radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі вызвалілі амэрыканскую грамадзянку

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё (на фота) паведаміў аб вызваленьні ў Беларусі амэрыканскай грамадзянкі Анастасіі Нуфэр.

https://smarturl.click/AdW4M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лоеве адна і тая ж жанчына трапіла на здымкі, зробленыя ля скрыняў для галасаваньня на розных выбарчых участках.

Публікацыі разьмясьціла выданьне «Лоеўскі край». У подпісах да фота сьцьвярджаецца, што людзі на іх галасуюць на выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году.

Газэта апублікавала адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасаваньня. Абодва тэксты суправаджаюць фотарэпартажы, на якіх можна заўважыць сфатаграфаваную ля скрыні для галасаваньня адну і тую ж жанчыну ў шэрай шапцы, чорнай куртцы і з заплечнікам у руках. Таксама яна трымае ў руцэ пашпарт.

https://smarturl.click/71ldv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які ваяваў на баку Расеі

Грамадзянін Беларусі Дзьмітры Ананчык трапіў ва ўкраінскі палон.

Як паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», створаным для расейскіх вайскоўцаў, якія ня хочуць ваяваць, ён зь Менску, нарадзіўся ў 2000 годзе, да вайны працаваў у лягістычных і будаўнічых кампаніях. Мае сярэднюю тэхнічную адукацыю па спэцыяльнасці «токар-сьлесар».

Што яшчэ пра яго вядома?

https://smarturl.click/O0nL8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱Варшава: Беларусы вывесілі сьцяг "Stop Luka" на аглядальнай пляцоўцы на стары горад падчас акцыі супраць выбараў у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра ўдзел у наступных выбарах: як скажа Качанава, так і будзе

«Я ўжо ў свой час нагаварыў, што апошнія. Я ж не магу сысьці з кляймом, што я некага спужаўся і сышоў. Гэта не ад мяне залежыць, калі ты сапраўдны прэзыдэнт і стаў гэтым прэзыдэнтам — забудзь пра ўсё», — заявіў Лукашэнка.

Ён намякнуў, што ягоны ўдзел у наступных выбарах, як і ў гэтых залежыць ад атачэньня. Раней ён казаў, што пайшоў на выбары, бо на гэтым настаяла кіраўніца Савету Рэспублікі Натальля Качанава, цяпер — што будзе арыентавацца на ейнае меркаваньне на наступных выбарах.

Жывы блог з выбараў у Беларусі: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹Вільня: на акцыі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Варшава: Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг на маршы даўжынёй ў 250 мэтраў. Падчас маршу гучалі воклічы «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам» і «Свабоду палітвязьням».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра перадачу ўлады: Жанчына ня можа быць дыктатарам

Падчас прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка заявіў, што не хацеў ісьці на новы тэрмін, але яго нібыта адгаварыла акружэньне, у тым ліку Натальля Качанава. На пытаньне журналіста Associated Press, каму з маладога пакаленьня ён гатовы перадаць уладу і калі гэта адбудзецца, Лукашэнка адказаў:

«Маладое пакаленьне — гэта ня мой малодшы сын і не старэйшы сын. Я казаў, што будучае пакаленьне — гэта пакаленьне маладых. Я не казаў пра пэрсаналіі, а вы адразу: „Хто гэта будзе“. Напэўна будзе новы прэзыдэнт, але што будзе да 2030-га году, я ня ведаю. Я катэгарычна супраць, каб загружаць жанчыну такой працай, жанчына ня можа быць дыктатарам».


Прэс-канфэрэнцыя Лукашэнкі (абнаўляецца): https://smarturl.click/9zlz5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 студзеня некалькі дзясяткаў беларусаў 🇵🇱Ўроцлава выйшлі на акцыю да чарговых выбараў у Беларусі. У руках яны трымалі плякаты з партрэтамі палітычных зьняволеных, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі, а таксама партрэт Алеся Пушкіна, які пасьля васьмі месяцаў у турме № 1 Горадні памёр у шпіталі хуткай дапамогі Горадні.

Фота чытача Радыё Свабода

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Безвыходнасьць, кандыдаты-спойлеры, палітвязьні». Што замежныя журналісты пішуць пра выбары ў Беларусі

«У 2020-м рабілася ўсё, каб не дапусьціць журналістаў: сьпярша каранавірус, пасьля іх проста адлоўлівалі ў аэрапорце і разварочвалі. А цяпер улады хочуць карцінку спакойных, ціхіх выбараў для Захаду».


Расказваем, якія замежныя журналісты прыехалі ў Беларусь на выбары і што яны пішуць:

https://smarturl.click/8ElEb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні пачалася акцыя беларускіх актывістаў «Выбары бяз правілаў»

У Вільні ідзе акцыя беларускай дыяспары «Выбары бяз правілаў!» Перад Домам ураду на пляцы Кудзіркі актывісты ініцыятываў «Дапамога», «ReBelarus» і Асацыяцыі палітвязьняў Беларусі паставілі намёт і празрыстую скрыню — імітацыю выбарчага ўчастку. Зьявіліся нацыянальныя беларускія сьцягі. Ахвочым прапануюць «прагаласаваць» і напісаць сваю думку на тэму выбараў у Беларусі. На плякаце напісана, што на беларускіх «выбарах» няма рэальных кандыдатаў і свабодных мэдыя, у краіне сотні палітвязьняў.

Гэта вельмі люднае месца ў цэнтры Вільні на праспэкце Гедзіміна. Людзі падыходзяць, цікавяцца, ім раздаюць улёткі па-беларуску і літоўску. Акцыя будзе праходзіць да вечара, у другой палове дня чакаецца мітынг.

Свабода вядзе жывы блог, дзе паведамляе пра ўсе асноўныя падзеі. Абнаўляецца: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыйшоў на выбарчы ўчастак з Умкам і заявіў, што «прагаласаваў за ўсіх»

Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, Лукашэнка на выбарчым участку апярэдзіў пытаньне журналістаў, за каго аддаў свой голас: «Калі вы хочаце спытаць за каго, павінен вам шчыра прызнацца — за ўсіх!»

На выбарчым участку разам зь ім заўважылі ягонага сабаку Умку. Лукашэнка прагаласаваў і адказаў на пытаньні журналістаў.

Свабода вядзе жывы блог, дзе паведамляе пра ўсе асноўныя падзеі. Абнаўляецца:

https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці не прывязаныя гэтыя «выбары» да нейкай гістарычнай падзеі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Усе ведаюць, якую ўвагу надаюць арганізатары і сам кандыдат сымбалізму датаў. Але якраз дзень 26 студзеня пазначаны перамогамі і самасьцьверджаньнем беларусаў. У 1564 годзе войска гетмана Хадкевіча пад Чашнікамі разьбіла агрэсараў, пакінуўшы на полі бою «стог вялікі з костак маскоўскіх». А ў 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб мовах, дзе адзінай дзяржаўнай мовай была названая беларуская. Гэта лёсавызначальныя падзеі ў гісторыі Беларусі, перамогі, якія правіцель адкінуў або скасаваў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі праходзяць выбары Аляксандра Лукашэнкі. Свабода вядзе жывы блог, дзе можна сачыць за падзеямі

Лукашэнка пераабіраецца ў сёмы раз ва ўмовах палітычнага крызісу і шырокамаштабных рэпрэсій. Паводле міжнародных арганізацый, гэтыя выбары носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

26 студзеня ў Беларусі праходзіць асноўны дзень галасаваньня. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8-й гадзіне і будуць працаваць да 20.00. На ўчастках для выбарнікаў загадана ствараць «атмасфэру сьвята», на іх завабліваюць падарункамі і танным буфэтам. На ўсіх участках кругласутачна дзяжураць сілавікі, якія ахоўваюць чальцоў выбарчых камісій (іх імёны засакрэцілі, а пасьля іх апублічваньня BelPol на арганізацыю завялі крымінальную справу). Выбарчыя бюлетэні фатаграфаваць забаранілі.

Свабода вядзе жывы блог, дзе будзе апэратыўна паведамляць пра ўсе асноўныя падзеі. Абнаўляецца:

https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выніку аўтааварыі ў Гомлі пацярпела дзевяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей

Дзевяць чалавек, сярод якіх двое дзяцей, пацярпела 25 студзеня ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Гомлі, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя. На месца здарэньня прыбыло пяць брыгад хуткай мэдыцынскай дапамогі, у тым ліку дзьве фэльчарскія і тры — інтэнсіўнай тэрапіі. Усіх пацярпелых агледзелі і накіравалі ў Гомельскую абласную бальніцу.

«Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, пераломы, удары, чэрапна-мазгавыя траўмы. Урачы зараз праводзяць кансыліюмы, дыягнастычныя дасьледаваньні ўсім пацярпелым у ДТЗ», — гаворыцца ў паведамленьні. https://smarturl.click/M1DER

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыйшоў на выбары з сабакам і сынам Колем.

Пасьля гэтага на сустрэчы з журналістамі Лукашэнка спрачаўся пра палітвязьняў, пагражаў эмігрантам і ня змог сказаць, калі сыдзе з улады.

Адказаў і на пытаньне пра Марыю Калесьнікаву: «Турма — гэта для тых, хто парушыў закон».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 26 студзеня ў Кіеве пачаўся марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.

Міхаіл Жызьнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. У 2017 годзе яго ўшанавалі званьнем Героя Ўкраіны і перад гэтым пасьмяротна далі ўкраінскае грамадзянства. Яшчэ больш за 70 беларусаў загінулі змагаючыся на баку Украіны з 2014 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску і на Гомельшчыне на патрабаваньне ўладаў адключылі інфармацыйныя экраны

У менскім мэтрапалітэне і шэрагу іншых месцаў сталіцы з 23 студзеня адключылі інфармацыйныя экраны. Гэта зроблена на патрабаваньне ўладаў, каб пазьбегнуць паўтарэньня леташняга ўзлому сыстэмы і паказу звароту Ціханоўскай, паведаміла @pozirkonline крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

Паводле зьвестак @flagshtok, указаньне выключыць інфармацыйныя экраны да 27 студзеня дзейнічае як мінімум і на Гомельшчыне — адпаведнае прадпісаньне атрымалі прадпрыемствы Гомельскай вобласьці.

На фота: адзін з экранаў, на якім трансьляваўся зварот Сьвятланы Ціханоўскай 24 лютага 2024 году

https://smarturl.click/jkx7b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК: зафіксавана 34 спробы зьняць бюлетэнь на фота ці відэа

Напярэдадні выбараў беларускія ўлады забаранілі фатаграфаваць бюлетэні. Сакратарка ЦВК Алена Балдоўская паведаміла, што на сярэдзіну дня зафіксавалі некалькі дзясяткаў такіх спробаў.

«На сярэдзіну дня па рэгіёнах краіны зафіксавана два вынасы бюлетэняў за межы памяшканьня для галасаваньня і 34 выпадкі фота- або відэаздымкі запоўненага бюлетэня», — паведаміла Балдоўская. Фота ілюстрацыйнае

Жывы блог з выбараў у Беларусі: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прапанаваў удзел беларускіх міратворцаў ва Ўкраіне і выказаў жаданьне ўдзельнічаць у мірных перамовах

На прэс-канфэрэнцыі 26 студзеня ў Менску Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускія міратворцы «былі б найлепшым варыянтам ва Ўкраіне», а таксама выказаў жаданьне ўдзельнічаць у мірных перамовах, бо «бяз нашага ўдзелу ня можа быць поўнай бясьпекі»:

https://smarturl.click/1dl3y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱Варшава: яшчэ некалькі кадраў з акцыі ў горадзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя «Лукашэнку ў шродэр» пачалася ў Вільні

А 13-ай гадзіне ў цэнтры Вільні на праспэкце Гедыміна сабраліся дзясяткі людзей, якія пратэстуюць супраць несумленных выбараў у Беларусі. На Плошчы Кудзіркі стаяць некалькі намётаў, прыйшлі прадстаўнікі дыяспары, беларускія ўцекачы, людзі з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі беларускімі сьцягамі, а таксама сьцягамі Літвы.

Праходзіць імправізаваны мітынг і канцэрт. Актывісты з ініцыятывы «Дапамога» паставілі шродэр і прапанавалі людзям аркушы з выявамі Лукашэнкі, гэтыя аркушы людзі зьнішчаюць у шродэры. Акцыі «Лукашэнку ў шродэр» заплянаваныя таксама ў Стакгольме і іншых сталіцах краін ЭЗ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры дэмакратычных сілаў: Мы ня можам перагарнуць старонку, Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ, ён злачынца

Сёньня ў Варшаве лідэры Аб'яднанага пераходнага кабінэту і Каардынацыйнай рады выступілі з заявамі аб выбарчай кампаніі 2025 году.

«Беларусы ніколі ня выберуць Лукашэнку. Ён злачынца, які захапіў уладу і з дапамогай Пуціна ўтрымлівае 9 мільёнаў беларусаў у закладніках, тысячы знаходзяцца ў турмах за сваю палітычную і грамадзкую пазыцыю. Ён уцягнуў нашую краіну ў вайну, ён здае наш сувэрэнітэт Расеі і стаў пагрозай для нашых суседзяў. Ён не прадстаўляе беларускі народ», — заявіла старшыня АПК Сьвятлана Ціханоўская.

Пра тое, што Лукашэнка злачынца і незаконна ўтрымлівае ўладу, заявілі таксама намесьнік старшыні АПК Павал Латушка і сьпікерка КР Анжаліка Мельнікава:

https://smarturl.click/aJORX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія ўлады спынілі рэкрутацыю ў полк Каліноўскага ў Варшаве і абмежавалі фінансаваньне Беларускага дома

«Да 2024 году набор адкрыта праводзіўся ў Беларускім доме ў Варшаве, адной з галоўных арганізацый дыяспары. Увесну 2024 году зь МЗС прыйшла інфармацыя, што Цэнтар падтрымкі палка імя Каліноўскага больш не павінен існаваць у Беларускім доме, бо ён ня ўпісваецца ў асновы польскай палітыкі разьвіцьця. Мы атрымалі па неафіцыйных каналах, пісьмова нічога не прыйшло», — паведаміў выданьню Gazeta Prawna кіраўнік Беларускага дома Алесь Зарэмбюк.

Польскія ўлады не жадаюць, каб беларускія ўлады абвінавачвалі іх у тым, што з тэрыторыі Польшчы рыхтуецца напад на Беларусь, але пасьля спыненьня рэкрутацыі ў полк гэтыя абвінавачаньні ўсё роўна не спыніліся, адзначае выданьне:

https://smarturl.click/71lvv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка: Апазыцыя — гэта тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі

Падчас прэс-канфэрэнцыі нямецкія журналісты спыталі ў Лукашэнкі пра магчымы дыялёг з апазыцыяй. Ён адказаў, што гатовы гаварыць з апазыцыяй толькі ў Беларусі. І згадаў Ганну Канапацкую, якая таксама ўдзельнічае ў выбарах.

«Яе настойлівасьць падтрымліваецца некаторымі людзьмі ў нашым грамадзтве. Камуністы, як бы мяне ні хвалілі, у іх ёсьць пытаньні асобныя да дзейнай улады. Зь імі я гатовы весьці дыялёг, бо ад іх нешта залежыць у краіне», — адказаў ён.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што з апазыцыяй за мяжой яму «няма аб чым гаварыць»:

Жывы блог з выбараў у Беларусі: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка брытанскаму журналісту, які спытаў пра Калесьнікаву: «Не перабірай, Стыў!»

Падчас прэс-канфэрэнцыі журналіст BBC Стыў Ротэнбэрг спытаў Лукашэнку, чаму той не адпусьціць Марыю Калесьнікаву і Сяргея Ціханоўскага.

«Турма гэта для тых, хто парушыў закон. Што, у Англіі ці ЗША няма турмаў? Хто парушыў закон, будзе сядзець, але нават там мы ім рот не закрываем. Марыя Калесьнікава і іншыя, пра каго ты гаворыш. У Марыі Калесьнікавай усё нармальна са здароўем. Яе паказалі народу. Не перабірай, Стыў, у любой дзяржава трэба несьці адказнасьць. Тыя, пра каго ты клапоцісься, па-мойму, ня вельмі хочуць на свабоду», — сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытаньне журналіста.

Таксама Лукашэнка заклікаў не зьвяртаць увагі на рэакцыю заходніх краін, якія не прызнаюць выбараў у Беларусі: «Мне фіялетава, прызнаеце вы нашыя выбары ці не», — заявіў ён.

Свабода вядзе жывы блог, дзе паведамляе пра ўсе асноўныя падзеі. Абнаўляецца: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК: У Берасьцейскай і Гомельскай вобласьці выбары ўжо адбыліся

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што па стане на 10.00 на выбарах у Беларусі прагаласавалі 47,56% выбарнікаў. У Берасьцейскай і Гомельскай вобласьці выбары ўжо адбыліся — там прагаласавалі больш за 50% выбарнікаў, сказаў ён падчас прэс-канфэрэнцыі. У іншых рэгіёнах, а таксама ў Менску выбары пакуль яшчэ не адбыліся.

Свабода вядзе жывы блог, дзе будзе апэратыўна паведамляць пра ўсе асноўныя падзеі. Абнаўляецца:

https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніца дыпляматычнага ведамства ЭЗ Кая Калас назвала выбары ў Беларусі «фіктыўнымі»

«Лукашэнка чапляецца за ўладу ўжо 30 гадоў. Заўтра ён зноў прызначыць сябе на чарговых фіктыўных выбарах. Гэта абуральная абраза дэмакратыі», — напісала Калас у сацсетцы Х напярэдадні асноўнага дня галасаваньня на выбарах у Беларусі.

Таксама яна падкрэсьліла, што ў Аляксандра Лукашэнкі «няма ніякай легітымнасьці».

Свабода вядзе жывы блог з выбараў у Беларусі. Абнаўляецца: https://smarturl.click/aJOJX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

35 гадоў таму прынялі Закон аб мовах: беларуская стала адзінай дзяржаўнай, расейская — мовай міжнацыянальных зносінаў

26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб мовах. Адзінай дзяржаўнай мовай у ім называлася беларуская, якой «забясьпечваецца ўсебаковае разьвіцьцё і функцыянаваньне ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця». Расейская мова называлася мовай міжнацыянальных зносінаў народаў СССР.

Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі сабраныя ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpAxO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК паведаміў, колькі грамадзянаў Беларусі, што жывуць за мяжой, прыехалі на радзіму датэрмінова прагаласаваць

52 грамадзяніна Беларусі, што стала жывуць за мяжой, прыехалі на радзіму, каб датэрмінова прагаласаваць, вынікае з заявы старшыні Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі на прэс-канфэрэнцыі 25 студзеня ў Менску.

«Гэта грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, Нямеччыны, Італіі, Літвы, Польшчы, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Грузіі, Францыі, Бэльгіі», — цытуе тэлеграм-канал ЦВК кіраўніка ведамства.

Усе ўчасткі для галасаваньня знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. https://smarturl.click/e5dyY

Читать полностью…
Подписаться на канал