У Тэгеране падчас страляніны забітыя двое судзьдзяў, адзін судзьдзя паранены
Забітыя судзьдзі – Махамад Магісе і Алі Разіні.
Магісе вёў справы многіх палітвязьняў. Судзьдзя знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Эўразьвяза, яго лічаць датычным да парушэньня правоў чалавека ў Іране.
Разіні ў 1998 годзе перажыў замах. Тады ён быў галоўным судзьдзёй Тэгерана, у ягоны аўтамабіль заклалі бомбу.
https://smarturl.click/G6qRE
«Апраўдаць Пуціна». Адкуль у Эўропе бяруцца абаронцы расейскага і беларускага дыктатараў
Ізаляцыя рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі з боку краін Эўразьвязу не такая шчыльная і аднадушная, як можна было б чакаць. Раз-пораз зь некаторых эўрапейскіх сталіц гучаць спачувальныя галасы ў адрас агрэсараў, заклікі «зразумець Пуціна», адмовіцца ад антырасейскіх і антыбеларускіх санкцый, абмежаваць ці ўвогуле спыніць дапамогу Ўкраіне.
І галасоў гэтых з часам не становіцца меней. Чаму так сталася?
https://smarturl.click/Yzq0v
💌 Рассылка Свабоды: галоўнае за тыдзень — у адным лісьце!
Сёньня расказваем, як беларускі аналітык паступіў у Гарвард, а сьвятар стаў нью-ёрскім таксістам, пра людзей, чые прозьвішчы будуць у бюлетэнях 26 студзеня і да якой небясьпекі варта быць гатовымі беларусам, пра «вузел супраціву» ля беларуска-літоўскай мяжы і шмат пра што яшчэ!
Падпісвайцеся і чытайце штосуботу: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Прапаганда паказала палітвязьня Юрася Зянковіча, не згадаўшы, што ён асуджаны
Увечары 17 студзеня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі чацьвёртую частку прапагандысцкага фільма пад назвай «Свабода слова» пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
У 20-хвілінным роліку паказалі беларускага палітыка і амэрыканскага адваката Юрася Зянковіча, якога затрымалі ў красавіку 2021 году і ў верасьні 2022 году асудзілі на 11 гадоў зьняволеньня. Зянковіча таксама распытвалі пра Радыё Свабода. Адказу на пытаньне, які цяпер статус у Зянковіча, у сюжэце АНТ няма. Ён быў прадстаўлены, як амэрыканскі адвакат, палітоляг і экспэрт. (На фота Зянковіч у верасьні 2024 году). https://smarturl.click/67Gzj
Памёр аўстрыйскі пісьменьнік і перакладчык Мартын Поляк
Ён нарадзіўся ў 1944 годзе ў аўстрыйскай глыбінцы, гарадку Бад-Халь. Уся ягоная сям’я — апантаныя прыхільнікі ідэі нацыянал-сацыялізму, пра што Поляк досыць падрабязна расказаў у перакладўенай на беларускую мову кнізе «Затушаваныя краявіды». Мартын адзін знайшоў у сабе сілы пайсьці супраць плыні — і стаў ізгоем у сваёй сям’і. Астатнія яго сямейнікі і ў нашы дні заставаліся прыхільнікамі «моцнай рукі». https://smarturl.click/M1qnb
Ва Ўкраіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
Марыя ўдзельнічала ў пратэсьце 9 жніўня 2020 году і была параненая шумавой гранатай ў Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны. https://smarturl.click/dpqW0
Вярхоўны суд ЗША не адмяніў закон аб забароне TikTok
Вярхоўны суд ЗША адмовіўся адмяніць закон, які дазваляе забараніць TikTok, калі сацыяльная сетка ня будзе выдзеленая з кітайскай кампаніі ByteDance. Дакумэнт уступае ў сілу 19 студзеня, за дзень да інаўгурацыі Дональда Трампа. CNN піша, што неадкладнага блякаваньня закон не патрабуе. https://smarturl.click/baq31
Змрочны прывід «новай Ялты». Да якой небясьпекі варта быць гатовымі беларусам
Сярод шматлікіх сцэнараў заканчэньня вайны ёсьць і такія, што могуць істотна закрануць будучыню Беларусі, піша аналітык Радыё Свабода Валер Карбалевіч. Напрыклад: Расея абяцае больш не чапаць Украіну, не выкарыстоўваць супраць яе ваенную сілу — але затое запатрабуе, каб Захад не чапаў Беларусь, бо гэта расейская сфэра ўплыву. У такім выпадку ўздоўж беларускай мяжы з трох бакаў апусьціцца «жалезная заслона» і будзе ўзьведзены ўмоўны новы «Бэрлінскі мур». https://smarturl.click/B6qDw
Тлумачым з Гурневічам. Праўда пра канкурэнтаў Лукашэнкі
Нядаўна беларусам паказалі людзей, чые прозьвішчы будуць у бюлетэнях 26 студзеня, падчас так званых выбараў прэзыдэнта. Вы маглі гэтых «выбараў» і не заўважыць, таму сьцісла тлумачым вам абстаноўку. https://www.youtube.com/watch?v=btyIUt-ex_U
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
Марыя Магдалена Радзівіл: расказваем пра гэту выбітную беларуску 👆🏻(гл. вышэй)
👉🏻 Калядныя цары. radio_svaboda/video/7459071364150906118">Пра ўнікальны абрад у Беларусі, унесены ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO
👉🏻 Узгадваем, як 130 гадоў таму radio_svaboda/video/7459487807191452933">ў Беларусі пачала працаваць першая электрастанцыя
👉🏻 Апошняя краіна Эўропы, дзе караюць сьмерцю. radio_svaboda/video/7458319278190906629">Пра найвышэйшую меру пакараньня ў Беларусі
👉🏻 Фэмінітывы: radio_svaboda/video/7459807123078270213">тлумачым, чаму гэта ня толькі лінгвістычнае пытаньне
👉🏻 Сьпявае на падляскай гаворцы. radio_svaboda/video/7460178827231186181">Расказваем пра Ніку Юрчук, якая трапіла ў топ-10 намінантаў на Эўравізію ад Польшчы
👉🏻 Пра пашпарт Новай Беларусі: radio_svaboda/video/7460539419896876294">калі пачнецца прыём заявак і пра некаторыя нюансы
У Варшаве скончыўся разгляд справы аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. 17 студзеня Дорыяну С. прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне.
У Акруговым судзе Варшавы 17 студзеня агучылі прысуд па справе 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дорыяна С., які напаў на беларуску Лізавету ў цэнтры польскай сталіцы летась у лютым. Мужчыну абвінавацілі ў згвалтаваньні, забойстве і разбоі.
Паседжаньні суду праходзілі за зачыненымі дзьвярыма. Вядома, што суд сярод іншых дапытваў экспэртаў: сэксоляга, псыхіятра і таксыколяга, а таксама сьведак, аб выступленьні якіх хадайнічала абарона абвінавачанага. Сярод іх быў бацька Дорыяна С. Яму абвінавачаны выслаў СМС з просьбай аб дапамозе адразу пасьля зьдзяйсьненьня злачынства.
https://smarturl.click/Q1qA3
Калекцыянэр расказвае пра каштоўныя беларускія маркі
Беларус, які зьбірае маркі больш за 40 гадоў, паказаў Свабодзе сваю калекцыю і расказаў, колькі можа каштаваць марка з Лукашэнкам, чаму Інтэрпол заводзіў справу за беларускія маркі і колькі каштуе самая дарагая.
https://smarturl.click/e5qOk
У МЗС Беларусі паведамілі, што запрасілі АБСЭ назіраць за выбарамі 26 студзеня. Чаму гэта позна
Як 17 студзеня адзначае МЗС Беларусі, «запрашэньне назіраць было накіравана Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ».
9 студзеня Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) і Парлямэнцкая асамблея (ПА) АБСЭ ў супольнай заяве выказалі «выклікае глыбокае шкадаваньне» праз рашэньне ўладаў Беларусі не запрашаць дзяржавы – удзельніцы АБСЭ назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня.
Звычайна місію АБСЭ запрашаюць на доўгатэрміновае назіраньне за месяц да пачатку галасаваньня, каб ацаніць атмасфэру, у якой адбываюцца выбары, а таксама на кароткачасовае назіраньне ў дзень выбараў.
На фота будынак МЗС Беларусі.
https://smarturl.click/kjamk
Куба вызваліла 127 палітвязьняў, у тым ліку лідэра апазыцыі, у рамках угоды з Байдэнам
54-гадовы Хасэ Даніель Фэрэр самы вядомы сярод зьняволеных, якіх Куба пачала вызваляць у сераду пасьля таго, як Байдэн пагадзіўся выключыць краіну зь сьпісу спонсараў тэрарызму.
Большасьць зь іх былі арыштаваныя за ўдзел у масавых антыўрадавых дэманстрацыях у ліпені 2021 году праз пэрыядычныя адключэньні электраэнэргіі, дэфіцыт харчу і рост цэнаў.
Улады не апублікавалі ні сьпісу, ні графіку вызваленьня.
На фота Хасэ Антоніё Гансалес Герэра, які быў зьняволены за ўдзел у антыўрадавых пратэстах у ліпені 2021 году, пасьля вызваленьня з турмы ў Гаване 16 студзеня 2025.
https://smarturl.click/5OJ43
Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамову аб замірэньні ў Газе
У сталіцы Катара Досе падпісалі канчатковую вэрсію пагадненьня аб спыненьні агню ў сэктары Газа і абмену закладнікамі паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Пра гэта ў ноч на пятніцу, 17 студзеня, паведамілі ў офісе прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу.
На фота сваякі ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сэктары Газа пасьля нападаў баевікоў ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года, зьбіраюцца ў падтрымку перамір'я ў Газе перад будынкам міністэрства абароны Ізраіля ў Тэль-Авіве 16 студзеня 2025.
https://smarturl.click/Eeqg0
«Яна сядзела проста на асфальце, уся ў крыві». Гісторыя таго самага фота з Марыяй Зайцавай
У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася пасьля атрыманага на пратэстах раненьня, атрымлівала мэдычную дапамогу ў Чэхіі. Пасьля 24 лютага 2022 спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, пасьля паехала ваяваць сама.
17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце.
https://smarturl.click/Daq00
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Беларуская эміграцыя ў Літве скарацілася на пяць тысяч чалавек. Чаму?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Скарацілася, галоўным чынам, сытуацыйная ці эканамічная эміграцыя. Паводле маіх назіраньняў, людзі і арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, якія знайшлі сабе прыстанак у Літве, там і застаюцца. Прынамсі заўважныя лідэры. Гэта значыць, што «далейшая» эміграцыя зьвязаная зь нейкімі бытавымі момантамі, а ня зь місіяй беларушчыны і дэмакратыі.
Ужо сёньня: 130 гадоў з дня нараджэньня Лявона Більдзюкевіча
17 студзеня 1895 году нарадзіўся Лявон Більдзюкевіч, аўтар «Нашай Нівы», удзельнік адраджэньня 1900 — 1920 гадоў пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінізму. Арыштаваны ў 1938 годзе, памёр на Калыме.
Болей пра даты і падзеі гэтага дня чытайце тут: https://smarturl.click/aJq7q
Што казалі сёньня ў судзе ў Варшаве, дзе быў вынесены прысуд за забойства беларускі Лізаветы Герцэн.
Читать полностью…Асноўнае за 17 студзеня
📌 Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава
📌 Абвінавачанаму ў забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне
📌 «Вузел супраціву»? Паблізу беларуска-літоўскай мяжы зьявіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя фота
📌 У МЗС Беларусі паведамілі, што запрасілі АБСЭ назіраць за выбарамі. У БДІПЧ адказалі, чаму гэта позна
📌 У Літве ўдакладнілі, якія машыны на беларускіх нумарах будуць прапускаць на сваю тэрыторыю без адмысловага дазволу
📌 «ПіК Свабоды». «Нават тыя, хто за Лукашэнку, хочуць адлігі» — кіраўнік праекту Chatham House Рыгор Астапеня
📌 У беларускай эканомікі няма такога запасу трываласьці, як у расейскай, — эканаміст Крук
📌 Змрочны прывід «новай Ялты». Да якой небясьпекі варта быць гатовымі беларусам
📌 Дзявочыя гульні. Чатыры гісторыі пра сэксізм у віртуальнай прасторы
📌 Партрэт Лукашэнкі за 500 эўра. Калекцыянэр расказвае пра каштоўныя беларускія маркі
СВАБОДА Ў ЖЫВЫМ ЭФІРЫ
«Нават тыя, хто за Лукашэнку, хочуць адлігі»
А 20.30 на Youtube-канале Свабода Premium жывая трансьляцыя з удзелам Рыгора Астапені, кіраўніка праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House. Тэмы прадыктаваныя вынікамі апошняга апытаньня:
❓Як беларускае грамадзтва ставіцца да сёлетніх выбараў?
❓Чаго беларусы чакаюць пасьля выбараў?
❓Як яны ставяцца да вайны ва Ўкраіне?
https://youtube.com/live/Y_CxIMa2tcU
У беларускай эканомікі няма такога запасу трываласьці, як у расейскай, — эканаміст Крук
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, ці варта чакаць абвалу расейскай эканомікі, і расказвае пра старую-новую «ідэю-фікс» беларускіх эканамічных чыноўнікаў.
Сьцісла:
❗️У расейскай эканоміцы назіраюцца і нэгатыўныя, і станоўчыя трэнды.
❗️Апошнія 2–3 гады датацыі ў розных формах, атрыманыя ад Расеі, фактычна кампэнсавалі ўсе страты Беларусі ад санкцыяў.
❗️Па-новаму правесьці мадэрнізацыю, але без памылак 2009–2013 гадоў — гэта новая ідэя-фікс беларускіх чыноўнікаў. https://smarturl.click/4k8Eg
У Літве ўдакладнілі, якія машыны на беларускіх нумарах будуць прапускаць на сваю тэрыторыю без адмысловага дазволу
Літва ўхваліла рашэньне аб забароне ўвозу і перамяшчэньня аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі з 18 ліпеня 2024 году. Аўтамабілі на беларускай рэгістрацыі павінны выехаць з тэрыторыі Літвы да 18 студзеня. Літоўскія памежнікі ўдакладнілі, што на тэрыторыю Літву будуць дазваляць уяжджаць на беларускіх машынах тым грамадзянам Беларусі, якія маюць візу Літвы або дзейны дазвол на часовае ці сталае пражываньне ў Літве, і зьяўляюцца кіроўцамі такіх машын. Пры гэтым машына павінна прызначацца толькі для выкарыстаньня ў асабістых мэтах, а не для продажу. Якія яшчэ магчымасьці? https://smarturl.click/67Gnj
Перад сёньняшнім прысудам забойцы беларускі Лізы судзьдзя Павел Добаш сказаў, што гвалт у адносінах да жанчын укараніўся ў грамадзкую сьвядомасьць: «Існуе маўклівая згода на гэта, якая дазваляе талераваць крыўдзіцеляў і нараджае абыякавасьць».
Ён патлумачыў пажыцьцёвы прысуд Дорыяну С. так: «Гэтае пакараньне — праява асуджэньня чалавека, які сваімі паводзінамі і сваім учынкам разбурыў найважнейшыя для чалавека каштоўнасьці — свабоду і жыцьцё». https://smarturl.click/Q1qA3
У БДІПЧ АБСЭ адрэагавалі на заяву МЗС Беларусі аб запрашэньні на выбары
У Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ заявілі Свабодзе, што ўлады Беларусі са спазьненьнем накіравалі запрашэньне з прапановай назіраць за выбарамі 26 студзеня.
«Беларусь абвясьціла дату прэзыдэнцкіх выбараў некалькі месяцаў таму, і ўлады добра разумеюць, што БДІПЧ мае патрэбу ў своечасовым запрашэньні для назіраньня за ўсімі ключавымі аспэктамі выбараў, уключаючы падрыхтоўку да дня выбараў», — паведаміла Свабодзе Каця Андруш, прэсавая сакратарка Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека.
Раней арганізацыя выказала «глыбокае шкадаваньне» праз рашэньне ўладаў Беларусі не запрашаць дзяржавы — удзельніцы АБСЭ назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня. Гэта, як адзначалася ў заяве, «перашкаджае бесстароньняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу».
https://smarturl.click/kjamk
У офісе Ціханоўскай пракамэнтавалі запрашэньне АБСЭ назіраць за выбарамі за тыдзень да дня галасаваньня:
«Мы заклікаем БДІПЧ АБСЭ не прымаць гэта запозьненае і абмежаванае запрашэньне назіраць за галасаваньнем на так званых прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня.
У 1994 годзе ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ далі БДІПЧ мандат на правядзеньне доўгатэрміновага назіраньня за выбарамі, у знак прызнаньня таго, што выбары — гэта падзея не аднаго дня.
Як БДІПЧ заявіла раней тое, што Беларусь не накіравала своечасовае і неабмежаванае запрашэньне для назіраньня на так званыя выбары 26 студзеня зьяўляецца парушэньнем яе абавязацельстваў перад АБСЭ.
Прыняцьце гэтага запозьненага, абмежаванага і несапраўднага запрашэньня назіраць за галасаваньнем створыць небясьпечны прэцэдэнт для ўсяго рэгіёну АБСЭ».
Лукашэнка праігнараваў магчымасьць выступіць як кандыдат у прэзыдэнты
Пэрыяд выступаў кандыдатаў на выбарах па тэлевізіі і радыё завяршыўся 17 студзеня.
Кожны кандыдат меў права на два паўгадзінныя радыё- і два паўгадзінныя тэлевыступы.
Зь пяці ўдзельнікаў выбарчай кампаніі гэтай магчымасьцю не скарыстаўся толькі Аляксандар Лукашэнка. На яго працуюць дзяржаўны апарат і сілавікі.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
На фота рэклямная кампанія да выбараў на карысьць Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.
https://smarturl.click/gpvOw
У Расеі вынесьлі выракі адвакатам памерлага ў калёніі лідэра апазыцыі Навальнага, бо яны перадавалі ягоныя лісты на волю
Суд у горадзе Петушкі Ўладзімірскай вобласьці Расеі вынес прысуды тром былым адвакатам Аляксея Навальнага — Вадзіму Кобзеву, Аляксею Ліпцэру і Ігару Сяргуніну. Суд пакараў Кобзева на 5,5 года калёніі, Сяргуніна — на 3,5 года, Ліпцэра — на 5 гадоў, паведамляе «Медиазона».
Іх абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў экстрэмісцкай арганізацыі, бо яны перадавалі лісты Навальнага на волю.
Аляксей Навальны памёр у калёніі ў пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расеі.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, сьмерць палітыка наступіла з натуральных прычын.
Паплечнікі Навальнага лічаць, што яго забілі на загад расейскіх уладаў.
На фота зьняволеныя адвакаты Ігар Сяргунін, Аляксей Лепцэр і Вадзім Кобзеў у судовай клетцы.
https://smarturl.click/Yzq1A
Паблізу беларуска-літоўскай мяжы зьявіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя фота
Пад Горадняй на ўскрайку Госкага вайсковага палігону зьявіліся траншэі для пяхоты і тэхнікі. Яны ўсяго за 6 кілямэтраў ад беларуска-літоўскай мяжы і памежнага пераходу «Прывалка» — «Райгорад».
Гэтыя фартыфікацыі могуць быць часткай «вузла супраціву», які год таму абяцала пабудаваць Міністэрства абароны ў Горадзенскай вобласьці.
Свабода атрымала эксклюзіўныя спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з вайсковымі экспэртамі.
https://smarturl.click/3kBag
110 гадоў таму нарадзіўся беларускі жывапісец Антон Бархаткоў
17 студзеня 1915 году нарадзіўся Антон Бархаткоў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Вядомы сваімі пэйзажамі і натурмортамі, натхнёнымі традыцыямі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, у якога ён вучыўся.
Яго карціны вылучаюцца лірычным адлюстраваньнем прыроды Беларусі.
17 студзеня таксама нарадзіліся Бэнджамін Франклін, адзін з заснавальнікаў ЗША, і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
На фота Антон Бархаткоў.
Болей пра юбілеі і падзеі гэтага дня чытайце тут:
https://smarturl.click/0ekE7