Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Крамлі непакояцца, што расейцы палічаць Трампа мацнейшым за Пуціна, — Інстытут вывучэньня вайны
Крэмль асьцерагаецца, што грамадзяне Расеі палічаць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа «мацнейшым», чым расейскі лідэр Уладзімір Пуцін, гаворыцца ў новай справаздачы Амэрыканскага інстытута вывучэньня вайны (ISW).
«Крэмль занепакоены тым, што расейская грамадзкасць можа ўспрыняць Трампа як больш „ініцыятыўнага і рашучага“ лідэра, чым Пуцін, і хоча, каб расейскія СМІ падкрэсьлілі, што толькі Пуцін нясе адказнасьць за вынікі перамоваў», — гаворыцца ў дакладзе. https://smarturl.click/710Me
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 15 лютага
Зяленскі ў Мюнхэне акрэсьліў межы эўрапейскай тэрыторыі міру, у склад якой уключыў Беларусь
Беларуская тэма ў Мюнхэне: застаюцца і трывогі, і надзеі. Аналіз Карбалевіча
Час выбраў вас? Чым Лукашэнку так падабаюцца патасныя лёзунгі брэжнеўскай эпохі
«Лупіце трасянкай». Халезін пра тое, як пачаць гаварыць па-беларуску
«Не хачу размаўляць пра грошы». На Бэрлінале адбылася прэм’ера беларускага фільма
Добрыя навіны для тых, хто пакутуе ад хатняга гвалту ў Беларусі? Піша Наста Захарэвіч
Амаль палова заказьніку «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы згарэла за 3 дні
The New York Times: ЗША рыхтуюць угоду з Лукашэнкам аб вызваленьні палітвязьняў узамен на паслабленьне санкцый супраць банкаў і угнаеньняў
Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Усходняй Эўропы Крыстафэр Сьміт сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком КДБ Іванам Церцелем падчас нядаўняга візыту ў Менск, піша амэрыканскае выданьне The New York Times у публікацыі «Хуткая ціхая паездка ў Беларусь сыгналізуе аб павароце ў палітыцы ЗША».
«Пасьля многіх гадоў спробаў ЗША ізаляваць найбліжэйшага саюзьніка Расеі сустрэча з прэзыдэнтам Беларусі сьведчыць пра паляпшэньне стасункаў, даючы надзею на аслабленьне ягоных рэпрэсіяў і яго абдымкаў з Масквой», пішуць аўтары артыкулу Эндру Гігінс і Томас Дапкус. https://smarturl.click/9zVzG
Ціханоўская на мюнхэнскай канфэрэнцыі: Вызваленьне палітвязьняў адбываецца праз ціск на рэжым
Вызваленьне палітзьняволеных Андрэя Кузьнечыка, Алены Маўшук, а таксама грамадзяніна ЗША, імя якога не называецца, адбылося дзякуючы «скаардынаваным намаганьням амэрыканскага боку і беларускіх дэмакратычных сілаў».
Пра гэта заявіла лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская падчас дыскусіі на тэму рэпрэсій у рамках Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы. https://smarturl.click/5OmO3
Добрыя навіны для тых, хто пакутуе ад хатняга гвалту ў Беларусі?
Нядаўна стала вядома, што ў Лунінецкім раёне завялі крымінальную справу супраць мужчыны, які сыстэматычна зьбіваў сваю жонку. А незвычайна ў гэтай гісторыі тое, што ўласна для завядзеньня справы не спатрэбілася заява жанчыны. І гэта акурат той падыход, які ўратаваў бы і палегчыў жыцьцё вялізнай колькасьці людзей, якія пакутуюць ад хатняга гвалту. Піша Наста Захарэвіч. https://smarturl.click/baRg6
Зяленскі: Пуцін разглядае Беларусь як проста іншы рэгіён Расеі
Прэзыдэнт Украіны неаднаразова згадваў Беларусь у сваім выступе на асноўнай сэсіі Мюнхэнскай нанфэрэнцы.
«І ў нас ёсьць дакладная выведная інфармацыя, што гэтым летам Расея плянуе адправіць войскі ў Беларусь на падставе вайсковых вучэньняў. Але гэта сапраўды гэтак жа, як яны разгортвалі войскі перад поўнамаштабным уварваньнем ва Ўкраіну тры гады таму. Гэтыя расейскія сілы ў Беларусі для нападу на Украіну? Магчыма. А магчыма, не», — сказаў Зяленскі.
«...Беларусь мяжуе з трыма краінамі NATO. Яна, уласна, стала пляцдармам для расейскіх вайсковых апэрацый. Адпаведна, са слоў Пуціна і Лукашэнкі, Беларусь цяпер прыняла забароненую зброю. Ракеты сярэдняй далёкасьці і нават ядзерную зброю. Пуцін выразна разглядае Беларусь як проста іншы рэгіён Расеі. І мы павінны быць рэалістычнымі, калі хтосьці разгортвае ваенны пляцдарм, мы павінны спытаць, што нам з гэтым рабіць?» — запытаў Зяленскі. https://smarturl.click/xB9pe
«Лупіце трасянкай». Халезін пра тое, як пачаць гаварыць па-беларуску
Апошні выпуск youtube-шоў «Перетрем с Халезиным» з удзелам перакладніка і выдаўца Сяргея Шупы заснавальнік «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін правёў па-беларуску. Першы выпуск на беларускай мове за амаль 80 выпускаў. Пагаварылі з Халезіным пра беларускую мову і беларушчыну. https://smarturl.click/9zVxG
Амаль палова заказьніку «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы згарэла за 3 дні
Свабода атрымала спадарожнікавыя здымкі пажару у рэспубліканскім заказьніку «Простыр» на самай беларуска-ўкраінскай мяжы. Дым ад пажараў на іх зьявіўся 10 лютага. Цягам наступных трох дзён згарэла значная частка гэтай прыродаахоўнай зоны. Зона пажару можа складаць каля 25 квадратных кілямэтраў. Тэрыторыя заказьніку на поўдні прылягае да мяжы з Украінай. https://smarturl.click/RA9bl
💌 Самае цікавае за мінулы тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды! У новым выпуску:
➖ першыя інтэрвію са шчасьлівымі палітвязьнямі, якія раптам апынуліся на волі;
➖ ці зьменшыліся хвалі палітычнага перасьледу ў Беларусі і эміграцыі з краіны;
➖ што далей чакае Ўкраіну і які мір патрэбны Беларусі;
➖ гісторыя польскай доктаркі, якая ніколі не была ў Беларусі, але вывучыла беларускую мову... і шмат што яшчэ!
Падпісвайцеся на нашу рассылку і чытайце эксклюзіўныя матэрыялы ў зручны для вас час! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Дуэт з польска-беларускага памежжа, які сьпявае на падляскай гаворцы, заняў другое месца ў польскім фінале Эўравізіі
Салістка гурту Ніка Юрчук мае сувязі зь Беларусьсю. Яна паходзіць з мястэчка Бельск Падляскі, што за 50 кілямэтрах ад мяжы зь Беларусьсю. Называе сябе «тутэйшай». У школе вучыла беларускую мову. Гаворку вывучыла ў фальклёрным калектыве падляскіх беларусаў «Жэмэрва», дзе сьпявала, грала, танцавала зь дзяцінства. Зь ім шмат разоў езьдзіла ў Беларусь — на Палесьсе.
https://smarturl.click/G62d4
Ляўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Кастусь Цьвірка
Кастусю Цьвірку 91 год, паэт жыве ў Менску. На ўручэньне прэміі ён прыехаць ня змог.
Цьвірка таксама ініцыятар сэрыі «Беларускі кнігазбор». У ёй выйшла 111 тамоў.
https://smarturl.click/RA9a8
❤️ Прысьвяціць раман жонцы, як Уладзімір Караткевіч, або аддаць усё, каб быць побач, як Яўгенія Пфляўмбаўм?
У Дзень усіх закаханых расказваем натхняючыя і трагічныя гісторыі каханьня выбітных беларусаў і беларусак.
У студзені МАЗ прадаў у Расею ўсяго чатыры аўтобусы — у 21 раз менш, чым годам раней
Доля прадукцыі беларускага заводу на расейскім рынку склала 0,6%. Аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў Расеі. Апошні падобны выпадак быў зафіксаваны 13 студзеня ў Ліпецку.
https://smarturl.click/dpDB6
На мяжы з Польшчай урачыста адкрылі адрамантаваны пераход «Бераставіца». Але ёсьць нюанс
Трапіць празь яго ў Польшчу немагчыма.
https://smarturl.click/1dW25
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Без калгасаў і з замежнымі цікавосткамі — якой магла быць Беларусь, калі б плян Прышчэпава спрацаваў (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Частка 2: radio_svaboda/video/7469830461498330423">як малююць Беларусь і беларусаў у замежным кіно
👉🏻 Зь якой валютай Беларусі лепей? radio_svaboda/video/7468735185131982085">Разьбіраемся разам
👉🏻 Ці можа забарона абортаў прывесьці да зьмяншэньня іх колькасьці? radio_svaboda/video/7469105207893331205">Аналізуем факты
👉🏻 Застылае жыцьцё ў натурмортах Івана Хруцкага.radio_svaboda/photo/7469687865765645623"> Углядаемся разам у карціны беларускага мастака
👉🏻 Ці складана пераехаць у беларускую вёску? radio_svaboda/video/7470252147024628998">Расказваем пра нюансы
«Ніякіх рашэньняў па Ўкраіне без Украіны». Што казаў Зяленскі ў другі дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Асноўныя тэзісы
• Краіна мае «ясныя» дадзеныя разьведкі, што Расея плянуе ўвесьці свае войскі ў Беларусь гэтым летам.
• «У гэтым годзе Масква плянуе стварыць 15 новых дывізій, колькасьць якіх дасягне 150 тысяч». Гэта больш, чым нацыянальныя арміі большасьці эўрапейскіх краінаў".
• «Цяпер мы рыхтуем праект пашырэньня нашай Хмяльніцкай АЭС з прыцягненьнем амэрыканскага бізнэсу, у прыватнасьці Westinghouse. «Гэты праект умацуе энэргетычную бясьпеку ня толькі Украіны, але і ўсёй Эўропы».
• «У мінулым годзе мы вырабілі больш за 1,5 мільёна беспілётнікаў розных тыпаў. «Украіна цяпер зьяўляецца сусьветным лідэрам у барацьбе з бесьпілётнікамі».
• «Ніякіх рашэньняў па Ўкраіне без Украіны — ніякіх рашэньняў па Эўропе без Эўропы». Па словах Зяленскага, Украіна ніколі не пагодзіцца на тое, каб дамовы заключаліся за яе сьпіной, бо гэтае правіла павінна дзейнічаць ва ўсёй Эўропе.
• «Давайце будзем шчырымі — зараз мы не можам выключыць магчымасьці таго, што Амэрыка можа сказаць «не» Эўропе па праблемах, якія ёй пагражаюць. Многія лідэры казалі пра тое, што Эўропе патрэбныя ўласныя ўзброеныя сілы — армія Эўропы. Я лічу, што гэты час настаў. «Узброеныя сілы Эўропы павінны быць створаны».
• Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін імкнецца весьці перамовы з ЗША сам-насам. «Пуцін паспрабуе прымусіць прэзыдэнта ЗША стаяць на Краснай плошчы 9 траўня, але не як паважанага лідэра, а як рэквізыт ва ўласнай п’есе».
• «Пытаньне сяброўства Украіны ў NATO я не буду здымаць са стала перамоваў, калі не сяброўства ў NATO, то ўмовы пабудовы іншага NATO ва Ўкраіне». Паводле яго слоў, «самым уплывовым членам NATO выглядае Пуцін, таму што яму належыць вырашальнае слова — каму быць у NATO, а каму не».
Ці сапраўды вячэра мае быць самым сьціплым прыёмам ежы за дзень?
Мала хто ня чуў старую максыму «Сьняданак зьеж сам, абед падзялі зь сябрам, а вячэру аддай ворагу». Але ў наш час дыетолягі ня так адназначна ацэньваюць гэтую параду. Некаторыя сьцьвярджаюць, што для добрага сну і для пахудзеньня важна мець тры паўнавартасныя прыёмы ежы кожны дзень.
Газэта The New York Times сабрала думкі экспэртаў пра патрэбу і пажыўнасьць вячэры. Ці сапраўды яна павінна быць сьціплаю, ці яе наагул варта прапускаць? https://smarturl.click/e5nyk
15 лютага ў віленскім бар-клюбе “Павільёнас” разгорнулася асноўная праграма мерапрыемстываў фэстываля “Вершы на асфальце”.
Читать полностью…«Не хачу размаўляць пра грошы». На Бэрлінале адбылася прэм’ера беларускага фільма
Гэта першы беларускі ігравы поўнамэтражны фільм у конкурсе Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — 14 лютага тут адбылася сусьветная прэм’ера «Лебядзінай песьні Фёдара Азёрава» Юрыя Сямашкі. Рэпартаж Ірэны Кацяловіч. https://smarturl.click/2qxMX
Беларуская тэма ў Мюнхэне: застаюцца і трывогі, і надзеі. Аналіз Валера Карбалевіча
Аналітык Свабоды — пра беларускі кантэкст на Мюнхэнскай канфэрэнцыі:
• Уладзімір Зяленскі зноў загаварыў пра тое, што Расея мае пляны выкарыстаць тэрыторыю Беларусі дзеля ваеннай пагрозы Захаду і Ўкраіне. Ён імкнецца прыцягнуць да гэтай тэмы ўвагу Дональда Трампа.
• Прэзыдэнт Украіны разглядае Беларусь не ў якасьці самастойнага суб’екта, а як аб’ект, інструмэнт у руках Крамля, як расейскую марыянэтку.
• Ня спраўдзіліся прагнозы экспэртаў, што ў замежнай палітыцы новай адміністрацыі ЗША да Беларусі дойдзе справа толькі праз год ці нават пазьней. Трыгерам увагі да Беларусі стала тэма палітвязьняў.
• Меркаваньні наконт таго, што новую адміністрацыю ЗША нібыта не хвалюе тэма дэмакратыі і правоў чалавека ў сьвеце, не адпавядае рэальнасьці. https://smarturl.click/0evM8
Зяленскі ў Мюнхэне акрэсьліў межы эўрапейскай тэрыторыі міру, у склад якой уключыў Беларусь
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, выступаючы 15 лютага на асноўнай сэсіі Мюнхэнскай канфэрэнцыі, прапанаваў стварыць геапалітычную мяжу паміж міжнародным правам і вайной, якая павінна прайсьці па ўсходніх межах Украіны, Беларусі і прыбалтыйскіх краінаў і Фінляндыі.
«Мы гаворым аб гарантыях бясьпекі. Мы лічым, што самае галоўнай бясьпекай для Ўкраіны павінна быць сяброўства ў NATO. Калі не, тады гэта ўмовы, якія дазваляюць нам стварыць яшчэ адно NATO, тут ва Ўкраіне. Таму што ў нейкі момант узьнікне мяжа — рубеж паміж вайной і мірам. Дзе будзе праведзена гэтая мяжа, і наколькі яна будзе трывалая, залежыць ад нас. Я прапаную ўсходнюю мяжу Ўкраіны, Беларусі, балтыйскіх дзяржаваў і Фінляндыі. Гэта мацнейшая мяжа бясьпекі для ўсіх нас у Эўропе. Таму што гэта мяжа, прызнаная міжнародным правам». https://smarturl.click/xB9pe
Ізраіль і ХАМАС абменьваюцца закладнікамі і вязьнямі
Ізраіль і радыкальныя палестынскія групоўкі ў сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. У Ізраіль павінны вярнуцца тры чалавекі, захопленыя 7 кастрычніка 2023 года ў кібуцы Нір-Оз. Сярод іх Аляксандр Труфанаў, у якога акрамя ізраільскага ёсьць і расейскае грамадзянства. Таксама чакаецца вызваленьне Яіра Хорна і Сагі Дэкель-Хена, які мае грамадзянства ЗША. https://smarturl.click/4kaMm
Час выбраў вас? Чым Лукашэнку так падабаюцца патасныя лёзунгі брэжнеўскай эпохі
Фраза, якая на працягу апошняга году гучыць практычна ў кожным публічным выступе Лукашэнкі – “Час выбраў нас!”. Напышлівы патэтычны слоган прыдуманы ня сёньня: ён быў распаўсюджаны ў апошнія гады кіраваньня Брэжнева, калі малады Лукашэнка толькі пачынаў узыходжаньне па партыйнай кар’ернай лесьвіцы. Як і чаму адбылася рэінкарнацыя старога лёзунгу савецкай прапаганды? Піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/vwpZG
Ужо сёньня: гадавіна вываду савецкіх войскаў з Аўганістану
У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.
Таксама ў гэты дзень:
1386 — Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Сьвідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслаў.
1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».
2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.
https://smarturl.click/XyWRQ
У Гомельскай вобласьці расказалі пра радыяцыйную абстаноўку пасьля атакі дрона на ЧАЭС
Аб нападзе «расейскага ўдарнага робата з фугаснай баявой часткай» на ЧАЭС паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, напад адбыўся ў ноч на 14 лютага.
https://smarturl.click/ZyE3Y
Галоўныя падзеі і тэксты пятніцы, 14 лютага
«З сынам я буду знаёміцца ўжо другі раз». Андрэй Кузьнечык пра першы дзень на волі і шок ад новай інфармацыі. ВІДЭА
Міністэрства, аўтобусны парк, хакейны клюб. Як кітайскія аўтобусы выцясьняюць у Беларусі прадукцыю МАЗу
Лукашэнка фактычна ўводзіць элемэнты новай эканамічнай палітыкі, — эканаміст Кавалкін
Расея нанесла ўдар па Чарнобыльскай АЭС, пашкоджаньне атрымаў новы саркафаг над аварыйным блёкам
Экспэрты ААН апублікавалі даклад аб катаваньнях у Беларусі, прызналі некаторыя зь іх злачынствамі супраць чалавечнасьці
«Мы патрабуем вываду расейскіх войскаў з нашай зямлі», — Ціханоўская ў Мюнхэне
Зяленскі заявіў, што хоча абмеркаваць з Трампам пытаньне Беларусі
«Баюся, што па ўсёй Эўропе свабода слова адступае». Што віцэ-прэзыдэнт ЗША Вэнс сказаў у Мюнхэне
«Беларусам у Польшчы раю не карыстацца словам «рухацца». Гісторыя польскай лекаркі, якая вучыць беларускую мову
«Куды коціцца сьвет». Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку
Чаму беларусы сталі есьці менш бульбы?
Паводле прэм’ера Рамана Галоўчанкі — бо сталі багацейшымі. Аднак статыстыка паказвае, што ў краіне істотна зьменшыўся ўраджай бульбы.
Расказваем, што адбылося.
https://smarturl.click/M1gW4
Вэнс паабяцаў, што ЗША прымусяць Маскву спыніць вайну з Украінай і заклікаў Эўропу ўмацоўваць абарону
Віцэ-прэзыдэнт ЗША растлумачыў, што ў яго краіны ёсьць «ваенныя рычагі», якія яны могуць выкарыстоўваць супраць Расеі, і запэўніў, што ён падтрымлівае незалежнасьць і сувэрэнітэт Украіны.
https://smarturl.click/gpXbD
Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку
Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце?
Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, журналістка, касмэтоляг, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга, яе тэма і назва – «Дэйтынг у Нью-Ёрку».
https://www.youtube.com/watch?v=13eLLy3qE_c
Экспэрты ААН апублікавалі даклад аб катаваньнях у Беларусі, прызналі некаторыя зь іх злачынствамі супраць чалавечнасьці
Група экспэртаў заключыла, што «выяўленьне і судовы перасьлед асоб, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека і злачынствах супраць чалавечнасьці, зьяўляецца ключавым фактарам для спыненьня атмасфэры беспакаранасьці і неадʼемнай часткай правасудзьдзя для ахвяр».
https://smarturl.click/mpZWB