Відэаблогер Макар Валынкін выдаў кнігу пра беларускую моладзь пасьля 2020 году
«Мне здавалася, што шлях пісьменьніка больш складаны: ты пішаш «у стол», публікуесься ў нейкіх часопісах, выдаеш кнігу за свой кошт. А я трапіў у найлепшае беларускае выдавецтва: маё імя стаіць побач з Джонам Толкінам, Джоан Роўлінг, Альгердам Бахарэвічам».
Здарэньне ў Ашмянах — хлопчыка траўмавала футбольная брама
11-гадовы школьнік павіс на папярочцы брамы ў час гульні з аднагодкамі ў спартовай школе. Брама ўпала на хлопца і траўмавала яго. Ён шпіталізаваны. Сьледчы камітэт заявіў, што завёў крымінальную справу і апублікаваў відэа з камэры відэаназіраньня. Усе абставіны расьсьледуюцца.
Праваабаронцы паведамілі пра самагубства вязьня калёніі «Віцьба-3»
Гэта 50-гадовы грамадзян Расеі, асуджаны паводле «наркатычнага» артыкулу на 16 гадоў зьняволеньня.
Улады пра самагубства дагэтуль маўчаць.
https://smarturl.click/e5dBD
У Жлобінскім раёне ад выбуху загінулі тры чалавекі
Увечары 2 лютага ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёну грымнуў выбух. Загінулі тры чалавекі, яшчэ двое зь цяжкімі траўмамі трапілі ў лякарню.
https://smarturl.click/RAjzD
105 гадоў таму памёр Антон Шабуня, палітык, адзін зь лідэраў БСГ
3 лютага 1920 году памёр Антон Шабуня, палітык, адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ.) Падпольная мянушка Фама. На сваёй кватэры па цяперашняй вуліцы Інтэрнацыянальнай у Менску і ў фальварку каля Пухавічаў ладзіў кансьпірацыйныя сустрэчы. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мянчук», якое выдавала і распаўсюджвала беларускія кнігі.
https://smarturl.click/l5a1m
Пятро Парашэнка: «выбары ва Ўкраіне цяпер — гэта забойства адзінства»
Палітык лічыць, што новыя выбары ў краіне могуць быць вельмі шкоднымі, пакуль ідзе вайна супраць Расеі.
https://smarturl.click/mpmkB
Беластоцкія беларусы зьбіраюць грошы на захаваньне магіл выбітных суродзічаў у горадзе
На праваслаўных могілках Усіх Сьвятых спачываюць асобы, якія прысьвяцілі сваё жыцьцё беларускай справе — захаваньню мовы, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасьці, піша «Грамадзкая ініцыятыва па ахове магіл беларускіх дзеячаў у Беластоку».
Сярод магілаў, на захаваньне якіх патрэбныя грошы, пахаваньні Лявона і Сяргея Богушаў, Кастуся Кіслага. Агулам гаворка пра чатыры магілы, у якіх пахаваныя дзевяць чалавек.
Чым вядомыя гэтыя людзі і колькі грошай трэба?
https://smarturl.click/xBj2Z
Каля беларускай мяжы застрэліўся польскі жаўнер
Прычыны самагубства пакуль не вядомыя. Трагедыя здарылася ўначы.
https://smarturl.click/qlVX0
На Падляшшы ўшанавалі герояў Паўстаньня 1963-64 гг.
1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў паўстаньня. Удзельнікі выступілі пешым маршам з Гарадку у бок вёскі Страшава, па дарозе ўшанавалі памяць Міколы Дзямідава і Аляксея Карпюка, а затым аўтапрабегам накіраваліся ў Мастаўляны, дзе нарадзіўся Каліноўскі.
Разам зь пешым маршам адлегласьць склала 26 кілямэтраў — менавіта столькі гадоў пражыў беларускі нацыянальны герой.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/jkx0k
Ці добра вы ведаеце гісторыю тэрытарыяльных набыткаў і страт Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ
Адкажыце на пытаньні нашага тэсту, праверце сябе.
https://smarturl.click/W32lA
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага
2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальны герой Беларусі.
Іншыя падзеі 2 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
https://www.svaboda.org/a/33299654.html
У Сэрбіі пратэстуюць тысячы людзей. Студэнты перакрылі ўсе масты праз Дунай
Раней студэнты сваімі пратэстамі ўжо дабіліся таго, што прэм’ер-міністар Сэрбіі Мілаш Вучэвіч пайшоў у адстаўку, але кажуць, што спыняцца не зьбіраюцца.
Чаму яны пратэстуюць.
https://smarturl.click/xBj7Z
ЗША абвясьцілі пра ўзмацненьне жорсткасьці палітыкі адносна Кубы
Дзярждэпартамэнт абвясьціў аб адмене шэрагу рашэньняў папярэдняй адміністрацыі прэзыдэнта і ўзмацненьні жорсткасьці палітыкі ў дачыненьні да Кубы.
Адміністрацыя Байдэна раней выключыла Кубу са сьпісу дзяржаў-спонсараў тэрарызму.
https://smarturl.click/xBj7n
Расея нанесла ўдары па ўкраінскіх гарадах: ёсьць загінулыя і параненыя. ФОТА
У Палтаве ракета трапіла ў жылы дом, разбурыўшы пад'езд з 1-га па 5-ы паверхі. Паводле наяўных дадзеных, загінулі 7 чалавек, 14 атрымалі раненьні, у тым ліку трое дзяцей.
Атака таксама нанесла страты ў Запароскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай і Кіеўскай абласьцях.
ФОТА https://smarturl.click/67lJg
Ватыкан расказаў пра сваё бачаньне плюсаў і мінусаў штучнага інтэлекту
Сьвяты Пасад апублікаваў грунтоўны дакумэнт Antiqua et nova («Старое і новае»), які закранае асноўныя аспэкты ўзаемадзеяньня паміж чалавекам і штучным інтэлектам (АІ).
У ім падкрэсьліваецца, што АІ павінен заставацца выключна інструмэнтам, які дапамагае чалавеку, а не замяняе яго.
Што канкрэтна непакоіць Ватыкан?
https://smarturl.click/kjzly
ЦВК агучыла афіцыйныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў
Канчатковыя вынікі ад ЦВК:
Аляксандар Лукашэнка — 5 136 293 галасоў (86,82%)
Сяргей Сыранкоў — 189 740 галасоў
Алег Гайдукевіч — 119 272 галасоў
Ганна Канапацкая — 109 760 галасоў
Аляксандар Хіжняк — 102 789 галасоў
❗️Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Перад выбарамі адбываліся масавыя запалохваньні, затрыманьні, у краіне за кратамі застаецца больш за тысячу палітвязьняў.
Вынесьлі завочны вырак эканамісту Данэйку, у тым ліку за «змову з мэтай захопу улады»
Эканаміста Паўла Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў калёніі ў «справе Каардынацыйнай рады».
https://smarturl.click/RAjpD
Жэст адчаю і непрымірымасьці. Пра што сьведчаць растаптаныя сьцягі
У сеціве разгарэлася дыскусія вакол таго факту, што ў Вільні на беларускай акцыі ўдзельнікі патапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу. Думкі ў дыскусіі падзяліліся на супрацьлеглыя: камусьці такі ўчынак «эстэтычна непрымальны», хтосьці, наадварот, за тое, каб «культываваць нянавісьць»...
У кожным разе гаворка ідзе пра сымбалічны жэст і, каб даць яму ацэнку, трэба зразумець гэтую сымболіку: што яна значыць, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/1dlao
«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненьне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА
«У нас амаль уся аўдыторыя ў Беларусі, а калі прадпрымальнік зь Беларусі разьмесьціць у нас рэкляму, ягонаму бізнэсу будзе канец на наступны дзень». Як прыпыненьне фінансаваньня ЗША паўплывала на беларускія мэдыя і НДА і ці змогуць яны безь яго існаваць.
https://smarturl.click/Yz8WM
Галоўнае за 2 лютага
📌Як у нераце. Украінскі салдат расказаў, як перажыў 80 жудасных дзён на перадавой на Данбасе
📌Ці добра вы ведаеце гісторыю тэрытарыяльных набыткаў і страт Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ
📌Трамп павысіў мыты для Канады, Мэксікі і Кітаю. Названыя краіны адрэагавалі
📌Беларусы сталі радзей здымаць грошы з карткі
📌Беластоцкія беларусы зьбіраюць грошы на захаваньне магіл выбітных суродзічаў у горадзе
📌Экс-прэзыдэнт Украіны Парашэнка выступіў супраць новых выбараў у час вайны
У Грузіі прынялі закон аб крымінальнай адказнасьці за блякаваньне дарог. На пратэстах адбыліся затрыманьні
У момант, калі пачаліся затрыманьні грамадзян, участак дарогі быў часткова заняты міліцыяй, грамадзяне займалі толькі адну паласу.
https://smarturl.click/vwXkQ
Намесьнік губэрнатара расейскага Прымор’я загінуў на вайне супраць Украіны
Віцэ-губэрнатар Прыморскага краю Расеі Сяргей Яфрэмаў, які ў жніўні 2024 году паўторна пайшоў ваяваць супраць Украіны, загінуў на фронце.
https://smarturl.click/M1DRo
У Беларусі рэзка вырасла доля безнаяўных разьлікаў
Паводле статыстыкі Нацбанку, з агульнай колькасьці апэрацый з банкаўскімі карткамі толькі 4,3% зьвязаныя з гатоўкай. З 2020 году доля такіх апэрацый зьменшылася ўдвая.
https://smarturl.click/LYRVM
Трамп павысіў мыты для Канады, Мэксікі і Кітаю. Названыя краіны адрэагавалі
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канаду, Мэксіку і Кітай, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегальнай іміграцыі і наркотыкаў.
https://smarturl.click/Q1ylq
Як у нераце. Украінскі салдат расказаў, як перажыў 80 жудасных дзён на перадавой на Данбасе
Малады ўкраінскі салдат Уладзіслаў правёў некалькі дзён бязь ежы і вады, адбіваючы расейскія напады на бязьлюдныя пазыцыі ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.
https://smarturl.click/op0Dn
Дональд Трамп заявіў аб удары па «аб’ектах тэрарыстаў» у Самалі
«Пасланьне ISIS і ўсім астатнім, хто хоча напасьці на амэрыканцаў, абвяшчае: «Мы знойдзем вас і забʼем!», — напісаў Трамп.
Шэф Пэнтагона Піт Хэгсэт удакладніў, што авіяўдары наносіліся па баевіках у гарах Голіс. Ён падкрэсьліў, што рашэньне было прынята ў каардынацыі з фэдэральным урадам Самалі.
https://smarturl.click/RAjB9
Што трэба ведаць пра новы штам COVID-19, яго сымптомы і лячэньне
Амэрыканская газэта The New York Times піша, што на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў фіксуецца новы варыянт COVID-19 пад назвай XEC. У краіне рэзка вырасла колькасьць шпіталізацыяй і сьмерцяў.
Пра зьяўленьне XEC у Беларусі было абвешчана ў кастрычніку 2024 году. Вось што трэба ведаць пра гэты варыянт каранавірусу.
https://smarturl.click/9zl4j
Польшча ня ўпусьціла малдаўскага блогера, які вяртаўся з сустрэчы з Лукашэнкам
Габрэыл Кэлін вяртаўся з прэс-канфэрэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам аўтобусам Берасьце-Варшава. Але мусіў вярнуцца назад у Беларусь.
https://smarturl.click/vwX9R
Урад Бэльгіі ўзначаліць прыхільнік большай незалежнасьці Фляндрыі
Пасьля амаль васьмімесячных перамоваў у Бэльгіі ўдалося сфармаваць кіроўную кааліцыю.
Кааліцыю ўпершыню ўзначаліць правая партыя N-VA. Прэм’ер-міністрам новага ўрада стане 54-гадовы Барт Дэ Вэвэр.
N-VA выступае за большую незалежнасьць Фляндрыі, галяндзкамоўнай часткі Бэльгіі, і настойвае на тым, каб яна і Валёнія, франкамоўная частка, існавалі як канфэдэратыўныя дзяржавы.
https://smarturl.click/LYRjW
Белстат расказаў, колькі беларусаў давярае яго статыстыцы. Дасьледаваньне рабілі самі
Пераконваць у дакладнасьці сваіх дадзеных Белстату даводзіцца нават Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, якая часта карыстаецца іншымі зьвесткамі, пішучы пра Беларусь.
Пасьля 2020 года Белстат адмовіўся ад публікацыі многіх дадзеных, у тым пра нараджальнасьць, сьмяротнасьць, гандлёвы абарот з шэрагам краінаў.
https://smarturl.click/jkxYj