Толькі чвэрць прыватных пансіянатаў у Беларусі змаглі атрымаць ліцэнзію
На цяперашні момант толькі 6 прыватных сацыяльных пансіянатаў у Беларусі змаглі атрымаць ліцэнзію на працу.
Раней, у верасьні 2024 году, 11 з 35 прыватных пансіянатаў не прайшлі праверкі Мінпрацы і былі зачыненыя або прыпынілі сваю дзейнасьць самастойна. Таксама ў Беларусі каля 90 дзяржаўных сацыяльных пансіянатаў, але пастаяльцы ад іх мякка кажучы не ў захапленьні, расказвалі раней Свабодзе:
https://smarturl.click/W3qeX
Як уладам ратаваць дэмаграфічную сытуацыю
Улады Беларусі зноў хвалююцца і кажуць, што трэба стабілізаваць колькасьць насельніцтва. Відаць, зараз створаць яшчэ парачку працоўных групаў па стратэгічным разьвіцьці, напішуць некалькі праграмных палажэньняў і прыдумаюць ды расьпішуць бюджэт на рэалізацыю напрамку. Тэма важная і — галоўнае — пэрспэктыўная.
Разважае Наста Захарэвіч: https://smarturl.click/Da1gn
Міжнародная плятформа па адказнасьці для Беларусі перадала ў Гаагу матэрыялы супраць рэжыму Лукашэнкі
Міжнародная плятформа па прыцягненьню вінаватых да адказнасьці для Беларусі (IAPB) перадала ў канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суду доказы і юрыдычны аналіз для папярэдняга вывучэньня пытаньня аб тым, ці валодае суд юрысдыкцыяй для расьсьледаваньня і перасьледу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасьці з боку рэжыму ў Беларусі:
https://smarturl.click/JDJy7
Як дэлегацыя Беларусі справаздачылася ў ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў жаночай дыскрымінацыі і што адбываецца ў рэальнасьці
6 лютага беларуская дзяржаўная дэлегацыя выступіла са справаздачай у Камітэце ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын, які дзейнічае ў рамках Рады правоў чалавека ААН. Сярод іншага, сябры Камітэту тройчы спыталі ў прадстаўніцы Беларусі пра сытуацыю з палітзьняволенымі жанчынамі — ніводнага разу ўцямнага адказу не прагучала.
Разам з праваабаронцай Настай Базар мы параўналі тэзісы справаздач уладаў і грамадзянскай супольнасьці:
https://smarturl.click/baVzl
Краіны Балтыі адключылі свае электрасеткі ад расейскай энэргасыстэмы, каб далучыцца да эўрапейскай
«Цяпер мы пазбаўляем Расею магчымасьці выкарыстоўваць энэргасыстэму ў якасьці інструмэнта геапалітычнага шантажу», — заявіў AFP міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас.
Пасьля адключэньня ад расейскай энэргасеткі краіны Балтыі каля 24 гадзінаў будуць працаваць у так званым «ізаляваным рэжыме», каб праверыць сваю частату або ўзроўні магутнасьці, а потым інтэгруюцца ў эўрапейскую электрасетку. Улады краінаў Балтыі папярэдзілі пра патэнцыйныя рызыкі і правакацыі:
https://smarturl.click/kj13o
💌 Галоўнае за тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды
➖ Як на беларусаў паўплываюць новыя законы Трампа?
➖ Ці страціла Беларусь ваенны сувэрэнітэт?
➖ Што далей з «Пашпартам Новай Беларусі»?
➖ Чаму ўлады хочуць замяніць усе замежныя назвы і шыльды? Пра гэта і шмат пра што яшчэ ў новай рассылцы.
Падпісвайцеся і атрымлівайце штосуботу падборку самага цікавага і важнага за тыдзень! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Зяленскі Трампу: «Давайце заключым угоду»
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падчас інтэрвію агенцтву Reuters паказаў некалі засакрэчаную мапу вялізных радовішчаў рэдказямельных і іншых важных мінэралаў, што было часткай спробы схіліць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа надаць дапамогу ў абмен на гэтыя радовішчы.
Украінскі лідэр адзначыў, што яму неабходна асабіста сустрэцца з Трампам перад сустрэчай прэзыдэнта ЗША з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, «інакш гэта будзе выглядаць як дыялёг пра Ўкраіну без Украіны». Трамп заявіў 7 лютага, што «імаверна» сустрэнецца зь Зяленскім на наступным тыдні. https://smarturl.click/gpXqA
Асноўнае за 7 лютага
📌 Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» спыняе працу
📌 Хроніка перасьледу: зьявілася інфармацыя пра першыя затрыманьні пасьля ўзлому чат-боту «Беларускага Гаюна»
📌 «ПіК Свабоды»: Фаварыт Лукашэнкі. Зяленскі пра Беларусь. Чаму вызваляюць палітвязьняў
📌 Праваабаронцы паведамілі, што палітвязьням не даходзяць грашовыя пераводы. Распыталі пра гэта сваякоў
📌 Пазьняк: Вызваленьне Шарэнды-Панасюк — сыгнал для Захаду, трэба пачынаць перамовы
📌 Ці сапраўды ўзрасла пагроза ўцягваньня Беларусі ў вайну? Што стаіць за заявай Зяленскага
📌 Мутная вада сусьветных пераменаў — спрыяльнае асяродзьдзе для Лукашэнкі, — Яраслаў Раманчук
📌 «Гэта будзе каштаваць вялікіх грошай». Навошта ў Беларусі зьбіраюцца прыбраць з вуліц ангельскамоўныя шыльды
📌 Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве. ФОТА
📌 Пасол Украіны для асаблівых даручэньняў па Беларусі Ігар Кізім пайшоў у адстаўку
📌 Прычэпам за Расеяй. Як новае мыта Эўразьвязу на сельгаспрадукцыю і ўгнаеньні адаб’ецца на Беларусі
📌 Associated Press: Беларускія дэмакратычныя сілы страчваюць ладную частку фінансаваньня праз замарожваньне амэрыканскай дапамогі
📌 Латыскі мульцік намінавалі на «Оскар». Крытык і мультыплікатар расказваюць, ці можа тое самае адбыцца зь беларускім
«Стан для культуры агулам нялёгкі, а анімацыя заўжды была больш дробным кавалачкам кінаіндустрыі». Што цяпер зь беларускай анімацыяй і чаго не хапае, каб стварыць стужку ўзроўню «Плыні», намінаванай на «Оскар». https://smarturl.click/LY4zM
Читать полностью…Польскі дыплямат: пасьля сьмерці Макея ўлады таемна прыцягнулі незалежных экспэртаў з Эўропы
Былы часовы павераны пасольства Польшчы ў Менску Марцін Вайцяхоўскі напісаў кнігу пра сваю працу ў Беларусі. У ёй дыплямат згадаў пра сьмерць былога міністра замежных справаў Уладзімера Макея і падзеі пасьля яе. https://smarturl.click/Da10Z
Ці сапраўды ўзрасла пагроза ўцягваньня Беларусі ў вайну? Што стаіць за заявай Зяленскага
Незалежна ад таго, ці спраўдзяцца прагнозы Ўладзіміра Зяленскага, усё больш заўважнае ўцягваньне Беларусі ў расейскія мілітарысцкія пляны адбываецца, піша Валер Карбалевіч. У значнай ступені страчаны ваенны сувэрэнітэт краіны. Гэта назіраюць суседзі Беларусі — і робяць адпаведныя высновы. https://smarturl.click/B6jm0
Ігар Кізім: пытаньне легалізацыі беларусаў-добраахвотнікаў — наша ганьба
Перад заявай пра сваю адстаўку, Ігар Кізім прызнаў вялікія недахопы ўкраінскай міграцыйнай палітыкі. Ён мяркуе, што Ўкраіне час выкарыстаць досьвед Польшчы і Літвы ў пытаньні легалізацыі грамадзян Беларусі, у якіх заканчваецца тэрмін дзеяньня пашпартоў.
«Беларусы — гэта найбольшая этнічная група ў шэрагах Узброеных сіл Украіны. Як толькі яны падпісваюць кантракт з УСУ і далучаюцца да аднаго зь беларускіх фармаваньняў, у Беларусі іх аўтаматычна прызнаюць тэрарыстамі. А калі ў гэтых людзей заканчваецца тэрмін дзеяньня пашпарта, зь якім яны ўехалі ва Ўкраіну, для яго прадаўжэньня трэба ісьці ў беларускае консульства. Яно тут не працуе, бо няма пасольства», — так Кізім патлумачыў цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца беларусы, якія ваююць за свабоду Ўкраіны.
Падрабязьней: https://smarturl.click/3kEd8
У васьмі беларускіх банках зьявіліся новаўвядзеньні ў працы з кліентамі
На 1 лютага 2025-га ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк. Якія зьмены падрыхтавалі восем зь іх? Пра гэта чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/RA9vJ
Двух беларусаў асудзілі да 12 і 23 гадоў калёніі нібыта за падрыхтоўку дывэрсіі на Стаўпеччыне
Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку суд прызнаў вінаватымі ў тым ліку ў «падрыхтоўцы на акт тэрарызму» і «здрадзе дзяржаве» — ім прызначылі 23 і 12 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна і буйныя штрафы.
https://smarturl.click/O0pQe
Мутная вада сусьветных пераменаў — спрыяльнае асяродзьдзе для Лукашэнкі, — Яраслаў Раманчук
Эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, якія зьмены адбываюцца ў сусьветнай эканоміцы ў выніку гандлёвых войнаў і прагназуе, як на гэтыя зьмены можа рэагаваць афіцыйны Менск.
https://smarturl.click/RA91J
У Беларусі прапанавалі аўтаматычна сьпісваць штрафы з рахункаў кіроўцаў за парушэньне ПДР, — законапраект
Міністэрства юстыцыі падрыхтавала законапраект, які можа зьмяніць працэдуру спагнаньня штрафаў за парушэньні правілаў дарожнага руху, зафіксаваныя з дапамогай камэраў фотафіксацыі. Калі яго прымуць, штрафы за такія парушэньні змогуць сьпісваць аўтаматычна з банкаўскіх рахункаў кіроўцаў:
https://smarturl.click/mpZLB
Сярод зьвестак, якія ўцяклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў Тэлеграм
Стваральнік праекту Антон Матолька пацьвердзіў гэтую інфармацыю @mediazona_by. Унікальны ID прысвойваецца карыстальніку пры стварэньні акаўнту. Па гэтым нумары можна даведацца сьпіс адкрытых чатаў, у якіх удзельнічае карыстальнік, гісторыю перайменаваньня акаўнту і тэлефонны нумар, калі ён ня быў схаваны ў наладах:
/channel/mediazona_by
Па-беларуску выйшла чацьвёртая кніга з сэрыі пра Гары Потэра
Сёньня ў продаж паступіла чацьвёртая кніга з сэрыі ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову — «Гары Потэр і Келіх агню». Раней выдавецтву «Янушкевіч» удалося заключыць новы кантракт з брытанскімі праваўладальнікамі, нягледзячы на ўсе цяжкасьці. У Беларусь кнігу не дасылаюць:
https://smarturl.click/w9oLb
Палітвязьня Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»
Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у зьняволеньні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені 2024 году яму дадалі да 8 гадоў пазбаўленьня волі яшчэ 2 гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі).
Для адбыцьця тэрміна палітвязьня перавялі ў ваўкавыскую калёнію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі на яго завялі другую запар справу па ч. 2 арт. 411 КК. Суд пачнецца 20 лютага:
https://smarturl.click/LY4dj
Шанец на палітычную адлігу. Калі Лукашэнка вымушаны будзе пайсьці на лібэралізацыю
Стомленыя ад вайны, штодзённага страху, бытавой неўладкаванасьці і прапаганды нянавісьці, людзі чакаюць палітычных перамен. Заканчэньне вайны ва Ўкраіне можа адкрыць такія магчымасьці і для расейцаў, і для беларусаў, лічыць Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/baVj7
8 лютага — дзень народзінаў пісьменьніка Івана Мележа
8 лютага 1921 году ў вёcцы Глiнiшчы Xoйнiцкaгa paёну нарадзіўся Іван Мележ — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі (1972), аўтар знакамітай трылёгіі «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, сьнежань»). 20 нечаканых фактаў пра Івана Мележа
Пра іншыя падзеі 8 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9z07O
Беларусь страціла ваенны сувэрэнітэт?
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі кажа пра ўцягваньне Беларусі ў вайну не як пра імавернасьць, а як пра непазьбежнасьць і разглядае Беларусь не як самастойны суб’ект, а як аб’ект, інструмэнт у руках Крамля. Упершыню за 30 год прэзыдэнцтва Лукашэнка абвясьціў пра стварэньне камісіі, якая павінна ўнесьці прапановы наконт фармаваньня новага складу ўраду.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. https://youtu.be/l37pm_Ca64U?si=rPlmtvRBmYwsvEgD
Фаварыт Лукашэнкі. Зяленскі пра Беларусь. Чаму вызваляюць палітвязьняў
У жывым эфіры “ПіКа Свабоды” мы падсумоўваем важныя падзеі тыдня. Што можа хавацца за заявамі Лукашэнкі пра новы ўрад і павелічэньне паўнамоцтваў вэртыкалі? Ці ўцягне сёлета Расея ў вайну Беларусь, як заявіў днямі Уладзімер Зяленскі? Хто насамрэч уплывае на вызваленьне палітвязьняў?
Госьці эфіру: Арцём Брухан (Народнае Антыкрызіснае Ўпраўленьне), Міхайла Самусь (украінскі вайсковы экспэрт) і Андрэй Стрыжак (BySol). https://youtube.com/live/jZ_-flzUXp4
Дзьвюма трацінамі чалавецтва кіруюць мужчыны, старэйшыя за 70 гадоў, — BILD
Ва ўсім сьвеце ўсё больш палітычнай улады аказваецца ў руках мужчынаў сталага веку: ЗША, Расея, Кітай, Індыя, Іран. З прыкладна 8 мільярдаў жыхароў Зямлі 5.4 мільярды чалавек, гэта значыць 67,5%, знаходзіцца пад уладай мужчынаў, старэйшых за 70 гадоў. Такую статыстыку прыводзіць нямецкае выданьне BILD. (На фота 2018 году найстарэйшы цяпер кіраўнік дзяржавы ў сьвеце, прэзыдэнт Камэруну Поль Бія, 1933 году нараджэньня). https://smarturl.click/vwpOv
Праваабаронцы паведамілі, што палітвязьням не даходзяць грашовыя пераводы. Распыталі пра гэта сваякоў
Ці сапраўды «Белпошта» мае нейкія «чорныя сьпісы» палітвязьняў, каму нельга рабіць пераводы, спраўдзіць пакуль немагчыма. Але выявілася, што праблемы зь пераводам грошай палітвязьням ёсьць. https://smarturl.click/YzvGV
Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што спыняе работу
У паведамленьні не называюцца прычыны спыненьня дзейнасьці гэтага праекту. 5 лютага стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька паведаміў аб узломе боту і папярэдзіў грамадзян, якія адсылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, што могуць іх ідэнтыфікаваць, пра пагрозу іхняй бясьпецы. 7 лютага стала вядома аб першых затрыманьнях інфарматараў «Беларускага Гаюна». https://smarturl.click/kj1R2
Пасол Украіны ў асаблівых даручэньнях па Беларусі Ігар Кізім пайшоў у адстаўку
«Сёньня выключна па асабістых прычынах я вырашыў звольніцца з дыпляматычнай службы і пайсьці на „заслужаны адпачынак“. У кожнага чалавека надыходзіць момант, калі разумееш, што ўзрост бярэ сваё і нельга аддавацца сваёй справе на сто працэнтаў. І працаваць па-іншаму я не магу, і нават у цяперашніх умовах лічу гэта несправядлівым у адносінах да службы, якой прысьвяціў амаль усё сваё жыцьцё».
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа і інфаграфікі на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Культавае месца для менчукоў і гасьцей сталіцы: кароткая гісторыя Камароўкі (гл. відэа вышэй)
👉🏻 У Беларусь вернецца мапа Радзівілаў 1631 году, radio_svaboda/video/7466087096487365893">яе выкупіла ініцыятыва Maldzis: расказваем падрабязна
👉🏻 Амэрыканская дапамога для Беларусі. radio_svaboda/video/7467606191275871493">Як ЗША дапамагалі беларусам у цяжкі пэрыяд 1922-1923 гадоў
👉🏻 Расказваем пра пашпарт БНР, radio_svaboda/video/7467935023602093317">які многія краіны прызнавалі легітымным прынамсі да 1921 году
👉🏻 Беларускія падлеткі ў эміграцыі стварылі беларускамоўны музычны гурт. radio_svaboda/video/7466915626326494470">Паслухалі, пра што яны сьпяваюць
👉🏻 Як паказваюць Беларусь і беларусаў у замежным кіно. radio_svaboda/video/7468328517260872965">Паглядзелі і расказваем
Грамадзянін Беларусі, які ваяваў за Расею, ня можа звольніцца з расейскай арміі па заканчэньні кантракту
Грамадзянін Беларусі паскардзіўся, што ня можа атрымаць і расейскія выплаты за раненьне ў вайне з Украінай.
https://smarturl.click/B6jDj
У Кіеве скончылася пахаваньне Марыі Зайцавай, якая загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.
Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.