radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Тарантулы, шакалы і ўласны вінаград. Як глябальнае пацяпленьне можа зьмяніць Беларусь

Удзень да +12. У Беларусі ды іншых суседніх краінах сёлета цёплая зіма амаль бязь сьнегу. Гэта наступствы глябальнага пацяпленьня. Зьмена звыклай тэмпэратуры адбіваецца на жывёлах, расьлінах і жыцьці чалавека. Расказваем, як:

https://smarturl.click/Eez8Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пад Вашынгтонам рэгіянальны пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам і пацярпеў крушэньне

Авіякампанія American Airlines паведаміла, што на борце камэрцыйнага самалёта знаходзіліся 60 пасажыраў і чатыры чальцы экіпажу. Паведамляецца аб тым, што сутыкненьне самалёта Bombardier CRJ700 c ваенным верталётам Sikorski H-60 ​​адбылося пры яго падлёце да аэрапорта імя Рональда Рэйгана. Пасажырскі самалёт упаў у раку Патамак. Інфармацыі пра ахвяраў авіякатастрофы пакуль няма вылеты і пасадкі самалётаў у аэрапорце імя Рэйгана адмялілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 2022 году ў Эўразьвяз у абыход санкцыяў трапіла фанэра зь Беларусі і Расеі на 1,5 млрд эўра, — расьсьледаваньне

Выданьне Earthsight апублікавала расьсьледаваньне, прысьвечанае пастаўкам фанэры, вырабленай у Беларусі і Расеі, у Эўразьвяз. Зь яго вынікае, што з моманту ўвядзеньня абмежаваньняў на прадукцыю дрэваапрацоўкі ў ліпені 2022 году ў Эўразьвяз у абыход санкцыяў трапіла прадукцыя на суму ў 1,5 млрд эўра.

Earthsight знайшоў доказы таго, што тавары 7 з 10 найбуйнейшых расейскіх вытворцаў бярозавай фанэры дасюль пастаўляюць сваю прадукцыю ў Эўразьвяз:

https://smarturl.click/G6m5E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 студзеня

🇪🇺 Стала вядома, якія санкцыі супраць Беларусі Эўразьвяз разглядае да трэцяй гадавіны вайны

👨🏻‍⚖️ У Гомлі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» «Дух Руси»

🇱🇹 Пагрозай бясьпецы ў Літве летась прызналі 598 беларусаў і 125 расейцаў

👩🏼 «Я не вучыла дзяцей хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якая зьехала з краіны праз даносы Бондаравай

👭 «Ня толькі жанчыны». Ці абмяжуюць у Беларусі аборты ўсьлед за Расеяй?

✍🏻 Наступствы сумнеўнай перамогі. Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў

🚗 Таксі на вайну. Як шматдзетная беларуска пераганяе машыны на фронт ва Ўкраіну

🎥 «ПіК Свабоды». Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі

🔥У памежжы Беларусі і Ўкраіны адначасова ўзьніклі пажары. Што адбылося

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Тыдні высокай моды ў Парыжы прагучала музыка беларускай сьпявачкі Palina

Новую калекцыю лібанскага шматнацыянальнага дома моды Джорджа Хабейка (Georges Hobeika) прэзэнтавалі на Тыдні высокай моды ў Парыжы пад музыку беларускай сьпявачкі і аўтаркі песень Palina (відэа па спасылцы):

https://smarturl.click/jkxLy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стаў вядомы памер мытаў, якія Эўракамісія прапануе ўвесьці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі

Ад вартых даверу крыніц у Брусэлі Свабодзе стала вядома, якія мыты і на якую сельскагаспадарчую прадукцыю і азотныя ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі прапануе ўвесьці Эўракамісія і калі чакаецца прыняцьце новых абмежаваньняў:

https://smarturl.click/Yz8yv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У эканоміцы Літвы занята амаль 46,6 тысячы беларусаў — гэта найбуйнейшая ў краіне група іншаземных работнікаў

Больш за ўсё беларусаў працуе на прадпрыемствах транспартна-лягістычнай галіны (33,1 тыс.) і ў будаўніцтве (5,6 тыс.). Колькасьць беларусаў, занятых на высокакваліфікаваных працоўных месцах, з 2022 году павялічылася больш як у пяць разоў — цяпер іх 5,2 тысячы. У якіх сфэрах працуюць беларусы ў Літве:

https://smarturl.click/O0nm3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагрозай бясьпецы ў Літве летась прызналі 598 беларусаў і 125 расейцаў

Летась 179 з 598 беларусаў, якія нясуць пагрозу, ня выдалі часовага дазволу на жыхарства ў Літве, 232 — не працягнулі яго дзеяньне; 175 беларусам — скасавалі. Яшчэ траім беларусам ня выдалі пастаяннага дазволу на жыхарства ў Літве, а дзевяцёх пазбавілі гэтага дакумэнту. Усім ім забаронены ўезд у Літву:

https://smarturl.click/3klp7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Таксі на вайну. Як шматдзетная беларуска пераганяе машыны на фронт ва Ўкраіну

Марына Кіявец, якая адна выхоўвае ў Польшчы трох сыноў, стала ганяць машыны на вайну ва Ўкраіну, а таксама плесьці маскавальныя сеткі. Падчас адной з такіх паездак яна трапіла ў аварыю. Свабода пагаварыла з Марынай пра тое, навошта яна ганяе машыны на вайну, з кім застаюцца дзеці і як на ініцыятыву рэагуюць украінцы.

https://smarturl.click/e5doe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У памежжы Беларусі і Ўкраіны адначасова ўзьніклі пажары. Што адбылося?

У Беларусі паведамілі аб першым у 2025 годзе пажары ў заказьніку, за 13 кілямэтраў ад мяжы з Украінай. Яго патушыў дождж. Ва Ўкраіне з агнём змагаліся два дні.

https://www.svaboda.org/a/33294976.html
Для доступу зь Беларусі варта скарыстацца VPN

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зубы цмока», комплексы для барацьбы з дронамі і ўзброеныя памежнікі: як выглядае мяжа Беларусі з Украінай. ФОТА

Журналісты агенцтваў Reuters і AP зрабілі фотарэпартажы з пункту пропуску «Новая Гута» ў Гомельскім районе. Глядзіце, як цяпер выглядае беларуска-ўкраінская мяжа.

Пасьля таго, як кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, Украіна з 28 лютага 2022 году закрыла мяжу зь Беларусьсю, спыніла гандаль і пачала ўмацоўваць сваю мяжу на беларускім кірунку, каб зрабіць немагчымым паўторны наступ расейскіх войскаў зь беларускай тэрыторыі.

У Беларусі таксама збудавалі абарончыя ўмацаваньні на мяжы з Украінай.

https://www.svaboda.org/a/33292319.html
Для доступу зь Беларусі варта скарыстацца VPN

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я не вучыла дзяцей хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якая зьехала з краіны праз даносы Бондаравай

«На сёньняшні дзень Бондарава напісала 9 пастоў пра мяне: абвінавачвае ў супрацоўніцтве з Захадам, што я дзецям прамываю мазгі. Я падазраю, што хтосьці зрабіў скрыншоты яшчэ ў 2020-м і данёс на мяне». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якой удалося ўцячы зь Беларусі перад самым судом.

https://smarturl.click/W3254

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўракамісія прапанавала ўвесьці мыты на астатнюю сельгаспрадукцыю і ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі

28 студзеня Эўракамісія зацьвердзіла прапанову аб увядзеньні мытаў на шэраг сельскагаспадарчых тавараў зь Беларусі і Расеі, а таксама на некаторыя азотныя ўгнаеньні.
Сельскагаспадарчая прадукцыя, якую закранулі новыя мыты, складае 15% сельскагаспадарчага імпарту з Расеі ў 2023 годзе, на які яшчэ ня дзейнічалі павышаныя мыты.

«Мэта прапановы — зьнізіць залежнасьць ад імпарту з Расеі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва ўгнаеньняў, робіць ЭЗ уразьлівым для патэнцыйных прымусовых дзеяньняў з боку Расеі і, такім чынам, стварае небясьпеку для харчовай бясьпекі ЭЗ», — гаворыцца ў прэс-рэлізе:

https://smarturl.click/z21OJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 студзеня

📂 Інтэрпол выдаў «чырвонае апавяшчэньне» на вышук двух беларусаў у справе прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у 2021-м

🇺🇦 На вайне ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандар Новік

👫 «Гамафобія ў законе». Як жывуць за кратамі вязьні зь «нізкім сацыяльным статусам» і колькі сярод іх палітвязьняў

👨🏻‍🎨 Хацеў хайпу, а атрымалася прапаганда нацызму. Пагутарылі зь беларусам, які намаляваў Маска ў цэнтры Варшавы

🙍🏻‍♂️Мілінкевіч расказаў, чаму верыць у забойства Макея Расеяй

👩🏼 Завушніцы з «Ў», хэйт і песьня пра вёску. Пагутарылі з падляскай сьпявачкай Niczos пра «Эўравізію»

🙍🏻‍♀️ У амэрыканкі, якую вызвалілі ў Беларусі, было беларускае грамадзянства. Расказваем, што пра яе вядома

🎥 «ПіК Свабоды». Ці справіўся ўрэшце Лукашэнка з траўмай 2020 году? — Разважае Аляксандар Кныровіч

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мілінкевіч расказаў, чаму верыць у забойства Макея Расеяй

«Ён шчыра быў прабеларускім, гарантую вам, я гэта ведаю. Ён чытаў вельмі многа па-беларуску, ведаў вельмі добра гісторыю».


Пра тое, чаму колішняга міністра замежных спраў Уладзімера Макея не любілі ў Маскве, чаму яго можна лічыць «лідэрам прабеларускіх сіл ва ўладзе» і чаму ён лічыць, што Макея магла забіць Расея, у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай:

https://smarturl.click/Dax0E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 гадоў таму заснавалі Бярэзінскі запаведнік

30 студзеня 1925 году быў заснаваны Бярэзінскі біясфэрны запаведнік — жамчужына Беларускага Паазер'я, адна з найстарэйшых прыродаахоўных тэрыторый самага высокага рангу ў Беларусі, якая атрымала сусьветную вядомасьць як эталён некранутай прыроды. Асаблівасьць запаведніка — суседзтва адразу 4 тыпаў экасыстэм: густых лясоў, рэк, лугоў і гразкай дрыгвы. Гэта адзінае месца ў Беларусі, якое насяляе знакамітая Вялікая эўрапейская пяцёрка буйных млекакормячых — зубр, мядзьведзь, лось, воўк і рысь.

Пра іншыя падзеі 30 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/O0n73

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ладзяць дабрачынную вандроўку, каб сабраць грошы на рэстаўрацыю палаца Горватаў у Нароўлі

Вандроўка заплянаваная на 9 лютага, на адзін дзень без начлегу, выезд зь Менску. Удзельнікам вандроўкі абяцаюць цікавую праграму зь віктарынай, сюрпрызамі і падрабязным рум-турам па пакоях былой сядзібы. Усе выручаныя грошы пойдуць на рэстаўрацыю будынка:

https://smarturl.click/5OleB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. 20 фэйкаў ад Лукашэнкі

Пакуль у Беларусі больш за 40 журналістаў сядзяць у турмах, Лукашэнка сабраў у нядзелю практычна ж столькі замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў і вось, што ў рэальнасьці:

https://www.youtube.com/watch?v=gRUO8BtX_vI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наступствы сумнеўнай перамогі. Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў

Палітычная кампанія пад назвай «прэзыдэнцкія выбары» скончылася. Што чакае Беларусь далей? Наколькі можа зьмяніцца палітыка Лукашэнкі пасьля прадказальнай «перамогі» 26 студзеня 2025 году? Піша Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/dpbVQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня толькі жанчыны». Ці абмяжуюць у Беларусі аборты ўсьлед за Расеяй?

Права на аборт ці забарона абортаў. Масавыя адмовы ад абортаў у прыватных клініках Расеі. Пры чым тут Беларусь, дзе працягваецца шматгадовы трэнд на зьніжэньне абортаў? — Чаму не праз забарону абортаў паляпшаецца дэмаграфічная сытуацыя? Разьбіраемся разам зь вядоўцай праграмы «Ня толькі жанчыны» Ганнай Соўсь і з экспэрткамі і экспэртамі:

🎥 https://www.youtube.com/watch?v=pAcmeEXMNIc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму «Настаўніца году» мусіла ўцякаць зь Беларусі

28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium:

https://youtu.be/CEHY2evvqR0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» «Дух Руси»

У сьнежні 2024 году КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваньнем» тэлеграм-канал «Дух Руси», у якога на той момант было 12 падпісчыкаў. Свабодзе стала вядома, што меркаваныя стваральнікі і ўдзельнікі «фармаваньня» ужо 6 месяцаў за кратамі. Паводле крыніцы, усе 7 затрыманых — непаўналетнія:

https://smarturl.click/2qleR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, якія санкцыі супраць Беларусі Эўразьвяз разглядае да трэцяй гадавіны вайны

Эўразьвяз падрыхтаваў праект 16-га пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі за падтрымку агрэсіі супраць Украіны і расейскага ваенна-прамысловага комплексу.

https://smarturl.click/0el7v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За час расейскай вайны супраць Украіны таваразварот Беларусі і Эўразьвязу ўпаў у два разы

🇪🇺 Санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне нязьменна пашыраюцца. 31 студзеня чакаецца ўхваленьне 16-га санкцыйнага пакету ЭЗ супраць Расеі і Беларусі.

https://www.svaboda.org/a/33294990.html
Для доступу зь Беларусі варта скарыстацца VPN

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла апошняя ўдзельніца Алімпіяды-1936 у Бэрліне

Амэрыканская плыўчыха Айрыс Камінгс-Крытчэл адзначыла дзень нараджэньня ў канцы 2024 году. Ёй споўнілася 104 гады.

У 1936-м Камінгс-Крытчэл да апошняга зьбірала грошы на ўдзел у бэрлінскіх гульнях, у час ІІ усясьветнай вайны была авіяпілётам, а пасьля заснавала праграму падрыхтоўкі аэранаўтаў.

https://www.svaboda.org/a/33294936.html
Для доступу зь Беларусі варта скарыстацца VPN

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі абвінавацілі Ўкраіну ў спробе абстраляць «ядзерны аб’ект» на Смаленшчыне, што недалёка ад Беларусі

Губэрнатар Смаленскай вобласьці Васілій Анохін заявіў аб «інтэнсіўнай атацы дронамі» на цывільныя аб’екты ў рэгіёне. У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што над Смаленскай вобласьцю «зьнішчылі і перахапілі» 11 украінскіх дронаў.

Губэрнатар не ўдакладніў назву гэтага аб’екту. Вядома, што ў Смаленскай вобласьці пад горадам Дзеснагорск працуе Смаленская АЭС.

https://smarturl.click/vwX65

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень народзінаў Антона Луцкевіча і юбілей Уладзіслава Ахроменкі

29 студзеня 1884 году нарадзіўся Антон Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, гісторык, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

У гэты дзень 60-годзьдзе мог адзначыць Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст, дасьледнік рэпрэсій, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Больш падзей 29 студзеня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5dAk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусі ня ўдасца пазбавіцца ад уплыву Расеі, магчыма, ніколі,— палітоляг Аляксандар Марозаў

«Да лютага 2022 году Пуціна задавальняла Беларусь у ролі проксі-краіны, тады ён аддаваў і перавагу гібрыдным формам вайны. Цяпер яму можа стаць замала такой ролі Беларусі», — лічыць палітоляг Аляксандар Марозаў, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS.


У інтэрвію Юрыю Дракахрусту ён тлумачыць, чым адрозьніваюцца электаральныя стратэгіі беларускай і расейскай уладаў, чаму ЦВК налічыў Лукашэнку менавіта 86,82% галасоў і на чым грунтуюцца прагнозы, паводле якіх на працягу 10 гадоў Беларусь будзе анэксаваная Расеяй:

https://smarturl.click/vwX8g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці адышоў Лукашэнка ўрэшце ад траўмы 2020 году?

У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам сябра Каардынацыйнай рады, блогера, прадпрымальніка, былога вязьня Аляксандра Кныровіча. У размове зь ім журналістка Свабоды Ганна Соўсь закране наступныя пытаньні:

➖ Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвясьціла прэзыдэнтам Лукашэнку?
➖ Ці вызваляць палітвязьняў?
➖ Ці зьменшацца рэпрэсіі?

🎥 Далучайцеся да стрыму, задавайце пытаньні, дзяліцеся меркаваньнямі: https://www.youtube.com/live/JHmt86Dn-x0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў аб’явілі ў беларуска-расейскі міждзяржаўны вышук

Паводле якога артыкулу шукаюць Барыса Гарэцкага, у ягонай пэрсанальнай картцы ў вышуковай базе не пазначана.

Беларуская асацыяцыя журналістаў — найбуйнейшае няўрадавае дэмакратычнае аб'яднаньне прадстаўнікоў беларускіх СМІ. 27 жніўня 2021 году Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў БАЖ, пасьля гэтага арганізацыя аднавіла сваю дзейнасьць за мяжой, дзе працягвае змагацца за свабоду слова і падтрымліваць беларускія незалежныя мэдыя. У 2023‑м КДБ прызнаў БАЖ экстрэмісцкім фармаваньнем:

https://smarturl.click/ba9j6

Читать полностью…
Подписаться на канал