radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Асіповічы засталіся без вады праз начную аварыю

https://smarturl.click/yqLbB

Лякалізацыя месца пашкоджаньня ўскладнялася праз прамерзласьць грунту, растлумачылі ў мясцовым водаканале. Да 9-й раніцы службы павінны былі падключыць і другі водазабор «Паўднёвы». У горадзе таксама арганізуюць дастаўку вады цыстэрнамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Беларусі прыме ўдзел у зімовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Апазыцыі там ня будзе

https://smarturl.click/AdwOM

Рыхтуецца 24-я сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ад Беларусі там будуць толькі прадстаўнікі ўладаў, якіх летась туды не запрасілі. А вось прадстаўнікі беларускай апазыцыі на сэсію не прыляцяць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога прэзыдэнта Бразыліі Жаіра Балсанару абвінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту

https://smarturl.click/5OmXp

Згодна з дакумэнтамі, пададзенымі пракуратурай, былому прэзыдэнту Бразыліі Жаіру Балсанару выставілі абвінавачаньні ў змове дзеля дзяржаўнага перавароту з мэтай адмяніць вынікі выбараў 2022 году і ня даць свайму апанэнту Лулу да Сілву ўзяць уладу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь экспартуе ў Эўразьвяз рапсавы алей з акупаваных тэрыторыяў Украіны, — расьсьледаваньне БРЦ

https://smarturl.click/yqLZj

Журналісцкае расьсьледаваньне выявіла схему паставак рапсавага алею зь Беларусі ў Эўразьвяз, сыравінай для якога служыць рапс, вывезены Расеяй з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

19 лютага, у 1989 годзе, у Менску адбыўся першы дазволены ўладамі мітынг пад бел-чырвона-белымі сьцягамі

У мітынгу на стадыёне «Дынама» ў Менску ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Яго арганізавалі аргкамітэту БНФ і Канфэдэрацыя беларускіх суполак. ​Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі, а таксама вярнуць гістарычную сымболіку, зрабіць яе дзяржаўнай.

Пра іншыя падзеі 19 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5Omop

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Існуе вялікая імавернасьць, што ўлады будуць паступова адпускаць цэны, — эканамістка Лузгіна

https://smarturl.click/W3WkO

«Цэны і цяпер паступова растуць, але пакуль выключна ў дазволеных жорсткіх межах. Далейшае захаваньне такога моцнага рэгуляваньня цэнаў вельмі кепска адбіваецца на стане прадпрыемстваў і ў цэлым на эканоміцы. У 2024 годзе эфэктыўнасьць працы кампаніяў, асабліва ў гандлі, рэзка зьнізілася», — адзначае Анастасія Лузгіна.


У інтэрвію Свабодзе старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру BEROC аналізуе супярэчлівыя заявы Лукашэнкі наконт прыватнага бізнэсу і тлумачыць прычыны часовага ўмацаваньня беларускага рубля.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 лютага

🗣 У Эр-Рыядзе прайшлі перамовы Расеі і ЗША наконт вайны ва Ўкраіне. Пра што дамовіліся бакі

✍🏻 Нобэлеўскія ляўрэаты папрасілі Трампа дапамагчы вызваліць палітвязьняў у Беларусі

🙍🏻‍♂️ Навіны палітвязьняў: журналіст Ігар Карней схуднеў на 15 кіляграмаў, мае праблемы з сэрцам

👫 Пакаяньне за палку каўбасы. Расказваем, як рэжым Лукашэнкі за дапамогу сем’ям палітвязьняў асудзіў 39 чалавек

❗️«Трэба зыходзіць з таго, што чат-бот ужо ўзламаны». Як засьцерагчыся ад фальшывых акаўнтаў і чатаў

🇺🇦 🇺🇸 Што зробяць з рэжымам Лукашэнкі? Стратэгіі Кіева і Вашынгтону не супадаюць

🎥 «ПіК Свабоды»: Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь?

💸 Існуе вялікая імавернасьць, што ўлады будуць паступова адпускаць цэны, — эканамістка Лузгіна

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кожны чацьвёрты беларус заўважыў зьніжэньне сваіх даходаў, — вынікі апытаньня BEROC

https://smarturl.click/0evOW

Пра зьніжэньне сваіх даходаў заявілі 24,7% рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у штоквартальным апытаньні дасьледчага цэнтру BEROC. Больш за палову апытаных (52%) назвалі прычынай рост цэнаў, кожны пяты — зьмяншэньне замоваў (колькасьці кліентаў), 19% — зьмену курсу беларускага рубля да замежных валют, 15% — скарачэньне заробкаў, 13% — скасаваньне прэміі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы вязень турмы на Акрэсьціна параўнаў, як памяняліся там парадкі з 2020 году

https://smarturl.click/dp3zk

Праблемамі для вязьняў менскага ЦІП (Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў) застаюцца хлёрка, клапы, жалезныя нары без матрацаў, вынікае са словаў Мікалая (імя зьмененае дзеля бясьпекі), які тройчы з 2020 году адбываў пакараньні за палітыку на Акрэсьціна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па выніках перамоваў Расеі і ЗША ў Эр-Рыядзе дамовіліся стварыць працоўныя групы па спыненьні вайны ва Ўкраіне. Дату сустрэчы Трампа і Пуціна пакуль не прызначылі

Абнаўляецца: https://smarturl.click/W3WjO

Паводле прэс-сакратаркі Дзярждэпартамэнту ЗША, бакі таксама дамовіліся стварыць мэханізм кансультацый для ліквідацыі фактараў, якія выклікаюць раздражненьне двухбаковых адносінаў ЗША і Расеі, і закласьці аснову для будучага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў.

Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў сказаў, што бакі «дамовіліся ўлічваць інтарэсы адно аднаго» і што дакладную дату сустрэчы пуціна і Трампа пакуль ня вызначылі, але наўрад ці яна адбудзецца на наступным тыдні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Жытоміры ўшанавалі памяць беларуса Якава Зайко, які загінуў на Майдане

https://smarturl.click/nyBnb

Грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, пісьменьнік, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны першага скліканьня Якаў Зайко загінуў 18 лютага 2014 году ў Кіеве — у час, калі сілавікі напалі на мірных пратэстоўцаў, у яго здарыўся інфаркт.

У Жытомір Якаў Зайко пераехаў разам за бацькамі, калі яму было 15 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Дзяляцічы Наваградзкага раёну Горадзенскай вобласьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трэба зыходзіць з таго, што чат-бот ужо ўзламаны». Як засьцерагчыся ад фальшывых акаўнтаў і чатаў

https://smarturl.click/VDYaR

«У Беларусі лепей наагул не карыстацца чат-ботамі, а перадаць інфармацыю нейкім іншым чынам». Як засьцерагчыся ад выцеку дадзеных праз падробленыя чат-боты і на што трэба зьвярнуць увагу, раіць экспэрт у лічбавай бясьпецы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У арачным саркафагу над Чарнобыльскай АЭС пасьля ўдару Расеі скразныя пашкоджаньні. Пажар працягваюць тушыць

https://smarturl.click/2qxW0

У часе агляду саркафагу адмыслоўцы зафіксавалі пашкоджаньні вонкавай абшыўкі аркі і апорных канструкцый гаража.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку 2025 году былі атакаваныя ня менш за 16 нафтавых аб’ектаў Расеі

https://smarturl.click/w9OqW

Больш за ўсё выпадкаў прыпала на Краснадарскі край. Таксама бесьпілётнікі атакавалі нафтазаводы, нафтабазы ​​і станцыі, што перапампоўваюць нафту ў Валгаградзе, Саратаве, Разані, Растоўскай, Белга\радзкай, Цьвярской, Ніжагародзкай, Смаленскай, Калускай, Валгаградзкай і Арлоўскай абласьцях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18 лютага — дзень народзінаў Максіма Гарэцкага

Максім Гарэцкі — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладчык, лексыкограф, фальклярыст, грамадзкі дзеяч — нарадзіўся 18 лютага 1893 году. Ён аўтар аповесьцяў «Дзьве душы» і «Ціхая плынь», дакумэнтальна-мастацкіх запісак «На імпэрыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка» і многіх іншых твораў. Расстраляны ў 1938 годзе НКВД.

Пра іншыя падзе 18 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDYX0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея тры гадзіны запар атакавала Адэсу, частка горада — безь сьвятла і цяпла, чацьвёра параненых

https://smarturl.click/3kzoZ

У Адэсе ў выніку расейскага ўдару пашкоджаньні атрымала цывільная інфраструктура — дзіцячыя паліклініка і садок, шыбы павыляталі ў шматпавярховых дамах, пашкоджана падстанцыя.

250 тысяч жыхароў Адэсы засталіся безь цяпла і сьвятла.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У папы Рымскага двухбаковае запаленьне лёгкіх, ягоны стан застаецца складаным

https://smarturl.click/Ee2yg

Праз стан здароўя папы адмянілі юбілейную аўдыенцыю, а імшу з нагоды Юбілею дыяканаў 23 лютага ў саборы Сьвятога Пятра ўзначаліць арцыбіскуп Рына Фізыкела. На аўдыенцыі, падобна, будзе беларуская дэлегацыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп стаў «больш упэўненым» у дасягненьні пагадненьня аб Украіне пасьля перамоваў у Эр-Рыядзе

https://smarturl.click/2qxDA

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адчувае сябе «значна больш упэўненым» у дасягненьні пагадненьня аб спыненьні вайны ва Ўкраіне пасьля перамоваў 18 лютага ў Саудаўскай Арабіі паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Баюся, што ён не падыме слухаўку». Як беларускія палітэмігранты спрабуюць дапамагаць сталым сваякам, якія засталіся на радзіме

https://smarturl.click/mp25Q

Бацька Эміліі жыве ў Горадні, яму 80 гадоў. У мужчыны анкалёгія, перажыты інфаркт. Ён забараніў дачцэ вяртацца на радзіму з ЗША. Эмілія зьехала, каб ейнае дзіця не забралі ў прытулак. Яна сустракае Новы год з бацькам па тэлефоне і плаціць сябрам, каб тыя прыглядалі за татам. Свабода расказвае, як праз палітыку дзеці апынуліся ў іншай краіне, а старыя і хворыя бацькі засталіся ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гадзіньнік ад беларускага брэнду Hvilina атрымаў прэстыжную эўрапейскую прэмію ў галіне дызайну

https://smarturl.click/jk1lb

Калекцыя гадзіньнікаў Star Chronicle беларускай гадзіньнікавай мануфактуры Hvilina атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы». Калекцыя натхнёная старажытнымі мітамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, у дызайне выкарыстаныя элемэнты герба Францішка Скарыны, а задняе вечка гадзіньніка ўпрыгожанае выявай батлейкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядомае прозьвішча вызваленага ў Беларусі грамадзяніна ЗША. Пасьля беларускага СІЗА «ён страціў 20 кг вагі, зрок, ёсьць падазрэньне на сухоты»

https://smarturl.click/1dEBy

Як паведаміў тэлеканал «Дождь», мужчыну звуць Мікалай Шугаеў, яму 56 гадоў, ён мае ўкраінскае і амэрыканскае грамадзянства. З кратамі ў Беларусі ён правёў 5 месяцаў. Быў затрыманы ў чэрвені 2024 году за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, агулам правёў у ізалятары 56 дзён, пасьля чаго яго перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі ў камэнтарах. На допытах мужчыну пыталі, ці працаваў ён калі-небудзь на выведку, ці займаўся вэрбаваньнем.

Цяпер мужчына знаходзіцца на рэабілітацыі ў мэдыцынскай клініцы, разьмешчанай на ваеннай базе ў Тэхасе (ЗША).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці здолее Трамп зьмяніць Беларусь

https://www.youtube.com/live/VCr3lt3rUjE

А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам доктара філязофіі, палітоляга Пётры Рудкоўскага. У размове зь ім Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:

➖ Якія вынікі перамоваў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі?
➖ ЗША-Беларусь: Якія перавагі і хібы абмену аслабленьня санкцыяў на вызваленьня палітвязьняў?
➖ Якія пэрспэктывы мірнага пляну прэзыдэнта ЗША для Ўкраіны?

Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што зробяць з рэжымам Лукашэнкі? Стратэгіі Кіева і Вашынгтону не супадаюць

https://smarturl.click/B61mg

Зяленскі апошнім часам стаў актыўна прасоўваць тэму Беларусі. У Кіеве лічаць, што без вырашэньня «беларускага пытаньня» немагчыма казаць пра трывалы мір, Зяленскі бачыць Беларусь на заходнім баку ад «жалезнай заслоны».

Паводле інфармацыі NYT, ЗША вядуць кулюарныя перамовы пра ўгоду з рэжымам Лукашэнкі, каб дамагчыся вызваленьня палітвязьняў і дыстанцыяваньня таго ад Расеі. У чым стратэгіі Кіева і Вашынгтону адносна Беларусі не супадаюць, аналізуе Валер Карбалевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нобэлеўскія ляўрэаты папрасілі Трампа дапамагчы вызваліць палітвязьняў у Беларусі

https://smarturl.click/baREn

Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэраў Эўразьвязу заклікаюць прыняць тэрміновыя і рашучыя захады для вызваленьня палітвязьняў, а грамадзкіх дзеячоў і ўсіх «людзей сумленьня» — падтрымаць кампанію за іх вызваленьне.

Ліст падпісалі, у прыватнасьці, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч і Герта Мюлер, Нобэлеўскай прэміі міру Аляксандра Мацьвійчук і Дзьмітрый Муратаў, ляўрэаты прэміяў у фізыцы, хіміі, мэдыцыне і эканоміцы — агулам 30 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» абвясьціў збор на дапамогу палітзьняволеным жанчынам

https://smarturl.click/8EQ0a

8 сакавіка — Дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы. Многія беларускія жанчыны сёньня сутыкаюцца зь цяжкасьцямі: хтосьці цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы. Для дапамогі ім абвясьцілі дабрачынны збор. Сабраныя сродкі пойдуць на лекі, гігіенічныя сродкі, базавыя рэчы і іншыя неабходныя прадметы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус і ўкраінец у Польшчы перавезьлі некалькі дзясяткаў мігрантаў і трапілі пад суд

https://smarturl.click/baR6n

34-гадовага беларуса Івана Б. і 51-гадовага ўкраінца Аляксея В. будуць судзіць за перавозку нелегальных мігрантаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эр-Рыядзе стартавалі перамовы Расеі і ЗША наконт вайны ва Ўкраіне

🇺🇸🇷🇺 Гэта першая падобная сустрэча высокіх прадстаўнікоў ЗША і Расеі з моманту пачатку паўнамаштабнага ўварваньня расейцаў ва Ўкраіну, то бок ад лютага 2022 году.

Перамовы пачаліся, а 10.30 паводле менскага часу. Дэлегацыі ўзначальваюць кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў — дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Паводле ранейшых словаў Рубіё, перамовы ў Савудаўскай Арабіі павінны прывесьці да больш шырокай размовы, ужо з уключэньнем 🇺🇦 Украіны.

Што трэба ведаць пра пачатак перамоў Рубіё і Лаўрова аб спыненьні расейскай вайны ва Ўкраіне: https://smarturl.click/e5nvR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней схуднеў на 15 кіляграмаў, мае праблемы з сэрцам

https://smarturl.click/Zyxwy

18 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд апэляцыі палітвязьня, былога журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея.

Паводле крыніцы, на ўмовы ў камэры ён ня скардзіцца, шмат чытае і размаўляе з сукамэрнікамі. З палітвязьнем Ігарам Карнеем няма тэлефоннай сувязі, але лісты ад яго даходзяць. Адзін з апошніх адрасаваны дочкам, якіх у Ігара чатыры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пакаяньне за палку каўбасы. Расказваем, як рэжым Лукашэнкі за дапамогу сем’ям палітвязьняў асудзіў 39 чалавек

https://smarturl.click/vwoGE

«Вельмі шкада, што я за дапамогу трапіла ў турму. У мяне адабралі самыя каштоўныя гады маёй сталасьці. Замест таго, каб правесьці рэшту жыцьця з мужам, з унукамі, я сяджу ў турме», — пісала з-за кратаў 64-гадовая Ірына Такарчук. Расказваем пра беларусак, якія трапілі за краты за дапамогу сваякам палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сама меней 33 чалавекі ў Беларусі накіравалі на прымусовае лекаваньне паводле палітычных матываў, — праваабаронцы

https://smarturl.click/0evmn

Паводле праваабаронцаў, у большасьці выпадкаў прызначэньне прымусовага лекаваньня ў псыхіятрычным стацыянары было зьвязанае з рэалізацыяй свабоды выказваньня меркаваньняў, інакш кажучы, за камэнтары.

Читать полностью…
Подписаться на канал