radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Хто такі Фрыдрых Мэрц, які зьменіць Шольца на пасадзе канцлера Нямеччыны

https://smarturl.click/VDYp0

На выбарах Бундэстагу 23 лютага перамог блок ХДЗ/ХСЗ на чале з Фрыдрыхам Мэрцам. Цяпер менавіта Мэрц будзе фармаваць новы ўрад Нямеччыны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст да менскага сябра пра Станіслава Шушкевіча

https://smarturl.click/JD40q

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады паўнамаштабнай атакі Расеі на Ўкраіну. Лічбы, якія баляць

Відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

1095 дзён на фронце. Маналёг беларуса, які тры гады ваюе за незалежнасьць Украіны

https://smarturl.click/YzEB1

«Я быў сьвядомым пацыфістам. Мы праводзілі акцыі «Ежа замест бомбаў» на мікрараёне Ўсход. Улёткі друкавалі і раздавалі. Пісалі там, як шмат у сьвеце траціцца сродкаў на вытворчасьць зброі. Я быў з тых людзей, якія казалі, што ня трэба вайны, трэба дыялёг. Што заўсёды можна дамовіцца. Цяпер я разумею, што не. Што існуе д’ябал і вораг, зь якім не дамовісься».


Пагутарылі зь беларусам Янам Мельнікавым, які ваюе ва Ўкраіне ад першага дня поўнамаштабнага расейскага ўварваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Эўропа спадзяецца, што Нямеччына возьме на сябе ініцыятыву». Аналіз вынікаў выбараў у ФРГ

«Самай вялікай неадкладнай праблемай будзе тое, як будаваць адносіны з новай адміністрацыяй ЗША і як гарантаваць, што Эўропа займее права голасу ў любой патэнцыйнай зьдзелцы паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй па Украіне. Мэрц сапраўды мае некаторыя агульныя рысы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам: яны абодва здабылі вопыт у бізнэсе і, напрыклад, заўзятыя гульцы ў гольф, але ці будзе гэтага дастаткова?» Піша эўрапейскі аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
https://smarturl.click/jk1AY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экзыт-полы ў Нямеччыне: ХДЗ/ХСЗ перамагае, у сацыял-дэмакратаў Шольца гістарычная параза

Паводле экзыт-полаў, кансэрватыўная апазыцыя Нямеччыны атрымала найбольшыя лічбы на парлямэнцкіх выбарах у нядзелю. Гэта забясьпечыць перамогу Фрыдрыха Мэрца, даўшы яму магчымасьць стаць пераемнікам сацыял-дэмакрата Оляфа Шольца ў якасьці наступнага лідэра найбуйнейшай эканомікі Эўропы.

Блёк ХДЗ/ХСЗ Мэрца заняў першае месца з 28,5% галасоў, за ім ідуць «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) з 20%, што стала рэкордам для ультраправай партыі, паведамляе грамадзкая тэлекампанія ZDF. Левацэнтрысцкая СДПГ Шольца набрала 16,5% галасоў, што стала найгоршым вынікам за ўсю гісторыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі фільм атрымаў на Berlinale прыз чытацкага журы

Журы палічыла, што фільм «чуйна дэманструе (не)магчымасьць даць рады адсутнасьці пэрспэктывы ў цяперашні час». «Ён уражвае сваім арыгінальным дызайнам і гумарыстычнымі дыялёгамі».
https://smarturl.click/VDYln

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэс-канфэрэнцыя Ўладзіміра Зяленскага. УЖЫВУЮ

23 лютага, напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня, ва Ўкраіне праходзіць форум «Украіна. Год 2025». Па выніках форуму заплянаваная прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Жывую трансьляцыю можна паглядзець тут:
https://smarturl.click/z2bB6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады расейскай поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў фатаздымках

📸 Фотагалерэя: https://smarturl.click/B61p9

Фотажурналіст Сяргей Нужненка з Украінскай службы Радыё Свабода правёў тры гады, інтэнсіўна асьвятляючы вайну ў сваёй краіне. Радыё Свабодная Эўропа\Радыё Свабода выбрала 36 ягоных наймацнейшых фатаздымкаў з вайны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пэнтагон агучыў зусім іншыя лічбы выдаткаў на Ўкраіну, чым Трамп

Якія лічбы называе Пэнтагон, якія Трамп, якія Зяленскі. І што ў новым праекце дамовы пра рэдказямельныя мінэралы, які Ўкраіна атрымала ад ЗША.

https://smarturl.click/JD4XO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне праходзяць датэрміновыя выбары ў Бундэстаг

Цяперашні ўрад ФРГ ідзе ў адстаўку на паўгоду раней, чым плянавалася: без урадавага крызысу чарговыя выбары адбыліся б у верасьні 2025 году.

На прадстаўніцтва ў парлямэнце прэтэндуюць сем асноўных нямецкіх партыяў і 22 малыя.

Якія ў іх шанцы, паводле апытаньняў?

https://smarturl.click/aJV9D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23 лютага — дзень нараджэньня Казімера Малевіча

23 лютага 1878 году нарадзіўся Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве. Носьбіт традыцыйнага беларускага прозьвішча, Малевіч заснаваў у Віцебску мастацкую групу УНОВИС («Утвердителей Нового Искусства»), якая ў 20-я гады прасоўвала супрэматызм і зрабіла сваім сымбалем «Чорны квадрат». Дзякуючы яму і Марку Шагалу ў мастацтвазнаўчую мову ўвайшло словазлучэньне «віцебскіх школаў».

Пра іншыя адметныя даты і падзе 23 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/kjklx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Штучны інтэлект за два дні вырашыў праблему, над якой мікрабіёлягі працавалі 10 гадоў

https://smarturl.click/w9OEm

Прафэсар Хасэ Р. Пэнадэс і ягоная каманда ў Імпэрскім каледжы Лёндана патрацілі гады на вывучэньне таго, чаму некаторыя супэрбактэрыі ўстойлівыя да антыбіётыкаў. Прафэсар задаў co-scientist — новаму ШІ-інструмэнту, створанаму Google — ключавое пытаньне па тэме, якую дасьледаваў, і штучны інтэлект прыйшоў да аналягічнай высновы за 48 гадзін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі фільм, які паказалі на Бэрлінале, атрымаў прыз ад чытачоў нямецкай газэты Tagesspiegel

https://smarturl.click/aJVYD

Беларускі ігравы поўнамэтражны фільм «Лебядзіная песьня Фёдара Азёрава» рэжысэра Юрыя Сямашкі, прэм’ера якога адбылася на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі 14 лютага, атрымаў узнагароду ад чытачоў бэрлінскай нацыянальнай газэты Tagesspiegel. Гэты прыз чытачоў штогод з 2007 году ўручаюць найлепшаму фільму Бэрлінскага кінафэстывалю ў сэкцыі Forum.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля 1,5 эўра за дакумэнт. У Польшчы выкрылі групоўку беларусаў і ўкраінцаў, якія гандлявалі фальшывымі дакумэнтамі

https://smarturl.click/vwoV5

Удзельнікі групоўкі падраблялі практычна ўсё — ад пашпартоў, ДНЖ і пасьведчаньняў кіроўцы да мэдыцынскіх даведак і працоўных дамоваў. Прычым падраблялі ня толькі дакумэнты польскага ўзору, але і іншых краін. У справе 42 падазраваных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз зацьвердзіў 16-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі да трэцяй гадавіны вайны

https://smarturl.click/9zVvz

Забарона пашыраецца на транзыт празь Беларусь тавараў, якія могуць садзейнічаць нарошчваньню беларускіх прамысловых магутнасьцяў і машынабудаваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэньня Рыгора Барадуліна. 10 фактаў пра народнага паэта

https://smarturl.click/vwok8

Часам для яго быў галоўны ня столькі зьмест, колькі гульня гукаў, словаў, рытмаў, і ў гэтым ягоная паэзія была сугучная самым сьмелым і творча-нечаканым усясьветным авангардным творам ХХ ст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскае войска зьнішчыла цэлыя гарады Ўкраіны. Як было да вайны і як стала

https://smarturl.click/Ee2xZ

Дамы, школы і лякарні зьнішчаны. Зьнікаюць цэлыя кварталы. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць маштабы разбурэньняў, нанесеных вайной Расеі супраць Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады таму Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну. 90 гадоў таму нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабную агрэсію супраць Украіны. Ракетныя ўдары па тэрыторыі Ўкраіны ўчыняліся з тэрыторыі Расеі, з Крыму, з акваторыі Чорнага мора і з тэрыторыі Беларусі. З тэрыторыі Беларусі расейскія войскі ўчынялі таксама і сухапутны напад на Ўкраіну, менавіта зь Беларусі расейскія войскі рушылі на захоп Кіева.

24 лютага 1935 году нарадзіўся Рыгор Барадулін, апошні літаратар, якому надалі званьне Народнага паэта Беларусі (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію зь літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

Пра іншыя падзеі з датай 24 лютага - у публікацыі Ужо сёньня:
https://smarturl.click/RA6lv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра што варта ведаць і што пачытаць 23 лютага

Зяленскі правёў прэс-канфэрэнцыю, дзе заявіў, што  "гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне. Альбо абмяняць на сябрўства ў NATO"

Беларускі фільм атрымаў на Berlinale прыз чытацкага журы

Пэнсіянэрку зь Беларусі, якую шукалі за зьнявагу Лукашэнкі, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу

Прэм'ер Галоўчанка наведаў Катар і расказаў, на якую ўзаемную карысьць спадзяецца з гэтай краінай

Апісваем чалавека. Моўны ТЭСТ

«Рэчаіснасьць такая, што без высокіх пачуцьцяў усё даўно страціла б сэнс». Сяргей Прылуцкі пра жыцьцё і творчасьць падчас вайны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мітынгі ў падтрымку Ўкраіны з удзелам беларусаў прайшлі ў Празе, Варшаве, іншых гарадах

*У Празе беларусы ўзялі ўдзел у мітынгу «Разам за Ўкраіну». На імпрэзе выступіў прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павел.
*Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю падтрымкі Ўкраіны. Прасьпявалі гімн «Магутны Божа, выступіў беларуска-ўкраінскі дуэт.
*Украінскія ўцекачы ў Бухарэсьце адзначылі тры гады вайны: «Мы вернемся дадому, калі будзем у бясьпецы».
*Падобныя акцыі ў падтрымку Ўкраіны прайшлі таксама ў Атэнах, Парыжы, Вашынгтоне, іншых гарадах.

Фота з сацсетак

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: "Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне"

На прэсавай канфэрэнцыі Ўладзімер Зяленскі сказаў, што гатовы пакінуць пасаду прэзыдэнта, калі б гэта прынесла мір Украіне. «Ці можам абмяняць гэта на членства Ўкраіны ў NATO», — дадаў ён.

Зяленскі таксама заявіў, што атрымаў ад ЗША толькі 100 млрд даляраў:

«100 млрд даляраў дапамогі ад ЗША. Не 500, не 350, на 250, не 700. 100!» «Мы дамаўляліся з Байдэнам, што гэта грант. Грант гэта ня доўг», – сказаў ён.

Зяленскі заявіў, што Трамп у рамках зьдзелкі па выкапнях хоча атрымаць з Украіны 100% надбаўкі з наданай  дапамогі. «Калі ЗША прадаюць ці прадстаўляюць пакетамі дапамогі зброю Ізраілю, Катару ці Савудаўскай Арабіі, яны атрымліваюць 100% прыбытку?.. Я не падпісваю тое, што будуць выплачваць 10 пакаленьняў украінцаў», – падкрэсьліў ён.
https://smarturl.click/z2bB6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вайсковы патэнцыял, банкі, сельгаспрадукцыя». Галоўчанка расказаў, чым узаемна карыснымі могуць быць Беларусь і Катар

Катар уваходзіць у топ-10 самых багатых краінаў сьвету, аднак гандлёвае сальда ў эканамічных дачыненьнях Беларусі і Катара, акрамя 2014 году, было і застаецца адмоўным.
https://smarturl.click/Ee2l1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пэнсіянэрку зь Беларусі, якую шукалі за зьнявагу Лукашэнкі, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу

Яе спынілі на Фінляндзкім вакзале для праверкі дакумэнтаў. Высьветлілася, што яна зь сярэдзіны лютага ў вышуку за абразу Лукашэнкі.
https://smarturl.click/e5nlq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апісваем чалавека. Моўны ТЭСТ

https://smarturl.click/2qxkR

Беларуская мова дазваляе апісаць чалавечыя рысы — і аблічча, і характар — вельмі дакладна, вобразна, сакавіта. Ці валодаем гэтым моўным інструмэнтам? Паверце сябе, прайдзіце наш тэст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэчаіснасьць такая, што без высокіх пачуцьцяў усё даўно страціла б сэнс». Сяргей Прылуцкі пра жыцьцё і творчасьць падчас вайны

https://smarturl.click/ZyxYd

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі жыве ва ўкраінскім горадзе Буча, які ў 2022-м стаў сымбалем трагедыі ўкраінскага народу і ваенных злачынстваў расейскіх акупантаў. Захопнікаў з Бучы тады выбілі, аднак мір ва Ўкраіне не надышоў і дагэтуль.

Пагаварылі зь Сяргеем Прылуцкім пра вайну і каханьне, творчасьць і сьмерць, паэзію і жанчын на вайне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці праўда, што жанчынам трэба спаць больш за мужчын?

Сьцьвярджэньне, што жанчынам трэба спаць больш, чым мужчынам, нярэдка можна сустрэць на спэцыялізаваных форумах. Газэта The New York Times апытала экспэртаў, каб высьветліць, ці гэта сапраўды так:

https://smarturl.click/W3WxZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады вайны ва Ўкраіне: лічбы, якія баляць

https://smarturl.click/2qxGW

Сама меней 12 654 мірных жыхароў Украіны загінулі за час вайны, каля 144 тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны — патэнцыйна замінаваныя, каля 70 беларускіх добраахвотнікаў загінулі на фронце...

24 лютага споўніцца тры гады ад пачатку поўнамаштабнай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Расказваем пра яе трагічныя наступствы ў лічбах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да Лукашэнкі і розных эўрапейскіх лідэраў. Што яны адказалі

Вынікі апытаньня: https://smarturl.click/mp2vm

Сярод эўрапейскіх лідэраў найбольш пазытыўна ўкраінцы ставяцца да прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Горшае, чым да Аляксандра Лукашэнкі, стаўленьне ў іх толькі да Ўладзіміра Пуціна, вынікае з сацыялягічнага апытаньня.

Таксама ва ўкраінцаў падчас апытаньня спыталі пра стаўленьне да перамоваў аб спыненьні вайны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Чарнобыльскай АЭС, куды яшчэ 14 лютага трапіў расейскі дрон, працягваюць тушыць ачаг тленьня

https://smarturl.click/qlGaw

Ратавальнікі-верхалазы праводзяць работы па частковым раскрыцьці канструкцыяў сховішча і ліквідацыі аднаго ачагу тленьня з паўночнага боку аркі, паведамляе ўкраінская Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях. Паводле зьвестак службы, радыяцыйны фон на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС знаходзіцца ў межах нормы.

Читать полностью…
Подписаться на канал