radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Politico: Дзярждэпартамэнт ЗША прыпыніў праграмы па дапамозе іншым краінам, у тым ліку Ўкраіне. Гэта ня тычыца Эгіпта і Ізраіля

Дзярждэпартамэнт ЗША прыпыніў вылучэньне сродкаў на праграмы па дапамозе замежным дзяржавам як мінімум на 90 дзён. Аб гэтым піша выданьне Politico са спасылкай на распараджэньне дзяржсакратара ЗША Марка Рубіё.

Выданьне адзначае, што дакумэнт зьявіўся ўсьлед за ўказам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб прыпыненьні на тры месяцы праграм амэрыканскай дапамогі іншым краінам.

Адзін дзейны супрацоўнік Дзярждэпартамента і два былыя чыноўнікі з адміністрацыі Байдэна сказалі выданьню, што прыпыненая дапамога ключавым хаўрусьнікам ЗША, такім як Украіна, Ярданія і Тайвань. Прыпыненьне ня тычыцца ваеннай падтрымкі Эгіпта і Ізраіля і надзвычайнай харчовай дапамогі. https://smarturl.click/e5qpY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ХАМАС вызваліў яшчэ чатырох ізраільскіх закладніц

Прадстаўнікі палестынскіх груповак у сэктары Газа перадалі Ізраілю закладніц. Чатыры ізраільскія жанчыны, якія служаць у войску, абмененыя на палестынскіх зьняволеных з ізраільскай турмы «Кцыёт».

Ізраільцянак перад выдачай апранулі ў вайсковую форму ЦАХАЛ і вывелі на сцэну. Затым закладніцы перайшлі ў аўтамабілі Чырвонага Крыжа.

У абмен на вызваленых вайсковак ізраільскія ўлады павінны вызваліць 200 палестынскіх зьняволеных, у тым ліку 121 чалавека, якім прызначанае пажыцьцёвае зьняволеньне. 70 зь іх будуць дэпартаваныя за межы сэктара Газа і Заходняга берага. Частку з іх адправяць у Эгіпет, Алжыр, Катар ці Турэччыну. https://smarturl.click/LYqBA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Доступ да большасьці беларускіх сайтаў з-за мяжы будзе абмежаваны цягам трох дзён

З 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія правайдэры «абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь», паведамляе найбуйнейшы рэгістратар дамэнаў у Беларусі, правайдэр IT-інфраструктуры кампанія hoster.by.

Час абмежаваньня доступу да беларускіх сайтаў з-за мяжы супадае з правядзеньнем 26 студзеня электаральнай працэдуры, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе «прэзыдэнцкімі выбарамі». https://smarturl.click/DaqAe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У Беларусі намагаюцца стварыць культ асобы правіцеля. Ці гэта выканальная задача?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, атрымаецца таксама як з ідэалёгіяй, якую 30 гадоў шукалі і не знайшлі. А не знайшлі, бо адразу адкінулі саму ідэю Беларусі, на якой і мусіць трымацца ідэалёгія. Каб стварыць культ асобы, зноў жа, трэба мець ідэю (напрыклад, як чучхе ў КНДР), павінен быць ня толькі рэпрэсіўны, але і пазытыўны складнік (як «Весёлые ребята» ў часы ГУЛАГу), а галоўнае — трэба прыцягнуць да справы аўтарытэтных людзей культуры: пісьменьнікаў, мастакоў, кампазытараў... У нашых жа «культавікоў» нічога зь пералічанага няма.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Галоўнае за тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды

Сёньня расказваем, у чым галоўны сэнс выбараў-2025 і чаго беларусам чакаць пасьля іх, пра тое, што ад вас хаваюць улады, і ня толькі. Падпісвайцеся на нашу рассылку і будзе заўжды ў курсе галоўных падзей! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 прычынаў, чаму беларускія выбары нельга назваць сапраўднымі выбарамі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За мінулае стагодзьдзе мужчыны вырасьлі ўдвая больш чым жанчыны, — дасьледаваньне

Дадзеныя зь дзясяткаў краін паказваюць, што адрозьненьні ў росьце і вазе паміж паламі павялічыліся з 1900 году, піша The Guardian.

Брытанскае выданьне спасылаецца на новае дасьледаваньне, паводле якога за апошняе стагодзьдзе мужчыны ва ўсім сьвеце павялічвалі свой рост і вагу ўдвая хутчэй, чым жанчыны, што прывяло да больш значных адрозьненьняў паміж паламі. https://smarturl.click/DaqZ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СВАБОДА Ў ЖЫВЫМ ЭФІРЫ

Што і як зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня?


А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium жывая трансьляцыя з удзелам аглядальнікаў Свабоды Валера Карбалевіча і Віталя Цыганкова. У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране пытаньні:

❓Якія шанцы на адлігу ў Беларусі пасьля сёлетніх выбараў?
❓Якім будзе непрызнаньне гэтых выбараў з боку Захаду?
❓Што і як зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня?
❓Ці анэксуе Расея Беларусь?

https://youtube.com/live/SLr99XZy2kg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выбарчы» вечар са Свабодай — 26 студзеня на YouTube

У нядзелю, 26 студзеня, Свабода запрашае на жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Мы пачынаем а 19.45 менскага часу на на ютуб-канале Свабода Premium. Наш эфір будзе доўжыцца 2,5 гадзіны. https://www.youtube.com/watch?v=yAFgJT_Ovw8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сакрэтная місія пад наглядам КДБ. Што прадстаўнікі Лукашэнкі робяць на перамовах Расеі і Ўкраіны аб палонных https://smarturl.click/ql66V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻 Соф’я Кавалеўская: расказваем гісторыю першай у сьвеце прафэсаркі матэматыкі родам зь Беларусі (гл. вышэй)

👉🏻 Хобіхорсінг: radio_svaboda/video/7462410973521956102">што гэта такое і ці займаюцца гэтым відам спорту ў Беларусі

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7460945964262608133">Ці нармальна гэта — жыць у крэдыт і як не пашкадаваць, узяўшы яго

👉🏻 Сэксізм у віртуальнай прасторы: radio_svaboda/video/7461345381918526725">што беларускі кажуць пра сусьвет відэагульняў

👉🏻 «Літоўская гаспадыня». radio_svaboda/video/7461647871859870982">Парады зь першай беларускай гаспадарчай энцыкляпедыі ХІХ ст.

👉🏻 Паразмаўлялі зь беларускай Жаннай Куваньнікавай, radio_svaboda/photo/7462673382505516293">якая мае 4 дзяцей, тату-салён і займаецца боксам разам з мужчынамі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сын бачыў на экране чалавека, які падслухоўваў нашу размову». Тры гісторыі былых палітзьняволеных беларусак

Агенцтва Франс Прэс (AFP) расказала гісторыі трох беларусак, якія за пратэсты і камэнтары адбылі тэрміны ў вязьніцах рэжыму Лукашэнкі.

https://smarturl.click/0ekqg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўны наратыў прапаганды — «Калі не галасуеш, то не патрыёт», — Ірына Сідорская

Дасьледчыца прапаганды Ірына Сідорская аналізуе асноўныя наратывы дзяржаўных прапагандыстаў падчас выбарчай кампаніі, якая завяршаецца.

https://smarturl.click/xBwjL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заявіла на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд за перасьлед журналістаў

Арганізацыя заклікала пракурора МУС Карыма Хана расьсьледаваць меркаваныя злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі ў дачыненьні журналістаў, якіх, па іх словах, «сыстэматычна перасьледуюць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы назвалі выбары ў Беларусі «прапагандысцкім шоў» і зноў нагадалі пра палітвязьняў

Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня, і яны зьяўляюцца «прапагандысцкім шоў», гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый Libereco і «Вясна».

https://smarturl.click/z2k1A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто кіруе беларускай маральнасьцю

Для нашай будучыні і нашай краіны зьявілася новая пагроза — эротыка. Яшчэ і ў праваслаўны пост. Прынамсі, так лічыць грамадзкая рада маральнасьці пад кіраўніцтвам Расейскай праваслаўнай царквы. Раду абразіў паказ фільму «Эманюэль». Піша Наста Захарэвіч. https://smarturl.click/w9jVW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Financial Times паведаміла пра «рэзкую размову» Трампа з прэм’еркай Даніі аб Грэнляндыі

Газэта Financial Times са спасылкай на эўрапейскія крыніцы паведаміла, што размова самага Трампа з прэмʼер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдэрыксен, якая адбылася на мінулым тыдні, «прайшла вельмі дрэнна». Выданьне спасылаецца на пяць цяперашніх і былых эўрапейскіх чыноўнікаў, якія былі паінфармаваныя аб званку.

Па словах суразмоўцаў выданьня, Трамп у размове заняў агрэсіўную і канфрантацыйную пазыцыю пасьля слоў кіраўніцы дацкага ўрада аб тым, што Грэнляндыя не прадаецца, пры тым што адначасова Фрэдэрыксен прапанавала пашырэньне супрацоўніцтва па пытаньнях функцыянаваньня ваенных баз і распрацоўцы карысных выкапняў.

«Ён быў непахісным. Гэта было як халодны душ. Раней было цяжка ўспрымаць гэта сурʼёзна. Але я думаю, гэта ўсё сурʼёзна, і патэнцыйна вельмі небясьпечна», — адзначыла адна з крыніц газэты. https://smarturl.click/kja7R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларускія выбары нельга назваць сапраўднымі выбарамі

Выбарчы кодэкс кажа, што выбары прэзыдэнта «зьяўляюцца свабоднымі і праводзяцца на падставе ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаваньні». Але за 30 зь невялікім гадоў існаваньня незалежнай Беларусі легітымнасьць працэсу галасаваньня за кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта ня выклікала пытаньняў толькі аднойчы — у 1994 годзе. Наступныя пяць выбараў не былі прызнаныя ні міжнароднымі назіральнікамі, ні праваабаронцамі, ні пэўнай колькасьцю грамадзянаў, якія пратэставалі супраць фальсыфікацый.

На сёмыя выбары прэзыдэнта Беларусі ідзе той самы чалавек, які заняў гэтую пасаду 30 гадоў таму. Масавыя і працяглыя пратэсты пасьля выбараў 2020 году і рэпрэсіі, якія ня скончыліся дагэтуль, ні ў кога ў краіне і за яе межамі не пакідаюць сумневу, што ЦВК назаве яго імя як пераможцы.

Свабода разам з аналітыкамі і палітолягамі разьбірае, чаму такія «выбары» прэзыдэнта нельга назваць выбарамі. https://smarturl.click/1dZ2D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Абяцаю, што хутка сыду». Пра разьвітаньне Лукашэнкі з уладай працягласьцю ў дзесяцігодзьдзі

Лукашэнка больш не абяцае беларусам, што неўзабаве сыдзе. Але і гэтыя выбары, і абвешчаная ім «пяцігодка якасьці» могуць стаць для яго апошнімі. Піша Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/jkzqq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады таму Польшча пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю

25 студзеня 2022 году Польшча пачала ўзьвядзеньне сьцяны на мяжы зь Беларусьсю. Мэта гэтага праекту – спыніць маштабную нелегальную міграцыю празь Беларусь у Эўразьвяз. Даўжыня сьцяны 185,25 км, вышыня 5 м, на яе было выдаткавана 49 тыс. тон сталі. Праца была завершана 30 чэрвеня 2022 году.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі сабраныя ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1qQ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Славаччыне шырацца пратэсты супраць прарасейскага курсу прэм’ер-міністра Фіца

Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў сабраліся на цэнтральнай плошчы славацкай сталіцы ў пятніцу, трымаючы плякаты супраць палітычнага курсу прэмʼер-міністра Робэрта Фіца, які скіраваны на збліжэньне з Расеяй.

Арганізатары ацанілі, што на дэманстрацыю на браціслаўскай Плошчы Свабоды сабраліся каля 60 тысяч чалавек — прыкладна ў чатыры разы больш, чым на мінулым пратэсьце два тыдні таму. У пятніцу акцыі прайшлі таксама ў 20 іншых гарадах па ўсёй краіне. https://smarturl.click/yq1DL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 24 студзеня

📌 Ад «абсалютна незалежнага» да «цалкам адданага». Расказваем, хто і як кіраваў ЦВК зь першых выбараў да апошніх

📌 Сакрэтная місія пад наглядам КДБ. Што прадстаўнікі Лукашэнкі робяць на перамовах Расеі і Ўкраіны аб палонных

📌 Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» падала на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд за перасьлед журналістаў

📌 Лукашэнка памілаваў яшчэ 15 вязьняў, у тым ліку 8 палітычных

📌 Галоўны наратыў прапаганды — «Калі не галасуеш, то не патрыёт», — Ірына Сідорская

📌 Скарачэньне дапамогі на дзяцей, падвышэньне пэнсійнага ўзросту. Што можа чакаць сацыяльны пакет беларусаў пасьля выбараў

📌 Кнігі, футболкі, ласункі. Што бясплатна раздаюць выбарнікам падчас датэрміновага галасаваньня

📌 Трамп лічыць Зяленскага таксама адказным за вайну з Расеяй

📌 Пуцін: «Сапраўды, нам лепш сустрэцца з Трампам»

📌 Amnesty International: Улады Беларусі праводзяць прэзыдэнцкія выбары ў атмасфэры татальнага страху і рэпрэсій https://smarturl.click/z2k3n

📌 Глядзіце «Выбарчы» вечар са Свабодай — 26 студзеня на YouTube

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадала яшчэ 30 кнігаў у сьпіс забароненых да распаўсюджваньня ў Беларусі друкаваных выданьняў.

Сярод забароненых выданьняў — раман амэрыканскага пісьменьніка Чака Паланюка «Калыханка», а таксама «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм, «Маленькае жыцьцё», «Да самага раю» Ханьі Янагіхары ды іншыя. Паводле ведамства, «гэтыя кнігі здольныя нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам». https://smarturl.click/opQEO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кнігі, футболкі, ласункі. Што бясплатна раздаюць выбарнікам падчас датэрміновага галасаваньня

У Беларусі ад 21 студзеня ідзе датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Паглядзелі, чым на ўчасткі завабліваюць «розныя катэгорыі грамадзян». https://smarturl.click/1dZW6

Выбары прэзыдэнта, прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня, дэмакратычная супольнасьць называе «бязвыбарамі». Эўрапейскія структуры заяўляюць пра іх непрызнаньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Скарачэньне дапамогі на дзяцей, падвышэньне пэнсійнага ўзросту. Што можа чакаць сацыяльны пакет беларусаў пасьля выбараў

Суполка «Кібэрпартызаны» апублікавала новы зьліў дакумэнтаў, атрыманых з чыноўніцкага асяродку. Зь іх вынікае магчымасьць чарговага скарачэньня сацыяльных выдаткаў. https://smarturl.click/LYq53

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр Мікола Лавіцкі, грамадзкі дзяяч, публіцыст, абаронца беларускай мовы

Мікола Лавіцкі памёр 24 студзеня пасьля працяглай хваробы. Пры сьмерць грамадзкага дзеяча, публіцыста і актыўнага абаронцы беларускай мовы паведамілі яго паплечнікі, былыя аднапартыйцы.

https://smarturl.click/gpvXy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр пісьменьнік і літаратурны рэдактар Віктар Гардзей

Віктар Гардзей пераклаў на беларускую мову раманы Гюстава Флябэра «Салямбо» і Робэрта Льюіса Стывэнсана «Чорная страла», аповесьць-казку Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана «Шчаўкунок і мышыны кароль», кнігу казак народаў Эўропы «Хрустальны калодзеж» і іншыя.

https://smarturl.click/EeqkZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Назіральны орган заявіў, што задакумэнтаваў адвольныя арышты амаль 400 журналістаў са жніўня 2020 году, пры гэтым 43 журналісты ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах у Беларусі.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/yq1w3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка памілаваў яшчэ 15 вязьняў, у тым ліку 8 палітычных

Указ падпісаны 24 студзеня. Сярод вызваленых 8 палітзьняволеных (пяць жанчын і трое мужчын). У пяцярых зь іх ёсьць дзеці, адна жанчына цяжарная, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

https://smarturl.click/kjMvk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна атакавала Разанскую вобласьць бесьпілётнікамі

У раёне разанскага НПЗ выбухі. Нягледзячы на санкцыі, прадпрыемства працягвае працу і актыўна пастаўляе паліва на патрэбы расейскага войска, якое працягвае вайну супраць Украіны.

https://smarturl.click/z2k16

Читать полностью…
Подписаться на канал