radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Сама меней 33 чалавекі ў Беларусі накіравалі на прымусовае лекаваньне паводле палітычных матываў, — праваабаронцы

https://smarturl.click/0evmn

Паводле праваабаронцаў, у большасьці выпадкаў прызначэньне прымусовага лекаваньня ў псыхіятрычным стацыянары было зьвязанае з рэалізацыяй свабоды выказваньня меркаваньняў, інакш кажучы, за камэнтары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 17 лютага

🥛З пасьпяховага бізнэсу ў страты на 25 мільёнаў. Як чыноўнікі зьнішчаюць вытворцу папулярных глазураваных сыркоў

👮🏻‍♂️ «Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спэцслужбамі

✍🏻 Апаратная параза Натальлі Качанавай. Пра што сьведчыць новае прызначэньне Дзьмітрыя Крутога

🙍🏻‍♀️ Супярэчнасьцяў шмат, але Эўропа і ЗША застаюцца блізкімі, — паліталягіня Алена Кудзько

🗣 Зяленскі пракамэнтаваў перамовы Расеі і ЗША ў Эр-Рыядзе аб спыненьні вайны ва Ўкраіне

🇺🇦 Пасьля Мюнхэнскай канфэрэнцыі Зяленскі і яго саюзьнікі ўступаюць у невядомую прастору. Аналіз Свабоды

🎥 «ПіК Свабоды». Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам?

💰 ISW: Магчымае зьмякчэньне санкцыяў супраць Беларусі будзе выгадна Расеі

💸 Лукашэнка засьцярог бізнэс ад вываду грошай за мяжу і прапанаваў скласьці сьпіс «сумленных бізнэсоўцаў»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якую ўгоду можа заключыць Трамп з Лукашэнкам? ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ

https://www.youtube.com/live/2Dj65CiLjhE

У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя пра беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім, якія ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі. Абмяркуем:

➖ Як беларуская тэма прагучала на Мюнхэнскай канфэрэнцыі?
➖ Якім можа быць месца Беларусі ў перамоўным працэсе па спыненьні вайны Расеі супраць Украіны?
➖ Якая можа быць роля дэмакратычных сілаў Беларусі ў выпадку ўгоды паміж адміністрацыяй ЗША і рэжымам Лукашэнкі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супярэчнасьцяў шмат, але Эўропа і ЗША застаюцца блізкімі, — паліталягіня Алена Кудзько

Наколькі глыбокія супярэчнасьці выявіліся паміж Эўропай і ЗША на нядаўняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Ці гатовая Эўропа ўзяць на сябе адказнасьць за вырашэньне праблемы вайны ва Ўкраіне? Якія шанцы на рэалізацыю ўгоды паміж Трампам і Лукашэнкам? — На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько:

https://smarturl.click/W3W8k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ISW: Магчымае зьмякчэньне санкцыяў супраць Беларусі будзе выгадна Расеі

Калі ЗША зьменшаць санкцыі ў дачыненьні Беларусі (пра магчымасьць гэтага ўчора пісалі заходнія СМІ), гэта пойдзе на карысьць Расеі, у прыватнасьці яе ваенным намаганьням, бо Расея выкарыстоўвае Беларусь «як пляцдарм для сваіх вайскоўцаў у канфрантацыі з Украінай і NATO і як найважнейшы інструмэнт у сваіх схемах ухіленьня ад санкцыяў», лічаць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW):

https://smarturl.click/mp2XG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне пасьля атакі Расеі чацьвёрты дзень ня могуць спыніць тленьне ў трох месцах на саркафагу ЧАЭС

https://smarturl.click/5OmAG

У ліквідацыі наступстваў удару задзейнічалі дзьве групы скалалазаў, а трэцяя група замацавалася, каб часткова раскрыць канструкцыі ўкрыцьця і загасіць ачагі тленьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пасьпяховага бізнэсу ў страты на 25 мільёнаў. Як чыноўнікі зьнішчаюць вытворцу папулярных глазураваных сыркоў

https://smarturl.click/VDYbx

«Далучаюць да вас прадпрыемства са стратамі, дзе трэба плаціць падатак, заробкі, купляць сыравіну. І ўся вашая даходнасьць вымываецца». Як улады за тры гады ператварылі прыбытковы камбінат, дзе робяць папулярныя глазураваныя сыркі, у стратны актыў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Літвы назваў 12-мільярдны пазоў «Беларуськалію» ў арбітраж палітычным ціскам

https://smarturl.click/Q1LaB

Прэм’ер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас разьлічвае, што Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі, які пачаў падрыхтоўку да слуханьняў справы «Беларуськалій супраць Літвы», вызначыць абгрунтаванасьць патрабаваньняў беларускага боку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уласьніка горадзенскай этнакрамы «Цудоўня» затрымалі па палітычным артыкуле

https://smarturl.click/kjk8x

Андрэя Несьцяровіча затрымалі 7 лютага. Супраць прадпрымальніка завялі крымінальную справу паводле артыкула КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Неўзабаве яго маюць перавесьці ў горадзенскі СІЗА № 1.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спэцслужбамі

https://smarturl.click/YzEpv

«Нават калі б я падпісаў гэтую паперу, я мог ад яе адмовіцца, бо там няма пячатак, гэта хутчэй такое „джэнтэльмэнскае пагадненьне“. Яно нават не каштуе той паперы, на якой было падпісана». Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу дамова аб супрацоўніцтве? Пагаварылі зь юрыстам, праваабаронцам і былым вязьнем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каб кожны плёў сваю нітачку ў беларускі сувой». У Вільні сканчваецца фэстываль паэзіі імя Міхася Стральцова

https://smarturl.click/0evpm

16 лютага ў Вільні — апошні дзень працы паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Сярод навінак, прадстаўленых у гэты дзень — анталёгія ўкраінскай паэзіі, кнігі Сяргея Прылуцкага, Уладзіміра Арлова, Ільлі Кульбіцкага і іншыя.

Таксама ў Вільні прэзэнтавалі і кнігу пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыцьцё… Алесь».

Здымкі Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота

https://smarturl.click/ppJ5G

Аблога Будапэшту каштавала каля 38 тысяч жыцьцяў мірных жыхароў, 48 тысяч вугорскіх і нацысцкіх жаўнераў і 70 тысяч савецкіх і румынскіх вайскоўцаў.

Раней малавядомыя фатаздымкі тых падзей 1945 году былі перададзеныя ў вугорскі архіў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Фінляндыі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі заклікаў узмацніць Украіну перад магчымымі мірнымі перамовамі

https://smarturl.click/dp3A0

Прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб і іншыя эўрапейскія лідэры ​​ў апошні дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі ў нядзелю спрабавалі вызначыць, як Эўрапейскі Зьвяз можа перайсьці ад размоваў да больш актыўных дзеяньняў і заставацца пільным, пакуль Вашынгтон імкнецца спыніць баі. Ён вылучыў тры этапы: папярэднія перамовы, спыненьне агню і доўгатэрміновыя мірныя перамовы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся

https://smarturl.click/JD4dk

Нягледзячы на ​​«значныя пашкоджаньні» ў выніку ўдару расейскага бесьпілётніка па ахоўнай абалонцы Чарнобыльскай АЭС, узровень радыяцыі на аб’екце не зьмяніўся, гаворыцца ў заяве Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэньні замірэньня

https://smarturl.click/RA6eb

У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася пэтыцыя за падтрымку беларускай мовы на плятформе Amazon KDP для публікацыі электронных кніг

Аўтары пэтыцыі адзначаюць, што сёньня людзі па ўсім сьвеце могуць выдаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладаньняў, самастойна і любым накладам праз Amazon Kindle Direct Publishing, акрамя беларускамоўных аўтараў, і просяць плятформу дадаць беларускую мову:

https://smarturl.click/vwojE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС анансавала рэйды па пошуку «дармаедаў» у Менску

Для выяўленьня «дармаедаў» ва ўсіх раёнах Менску пройдуць «пазаплянавыя адпрацоўкі», паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. «Асобную ўвагу» падчас праверак нададуць тым, хто працуе за мяжой. Акрамя гэтага, ведамства анансавала пашырэньне «праграмаў па працаўладкаваньні» для дармаедаў:

https://smarturl.click/VDYXx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Эўрапейскім кінарынку Berlinale прэзэнтавалі беларускія кінапраекты

Прэзэнтацыя 10 беларускіх кінапраектаў адбылася на Эўрапейскім кінарынку Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — адным з найбуйнейшых кінарынкаў сьвету. Такім чынам беларускія незалежныя кінематаграфісты намагаюцца шукаць фінансаваньне і партнэраў, ня маючы падтрыманьня ад сваёй краіны, піша Ірэна Кацяловіч з Бэрліну.

Сярод тых, хто выкладаў свае задумы, былі рэжысэры Ўлада Сянькова, Юры Сямашка, Андрэй Кашперскі зь Міхаілам Зуем. Расказваем падрабязнасьці:

https://smarturl.click/67AOD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус спрабаваў атрымаць грамадзянства Ўкраіны на падставе пражываньня продкаў ва ЎНР у 1918 годзе

Як стала вядома Свабодзе, у заяве ў суд беларус паведаміў, што яго дзядуля нарадзіўся ў вёсцы Плотніца Пінскага павету (цяпер Столінскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі), а бабуля — у вёсцы Відзібор.

Як вынікала зь ліста, падрыхтаванага Інстытутам гісторыі НАН Украіны, гэтыя населеныя пункты ўваходзілі ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі згодна з Берасьцейскай мірнай дамовай і законам аб падзеле Ўкраіны на землі ад 6 сакавіка 1918 году, а ў красавіку-сьнежні 1918 году — у складзе Ўкраінскай дзяржавы. Што вырашыў суд:

https://smarturl.click/0evYg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апаратная параза Натальлі Качанавай. Пра што сьведчыць новае прызначэньне Дзьмітрыя Крутога

Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём камісіі ў справе фармаваньня новага ўраду кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзьмітрыя Крутога. Што азначае гэтае прызначэньне? — Тлумачыць Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/M1pjx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі добраахвотнік расказаў, як укараняе ва ўкраінскім войску баявых робатаў і вядзе пастырскую працу

https://smarturl.click/DaZdo

Андрэй Кушняроў ваюе за Ўкраіну, зьяўляецца кіраўніком Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў і ўкараняе на фронце робатаў для выратаваньня жыцьцяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Тыя ж беларусы, толькі імёны зьмяніліся». Крыху пра нацыянальную ідэнтычнасьць

https://smarturl.click/z2bz6

Да беларусаў спакваля даходзіць, што там, дзе цяпер Беларусь, Беларусь заўсёды і была, і жылі там заўсёды такія самыя беларусы, як і мы. Нішто не парушыла натуральнае пераемнасьці народу з эпохі ў эпоху. Так яно было, а значыць, так і будзе. Піша Сяргей Дубавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля Мюнхэнскай канфэрэнцыі Зяленскі і яго саюзьнікі ўступаюць у невядомую прастору. Аналіз Свабоды

https://smarturl.click/ppJ49

Размова Трампа з Пуціным падрыхтавала глебу для сёлетняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі. Гэта выклікала заклапочанасць у Кіеве і эўрапейскіх сталіцах, што Трамп прыме нашмат больш практычны падыход да перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ВНУ Беларусі закрыюць каля 50 спэцыяльнасьцяў

https://smarturl.click/DaZ40

Гэта, на думку Міністэрства адукацыі, дазволіць унівэрсытэтам адмовіцца ад «няпрофільнай адукацыі». Кіраўнік ведамства Андрэй Іванец лічыць, што кожная ВНУ мусіць ацэньваць свой прафэсарска-выкладчыцкі склад і разумець, на чым канкрэтна спэцыялізуецца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

115 гадоў з дня нараджэньня Хведара Ільляшэвіча

17 лютага 1910 году ў Вільні нарадзіўся Хведар Ільляшэвіч, паэт, празаік, гісторык. Магістар філязофіі за дысэртацыю «Друкарня дома Мамонічаў у Вільні». За беларускую дзейнасьць польскія ўлады адпрывілі Хведара ў Лукіскую турму. Працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў родную мову, літаратуру, гісторыю.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5n6q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 16 лютага

📌Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»

📌МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся

📌МЗС Францыі пацьвердзіла тэрміновую сустрэчу кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў у Парыжы 17 лютага

📌«Ілюзіяў варта пазбаўляцца, асабліва прыгожых», — Макс Шчур пра свой новы раман

📌Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

📌Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»

https://smarturl.click/z2blo

Беларуская палітык выступіла ў трэці дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі. Яна заявіла, што эўрапейцам ня варта пераглядаць базавыя эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці, трэба толькі стаць больш рашучымі ў адстойваньні дэмакратыі і актыўна выступаць супраць тыраніяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Мюнхэне сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі Трампа

https://smarturl.click/5OmM2

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адзначыла пасьпяховае вызваленьне трох палітвязьняў з турмы, у тым ліку двух палітычных зьняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытаньні. Таксама Ціханоўская выклала амэрыканскаму прадстаўніку сваё бачаньне Беларусі ў будучыні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Год таму ў турме памёр расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны

https://smarturl.click/2qxwW

Аляксей Навальны памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

https://smarturl.click/67AWj

Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.

Читать полностью…
Подписаться на канал