radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі ўкраінскага журналіста Гардона, які браў інтэрвію ў Лукашэнкі

https://smarturl.click/xBRqm

Пазьней Аляксандар Лукашэнка назваў украінскага журналіста Дзьмітра Гардона «мярзотнікам» і прапанаваў пасадзіць яго ў СІЗА за балбатлівасьць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нехта сказаў, што па нас могуць страляць». Тры гады таму ў Беларусі былі апошнія на гэты час масавыя пратэсты. Пагаварылі зь іх удзельніцамі

https://smarturl.click/1d245

«Мы ішлі, хоць бачылі вакол АМАП, аўтазакі, якія стаялі шэрагамі, каб „прымаць“ людзей. Але не было страху затрыманьня. Быў, падаецца мне, фаталізм, што ў прынцыпе ўсё роўна — якое пакараньне чакае. Для людзей было важна ў той момант выказаць сваю пазыцыю».


Беларусы расказваюць пра ўдзел у апошняй масавай публічнай акцыі супраць вайны ў Менску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскія і расейскія дыпляматы ладзяць новыя перамовы, у парадку дня дзейнасьць амбасадаў

https://smarturl.click/B6YM5

🇺🇸🇷🇺 Другі раўнд перамоваў паміж ЗША і Расеяй праходзіць у Стамбуле. Перамовы заплянаваныя ў закрытым рэжыме; бакі не назвалі імёны чальцоў сваіх дэлегацый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатыры рэчы, якія трэба ведаць пра Трампа, Украіну і «дыпляматыю хуткай трансфармацыі»

https://smarturl.click/kjYg4

Якія галоўныя высновы можна зрабіць пасьля ашаламляльнага павароту дыпляматыі з удзелам Трампа, Зяленскага, Пуціна, угоды аб карысных выкапнях і спробы спыніць вайну Расеі ва Ўкраіне? Аналіз робіць журналіст Свабоды Рэй Фурлонг.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларуска-расейская Дамова аб гарантыях бясьпекі — шлях да эскаляцыі ў рэгіёне», — палітоляг Марозаў

https://smarturl.click/3k8kG

Ці азначае ратыфікацыя Дамовы аб гарантыях бясьпекі, што ў Беларусі ў хуткім часе зьявяцца новыя расейскія вайсковыя аб’екты? Наколькі імаверны новы расейскі ўдар па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаньнем вучэньняў «Захад—2025»? Ці будуць разьмешчаныя ў Беларусі расейскія ракеты «Арэшнік»?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зноў судзяць палітвязьня Францкевіча, яго маці раней затрымалі і засудзілі на калёнію

https://smarturl.click/bap5l

У судзе Аршанскага раёну і гораду Воршы 27 лютага пачынаецца працэс над анархістам Аляксандрам Францкевічам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня трэцяя гадавіна рэфэрэндуму і пратэстаў супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну

27 лютага 2022 году ў Беларусі адбыліся акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Было затрымана ня менш за 800 чалавек. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які быў закліканы яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.

Больш падзей 27 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OGZD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што здарыцца, калі ЗША скасуюць свае санкцыі супраць Беларусі? — адказвае Міхаіл Кірылюк

https://smarturl.click/opEpW

Юрыст, праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Міхаіл Кірылюк разважае пра тое, ці можа новая Адміністрацыя ЗША скасаваць санкцыі супраць Беларусі і што гэта можа даць афіцыйнаму Менску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як зьмяніліся рыторыка прапагандыстаў пасьля абраньня Трампа

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=0NApS5eWxK0

Пасьля абраньня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША лукашэнкаўская прапаганда пачала мяняць рыторыку адносна амэрыканскай палітыкі і перамоўнага працэсу вакол спыненьня вайны і Эўропы. На месца антыамэрыканізму прыйшоў антыэўрапеізм.

Дзьмітры Гурневіч уважліва прасачыў, што цяпер гавораць пра ЗША, Трампа і Эўразьвяз Лукашэнка і ягоныя прапагандысты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каму муліць «Пагоня»? Абмяркоўваюць літоўскі і беларускі гісторыкі

ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/3zNtZydlMFI

Амаль 70 грамадзкіх дзеячоў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю Пагоня (па-літоўску Vytis) як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.

Пра канфлікт на гістарычнай глебе ў эфіры Свабоды разважаюць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус і беларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі армянскай блогеркі, якую вывезьлі ў Ерэван на самалёце Лукашэнкаў

Рашэньне аб прызнаньні «экстрэмісцкімі» сацсетак армянскай блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян) 24 лютага прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля. У той жа дзень блогерку, якая правяла два тыдні за кратамі ў Беларусі, выслалі ў Армэнію на ўрадавым самалёце, які выкарыстоўвае сям’я Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За пяць гадоў на 60% больш дзяцей у Беларусі апынуліся «ў сацыяльна небясьпечным становішчы», — Генпракуратура

https://smarturl.click/aJ5B0

Колькасьць дзяцей, бацькоў якіх пазбавілі бацькоўскіх правоў, за 5 гадоў вырасла на 64%.

У Беларусі пастаноўку ў так званае «сацыяльна небясьпечнае становішча» (СНС) выкарыстоўваюць як інструмэнт палітычных рэпрэсіяў. У СНС дзіця можа трапіць у тым ліку, калі бацькоў судзілі за «распаўсюдж экстрэмізму» (адзін з самых папулярных палітычных артыкулаў у Беларусі), альбо пры адсутнасьці афіцыйнага працаўладкаваньня на працягу трох месяцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень распавёў, што ў Магілёўскай калёніі шылі форму для расейскіх салдат і матрацы для вагнэраўцаў

https://smarturl.click/4kJMD

Былы палітвязень Андрэй Аўсіевіч расказаў @zerkalo_io пра тое, як у калёніі № 15 пад Магілёвам, дзе ён адбываў пакараньне за камэнтар на адрас міліцыянта, на заказ Расеі шылі форму для расейскіх вайскоўцаў ды выконваюць іншыя «ваенныя заказы».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады бяз мужа і таты. Вялікая размова з Алесяй Рак, жонкай вызваленага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка

https://smarturl.click/qlGR0

«Мы зь Янкай спачатку моцна перажывалі. Дачка прыйдзе са школы, мы абдымемся, паплачам. Дзіця ные: „Яны забралі тату і пляншэт...“ Самотнай я сябе не адчувала, бо прыходзілі сябры, дапамагалі. Але адчувала сябе разгубленай».


Вялікая размова з жонкай вызваленага журналіста Свабоды Алесяй Рак пра больш як тры гады, вымушана праведзеныя бяз мужа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія»

https://smarturl.click/VDYQZ

У сацыяльных сетках цяпер праводзіцца кампанія «Каханьне — мая рэлігія», накіраваная на зьмяненьне грамадзкага ўспрыманьня ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі. Частка кампаніі — відэагісторыі пра каханьне, у тым ліку вядомай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай і яе жонкі Надзі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка даў інтэрвію блогеру Марыё Наўфалю. Што пра яго вядома і ці пісаў ён пра Беларусь

https://smarturl.click/G6xG4

Прэс-служба Лукашэнкі выхваляецца, што ў Менск паступае шмат прапановаў пра інтэрвію ад заходніх выданьняў. Цяпер Лукашэнка вырашыў паразмаўляць з блогерам, рэпутацыя якога неадназначная.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адміністрацыя Трампа скасоўвае 90% кантрактаў агенцтва USAID на замежную дапамогу

https://smarturl.click/O0RGO

Скарачэньні, падрабязна апісаныя адміністрацыяй, пакінуць нешматлікія ацалелыя праекты USAID для праваабаронцаў, каб паспрабаваць выратаваць іх у судовых спрэчках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ХАМАС перадаў целы чатырох ізраільскіх закладнікаў, у адказ Ізраіль адпусьціць 625 палестынскіх зьняволеных

https://smarturl.click/jkq4d

Ізраіль і радыкальныя палестынскія групоўкі ў сэктары Газа працягваюць абмены закладнікамі і іх целамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі шукаюць зьніклага бязь зьвестак ураджэнца Беларусі, які ваяваў у расейскай арміі

https://smarturl.click/mpWb5

Частка, у якой служыў ураджэнец Беларусі, актыўна ваюе ва Ўкраіне з пачатку расейскага ўварваньня ў Данецкую вобласьць у 2014 годзе. Яны ўдзельнічалі ў баях пад Дэбальцавым у 2015 годзе, а пасьля нападу ў 2022 годзе — на харкаўскім кірунку: пад Купянскам і Ваўчанскам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На 10-я ўгодкі забойства Барыса Нямцова cям’я падзялілася ўспамінамі ягонай маці. ВІДЭА

https://smarturl.click/0eZjp

Сям’я крытыка Крамля Барыса Нямцова падзялілася ўспамінамі ягонай маці — праз 10 гадоў пасьля таго, як расейскі палітык быў застрэлены на Маскварэцкім мосьце. У інтэрвію, якое запісала дачка Нямцова, яго маці Дзіна апісвае палітычнае абуджэньне свайго сына.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дарагія грошы. Чаму ў Беларусі даражэюць крэдыты на жыльлё і аўтамабілі

https://smarturl.click/ppx2j

«Банкі вырашаюць выдаваць менш крэдытаў, каб мець запас фінансаў».


Чаму даражэюць сацыяльныя крэдыты на машыны і жыльлё і да чаго гэта прывядзе, разьбіраемся з экспэртамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра што гаворыцца ў пагадненьні ЗША і Ўкраіны аб карысных выкапнях і што яно значыць

https://smarturl.click/mpWpB

Украіна і ЗША дамовіліся пра пагадненьне, якое дазволіць Злучаным Штатам атрымаць доступ да ўкраінскіх прыродных рэсурсаў, на фоне дыпляматычных намаганьняў спыніць трохгадовую вайну Расеі супраць Украіны.

Украінскі ўрад ухваліў падпісаньне пагадненьня. Трамп пацьвердзіў, што Зяленскі прыбудзе для гэтага ў Вашынгтон 28 лютага, і заявіў, што ЗША ня будуць даваць Украіне дадатковых гарантыяў бясьпекі, бо «на Ўкраіну ніхто не нападзе, пакуль там прысутнічае Амэрыка». Расказваем, пра што гаворка ў пагадненьні і што яно значыць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларуска-расейская Дамова аб гарантыях бясьпекі — шлях да эскаляцыі ў рэгіёне», — палітоляг Марозаў

https://smarturl.click/3k8kG

«Дамовай аб гарантыях бясьпекі зь Беларусьсю Крэмль узмацняе ціск на краіны Эўропы», — лічыць расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў. Паводле яго, «магчымасьці манэўру ў Лукашэнкі ў новай сытуацыі зьмяншаюцца».


У інтэрвію Свабодзе палітоляг адказвае на пытаньні, ці азначае ратыфікацыя Дамовы аб гарантыях бясьпекі, што ў Беларусі ў хуткім часе зьявяцца новыя расейскія вайсковыя аб’екты, наколькі імаверны новы расейскі ўдар па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі з выкарыстаньнем вучэньняў «Захад—2025» і ці разьмесьцяць у Беларусі расейскія ракеты «Арэшнік».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 лютага

👫 Беларусь зноў сярод самых несвабодных краін сьвету ў індэксе Freedom House

📈 У Беларусі адначасна растуць беспрацоўе і дэфіцыт кадраў

🧒🏼 За пяць гадоў на 60% больш дзяцей у Беларусі апынуліся «ў сацыяльна небясьпечным становішчы», — Генпракуратура

🇱🇹 Беларус стаў адным з пераможцаў кулінарнага конкурсу ў Літве

📚 78% беларусаў не чытаюць сучасных беларускіх аўтараў. Ці можна верыць афіцыйнай статыстыцы

🏳️‍🌈 «Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія»

👩🏼 Тры гады бяз мужа і таты. Вялікая размова з Алесяй Рак, жонкай вызваленага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка

🙍🏻‍♂️ ДНК беларусаў мае тры асноўныя складнікі і два меншыя, — этноляг Вадзім Сідараў

✍🏻 Пра што гаворыцца ў пагадненьні ЗША і Ўкраіны аб карысных выкапнях, і што яно значыць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус стаў адным зь пераможцаў кулінарнага конкурсу ў Літве

https://smarturl.click/aJ5JJ

24-гадовы шэф-кухар зь Берасьця Артур Сёмін, які працуе ў прэстыжным рэстаране гатэля ў Вільні, заваяваў срэбра на нацыянальным конкурсе шэф-кухараў Літвы. «Другое месца ў 24 гады ў іншай краіне — гэта было нешта зь нечым, але ўсё атрымалася, нягледзячы на стрэс і памылкі», — расказаў ён LRT.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». ДНК беларусаў мае тры асноўныя складнікі і два меншыя, — этноляг Вадзім Сідараў

https://youtu.be/vgPqmR7uU8I

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш — балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? — Пра гэта і іншае гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Босьніі і Герцагавіне асудзілі прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка

https://smarturl.click/qlz50

Суд Босьніі і Герцагавіны вынес прысуд Мілараду Додзіку за непавагу да рашэньняў Вярхоўнага прадстаўніка міжнароднай супольнасьці. Яго асудзілі на год зьняволеньня і забаранілі займаць пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай на працягу 6 гадоў. Додзіка вінавацілі ў падпісаньні прэзыдэнцкіх указаў, якія прызналі правамоцнымі два неканстытуцыйныя законы Рэспублікі Сэрбскай, якія раней ануляваў Вярхоўны прадстаўнік.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белавескай пушчы знайшлі ядомы грыб, які раней не сустракалі ў Беларусі. ФОТА

https://smarturl.click/4kawD

Грыб расьце на ствалах ці пнях шматлікіх лісьцяных дрэў, але найчасьцей — на дубе. У Эўропе сустракаецца на ствалах буку і рэдка — на іглічных. Апроч таго, грыб можа расьці на пагружанай у глебу драўніне, і ў гэтым выпадку мае шматлікія капялюшыкі, якія ўнізе трымаюцца на адной агульнай ножцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад Алеся Бяляцкага з турмы зрэдку прыходзяць паштоўкі з кароткім тэкстам: «У мяне ўсё па-старому»

https://smarturl.click/Adwp3

Тэлеканал «Настоящее время» распавёў пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, пра тое, за што ён змагаецца і як адбывае палітычна матававаны вырак у беларускай турме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьменшылася колькасьць прыходаў БПЦ Маскоўскага патрыярхату, але колькасьць цэркваў павялічылася

https://smarturl.click/vwolv

Імаверна, ліквідацыя 70 праваслаўных прыходаў Маскоўскага патрыярхату — наступствы абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пры гэтым скарачэньні цэркваў, наадварот, становіцца больш, і іх працягваюць будаваць.

Читать полностью…
Подписаться на канал