radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Што беларусы пачынаюць разумець, калі едуць у Расею

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=L-UVVRuxAlI

У Расеі жывуць некалькі сотняў тысяч беларусаў, сама меней 200 тысяч. Што іх туды вабіць і на што яны там зьвяртаюць увагу? Што іх зьдзіўляе і якія яны бачаць адрозьненьні паміж Беларусьсю і Расеяй?

Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў відэа з сацсетак беларусаў, якія падарожнічаюць па Расеі, і расказвае, на якія галоўныя адрозьненьні яны найперш зьвяртаюць увагу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам BySol

Ад імя службы эвакуацыі фонду BySol беларусам пішуць сілавікі з мэтай даведацца «больш інфармацыі аб супрацоўніцтве з чат-ботам «Беларускі Гаюн», паведаміў Андрэй Стрыжак. Ён нагадаў, што для сувязі з BySol трэба выкарыстоўваць адзіны акаўнт гарачай лініі фонду ў Тэлеграме @help_bysol. Служба эвакуацыі не выкарыстоўвае ботаў у сваёй працы, падкрэсьліў ён.

Стрыжак адзначыў, што створаны сілавікамі фальшывы тэлеграм-канал і бот BySol Тэлеграм пазначыў як фэйкавы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэлегата «Ўсебеларускага народнага сходу» ад Добрушчыны ў другі раз будуць судзіць за хабар

https://smarturl.click/Q1OXw

Былы дырэктар ААТ «Калінінскі», дэпутат, удзельнік «Усебеларускага народнага сходу» ад Добрускага раёну Віктар Байдаў праходзіць абвінавачаным у крымінальнай справе аб перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў і службовай падробцы. Пры гэтым ён знаходзіцца на волі, больш за тое — у студзені яго ўшаноўвалі ў былым калектыве, піша @flagshtok.

У лістападзе 2023 году чыноўнік быў сярод абвінавачаных у карупцыйных артыкулах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Кіева ня могуць дабіцца ад амбасады Беларусі выплаты доўгу за цяпло, нягледзячы на пастанову суду

https://smarturl.click/8EA1a

Шаўчэнкаўскі раённы аддзел Дзяржаўнай выканаўчай службы Кіева адмовіўся выканаць рашэньне суду. Цяпер будзе новы судовы працэс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні

ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/Oy0R2TLpfk0

Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі.

Параўнаем стыль жанчын у дэмакратычных сілах Беларусі і ў атачэньні Лукашэнкі, а таксама адсочым, як мяняецца імідж сусьветных лідэрак, разам з Ганнай Соўсь у праекце Свабоды «Ня толькі жынчыны». Гэта не пра моду, а пра ролі і каштоўнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскі суд у правах чалавека пачаў слуханьні адразу трох спраў мігрантаў, якіх выціскалі з ЭЗ у Беларусь

https://smarturl.click/9z06y

Скаргі згрупаваныя ў тры справы, залежна ад краіны, на дзеяньні якой скардзіліся мігранты. Заяўнікі матывавалі свае звароты ў ЭСПЧ парушэньнямі некалькіх артыкулаў Канвэнцыі аб правах чалавека, у тым ліку на сілавыя вяртаньні ў Беларусь, «якая не зьяўляецца бясьпечнай трэцяй краінай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла новы ракетны ўдар па Ўкраіне. У Кіеве ёсьць загінулыя і параненыя

https://smarturl.click/VDe90

У ноч на 12 лютага расейскія войскі атакавалі мірныя гарады спачатку баявымі і выведнымі дронамі, а ў другой хвалі выкарысталі балістычныя ракеты і кіраваныя авіябомбы.

Найбольш пацярпелі Кіеў і Крывы Рог, Харкаўская і Сумская вобласьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ён быў мужык больш чым хто». Гісторыя загінулага на фронце беларускага снайпэра

https://smarturl.click/5OzBj

«Ён самастойна прымаў рашэньні. І рашэньне ваяваць за Ўкраіну было сьвядомым, абдуманым, а не спантанным, бяз гучных заяваў і крыкаў: „Вось я пайду ваяваць!“. Ён усё рабіў ціха, бяз шуму — зьбіраў на дроны для ўкраінскага войску, купіў сымулятар, каб вучыцца на апэратара дронаў. Сьвядома і самастойна выбраў Трэцюю штурмавую брыгаду, сам зь імі зьвязаўся».


Знаёмая расказала Свабодзе пра загінулага ва Ўкраіне беларуса Аляксандра Новіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кожны пяты беларус наогул ня мае зьберажэньняў празь недахоп грошай, — апытаньне НАН

15% апытаных сярод моладзі, 17,4% людзей, якія працуюць і 23% пэнсіянэраў наогул ня робяць зберажэньняў з прычыны недахопу сродкаў, вынікае з апошняга апытаньня Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі. Па 3,2% моладзі і пэнсіянэраў і 3,1% дарослых, якія працуюць, акрамя таго, што трацяць усе заробленыя грошы, яшчэ дадаткова бяруць крэдыты \ займы:

https://smarturl.click/aJQjY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 лютага

🇺🇦 Ва Ўкраіне ўпершыню праз суд патрабуюць ад Лукашэнкі кампэнсацыі маральнай шкоды за падтрымку агрэсіі Расеі

💸 Урад Беларусі павялічыў тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва

📈 Беларусь працягвае страчваць пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі

👫 «Падрастае пакаленьне, не закранутае 2020 годам». Што адбываецца з хваляй эміграцыі зь Беларусі

👮🏻‍♂️ Не падпісвацца, ня лайкаць, не камэнтаваць. Ці спыніўся палітычны перасьлед у Беларусі пасьля выбараў

🎥 «ПіК Свабоды». Які мір ва Ўкраіне патрэбны Беларусі?

👭 «Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні

⛪️ «Мэта Лукашэнкі — яшчэ больш узмацніць кантроль дзяржавы над царквой», — праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мэта Лукашэнкі — яшчэ больш узмацніць кантроль дзяржавы над царквой», — Аляксандар Шрамко

«Для Лукашэнкі аказалася нечаканасьцю, што царква — гэта ня ўладная „вэртыкаль“», — кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко.


У інтэрвію Свабодзе ён камэнтуе сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі рэлігійных канфэсіяў і тлумачыць, чаму і як праваслаўная царква атрымала ў Беларусі асаблівы статус — вышэйшы, чым у іншых:

https://smarturl.click/z2LRn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Падрастае пакаленьне, не закранутае 2020 годам». Што адбываецца з хваляй эміграцыі зь Беларусі

«Неабароненымі ад свавольства чыноўнікаў адчуваюць сябе 43% рэспандэнтаў. Кожны трэці жыхар Менску думае пра пераезд». Расказваем, што сёньня адбываецца з эміграцыяй зь Беларусі і як яна зьмянілася за апошнія гады:

https://smarturl.click/baVnB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь працягвае страчваць пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі

https://smarturl.click/M1g0x

Беларусь у міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі апусьцілася ў 2024 годзе на 114-е месца сярод 180 краін сьвету (з 98-га месца ў 2023 годзе). Як вынікае з адпаведнай справаздачы, падрыхтаванай арганізацыяй Transparency International за 2023 год, індэкс успрыняцьця карупцыі (CPI) у Беларусі склаў 33 пункты.

У 2022 годзе Беларусь знаходзілася на 91-м месцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» інстаграм Sw@da

Інстаграм польскага музыкі калюмбійскага паходжаньня Sw@da прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі. Звычайна ўлады дзяржавы не тлумачаць, што стала прычынай такога рашэньня.

Што яшчэ трапіла ў «экстрэмісцкі» сьпіс? Глядзіце тут: https://smarturl.click/Da1Jo

Дуэт музыкі Sw@da (на здымку) са сьпявачкай Нікай Юрчук, сцэнічны псэўданім Niczos, зь песьняй на падляскім дыялекце прайшоў у фінальны этап нацыянальнага адбору Польшчы на ​​Эўравізію.

Зь Нікай Юрчук у Свабоды некалькі дзён таму выходзіла інтэрвію.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі павялічыў тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва

https://smarturl.click/O0pVz

Аплата паводле новых тарыфаў будзе разьлічаная ўжо за студзень 2025 году, пра гэта было запісана ва ўказе Лукашэнкі за 30 студзеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вяртаньне Ўкраіны да межаў перад 2014 годам і сяброўства ў NATO — нерэалістычныя мэты, заявіў міністар абароны ЗША

«Мы павінны пачаць з прызнаньня таго, што вяртаньне да межаў Украіны, якія былі да 2014 году, зьяўляецца нерэалістычнай мэтай. Пагоня за гэтай ілюзорнай мэтай толькі падоўжыць вайну і прычыніць яшчэ больш пакутаў», — заявіў міністар абароны ЗША Піт Гэгсэт на сустрэчы з саюзьнікамі ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі.

Гэгсэт таксама сказаў, што не разглядае сяброўства Ўкраіны ў NATO як магчымую частку гарантыяў бясьпекі для Ўкраіны. Паводле яго, гарантамі могуць выступіць войскі эўрапейскіх і неэўрапейскіх краінаў, але не ЗША:

https://smarturl.click/5Oz1p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каб не сутыкаліся лбамі». Лукашэнка думае, чым заняць Усебеларускі народны сход

У красавіку мае адбыцца так званы Ўсебеларускі народны сход (УНС). Лукашэнка чарговы раз выказаў перасьцярогі наконт таго, як упісаць УНС у сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, што рабіць з гэтым інстытутам, як не дапусьціць умяшаньня ім «у кампэтэнцыю іншых дзяржаўных органаў».

Чаго чакаць ад чарговага УНС, разважае Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/AdyoM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

200 эўра на 20 гадоў. Як на Падляшшы спрабуюць уратаваць магілы беларускіх дзеячаў

https://smarturl.click/yq92R

У Беластоку зьбіраюць грошы, каб зьберагчы пахаваньні беларускіх дзеячаў. Тэрмін арэнды магілаў скончыўся, і, калі яго не працягнуць, помнікі могуць прыбраць і пахаваць у гэтым месцы іншых нябожчыкаў.

Ініцыятар збору Аляксей Трубкін расказаў Свабодзе, навошта захоўваць пахаваньні, колькі на гэта трэба грошай і хто з падляскіх беларусаў ёсьць на вядомым фота лідэраў БХД.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Боль і чаканьне Марыны Адамовіч, жонкі палітычнага апанэнта Лукашэнкі

https://smarturl.click/1dW6b

Апошнія два гады Марына Адамовіч ня мела вестак пра свайго мужа, зьняволенага беларускага апазыцыянэра Міколу Статкевіча. Інтэрвію ў яе ў Менску ўзяло агенцтва France-Presse.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль заявіў, што адновіць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, калі ХАМАС ня вызваліць закладнікаў 15 лютага

https://smarturl.click/71mGR

🇮🇱 Паводле кіраўніка ізраільскага ўраду Біньяміна Нэтаньягу, рашэньне выставіць ультыматум прынялі пасьля «ўсебаковага чатырохгадзіннага абмеркаваньня» ў кабінэце міністраў у пытаньнях палітыкі і бясьпекі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Баранавічах судзяць за сарваны чырвона-зялёны сьцяг

31 студзеня ў Баранавічах 34-гадовы мясцовы жыхар сарваў чырвона-зялёны сьцяг з фасаду крамы. Цяпер на яго завялі справу паводле артыкулу аб зьдзеку зь дзяржаўнай сымболікі, паведаміла Генпракуратура.

Перамяшчэньне мужчыны адсачылі па гарадзкіх камэрах назіраньня.

Толькі ў пачатку 2025 году як мінімум траіх чалавек судзілі за зьдзек з чырвона-зялёнага сьцяга. Да Баранавічаў суды адбыліся ў Ваўкавыскім і Жлобінскім раёнах.

А пад спасылкай уласны матэрыял Свабоды пра тое, што беларусы рабілі з чырвона-зялёнай сымболікай летась.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пішчалаўскі замак, дзе заўжды былі вязьні, сваё 200-годзьдзе сустракае пустым

https://smarturl.click/qlJYW

Пішчалаўскі замак (больш вядомы як «Валадарка») сёлета адзначае 200-годзьдзе. Летась усіх вязьняў адтуль перавялі ў новы сьледчы ізалятар у Калядзічах пад Менскам.

У лютым 2025 году звонку Пішчалаўскага замку ў Менску не было заўважана нейкіх будаўнічых работ, побач няма рыштаваньняў ці будаўнічага крану, няма нікага руху вакол будынку. Раней была інфармацыя, што на месцы СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага разьмесьціцца Нацыянальны гістарычны музэй, але прыкмет працаў на замку няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

115 гадоў таму адбылася першая пастаноўка тэатру Ігната Буйніцкага

12 лютага 1910 году ў Вільні прайшла першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру. Імпрэза адбывалася пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні​». Акторы тэатру Буйніцкага выступалі на запрашэньне «Нашай Нівы». Неўзабаве тэатар атрымаў запрашэньне на гастролі.

Больш падзей 12 лютага ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpXYO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў, — даклад

У дакладзе фонду Justice for Journalists і Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае юрыдычныя і эканамічныя інструмэнты для перасьледу беларускіх мэдыя і журналістаў. Паводле БАЖ, цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 41 прадстаўнік мэдыя (на канец 2024 году было 45); з 2020 году каля 400 журналістаў пакінулі Беларусь, астатнія працуюць у падпольлі або пакінулі прафэсію.

Падрабязна пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі:

https://smarturl.click/EekbW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Які мір ва Ўкраіне патрэбны Беларусі?

А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам былога дыплямата, дасьледчыка Цэнтру новых ідэй Паўла Мацукевіча.

https://youtube.com/live/ZLwOimRKFt8

У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:

➖ Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп?
➖ У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне?
➖ Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі?

Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Oy0R2TLpfk0

Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі. Параўнаем стыль жанчын у дэмакратычных сілах Беларусі і ў атачэньні Лукашэнкі, а таксама адсочым, як мяняецца імідж сусьветных лідэрак, разам з Ганнай Соўсь у праекце Свабоды «Ня толькі жанчыны». Гэта не пра моду, а пра ролі і каштоўнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне патрабуюць ад Лукашэнкі кампэнсацыю за падтрымку агрэсіі Расеі

https://smarturl.click/EekDZ

Гэта першы прэцэдэнт пазову супраць Беларусі.

З пачатку расейскай поўнамаштабнай агрэсіі ніводнае прадпрыемства або грамадзянін Украіны не зьвярталіся ў суд па кампэнсацыю маральнай шкоды ад Беларусі і іншых краін, якія дапамагаюць Расеі.

Усе пазовы выстаўляюць толькі расейскай дзяржаве.

На фота зьнішчаны і захоплены Расеяй ўкраінскі горад Бахмут у Данецкай вобласьці, 2023 год

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Судзяць жыхара Магілёва, які адбіваўся ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Яму пагражае прымусовае лячэньне

https://smarturl.click/G62Om

У Магілёўскім абласным судзе 11 лютага 2025 году пачнецца працэс над 62-гадовым жыхаром Магілёва Аляксандрам Кандрычыным. Суд будзе закрыты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы — трэція па колькасьці злачынстваў сярод замежнікаў у Польшчы

https://smarturl.click/xBO6L

Найчасьцей затрымлівалі грамадзянаў Украіны — 9753 чалавекі. Яны значна апярэджваюць грамадзянаў усіх іншых дзяржаў. На другой пазыцыі ў сумным рэйтынгу грамадзяне Грузіі — 1780 чалавек.

А ў чым звычайна вінаватыя беларусы?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бессэнсоўныя праекты выключаць, карысныя ўзмоцняць». Дзяржсакратар ЗША паведаміў, як адрэгулюць замежную дапамогу

https://smarturl.click/z2LmA

Акрамя таго, Марка Рубіё адзначыў, што на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў цэнтры ўвагі будзе вайна ва Ўкраіне.

Читать полностью…
Подписаться на канал