаздачы Беларускага ПЭНу аб парушэньнях культурных правоў у Беларусі за 2024 год.


У 2024 годзе аўтары справаздачы зафіксавалі сама меней 1348 парушэньняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненьні да дзеячаў культуры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трэба капаць». Лукашэнка даручыў шукаць у Беларусі радовішчы рэдказямельных мэталаў

https://smarturl.click/Eev95

Аляксандар Лукашэнка паставіў перад беларускімі спэцыялістамі пытаньне аб наяўнасьці ў краіне радовішчаў рэдказямельных мэталаў. «Гавораць, што ў нас у адвалах ёсьць рэдказямельныя мінэралы. Трэба правесьці разьведку і іншага: і хімія, і нафта, і газ, і іншае», — запатрабаваў Лукашэнка.

Тэма радовішчаў рэдказямельных мэталаў зьявілася ў публічнай прасторы пасьля таго, як улады Ўкраіны прапанавалі ЗША доступ да гэтых выкапняў у абмен на гарантыі бясьпекі. Навуковец Сяргей Бесараб у інтэрвію Свабодзе казаў, што і Беларусі ёсьць «жывое золата», якое патрабуе мінімальнага ўдзелу геолягаў дзеля яго здабычы і перапрацоўкі, але ўлады «не лічылі патрэбным інвэставаць у дасьледаваньні».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніца Эўракамісіі прэзэнтавала плян пераўзбраеньня Эўразьвязу і падтрымкі Ўкраіны на 800 мільярдаў эўра

https://smarturl.click/xBReZ

Прэзыдэнтка Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен прэзэнтавала пяціступеньчаты плян пераўзбраеньня Эўразьвязу і падтрымкі Ўкраіны, вынікае зь яе ліста краінам – сябрам ЭЗ, які апынуўся ў распараджэньні Радыё Свабода. Расказваем, што ён прадугледжвае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былую палітзьняволеную Ксенію Луцкіну вывезьлі зь Беларусі

Яна знаходзіцца ў бясьпецы, паведаміў сузаснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Пра Ксенію Луцкіну: https://smarturl.click/Zy2Aq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніцтва «Белмытсэрвісу» зьбірае інфармацыю пра сваякоў супрацоўнікаў, якія жывуць за мяжой, — «Люстэрка»

https://smarturl.click/W31ze

Супрацоўнікам «Белмытсэрвісу», у якіх ёсьць сваякі за мяжой, кіраўніцтва дае падпісваць дакумэнт аб «патэнцыйнай зацікаўленасьці» імі замежных спэцслужбаў, паведаміла @zerkalo_io крыніца, знаёмая з сытуацыяй. У дакумэнце трэба падрабязна расказаць, хто з родных і сваякоў жыве за мяжой (лічацца нават сваякі мужа ці жонкі), указаць краіну і горад іх пражываньня, месца працы і кантактныя зьвесткі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зрабіць рэпрэсіі бачнымі для сьвету». Мастачка параўнала ў альбоме пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу

https://smarturl.click/RAndJ

Беларуская мастачка Леся Пчолка выдала кнігу «Descent into the Marsh», дзе параўнала пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу. На думку мастачкі, рэпрэсіі ў Беларусі ня бачныя ў сьвеце на фоне войнаў, і таму трэба шукаць новыя формы, як паведаміць сьвету пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Пагаварылі зь Лесяй Пчолкай пра дакумэнтацыю і асэнсаваньне мірнай рэвалюцыі і пра тое, якім чынам найбольш эфэктыўна даносіць сьвету інфармацыю пра мірную рэвалюцыі 2020 году і масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня народзіны Міхала Дубянецкага

4 сакавіка 1927 году нарадзіўся Міхал Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ «Адраджэньне». У 1982 годзе, калі ён быў дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». яму ўдалося дабіцца завяршэньня выданьня чатырохтомнага збору твораў Васіля Быкава і ўключэньня ў яго раней забароненай ЦК КПСС аповесьці «Мёртвым не баліць».

Пра іншыя падзеі 4 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DaWzv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній вырасьлі пасьля абяцаньняў павялічыць вайсковыя выдаткі

Цэны на акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній рэзка вырасьлі, павялічыўшы рынкавы кошт на 26 мільярдаў даляраў пасьля таго, як эўрапейскія лідэры выказалі падтрымку Ўкраіне і паабяцалі павялічыць выдаткі на абарону на фоне асьцярог з нагоды адыходу ЗША ад эўрапейскіх спраў. https://smarturl.click/4kJeX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 3 сакавіка

📌 У Беларусі скарачаюць сьпіс тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. BEROC прагназуе рост інфляцыі

📌 Лукашэнка загадаў ня браць на працу публічных людзей, якія бралі ўдзел у пратэстах

📌 6500 чалавек за год. Беларусы масава пакідаюць Літву, зьявіліся новыя лічбы

📌 Лукашэнка прызначыў Караніка віцэ-прэ’мерам, перапрызначыў міністраў. Указу аб прэм’ер-міністру пакуль няма

📌 Перасьлед сваякоў і завочныя суды. Праваабаронцы расказалі пра новыя рэпрэсіўныя практыкі з 2024 году

📌 Бацька Мінай і Грамыка. У Менску імёнамі савецкіх дзеячаў назвалі вуліцы

📌 У 10 разоў вырасла чарга легкавікоў на мяжы з Польшчай за выходныя, — Памежны камітэт Беларусі

📌 Як палюбіць Амэрыку? Ці ўпішацца Беларусь у новыя ўсясьветныя трэнды

📌 Лукашэнка гуляе ў «Дзень сурка», — кіраўнік Інстытуту Буша

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску і Горадні пачалі будаўніцтва новых касьцёлаў

https://smarturl.click/3k8JX

У мікрараёне Сухарава ў Менску 1 сакавіка пачалі зямельныя работы для падрыхтоўкі тэрыторыі пад узьвядзеньне касьцёла Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Тым часам у новым мікрараёне Грандзічы ў Горадні пачалі выраўноўваць участак пад узьвядзеньне касьцёла Сьвятога айца Піо.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валэнса і былыя польскія палітвязьні напісалі ліст Трампу пра Ўкраіну

Былы прэзыдэнт Польшчы і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса падпісаў ліст прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу, у якім выказаў «жах і агіду» наконт яго спрэчкі з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме.

«Гісторыя XX стагодзьдзя паказвае, што кожны раз, калі Злучаныя Штаты імкнуліся дыстанцыявацца ад дэмакратычных каштоўнасьцяў і сваіх эўрапейскіх саюзьнікаў, гэта абарочвалася пагрозай для іх саміх», — гаворыцца ў лісьце. https://smarturl.click/YzZem

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бацька Мінай і Грамыка. У Менску імёнамі савецкіх дзеячаў назвалі вуліцы

https://smarturl.click/RAn8m

Менскі гарадзкі савет дэпутатаў даў назвы шэрагу новых вуліц у сталіцы. Большасьці зь іх дадуць імёны савецкіх дзеячаў — так, у Менску зьявяцца вуліцы Міная Шмырова (Бацькі Міная), Андрэя Грамыкі (міністра замежных спраў СССР у 1957–1985 гг) і Анатоля Гурыновіча (кіраўніка МЗС БССР у 1966–1990 гг).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьменіцца ваенная і дыпляматычная тактыка Кіева пасьля прыпыненьня дапамогі ЗША? Тлумачаць экспэрты

Расейскі ваенна-палітычны экспэрт Юрый Фёдараў адзначыў, што прыпыненьне паставак узбраеньняў ад ЗША сур’ёзна ўскладніць становішча Ўкраіны на фронце. На яго думку, у цяперашніх умовах Кіеў можа падтрымліваць баявыя дзеяньні на працягу шасьці месяцаў, але далейшае разьвіцьцё падзей застаецца нявызначаным. Аналітык лічыць, што Эўропа, нягледзячы на нарошчваньне вытворчасьці зброі, відавочна, ня зможа кампэнсаваць страты, зьвязаныя са спыненьнем амэрыканскай дапамогі.

Украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка заявіў, што Кіеў ужо робіць захады для разрадкі напружанасьці ў адносінах з Вашынгтонам. «Прымаюцца дзеяньні па зьняцьці канфліктнага напружаньня. Ужо ёсьць заявы аб гатоўнасьці падпісаць як мага хутчэй рэсурснае пагадненьне, таму што ў Трампа і Белага дома захоўваецца цікавасьць да гэтага пытаньня», — тлумачыць Фясенка. https://smarturl.click/Q13oq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прававая ініцыятыва» распрацавала інтэрактыўную мапу. Яна дапаможа беларусам бясьпечна падарожнічаць у эміграцыі

«Навігатар бясьпечных перамяшчэньняў», якая дапаможа пазьбегнуць пагрозаў затрыманьня і экстрадыцыі пры паездках і пераезьдзе ў іншыя краіны.

Мапа ахоплівае 193 краіны-члены ААН і 8 часткова прызнаных тэрыторый, падаючы дэталёвы аналіз фактараў, якія ўплываюць на бясьпеку беларусаў за мяжой.

Мапа дазваляе даведацца сярод іншага:

Стаўленьне ўладаў краіны да рэжыму Лукашэнкі і дэмакратычных сіл,
Якія базы дадзеных выкарыстоўваюцца і як гэта ўплывае на бясьпеку,
Дамовы аб экстрадыцыі і іх рызыкі,
Выпадкі затрыманьня ці экстрадыцыі беларусаў.
Агульная сытуацыя з правамі чалавека ў краіне
Краіны абазначаны трыма ўзроўнямі рызыкі: «Бясьпечна – нізкая рызыка экстрадыцыі», «Пэўныя рызыкі – магчымыя складанасьці, але рызыка ўмераная», «Высокая рызыка – верагоднасьць затрыманьня або экстрадыцыі высокая». https://smarturl.click/xBRGZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вельмі балюча за страчаны час, за згубленае дзяцінства сына». Першая вялікая размова з Ксеніяй Луцкіной пасьля вызваленьня

https://smarturl.click/YzZoV

Журналістка Ксенія Луцкіна, якая амаль 4 гады правяла ў калёніі і якую вызвалілі ў жніўні 2024 года, пакінула Беларусь.

Яна расказала Свабодзе пра гэтае няпростае рашэньне, пра тое, як пражыла паўгода пасьля вызваленьня, пра што марыць цяпер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня будзе ніякай вайны». Рэпартаж зь вёскі за 500 мэтраў ад Беларусі

Малыя Азяраны ляжаць за 500 мэтраў ад мяжы зь Беларусьсю. Калі ўзысьці на пагорак, відаць сьцяна, якую Польшча пабудавала для абароны ад мігрантаў. Сёлета ў лютым пра вёску з чатырма насельнікамі даведалася ці ня ўся Польшча і як мінімум частка Беларусі. Солтыс зрабіў розгалас: Малыя Азяраны шукаюць жыхароў.

Свабода зьезьдзіла ў гэтую вёску і паглядзела, як там жывуць людзі, як глядзяць беларускую тэлевізію, і пацікавілася, ці чакаюць яны нападу з боку беларускага суседа.

https://smarturl.click/jkqnk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мірнае пагадненьне мусіць суправаджацца надзейнымі гарантыямі бясьпекі для Ўкраіны, — праект камюніке саміту ЭЗ

https://smarturl.click/Eev9V

6 сакавіка лідэры ЭЗ зьбяруцца на спэцыяльны саміт, каб абмеркаваць працяг падтрымкі Ўкраіны і эўрапейскай абароны.

У праекце пастановы саміту ЭЗ, тэкст якой апынуўся ў распараджэньні Радыё Свабода, ЭЗ падкрэсьлівае, што спыненьне агню можа адбыцца «толькі як частка працэсу, які вядзе да ўсёабдымнага мірнага пагадненьня, а любая такая дамова павінна суправаджацца надзейнымі гарантыямі бясьпекі для Ўкраіны». У дакумэнце адзначаецца, што ня можа быць ніякіх перамоваў аб Украіне без Украіны і Эўропы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў 2 новых міністраў, перапрызначыў трох віцэ-прэм’ераў і 6 міністраў. Імя прэм’ера дасюль не вядомае

https://smarturl.click/LY09W

Сёньня Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў: міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня стаў Юры Горлаў, які да гэтага займаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Гомельскай вобласьці, міністрам архітэктуры і будаўніцтва — Аляксандар Студнеў, які быў старшынём Магілёўскага гарвыканкаму.

Таксама Лукашэнка прызначыў Віктара Каранкевіча, Анатоля Сівака і Юрыя Шулейку намесьнікамі прэм’ер-міністра і перапрызначыў 6 міністраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ходзіць міліцыя, шлюць позвы, пагражаюць падатковай. Як улады працягваюць змагацца з «дармаедамі»

https://smarturl.click/aJ5nb

«Спачатку яны зрабілі так, што частка людзей атрымала „воўчы білет“ пасьля сутак па палітычных артыкулах. Цяпер папросту нікуды не ўладкавацца на працу — ані ў дзяржаўныя, ані ў прыватныя структуры. Далей паднялі камунальныя плацяжы, цяпер міліцыя пагражае падатковай. Зрабілі спачатку „дармаедам“, цяпер што — бяздомнымі хочуць зрабіць?».


Расказваем тры гісторыі ад беларусаў, якіх улада прызнала «дармаедамі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскія мыты на імпарт з Кітаю, Мэксыкі і Канады набылі сілу. Кітай у адказ увёў дадатковыя мыты на сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША

4 сакавіка набываюць моц амэрыканскія мыты на імпарт тавараў з Кітаю, Мэксыкі і Канады. Трамп пацьвердзіў, што павысіць тарыфы на ўвесь кітайскі імпарт з 10% да 20%. Імпарт з Канады і Мэксыкі будзе абкладацца 25% мытамі, а для канадзкага энэргетычнага сэктару стаўка складзе 10%.

Кітаў у адказ увёў дадатковыя мытныя тарыфы ў 10-15% на сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША і дадаў 25 амэрыканскіх кампаній у сьпіс экспартнага кантролю. Таксама ў Кітаі заявілі, што гандлёвыя спрэчкі «павінны вырашацца ў рамках Сусьветнай гандлёвай арганізацыі». У Канадзе і Мэксыцы таксама паабяцалі меры ў адказ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт ЗША Трамп прыпыніў вайсковую дапамогу Ўкраіне пасьля спрэчкі зь Зяленскім

https://smarturl.click/3k8mZ

Прадстаўнік Белага дому заявіў, што ЗША прыпыняюць і пераглядаюць дапамогу Ўкраіне, «каб пераканацца, што яна спрыяе вырашэньню праблемы». Прыпыненьне будзе працягвацца датуль, пакуль Трамп не пераканаецца, што лідэры Ўкраіны дэманструюць шчырае імкненьне да міру. «Гэта не канчатковае спыненьне дапамогі, гэта паўза», — цытуе Fox News прадстаўніка адміністрацыі Трампа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Празе адкрылі інсталяцыю «Нязломныя», прысьвечаную палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны»

У Празе прайшоў вечар салідарнасьці з палітзьняволенымі праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам, Алесем Бяляцкім і Уладзімірам Лабковічам. Пад час сустрэчы адбылося адкрыцьцё выставы «Нязломныя» ў праскім пасажы Люцэрна. Гэта частка міжнароднай кампаніі салідарнасьці #FreeViasna. https://smarturl.click/opE6M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка: ЗША перасталі быць лідэрам свабоднага сьвету

Злучаныя Штаты Амэрыкі «застаюцца моцнай дзяржавай, магутнай краінай», аднак яны «перасталі быць лідэрам свабоднага сьвету», заявіў на сваім ютуб-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка, камэнтуючы перамовы прэзыдэнтаў ЗША Дональда Трампа і Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, якія адбыліся 28 лютага. «Гэта фіяска не Зяленскага — тое, што адбылося ў Авальным кабінэце. А гэта фіяска амэрыканскай дыпляматыі», — лічыць палітык. https://smarturl.click/JDmVL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп раскрытыкаваў словы Зяленскага пра няхуткае завяршэньне вайны

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага наконт таго, што да канца вайны ва Ўкраіне яшчэ далёка.

«Гэта найгоршая заява, якую мог зрабіць Зяленскі, і Амэрыка доўга з гэтым мірыцца ня будзе! Гэта тое, пра што я казаў: гэты хлопец ня хоча, каб быў мір, пакуль яго падтрымлівае Амэрыка, і Эўропа на сустрэчы з Зяленскім катэгарычна заявіла, што ня можа зрабіць гэтую працу без ЗША. Напэўна, гэта ня вельмі добрая заява з пункту гледжаньня дэманстрацыі сілы супраць Расеі», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social, дадаўшы спасылку на заяву Зяленскага. https://smarturl.click/Zy24O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка гуляе ў «Дзень сурка», — кіраўнік Інстытуту Буша

Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі? Пра гэта разважае Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар Інстытуту Джорджа Буша. Ён быў памочнікам дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага. https://youtu.be/-mAwi53w60g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў эканамічны блёк ураду на чале са Снапковым і забараніў яму лаяцца на міністраў матам

Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў міністраў эканамічнага блёку ўраду. На чале яго застаўся першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў. Як адзначыў Лукашэнка, цяперашні склад ураду можна назваць «новым старым», бо многія зь яго чальцоў былі прызначаныя і працавалі да выбараў.

Падчас рызначэньня Снапкова Лукашэнка патлумачыў, як трэба абыходзіцца зь іншымі чальцамі ўраду: «Вельмі хацеў бы, каб вы працавалі акуратна, не забывалі, што гэта „дзеці“ прэзыдэнта, назначаныя прэзыдэнтам, таму біць па галаве іх нельга, матам лаяцца на іх нельга і нават крычаць на іх нельга (толькі калі за межамі кабінэта, па-мужчынску)». https://smarturl.click/e59g9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️❗️❗️У нямецкім горадзе Мангайм аўтамабіль заехаў у натоўп людзей. DW паведамляе, што як мінімум адзін чалавек загінуў, ёсьць параненыя.

Читать полностью…
Подписаться на канал