radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп павысіў мыты для Канады, Мэксікі і Кітаю. Названыя краіны адрэагавалі

Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канаду, Мэксіку і Кітай, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегальнай іміграцыі і наркотыкаў.

https://smarturl.click/Q1ylq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як у нераце. Украінскі салдат расказаў, як перажыў 80 жудасных дзён на перадавой на Данбасе

Малады ўкраінскі салдат Уладзіслаў правёў некалькі дзён бязь ежы і вады, адбіваючы расейскія напады на бязьлюдныя пазыцыі ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.

https://smarturl.click/op0Dn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп заявіў аб удары па «аб’ектах тэрарыстаў» у Самалі

«Пасланьне ISIS і ўсім астатнім, хто хоча напасьці на амэрыканцаў, абвяшчае: «Мы знойдзем вас і забʼем!», — напісаў Трамп.

Шэф Пэнтагона Піт Хэгсэт удакладніў, што авіяўдары наносіліся па баевіках у гарах Голіс. Ён падкрэсьліў, што рашэньне было прынята ў каардынацыі з фэдэральным урадам Самалі.

https://smarturl.click/RAjB9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што трэба ведаць пра новы штам COVID-19, яго сымптомы і лячэньне

Амэрыканская газэта The New York Times піша, што на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў фіксуецца новы варыянт COVID-19 пад назвай XEC. У краіне рэзка вырасла колькасьць шпіталізацыяй і сьмерцяў.

Пра зьяўленьне XEC у Беларусі было абвешчана ў кастрычніку 2024 году. Вось што трэба ведаць пра гэты варыянт каранавірусу.

https://smarturl.click/9zl4j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча ня ўпусьціла малдаўскага блогера, які вяртаўся з сустрэчы з Лукашэнкам

Габрэыл Кэлін вяртаўся з прэс-канфэрэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам аўтобусам Берасьце-Варшава. Але мусіў вярнуцца назад у Беларусь.

https://smarturl.click/vwX9R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Бэльгіі ўзначаліць прыхільнік большай незалежнасьці Фляндрыі

Пасьля амаль васьмімесячных перамоваў у Бэльгіі ўдалося сфармаваць кіроўную кааліцыю.

Кааліцыю ўпершыню ўзначаліць правая партыя N-VA. Прэм’ер-міністрам новага ўрада стане 54-гадовы Барт Дэ Вэвэр.

N-VA выступае за большую незалежнасьць Фляндрыі, галяндзкамоўнай часткі Бэльгіі, і настойвае на тым, каб яна і Валёнія, франкамоўная частка, існавалі як канфэдэратыўныя дзяржавы.

https://smarturl.click/LYRjW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белстат расказаў, колькі беларусаў давярае яго статыстыцы. Дасьледаваньне рабілі самі

Пераконваць у дакладнасьці сваіх дадзеных Белстату даводзіцца нават Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, якая часта карыстаецца іншымі зьвесткамі, пішучы пра Беларусь.

Пасьля 2020 года Белстат адмовіўся ад публікацыі многіх дадзеных, у тым пра нараджальнасьць, сьмяротнасьць, гандлёвы абарот з шэрагам краінаў.

https://smarturl.click/jkxYj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

1 лютага 1863 года Каліноўскі стварыў першы ўрад новай Беларусі. Чаму гэта здарылася

Падзею, якая адбылася ў Вільні 1 лютага 1863 году, можна сьмела называць гістарычным цудам. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.

«Літва» ня толькі аддзялялася ад Расейскай імпэрыі, але ў пэўнай ступені і ад Польшчы, абвяшчаючы сябе самакіраванай часткай былой Рэчы Паспалітай. І цудам было тое, што «Літва» ў разуменьні віленскіх паўстанцаў ужо складалася зь дзьвюх раўнапраўных частак — уласна Літвы і Беларусі.

Піша Сяргей Абламейка.

https://smarturl.click/4EAw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Натальля Радзіна паведаміла пра вызваленьне Паліны Шарэнды-Панасюк

«Здавалася, яе ніколі не адпусьцяць, яе турэмны тэрмін увесь час падаўжаўся, ціск у турме не слабеў, але цуд адбыўся! Дзякуй усім, хто дапамагаў дамагчыся гэтага. Дзякуй усім за падтрымку і салідарнасьць!» - напісала рэдактарка Хартыі’97 у сваім Фэйсбуку.

23 траўня 2024 году Паліна Шарэнда-Панасюк мелася выйсьці на волю пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня ў 2,5 года і двух дадатковых тэрмінаў па 1 годзе, дабаўленых судом нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Філядэльфіі каля гандлёвага цэнтру разьбіўся невялікі самалёт

На борце было чатыры чальцы экіпажу, адно дзіця і суправаджаючая яго асоба.

Катастрофа адбылася пасьля сутыкненьня на гэтым тыдні самалёта рэйса American Airlines 5342 і верталёта арміі ЗША Black Hawk над Вашынгтонам. У выніку крушэньня загінула 67 чалавек. Гэта была самая сьмяротная авіякатастрофа ў ЗША з 2009 года.

https://smarturl.click/kjz4y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня гадавіна стварэньня першага ўраду Беларусі

1 лютага 1863 году — Кастусь Каліноўскі (гэта ягоны партрэт аўтарства Алеся Пушкіна) абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

Пра іншыя падзеі 1 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W32x6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бундэстаг Нямеччыны адхіліў законапраект аб абмежаваньні міграцыі

Бундэстаг Нямеччыны выказаўся супраць радыкальнага ўзмацненьня жорсткасьці міграцыйнага заканадаўства.

Сёньня законапраект атрымаў падтрымку 338 дэпутатаў. У той жа час 350 дэпутатаў прагаласавалі супраць, пяць заканадаўцаў устрымаліся. https://smarturl.click/O0n28

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да выбараў Лукашэнка падняў пэнсіі, а пасьля выбараў падвысіў камуналку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У чым фішка Канады і як яна збудаваная

Што значыць быць канадцам і на чым збудаваная канадзкая ідэнтычнасьць? Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на станаўленьне канадзкай дзяржавы? Чым Канада адрозьніваецца ад ЗША і ці хацелі б канадцы аб’яднацца са Злучанымі штатамі? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае Вольга Яноўская, якая 26 год жыве ў Канадзе і мае ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі. https://youtu.be/9tfSaz822To

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Армэніі Пашыньян: «Мой дыялёг з Лукашэнкам завершаны»

Аб адсутнасьці тэмаў для размовы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на прэс-канфэрэнцыі 31 студзеня ў Ерэване.

Паводле слоў Лукашэнкі, выказаных ім 26 студзеня, у вайне Азербайджану і Армэніі віна ляжыць на Ерэване, Лукашэнка тады сказаў, што кіраўнік армянскага ўраду нібыта ў сваіх заявах прызнаў тэрытарыяльныя прэтэнзіі Баку, калі мог гэтага і не рабіць. https://smarturl.click/op0yM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю тэрытарыяльных набыткаў і страт Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

Адкажыце на пытаньні нашага тэсту, праверце сябе.

https://smarturl.click/W32lA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага

2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальны герой Беларусі.

Іншыя падзеі 2 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

https://www.svaboda.org/a/33299654.html

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сэрбіі пратэстуюць тысячы людзей. Студэнты перакрылі ўсе масты праз Дунай

Раней студэнты сваімі пратэстамі ўжо дабіліся таго, што прэм’ер-міністар Сэрбіі Мілаш Вучэвіч пайшоў у адстаўку, але кажуць, што спыняцца не зьбіраюцца.

Чаму яны пратэстуюць.

https://smarturl.click/xBj7Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША абвясьцілі пра ўзмацненьне жорсткасьці палітыкі адносна Кубы

Дзярждэпартамэнт абвясьціў аб адмене шэрагу рашэньняў папярэдняй адміністрацыі прэзыдэнта і ўзмацненьні жорсткасьці палітыкі ў дачыненьні да Кубы.

Адміністрацыя Байдэна раней выключыла Кубу са сьпісу дзяржаў-спонсараў тэрарызму.

https://smarturl.click/xBj7n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла ўдары па ўкраінскіх гарадах: ёсьць загінулыя і параненыя. ФОТА

У Палтаве ракета трапіла ў жылы дом, разбурыўшы пад'езд з 1-га па 5-ы паверхі. Паводле наяўных дадзеных, загінулі 7 чалавек, 14 атрымалі раненьні, у тым ліку трое дзяцей.

Атака таксама нанесла страты ў Запароскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай і Кіеўскай абласьцях.

ФОТА https://smarturl.click/67lJg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ватыкан расказаў пра сваё бачаньне плюсаў і мінусаў штучнага інтэлекту

Сьвяты Пасад апублікаваў грунтоўны дакумэнт Antiqua et nova («Старое і новае»), які закранае асноўныя аспэкты ўзаемадзеяньня паміж чалавекам і штучным інтэлектам (АІ).

У ім падкрэсьліваецца, што АІ павінен заставацца выключна інструмэнтам, які дапамагае чалавеку, а не замяняе яго.

Што канкрэтна непакоіць Ватыкан?

https://smarturl.click/kjzly

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ISW расказаў, чаму малаімаверна, што Пуцін скончыць вайну ва Украіне ў бліжэйшы час

Расейскае ваеннае камандаваньне прадэманстравала, што яно гатовае ўдзельнічаць у апэрацыях, якія могуць працягвацца ад шасьці да дзевяці месяцаў. Яно, верагодна, зыходзіць з таго, што Уладзімір Пуцін ня мае намеру спыняць вайну ва Украіне ў бліжэйшай будучыні.

Дэталі апошняй справаздачы Амэрыканскага інстытута вывучэньня вайны.

https://smarturl.click/xBjxn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У трох абласьцях Беларусі ўвялі збор за перасячэньне мяжы на аўтамабілі. Але не для ўсіх

Збор за перасячэньне мяжы на аўтатранспарце ўводзяць з 1 лютага ў трох абласьцях Беларусі – Берасьцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай.

Стаўка збору складае адну базавую велічыню – 42 рублі, за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасьці пасажыраў.

Прадугледжаныя некаторыя выключэньні.

https://smarturl.click/ba9YL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым Лукашэнку вабіць дынастычны транзыт улады

Чым часьцей Лукашэнка запэўнівае ў тым, што ягоныя сыны «наеліся прэзыдэнцтва» і што «нават у страшным сьне ня могуць уявіць сябе на ягоным месцы», тым большая верагоднасьць таго, што менавіта дынастычную перадачу ўлады ён рыхтуе беларусам.

https://smarturl.click/ZyJVq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Галоўнае за тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды

Сёньня падводзім вынікі выбараў-2025 у Беларусі і глядзім, чаго чакаць далей; гутарым зь вядомымі беларусамі і расказваем гісторыі тых, хто натхняе; выкрываем фэйкі і шмат што яшчэ! Падпісвайцеся на нашу рассылку і будзьце заўжды ў курсе галоўных падзей! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША ад 1 лютага ўвядуць мыта ў дачыненьні да Канады, Мэксыкі і Кітаю

«Прэзыдэнт заўтра ўвядзе 25-адсоткавы тарыф на Мэксыку, 25-адсоткавы тарыф на Канаду і 10-адсоткавы тарыф на Кітай», — паведаміла прэсавая сакратарка адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Кэралайн Лівіт. Калі Канада адкажа падвышэньнем свайго мыта, як яна і абяцала, гэта будзе гандлёвай вайной, якая можа азначаць рост цэнаў і страту працоўных месцаў, піша агенцтва Reuters. https://smarturl.click/M1DbE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 31 студзеня

📌 Падаткі, пэнсіі, дапамога на дзяцей, візы. Што зьменіцца для беларусаў з 1 лютага?

📌 Марныя надзеі. Што адбываецца зь міжнароднай легітымнасьцю Лукашэнкі пасьля выбараў

📌 38 дзяржаваў-чальцоў АБСЭ прынялі супольны дакумэнт з ацэнкай выбараў у Беларусі. ЗША зрабілі асобную заяву

📌 Ціханоўская расказала, якой бачыць сваю ролю пасьля выбараў у Беларусі

📌 «Апытаньне ва ўмовах фактычнага палону». Што думаюць былыя вязьні пра турэмныя анкеты

📌 Ініцыятыва Maldzis выкупіла Радзівілаўскую мапу XVII стагодзьдзя

📌 «Тады межаў яшчэ не было». Ручнік, зьвязаны зь Беларусьсю, унесьлі ў сьпіс нематэрыяльных каштоўнасьцяў Польшчы

📌 Песьні пра каханьне, жыцьцё і выгараньне. Расказваем пра падлеткавы беларускі гурт з Уроцлава

📌 Як Кітай падсілкоўвае расейскую ваенную машыну. Расьсьледаваньне Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа

📌 «Куды коціцца сьвет». У чым фішка Канады і як яна збудаваная

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

38 дзяржаваў-чальцоў АБСЭ прынялі супольны дакумэнт з ацэнкай выбараў у Беларусі. Прадстаўніца ЗША зрабіла асобную заяву

Дзяржавы-удзельніцы нефармальнай групы АБСЭ «Сябры дэмакратычнай Беларусі» падрыхтавалі і прынялі дакумэнт з ацэнкай апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. У ім гаворыцца, што выбары ў Беларусі 26 студзеня сёлета не былі свабоднымі і не адпавядалі стандартам АБСЭ. https://smarturl.click/mpmJQ Прадстаўніца ЗША пры АБСЭ зрабіла асобную заяву https://smarturl.click/nyAG4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем, што цяпер вядома пра авіякатастрофу ў Вашынгтоне, дзе 29 студзеня пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам. На борце самалёту знаходзіліся 64 чалавекі, у тым ліку вядомыя фігурысты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржсакратар ЗША выказаўся пра патрэбу саступак у магчымых перамовах Украіны і Расеі

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што вайна Расеі супраць Украіны ня скончыцца дасягненьнем «максымалісцкіх мэтаў» бакоў. Рубіё сказаў, што вайну трэба скончыць шляхам перамоваў і, паводле яго слоў, «гэта будзе праца жорсткай дыпляматыі».

Дзяржсакратар таксама заявіў, што тое, што зрабіў Пуцін ва Ўкраіне, «жудаснае», у той жа час указаўшы на «несумленнасьць» ЗША, бо тыя «прымусілі людзей паверыць, што Ўкраіна можа ня проста перамагчы Расею, але, ведаеце, зьнішчыць яе, вярнуць яе да таго, як сьвет выглядаў у 2012 ці 2014 гадах, да таго, як расейцы захапілі Крым». https://smarturl.click/gpW0a

Читать полностью…
Подписаться на канал