radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Валер Карбалевіч: улады могуць спрабаваць зрабіць з Канапацкай апазыцыю для міжнароднай арэны

Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч не выключае, што пасьля выбараў цяперашняя кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая пры дапамозе ўлады атрымае магчымасьць прадстаўляць апазыцыю за межамі Беларусі.

«Я не выключаю, што ўлады паспрабуюць зь яе сфармаваць нейкі прывід канструктыўнай апазыцыі. Я не выключаю, што Канапацкая паедзе ў нейкія замежныя паездкі, на замежныя канфэрэнцыі ў заходніх краінах, дзе будзе прадстаўляць беларускую апазыцыю», — сказаў Валер Карбалевіч у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».

Паводле яго, ёсьць магчымыя варыянты таго, што ўлады могуць пачаць такую гульню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэртка: сыгналам для дыялёгу з Захадам можа стаць вызваленьне палітвязьняў

Дырэктарка Цэнтру новых ідэй Леся Руднік мяркуе, што лідэрам у дыялёгу зь Беларусьсю могуць стаць ЗША.

«Сыгналам для пачатку дыялёгу можа стаць гатоўнасьць Лукашэнкі да рэальных дзеяньняў, якія найперш тычацца гуманітарнага трэку, вызваленьня палітзьняволеных… Пры наяўнасьці рашэньня Лукашэнкі вызваляць людзей з турмаў можа наблізіцца час, калі нейкі дыялёг можа пачацца», — сказала Леся Руднік у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».

Экспэртка зьвярнула ўвагу на той факт, што новы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп робіць вельмі рашучыя крокі па ўсіх кірунках.

«Складана сказаць, як гэта можа адбыцца ў справе Беларусі, але мы пабачылі заяву аб вызваленьні амэрыканскай грамадзянкі, мы пабачылі таксама інтэрвію з журналістамі Радыё Свабода яшчэ да інаўгурацыі, і тады сапраўды можам чакаць, што Амэрыка будзе тут сапраўды лідэрам у пляне дыялёгу ці перамоў», — дадала яна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Натальля Радзіна: стратэгія Ціханоўскай і Латушкі правалілася

Галоўная рэдактарка сайту «Хартыя 97» у этэры Свабоды «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі» адказала на пытаньне, ці ўдалося Лукашэнку загнаць людзей на выбарчыя ўчасткі і ў чым была памылковай стратэгія Офісу Ціханоўскай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Шлык: «Экзытполы гэта ня частка выбарчага працэсу»

Папярэднія вынікі экзытполаў у Беларусі, праведзеныя праўладнай арганізацыяй і паказаныя журналістамі дзяржаным СМІ, сьведчаць, што за Лукашэнку прагаласавала 87,6% беларусаў. У этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі» вядоўца Дзьмітры Гурневіч папрасіў пракамэнтаваць працэдуру экспэрта ў выбарах Аляксандра Шлыка.

«Экзытполы гэта ня частка выбарчага працэсу. І тое, як праводзіць экзытполы, ніяк не рэглямэнтуецца міжнароднымі стандартамі для правядзеньня сумленных выбараў. Падкрэсьлю, што нельга забараняць праводзіць такія апытаньні. Але ў Беларусі яны наогул ніяк не зьвязаныя з рэчаіснасьцю».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Чалы спрагназаваў меркаваныя афіцыйныя вынікі галасаваньня

Аналітык Сяргей Чалы мяркуе, што ўлады хутчэй за ўсё абвесьцяць, што за Лукашэнку прагаласавалі ад 87 да 90% выбарнікаў. Паводле яго, Аляксандар Лукашэнка, па-ранейшаму жыве ў 2020 годзе.

«На сваім маратоне адзінства і на прэсавай канфэрэнцыі ён паўтарыў адну і тую ж думку, што „мы 26 студзеня нічога не вырашаем, мы ўсё вырашылі ў 2020 годзе., а цяпер нічога не зьмяняецца“», — сказаў Сяргей Чалы ў этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папярэднія вынікі экзытполаў у Беларусі: за Лукашэнку прагаласавала 87,6% беларусаў

Пра гэта паведамляе БелТА

Фота Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына заблякавала супольны зварот Эўразьвязу аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі

Паводле крыніцаў Радыё Свабода, ня маючы подпісаў прадстаўнікоў усіх 27 краін Эўразьвязу, высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў замежнай палітыцы Кая Калас выпусьціла ўласны зварот, у якім заявіла, што галасаваньне 26 студзеня не было свабодным і справядлівым, і заклікала ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў, «у тым ліку супрацоўніка Прадстаўніцтва Эўразьвязу».

https://smarturl.click/Q1ydY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заклікае арабскія краіны забраць да сябе палестынцаў з Газы

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытаньні журналістаў на борце прэзыдэнцкага самалёта Air Force One, сказаў, што вядзе перамовы зь лідэрамі Ярданіі, Эгіпту і, магчыма, іншых арабскіх краін, спрабуючы ўгаварыць іх забраць да сябе жыхароў сэктару Газа.

https://smarturl.click/0eljL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыйшоў на выбары з сабакам і сынам Колем.

Пасьля гэтага на сустрэчы з журналістамі Лукашэнка спрачаўся пра палітвязьняў, пагражаў эмігрантам і ня змог сказаць, калі сыдзе з улады.

Адказаў і на пытаньне пра Марыю Калесьнікаву: «Турма — гэта для тых, хто парушыў закон».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 26 студзеня ў Кіеве пачаўся марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.

Міхаіл Жызьнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. У 2017 годзе яго ўшанавалі званьнем Героя Ўкраіны і перад гэтым пасьмяротна далі ўкраінскае грамадзянства. Яшчэ больш за 70 беларусаў загінулі змагаючыся на баку Украіны з 2014 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску і на Гомельшчыне на патрабаваньне ўладаў адключылі інфармацыйныя экраны

У менскім мэтрапалітэне і шэрагу іншых месцаў сталіцы з 23 студзеня адключылі інфармацыйныя экраны. Гэта зроблена на патрабаваньне ўладаў, каб пазьбегнуць паўтарэньня леташняга ўзлому сыстэмы і паказу звароту Ціханоўскай, паведаміла @pozirkonline крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

Паводле зьвестак @flagshtok, указаньне выключыць інфармацыйныя экраны да 27 студзеня дзейнічае як мінімум і на Гомельшчыне — адпаведнае прадпісаньне атрымалі прадпрыемствы Гомельскай вобласьці.

На фота: адзін з экранаў, на якім трансьляваўся зварот Сьвятланы Ціханоўскай 24 лютага 2024 году

https://smarturl.click/jkx7b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК: зафіксавана 34 спробы зьняць бюлетэнь на фота ці відэа

Напярэдадні выбараў беларускія ўлады забаранілі фатаграфаваць бюлетэні. Сакратарка ЦВК Алена Балдоўская паведаміла, што на сярэдзіну дня зафіксавалі некалькі дзясяткаў такіх спробаў.

«На сярэдзіну дня па рэгіёнах краіны зафіксавана два вынасы бюлетэняў за межы памяшканьня для галасаваньня і 34 выпадкі фота- або відэаздымкі запоўненага бюлетэня», — паведаміла Балдоўская. Фота ілюстрацыйнае

Жывы блог з выбараў у Беларусі: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прапанаваў удзел беларускіх міратворцаў ва Ўкраіне і выказаў жаданьне ўдзельнічаць у мірных перамовах

На прэс-канфэрэнцыі 26 студзеня ў Менску Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускія міратворцы «былі б найлепшым варыянтам ва Ўкраіне», а таксама выказаў жаданьне ўдзельнічаць у мірных перамовах, бо «бяз нашага ўдзелу ня можа быць поўнай бясьпекі»:

https://smarturl.click/1dl3y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱Варшава: яшчэ некалькі кадраў з акцыі ў горадзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя «Лукашэнку ў шродэр» пачалася ў Вільні

А 13-ай гадзіне ў цэнтры Вільні на праспэкце Гедыміна сабраліся дзясяткі людзей, якія пратэстуюць супраць несумленных выбараў у Беларусі. На Плошчы Кудзіркі стаяць некалькі намётаў, прыйшлі прадстаўнікі дыяспары, беларускія ўцекачы, людзі з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі беларускімі сьцягамі, а таксама сьцягамі Літвы.

Праходзіць імправізаваны мітынг і канцэрт. Актывісты з ініцыятывы «Дапамога» паставілі шродэр і прапанавалі людзям аркушы з выявамі Лукашэнкі, гэтыя аркушы людзі зьнішчаюць у шродэры. Акцыі «Лукашэнку ў шродэр» заплянаваныя таксама ў Стакгольме і іншых сталіцах краін ЭЗ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«А як не выходзіць, калі мы маем свабоду, калі ўсе людзі ў Беларусі ня могуць і ня маюць мажлівасьці такой?»

Беларусы ў розных краінах Эўропы выйшлі на акцыі пратэстаў супраць несумленьных выбараў 2025 году. Глядзіце, што кажуць людзі, у відэа Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай адбыўся форум «Беларусы годныя лепшага»

Сярод удзельнікаў былі Сьвятлана Ціханоўская, Анжаліка Мельнікава, Франак Вячорка, Андрэй Стрыжак, Павал Латушка, Роза Турарбекава і шэраг іншых вядомых беларусаў.

Падрабязьней пра форум: https://smarturl.click/1dlwO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Анатоль Лябедзька: для Лукашэнкі галоўнае атрымаць квіток на форум аб пасьляваеннай Эўропе

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка не настроены на дыялёг унутры Беларусі.

«Для яго цяпер галоўнае стварыць уражаньне, што пасьля 26 студзеня ён атрымаў пэўную легітымнасьць, а гэта азначае, што перагорнутая старонка 2020-га… і ён хоча атрымаць квіток на той форум, канфэрэнцыю, якая хутчэй за ўсё будзе ў бліжэйшай пэрспэктыве і дзе будзе вырашацца лёс пасьляваеннай Эўропы», — сказаў Анатоль Лябедзька ў этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».

Паводле яго, у Эўропе пацьвердзяць суб’ектнасьць Сьвятланы Ціханоўскай, а дэмакратычныя сілы Беларусі плянуюць наладзіць супрацу з Вугоршчынай і Славаччынай, якія мелі іншае меркаваньне наконт выбараў у Беларусі, каб там у парлямэнтах пачалі працаваць дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юры Дракахруст: нават у прыхільнікаў Лукашэнкі нараджаецца запыт на свабоду

Аглядальнік Свабоды мяркуе, што ў грамадзтве Беларусі, у тым ліку сярод прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, пачынаюць фармавацца запыты на свабоду, паляпшэньне дачыненьняў з Эўразьвязам і на вызваленьне палітвязьняў.

Паводле яго, у дзяржаўным апараце ёсьць пэўная частка тэхнакратаў, якія выступаюць за спыненьне рэпрэсій, бо гэта перашкаджае і эканоміцы ў тым ліку, але Лукашэнка ня хоча гэта рабіць.

«Выбраць сёньняшні дзень, як нейкую кропку адліку новай эпохі, няважна там, якія выбары, але кропку адліку можна выбраць любую. Але ён ня хоча. Прынамсі, пакуль ня хоча пачынаць новую эпоху», — сказаў Юры Дракахруст у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі закрыліся

Афіцыйна ўсе выбарчыя ўчасткі ў Беларусі закрытыя. Усяго працавалі 5325 участкаў для галасаваньня. Пачаўся падлік галасоў.

За выбарамі ў Беларусі назіралі 486 замежных (міжнародных) назіральнікаў з 52 краін сьвету і 44361 нацыянальны назіральнік.

Таксама ў краіне працавалі 331 замежны журналіст з 23 краін.

Жывы блог: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы і Лёндане таксама адбыліся акцыі да выбараў у Беларусі. У Польшчы на акцыі стварылі імправізаваны "выбарчы ўчастак", на якім «можна было прагаласаваць за свайго кандыдата: Аляксандра Лукашэнку альбо за ліхтарны слуп», як кажуць арганізатары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выбарчы» вечар са Свабодай — 26 студзеня на YouTube

Свабода запрашае на жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Мы пачынаем а 19-45 менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium. Наш эфір будзе доўжыцца 2,5 гадзіны.

ГЛЯДЗЕЦЬ: https://youtu.be/yAFgJT_Ovw8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі вызвалілі амэрыканскую грамадзянку

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё (на фота) паведаміў аб вызваленьні ў Беларусі амэрыканскай грамадзянкі Анастасіі Нуфэр.

https://smarturl.click/AdW4M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лоеве адна і тая ж жанчына трапіла на здымкі, зробленыя ля скрыняў для галасаваньня на розных выбарчых участках.

Публікацыі разьмясьціла выданьне «Лоеўскі край». У подпісах да фота сьцьвярджаецца, што людзі на іх галасуюць на выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году.

Газэта апублікавала адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасаваньня. Абодва тэксты суправаджаюць фотарэпартажы, на якіх можна заўважыць сфатаграфаваную ля скрыні для галасаваньня адну і тую ж жанчыну ў шэрай шапцы, чорнай куртцы і з заплечнікам у руках. Таксама яна трымае ў руцэ пашпарт.

https://smarturl.click/71ldv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які ваяваў на баку Расеі

Грамадзянін Беларусі Дзьмітры Ананчык трапіў ва ўкраінскі палон.

Як паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», створаным для расейскіх вайскоўцаў, якія ня хочуць ваяваць, ён зь Менску, нарадзіўся ў 2000 годзе, да вайны працаваў у лягістычных і будаўнічых кампаніях. Мае сярэднюю тэхнічную адукацыю па спэцыяльнасці «токар-сьлесар».

Што яшчэ пра яго вядома?

https://smarturl.click/O0nL8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱Варшава: Беларусы вывесілі сьцяг "Stop Luka" на аглядальнай пляцоўцы на стары горад падчас акцыі супраць выбараў у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра ўдзел у наступных выбарах: як скажа Качанава, так і будзе

«Я ўжо ў свой час нагаварыў, што апошнія. Я ж не магу сысьці з кляймом, што я некага спужаўся і сышоў. Гэта не ад мяне залежыць, калі ты сапраўдны прэзыдэнт і стаў гэтым прэзыдэнтам — забудзь пра ўсё», — заявіў Лукашэнка.

Ён намякнуў, што ягоны ўдзел у наступных выбарах, як і ў гэтых залежыць ад атачэньня. Раней ён казаў, што пайшоў на выбары, бо на гэтым настаяла кіраўніца Савету Рэспублікі Натальля Качанава, цяпер — што будзе арыентавацца на ейнае меркаваньне на наступных выбарах.

Жывы блог з выбараў у Беларусі: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹Вільня: на акцыі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Варшава: Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг на маршы даўжынёй ў 250 мэтраў. Падчас маршу гучалі воклічы «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам» і «Свабоду палітвязьням».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра перадачу ўлады: Жанчына ня можа быць дыктатарам

Падчас прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка заявіў, што не хацеў ісьці на новы тэрмін, але яго нібыта адгаварыла акружэньне, у тым ліку Натальля Качанава. На пытаньне журналіста Associated Press, каму з маладога пакаленьня ён гатовы перадаць уладу і калі гэта адбудзецца, Лукашэнка адказаў:

«Маладое пакаленьне — гэта ня мой малодшы сын і не старэйшы сын. Я казаў, што будучае пакаленьне — гэта пакаленьне маладых. Я не казаў пра пэрсаналіі, а вы адразу: „Хто гэта будзе“. Напэўна будзе новы прэзыдэнт, але што будзе да 2030-га году, я ня ведаю. Я катэгарычна супраць, каб загружаць жанчыну такой працай, жанчына ня можа быць дыктатарам».


Прэс-канфэрэнцыя Лукашэнкі (абнаўляецца): https://smarturl.click/9zlz5

Читать полностью…
Подписаться на канал