Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Беларус стаў адным зь пераможцаў кулінарнага конкурсу ў Літве
https://smarturl.click/aJ5JJ
24-гадовы шэф-кухар зь Берасьця Артур Сёмін, які працуе ў прэстыжным рэстаране гатэля ў Вільні, заваяваў срэбра на нацыянальным конкурсе шэф-кухараў Літвы. «Другое месца ў 24 гады ў іншай краіне — гэта было нешта зь нечым, але ўсё атрымалася, нягледзячы на стрэс і памылкі», — расказаў ён LRT.
«Гісторыя на Свабодзе». ДНК беларусаў мае тры асноўныя складнікі і два меншыя, — этноляг Вадзім Сідараў
https://youtu.be/vgPqmR7uU8I
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш — балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? — Пра гэта і іншае гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
У Босьніі і Герцагавіне асудзілі прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка
https://smarturl.click/qlz50
Суд Босьніі і Герцагавіны вынес прысуд Мілараду Додзіку за непавагу да рашэньняў Вярхоўнага прадстаўніка міжнароднай супольнасьці. Яго асудзілі на год зьняволеньня і забаранілі займаць пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай на працягу 6 гадоў. Додзіка вінавацілі ў падпісаньні прэзыдэнцкіх указаў, якія прызналі правамоцнымі два неканстытуцыйныя законы Рэспублікі Сэрбскай, якія раней ануляваў Вярхоўны прадстаўнік.
У Белавескай пушчы знайшлі ядомы грыб, які раней не сустракалі ў Беларусі. ФОТА
https://smarturl.click/4kawD
Грыб расьце на ствалах ці пнях шматлікіх лісьцяных дрэў, але найчасьцей — на дубе. У Эўропе сустракаецца на ствалах буку і рэдка — на іглічных. Апроч таго, грыб можа расьці на пагружанай у глебу драўніне, і ў гэтым выпадку мае шматлікія капялюшыкі, якія ўнізе трымаюцца на адной агульнай ножцы.
Ад Алеся Бяляцкага з турмы зрэдку прыходзяць паштоўкі з кароткім тэкстам: «У мяне ўсё па-старому»
https://smarturl.click/Adwp3
Тэлеканал «Настоящее время» распавёў пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, пра тое, за што ён змагаецца і як адбывае палітычна матававаны вырак у беларускай турме.
У Беларусі зьменшылася колькасьць прыходаў БПЦ Маскоўскага патрыярхату, але колькасьць цэркваў павялічылася
https://smarturl.click/vwolv
Імаверна, ліквідацыя 70 праваслаўных прыходаў Маскоўскага патрыярхату — наступствы абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пры гэтым скарачэньні цэркваў, наадварот, становіцца больш, і іх працягваюць будаваць.
Пачынаецца завочны суд над блогерам Бяспалавым, яму інкрымінавалі 10 артыкулаў КК
https://smarturl.click/ppJb2
26 лютага ў Менскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над блогерам, стваральнікам тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргеем Беспалавым. Расьсьледаваньне ішло ў рэжыме спэцыяльнага вядзеньня з 13 сьнежня 2024 году. Акрамя вялікага турэмнага тэрміну абвінаваўцы хочуць прысудзіць яму спагнаньне 30 мільёнаў рублёў шкоды.
85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Пузыня
26 лістапада 1940 году ў вёсцы Суцін на Любаншчыне нарадзіўся Уладзімер Пузыня — беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў, пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пачатку ХХI ст. Памёр у 2021 годзе.
Пра іншыя падзеі 26 лютага чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/67A4g
СМІ: Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы пагадненьня аб прыродных рэсурсах
https://smarturl.click/dp3Ol
Украіна і ЗША дасягнулі пагадненьня па дамове аб прыродных рэсурсах пасьля адмены Вашынгтонам самых жорсткіх патрабаваньняў, паведамляюць Financial Times і «Економічна правда». Афіцыйна пра ўзгадненьне ўмоваў дамовы ні ЗША, ні Ўкраіна пакуль не паведамлялі.
Галоўнае за 25 лютага
🇱🇹 Грамадзкія дзеячы Літвы заклікалі свае ўлады забараніць беларусам выкарыстоўваць сымбаль Пагоні. У офісе Ціханоўскай адказалі
💸 За тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся на 22% у адносінах да даляра
🇨🇦 Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі за агрэсію супраць Украіны
👩🏼 Невядомыя сапсавалі дзьверы менскай кватэры журналісткі на эміграцыі Тацяны Ашуркевіч
🏅Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Паліну Шарэнду-Панасюк, Аляксандра Лукашука і іншых
🇵🇱 Польшча прапануе новыя санкцыі Эўразьвязу, каб спыніць мігранцкі крызіс на мяжы ЭЗ і Беларусі
👫 9000 рублёў для кіроўцы, масавае закрыцьцё сельскіх крамаў. Кадравы дэфіцыт у Беларусі закрануў нават Міністэрства працы
❓Вырваць Лукашэнку з абдымкаў Пуціна. Ці ёсьць такая мэта ў Трампа? — Разважае аналітык
👦🏼Пабіць малога за 126 рублёў. Чаму ўлады Беларусі ня могуць спыніць гвалт над дзецьмі
🎥 «ПіК Свабоды». Ці вышлюць беларусаў з Армэніі ў абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкаў
🗣 Жэнэўская лекцыя Рыжанкова. Беларускі міністар паспрабаваў вучыць Эўропу дэмакратыі
Ці вышлюць беларусаў з Армэніі ў абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкаў
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=jTnAoekwDHU
Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царук'яна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі.
У Беларусі зьмянілі парадак чаргі на прастаўленьне апастылю
https://smarturl.click/vwooR
З 3 сакавіка ўводзяць электронны папярэдні запіс для падачы дакумэнтаў для прастаўленьня апастылю на афіцыйных паперах установаў адукацыі Беларусі. Запісацца можна на сайце Міністэрства адукацыі. Паводле электроннага запісу будуць прымаць дакумэнты толькі ад іх уладальніка і толькі паперы, пазначаныя ў форме папярэдняга запісу.
Грамадзкія дзеячы Літвы заклікалі свае ўлады забараніць беларусам выкарыстоўваць сымбаль Пагоні
https://smarturl.click/ppJ8W
Амаль 70 грамадзкіх дзеячаў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседзе, у Міністэрства замежных спраў і Сейм з заклікам забараніць беларусам выкарыстаньне сымбалю Пагоня (Vytis па-літоўску) як на «пашпартах новай Беларусі», якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.
Жэнэўская лекцыя Рыжанкова. Беларускі міністар паспрабаваў вучыць Эўропу дэмакратыі
https://smarturl.click/op80M
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў упершыню ў статусе міністра наведаў Эўропу. Ягоны выступ на сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве быў у пэўным сэнсе праграмным і канцэптуальным. Выступ аналізуе Валер Карбалевіч.
9000 рублёў для кіроўцы, масавае закрыцьцё сельскіх крамаў. Кадравы дэфіцыт у Беларусі закрануў нават Міністэрства працы
https://smarturl.click/5Omlp
«Патрэбны зьмены, якія спыняць адток людзей за мяжу». У Беларусі ўжо закрываюцца ўстановы, бо бракуе кадраў, а некаторых спэцыялістаў шукаюць амаль тры гады. Што з кадравым дэфіцытам і як яго спыніць.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі армянскай блогеркі, якую вывезьлі ў Ерэван на самалёце Лукашэнкаў
Рашэньне аб прызнаньні «экстрэмісцкімі» сацсетак армянскай блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян) 24 лютага прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля. У той жа дзень блогерку, якая правяла два тыдні за кратамі ў Беларусі, выслалі ў Армэнію на ўрадавым самалёце, які выкарыстоўвае сям’я Лукашэнкі.
За пяць гадоў на 60% больш дзяцей у Беларусі апынуліся «ў сацыяльна небясьпечным становішчы», — Генпракуратура
https://smarturl.click/aJ5B0
Колькасьць дзяцей, бацькоў якіх пазбавілі бацькоўскіх правоў, за 5 гадоў вырасла на 64%.
У Беларусі пастаноўку ў так званае «сацыяльна небясьпечнае становішча» (СНС) выкарыстоўваюць як інструмэнт палітычных рэпрэсіяў. У СНС дзіця можа трапіць у тым ліку, калі бацькоў судзілі за «распаўсюдж экстрэмізму» (адзін з самых папулярных палітычных артыкулаў у Беларусі), альбо пры адсутнасьці афіцыйнага працаўладкаваньня на працягу трох месяцаў.
Былы палітвязень распавёў, што ў Магілёўскай калёніі шылі форму для расейскіх салдат і матрацы для вагнэраўцаў
https://smarturl.click/4kJMD
Былы палітвязень Андрэй Аўсіевіч расказаў @zerkalo_io пра тое, як у калёніі № 15 пад Магілёвам, дзе ён адбываў пакараньне за камэнтар на адрас міліцыянта, на заказ Расеі шылі форму для расейскіх вайскоўцаў ды выконваюць іншыя «ваенныя заказы».
Тры гады бяз мужа і таты. Вялікая размова з Алесяй Рак, жонкай вызваленага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка
https://smarturl.click/qlGR0
«Мы зь Янкай спачатку моцна перажывалі. Дачка прыйдзе са школы, мы абдымемся, паплачам. Дзіця ные: „Яны забралі тату і пляншэт...“ Самотнай я сябе не адчувала, бо прыходзілі сябры, дапамагалі. Але адчувала сябе разгубленай».
«Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія»
https://smarturl.click/VDYQZ
У сацыяльных сетках цяпер праводзіцца кампанія «Каханьне — мая рэлігія», накіраваная на зьмяненьне грамадзкага ўспрыманьня ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі. Частка кампаніі — відэагісторыі пра каханьне, у тым ліку вядомай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай і яе жонкі Надзі.
78% беларусаў не чытаюць сучасных беларускіх аўтараў. Ці можна верыць афіцыйнай статыстыцы
https://smarturl.click/w9OVA
Інстытут сацыялёгіі Беларусі штогод праводзіць ацэнку чытацкіх пераваг. Апошняе на дадзены момант такое апытаньне прайшло ў 2024 годзе ў гарадах і сельскай мясцовасьці, у ім удзельнічала 900 чалавек. Калі верыць дзяржаўным сацыёлягам, то 52,4% рэспандэнтаў выказаліся, што не чытаюць кнігі па-беларуску. Паводле гэтага ж апытаньня, кожны трэці беларус чытае штодзень.
Трамп ламае доўгатэрміновыя правілы амэрыкана-расейскіх адносінаў. Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/1dE2O
Падобна, што Трамп пераглядае амэрыканска-расейскія адносіны па Ўкраіне. Ужо зь першага раўнду перамоваў выключылі Кіеў, і зьявілася занепакоенасьць, што Вашынгтон і Масква могуць паспрабаваць заключыць угоду цераз галовы і ўкраінцаў, і Эўропы, піша для Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода рэгіянальны дырэктар Рускай службы Радыё Свабода і «Настоящего времени» Натан Годж.
Для аднаўленьня Ўкраіны пасьля вайны спатрэбіцца больш за 500 мільярдаў даляраў
https://smarturl.click/M1pQa
Кошт аднаўленьня эканомікі Ўкраіны пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі вырас да 524 мільярдаў даляраў, што ў тры разы больш, чым меркаваны ВУП Украіны за 2024 год. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Сусьветнага банку, ААН, Эўрапейскай камісіі і ўраду Ўкраіны.
У Польшчы афіцыйна працуюць амаль 134,9 тысячы беларусаў
https://smarturl.click/ppJx2
Менавіта столькі беларусаў было ахоплена пэнсійным страхаваньнем на канец 2024 году, сьведчыць статыстыка Ўпраўленьня сацыяльнага страхаваньня Польшчы. Гэта на 5500 чалавек больш, чым год таму. Праўда, згаданы прырост — самы нізкі за апошнія 8 гадоў. Разам з тым беларусы застаюцца другой па колькасьці групай сярод замежнікаў, якія легальна працуюць у Польшчы, пасьля ўкраінцаў.
За тры гады колькасьць супрацоўнікаў у кампаніях Парку высокіх тэхналёгіяў скарацілася амаль на 30%
https://smarturl.click/1dEEO
Цяпер у кампаніях ПВТ працуе агулам 56 тысяч спэцыялістаў, яшчэ ўвесну 2022 году іх было больш за 78 тысяч. У асобных кампаніях адток супрацоўнікаў прыкладна супастаўны: так, з 400 распрацоўнікаў кампаніі Qulix Systems за мяжу зьехалі каля 25%.
Беларускай журналістцы ў эміграцыі сапсавалі дзьверы менскай кватэры
https://smarturl.click/VDYYj
Журналістка Тацяна Ашуркевіч расказала, што невядомыя пакінулі на дзьвярах кватэры ў Менску, дзе яна жыла да эміграцыі, надпіс «верни долг» ды залілі іх мантажнай пенай так, што іх было немагчыма адчыніць.
«Мабыць, выпадкова супала з тым, што пасьля тэксту ў Politico пра міграцыйны крызіс фэйкавыя акаўнты пачалі віншаваць мяне з крымінальнымі справамі па „дыскрэдытацыі РБ“, „абразе“ і „паклёпе“ на Лукашэнку і іншай радасьцю. А ў тую ж раніцу „заклееных дзьвярэй“ мяне прыйшлі шукаць зь міліцыі. „Вярні доўг“ радзіме, але ёсьць нюанс», — напісала журналістка.
Фота: facebook.com/tatsiana.ashurkevich
Латушка: колькасьць прымусова перамешчаных у Беларусь украінскіх дзяцей перавысіла 3,5 тысячы
https://smarturl.click/z2bbZ
З лістапада 2024 па студзень 2025 году Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне зафіксавала яшчэ прынамсі 7 групаў дзяцей, незаконна перамешчаных з часова акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь. Большасьць зь іх — з Данецкай, Луганскай і Херсонскай абласьцей Украіны. Паводле Паўла Латушкі, за гэты час сама меней 120 дзяцей «сталі ахвярамі незаконнай дэпартацыі і прымусовай індактрынацыі на тэрыторыі Беларусі».
На Чарнобыльскай АЭС на 12-ы дзень пасьля расейскага ўдару патушылі ўсе ачагі тленьня
https://smarturl.click/3kzEp
У Дзяржаўным агенцтве Ўкраіны па кіраваньні зонай адчужэньня паведамілі аб лякалізацыі ўсіх ачагоў тленьня, якія зьявіліся 14 лютага ў выніку расейскага ўдару дронамі па новым арачным саркафагу над чацьвёртым аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС.
Мэмарыял на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве стаў народным сымбалем вайны. ФОТА, ВІДЭА
https://smarturl.click/G68mD
Гэты мэмарыял на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве не мае афіцыйнай назвы, але кожны дзень тут зьяўляюцца новыя сьцяжкі, кожны з якіх сымбалізуе загінулага ўкраінскага вайскоўца.
Вырваць Лукашэнку з абдымкаў Пуціна. Ці ёсьць такая мэта ў Трампа?
https://smarturl.click/VDYZg
Апошнім часам часта гучыць пытаньне: ці вырве Трамп Лукашэнку з абдымкаў Пуціна? Тут адразу ж узьнікае іншае пытаньне: а ці зьбіраецца амэрыканскі прэзыдэнт увогуле гэта рабіць? Аналіз Юрыя Дракахруста.