radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У амэрыканкі, якую вызвалілі ў Беларусі, было беларускае грамадзянства. Хто яна?

Свабода змагла ідэнтыфікаваць вызваленую амэрыканскую і, як выявілася, беларускую грамадзянку Анастасію Нюфэр і даведалася падрабязнасьці пра яе.

https://smarturl.click/dpblE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто гуляў у выбары разам з Лукашэнкам. Відэапраект Віталя Цыганкова

Прэзыдэнцкія выбары 2025 году ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі. Журналіст Віталь Цыганкоў успамінае гісторыю і ўсе акалічнасьці прэзыдэнцкай кампаніі, якая ня мела ніякай інтрыгі і нічога не вырашала:

https://www.youtube.com/watch?v=COan61QQdFw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мілінкевіч пра сёмы тэрмін Лукашэнкі і будучыню Беларусі. Задавайце пытаньні

У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, дарадцы Ціханоўскай. Сярод тэмаў размовы:

— Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў?
— Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі?
— Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі?

🎥 Далучайцеся да стрыму, задавайце пытаньні, дзяліцеся меркаваньнямі: https://youtube.com/live/_Kk0wsT_Kx4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СК Беларусі заявіў пра ідэнтыфікацыю 365 удзельнікаў акцый за мяжой і прыгразіў крымінальнымі справамі

Ведамства сьцьвярджае, што «ідэнтыфікавала 365 удзельнікаў акцый за мяжой». Усіх іх зьбіраюцца прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці, у тым ліку ў парадку спэцвядзеньня (гаворка пра завочныя суды). «Правяраецца наяўнасьць у іх маёмасьці і нерухомасьці на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку зарэгістраванай на іншых асобаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Сярод іх нібыта ідэнтыфікавалі 11 удзельнікаў акцый ва Ўроцлаве, 203 — у Варшаве, 18 у Беластоку, 29 у Вільні, 39 у Нью-Ёрку, 11 у Празе і інш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы выйшла кніга пра «страчаны шанец эўрапейскага выбару Беларусі»

У Варшаве прайшла прэзэнтацыя кнігі дыплямата Марціна Вайцяхоўскага «Эўрапейскі выбар Беларусі — страчаны шанец?». Яе аўтар чатыры гады кіраваў амбасадай Польшчы ў Менску — у той час, калі адносіны дзьвюх краін дайшлі да найгоршага ўзроўню. Пабылі на прэзэнтацыі і расказваем:

https://smarturl.click/mpmXo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

☢️ Першы энэргаблёк БелАЭС уключылі ў сетку пасьля 55 дзён прастою

Ён знаходзіўся на рамонце з 3 сьнежня 2024 году. Цяпер працуюць абодва энэргаблёкі БелАЭС.

Другі энэргаблёк таксама адключылі ў сьнежні з прычыны «спрацоўваньня датчыка». Мінэнэрга паведаміла пра гэта 19 сьнежня, але крыніцы «Люстэрка» казалі, што энэргаблёк аварыйна адключылі значна раней — у ноч на 4 сьнежня. Ён зноў запрацаваў 24 студзеня:

https://smarturl.click/M1Djo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэдсястра ў раённай лякарні, двое дзяцей. Што вядома пра жанчыну з Лоева, якая прагаласавала на двух участках

«На здымках мэдсястра нашай раённай лякарні. Яна двойчы трапіла на фота раённай газэты, на двух участках для галасаваньня. Мясцовыя людзі прачыталі гэта ў „экстрэмісцкіх“ каналах і проста пасьмяяліся». Хто ж тая жанчына, што «засьвяцілася» на ўчастках у Лоеве?

https://smarturl.click/EezgV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памутнелае люстэрка. Ліст да менскага сябра пра сорам

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/qlV4x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калюмбія пагадзілася прыняць з ЗША самалёты з дэпартаванымі суайчыньнікамі пасьля пагрозаў Трампа ўвесьці мыта

🇨🇴🇺🇸 Калюмбія пагадзілася прыняць дэпартаваных грамадзян, адпраўленых на вайсковых самалётах ЗША, празь некалькі гадзін пасьля таго, як амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп прыгразіў адчувальнымі мытамі ў якасьці пакараньня за непадпарадкаваньне.

https://smarturl.click/Q1yRY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заява васьмі паўночных краін: Лукашэнка па-ранейшаму пазбаўлены дэмакратычнай легітымнасьці

Паўночныя і балтыйскія краіны «падтрымліваюць заяву вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Каі Калас аб падтрымцы беларускага народу».

https://smarturl.click/9zljj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя супраць «бязвыбараў» у Латвіі

Падчас акцыі ў цэнтры Рыгі каля арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысьвечанай палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны», беларусы Латвіі i прадстаўнікі мясцовых арганізацый нагадалі грамадзянам пра колькасьць палітзьняволеных у Беларусі і выказаліся супраць прызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне.

Надпіс на транспаранце: «З 2020 году ў Беларусі палітвязьнямі прызнаныя 3700 чалавек».

Фота чытачоў Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК агучыла папярэднія вынікі выбараў прэзыдэнта

За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,82 % выбарцаў.

Вынікі падліку галасоў за іншых кандыдатаў наступныя:

Алег Гайдукевіч —2,2%

Ганна Канапацкая — 1,86

Сяргей Сыранкоў — 3,21%

Аляксандар Хіжняк — 1,74%

Супраць усіх прагаласавалі 3,6 % удзельнікаў галасаваньня.

ЦВК заявіла, што апрацавала 100% бюлетэняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 студзеня

🗳 У Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, якія не прызнаюць дзясяткі краінаў. Улады заяўляюць, што экзытполы паказалі 87,6% за Лукашэнку

🎙 На сустрэчы з журналістамі Лукашэнка спрачаўся пра палітвязьняў, пагражаў эмігрантам і ня змог сказаць, калі сыдзе з улады

🎇 Пратэсты супраць дыктатара Лукашэнкі адбыліся па ўсім сьвеце. Найбольш масавыя прайшлі ў Варшаве і Вільні

📷 У Лоеве адна і тая ж жанчына трапіла на здымкі, зробленыя ля скрыняў для галасаваньня на розных выбарчых участках

🕯 У Кіеве прайшоў марш памяці палеглых беларускіх ваяроў

🇺🇸 Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё паведаміў пра вызваленьне ў Беларусі амэрыканскай грамадзянкі

🔖 У Варшаве з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай адбыўся форум «Беларусы годныя лепшага»

🇭🇺 Вугоршчына заблякавала супольны зварот Эўразьвязу аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі

🕔 Сын, сабака і 5-гадзінная прэс-канфэрэнцыя. Валер Карбалевіч пра выбарчы дзень у Беларусі

🇵🇱 Польскія ўлады спынілі рэкрутацыю ў полк Каліноўскага ў Варшаве і абмежавалі фінансаваньне Беларускага дома

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«А як не выходзіць, калі мы маем свабоду, калі ўсе людзі ў Беларусі ня могуць і ня маюць мажлівасьці такой?»

Беларусы ў розных краінах Эўропы выйшлі на акцыі пратэстаў супраць несумленьных выбараў 2025 году. Глядзіце, што кажуць людзі, у відэа Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай адбыўся форум «Беларусы годныя лепшага»

Сярод удзельнікаў былі Сьвятлана Ціханоўская, Анжаліка Мельнікава, Франак Вячорка, Андрэй Стрыжак, Павал Латушка, Роза Турарбекава і шэраг іншых вядомых беларусаў.

Падрабязьней пра форум: https://smarturl.click/1dlwO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЭЗ, Аўстралія, Вялікая Брытанія, Канада і Новая Зэляндыя ў супольнай заяве асудзілі «фальшывыя» выбары ў Беларусі

«Ніякія выбары ня могуць лічыцца свабоднымі, справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасфэры працяглых рэпрэсіяў, якія характарызуюцца ўціскам грамадзянскай супольнасьці, адвольнымі затрыманьнямі і абмежаваньнямі сапраўднага палітычнага ўдзелу у іх», — гаворыцца ў супольнай заяве:

https://smarturl.click/op05W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 27 студзеня

🗣 ЦВК агучыла папярэднія вынікі выбараў у Беларусі. МЗС краін Эўразьвязу заявілі аб непрызнаньні вынікаў выбараў

🙍🏻‍♂️ Агучаныя ЦВК лічбы маюць псыхалягічнае значэньне для самога Лукашэнкі, — палітоляг Рудкоўскі

🎥 Дзень (ня)выбараў. Відэакамэнтар Віталя Цыганкова

🇬🇧 Вялікая Брытанія і 🇨🇦 Канада ўвялі новыя санкцыі адносна Беларусі

🙍🏻‍♀️ Мэдсястра ў раённай лякарні, двое дзяцей. Што вядома пра жанчыну з Лоева, якая прагаласавала на двух участках

🇺🇦 Ва Ўкраіне адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра беларускіх міратворцаў

📚 У Польшчы выйшла кніга пра страчаны шанец эўрапейскага выбару Беларусі. ФОТА

✍🏻Памутнелае люстэрка. Ліст да менскага сябра пра сорам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць трох абаронных прадпрыемстваў Беларусі, старшыні ЦВК і яшчэ 6 чалавек

Пад санкцыі трапілі старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка,
начальнік ГУБАЗіК Андрэй Ананенка і ягоны намесьнік
Міхаіл Бедункевіч, а таксама начальнікі папраўчай калёніі № 11 г. Ваўкавыска Віктар Дуброўка, турмы № 1 у Горадні Павал Казакоў і СІЗА № 1 Менску Андрэй Цэдрык.

Таксама пад санкцыямі апынуліся завод «Легмаш» (Ворша),
канструктарскае бюро «Бесьпілётныя верталёты» і ААТ «АЛЕЎКУРП»:

https://smarturl.click/1dlAo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі

27 студзеня кіраўніца МЗС Канады Мэлані Жалі паведаміла пра ўвядзеньне санкцыяў супраць 10 асобаў і 12 арганізацый Беларусі у адказ на фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і пастаянныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

«Сёньня мы дасылаем Аляксандру Лукашэнку выразны сыгнал: Канада ня будзе маўчаць, пакуль яго рэжым працягвае таптаць правы і свабоды грамадзян Беларусі і падтрымліваць поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Украіну», — гаворыцца ў заяве:

https://smarturl.click/3kleG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узламалі сайт аб’яднаньня былых беларускіх сілавікоў BelPol, спрабавалі ўзламаць сайт Motolko. help

У BelPol пацьвердзілі тэлеканалу Белсату, што сайт аб’яднаньня быў узламаны, але заявілі, што «праз тое, што сайт навіновы, ніякай крытычнай інфармацыі, акрамя той, што была апублікаваная, на ім не было».

Таксама пра спробу ўзлому 27 студзеня з дапамогай DDOS-атакі паведаміў сайт Motolko.help:

https://smarturl.click/W328W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла Тацяна Навасельская. Яна дасьледавала савецкія рэпрэсіі і даглядала Вайсковыя могілкі ў Менску

Тацяна Навасельская была ўнучкай беларускага паэта Сяргея Знаёмага, якога ў 1930-я гады напаткаў тыповы лёс беларускага інтэлігента тых гадоў — рэпрэсіі. Яго арыштавалі, і ён загінуў у ГУЛАГу.

https://smarturl.click/JDQMg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Агучаныя ЦВК лічбы маюць псыхалягічнае значэньне для самога Лукашэнкі, — палітоляг Рудкоўскі

Палітоляг Пётра Рудкоўскі аналізуе вынікі прэзыдэнцкай кампаніі і заяўляе, што тэма транзыту ўлады ў Беларусі застаецца актуальнай.

https://smarturl.click/LYRWM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Швэцыі затрымалі судна ў сувязі з пашкоджаньнем кабэлю на Балтыцы, падазраюць дывэрсію

Паўночнаатлянтычны альянс узмацніў сваю прысутнасьць у Балтыйскім моры на просьбу Фінляндыі і Эстоніі на тле пашкоджаньняў падводных кабэляў, якія адбыліся апошнім часам.

У Латвійскім дзяржаўным цэнтры радыё- і тэлевяшчаньня (LVRTC) паведамілі аб пашкоджаньні яшчэ аднаго камунікацыйнага кабэля, якія забясьпечваў сувязь па маршруце Вэнтсьпілс (Латвія) — Готлянд (Швэцыя).

https://smarturl.click/5Ol3O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

35 гадоў «Закону аб мовах». Што мы ведаем пра яго? Тэст

Напярэдадні, 26 студзеня споўнілася 35 гадоў з таго моманту, як Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. Што мы ведаем пра той Закон 1990 году, яго выкананьне і вынікі? Праверце сябе ў тэсьце!

https://smarturl.click/w9y9n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пратэст беларусаў Таронта 🇨🇦

26 студзеня на Nathan Phillips Square у Таронта прадстаўнікі беларускай грамады Канады выступілі супраць адсутнасьці справядлівых выбараў прэзыдэнта Беларусі і выказалі рашучасьць змагацца за справядлівасьць і паказваць таксама ў замежжы змаганьне беларускага народа за сваю краіну. Акрамя нацыянальных беларускіх сьцягоў, на акцыі былі таксама сьцягі Ўкраіны і Канады.

Здымкі чытачоў Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

27 студзеня 1527 году войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Канстанцінам Астроскім разьбіла крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы (паміж Каневам і Кіевам).

27 студзеня 1880 году, 145 гадоў таму, Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную лямпачку.

27 студзеня 1906 году Іван Пуліхаў разам з Аляксандрай Ізмайловіч зрабіў замах на менскага губэрнатара Паўла Курлова.

27 студзеня 1913 году ў Вільні адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».

27 студзеня 1945 году канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц-Біркенаў быў заняты савецкімі войскамі. (На здымку: Корпус былога нацысцкага лягера Аўшвіц у Польшчы)

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле Ўжо сёньня:
https://smarturl.click/mpmbz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сын, сабака і 5-гадзінная прэс-канфэрэнцыя. Валер Карбалевіч пра выбарчы дзень у Беларусі

Лукашэнка прыйшоў галасаваць з сынам і сабакам і правёў пяцігадзінную прэс-канфэрэнцыю. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе дзень выбараў у Беларусі.

ВІДЭА: https://youtu.be/QYFPOvtCefI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валер Карбалевіч: улады могуць спрабаваць зрабіць з Канапацкай апазыцыю для міжнароднай арэны

Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч не выключае, што пасьля выбараў цяперашняя кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая пры дапамозе ўлады атрымае магчымасьць прадстаўляць апазыцыю за межамі Беларусі.

«Я не выключаю, што ўлады паспрабуюць зь яе сфармаваць нейкі прывід канструктыўнай апазыцыі. Я не выключаю, што Канапацкая паедзе ў нейкія замежныя паездкі, на замежныя канфэрэнцыі ў заходніх краінах, дзе будзе прадстаўляць беларускую апазыцыю», — сказаў Валер Карбалевіч у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».

Паводле яго, ёсьць магчымыя варыянты таго, што ўлады могуць пачаць такую гульню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэртка: сыгналам для дыялёгу з Захадам можа стаць вызваленьне палітвязьняў

Дырэктарка Цэнтру новых ідэй Леся Руднік мяркуе, што лідэрам у дыялёгу зь Беларусьсю могуць стаць ЗША.

«Сыгналам для пачатку дыялёгу можа стаць гатоўнасьць Лукашэнкі да рэальных дзеяньняў, якія найперш тычацца гуманітарнага трэку, вызваленьня палітзьняволеных… Пры наяўнасьці рашэньня Лукашэнкі вызваляць людзей з турмаў можа наблізіцца час, калі нейкі дыялёг можа пачацца», — сказала Леся Руднік у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».

Экспэртка зьвярнула ўвагу на той факт, што новы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп робіць вельмі рашучыя крокі па ўсіх кірунках.

«Складана сказаць, як гэта можа адбыцца ў справе Беларусі, але мы пабачылі заяву аб вызваленьні амэрыканскай грамадзянкі, мы пабачылі таксама інтэрвію з журналістамі Радыё Свабода яшчэ да інаўгурацыі, і тады сапраўды можам чакаць, што Амэрыка будзе тут сапраўды лідэрам у пляне дыялёгу ці перамоў», — дадала яна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Натальля Радзіна: стратэгія Ціханоўскай і Латушкі правалілася

Галоўная рэдактарка сайту «Хартыя 97» у этэры Свабоды «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі» адказала на пытаньне, ці ўдалося Лукашэнку загнаць людзей на выбарчыя ўчасткі і ў чым была памылковай стратэгія Офісу Ціханоўскай.

Читать полностью…
Подписаться на канал