Перад сёньняшнім прысудам забойцы беларускі Лізы судзьдзя Павел Добаш сказаў, што гвалт у адносінах да жанчын укараніўся ў грамадзкую сьвядомасьць: «Існуе маўклівая згода на гэта, якая дазваляе талераваць крыўдзіцеляў і нараджае абыякавасьць».
Ён патлумачыў пажыцьцёвы прысуд Дорыяну С. так: «Гэтае пакараньне — праява асуджэньня чалавека, які сваімі паводзінамі і сваім учынкам разбурыў найважнейшыя для чалавека каштоўнасьці — свабоду і жыцьцё». https://smarturl.click/Q1qA3
У БДІПЧ АБСЭ адрэагавалі на заяву МЗС Беларусі аб запрашэньні на выбары
У Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ заявілі Свабодзе, што ўлады Беларусі са спазьненьнем накіравалі запрашэньне з прапановай назіраць за выбарамі 26 студзеня.
«Беларусь абвясьціла дату прэзыдэнцкіх выбараў некалькі месяцаў таму, і ўлады добра разумеюць, што БДІПЧ мае патрэбу ў своечасовым запрашэньні для назіраньня за ўсімі ключавымі аспэктамі выбараў, уключаючы падрыхтоўку да дня выбараў», — паведаміла Свабодзе Каця Андруш, прэсавая сакратарка Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека.
Раней арганізацыя выказала «глыбокае шкадаваньне» праз рашэньне ўладаў Беларусі не запрашаць дзяржавы — удзельніцы АБСЭ назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня. Гэта, як адзначалася ў заяве, «перашкаджае бесстароньняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу».
https://smarturl.click/kjamk
У офісе Ціханоўскай пракамэнтавалі запрашэньне АБСЭ назіраць за выбарамі за тыдзень да дня галасаваньня:
«Мы заклікаем БДІПЧ АБСЭ не прымаць гэта запозьненае і абмежаванае запрашэньне назіраць за галасаваньнем на так званых прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня.
У 1994 годзе ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ далі БДІПЧ мандат на правядзеньне доўгатэрміновага назіраньня за выбарамі, у знак прызнаньня таго, што выбары — гэта падзея не аднаго дня.
Як БДІПЧ заявіла раней тое, што Беларусь не накіравала своечасовае і неабмежаванае запрашэньне для назіраньня на так званыя выбары 26 студзеня зьяўляецца парушэньнем яе абавязацельстваў перад АБСЭ.
Прыняцьце гэтага запозьненага, абмежаванага і несапраўднага запрашэньня назіраць за галасаваньнем створыць небясьпечны прэцэдэнт для ўсяго рэгіёну АБСЭ».
Лукашэнка праігнараваў магчымасьць выступіць як кандыдат у прэзыдэнты
Пэрыяд выступаў кандыдатаў на выбарах па тэлевізіі і радыё завяршыўся 17 студзеня.
Кожны кандыдат меў права на два паўгадзінныя радыё- і два паўгадзінныя тэлевыступы.
Зь пяці ўдзельнікаў выбарчай кампаніі гэтай магчымасьцю не скарыстаўся толькі Аляксандар Лукашэнка. На яго працуюць дзяржаўны апарат і сілавікі.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
На фота рэклямная кампанія да выбараў на карысьць Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.
https://smarturl.click/gpvOw
У Расеі вынесьлі выракі адвакатам памерлага ў калёніі лідэра апазыцыі Навальнага, бо яны перадавалі ягоныя лісты на волю
Суд у горадзе Петушкі Ўладзімірскай вобласьці Расеі вынес прысуды тром былым адвакатам Аляксея Навальнага — Вадзіму Кобзеву, Аляксею Ліпцэру і Ігару Сяргуніну. Суд пакараў Кобзева на 5,5 года калёніі, Сяргуніна — на 3,5 года, Ліпцэра — на 5 гадоў, паведамляе «Медиазона».
Іх абвінавачваюць па артыкуле аб удзеле ў экстрэмісцкай арганізацыі, бо яны перадавалі лісты Навальнага на волю.
Аляксей Навальны памёр у калёніі ў пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расеі.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, сьмерць палітыка наступіла з натуральных прычын.
Паплечнікі Навальнага лічаць, што яго забілі на загад расейскіх уладаў.
На фота зьняволеныя адвакаты Ігар Сяргунін, Аляксей Лепцэр і Вадзім Кобзеў у судовай клетцы.
https://smarturl.click/Yzq1A
Паблізу беларуска-літоўскай мяжы зьявіліся вайсковыя акопы і фартыфікацыі. Спадарожнікавыя фота
Пад Горадняй на ўскрайку Госкага вайсковага палігону зьявіліся траншэі для пяхоты і тэхнікі. Яны ўсяго за 6 кілямэтраў ад беларуска-літоўскай мяжы і памежнага пераходу «Прывалка» — «Райгорад».
Гэтыя фартыфікацыі могуць быць часткай «вузла супраціву», які год таму абяцала пабудаваць Міністэрства абароны ў Горадзенскай вобласьці.
Свабода атрымала эксклюзіўныя спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з вайсковымі экспэртамі.
https://smarturl.click/3kBag
110 гадоў таму нарадзіўся беларускі жывапісец Антон Бархаткоў
17 студзеня 1915 году нарадзіўся Антон Бархаткоў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Вядомы сваімі пэйзажамі і натурмортамі, натхнёнымі традыцыямі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, у якога ён вучыўся.
Яго карціны вылучаюцца лірычным адлюстраваньнем прыроды Беларусі.
17 студзеня таксама нарадзіліся Бэнджамін Франклін, адзін з заснавальнікаў ЗША, і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
На фота Антон Бархаткоў.
Болей пра юбілеі і падзеі гэтага дня чытайце тут:
https://smarturl.click/0ekE7
Горш за ўсіх у Эўропе. У «Індэксе чалавечай свабоды 2024» Беларусь апусьцілася на 7 пазыцый
У штогадовым сусьветным «Індэксе чалавечай свабоды» за 2024 год (Human Freedom Index-2024) Беларусь апынулася на 140-ым месцы з 165, апусьціўшыся ў параўнаньні зь леташнім паказчыкам яшчэ на сем пазыцый:
https://smarturl.click/Daq4z
У Грузіі за паўтара года сем беларускіх грамадзян скончылі жыцьцё самагубствам
Сем грамадзян Беларусі — пяць мужчын і дзьве жанчыны (адной зь іх было 80 гадоў) — скончылі жыцьцё самагубствам са студзеня 2023 году да чэрвеня 2024 году ў Грузіі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак мясцовага МУС. Падрабязьней:
https://smarturl.click/xBwqm
СВАБОДА Ў ЖЫВЫМ ЭФІРЫ. «Незалежнасьць можна аднавіць, нацыянальную ідэнтычнасьць — не»
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам публіцыста, грамадзкага дзеяча Сяргей Навумчык. У размове зь Юрыем Дракахрустам яны закрануць пытаньні:
— Як беларускае грамадзтва можа ачуняць ад тэрору?
— Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі?
— Якімі для Беларусі могуць быць наступствы міру ва Ўкраіне?
🎥 Далучайцеся да стрыму, задавайце пытаньні, дзяліцеся меркаваньнямі: https://www.youtube.com/watch?v=lq6jthgVC74
Рамашэўская: У Беларусі тэрор больш, чым у Польшчы падчас ваеннага становішча
Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Таксама яна — вэтэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1970–80-я гады. У гутарцы са Свабодай яна расказвае, як гэтае змаганьне адбывалася, ці ёсьць у ім паралелі зь цяперашняй сытуацыяй у Беларусі і чаму яна лічыць, што Польшча сёньня адыходзіць ад тых ідэалаў, за якія змагалася «Салідарнасьць»:
https://www.youtube.com/watch?v=WlNYNFmb5Ks
У офісе прэзыдэнта Літвы ня бачаць праблем праз выкарыстаньне на «пашпарце Новай Беларусі» гербу «Пагоня»
З нагоды макету «пашпарту», некалькі дэпутатаў-кансэрватараў, у тым ліку колішні міністар абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, зьвярнуліся да міністра замежных спраў краіны Кястуціса Будрыса з просьбай забясьпечыць, каб у беларускіх дакумэнтах «не выкарыстоўваліся дзяржаўныя сымбалі Літоўскай Рэспублікі».
Аста Скайсгірыце, дарадца прэзыдэнта Літвы, ня бачыць праблемы з выкарыстаньнем на «пашпартах Новай Беларусі» сымбалю «Пагоня»:
https://smarturl.click/vwyqQ
Лукашэнка прызнаў, што палітвязьню Пачобуту прапаноўвалі выехаць у Польшчу
Лукашэнка заявіў, што Польшча нібыта адмовілася весьці размовы пра Анджэя Пачобута. Аднак вядома, што польскія кіраўнікі настойваюць на вызваленьні Анджэя Пачобута і называюць гэта адной з умоваў адкрыцьця памежных пераходаў паміж краінамі.
https://smarturl.click/2q2wJ
Сілавікі пяройдуць на ўзмоцнены рэжым службы за тыдзень перад выбарамі 26 студзеня
Міліцыя і ўнутраныя войскі Беларусі з 20 студзеня будуць пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы ў сувязі з галасаваньнем на выбарах прэзыдэнта, якое адбудзецца 26 студзеня.
❗️Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
https://smarturl.click/opQVW
Інстытут вывучэньня вайны: фактычная анэксія Расеяй Беларусі стварае стратэгічныя пагрозы для Захаду
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) падрыхтавалі даклад «Ціхае заваяваньне Расеі: Беларусь», у якім аналізуюць пагрозы гэтага палітычнага працэсу для ЗША, NATO і Ўкраіны.
https://smarturl.click/VDqRb
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
Марыя Магдалена Радзівіл: расказваем пра гэту выбітную беларуску 👆🏻(гл. вышэй)
👉🏻 Калядныя цары. radio_svaboda/video/7459071364150906118">Пра ўнікальны абрад у Беларусі, унесены ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO
👉🏻 Узгадваем, як 130 гадоў таму radio_svaboda/video/7459487807191452933">ў Беларусі пачала працаваць першая электрастанцыя
👉🏻 Апошняя краіна Эўропы, дзе караюць сьмерцю. radio_svaboda/video/7458319278190906629">Пра найвышэйшую меру пакараньня ў Беларусі
👉🏻 Фэмінітывы: radio_svaboda/video/7459807123078270213">тлумачым, чаму гэта ня толькі лінгвістычнае пытаньне
👉🏻 Сьпявае на падляскай гаворцы. radio_svaboda/video/7460178827231186181">Расказваем пра Ніку Юрчук, якая трапіла ў топ-10 намінантаў на Эўравізію ад Польшчы
👉🏻 Пра пашпарт Новай Беларусі: radio_svaboda/video/7460539419896876294">калі пачнецца прыём заявак і пра некаторыя нюансы
У Варшаве скончыўся разгляд справы аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. 17 студзеня Дорыяну С. прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне.
У Акруговым судзе Варшавы 17 студзеня агучылі прысуд па справе 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дорыяна С., які напаў на беларуску Лізавету ў цэнтры польскай сталіцы летась у лютым. Мужчыну абвінавацілі ў згвалтаваньні, забойстве і разбоі.
Паседжаньні суду праходзілі за зачыненымі дзьвярыма. Вядома, што суд сярод іншых дапытваў экспэртаў: сэксоляга, псыхіятра і таксыколяга, а таксама сьведак, аб выступленьні якіх хадайнічала абарона абвінавачанага. Сярод іх быў бацька Дорыяна С. Яму абвінавачаны выслаў СМС з просьбай аб дапамозе адразу пасьля зьдзяйсьненьня злачынства.
https://smarturl.click/Q1qA3
Калекцыянэр расказвае пра каштоўныя беларускія маркі
Беларус, які зьбірае маркі больш за 40 гадоў, паказаў Свабодзе сваю калекцыю і расказаў, колькі можа каштаваць марка з Лукашэнкам, чаму Інтэрпол заводзіў справу за беларускія маркі і колькі каштуе самая дарагая.
https://smarturl.click/e5qOk
У МЗС Беларусі паведамілі, што запрасілі АБСЭ назіраць за выбарамі 26 студзеня. Чаму гэта позна
Як 17 студзеня адзначае МЗС Беларусі, «запрашэньне назіраць было накіравана Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ».
9 студзеня Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) і Парлямэнцкая асамблея (ПА) АБСЭ ў супольнай заяве выказалі «выклікае глыбокае шкадаваньне» праз рашэньне ўладаў Беларусі не запрашаць дзяржавы – удзельніцы АБСЭ назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня.
Звычайна місію АБСЭ запрашаюць на доўгатэрміновае назіраньне за месяц да пачатку галасаваньня, каб ацаніць атмасфэру, у якой адбываюцца выбары, а таксама на кароткачасовае назіраньне ў дзень выбараў.
На фота будынак МЗС Беларусі.
https://smarturl.click/kjamk
Куба вызваліла 127 палітвязьняў, у тым ліку лідэра апазыцыі, у рамках угоды з Байдэнам
54-гадовы Хасэ Даніель Фэрэр самы вядомы сярод зьняволеных, якіх Куба пачала вызваляць у сераду пасьля таго, як Байдэн пагадзіўся выключыць краіну зь сьпісу спонсараў тэрарызму.
Большасьць зь іх былі арыштаваныя за ўдзел у масавых антыўрадавых дэманстрацыях у ліпені 2021 году праз пэрыядычныя адключэньні электраэнэргіі, дэфіцыт харчу і рост цэнаў.
Улады не апублікавалі ні сьпісу, ні графіку вызваленьня.
На фота Хасэ Антоніё Гансалес Герэра, які быў зьняволены за ўдзел у антыўрадавых пратэстах у ліпені 2021 году, пасьля вызваленьня з турмы ў Гаване 16 студзеня 2025.
https://smarturl.click/5OJ43
Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамову аб замірэньні ў Газе
У сталіцы Катара Досе падпісалі канчатковую вэрсію пагадненьня аб спыненьні агню ў сэктары Газа і абмену закладнікамі паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Пра гэта ў ноч на пятніцу, 17 студзеня, паведамілі ў офісе прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу.
На фота сваякі ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сэктары Газа пасьля нападаў баевікоў ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года, зьбіраюцца ў падтрымку перамір'я ў Газе перад будынкам міністэрства абароны Ізраіля ў Тэль-Авіве 16 студзеня 2025.
https://smarturl.click/Eeqg0
Дзявочыя гульні. Чатыры гісторыі пра сэксізм у віртуальнай прасторы
«Апытвалі мяне пастаянна, каб высьветліць, ці я нешта разумею. Ня толькі ў сфэры гульняў, нават пра «жалеза» маглі нешта спытаць. Правяралі такім чынам, ці я нечага вартая. Зараз я разумею, што гэта абсалютная фігня. Тады было забаўна».
Нэгатыў у Counter Strike, «дзявочая» The Sims, сэксізм у кампутарных клюбах.
Свабода пагаварыла зь беларускамі, якія захапляюцца кампутарнымі гульнямі і сутыкаюцца там з пагардлівым стаўленьнем з боку мужчын.
https://smarturl.click/W3YLX
Прапаганда паказала былога журналіста Свабоды палітвязьня Ігара Карнея, якога двойчы асудзілі
У 20-хвілінным роліку паказалі былога журналіста Свабоды Ігара Карнея, якога затрымалі 17 ліпеня 2023 году і асудзілі на 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. На «гутарку» Ігара прывялі ў кайданках, якія пасьля зьнялі. На відэа Ігар выглядае схуднелым і стомленым, моцна згорбленым. Пытаньні яму задавалі ў тым жа дворыку СІЗА КДБ, дзе раней здымалі і Андрэя Кузьнечыка і Ігара Лосіка:
https://smarturl.click/AdljO
Галоўнае за 16 студзеня
🍏Урад Беларусі абмежаваў вываз з краіны яблыкаў, цыбулі і капусты
🇱🇹 Літоўскія палітыкі зьвярнуліся да кіраўніка МЗС краіны ў сувязі з выкарыстаньнем на «пашпарце Новай Беларусі» гербу Пагоня
✍🏻 Інстытут вывучэньня вайны ацаніў намаганьні Расеі фактычна анэксаваць Беларусь і стратэгічныя пагрозы гэтага для Захаду
👮🏻♂️ Сілавікі пяройдуць на ўзмоцнены рэжым службы за тыдзень перад выбарамі 26 студзеня
👫 Былыя вязьні расказалі пра паборы ў беларускіх калёніях: хто, па колькі і на што
🙍🏻♂️ «За дзень магу зарабіць 600 даляраў». Гісторыя беларускага сьвятара, які стаў нью-ёрскім таксістам
🙍🏻♀️ Агнешка Рамашэўская-Гузы: У Беларусі тэрор большы, чым у Польшчы падчас ваеннага становішча
🎥 «І палітыку, і ўвогуле жыцьцё будзе вызначаць грубая сіла», — публіцыст Сяргей Навумчык
Фільм беларускага рэжысэра трапіў у конкурс «Бэрлінале»
Фільм «Лебядзіная песьня Фёдара Азёрава» беларускага рэжысэра Юрыя Сямашкі ўключылі ў праграму Forum Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю, аднае з найбуйнейшых і самых прэстыжных кінападзеяў сьвету, паведамляе DW. Гэтая драма з элемэнтамі камэдыі стала першай поўнамэтражнай працай беларускага рэжысэра-самавука:
https://smarturl.click/5OJWJ
Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Менску за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 16 студзеня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Дзьмітрыя Жарнасека і Лізаветы Жарнасек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак). 51-гадовы Дзьмітры Жарнасек у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе:
https://smarturl.click/z2k6E
Выйшла кніга пра малавядомую трагедыю ў Магілёве 1942 годзе
Магілёўскі гісторык Аляксей Бацюкоў прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Магілёўскае цунамі», прысьвечаную адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі Беларусі, якая адбылася 10 красавіка 1942 году, калі прарыў дамбы на рацэ Дубравенцы выклікаў паводку ў Магілёве.
https://smarturl.click/M1qe2
Былыя вязьні расказалі пра паборы ў беларускіх калёніях: хто, па колькі і на што?
Утрыманьне зьняволенага ў Беларусі абыходзіцца ягоным сваякам ня танна. Грошы патрэбныя ня толькі на адваката, пасылкі і перадачы. Як расказваюць былыя вязьні, каб не было праблем з адміністрацыяй, пажадана раз у месяц пералічваць пэўную суму на рахунак калёніі.
https://smarturl.click/kjago
«За дзень магу зарабіць 600 даляраў». Гісторыя беларускага сьвятара, які стаў нью-ёрскім таксістам
«Я не адзіны тут, у ЗША, сьвятар, які ня толькі служыць у царкве, але і працуе. Адзін са знаёмых праваслаўных сьвятароў – адвакат, прычым пасьпяховы. Яшчэ адзін працуе на будоўлі. Сам апостал Павал працаваў і іншым гэта наказваў. Цяжка залежаць толькі ад ахвяраваньняў прыходу, асабліва калі гэта вясковы небагаты прыход. Праца робіць сьвятара больш свабодным». Праваслаўны сьвятар расказаў пра жыцьцё, працу і служэньне.
https://smarturl.click/5OJZD
Пазнайце сьцяг краіны. ТЭСТ
Ці добра вы ведаеце сьцягі розных краінаў? Праверце сябе, прайшоўшы наш кароткі тэст.
https://smarturl.click/mpApo