Расказваем, што цяпер вядома пра авіякатастрофу ў Вашынгтоне, дзе 29 студзеня пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам. На борце самалёту знаходзіліся 64 чалавекі, у тым ліку вядомыя фігурысты.
Читать полностью…Дзяржсакратар ЗША выказаўся пра патрэбу саступак у магчымых перамовах Украіны і Расеі
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што вайна Расеі супраць Украіны ня скончыцца дасягненьнем «максымалісцкіх мэтаў» бакоў. Рубіё сказаў, што вайну трэба скончыць шляхам перамоваў і, паводле яго слоў, «гэта будзе праца жорсткай дыпляматыі».
Дзяржсакратар таксама заявіў, што тое, што зрабіў Пуцін ва Ўкраіне, «жудаснае», у той жа час указаўшы на «несумленнасьць» ЗША, бо тыя «прымусілі людзей паверыць, што Ўкраіна можа ня проста перамагчы Расею, але, ведаеце, зьнішчыць яе, вярнуць яе да таго, як сьвет выглядаў у 2012 ці 2014 гадах, да таго, як расейцы захапілі Крым». https://smarturl.click/gpW0a
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа і інфаграфікі на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Адкуль узялася «Пагоня»? Каротка расказваем гісторыю герба (гл. відэа вышэй)
👉🏻 «Наша Белараша»: radio_svaboda/video/7463942345013071110">тлумачым, што гэта такое і адкуль узялося
👉🏻 У доме актора Джэка Нікалсана вісіць карціна мастака зь Беларусі. radio_svaboda/video/7463509112622501126">Расказваем пра Хаіма Суціна
👉🏻 «Лукашэнку ў шрэдар». radio_svaboda/video/7464315003932347654">Як прайшлі акцыі беларусаў замежжа ў дзень выбараў
👉🏻 Даведаліся, што цяпер зь беларусам, radio_svaboda/video/7465040133398514950">які намаляваў у Варшаве неадназначнае графіці з Іланам Маскам
👉🏻 Ці абмяжуюць у Беларусі аборты ўсьлед за Расеяй? radio_svaboda/video/7465383200861310214">Разьбіраемся разам з экспэртамі
👉🏻 Мэдсястра ў раённай лякарні, двое дзяцей. radio_svaboda/video/7464639259580910854">Расказваем пра жанчыну з Лоева, якая прагаласавала на двух участках
Лукашэнка падпісаў указ аб павышэньні цэн на камунальныя паслугі. Аплата за студзень будзе разьлічаная ўжо паводле новых тарыфаў
На першым этапе падаражэюць усе паслугі, акрамя ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня. https://smarturl.click/qlVZ9
Як Кітай падсілкоўвае расейскую ваенную машыну
Заходнія краіны абвінавацілі Кітай у пастаўках Маскве мікрачыпаў і іншых крытычна важных тэхналёгій падвойнага прызначэньня, якія «падсілкоўваюць жорсткую агрэсіўную вайну Расеі». Дэталі ад Радыё Свабода:
https://smarturl.click/ba9mn
#rfe_rl
«Тады межаў яшчэ не было». Бельскі ручнік, зьвязаны зь беларускай традыцыяй, трапіў у сьпіс нематэрыяльнай спадчыны Польшчы
Ён паходзіць з Падляшша — цяперашняй тэрыторыі Польшчы, на якой спрадвеку жылі і беларусы. Пра выгляд, ролю і сувязь ручніка зь Беларусьсю Свабода пагаварыла з польскай і беларускай дасьледчыцамі.
https://smarturl.click/Daxoe
У Гданьску адкрылася выстава беларускага дызайнэра Артура Вакарава: 30 гадоў дыктатуры ў постарах.
Выстава праходзіць у Эўрапейскім цэнтры салідарнасьці.
https://smarturl.click/pp6eE
Ва Ўкраіне рэалізавалі партыю арыштаваных пасьля расейскага ўварваньня беларускіх угнаеньняў
У сярэдзіне сьнежня 2024 году некалькі аўкцыёнаў у продажы беларускіх угнаеньняў, якія знаходзяцца ў Жытомірскай і Мікалаеўскай абласьцях, не адбыліся праз адсутнасьць удзельнікаў. Гэтыя лоты плянуюць выставіць паўторна.
https://smarturl.click/Q1y6J
У Польшчы шукаюць беларуску, асуджаную за шпіянаж. Яна не прыйшла адбываць пакараньне і не сплаціла штраф
Асуджаная беларуска Дар’я Астапенка не зьявілася для адбываньня пакараньня і не зрабіла ў належны час плацяжу 3850 даляраў. Дзе яна можа быць цяпер, невядома, піша @belsat
https://smarturl.click/yqwyL
На перамовы наконт завяршэньня вайны Лукашэнку ніхто запрашаць ня будзе, — экспэрт Тышкевіч
Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч расказвае, як ва Ўкраіне рэагуюць на апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт вайны, і адказвае на пытаньне, ці магчымыя беларускія міратворцы на ўкраінскай тэрыторыі.
https://smarturl.click/RAjZp
У авіякатастрофе ў Вашынгтоне ніхто ня выжыў
Пра гэта ў звароце да нацыі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ён выказаў спачуваньні сем’ям загінулых.
«Цяпер работы перайшлі ў стадыю аднаўленьня. На жаль, няма тых, хто б выжыў. Гэта была цёмная і пакутлівая ноч у сталіцы нашай краіны. Мы ня ведаем, што прывяло да гэтай катастрофы, але маем пэўныя вельмі дакладныя думкі і ідэі», — сказаў Трамп, не раскрываючы далейшых падрабязнасьцяў.
Расьсьледаваньне прычынаў авіясутыкненьня, якое прывяло да крушэньня пасажырскага самалёту і вайсковага верталёту каля аэрапорту імя Рональда Рэйгана працягваецца.
Больш пра трагедыю: https://smarturl.click/mpm60
На «Моўнага інспэктара» Ігара Случака завялі крымінальную справу
Пра гэта сам Случак паведаміў у Facebook.
Супраць яго пачалі крымінальную справу па артыкуле аб «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Справу, як высьветлілася, яшчэ ў траўні 2024 году завёў Берасьцейскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту. У сьнежні 2024 году ён перадаў яе для далейшага расьсьледаваньня ў Рагачоўскі раённы аддзел СК.
Ігар Случак — юрыст, праваабаронца, сузаснавальнік ініцыятывы «Ўмовы для мовы». Разам з жонкай і двума дзецьмі выехаў зь Беларусі ў 2023 годзе. За шматгадовую дзейнасьць у абароне правоў беларускамоўных грамадзян супраць дыскрымінацыі Случак атрымаў народную мянушку «Моўны інспэктар». Дзякуючы ягоным лістам і зваротам дзясяткі заводаў, ведамстваў, спартовых клюбаў, творчых калектываў і іншых супольнасьцяў увялі ў сваё справаводзтва беларускую мову, а некаторыя цалкам перайшлі на яе.
«Апагей бяспраўя». Былая арыштантка апісала ўмовы ў турме на Акрэсьціна
Ірына адбывала арышт на Акрэсьціна нядаўна, восеньню 2024 году. Яна расказала праваабаронцам пра актуальныя рэаліі ў адной з самых жорсткіх беларускіх турмаў. Яна сьведчыла пра клапоў у камэрах, «шмоны», сон на падлозе і «голы агляд».
https://smarturl.click/0elxn
У Літве недалёка ад мяжы зь Беларусьсю знайшлі 25-мэтровы тунэль
Тунэль знайшлі супрацоўнікі службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Яго маглі выкарыстоўваць для перакіданьня кантрабанды.
https://smarturl.click/VDZJ0
Палітвязьня Мікалая Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру
«Дэпутат эўрапарлямэнту Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідэра беларускай апазыцыі Мікалая Статкевіча кандыдатам на прысваеньне Нобэлеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзеная камандай Народнай Грамады. І мы пасьпелі да заканчэньня тэрміну прыёму заявак», — паведамілі ў прэс-службе партыі «Народная Грамада».
Прэм’ер Армэніі Пашыньян: «Мой дыялёг з Лукашэнкам завершаны»
Аб адсутнасьці тэмаў для размовы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на прэс-канфэрэнцыі 31 студзеня ў Ерэване.
Паводле слоў Лукашэнкі, выказаных ім 26 студзеня, у вайне Азербайджану і Армэніі віна ляжыць на Ерэване, Лукашэнка тады сказаў, што кіраўнік армянскага ўраду нібыта ў сваіх заявах прызнаў тэрытарыяльныя прэтэнзіі Баку, калі мог гэтага і не рабіць. https://smarturl.click/op0yM
Беларуская ініцыятыва Maldzis выкупіла Радзівілаўскую мапу, надрукаваную ў Амстэрдаме ў 1631 годзе
Мапа паказвае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569 году і часткова землі суседніх краін. Яна створаная на заказ Мікалая Крыштапа Радзівіла.
«Радзівілаўская мапа была шырока вядомая ў Эўропе і служыла ўзорам для наступных мапаў гэтага рэгіёну, але ўжо ў XVIII стагодзьдзі лічылася вельмі рэдкай. Да гэтага часу карта застаецца найкаштоўнейшай гістарычнай крыніцай. На ёй пазначана звыш 1000 населеных пунктаў, зь якіх больш за 300 — на землях сучаснай Беларусі. Фактычна гэта першая навуковая мапа нашай краіны», — пракамэнтаваў Павал Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы Maldzis.
У будучыні ініцыятыва плянуе перадаць мапу ў Нясьвіскі палац як грамадзкі падарунак. Да вяртаньня на радзіму карта будзе выстаўляцца падчас імпрэзаў за межамі Беларусі.
Фота: Ірыны Арахоўскай для maldzis.wоrld
Песьні пра каханьне, жыцьцё і выгараньне. Расказваем пра падлеткавы беларускі гурт з Уроцлава
Пяцёра маладых беларусаў, якія на радзіме не размаўлялі па-беларуску, за мяжой пачалі на роднай мове сьпяваць. Нікому з удзельнікаў няма яшчэ 18. Яны расказалі Свабодзе, навошта ім творчасьць на роднай мове за мяжой:
https://smarturl.click/pp6dA
«Заўсёды з усьмешкай», — былая зьняволеная расказала пра Ларысу Шчыракову
Навіны пра палітзьняволеную гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову даведаўся праваабаронца Леанід Судаленка.
Ён апублікаваў частку размовы з былой зьняволенай, якая нядаўна вызвалілася з гомельскай жаночай калёніі № 4, прысьвечаную Шчыраковай, праваабаронца апублікаваў на сваёй старонцы Facebook.
https://smarturl.click/nyAdb
Падаткі, пэнсіі, дапамога на дзяцей, візы. Што зьменіцца для беларусаў з 1 лютага?
Свабода паглядзела, якія зьмены напаткаюць беларусаў у лютым.
https://smarturl.click/aJOw5
У Беларусі праз туман абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі
У Белгідрамэце паведамілі, што туман, які назіраецца месцамі на тэрыторыі краіны, з 7-й раніцы да 12-й гадзіны дня распаўсюдзіцца на паўднёва-ўсходнюю частку Беларусі.
«Бачнасьць у тумане 100-500 мэтраў», — адзначаецца ў паведамленьні.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі папярэдзілі аб імавернасьці дарожных здарэньняў і заклікалі грамадзян утрымацца ад паездак на асабістым транспарце, а калі гэта немагчыма — ажыцьцяўляць рух бязь лішніх абгонаў і апярэджваньняў.
50 гадоў Альгерду Бахарэвічу
31 студзеня 1975 году ў Менску нарадзіўся папулярны беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. Першыя тэксты пачаў публікаваць яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Быў адным з заснавальнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Аўтар шэрагу вядомых кніг, перакладзеных на розныя мовы сьвету. Сюжэты неаднойчы ўвасабляліся ў тэатральныя пастаноўкі.
Сярод асноўных твораў «Праклятыя госьці сталіцы», «Сарока на шыбеніцы», «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня», «Дзеці Аліндаркі», «Апошняя Кніга пана А.», «Сабакі Эўропы» і іншыя.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ZyJRy
🇮🇱 Ізраіль прыпыніў перадачу палестынскіх зьняволеных: улады запатрабавалі ад ХАМАСу гарантыі бясьпекі для вызваленых закладнікаў
Падчас перадачы ізраільскіх закладнікаў Чырвонаму Крыжу ў Хан-Юнісе сабраўся натоўп. Людзі крычалі, залазілі на машыну супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа, здымалі закладнікаў на тэлефоны, а таксама перашкаджалі руху групы ўзброеных баевікоў, якія вялі закладнікаў. Такое адбывалася і падчас перадачы папярэдняй групы закладнікаў.
https://smarturl.click/B6v9M
Галоўнае за 30 студзеня:
🔺Тарантулы, шакалы і ўласны вінаград. Як глябальнае пацяпленьне можа зьмяніць Беларусь
🔺Пад Вашынгтонам пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам, ніхто ня выжыў
🔺«Творчасьць — адзіная негвалтоўная форма свабоды». Альгерд Бахарэвіч пра галоўныя высновы свайго паўвеку
🔺У Беларусі зьмянілі дакумэнт для заключэньня шлюбу за мяжой. Як і дзе яго атрымаць
🔺Вучыўся на ксяндза, працаваў на фуры, адкрыў гостэл для ўцекачоў. Гісторыя Андрэя Васоры
🔺«Апагей бяспраўя». Былая арыштантка апісала ўмовы ў турме на Акрэсьціна
🔺Палітвязьня Міколу Статкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру
🔺Каб Захад паверыў Лукашэнку, ён павінен вызваліць з турмаў знакавых асобаў беларускай палітыкі,— паліталягіня Кацярына Глод
🔺На перамовы наконт завяршэньня вайны Лукашэнку ніхто запрашаць ня будзе, — экспэрт Тышкевіч
🔺«ПіК Свабоды». Што страцяць беларусы ад замарожваньня Трампам праграмаў падтрымкі
Што Дональд Трамп можа зрабіць для Беларусі?
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам кіраўніка Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былога прадстаўніка ў міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валера Кавалеўскага.
❓Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША будзе адноўленае праз 90 дзён?
❓Наколькі вялікая была дапамога Злучаных Штатаў у справе падтрымкі дэмакратычных пераменаў у Беларусі?
❓Якой можа быць супраца дэмакратычных сілаў з новай адміністрацыяй ЗША?
🖥 ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ https://www.youtube.com/watch?v=gE1GiaYD6Gc
Журналіст 20 разоў падлавіў Лукашэнку на хлусьні
Пакуль у Беларусі больш за 40 журналістаў сядзяць у турмах, Лукашэнка сабраў у нядзелю практычна ж столькі замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў, як у рэальнасьці.
Поўны разбор тут: https://www.youtube.com/watch?v=gRUO8BtX_vI
Каб Захад паверыў Лукашэнку, ён павінен вызваліць з турмаў знакавых асобаў беларускай палітыкі,— паліталягіня Кацярына Глод
Што азначае непрызнаньне заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Чаму Захад не рэагуе на 10 хваляў памілаваньняў Лукашэнкам палітвязьняў? Якія асаблівасьці новага пакету санкцыяў адносна Беларусі, падрыхтаванага ЭЗ да гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі з Украінай?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Лёндан, Вялікая Брытанія) Кацярына Глод.
https://smarturl.click/71lyy
Як інцыдэнты ў Балтыйскім моры прыцягнулі ўвагу да «ценявога» флёту Расеі
Падводны кабэль перадачы дадзеных паміж Латвіяй і Швэцыяй быў пашкоджаны раніцай 26 студзеня. Гэты выпадак стаў апошнім у сэрыі падобных інцыдэнтаў у Балтыйскім моры, падчас якіх, як мяркуецца, крытычна важныя энэргетычныя і камунікацыйныя лініі, пракладзеныя на марскім дне, былі разарваныя суднамі, якія ішлі ў расейскія парты або адгэтуль.
На фоне вайны ва Ўкраіне Балтыйскае мора стала арэнай шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з пашкоджаньнем ключавых энэргетычных і камунікацыйных ліній, піша карэспандэнт Радыё Свабода Рэд Стэндыш: https://smarturl.click/jkxyy
#rfe_rl
У Беларусі на польскім кірунку пачалі ствараць «высокатэхналягічны памежны падразьдзел»
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рашэньне на ахову дзяржаўнай мяжы ў 2025 годзе. Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту паведаміў, што на польскім участку мяжы пачалі ствараць «высокатэхналягічны падразьдзел», які дазволіць «значна павялічыць надзейнасьць аховы і перайсьці ад патруляваньня ўчастка да рэагаваньня на разьвіцьцё абстаноўкі ў рэжыме рэальнага часу»:
https://smarturl.click/z21gn
Пасьля дэбатаў у У ПАРЭ аднагалосна прынялі рэзалюцыю аб Беларусі
У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прынялі рэзалюцыю «Настойлівая неабходнасьць правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі». Прыняцьце дакумэнта падтрымалі ўсе 79 сябраў ПАРЭ, якія прынялі ўдзел у галасаваньні:
https://smarturl.click/op06A