Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Дэлегата «Ўсебеларускага народнага сходу» ад Добрушчыны ў другі раз будуць судзіць за хабар
https://smarturl.click/Q1OXw
Былы дырэктар ААТ «Калінінскі», дэпутат, удзельнік «Усебеларускага народнага сходу» ад Добрускага раёну Віктар Байдаў праходзіць абвінавачаным у крымінальнай справе аб перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў і службовай падробцы. Пры гэтым ён знаходзіцца на волі, больш за тое — у студзені яго ўшаноўвалі ў былым калектыве, піша @flagshtok.
У лістападзе 2023 году чыноўнік быў сярод абвінавачаных у карупцыйных артыкулах.
Улады Кіева ня могуць дабіцца ад амбасады Беларусі выплаты доўгу за цяпло, нягледзячы на пастанову суду
https://smarturl.click/8EA1a
Шаўчэнкаўскі раённы аддзел Дзяржаўнай выканаўчай службы Кіева адмовіўся выканаць рашэньне суду. Цяпер будзе новы судовы працэс.
«Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/Oy0R2TLpfk0
Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі.
Параўнаем стыль жанчын у дэмакратычных сілах Беларусі і ў атачэньні Лукашэнкі, а таксама адсочым, як мяняецца імідж сусьветных лідэрак, разам з Ганнай Соўсь у праекце Свабоды «Ня толькі жынчыны». Гэта не пра моду, а пра ролі і каштоўнасьці.
Эўрапейскі суд у правах чалавека пачаў слуханьні адразу трох спраў мігрантаў, якіх выціскалі з ЭЗ у Беларусь
https://smarturl.click/9z06y
Скаргі згрупаваныя ў тры справы, залежна ад краіны, на дзеяньні якой скардзіліся мігранты. Заяўнікі матывавалі свае звароты ў ЭСПЧ парушэньнямі некалькіх артыкулаў Канвэнцыі аб правах чалавека, у тым ліку на сілавыя вяртаньні ў Беларусь, «якая не зьяўляецца бясьпечнай трэцяй краінай».
Расея нанесла новы ракетны ўдар па Ўкраіне. У Кіеве ёсьць загінулыя і параненыя
https://smarturl.click/VDe90
У ноч на 12 лютага расейскія войскі атакавалі мірныя гарады спачатку баявымі і выведнымі дронамі, а ў другой хвалі выкарысталі балістычныя ракеты і кіраваныя авіябомбы.
Найбольш пацярпелі Кіеў і Крывы Рог, Харкаўская і Сумская вобласьці.
«Ён быў мужык больш чым хто». Гісторыя загінулага на фронце беларускага снайпэра
https://smarturl.click/5OzBj
«Ён самастойна прымаў рашэньні. І рашэньне ваяваць за Ўкраіну было сьвядомым, абдуманым, а не спантанным, бяз гучных заяваў і крыкаў: „Вось я пайду ваяваць!“. Ён усё рабіў ціха, бяз шуму — зьбіраў на дроны для ўкраінскага войску, купіў сымулятар, каб вучыцца на апэратара дронаў. Сьвядома і самастойна выбраў Трэцюю штурмавую брыгаду, сам зь імі зьвязаўся».
Кожны пяты беларус наогул ня мае зьберажэньняў празь недахоп грошай, — апытаньне НАН
15% апытаных сярод моладзі, 17,4% людзей, якія працуюць і 23% пэнсіянэраў наогул ня робяць зберажэньняў з прычыны недахопу сродкаў, вынікае з апошняга апытаньня Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі. Па 3,2% моладзі і пэнсіянэраў і 3,1% дарослых, якія працуюць, акрамя таго, што трацяць усе заробленыя грошы, яшчэ дадаткова бяруць крэдыты \ займы:
https://smarturl.click/aJQjY
Галоўнае за 11 лютага
🇺🇦 Ва Ўкраіне ўпершыню праз суд патрабуюць ад Лукашэнкі кампэнсацыі маральнай шкоды за падтрымку агрэсіі Расеі
💸 Урад Беларусі павялічыў тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва
📈 Беларусь працягвае страчваць пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі
👫 «Падрастае пакаленьне, не закранутае 2020 годам». Што адбываецца з хваляй эміграцыі зь Беларусі
👮🏻♂️ Не падпісвацца, ня лайкаць, не камэнтаваць. Ці спыніўся палітычны перасьлед у Беларусі пасьля выбараў
🎥 «ПіК Свабоды». Які мір ва Ўкраіне патрэбны Беларусі?
👭 «Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні
⛪️ «Мэта Лукашэнкі — яшчэ больш узмацніць кантроль дзяржавы над царквой», — праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко
«Мэта Лукашэнкі — яшчэ больш узмацніць кантроль дзяржавы над царквой», — Аляксандар Шрамко
«Для Лукашэнкі аказалася нечаканасьцю, што царква — гэта ня ўладная „вэртыкаль“», — кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко.
«Падрастае пакаленьне, не закранутае 2020 годам». Што адбываецца з хваляй эміграцыі зь Беларусі
«Неабароненымі ад свавольства чыноўнікаў адчуваюць сябе 43% рэспандэнтаў. Кожны трэці жыхар Менску думае пра пераезд». Расказваем, што сёньня адбываецца з эміграцыяй зь Беларусі і як яна зьмянілася за апошнія гады:
https://smarturl.click/baVnB
Беларусь працягвае страчваць пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі
https://smarturl.click/M1g0x
Беларусь у міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі апусьцілася ў 2024 годзе на 114-е месца сярод 180 краін сьвету (з 98-га месца ў 2023 годзе). Як вынікае з адпаведнай справаздачы, падрыхтаванай арганізацыяй Transparency International за 2023 год, індэкс успрыняцьця карупцыі (CPI) у Беларусі склаў 33 пункты.
У 2022 годзе Беларусь знаходзілася на 91-м месцы.
Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» інстаграм Sw@da
Інстаграм польскага музыкі калюмбійскага паходжаньня Sw@da прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі. Звычайна ўлады дзяржавы не тлумачаць, што стала прычынай такога рашэньня.
Што яшчэ трапіла ў «экстрэмісцкі» сьпіс? Глядзіце тут: https://smarturl.click/Da1Jo
Дуэт музыкі Sw@da (на здымку) са сьпявачкай Нікай Юрчук, сцэнічны псэўданім Niczos, зь песьняй на падляскім дыялекце прайшоў у фінальны этап нацыянальнага адбору Польшчы на Эўравізію.
Зь Нікай Юрчук у Свабоды некалькі дзён таму выходзіла інтэрвію.
Урад Беларусі павялічыў тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва
https://smarturl.click/O0pVz
Аплата паводле новых тарыфаў будзе разьлічаная ўжо за студзень 2025 году, пра гэта было запісана ва ўказе Лукашэнкі за 30 студзеня.
Фонд BySol і выданьне «Флагшток» паведамілі пра зьяўленьне фальшывых старонак і ботаў у тэлеграме
https://smarturl.click/dpD0Q
Людзей, якія ахвяравалі ў фонд BySol, перасьцярог кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак. Ён папрасіў уважліва глядзець на сапраўдны адрас боту.
Рэдакцыя «Флагштоку» паведаміла пра тое, што заўважыла ў тэлеграме «фальшывых ботаў для сувязі» і заклікала чытачоў «пазьбягаць і не актывізаваць іх».
Падобна, яны створаныя спэцслужбамі для дэананімізацыі карыстальнікаў тэлеграму.
11 лютага 1807 году ў Варацэвічах Пінскага павету нарадзіўся Напалеон Орда — беларускі мастак, пісьменьнік, кампазытар і пэдагог. Орда таксама вядомы як паўстанец. Быў адлічаны зь Віленскага ўнівэрсытэту за ўдзел у таемным студэнцкім таварыстве, 15 месяцаў правёў у турме. У часе паўстаньня 1830–31 гадоў камандаваў партызанскім атрадам, атрымаў ордэн Залатога Крыжа і годнасьць капітана паўстанцкай арміі.
Пасьля разгрому паўстаньня Напалеон Орда правёў 24 гады ў Францыі, быў дырэктарам Італьянскай опэры ў Парыжы, але вярнуўся ў родныя Варацэвічы ў 1856-м. Памёр у 1883 годзе. Пахаваны ў фамільным склепе ў Янаве, у цяперашнім Івацэвіцкім раёне.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»:
https://smarturl.click/M1gyb
200 эўра на 20 гадоў. Як на Падляшшы спрабуюць уратаваць магілы беларускіх дзеячаў
https://smarturl.click/yq92R
У Беластоку зьбіраюць грошы, каб зьберагчы пахаваньні беларускіх дзеячаў. Тэрмін арэнды магілаў скончыўся, і, калі яго не працягнуць, помнікі могуць прыбраць і пахаваць у гэтым месцы іншых нябожчыкаў.
Ініцыятар збору Аляксей Трубкін расказаў Свабодзе, навошта захоўваць пахаваньні, колькі на гэта трэба грошай і хто з падляскіх беларусаў ёсьць на вядомым фота лідэраў БХД.
Боль і чаканьне Марыны Адамовіч, жонкі палітычнага апанэнта Лукашэнкі
https://smarturl.click/1dW6b
Апошнія два гады Марына Адамовіч ня мела вестак пра свайго мужа, зьняволенага беларускага апазыцыянэра Міколу Статкевіча. Інтэрвію ў яе ў Менску ўзяло агенцтва France-Presse.
Ізраіль заявіў, што адновіць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, калі ХАМАС ня вызваліць закладнікаў 15 лютага
https://smarturl.click/71mGR
🇮🇱 Паводле кіраўніка ізраільскага ўраду Біньяміна Нэтаньягу, рашэньне выставіць ультыматум прынялі пасьля «ўсебаковага чатырохгадзіннага абмеркаваньня» ў кабінэце міністраў у пытаньнях палітыкі і бясьпекі.
У Баранавічах судзяць за сарваны чырвона-зялёны сьцяг
31 студзеня ў Баранавічах 34-гадовы мясцовы жыхар сарваў чырвона-зялёны сьцяг з фасаду крамы. Цяпер на яго завялі справу паводле артыкулу аб зьдзеку зь дзяржаўнай сымболікі, паведаміла Генпракуратура.
Перамяшчэньне мужчыны адсачылі па гарадзкіх камэрах назіраньня.
Толькі ў пачатку 2025 году як мінімум траіх чалавек судзілі за зьдзек з чырвона-зялёнага сьцяга. Да Баранавічаў суды адбыліся ў Ваўкавыскім і Жлобінскім раёнах.
А пад спасылкай уласны матэрыял Свабоды пра тое, што беларусы рабілі з чырвона-зялёнай сымболікай летась.
Пішчалаўскі замак, дзе заўжды былі вязьні, сваё 200-годзьдзе сустракае пустым
https://smarturl.click/qlJYW
Пішчалаўскі замак (больш вядомы як «Валадарка») сёлета адзначае 200-годзьдзе. Летась усіх вязьняў адтуль перавялі ў новы сьледчы ізалятар у Калядзічах пад Менскам.
У лютым 2025 году звонку Пішчалаўскага замку ў Менску не было заўважана нейкіх будаўнічых работ, побач няма рыштаваньняў ці будаўнічага крану, няма нікага руху вакол будынку. Раней была інфармацыя, што на месцы СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага разьмесьціцца Нацыянальны гістарычны музэй, але прыкмет працаў на замку няма.
115 гадоў таму адбылася першая пастаноўка тэатру Ігната Буйніцкага
12 лютага 1910 году ў Вільні прайшла першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру. Імпрэза адбывалася пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Акторы тэатру Буйніцкага выступалі на запрашэньне «Нашай Нівы». Неўзабаве тэатар атрымаў запрашэньне на гастролі.
Больш падзей 12 лютага ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpXYO
У 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў, — даклад
У дакладзе фонду Justice for Journalists і Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае юрыдычныя і эканамічныя інструмэнты для перасьледу беларускіх мэдыя і журналістаў. Паводле БАЖ, цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 41 прадстаўнік мэдыя (на канец 2024 году было 45); з 2020 году каля 400 журналістаў пакінулі Беларусь, астатнія працуюць у падпольлі або пакінулі прафэсію.
Падрабязна пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі:
https://smarturl.click/EekbW
Які мір ва Ўкраіне патрэбны Беларусі?
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам былога дыплямата, дасьледчыка Цэнтру новых ідэй Паўла Мацукевіча.
https://youtube.com/live/ZLwOimRKFt8
У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:
➖ Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп?
➖ У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне?
➖ Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі?
Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!
«Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Oy0R2TLpfk0
Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі. Параўнаем стыль жанчын у дэмакратычных сілах Беларусі і ў атачэньні Лукашэнкі, а таксама адсочым, як мяняецца імідж сусьветных лідэрак, разам з Ганнай Соўсь у праекце Свабоды «Ня толькі жанчыны». Гэта не пра моду, а пра ролі і каштоўнасьці.
Ва Ўкраіне патрабуюць ад Лукашэнкі кампэнсацыю за падтрымку агрэсіі Расеі
https://smarturl.click/EekDZ
Гэта першы прэцэдэнт пазову супраць Беларусі.
З пачатку расейскай поўнамаштабнай агрэсіі ніводнае прадпрыемства або грамадзянін Украіны не зьвярталіся ў суд па кампэнсацыю маральнай шкоды ад Беларусі і іншых краін, якія дапамагаюць Расеі.
Усе пазовы выстаўляюць толькі расейскай дзяржаве.
На фота зьнішчаны і захоплены Расеяй ўкраінскі горад Бахмут у Данецкай вобласьці, 2023 год
Судзяць жыхара Магілёва, які адбіваўся ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Яму пагражае прымусовае лячэньне
https://smarturl.click/G62Om
У Магілёўскім абласным судзе 11 лютага 2025 году пачнецца працэс над 62-гадовым жыхаром Магілёва Аляксандрам Кандрычыным. Суд будзе закрыты.
Беларусы — трэція па колькасьці злачынстваў сярод замежнікаў у Польшчы
https://smarturl.click/xBO6L
Найчасьцей затрымлівалі грамадзянаў Украіны — 9753 чалавекі. Яны значна апярэджваюць грамадзянаў усіх іншых дзяржаў. На другой пазыцыі ў сумным рэйтынгу грамадзяне Грузіі — 1780 чалавек.
А ў чым звычайна вінаватыя беларусы?
«Бессэнсоўныя праекты выключаць, карысныя ўзмоцняць». Дзяржсакратар ЗША паведаміў, як адрэгулюць замежную дапамогу
https://smarturl.click/z2LmA
Акрамя таго, Марка Рубіё адзначыў, што на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў цэнтры ўвагі будзе вайна ва Ўкраіне.
Не падпісвацца, ня лайкаць, не камэнтаваць. Ці спыніўся палітычны перасьлед пасьля выбараў
https://smarturl.click/2qvLR
«Пасьля першых 15 сутак, а 19-й гадзіне мяне выпусьцілі, але літаральна праз 15 хвілін затрымалі зноў. На наступны дзень быў суд — дадалі яшчэ 10 сутак, таксама за перапосты. Я зразумеў, што гэта можа быць бясконца».
Галоўнае за 10 лютага
📌 Катаваньні, ціск КДБ, карная псыхіятрыя. Абмяркоўваем заявы Паліны Шарэнды-Панасюк разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і галоўнай рэдактаркай “Хартыі-97” Натальляй Радзінай.
📌 «Палітвязень — увесь беларускі народ». Вызваленая з турмы Паліна Шарэнда-Панасюк дала прэс-канфэрэнцыю ў Вільні
📌 5, 10, 15 гадоў. Калі заканчваюцца тэрміны даўнасьці за «экстрэмісцкія» злачынствы
📌 Чатыры гады турмы настаўніцы, тры гады падлетку. Як і каго каралі за фатаграфаваньне расейскай вайсковай тэхнікі
📌 Лукашэнка заявіў, што хоча стварэньня ў Беларусі цэнтраў рыхтаваньня сьвятароў усіх канфэсіяў
📌 Як «чысьціць аўру» там, дзе жывеш. Ліст да менскага сябра пра парадак
📌 Расейскі дрон, абясшкоджаны РЭБ Украіны, прызямліўся каля выканкаму ў Хойніках. Выбуху не было
📌 Прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Мэтсала: Імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў Ціханоўскай