Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Пра што варта ведаць і што пачытаць 23 лютага
Зяленскі правёў прэс-канфэрэнцыю, дзе заявіў, што "гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне. Альбо абмяняць на сябрўства ў NATO"
Беларускі фільм атрымаў на Berlinale прыз чытацкага журы
Пэнсіянэрку зь Беларусі, якую шукалі за зьнявагу Лукашэнкі, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу
Прэм'ер Галоўчанка наведаў Катар і расказаў, на якую ўзаемную карысьць спадзяецца з гэтай краінай
Апісваем чалавека. Моўны ТЭСТ
«Рэчаіснасьць такая, што без высокіх пачуцьцяў усё даўно страціла б сэнс». Сяргей Прылуцкі пра жыцьцё і творчасьць падчас вайны
Мітынгі ў падтрымку Ўкраіны з удзелам беларусаў прайшлі ў Празе, Варшаве, іншых гарадах
*У Празе беларусы ўзялі ўдзел у мітынгу «Разам за Ўкраіну». На імпрэзе выступіў прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павел.
*Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю падтрымкі Ўкраіны. Прасьпявалі гімн «Магутны Божа, выступіў беларуска-ўкраінскі дуэт.
*Украінскія ўцекачы ў Бухарэсьце адзначылі тры гады вайны: «Мы вернемся дадому, калі будзем у бясьпецы».
*Падобныя акцыі ў падтрымку Ўкраіны прайшлі таксама ў Атэнах, Парыжы, Вашынгтоне, іншых гарадах.
Фота з сацсетак
Зяленскі: "Я гатовы пакінуць сваю пасаду, калі гэта прынясе мір Украіне"
На прэсавай канфэрэнцыі Ўладзімер Зяленскі сказаў, што гатовы пакінуць пасаду прэзыдэнта, калі б гэта прынесла мір Украіне. «Ці можам абмяняць гэта на членства Ўкраіны ў NATO», — дадаў ён.
Зяленскі таксама заявіў, што атрымаў ад ЗША толькі 100 млрд даляраў:
«100 млрд даляраў дапамогі ад ЗША. Не 500, не 350, на 250, не 700. 100!» «Мы дамаўляліся з Байдэнам, што гэта грант. Грант гэта ня доўг», – сказаў ён.
Зяленскі заявіў, што Трамп у рамках зьдзелкі па выкапнях хоча атрымаць з Украіны 100% надбаўкі з наданай дапамогі. «Калі ЗША прадаюць ці прадстаўляюць пакетамі дапамогі зброю Ізраілю, Катару ці Савудаўскай Арабіі, яны атрымліваюць 100% прыбытку?.. Я не падпісваю тое, што будуць выплачваць 10 пакаленьняў украінцаў», – падкрэсьліў ён.
https://smarturl.click/z2bB6
«Вайсковы патэнцыял, банкі, сельгаспрадукцыя». Галоўчанка расказаў, чым узаемна карыснымі могуць быць Беларусь і Катар
Катар уваходзіць у топ-10 самых багатых краінаў сьвету, аднак гандлёвае сальда ў эканамічных дачыненьнях Беларусі і Катара, акрамя 2014 году, было і застаецца адмоўным.
https://smarturl.click/Ee2l1
Пэнсіянэрку зь Беларусі, якую шукалі за зьнявагу Лукашэнкі, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу
Яе спынілі на Фінляндзкім вакзале для праверкі дакумэнтаў. Высьветлілася, што яна зь сярэдзіны лютага ў вышуку за абразу Лукашэнкі.
https://smarturl.click/e5nlq
Апісваем чалавека. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/2qxkR
Беларуская мова дазваляе апісаць чалавечыя рысы — і аблічча, і характар — вельмі дакладна, вобразна, сакавіта. Ці валодаем гэтым моўным інструмэнтам? Паверце сябе, прайдзіце наш тэст.
«Рэчаіснасьць такая, што без высокіх пачуцьцяў усё даўно страціла б сэнс». Сяргей Прылуцкі пра жыцьцё і творчасьць падчас вайны
https://smarturl.click/ZyxYd
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі жыве ва ўкраінскім горадзе Буча, які ў 2022-м стаў сымбалем трагедыі ўкраінскага народу і ваенных злачынстваў расейскіх акупантаў. Захопнікаў з Бучы тады выбілі, аднак мір ва Ўкраіне не надышоў і дагэтуль.
Пагаварылі зь Сяргеем Прылуцкім пра вайну і каханьне, творчасьць і сьмерць, паэзію і жанчын на вайне.
Ці праўда, што жанчынам трэба спаць больш за мужчын?
Сьцьвярджэньне, што жанчынам трэба спаць больш, чым мужчынам, нярэдка можна сустрэць на спэцыялізаваных форумах. Газэта The New York Times апытала экспэртаў, каб высьветліць, ці гэта сапраўды так:
https://smarturl.click/W3WxZ
Тры гады вайны ва Ўкраіне: лічбы, якія баляць
https://smarturl.click/2qxGW
Сама меней 12 654 мірных жыхароў Украіны загінулі за час вайны, каля 144 тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны — патэнцыйна замінаваныя, каля 70 беларускіх добраахвотнікаў загінулі на фронце...
24 лютага споўніцца тры гады ад пачатку поўнамаштабнай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Расказваем пра яе трагічныя наступствы ў лічбах.
Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да Лукашэнкі і розных эўрапейскіх лідэраў. Што яны адказалі
Вынікі апытаньня: https://smarturl.click/mp2vm
Сярод эўрапейскіх лідэраў найбольш пазытыўна ўкраінцы ставяцца да прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Горшае, чым да Аляксандра Лукашэнкі, стаўленьне ў іх толькі да Ўладзіміра Пуціна, вынікае з сацыялягічнага апытаньня.
Таксама ва ўкраінцаў падчас апытаньня спыталі пра стаўленьне да перамоваў аб спыненьні вайны.
На Чарнобыльскай АЭС, куды яшчэ 14 лютага трапіў расейскі дрон, працягваюць тушыць ачаг тленьня
https://smarturl.click/qlGaw
Ратавальнікі-верхалазы праводзяць работы па частковым раскрыцьці канструкцыяў сховішча і ліквідацыі аднаго ачагу тленьня з паўночнага боку аркі, паведамляе ўкраінская Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях. Паводле зьвестак службы, радыяцыйны фон на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС знаходзіцца ў межах нормы.
Сэйм Польшчы ўхваліў закон, які абмяжоўвае прыём заявак аб наданьні прытулку
https://smarturl.click/DaZbm
Аднаразовы пэрыяд абмежаваньня прыёму заявак на атрыманьне міжнароднай абароны ня можа перавышаць 60 дзён, але тэрмін могуць працягнуць яшчэ на 60 дзён са згоды Сэйму. Абмежаваньне ня будзе закранаць так званыя ўразьлівыя групы (цяжарныя жанчыны, непаўналетнія без суправаджэньня дарослых і асобы, якія патрабуюць асаблівага абыходжаньня).
💌 Галоўнае за тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды. Падпісвайцеся!
Сёньня разьбіраемся, як зьменлівы вецер з Вашынгтона можа паўплываць на Беларусь, як сілавікі змагаюцца з салідарнасьцю беларусаў, а КДБ вэрбуе інфарматараў, як пачаць размаўляць па-беларуску і як адстойваць свае моўныя правы ды інш.
Падпісвайцеся і чытайце эксклюзіўныя матэрыялы Свабоды ў зручны для вас час! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
22 лютага — дзень народзінаў Станіслава Булак-Балаховіча
У 1883 годзе на Браслаўшчыне нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч — вайсковы дзеяч і палітык, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг., ахвяра нацысцкай расправы (на здымку сядзіць у цэнтры).
Пра іншыя падзеі 22 лютага ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/qlG7p
Галоўнае за 21 лютага
📌 Першае інтэрвію журналіста Андрэя Кузьнечыка на волі
📌 «Для маіх выдаўцоў і чытачоў»: Саша Філіпенка пра новы раман «Слон», які выйдзе па-беларуску
📌 «Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовы
📌 «Ты звар’яцеў тут па-беларуску размаўляць?». Праваабаронцы сабралі факты дыскрымінацыі за беларускую мову ў турмах
📌 «Па-расейску любы дурань набярэ прагляды». Як горадзенская журналістка працягвае ствараць беларускі кантэнт за мяжой
📌 Лукашэнка адрэагаваў на перамовы ЗША і Расеі: можа быць і на карысьць, а можа і не
📌 АПК заявіў, пры якіх умовах санкцыйны ціск на ўлады Беларусі можна зьменшыць
📌 Паслабленьні, якія ўводзяць у Крымінальны кодэкс, — не для палітычных апанэнтаў рэжыму, — праваабаронца Сапелка
📌 Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі да будынку менскага суду, дзе судзяць палітвязьня Ігара Ільяша
📌 Хроніка перасьледу 21 лютага: рух «Вольная Беларусь» Зянона Пазьняка ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс
📌 Клічуць Трампа ў госьці, крытыкуюць Эўразьвяз, кпяць з эмігрантаў. Як зьмянілася рыторыка беларускіх прапагандыстаў
Экзыт-полы ў Нямеччыне: ХДЗ/ХСЗ перамагае, у сацыял-дэмакратаў Шольца гістарычная параза
Паводле экзыт-полаў, кансэрватыўная апазыцыя Нямеччыны атрымала найбольшыя лічбы на парлямэнцкіх выбарах у нядзелю. Гэта забясьпечыць перамогу Фрыдрыха Мэрца, даўшы яму магчымасьць стаць пераемнікам сацыял-дэмакрата Оляфа Шольца ў якасьці наступнага лідэра найбуйнейшай эканомікі Эўропы.
Блёк ХДЗ/ХСЗ Мэрца заняў першае месца з 28,5% галасоў, за ім ідуць «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) з 20%, што стала рэкордам для ультраправай партыі, паведамляе грамадзкая тэлекампанія ZDF. Левацэнтрысцкая СДПГ Шольца набрала 16,5% галасоў, што стала найгоршым вынікам за ўсю гісторыю.
Беларускі фільм атрымаў на Berlinale прыз чытацкага журы
Журы палічыла, што фільм «чуйна дэманструе (не)магчымасьць даць рады адсутнасьці пэрспэктывы ў цяперашні час». «Ён уражвае сваім арыгінальным дызайнам і гумарыстычнымі дыялёгамі».
https://smarturl.click/VDYln
Прэс-канфэрэнцыя Ўладзіміра Зяленскага. УЖЫВУЮ
23 лютага, напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня, ва Ўкраіне праходзіць форум «Украіна. Год 2025». Па выніках форуму заплянаваная прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Жывую трансьляцыю можна паглядзець тут:
https://smarturl.click/z2bB6
Тры гады расейскай поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў фатаздымках
📸 Фотагалерэя: https://smarturl.click/B61p9
Фотажурналіст Сяргей Нужненка з Украінскай службы Радыё Свабода правёў тры гады, інтэнсіўна асьвятляючы вайну ў сваёй краіне. Радыё Свабодная Эўропа\Радыё Свабода выбрала 36 ягоных наймацнейшых фатаздымкаў з вайны.
Пэнтагон агучыў зусім іншыя лічбы выдаткаў на Ўкраіну, чым Трамп
Якія лічбы называе Пэнтагон, якія Трамп, якія Зяленскі. І што ў новым праекце дамовы пра рэдказямельныя мінэралы, які Ўкраіна атрымала ад ЗША.
https://smarturl.click/JD4XO
У Нямеччыне праходзяць датэрміновыя выбары ў Бундэстаг
Цяперашні ўрад ФРГ ідзе ў адстаўку на паўгоду раней, чым плянавалася: без урадавага крызысу чарговыя выбары адбыліся б у верасьні 2025 году.
На прадстаўніцтва ў парлямэнце прэтэндуюць сем асноўных нямецкіх партыяў і 22 малыя.
Якія ў іх шанцы, паводле апытаньняў?
https://smarturl.click/aJV9D
23 лютага — дзень нараджэньня Казімера Малевіча
23 лютага 1878 году нарадзіўся Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве. Носьбіт традыцыйнага беларускага прозьвішча, Малевіч заснаваў у Віцебску мастацкую групу УНОВИС («Утвердителей Нового Искусства»), якая ў 20-я гады прасоўвала супрэматызм і зрабіла сваім сымбалем «Чорны квадрат». Дзякуючы яму і Марку Шагалу ў мастацтвазнаўчую мову ўвайшло словазлучэньне «віцебскіх школаў».
Пра іншыя адметныя даты і падзе 23 лютага — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/kjklx
Штучны інтэлект за два дні вырашыў праблему, над якой мікрабіёлягі працавалі 10 гадоў
https://smarturl.click/w9OEm
Прафэсар Хасэ Р. Пэнадэс і ягоная каманда ў Імпэрскім каледжы Лёндана патрацілі гады на вывучэньне таго, чаму некаторыя супэрбактэрыі ўстойлівыя да антыбіётыкаў. Прафэсар задаў co-scientist — новаму ШІ-інструмэнту, створанаму Google — ключавое пытаньне па тэме, якую дасьледаваў, і штучны інтэлект прыйшоў да аналягічнай высновы за 48 гадзін.
Беларускі фільм, які паказалі на Бэрлінале, атрымаў прыз ад чытачоў нямецкай газэты Tagesspiegel
https://smarturl.click/aJVYD
Беларускі ігравы поўнамэтражны фільм «Лебядзіная песьня Фёдара Азёрава» рэжысэра Юрыя Сямашкі, прэм’ера якога адбылася на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі 14 лютага, атрымаў узнагароду ад чытачоў бэрлінскай нацыянальнай газэты Tagesspiegel. Гэты прыз чытачоў штогод з 2007 году ўручаюць найлепшаму фільму Бэрлінскага кінафэстывалю ў сэкцыі Forum.
Каля 1,5 эўра за дакумэнт. У Польшчы выкрылі групоўку беларусаў і ўкраінцаў, якія гандлявалі фальшывымі дакумэнтамі
https://smarturl.click/vwoV5
Удзельнікі групоўкі падраблялі практычна ўсё — ад пашпартоў, ДНЖ і пасьведчаньняў кіроўцы да мэдыцынскіх даведак і працоўных дамоваў. Прычым падраблялі ня толькі дакумэнты польскага ўзору, але і іншых краін. У справе 42 падазраваных.
Рада БНР пракамэнтавала заявы палітыкаў Літвы, што беларусы ня маюць права выкарыстоўваць сымбаль «Пагоні»
https://smarturl.click/B61bw
«Любая спроба забараніць беларусам карыстацца гербам „Пагоня“ (як і літоўцам „Віцісам“) мусіць разглядацца як праява дыскрымінацыі датычна правоў беларускага (ці, адпаведна, літоўскага) народу на самавызначэньне і дэмакратычнае разьвіцьцё, а таксама як прынамсі ўскосная праява салідарнасьці з беларусафобскім рэжымам Лукашэнкі і імпэрыялістычным рэжымам Пуціна», — заявілі ў Радзе БНР.
Добраўпарадкаваньне за кошт грамадзян, узгадненьне кіраўнікоў арганізацыяў. Якія паўнамоцтвы далі старшыням выканкамаў
https://smarturl.click/l5Z8Y
Старшыні выканкамаў, сярод іншага, атрымалі права выносіць пісьмовыя патрабаваньні аб прыцягненьні работнікаў да дысцыплінарнай адказнасьці, узгадняць кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў усіх міністэрстваў і ведамстваў (акрамя КДБ), прыцягваць юрыдычных асобаў, ІП і грамадзян «да выкананьня ўласнымі сіламі і (або) за кошт уласных сродкаў» працаў па добраўпарадкаваньні і інш., вынікае з указу.
«Ніякія эўрапейцы не ваякі!». Ці адважацца Пуцін і Лукашэнка на новую вайну
https://smarturl.click/Ee2WJ
Часта можна пачуць сьцьвярджэньне, што Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне і неўзабаве нападзе на адну з краін Эўразьвязу (прычым, як перасьцерагае прэзыдэнт Зяленскі, зь беларускай тэрыторыі). А чаму, уласна, ня спыніцца? Ці ёсьць у расейскага і беларускага дыктатараў сілы і сродкі на новую вайну? — Разважае Віктар Багдзевіч.
Трамп: для Зяленскага ня так важна прысутнічаць на перамовах
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ён ня лічыць неабходнай прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на перамовах, накіраваных на спыненьне ваеннага канфлікту з Расеяй.
«Шчыра кажучы, я ня думаю, што для яго важна прысутнічаць на сустрэчах», — сказаў Трамп у інтэрвію Fox News Radio. Ён адзначыў, што Зяленскі праводзіў сустрэчы на працягу трох гадоў пасьля пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня і да гэтага часу ня змог пакласьці канец канфлікту. «Ён да гэтага часу дрэнна спраўляўся зь перамовамі», — дадаў Трамп.
https://smarturl.click/Ee2W0
Зьявіліся зьвесткі пра 166 тысяч параненых расейскіх вайскоўцаў, якіх лячылі ў тым ліку ў Беларусі
Паводле зьвестак Пэнтагону і Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, расейскія страты параненымі складаюць каля 600 тысяч чалавек за ўвесь час вайны.
Расейскай службе Радыё Свабода стала вядомая база зьвестак галоўнага вайскова-мэдычнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Расеі (ГВМУ). У базе зьмешчаныя зьвесткі пра 166 тысяч пацыентаў, якія прайшлі праз вайсковыя шпіталі ў Расеі і анэксаваным Крыме з студзеня 2022-га па сярэдзіну чэрвеня 2024 году. У базе ёсьць таксама абмежаваная колькасьць зьвестак аб параненых, якія лячыліся ў цывільных лякарнях у самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», а таксама ў Беларусі.
https://smarturl.click/G68Og