Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Міліцыя страляла па машыне ў Чэрыкаўскім раёне
Паведамляецца, што за рулём знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Магілёва, які ніколі ня меў правоў кіроўцы. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алькаголю ў ягонай крыві. https://smarturl.click/LY4ge
6 спосабаў, якімі алькаголь можа адмоўна ўплываць на здароўе
Зьвесткі мэдыкаў адносна ўжываньня алькаголю супярэчлівыя. Адны дасьледаваньні знаходзяць карысьць ад умеранага ўжываньня сьпіртнога, а іншыя ўсё часьцей кажуць пра яго патэнцыйныя шкоды для здароўя.
Журналістка газэты The New York Times Эліс Кэлаган, якая мае доктарскую ступень у галіне нутрыцыялёгіі, сабрала інфармацыю аб узьдзеяньні алькаголю на стрававальны тракт чалавека. https://smarturl.click/XyWXQ
Пракоп'еў: На пачатку вайны я прапаноўваў украінцам рэйд у Беларусь
Бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў у расказаў амэрыканскаму ваеннаму выданьню 9FortyFive, што на пачатку паўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў 2022 годзе ён прапаноўваў украінскім вайскоўцам арганізаваць рэйд на тэрыторыю Беларусі. Выданьне піша, што прапановы Пракопʼева былі адхіленыя ўкраінскім вайсковым камандаваньнем. https://smarturl.click/4kxYm
Ізраіль вывеў войскі з калідора ў цэнтральнай частцы сэктара Газа
Ізраільская армія завяршыла вывад войскаў з калідора Нецарым у цэнтральнай частцы сэктара Газа, выконваючы ўмовы пагадненьня аб спыненьні агню. Ізраільскія падразьдзяленьні засталіся ў Філадэльфійскім калідоры, разьмешчаным уздоўж мяжы сэктара Газа і Эгіпту. Гэты раён уключае кантрольна-прапускны пункт «Рафах», а таксама буфэрную зону бясьпекі па пэрымэтры сэктара. https://smarturl.click/kj1Gk
Як спадкаемцы «Вагнэра» працягваюць кампанію тэрору ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы
Ад 2018 году сумнавядомая расейская прыватная вайсковая кампанія, раней вядомая як «Вагнэр», адказвае за бясьпеку найвышэйшага кіраўніцтва Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі (ЦАР), а таксама кіруе выгаднымі канцэсіямі па здабычы карысных выкапняў. Вагнэраўцаў вінавацяць у дзясятках злачынстваў, у тым ліку ў зьверскіх забойствах. https://smarturl.click/pp8a6
У Расеі тоне танкер з мазутам
У Ленінградзкай вобласьці Расеі ў порце Усць-Луга тоне танкер з мазутам, паведамляе выданьне «Фонтанка». Паводле зьвестак Baza, на борце знаходзяцца 130 тысяч тон паліва. Крыніцы тэлеграм-каналу сьцьвярджаюць, што ў машынным аддзяленьні судна адбыліся некалькі выбухаў, але «Фонтанка» інфармацыю пакуль не пацьвярджае.
Губэрнатар Ленінградзкай вобласьці заявіў, што адбыўся «тэхнагенны інцыдэнт падчас запуску рухавіка», пашкоджана машыннае аддзяленьне танкера. (На архіўным фота нафтавы тэрмінал у порце Усць-Луга) https://smarturl.click/LY4xl
Беларуска перамагла на маратоне ў Ганконгу
Беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак зь вялікім адрывам апярэдзіла галоўных суперніц на маратоне ў Ганконгу, паведамляе South China Morning Post.
Мазуронак прабегла дыстанцыю за 2 гадзіны 27 хвілінаў. Бягухі з Этыёпіі, якія занялі другое і трэцяе месца, прайгралі ёй больш за хвіліну.
Пасьля выбараў у 2020-м Вольга Мазуронак падпісала ліст вольных спартоўцаў супраць гвалту. У 2023 годзе яна пераехала ў ЗША. https://smarturl.click/RA9Q8
Трамп паведаміў пра размову з Пуціным па тэлефоне. «Ён хоча, каб людзі перасталі паміраць»
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што паразмаўляў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным па тэлефоне. Пра гэта ён сказаў выданьню The New York Post. Дэталяў размовы з Пуціным Трамп не прывёў. Ён сказаў, што расейскаму кіраўніку «сапраўды неабыякавая» гібель людзей на вайне ва Ўкраіне. «Ён хоча, каб людзі перасталі паміраць», — дадаў Трамп.
Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў не пацьвердзіў і не абверг інфармацыю пра тэлефонную гутарку. https://smarturl.click/z2LXE
Два гады няма вестак ад палітвязьняў Міколы Статкевіча і Максіма Знака
Зь 9 лютага 2023 году палітзьняволенага палітыка Мікалая Статкевіча і юрыста Максіма Знака ўтрымліваюць бяз сувязі з роднымі і вонкавым сьветам — у так званым рэжыме інкамунікада. Статкевіча затрымалі яшчэ 31 траўня 2020 году, Знака — 9 верасьня таго ж году. У калёніях іх рэгулярна зьмяшчаюць у штрафны ізалятар і ПКТ.
Падрабязьней: https://smarturl.click/ZyEeY
9 лютага — гадавіна прэм'ераў першай беларускай опэры «Ідылія» і камэдыі Купалы «Паўлінка»
9 лютага 1852 году ў Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры. Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка. Двухактовая камэдыя-опэра мела назву «Сялянка» або «Вясковая ідылія». Героі ўпершыню сьпявалі па-беларуску.
А ў 1913 годзе ў Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка». (👆🏻На фота — «Паўлінка» ў Купалаўскім, 2010 год)
Пра іншыя падзеі 9 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/opBqn
Ахвярамі абстрэлаў ва Ўкраіне і Расеі летась сталі 2600 мірных жыхароў, больш за 14 тысяч параненыя, — CIT
Згодна з падлікамі расьсьледніцкай групы Conflict Intelligence Team, толькі летась 1915 мірных жыхароў (сярод іх 81 дзіця) загінулі ў выніку абстрэлаў на падкантрольных Украіне тэрыторыях, яшчэ 452 чалавекі (у т.л. 20 дзяцей) — на тэрыторыі Ўкраіны, падкантрольнай Расеі. У Расеі ад абстрэлў загінулі 233 чалавекі, сярод іх 14 дзяцей.
Раненьні і траўмы ў Расеі летась атрымалі больш за 1600 чалавек, ва Ўкраіне — больш за 12 500 (у т. л. больш за 2300 — на акупаваных Расеяй тэрыторыях). Пры гэтым дасьледчыкі не ўлічвалі ўдары, відавочна нанесеныя па ваенных аб’ектах, нават калі ў іх выніку гінулі цывільныя:
https://smarturl.click/EekE4
У Беларусі прапанавалі аўтаматычна сьпісваць штрафы з рахункаў кіроўцаў за парушэньне ПДР, — законапраект
Міністэрства юстыцыі падрыхтавала законапраект, які можа зьмяніць працэдуру спагнаньня штрафаў за парушэньні правілаў дарожнага руху, зафіксаваныя з дапамогай камэраў фотафіксацыі. Калі яго прымуць, штрафы за такія парушэньні змогуць сьпісваць аўтаматычна з банкаўскіх рахункаў кіроўцаў:
https://smarturl.click/mpZLB
Сярод зьвестак, якія ўцяклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў Тэлеграм
Стваральнік праекту Антон Матолька пацьвердзіў гэтую інфармацыю @mediazona_by. Унікальны ID прысвойваецца карыстальніку пры стварэньні акаўнту. Па гэтым нумары можна даведацца сьпіс адкрытых чатаў, у якіх удзельнічае карыстальнік, гісторыю перайменаваньня акаўнту і тэлефонны нумар, калі ён ня быў схаваны ў наладах:
/channel/mediazona_by
Па-беларуску выйшла чацьвёртая кніга з сэрыі пра Гары Потэра
Сёньня ў продаж паступіла чацьвёртая кніга з сэрыі ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову — «Гары Потэр і Келіх агню». Раней выдавецтву «Янушкевіч» удалося заключыць новы кантракт з брытанскімі праваўладальнікамі, нягледзячы на ўсе цяжкасьці. У Беларусь кнігу не дасылаюць:
https://smarturl.click/w9oLb
Палітвязьня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»
Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у зьняволеньні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені 2024 году яму дадалі да 8 гадоў пазбаўленьня волі яшчэ 2 гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі).
Для адбыцьця тэрміна палітвязьня перавялі ў ваўкавыскую калёнію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі на яго завялі другую запар справу па ч. 2 арт. 411 КК. Суд пачнецца 20 лютага:
https://smarturl.click/LY4dj
Асноўнае за 9 лютага
📌 «Джэймз Бонд – унутры краіны, зьмены адбудуцца ўнутры Беларусі». Як працуе адукацыйны праект «Нацыя лідэраў»
📌 Зьміцер Дзядзенка: «Зь Беларусі я выехаў, але яе паветра ня выдыхнуў»
📌 Пракоп'еў: На пачатку вайны я прапаноўваў украінцам рэйд у Беларусь
📌 Краіны Балтыі пасьпяхова падключыліся да эўрапейскай энэргасыстэмы
📌 Трамп паведаміў пра размову з Пуціным па тэлефоне. «Ён хоча, каб людзі перасталі паміраць»
📌 Беларуска перамагла на маратоне ў Ганконгу
📌 Як спадкаемцы «Вагнэра» працягваюць кампанію тэрору ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы
📌 Опэра па-беларуску: моўны ТЭСТ
Амэрыканскія экспэрты заявілі пра крытычныя праблемы з аплікацыяй DeepSeek і раяць усім яе выдаліць
Паводле экспэртаў кампаніі NowSecure, аплікацыя зьбірае прыватныя зьвесткі пра карыстальнікаў і без шыфраваньня перасылае гэта на сэрвэры кітайскай карпарацыі ByteDance, якая валодае сацыяльнай сеткай TikTok і лічыцца зьвязанай з кітайскімі ўладамі. https://smarturl.click/jkwLz
Краіны Балтыі пасьпяхова падключыліся да эўрапейскай энэргасыстэмы
Краіны Балтыі ўдзень 9 лютага пасьпяхова падключыліся да адзінай энэргасыстэмы кантынэнтальнай Эўропы. Гэта адбылося пасьля таго, як напярэдадні Літва, Латвія і Эстонія адключыліся ад энэргетычнай сыстэмы Расеі і Беларусі. https://smarturl.click/8EAY7
Чаму імавернасьць падзеньня разбуральнага астэроіда на Зямлю ў 2032 годзе расьце (і зьмяншаецца)
Ад сьнежня астраномы ўважліва вывучаюць, ці сутыкнецца зь Зямлёй праз 8 гадоў астэроід даўжынёй прыблізна ад 40 да 100 мэтраў і з патэнцыйнай разбуральнай сілай, блізкай да ядзернай бомбы. Навукоўцы з амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA і з Эўропы тлумачаць, як яны разьлічваюць імавернасьць падзеньня на Зямлю астэроіда 2024 YR4 і чаму пакуль рана хвалявацца. https://smarturl.click/Q1O70
Опэра па-беларуску: моўны ТЭСТ
Сёньня Дзень беларускай опэры. 9 лютага 1852 году ў Менску адбылася прэм’ера камічнай опэры Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Пра повязі нацыянальнай опэры зь беларускай мовай і літаратурай — моўна-музычны ТЭСТ. https://smarturl.click/aJQAg
Што пастаўлена на кон на выбарах у Косаве
Для Косава парлямэнцкія выбары 9 лютага — гэта значна больш, чым проста выбар новага ўраду. Калі дзейны прэм’ер-міністар Косава Альбін Курці пераможа на гэтых выбарах, гэта можа азначаць, што Косава апынецца ў яшчэ большай ізаляцыі, чым раней. Калі ж ён прайграе на выбарах, Косава можа ўбачыць вялізныя перамены. https://smarturl.click/jkwyd
Суд у ЗША абмежаваў дэпартамэнту Ілана Маска доступ да сыстэмы дзяржаўнага фінансаваньня
Фэдэральны судзьдзя абмежаваў нядаўна створанаму ў ЗША Дэпартамэнту дзяржаўнай эфэктыўнасьці (DOGE), які ўзначальвае Ілан Маск, доступ да сыстэмы дзяржаўных плацяжоў.
Сыстэма зьмяшчае ўсе зьвесткі аб дзяржаўным фінансаваньні, у тым ліку асабістыя зьвесткі мільёнаў амэрыканцаў, якія атрымліваюць дапамогу або страхавыя выплаты. У пастанове суду пазначана, што доступ DOGE да зьвестак грамадзян і кампаній можа нанесьці ім непапраўную шкоду. https://smarturl.click/0eq27
«Джэймз Бонд — унутры краіны, зьмены адбудуцца ўнутры Беларусі»
Адукацыйны праект «Нацыя лідэраў» быў створаны ў 2021 годзе. Свабода пагутарыла як з аўтарамі праекту, так і з выкладчыкамі пра тое, чаму ў цяжкія часы патрэбная адукацыя і чым адукацыя ў «Нацыі лідэраў» адрозьніваецца ад таго, як рыхтуюць чыноўнікаў у Беларусі. https://smarturl.click/M1gz4
Зьміцер Дзядзенка: «Зь Беларусі я выехаў, але яе паветра ня выдыхнуў»
Літаратар і журналіст Зьміцер Дзядзенка нядаўна выехаў зь Беларусі. Пагаварылі зь ім аб прычынах ад’езду, жыцьці і творчасьці ва ўмовах дыктатуры, немагчымасьці выдавацца на радзіме, новай кнізе, аршанскім дзіцячым каралеўстве, насьледаваньні Караткевічу ды іншым:
https://smarturl.click/kj1o4
Роўна 215 гадоў таму, 9 лютага, нарадзіўся беларускі мастак Іван Хруцкі
Ён увайшоў у гісторыю сусьветнага жывапісу як адзін з клясыкаў акадэмічнага натурморта і першы, хто ўвёў гэты жанр у беларускае мастацтва. Сёньня творы Івана Хруцкага можна адшукаць у Беларусі, Расеі, Фінляндыі, Польшчы, Італіі і ў прыватных калекцыях па ўсім сьвеце. Большую частку жыцьця ён правёў у сваім маёнтку Захарнічы пад Полацкам, дзе і пісаў тыя самыя знакамітыя натурморты.
Прапануем разам паўглядацца ў неверагодныя дэталі ягоных карцін, якія сёньня выглядаюць амаль як фотарэалізм.
Толькі чвэрць прыватных пансіянатаў у Беларусі змаглі атрымаць ліцэнзію
На цяперашні момант толькі 6 прыватных сацыяльных пансіянатаў у Беларусі змаглі атрымаць ліцэнзію на працу.
Раней, у верасьні 2024 году, 11 з 35 прыватных пансіянатаў не прайшлі праверкі Мінпрацы і былі зачыненыя або прыпынілі сваю дзейнасьць самастойна. Таксама ў Беларусі каля 90 дзяржаўных сацыяльных пансіянатаў, але пастаяльцы ад іх мякка кажучы не ў захапленьні, расказвалі раней Свабодзе:
https://smarturl.click/W3qeX
Як уладам ратаваць дэмаграфічную сытуацыю
Улады Беларусі зноў хвалююцца і кажуць, што трэба стабілізаваць колькасьць насельніцтва. Відаць, зараз створаць яшчэ парачку працоўных групаў па стратэгічным разьвіцьці, напішуць некалькі праграмных палажэньняў і прыдумаюць ды расьпішуць бюджэт на рэалізацыю напрамку. Тэма важная і — галоўнае — пэрспэктыўная.
Разважае Наста Захарэвіч: https://smarturl.click/Da1gn
Міжнародная плятформа па адказнасьці для Беларусі перадала ў Гаагу матэрыялы супраць рэжыму Лукашэнкі
Міжнародная плятформа па прыцягненьню вінаватых да адказнасьці для Беларусі (IAPB) перадала ў канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суду доказы і юрыдычны аналіз для папярэдняга вывучэньня пытаньня аб тым, ці валодае суд юрысдыкцыяй для расьсьледаваньня і перасьледу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасьці з боку рэжыму ў Беларусі:
https://smarturl.click/JDJy7
Як дэлегацыя Беларусі справаздачылася ў ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў жаночай дыскрымінацыі і што адбываецца ў рэальнасьці
6 лютага беларуская дзяржаўная дэлегацыя выступіла са справаздачай у Камітэце ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын, які дзейнічае ў рамках Рады правоў чалавека ААН. Сярод іншага, сябры Камітэту тройчы спыталі ў прадстаўніцы Беларусі пра сытуацыю з палітзьняволенымі жанчынамі — ніводнага разу ўцямнага адказу не прагучала.
Разам з праваабаронцай Настай Базар мы параўналі тэзісы справаздач уладаў і грамадзянскай супольнасьці:
https://smarturl.click/baVzl
Краіны Балтыі адключылі свае электрасеткі ад расейскай энэргасыстэмы, каб далучыцца да эўрапейскай
«Цяпер мы пазбаўляем Расею магчымасьці выкарыстоўваць энэргасыстэму ў якасьці інструмэнта геапалітычнага шантажу», — заявіў AFP міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас.
Пасьля адключэньня ад расейскай энэргасеткі краіны Балтыі каля 24 гадзінаў будуць працаваць у так званым «ізаляваным рэжыме», каб праверыць сваю частату або ўзроўні магутнасьці, а потым інтэгруюцца ў эўрапейскую электрасетку. Улады краінаў Балтыі папярэдзілі пра патэнцыйныя рызыкі і правакацыі:
https://smarturl.click/kj13o