Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Беларускі добраахвотнік расказаў, як укараняе ва ўкраінскім войску баявых робатаў і вядзе пастырскую працу
https://smarturl.click/DaZdo
Андрэй Кушняроў ваюе за Ўкраіну, зьяўляецца кіраўніком Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў і ўкараняе на фронце робатаў для выратаваньня жыцьцяў.
«Тыя ж беларусы, толькі імёны зьмяніліся». Крыху пра нацыянальную ідэнтычнасьць
https://smarturl.click/z2bz6
Да беларусаў спакваля даходзіць, што там, дзе цяпер Беларусь, Беларусь заўсёды і была, і жылі там заўсёды такія самыя беларусы, як і мы. Нішто не парушыла натуральнае пераемнасьці народу з эпохі ў эпоху. Так яно было, а значыць, так і будзе. Піша Сяргей Дубавец.
Пасьля Мюнхэнскай канфэрэнцыі Зяленскі і яго саюзьнікі ўступаюць у невядомую прастору. Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/ppJ49
Размова Трампа з Пуціным падрыхтавала глебу для сёлетняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі. Гэта выклікала заклапочанасць у Кіеве і эўрапейскіх сталіцах, што Трамп прыме нашмат больш практычны падыход да перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.
ВНУ Беларусі закрыюць каля 50 спэцыяльнасьцяў
https://smarturl.click/DaZ40
Гэта, на думку Міністэрства адукацыі, дазволіць унівэрсытэтам адмовіцца ад «няпрофільнай адукацыі». Кіраўнік ведамства Андрэй Іванец лічыць, што кожная ВНУ мусіць ацэньваць свой прафэсарска-выкладчыцкі склад і разумець, на чым канкрэтна спэцыялізуецца.
115 гадоў з дня нараджэньня Хведара Ільляшэвіча
17 лютага 1910 году ў Вільні нарадзіўся Хведар Ільляшэвіч, паэт, празаік, гісторык. Магістар філязофіі за дысэртацыю «Друкарня дома Мамонічаў у Вільні». За беларускую дзейнасьць польскія ўлады адпрывілі Хведара ў Лукіскую турму. Працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў родную мову, літаратуру, гісторыю.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5n6q
Галоўнае за 16 лютага
📌Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»
📌МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся
📌МЗС Францыі пацьвердзіла тэрміновую сустрэчу кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў у Парыжы 17 лютага
📌«Ілюзіяў варта пазбаўляцца, асабліва прыгожых», — Макс Шчур пра свой новы раман
📌Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ
📌Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота
Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»
https://smarturl.click/z2blo
Беларуская палітык выступіла ў трэці дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі. Яна заявіла, што эўрапейцам ня варта пераглядаць базавыя эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці, трэба толькі стаць больш рашучымі ў адстойваньні дэмакратыі і актыўна выступаць супраць тыраніяў.
Ціханоўская ў Мюнхэне сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі Трампа
https://smarturl.click/5OmM2
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адзначыла пасьпяховае вызваленьне трох палітвязьняў з турмы, у тым ліку двух палітычных зьняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытаньні. Таксама Ціханоўская выклала амэрыканскаму прадстаўніку сваё бачаньне Беларусі ў будучыні.
Год таму ў турме памёр расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны
https://smarturl.click/2qxwW
Аляксей Навальны памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году.
Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ
https://smarturl.click/67AWj
Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.
16 лютага — гадавіна аднаўленьня дзяржаўнасьці Літвы
16 лютага 1918 году была абвешчаная незалежная Літоўская Рэспубліка; гэты дзень адзначаецца ў Літве як дзяржаўнае сьвята — Дзень аднаўленьня дзяржаўнасьці.
Пра іншыя падзеі 16 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzEdA
100 беларускіх вершаў пра Вільню. Як праходзіць паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова
У Вільні працягвае працу 13 паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які адкрыўся 14 лютага. Тады стала вядома імя новага ляўрэата Прэміі Міхася Стральцова — гэта беларускі паэт Кастусь Цьвірка. А падзеямі другога дня фэстывалю сталі прэзэнтацыі некалькіх кніг: успамінаў паэткі Ларысу Геніюш, кнігі ўспамінаў пра Алеся Разанава, выданьня пра дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка, анталёгіі беларускай паэзіі, прысьвечанай Вільні, другой па ліку кнігі вершаў Тацяны Нядбай і перакладу славацкіх вершаў ад Міхася Скоблы. https://smarturl.click/aJVJq
Лукашэнка запрасіў прэзыдэнта Сэрбіі ў Беларусь
Аляксандар Лукашэнка ў віншаваньні прэзыдэнту Сэрбіі Аляксандру Вучычу з нацыянальным сьвятам 15 лютага запрасіў яго наведаць Беларусь.
Паводле яго слоў, Менск і Бялград «прыярытэтную ўвагу надаюць гандлёва-інвэстыцыйным праектам, гуманітарнаму супрацоўніцтву, пераемнасьці традыцыйных каштоўнасьцяў».
Вучыч быў першым сярод кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў, якія павіншавалі Лукашэнку з «перамогай на выбарах» 26 студзеня. Ён зрабіў гэта двума днямі пазьней. https://smarturl.click/4kakm
«Ніякіх рашэньняў па Ўкраіне без Украіны». Што казаў Зяленскі ў другі дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Асноўныя тэзісы
• Краіна мае «ясныя» дадзеныя разьведкі, што Расея плянуе ўвесьці свае войскі ў Беларусь гэтым летам.
• «У гэтым годзе Масква плянуе стварыць 15 новых дывізій, колькасьць якіх дасягне 150 тысяч». Гэта больш, чым нацыянальныя арміі большасьці эўрапейскіх краінаў".
• «Цяпер мы рыхтуем праект пашырэньня нашай Хмяльніцкай АЭС з прыцягненьнем амэрыканскага бізнэсу, у прыватнасьці Westinghouse. «Гэты праект умацуе энэргетычную бясьпеку ня толькі Украіны, але і ўсёй Эўропы».
• «У мінулым годзе мы вырабілі больш за 1,5 мільёна беспілётнікаў розных тыпаў. «Украіна цяпер зьяўляецца сусьветным лідэрам у барацьбе з бесьпілётнікамі».
• «Ніякіх рашэньняў па Ўкраіне без Украіны — ніякіх рашэньняў па Эўропе без Эўропы». Па словах Зяленскага, Украіна ніколі не пагодзіцца на тое, каб дамовы заключаліся за яе сьпіной, бо гэтае правіла павінна дзейнічаць ва ўсёй Эўропе.
• «Давайце будзем шчырымі — зараз мы не можам выключыць магчымасьці таго, што Амэрыка можа сказаць «не» Эўропе па праблемах, якія ёй пагражаюць. Многія лідэры казалі пра тое, што Эўропе патрэбныя ўласныя ўзброеныя сілы — армія Эўропы. Я лічу, што гэты час настаў. «Узброеныя сілы Эўропы павінны быць створаны».
• Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін імкнецца весьці перамовы з ЗША сам-насам. «Пуцін паспрабуе прымусіць прэзыдэнта ЗША стаяць на Краснай плошчы 9 траўня, але не як паважанага лідэра, а як рэквізыт ва ўласнай п’есе».
• «Пытаньне сяброўства Украіны ў NATO я не буду здымаць са стала перамоваў, калі не сяброўства ў NATO, то ўмовы пабудовы іншага NATO ва Ўкраіне». Паводле яго слоў, «самым уплывовым членам NATO выглядае Пуцін, таму што яму належыць вырашальнае слова — каму быць у NATO, а каму не».
Ці сапраўды вячэра мае быць самым сьціплым прыёмам ежы за дзень?
Мала хто ня чуў старую максыму «Сьняданак зьеж сам, абед падзялі зь сябрам, а вячэру аддай ворагу». Але ў наш час дыетолягі ня так адназначна ацэньваюць гэтую параду. Некаторыя сьцьвярджаюць, што для добрага сну і для пахудзеньня важна мець тры паўнавартасныя прыёмы ежы кожны дзень.
Газэта The New York Times сабрала думкі экспэртаў пра патрэбу і пажыўнасьць вячэры. Ці сапраўды яна павінна быць сьціплаю, ці яе наагул варта прапускаць? https://smarturl.click/e5nyk
З пасьпяховага бізнэсу ў страты на 25 мільёнаў. Як чыноўнікі зьнішчаюць вытворцу папулярных глазураваных сыркоў
https://smarturl.click/VDYbx
«Далучаюць да вас прадпрыемства са стратамі, дзе трэба плаціць падатак, заробкі, купляць сыравіну. І ўся вашая даходнасьць вымываецца». Як улады за тры гады ператварылі прыбытковы камбінат, дзе робяць папулярныя глазураваныя сыркі, у стратны актыў.
Прэм’ер Літвы назваў 12-мільярдны пазоў «Беларуськалію» ў арбітраж палітычным ціскам
https://smarturl.click/Q1LaB
Прэм’ер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас разьлічвае, што Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі, які пачаў падрыхтоўку да слуханьняў справы «Беларуськалій супраць Літвы», вызначыць абгрунтаванасьць патрабаваньняў беларускага боку.
Уласьніка горадзенскай этнакрамы «Цудоўня» затрымалі па палітычным артыкуле
https://smarturl.click/kjk8x
Андрэя Несьцяровіча затрымалі 7 лютага. Супраць прадпрымальніка завялі крымінальную справу паводле артыкула КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Неўзабаве яго маюць перавесьці ў горадзенскі СІЗА № 1.
«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спэцслужбамі
https://smarturl.click/YzEpv
«Нават калі б я падпісаў гэтую паперу, я мог ад яе адмовіцца, бо там няма пячатак, гэта хутчэй такое „джэнтэльмэнскае пагадненьне“. Яно нават не каштуе той паперы, на якой было падпісана». Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу дамова аб супрацоўніцтве? Пагаварылі зь юрыстам, праваабаронцам і былым вязьнем.
«Каб кожны плёў сваю нітачку ў беларускі сувой». У Вільні сканчваецца фэстываль паэзіі імя Міхася Стральцова
https://smarturl.click/0evpm
16 лютага ў Вільні — апошні дзень працы паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Сярод навінак, прадстаўленых у гэты дзень — анталёгія ўкраінскай паэзіі, кнігі Сяргея Прылуцкага, Уладзіміра Арлова, Ільлі Кульбіцкага і іншыя.
Таксама ў Вільні прэзэнтавалі і кнігу пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыцьцё… Алесь».
Здымкі Свабоды
Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота
https://smarturl.click/ppJ5G
Аблога Будапэшту каштавала каля 38 тысяч жыцьцяў мірных жыхароў, 48 тысяч вугорскіх і нацысцкіх жаўнераў і 70 тысяч савецкіх і румынскіх вайскоўцаў.
Раней малавядомыя фатаздымкі тых падзей 1945 году былі перададзеныя ў вугорскі архіў.
Прэзыдэнт Фінляндыі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі заклікаў узмацніць Украіну перад магчымымі мірнымі перамовамі
https://smarturl.click/dp3A0
Прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб і іншыя эўрапейскія лідэры ў апошні дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі ў нядзелю спрабавалі вызначыць, як Эўрапейскі Зьвяз можа перайсьці ад размоваў да больш актыўных дзеяньняў і заставацца пільным, пакуль Вашынгтон імкнецца спыніць баі. Ён вылучыў тры этапы: папярэднія перамовы, спыненьне агню і доўгатэрміновыя мірныя перамовы.
МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся
https://smarturl.click/JD4dk
Нягледзячы на «значныя пашкоджаньні» ў выніку ўдару расейскага бесьпілётніка па ахоўнай абалонцы Чарнобыльскай АЭС, узровень радыяцыі на аб’екце не зьмяніўся, гаворыцца ў заяве Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).
ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэньні замірэньня
https://smarturl.click/RA6eb
У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.
«Ілюзіяў варта пазбаўляцца, асабліва прыгожых», — Макс Шчур пра свой новы раман
Паэт, драматург, празаік Макс Шчур выдае новы раман «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». Пагаварылі зь ім пра аўтабіяграфічнасьць і інтымную шчырасьць двухтомніка, любоў і расчараваньне сучаснай Эўропай, беларускае замежнае літаратурнае жыцьцё ды самоту на эміграцыі.
https://smarturl.click/kjkZO
100 беларускіх вершаў пра Вільню. Як праходзіць паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова
У Вільні працягвае працу 13 паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які адкрыўся 14 лютага. Тады стала вядома імя новага ляўрэата Прэміі Міхася Стральцова — гэта беларускі паэт Кастусь Цьвірка. А падзеямі другога дня фэстывалю сталі прэзэнтацыі некалькіх кніг: успамінаў паэткі Ларысу Геніюш, кнігі ўспамінаў пра Алеся Разанава, выданьня пра дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка, анталёгіі беларускай паэзіі, прысьвечанай Вільні, другой па ліку кнігі вершаў Тацяны Нядбай. https://smarturl.click/aJVJq
За год паводле пазоваў пракурораў амаль 1,4 тыс. матэрыялаў прызналі «экстрэмісцкімі»
Паводде пазоваў пракурораў у 2024 годзе 1.399 інфармацыйных матэрыялаў прызнана «экстрэмісцкімі», паведаміў генпракурор Андрэй Швед на пасяджэньні калегіі.
Раней паведамлялася, што за мінулы год органы пракуратуры Менскай вобласьці накіравалі ў суды 450 заяваў аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». https://smarturl.click/ppJpX
У Крамлі непакояцца, што расейцы палічаць Трампа мацнейшым за Пуціна, — Інстытут вывучэньня вайны
Крэмль асьцерагаецца, што грамадзяне Расеі палічаць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа «мацнейшым», чым расейскі лідэр Уладзімір Пуцін, гаворыцца ў новай справаздачы Амэрыканскага інстытута вывучэньня вайны (ISW).
«Крэмль занепакоены тым, што расейская грамадзкасць можа ўспрыняць Трампа як больш „ініцыятыўнага і рашучага“ лідэра, чым Пуцін, і хоча, каб расейскія СМІ падкрэсьлілі, што толькі Пуцін нясе адказнасьць за вынікі перамоваў», — гаворыцца ў дакладзе. https://smarturl.click/710Me
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 15 лютага
Зяленскі ў Мюнхэне акрэсьліў межы эўрапейскай тэрыторыі міру, у склад якой уключыў Беларусь
Беларуская тэма ў Мюнхэне: застаюцца і трывогі, і надзеі. Аналіз Карбалевіча
Час выбраў вас? Чым Лукашэнку так падабаюцца патасныя лёзунгі брэжнеўскай эпохі
«Лупіце трасянкай». Халезін пра тое, як пачаць гаварыць па-беларуску
«Не хачу размаўляць пра грошы». На Бэрлінале адбылася прэм’ера беларускага фільма
Добрыя навіны для тых, хто пакутуе ад хатняга гвалту ў Беларусі? Піша Наста Захарэвіч
Амаль палова заказьніку «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы згарэла за 3 дні
The New York Times: ЗША рыхтуюць угоду з Лукашэнкам аб вызваленьні палітвязьняў узамен на паслабленьне санкцый супраць банкаў і угнаеньняў
Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Усходняй Эўропы Крыстафэр Сьміт сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком КДБ Іванам Церцелем падчас нядаўняга візыту ў Менск, піша амэрыканскае выданьне The New York Times у публікацыі «Хуткая ціхая паездка ў Беларусь сыгналізуе аб павароце ў палітыцы ЗША».
«Пасьля многіх гадоў спробаў ЗША ізаляваць найбліжэйшага саюзьніка Расеі сустрэча з прэзыдэнтам Беларусі сьведчыць пра паляпшэньне стасункаў, даючы надзею на аслабленьне ягоных рэпрэсіяў і яго абдымкаў з Масквой», пішуць аўтары артыкулу Эндру Гігінс і Томас Дапкус. https://smarturl.click/9zVzG