radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп вызначае парадак дня, Лукашэнка дае інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Карбалевіч пра падзеі тыдня

ВІДЭА: https://youtu.be/W65f8M1YqaE

Дональд Трамп і ягоная адміністрацыя задаюць парадак дня ў сьвеце. Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў спрабуе вучыць Эўропу дэмакратыі. Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Валер Карбалевіч пра асноўныя грамадзка-палітычныя падзеі тыдня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што будзе далей з дапамогай ЗША Ўкраіне?

УЖЫВУЮ: https://youtu.be/_cQQ1q5-oOo

Сварка Дональда Трампа, Джэй Ды Вэнса з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прывяла да дыскусій, што адбудзецца далей з амэрыканскай вайсковай дапамогай украінцам. У студыі з Брусэлю канал Настоящее время абмяркоўвае тэму з палітолягам і вайсковым экспэртам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шок і слабая надзея. Рэакцыя ў ЗША на сустрэчу Трампа і Зяленскага

https://smarturl.click/G6xRm

Як ацэньваюць скандальныя перамовы ў Белым доме ў самой Амэрыцы? Становішча вакол мірнай угоды ва Ўкраіне камэнтуюць амэрыканскія экспэрты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Будслаўскі касьцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары

https://smarturl.click/VDwMn

У Будслаўскі касьцёл па рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага. Яна адносіцца да першай паловы XVII ст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дамовіцца з дыктатарам. Якія аргумэнты здольныя ўтаймаваць Пуціна і Лукашэнку

Пра што варта памятаць, падпісваючы дамовы з дыктатарскімі рэжымамі? Галоўнае — ніколі нельга быць упэўненымі, што дыктатар зьбіраецца выконваць тое, пад чым ставіць свой подпіс.

Піша Віктар Багдзевіч. https://smarturl.click/3k8v7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Cёньня — дзень памяці Юдаля Пэна

1 сакавіка 1938 году ня стала Юдаля Пэна — мастака-жывапісца, пэдагога, выдатнага дзеяча «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст. Юдаль Пэн — настаўнік Марка Шагала, Заіра Азгура, Восіпа Цадкіна. Чалавек, які ня здрадзіў творчым прынцыпам у часы лютага сацрэалізму і якога больш цанілі за мяжой, чым на радзіме. 20 фактаў пра мастака

Пра іншыя падзеі 1 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/0eZGv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі датэрмінова пакінуў Белы дом; Трамп кажа, што «ён можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру»

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пакінуў Белы дом раней, чым плянавалася, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі ЗША.

Вырашальная сустрэча паміж прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам скончылася рэзкай дыскусіяй пасьля вельмі напружанай размовы ў Авальным кабінеце, калі Трамп заявіў у сваім паведамленьні, што Зяленскі «можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру».

Зяленскі пакінуў Белы дом, не падпісаўшы з Трампам пагадненьне аб карысных выкапнях, і сумесная прэс-канфэрэнцыя была адменена, паведамляюць амэрыканскія СМІ. https://smarturl.click/VDwan

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Напружаная спрэчка паміж Трампам і Зяленскім адбылася падчас прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме. Сустрэча скончылася на павышаных танах

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Перад пачаткам перамоваў яны выступілі ў Авальным кабінэце.

Трамп таксама выказаў надзею, што яго «запомняць як міратворца». Прэзыдэнт Украіны, у сваю чаргу, заклікаў Трампа «не ісьці на кампрамісы з забойцам».

Да канца сустрэчы сытуацыя ў Авальнай зале Белага дома стала напружанай: паміж Трампам, Зяленскім і віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам адбылася сварка. Як перадаюць журналісты, Вэнс абвінаваціў Зяленскага ў «непавазе», пасьля чаго Трамп заявіў, што ўкраінскі прэзыдэнт «гуляе з Трэцяй сусьветнай вайной».

Зяленскі сказаў, што ён ніколі не пагодзіцца на спыненьне агню без гарантый бясьпекі ад ЗША. https://smarturl.click/z2306

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першае фота з сустрэчы. Натальля Калегава, Сьвятлана Алексіевіч, Томас Венцлава, Тацяна Лазьніца, Паліна Шарэнда-Панасюк ў Вільні. Глядзіце жывую трансьляцыю https://youtube.com/live/5lfzRQ2MYsc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сустрэча Трампа і Зяленскага ў Белым доме. УЖЫВУЮ

У Белым доме пачалася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага.
https://www.youtube.com/watch?v=4O4wsIyNBiA
На парадку дня перамоваў двух лідэраў было падпісаньне пагадненьня аб эканамічнай супрацы абедзьвюх краінаў.
https://www.youtube.com/live/9H48vLTQ0-0
Глядзіце жывую трансьляцыю, якую вядзе «Настоящее время» і расейская служба «Голасу Амэрыкі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Крымінальны кодэкс унесьлі артыкул аб зьвестках пра рух войскаў, экспэрты тлумачаць гэта вайной ва Ўкраіне

Праваабаронцы «Вясны» зьвярнулі ўвагу на новы артыкул 375-3 Крымінальнага кодэксу — «Несанкцыянаваны распаўсюд інфармацыі аб разьмяшчэньні або перамяшчэньні падразьдзяленьняў, узбраеньня, вайсковай тэхнікі ды боепрыпасаў».

Максымальнае пакараньне, прадугледжанае гэтым артыкулам, — 6 гадоў зьняволеньня, іншыя санкцыі — штраф або арышт, або абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.
https://smarturl.click/AdqGy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая размова з Вольскім пра новыя праекты, «Марскі альбом» і формулу аптымізму

Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што трэба рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта гаворым з самім Лявона Вольскім напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
https://youtu.be/vUjs6pUS0Fw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь другі раз за тыдзень выплаціла працэнты па эўрабондах рублямі замест даляраў

https://smarturl.click/qlz1w

Памер выплат склаў 18,6 млн даляраў ЗША беларускімі рублямі ў эквіваленце. Такім чынам, улады працягваюць разьлічвацца з трымальнікамі не далярамі, а нацыянальнай валютай.

«Сродкі ў поўным аб’ёме» былі залічаныя на асобны банкаўскі рахунак у «Беларусбанку».

Аб выплаце працэнтнага даходу па эўрааблігацыях Belarus-2026 і Belarus-2031 у памеры 38,6 млн даляраў у эквіваленце Мінфін паведамляў 24 лютага 2025 году.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымаць як мага больш. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ўлады сьпяшаюцца з арыштамі «за 2020 год»

https://smarturl.click/mpWym

У Беларусі новы віток затрыманьняў і судоў паводле «народнага» 342-га артыкула за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году. Тэрмін прыцягненьня да адказнасьці за яго можа скончыцца да канца 2025-га. Разьбіраліся зь юрыстамі, чаму ўлады ня могуць спыніцца.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як суседзі Беларусі ставяцца да Лукашэнкі? Агляд апытаньняў

https://smarturl.click/4kJVg

Свабода прааналізавала вынікі сацыялягічных апытаньняў у Расеі, Украіне, Польшчы і Латвіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Археолягі даказалі, што ў Крэўскага замка была трэцяя вежа

https://smarturl.click/qlzqO

Сэнсацыйная знаходка беларускіх археолягаў у Крэве. Яна перапіша састарэлыя зьвесткі пра мясцовы замак. Высьвятляецца, ён меў большае значэньне, чым пра гэта думалі раней.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стан Папы Францішка застаецца цяжкім, яго падключалі да апарату штучнай вэнтыляцыі

https://smarturl.click/bapjB

🇻🇦 1 сакавіка Сьвяты пасад распаўсюдзіў кароткае паведамленьне аб стане здароўя пантыфіка. Шырокіх прагнозаў адносна стану Францішка ніхто ня робіць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі працягваюць судзіць японца, абвінавачанага ў шпіянажы

https://smarturl.click/yqDv3

Чарговае паседжэньне ў справе грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі адбудзецца 10 сакавіка. Што на гэты момант вядома ў гэтай справе?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Талібан заявіў пра заканчэньне пагадненьняў, падпісаных у Катары з ЗША

https://smarturl.click/mpW40

Ісламісцкія кіраўнікі Афганістану заяўляюць, што больш ня лічаць пагадненьне ў Досе — мірную ўгоду з Злучанымі Штатамі, якая адкрыла шлях для вываду заходніх сілаў з краіны — сапраўдным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Не сачылі за падзеямі тыдня? Падсумоўваем галоўнае ў email-рассылцы Свабоды!

Сёньня расказваем пра тры гады вайны ва Ўкраіне і як Трамп зьбіраецца яе спыніць, пра новы віток затрыманьняў у Беларусі і як улады спрабуюць «уседзець на двух крэслах», пра сустрэчу Сьвятланы Алексіевіч зь беларускімі экс-палітвязьнямі і інш.

Падпісвайцеся на рассылку і чытайце эксклюзіўныя матэрыялы Свабоды ў зручны для вас час! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Украіна не адна», «Зяленскі зьнішчыў сябе». Рэакцыі на сустрэчу Трампа і Зяленскага

Сабралі рэакцыі на тое, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паспрачаліся ў жывым эфіры падчас сустрэчы ў Белым доме, пасьля чаго далейшая сустрэча была адмененая.

Кіраўніца МЗС Нямеччыны Аналена Бэрбок, напісала ў сацсетцы X, што «Украіна можа абапірацца на нязьменную падтрымку Нямеччыны, Эўропы і ня толькі».

«Дарагі прэзыдэнт Зяленскі, дарагія ўкраінскія сябры, вы не адны», — напісаў у сацсетцы X прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

«Расея — агрэсар, Украіна — краіна, якая зазнала агрэсію. Мы павінны паважаць тых, хто змагаўся з самага пачатку», — заявіў прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Амэрыканскі сэнатар Ліндсі Грэм заявіў на FOX: «Зяленскі павінен альбо прынцыпова зьмяніцца, альбо сысьці».

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа: «Украіна, ты ніколі не будзеш самотнай».

Ілан Маск, кіраўнік агенцтва ў эфэктыўнасьці ўраду ЗША: «Зяленскі зьнішчыў сябе ў вачах амэрыканскага народу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 28 лютага

Сустрэча Трампа і Зяленскага ў Белым доме. УЖЫВУЮ

«Перамагло пакаленьне старых». Сьвятлана Алексіевіч сустракаецца з былымі палітвязьнямі. УЖЫВУЮ

Праца банкаў, падаткі, заробкі, апастыль, дапамога на пахаваньне. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 сакавіка 2025 году

Затрымаць як мага больш. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ўлады сьпяшаюцца з арыштамі «за 2020 год»

Як суседзі Беларусі ставяцца да Лукашэнкі? Агляд апытаньняў

Пра валасы, дзяцей і сукенку. Гутарка зь беларускай, якая захварэла на рак у эміграцыі

«Ратуюся іроніяй, сарказмам і гумарам». Лявон Вольскі пра сваю формулу аптымізму, калі «чаканьне дастала»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін падпісаў закон пра дамову аб гарантыях бясьпекі з Беларусьсю

Прэзыдэнт Расеі падпісаў закон, які ратыфікуе дамову Расеі і Беларусі аб гарантыях бясьпекі ў рамках саюзнай дзяржавы дзьвюх краінаў. Пра гэта паведамляе агенцтва РИА «Новости».

Згодна з дакумэнтам:

Беларусь і Расея разглядаюць узброены напад на ўдзельніка саюзнай дзяржавы як акт агрэсіі супраць аб’яднаньня ў цэлым;
Расейская ядзерная зброя можа быць ужытая ў адказ на выкарыстаньне супраць любога з бакоў ядзернай зброі або іншых відаў зброі масавага зьнішчэньня, а таксама ў выпадку агрэсіі з ужываньнем канвэнцыйнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу сувэрэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасьці;
Для прадухіленьня актаў агрэсіі на тэрыторыі Беларусі могуць стварацца вайсковыя абʼекты і разьмяшчацца расейскія вайсковыя фармаваньні. https://smarturl.click/674z2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта расейскі наратыў»: кіраўніца замежнай палітыкі ЭЗ аспрэчыла словы Трампа пра немагчымасьць сяброўства Ўкраіны ў NATO

Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Кая Калас заявіла, што NATO прапануе найлепшыя гарантыі бясьпекі Ўкраіне, і адзначыла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паддаўся «расейскаму наратыву», заявіўшы, што сяброўства Ўкраіны ў Альянсе будзе выключанае ў рамках урэгуляваньня расейска-украінскай вайны.

У інтэрвію агенцтву AFP падчас візыту ў Вашынгтон 27 лютага галоўная дыпляматка ЭЗ Калас заявіла, што краіны NATO ніколі не нападалі на Расею, якая «баіцца дэмакратыі». https://smarturl.click/4kJEd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Алексіевіч сустракаецца з былымі палітвязьнямі. УЖЫВУЮ
https://youtube.com/live/5lfzRQ2MYsc
28 лютага у Беларускім Замку ў Вільні пройдзе сустрэча з Нобэлеўскай ляурэаткай, пісьменьніцай Святланай Алексіевіч. Свабода вядзе жывую трансьляцыю з сустрэчы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што зьменіцца ў Беларусі з 1 сакавіка 2025 году

З пачаткам вясны ў Беларусі набудуць моц важныя зьмены, якія закрануць фінансы, падаткі, мэдыцыну, транспарт і сувязь.

«Белтэлекам» павысіў тарыфы на зарадку электрамабіляў

Восем банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра зьмяненьне асобных правілаў абслугоўваньня.

1 сакавіка рамесьнікі, самазанятыя на адзіным падатку і ўладальнікі аграсядзіб павінны заплаціць страхавыя ўнёскі ў ФСАН за IV квартал 2024 году.

Таксама да 1 сакавіка індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і натарыюсы павінны пералічыць страхавыя ўнёскі за 2024 год.

Дэклярацыю аб даходах за 2024 год неабходна падаць да 31 сакавіка.

Крэдыты стануць даражэйшымі.

З 1 сакавіка павялічацца надбаўкі сярэдняму мэдычнаму пэрсаналу.

Зьменшыцца дапамога на пахаваньне.

Дзяржава пачне кантраляваць цэны яшчэ на 17 лекаў.

Адмена роўмінгу з Расеяй.

З сакавіка ўводзіцца папярэдні онлайн-запіс для падачы дакумэнтаў на апастыль. https://smarturl.click/l5MLY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

А вы ўжо падпісаліся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok? 😉

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻Кіроўцу — 5000 рублёў заробку, лекарам — удвая меней. Каго шукаюць на працу ў Беларусі і чаму так не хапае рабочых рук у краіне (гл. відэа вышэй)

Ці ёсьць у Беларусі месца заходнім маркетплэйсам? radio_svaboda/video/7473979669138787589">Чаму расейскія Wildberris і Ozon пануюць на беларускім рынку

З пасьпяховага бізнэсу ў страты на 25 мільёнаў. radio_svaboda/video/7474257856225627397">Што ня так з вытворцам легендарных сыркоў

Расказваем цікавыя факты radio_svaboda/video/7475017831210405175">пра легендарнага беларускага паэта Рыгора Барадуліна

Колькі грошай дарыць маладым? radio_svaboda/video/7475683710067690807">Беларусы спрачаюцца пра падарунак на вясельле

Уладар маланак і беларускі Мюнхаўзэн. radio_svaboda/video/7476110606462979333">Чым вядомы Пане Каханку і празь якія неймаверныя падарожжы ён прайшоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Роўне падчас вайны спыніла дзейнасьць суполка беларусаў, якія супрацоўнічалі з афіцыйным Менскам

https://smarturl.click/JDmgk

Але галоўная арганізацыя, у складзе якой дзейнічала ровенскае аддзяленьне — Усеўкраінскае аб’яднаньне «Беларусь» — усё яшчэ мае юрыдычную рэгістрацыю.

Яна была заснаваная 31 сакавіка 2000 году, яе сядзіба знаходзілася ў Харкаве. З 2011 году яе ачольваў Віктар Камісарук, а памяшканьне даваў Інстытут мікрабіялёгіі і імуналёгіі імя Мечнікава.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвійскі парлямэнт падтрымаў забарону на турыстычныя паездкі ў Беларусь

https://smarturl.click/O0RaX

Забарона ухваленая з мэтай мінімізацыі рызык магчымых парушэньняў правоў чалавека для грамадзян Латвіі, а таксама для таго, каб не дапусьціць іх вэрбаваньня, паведамілі аўтары законапраекту.

Раней у Саэйме Латвіі ўхвалілі прапанову забараніць пастаўшчыкам турыстычных паслуг рэклямаваць паездкі ў Беларусь і Расею.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі будуць судзіць яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» за «заклікі да прычыненьня шкоды Беларусі»

https://smarturl.click/Zy2n5

Нядаўна асудзілі супрацоўніцу «Пеленга», 29-гадовую Карыну Праташчык, па тым жа артыкуле прысудзілі 2 гады калёніі.

Читать полностью…
Подписаться на канал