radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Мова Фарэраў ёсьць, а беларускай няма». Размова з ініцыятаркай пэтыцыі да Amazon

https://smarturl.click/vwonQ

«Ведаю, што Amazon падтрымлівае мову Фарэрскіх астравоў, дзе жывуць менш за 80 тысяч чалавек. Але яны адны зь лідэраў у колькасьці выдадзеных кніг на душу насельніцтва. А беларуская мова там не падтрымліваецца».


На change.org зьявілася пэтыцыя з просьбай да плятформы Amazon Kindle Direct Publishing дадаць беларускую мову — для публікацыі і продажу электронных кніг. Расказваем пра ініцыятыву падрабязьней.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі расказалі, калі адбудуцца супольныя з Расеяй вайсковыя вучэньні «Захад-2025»

https://smarturl.click/M1p32

У 2022 годзе Расея ажыцьцявіла ўварваньне ва Ўкраіну пасьля правядзеньня супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Саюзная рашучасьць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Што можа паказаць апытаньне ў ГУЛАГу?» Круглы стол сацыёлягаў

https://smarturl.click/xB9nZ

Наколькі аб’ектыўнай можна лічыць карціну грамадзкай думкі, якую даюць сацыялягічныя апытаньні ў аўтарытарных краінах? Ці ўплывае грамадзкая думка на рашэньні палітычнай улады ў такіх краінах? Як успрымуць грамадзтвы ў Беларусі і Расеі мір ва Ўкраіне, калі ён будзе дасягнуты? Дыскусія Рыгора Астапені і Марыі Сьнегавой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макрон пасьля двух самітаў у падтрымку Ўкраіны: «Расея нясе пагрозу існаваньня для эўрапейцаў»

https://smarturl.click/qlGA0

Прэзыдэнт Францыі па выніках другога запар тэрміновага зьезду кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу ў Парыжы заявіў, што Францыя і яе хаўрусьнікі пагадзіліся, што правы Ўкраіны і праблемы эўрапейскай бясьпекі павінны быць прынятыя да ўвагі ў любой зьдзелцы па спыненьні вайны з Расеяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ваўкавыску зноў судзяць палітвязьня Эдуарда Бабарыку

https://smarturl.click/w9O34

Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у зьняволеньні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені летась яму дадалі да 8 гадоў пазбаўленьня волі яшчэ 2 гады паводле артыкулу «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

20 лютага 1918 году ў Менску створаны Народны сакратарыят — першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі

Гэта быў орган выканаўчай улады, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду. Сакратарыят абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі». Сядзіба Народнага Сакратарыяту знаходзілася ў Доме губэрнатара (Менск, пл. Свабоды, 9). Пасьля абвяшчэньня Першай Устаўной граматы Народны Сакратарыят у якасьці часовай улады падтрымала Менская гарадзкая дума.

Больш пра падзеі 20 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kavw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шэраг эўрапейскіх лідэраў асудзілі заяву Трампа, які назваў Зяленскага «дыктатарам»

Абнаўляецца: https://smarturl.click/XyvXz

Кіраўніца МЗС Нямеччыны Аналена Бэрбак заявіла, што апісаньне Трампам Зяленскага як дыктатара было «абсурдным» і што сапраўды ва ўмовах дыктатуры ў Эўропе «даводзіцца жыць людзям у Расеі і ў Беларусі», а канцлер Нямеччыны Оляф Шольц заявіў, што «няправільна і небясьпечна адмаўляць дэмакратычную легітымнасьць прэзыдэнта Зяленскага». Таксама словы Трампа асудзілі ў Нарвэгіі і Фінляндыі. Абнаўляецца

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк — пра дамову з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню Украіны

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube.

ЖЫВЫ ЭФІР: https://youtube.com/live/wGlrIqyS0lM

Пачаўся эфір Свабоды, у якім лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк адкажа на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, пра плян Трампа завяршыць вайну ва Ўкраіне і яго ўплыў на Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Доля гарадзкіх жыхароў, якія аддаюць перавагу беларускай мове, за год вырасла з 7 да 11 працэнтаў, — дасьледаваньне

https://smarturl.click/VDY3j

Доля гарадзкіх жыхароў, якія лічаць за лепшае размаўляць на беларускай мове, у 2024 годзе склала 11%; «час ад часу» на ёй размаўлялі 44% гараджан. Расейскай мове аддаюць перавагу 88% апытаных, час ад часу ёй карыстаецца 5%, сьведчаць вынікі дасьледаваньня «Беларуская ідэнтычнасьць у 2024 годзе», падрыхтаванага сацыёлягамі Філіпам Біканавым і Канстанцінам Несьцяровічам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пра продкаў беларусаў расказвае іх ДНК

🎥 https://www.youtube.com/watch?v=lML6TN0exnY
✍🏻 https://smarturl.click/Ee2B5

Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і іншае гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва спыніла транзыт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу пасьля выхаду расьсьледаваньня БРЦ

https://smarturl.click/ppJa2

Даччыная кампанія дзяржаўных «Літоўскіх чыгунак» LTG Cargo пасьля выхаду журналісцкага расьсьледаваньня пра тое, як Беларусь экспартуе ў ЭЗ алей з рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны, у тым ліку транзытам празь Літву, аб’явіла, што правядзе ўнутранае расьсьледаваньне і перапыніла перавозкі беларускага алею, паведамляе LRT.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве паставілі спэктакль пра падзеленыя беларускія сем’і

https://smarturl.click/jk1oj

Звальненьне з палітычных матываў, эміграцыя і немагчымасьць прыехаць нават на пахаваньне родных — на сцэне паказалі рэальнасьць, у якой сёньня жывуць беларусы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якімі маглі б быць эўрапейскія міратворцы ва Ўкраіне і наколькі гэта рэалістычна? Аналіз Свабоды

https://smarturl.click/z2bYZ

Дыпляматычныя намаганьні ў спыненьні вайны ва Ўкраіне рэзка актывізаваліся ў апошнія дні, што прымусіла эўрапейскія краіны з новай сілай абмяркоўваць магчымасьць адпраўкі міратворчых сіл.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея тры гадзіны запар атакавала Адэсу, частка горада — безь сьвятла і цяпла, чацьвёра параненых

https://smarturl.click/3kzoZ

У Адэсе ў выніку расейскага ўдару пашкоджаньні атрымала цывільная інфраструктура — дзіцячыя паліклініка і садок, шыбы павыляталі ў шматпавярховых дамах, пашкоджана падстанцыя.

250 тысяч жыхароў Адэсы засталіся безь цяпла і сьвятла.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У папы Рымскага двухбаковае запаленьне лёгкіх, ягоны стан застаецца складаным

https://smarturl.click/Ee2yg

Праз стан здароўя папы адмянілі юбілейную аўдыенцыю, а імшу з нагоды Юбілею дыяканаў 23 лютага ў саборы Сьвятога Пятра ўзначаліць арцыбіскуп Рына Фізыкела. На аўдыенцыі, падобна, будзе беларуская дэлегацыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

72-гадовага палітвязьня Дземідовіча судзяць дзявяты раз

https://smarturl.click/Ee2aL

Васіля Дземідовіча абвінавачваюць паводле артыкулу «Абраза прадстаўніка ўлады». Яму пагражае яшчэ 3 гады зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады турмы за відэа з расейскім верталётам. Размова зь беларускай, якая хацела дапамагчы Ўкраіне

https://smarturl.click/DaZzn

«Я вызвалілася, але цяпер вельмі складана адчуваць сябе вольным чалавекам у Беларусі. Асабліва калі ў цябе ёсьць сумленьне. Калі я вярнулася ў Мазыр, то ўбачыла, што расейскія вайскоўцы так і застаюцца на аэрадроме каля гораду. Ганяюць, не зважаючы на хуткасьць, ходзяць з аўтаматамі наперавес па вёсцы, паводзяць сябе нахабна».


Былая зьняволеная расказала пра сваё зьняволеньне за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асуджаную па палітычных артыкулах сям’ю Саўрыцкіх унесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў»

https://smarturl.click/vwoDv

У новым абнаўленьні сьпісу, датаваным 19 лютага, знаходзіцца 23-гадовая Віялета Вярбіцкая — дачка асуджанай пары Ірыны і Генадзя Саўрыцкіх. Іх судзілі летась у лістападзе і вынесьлі вырак. Ім пагражала да 12 гадоў нібыта за «распальваньне варожасьці». Але праз закрытае судовае паседжаньне прысуд грамадзкасьці невядомы.

Ірына і Генадзь Саўрыцкія таксама зьмешчаныя ў «сьпіс тэрарыстаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за палову паступленьняў у дзяржаўны бюджэт Беларусі было ад недзяржаўнага сэктару

https://smarturl.click/5OmYo

Летась недзяржаўныя арганізацыі заплацілі 50,599 млрд рублёў падаткаў. Агульны аб’ём сабраных падаткаў аказаўся на 1,5% большым за плян.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Замест Amazon і eBay. Чаму расейскія плятформы Wildberris і Ozon пануюць на беларускім рынку

https://smarturl.click/mp2Go

«Расейскія гульцы могуць сабе дазволіць укладацца ў бясконцае разьвіцьцё, а ў беларусаў такой магчымасьці няма».


Чаму расейскія гандлёвыя плятформы выціскаюць беларускія кампаніі з онлайн-рынку і ці прыйдзе ў Беларусь Amazon.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як КДБ Беларусі вэрбуе інфарматараў: тры спосабы

🎥 https://www.youtube.com/watch?v=agUfpUudxiU

Спэцслужбы многіх краінаў вэрбуюць інфарматараў. Для спэцслужбаў у аўтарытарных краінах, такіх як Беларусь, гэта жыцьцёвая неабходнасьць. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як беларускія спэцслужбы вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу такая дамова аб супрацоўніцтве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 лютага

🇪🇺 Эўразьвяз узгадніў 16-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі да трэцяй гадавіны вайны

👨🏻‍⚖️ Некалькі дзясяткаў тысяч прысудаў могуць перагледзець у Беларусі пасьля зьменаў у Крымінальным кодэксе

❗️Пасьля выхаду расьследаваньня пра тое, як Беларусь экспартуе ў ЭЗ алей з рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны, Літва спыніла транзыт беларускага алею

🇺🇸 Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам бяз выбараў» і заклікаў яго «дзейнічаць хутка»

🇺🇦 Зяленскі: ЗША дапамагаюць Пуціну выйсьці з ізаляцыі, мяне проста цяпер памяняць не атрымаецца

👫 Лукашэнку зьняважылі 245 разоў, дзяржаве здрадзілі 45 чалавек. Праваабаронцы расказалі, як беларусы «займаліся экстрэмізмам» у 2024-м

👮🏻‍♂️ Тлумачым з Гурневічам. Як КДБ Беларусі вэрбуе інфарматараў: тры спосабы

🎥 «ПіК Свабоды». Пазьняк — пра перамовы з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню Ўкраіны

✍🏻 Якімі маглі б быць эўрапейскія міратворцы ва Ўкраіне і наколькі гэта рэалістычна? Аналіз Свабоды

🧍‍♂️ У ДНК беларусаў, безумоўна, ёсьць выразны балтыйскі генэтычны складнік, — гісторык Вадзім Сідараў

📞«Баюся, што ён не падыме слухаўку». Як беларускія палітэмігранты спрабуюць дапамагаць старым сваякам, якія засталіся на радзіме

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам бяз выбараў» і заклікаў яго «дзейнічаць хутка»

https://smarturl.click/Ee2BV

Прэзыдэнт ЗША рэзка раскрытыкаваў прэзыдэнта Ўкраіны, назваўшы Ўладзіміра Зяленскага «дыктатарам», які рызыкуе страціць сваю краіну, калі ня будзе «дзейнічаць хутка». Таксама Дональд Трамп напісаў, што «Зяленскі, верагодна, хоча захаваць „кармушку“», відавочна, маючы на ўвазе заходнюю дапамогу.

Згодна з украінскім заканадаўствам, выбары ва Ўкраіне ня могуць праводзіцца ва ўмовах ваеннага становішча, якое дзейнічае з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: ЗША дапамагаюць Пуціну выйсьці з ізаляцыі, мяне проста цяпер памяняць не атрымаецца

https://smarturl.click/B61Xj

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сёньня заявіў, што каманда амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа дапамагае Расеі выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі, якая стала наступствам поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. Таксама ён адказаў на заявы Трампа аб неабходнасьці правядзеньня выбараў ва Ўкраіне, якія павінны папярэднічаць падпісаньню мірнай дамовы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк — пра дамову з Лукашэнкам, намеры Трампа і будучыню Украіны

❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube.

https://youtube.com/live/wGlrIqyS0lM

Сёньня а 20.30 менскага часу лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у гадзінным жывым эфіры Свабоды адкажа на пытаньні Дзьмітрыя Гурневіча пра сэнс магчымых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, пра плян Дональда Трампа завершыць вайну ва Украіне і яго ўплыў на Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Купала, Колас, «Песьняры», БЕЛАЗ і дранікі — маркеры беларускай ідэнтычнасьці

https://smarturl.click/yqLmB

Група сацыёлягаў на чале з Філіпам Біканавым летась у сьнежні правяла дасьледаваньне на тэму беларускай ідэнтычнасьці. Што паказалі вынікі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнку зьняважылі 245 разоў, дзяржаве здрадзілі 45 чалавек. Праваабаронцы расказалі, як беларусы «займаліся экстрэмізмам» у 2024-м

https://smarturl.click/ppJo2

Паводле Сьледчага камітэту, з 2020 году ў Беларусі зафіксавана 22 500 злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасьці. Летась па іх было вынесена 1762 крымінальныя прысуды. Людзей саджаюць у турму і за фінансавую і харчовую дапамогу, і за яе атрыманьне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асіповічы засталіся без вады праз начную аварыю

https://smarturl.click/yqLbB

Лякалізацыя месца пашкоджаньня ўскладнялася праз прамерзласьць грунту, растлумачылі ў мясцовым водаканале. Да 9-й раніцы службы павінны былі падключыць і другі водазабор «Паўднёвы». У горадзе таксама арганізуюць дастаўку вады цыстэрнамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Беларусі прыме ўдзел у зімовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Апазыцыі там ня будзе

https://smarturl.click/AdwOM

Рыхтуецца 24-я сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ад Беларусі там будуць толькі прадстаўнікі ўладаў, якіх летась туды не запрасілі. А вось прадстаўнікі беларускай апазыцыі на сэсію не прыляцяць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога прэзыдэнта Бразыліі Жаіра Балсанару абвінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту

https://smarturl.click/5OmXp

Згодна з дакумэнтамі, пададзенымі пракуратурай, былому прэзыдэнту Бразыліі Жаіру Балсанару выставілі абвінавачаньні ў змове дзеля дзяржаўнага перавароту з мэтай адмяніць вынікі выбараў 2022 году і ня даць свайму апанэнту Лулу да Сілву ўзяць уладу.

Читать полностью…
Подписаться на канал