radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская Вікіпэдыя на «наркамаўцы» дасягнула лічбы ў 250 000 артыкулаў

Артыкул «Легендарыум Толкіна» стаў юбілейным артыкулам у Беларускай Вікіпэдыі. Да 200 тысяч артыкулаў беларуская вольная энцыкляпэдыя дабралася 31 сьнежня 2020 году.

Беларуская Вікіпэдыя падзеленая на два сэгмэнты, паводле правапісу. Абодва актыўна пашыраюцца. «Клясычным» правапісам створана звыш 88 тысяч артыкулаў.

https://smarturl.click/ppVoE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 студзеня:

🔸Спыненьне агню ў Ізраілі. ХАМАС вярнуў траіх закладніц. Яны правялі ў палоне 470 дзён

🔸«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Ўкраіне

🔸БелАЗ, БМЗ, БАТЭ і іншыя беларускія прадпрыемствы вырабляюць снарады для расейскіх РСЗА «Град» — BelPol

🔸Беларуская Вікіпэдыя на «наркамаўцы» дасягнула 250 000 артыкулаў

🔸«Удзячны ці няўдзячны аўтар — часта наш адзіны чытач». Рэцэнзэнтка Вера Бейка пра стан літаратурнай крытыкі

🔸Ці добра вы ведаеце гісторыю і рэаліі гандлю ў Беларусі? ТЭСТ

🔸Як праходзілі інаўгурацыі прэзыдэнтаў ЗША апошнія 100 гадоў. ФОТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія СМІ пішуць пра падатковыя праверкі расейскіх кампаній у Беларусі

Расейскія кампаніі, якія працуюць на беларускім рынку, усё часьцей сталі апынацца пад пільнай увагай мясцовых падатковых органаў. На гэта зьвярнулі ўвагу дзелавыя выданьні Расеі.

https://smarturl.click/8Egax

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

БелАЗ, БМЗ, БАТЭ і іншыя беларускія прадпрыемствы вырабляюць снарады для расейскіх РСЗА «Град» — BelPol

Шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнутыя ў масавую вытворчасьць снарадаў для расейскага войска. Ёсьць новыя доказы і цэлы ланцужок вытворчасьці.

https://smarturl.click/3kBoB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд зацьвердзіў арышт прэзыдэнта Паўднёвай Карэі. Прыхільнікі палітыка пачалі пратэсты

Сотні прыхільнікаў арыштаванага прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўварваліся ў будынак суду рана ў нядзелю пасьля таго, як яго арышт падоўжылі. Людзі разьбілі вокны ў будынку і трапілі ўнутр.

Ёсьць і відэа з падзей: https://smarturl.click/Q1qe6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Ўкраіне

«Я разам з Марыяй быў у акопах у Серабранскім лясьніцтве — гарачым пункце фронту ў Луганскай вобласьці. Камбат супраціўляўся, каб Маша ішла ў акопы, бо яе ўсе бераглі, як маглі. Але пасьля гібелі „Менску“ (беларускі добраахвотнік, — РС) яна пайшла на нашы пазыцыі, хоць магла не рабіць гэтага».


Пагаварылі з камандзірамі аддзелаў, у якіх ва Ўкраіне служыла Марыя Зайцава.

https://smarturl.click/8Egwv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць сёньня ў Беларусі падпольле, ці ўсё сьціхла?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Пасьля 2020 году і асабліва пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне было шмат вядомых партызанскіх акцыяў. Цяпер пра такое мы можам і ня ведаць. Але варта разумець, што сьледам за рэжымам людзі не ператварыліся ў монстраў і па-ранейшаму аддаюць перавагу праўдзе, а не афіцыйнай хлусьні, салідарнасьці, а ня гвалту, на якім трымаецца ўлада, антываеннай пазыцыі, а не мілітарызму... У такой сытуацыі творчы беларускі мэнталітэт ня можа ня дзейнічаць, каб сьцьвердзіць свае каштоўнасьці.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Сяргея Міхалка

У гэты дзень у 1979 годзе нарадзіўся беларускі сьпявак, аўтар музыкі і тэкстаў, актор. У гэтых дзень нарадзіліся амэрыканскі пісьменьнік Алан Эдгар По і польскі эканаміст Лешак Бальцэровіч.

Чытайце пра падзеі 19 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

https://www.svaboda.org/a/33280334.html

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці трэба турбавацца з прычыны мікраплястыку ў чайных пакеціках?

Сёньня плястык прысутнічае амаль ва ўсім, што нас атачае. Адзеньне, абутак, посуд, бутэлькі з вадой, кантэйнэры для ежы на вынас, кухонныя дошкі — усё гэта можа складацца цалкам ці часткова з плястыку.

У гэтым сьпісе ёсьць і некаторыя чайныя пакецікі. У дасьледаваньні 2024 году навукоўцы выявілі, што заварваньне гарбаты з выкарыстаньнем чайнага пакеціка, вырабленага з плястыкавага поліпрапілену, выдзяляе каля 1,2 мільярда дробных часьцінак плястыка на мілілітар гарбаты.

https://smarturl.click/jkzlY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расеец прыкаваў сябе да амбасады ў Варшаве і заявіў паліцыі, што мае ў роце атруту. Што ён патрабаваў

Мужчына меў намер трымаць галадоўку і трансьляваў усё ў інтэрнэт.

https://smarturl.click/8Egyv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус арганізаваў у Польшчы злачынную групоўку, якая афармляла фіктыўныя дакумэнты на візы

Міжнародная злачынная групоўка дапамагала замежнікам незаконна ўяжджаць у Польшчу на працягу 2022-2024 гадоў. Жадаючых набіралі праз Telegram.

Кошт паслугі па афармленьні віз PBH складаў 700 даляраў за сям’ю з двух дарослых і дзіця. Мяркуецца, што такія візы атрымала прынамсі 30 фіктыўных айцішнікаў.

Агулам жа толькі адзін з падазраваных зарабіў на гэтай схеме больш за 20 тысяч даляраў.

https://smarturl.click/aJqgA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паблізу беларуска-літоўскай мяжы зьявіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі

Гэтыя фартыфікацыі могуць быць часткай «вузла супраціву», які год таму абяцала пабудаваць Міністэрства абароны ў Горадзенскай вобласьці.

Свабода атрымала эксклюзіўныя спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з вайсковымі экспэртамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду

Агнешку Рамашэўскую беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Але Рамашэўская таксама вэтэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1970–80-я гады.

У вялікай гутарцы для Свабоды яна расказвае, як гэтае змаганьне адбывалася, ці ёсьць у ім паралелі зь цяперашняй сытуацыяй у Беларусі і чаму яна лічыць, што Польшча сёньня адыходзіць ад тых ідэалаў, за якія змагалася «Салідарнасьць».

Тэкст https://smarturl.click/0ekWm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яна сядзела проста на асфальце, уся ў крыві». Гісторыя таго самага фота з Марыяй Зайцавай

У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася пасьля атрыманага на пратэстах раненьня, атрымлівала мэдычную дапамогу ў Чэхіі. Пасьля 24 лютага 2022 спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, пасьля паехала ваяваць сама.

17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце.

https://smarturl.click/Daq00

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Беларуская эміграцыя ў Літве скарацілася на пяць тысяч чалавек. Чаму?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Скарацілася, галоўным чынам, сытуацыйная ці эканамічная эміграцыя. Паводле маіх назіраньняў, людзі і арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, якія знайшлі сабе прыстанак у Літве, там і застаюцца. Прынамсі заўважныя лідэры. Гэта значыць, што «далейшая» эміграцыя зьвязаная зь нейкімі бытавымі момантамі, а ня зь місіяй беларушчыны і дэмакратыі.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

NATO і Эўразьвяз умацоўваюць кантынгенты ў Косаве напярэдадні лютаўскіх выбараў

🇽🇰 9 лютага ў Косаве парлямэнцкія выбары. Сытуацыя зноў не выглядае спакойнай, стары канфлікт паміж альбанцамі і сэрбамі застаецца актуальным. А гэтым разам ужо альбанцы маюць супярэчнасьці ў пытаньні, ці дапускаць да выбараў сэрбскую нацыяналістычную партыю, якая мае вялікія шанцы на высокі вынік на поўначы.

🇷🇸 Сэрбія катэгарычна не прызнае незалежнасьці Косава, абвешчанай у 2008 годзе.

https://smarturl.click/opQoO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ХАМАС вярнуў Ізраілю трох закладніц. Яны правялі ў палоне 470 дзён

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што Чырвоны Крыж пацьвердзіў перадачу трох закладніц у нядзелю.

https://smarturl.click/5OJEj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю і рэаліі гандлю ў Беларусі? ТЭСТ

Гандаль існуе з самых старажытных часоў. Цяжка ўявіць беларуса, які ня чуў такіх словаў, як «рынак» ці «гандлёвыя рады». Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю гандлю ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/1dZR6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль заявіў пра спыненьне агню ў сэктары Газа, атрымаўшы імёны закладнікаў, якіх вызваліць ХАМАС

Ізраіль аб’явіў аб спыненьні агню ў сэктары Газа з 11 гадзін 15 хвілін па мясцовым часе. Гэта адбылося пасьля таго, як ізраільскі бок атрымаў ад групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, сьпіс закладнікаў для абмену ў нядзелю.

https://smarturl.click/xBwLQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як праходзілі інаўгурацыі прэзыдэнтаў ЗША апошнія 100 гадоў. ФОТА

Архіўныя фатаграфіі фіксуюць цырымоніі прывядзеньня да прысягі прэзыдэнтаў ЗША ў Вашынгтоне на працягу апошніх 100 гадоў.

Больш фота тут: https://smarturl.click/O0qyz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ТыкТок перастаў працаваць на тэрыторыі ЗША

Раней Вярхоўны суд ЗША адмовіўся скасаваць закон, які дазваляе забараніць ТыкТок, калі сацыяльная сетка не адасобіцца ад кітайскай кампаніі ByteDance. Дакумэнт уступае ў сілу 19 студзеня, за дзень да інаўгурацыі Дональда Трампа.

https://smarturl.click/2q2Dm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Удзячны ці няўдзячны аўтар — часта наш адзіны чытач». Рэцэнзэнтка Вера Бейка пра стан літаратурнай крытыкі

Тэма стану сучаснай беларускай літаратурнай крытыкі, узьнятая ў інтэрвію Свабодзе 5 студзеня рэцэнзэнткай Зосяй Лугавой, атрымала працяг у сацыяльных сетках. Асабліва актыўная палеміка ўзьнікла пад допісам у Facebook літаратурнай аглядальніцы інтэрнэт-часопісу Taubin Веры Бейкі.

Пагаварылі зь ёй аб прычынах (ня)згоды з высновамі, зробленымі ў тым інтэрвію, а таксама пра маўчаньне вядомых раней крытыкаў, кнігі бяз рэха і мары пра часопіс для крытыкаў і чытачоў.

https://smarturl.click/aJqxA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як выжываюць дзеці пад дзяржаўнай апекай?

Лукашэнка і іншыя чыноўнікі і чыноўніцы любяць расказваць, як іх хвалюе дэмаграфічная сытуацыя ў Беларусі і наколькі важна, каб жанчыны больш нараджалі.

Але ня дай Божа нікому жыць так, як жывуць «дзяржаўныя» дзеці ў Беларусі! Іх становішча абурае нават пракуратуру. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/ny0np

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС раіць не рызыкаваць паездкамі ў Літву. Што іх так хвалюе

У Міністэрстве замежных спраў раяць грамадзянам не рызыкаваць паездкамі ў Літву. З такім заклікам выступіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Няхай лепш сваякі прыязджаюць у нашу гасьцінную Беларусь, у бязьвізавым парадку, не баючыся...», — раіць дыпламат.

Падрабязнасьці https://smarturl.click/w9jG7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гісторыя беларускі Марыі Зайцавай, якая загінула ў баях за Украіну пад Пакроўскам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя

Сёлета нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы атрымалі тры навукоўцы з ЗША за дасьледаваньні, якія раскрыкаваюць сакрэт багацьця краін.

Нобэлеўскі камітэт заявіў, што гэтыя навукоўцы «знайшлі новае разуменьне, чаму краіны сьвету значна адрозьніваюцца па ўзроўні дабрабыту».

У падкасьце «Куды коціцца сьвет» разьбіраемся ў формуле посьпеху з Алесем Аляхновічам, дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.

Відэа https://www.youtube.com/watch?v=2tM5hPUoGuE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блінкен: выбары ў Беларусі ня могуць выклікаць даверу ў цяперашніх рэпрэсіўных умовах

Дзяржаўны дэпартамэнт зрабіў заяву пасьля таго, як беларускі дзяржаўны канал АНТ паказаў чацьвёртую частку з сэрыі прапагандысцкіх фільмаў «Свабода слова», у якіх былі інтэрвію са зьняволенымі журналістамі Радыё Свабода.

Блінкен сказаў, што выбары пройдуць ва ўмовах, калі ў выбарчых бюлетэнях могуць удзельнічаць толькі ўхваленыя рэжымам кандыдаты, а чальцы апазыцыі альбо знаходзяцца ў турме, альбо ў выгнаньні.

Злучаныя Штаты асуджаюць спробы рэжыму «легітымізаваць выбары, якія ня могуць быць свабоднымі і справядлівымі», дадаў ён.

https://smarturl.click/ql6yV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тэгеране падчас страляніны забітыя двое судзьдзяў, адзін судзьдзя паранены

Забітыя судзьдзі – Махамад Магісе і Алі Разіні.

Магісе вёў справы многіх палітвязьняў. Судзьдзя знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Эўразьвяза, яго лічаць датычным да парушэньня правоў чалавека ў Іране.

Разіні ў 1998 годзе перажыў замах. Тады ён быў галоўным судзьдзёй Тэгерана, у ягоны аўтамабіль заклалі бомбу.

https://smarturl.click/G6qRE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Апраўдаць Пуціна». Адкуль у Эўропе бяруцца абаронцы расейскага і беларускага дыктатараў

Ізаляцыя рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі з боку краін Эўразьвязу не такая шчыльная і аднадушная, як можна было б чакаць. Раз-пораз зь некаторых эўрапейскіх сталіц гучаць спачувальныя галасы ў адрас агрэсараў, заклікі «зразумець Пуціна», адмовіцца ад антырасейскіх і антыбеларускіх санкцый, абмежаваць ці ўвогуле спыніць дапамогу Ўкраіне.

І галасоў гэтых з часам не становіцца меней. Чаму так сталася?

https://smarturl.click/Yzq0v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Рассылка Свабоды: галоўнае за тыдзень — у адным лісьце!

Сёньня расказваем, як беларускі аналітык паступіў у Гарвард, а сьвятар стаў нью-ёрскім таксістам, пра людзей, чые прозьвішчы будуць у бюлетэнях 26 студзеня і да якой небясьпекі варта быць гатовымі беларусам, пра «вузел супраціву» ля беларуска-літоўскай мяжы і шмат пра што яшчэ!

Падпісвайцеся і чытайце штосуботу: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…
Подписаться на канал