radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16672

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Фільм беларускага рэжысэра трапіў у конкурс «Бэрлінале»

Фільм «Лебядзіная песьня Фёдара Азёрава» беларускага рэжысэра Юрыя Сямашкі ўключылі ў праграму Forum Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю, аднае з найбуйнейшых і самых прэстыжных кінападзеяў сьвету, паведамляе DW. Гэтая драма з элемэнтамі камэдыі стала першай поўнамэтражнай працай беларускага рэжысэра-самавука:

https://smarturl.click/5OJWJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Менску за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 16 студзеня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Дзьмітрыя Жарнасека і Лізаветы Жарнасек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак). 51-гадовы Дзьмітры Жарнасек у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе:

https://smarturl.click/z2k6E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла кніга пра малавядомую трагедыю ў Магілёве 1942 годзе

Магілёўскі гісторык Аляксей Бацюкоў прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Магілёўскае цунамі», прысьвечаную адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі Беларусі, якая адбылася 10 красавіка 1942 году, калі прарыў дамбы на рацэ Дубравенцы выклікаў паводку ў Магілёве.

https://smarturl.click/M1qe2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былыя вязьні расказалі пра паборы ў беларускіх калёніях: хто, па колькі і на што?

Утрыманьне зьняволенага ў Беларусі абыходзіцца ягоным сваякам ня танна. Грошы патрэбныя ня толькі на адваката, пасылкі і перадачы. Як расказваюць былыя вязьні, каб не было праблем з адміністрацыяй, пажадана раз у месяц пералічваць пэўную суму на рахунак калёніі.

https://smarturl.click/kjago

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«За дзень магу зарабіць 600 даляраў». Гісторыя беларускага сьвятара, які стаў нью-ёрскім таксістам

«Я не адзіны тут, у ЗША, сьвятар, які ня толькі служыць у царкве, але і працуе. Адзін са знаёмых праваслаўных сьвятароў – адвакат, прычым пасьпяховы. Яшчэ адзін працуе на будоўлі. Сам апостал Павал працаваў і іншым гэта наказваў. Цяжка залежаць толькі ад ахвяраваньняў прыходу, асабліва калі гэта вясковы небагаты прыход. Праца робіць сьвятара больш свабодным». Праваслаўны сьвятар расказаў пра жыцьцё, працу і служэньне.

https://smarturl.click/5OJZD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазнайце сьцяг краіны. ТЭСТ

Ці добра вы ведаеце сьцягі розных краінаў? Праверце сябе, прайшоўшы наш кароткі тэст.

https://smarturl.click/mpApo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Босьніі і Герцагавіне сямі ваярам-харватам выставілі абвінавачаньні ў ваенных злачынствах у 1990-я

Суд Босьніі і Герцагавіны пацьвердзіў абвінаваўчы акт супраць сямі былых ваяроў Харвацкай рады абароны (HVO) і адміністрацыі паліцыі ў злачынствах супраць басьнійскіх мірных жыхароў у Жэпчы, што ў цэнтральнай частцы краіны. Гэта адбылося ў гады вайны ў 1990-я.

https://smarturl.click/M1q1o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пагадненьня аб спыненьні агню і вызваленьні закладнікаў

Ізраіль і групоўка ХАМАС дасягнулі пагадненьня аб спыненьні агню і вызваленьні закладнікаў. Першых закладнікаў маюць выпусьціць ужо 19 студзеня.

Зьдзелка прадугледжвае спыненьне агню на шэсьць тыдняў, адпраўку ў сэктар Газа 600 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай і паступовы вывад ізральскіх войскаў з сэктару.

https://smarturl.click/aJqB0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узламалі сайт кампаніі Валера Сахашчыка

Сайт польскай кампаніі Валерыя Сахашчыка sahaty.pl перастаў адчыняцца. Замест галоўнай старонкі там цяпер аб’ява пра ўзлом сайта і пра тое, што калі не зьвязацца з узломшчыкам цягам 72 гадзінаў, будзе цалкам выкладзены архіў унутранай сеткі. Сам Сахашчык пацьвердзіў узлом.

https://smarturl.click/z2kp8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўнасьць няўстойлівая, пэрспэктывы цьмяныя. Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме

Ледзь не адзінай фармальнай прыкметай удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі стала зьяўленьне ягонай перадвыбарчай праграмы. Прычым зроблена гэта амаль незаўважна, без прапагандысцкага шуму. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/ql650

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юры Беленькі — пра Лукашэнку, змаганьне з Расеяй, памылкі Захаду

Напярэдадні так званых выбараў у Беларусі мы запрасілі ў нашу студыю Юрыя Беленькага, былога дэпутата Вярхоўнага савету Беларусі, эканаміста, шматгадовага в. а. старшыні КХП-БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка.

З госьцем Свабоды мы размаўляем ня толькі пра Беларусь, санкцыі, расейскі ўплыў, але і палітыку Захаду адносна Беларусі. Заахвочваем задаваць свае пытаньні.

📽 ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ СВАБОДЫ: https://youtube.com/live/MmZH22H5YRc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго Эўразьвязу чакаць у 2025 годзе. Аналіз Свабоды

Большая частка таго, што адбудзецца ў Эўразьвязе сёлета, залежыць ад абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. У апошнія некалькі тыдняў Трамп размаўляў з афіцыйнымі асобамі ЭЗ; усе яны, здаецца, чакаюць інаўгурацыі 20 студзеня — тады будзе відаць, якія праблемы прынясе ягоная новая адміністрацыя. Аднак да некаторых рэчаў рыхтуюцца ўжо цяпер, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк:

https://smarturl.click/RA4nW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась амаль 9 тысяч беларусаў сутыкнуліся з палітычным перасьледам і рэпрэсіямі, — праваабаронцы

У 2024-ым з рознымі відамі рэпрэсіяў у Беларусі, зьвязанымі з крымінальным ці адміністрацыйным перасьледам (арыштамі, допытамі, ператрусамі) сутыкнуліся сама меней 8 895 чалавек. Паводле палітычных крымінальных спраў летась асуджаныя сама меней 1721 чалавек, гаворыцца ў аглядзе праваабаронцаў:

https://smarturl.click/mpwxo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генпракурор Беларусі: на ўсіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» у краіне ўжо завялі крымінальныя справы ці асудзілі

Андрэй Швед заявіў, што «на сёньняшні дзень усе, хто мае дачыненьне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці, або ўжо асуджаныя, або ў дачыненьні да іх узавялі крымінальныя справы», якія разгледзяць суды.

Паводле зьвестак праваабаронцаў на канец 2024 году, агулам з 2020 году ў Беларусі сама меней 7 759 чалавек сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным перасьледам. Гэта толькі вядомыя праваабаронцам выпадкі. Пры гэтым палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца дагэтуль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь апусьцілася на 6 пазыцыяў у рэйтынгу войскаў сьвету ад Global Firepower

Беларусь заняла 70-е месца з 145 краінаў сьвету ў абноўленым рэйтынгу ваеннай моцы Military Strength Ranking на 2025 год. У параўнаньні з рэйтынгам за папярэдні год Беларусь апусьцілася на 6 пазыцыяў.
На першым месцы ў абноўленым рэйтынгу, як і ў папярэднія гады, знаходзяцца ЗША, за імі — Расея і Кітай:

https://smarturl.click/xB5vn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рамашэўская: У Беларусі тэрор больш, чым у Польшчы падчас ваеннага становішча

Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Таксама яна — вэтэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1970–80-я гады. У гутарцы са Свабодай яна расказвае, як гэтае змаганьне адбывалася, ці ёсьць у ім паралелі зь цяперашняй сытуацыяй у Беларусі і чаму яна лічыць, што Польшча сёньня адыходзіць ад тых ідэалаў, за якія змагалася «Салідарнасьць»:

https://www.youtube.com/watch?v=WlNYNFmb5Ks

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У офісе прэзыдэнта Літвы ня бачаць праблем праз выкарыстаньне на «пашпарце Новай Беларусі» гербу «Пагоня»

З нагоды макету «пашпарту», некалькі дэпутатаў-кансэрватараў, у тым ліку колішні міністар абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, зьвярнуліся да міністра замежных спраў краіны Кястуціса Будрыса з просьбай забясьпечыць, каб у беларускіх дакумэнтах «не выкарыстоўваліся дзяржаўныя сымбалі Літоўскай Рэспублікі».

Аста Скайсгірыце, дарадца прэзыдэнта Літвы, ня бачыць праблемы з выкарыстаньнем на «пашпартах Новай Беларусі» сымбалю «Пагоня»:

https://smarturl.click/vwyqQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызнаў, што палітвязьню Пачобуту прапаноўвалі выехаць у Польшчу

Лукашэнка заявіў, што Польшча нібыта адмовілася весьці размовы пра Анджэя Пачобута. Аднак вядома, што польскія кіраўнікі настойваюць на вызваленьні Анджэя Пачобута і называюць гэта адной з умоваў адкрыцьця памежных пераходаў паміж краінамі.

https://smarturl.click/2q2wJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі пяройдуць на ўзмоцнены рэжым службы за тыдзень перад выбарамі 26 студзеня

Міліцыя і ўнутраныя войскі Беларусі з 20 студзеня будуць пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы ў сувязі з галасаваньнем на выбарах прэзыдэнта, якое адбудзецца 26 студзеня.

❗️Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

https://smarturl.click/opQVW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны: фактычная анэксія Расеяй Беларусі стварае стратэгічныя пагрозы для Захаду

У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) падрыхтавалі даклад «Ціхае заваяваньне Расеі: Беларусь», у якім аналізуюць пагрозы гэтага палітычнага працэсу для ЗША, NATO і Ўкраіны.

https://smarturl.click/VDqRb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі абмежаваў вываз з краіны яблыкаў, цыбулі і капусты

Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжаньня за межы Беларусі ў гэтыя тры месяцы будзе толькі па разавых ліцэнзіях.

https://smarturl.click/aJqJ0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У гэты дзень у 1919 годзе ад БССР на карысьць Савецкай Расеі адрэзалі 3 рэгіёны

16 студзеня 1919 году, праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР, тэрыторыю савецкай Беларусі зьменшылі на карысьць Расеі. Да РСФСР адышлі Віцебская, Магілёўская і Смаленская губэрні. Больш падрабязна пра гэта мы гаварылі ў праекце «Як малявалі межы Беларусі».

Больш адметных падзей, якія адбыліся 16 студзеня ў розныя гады, чытайце ў публікацыі «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9z5zO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 15 студзеня

🔸Прапаганда паказала зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка пасьля 2 гадоў у рэжыме інкамунікада

🔸Дзяржаўнасьць няўстойлівая, пэрспэктывы цьмяныя. Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме

🔸ЦВК палохае штрафам за фатаграфаваньне выбарчага бюлетэня. Гэтак у 2020-м даказвалі фальсыфікацыі

🔸Генпракурор Швед заявіў, што ўсе «экстрэмісты» і «тэрарысты» ў краіне або пад крымінальнымі справамі, або асуджаныя

🔸Тэлефоны ў настаўніцкую, пад ключ. Што пра новую ініцыятыву кажуць бацькі школьнікаў і пэдагог

🔸Віктар Лукашэнка застаецца прэзыдэнтам НАК, але ня ўсе прагаласавалі за яго

🔸Беларусь апусьцілася на шэсьць пазыцыяў у рэйтынгу войскаў сьвету ад Global Firepower

🔸Апэрацыя «Пераемнік» нідзе не атрымалася так, як была задумана ад пачатку, — Вадзім Дубноў

🔸Чаго Эўразьвязу чакаць у 2025 годзе. Аналіз Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прапаганда паказала зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка пасьля 2 гадоў у рэжыме інкамунікада

На дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі другую частку прапагандысцкага фільму пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь». На відэа Ігар выглядае схуднелым і зьнясіленым, ён бяз шапкі. Гутарыць зь ім прапагандыст Андрэй Аляксандраў (Козел), вядомы тым, што разам зь сілавікамі езьдзіць на палітычныя затрыманьні апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.

Што яшчэ бачна па відэа з палітвязьнем?

https://smarturl.click/0ekM5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады спрабуюць прадаць дом сям'і Цапкалаў. Відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларусам ня трэба баяцца фэмінітываў. ВІДЭА

У першым выпуску новага праекту Свабоды «Ня толькі жанчыны» гаварылі пра фэмінітывы, якія ў расейскай мове вельмі многіх раздражняюць і зь якімі значна прасьцей і камфортней у беларускай і ўкраінскай мовах. Тлумачым, чаму гэта ня толькі лінгвістычнае пытаньне.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=i3gR14PSduU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась 42 тысячы беларусаў атрымалі рашэньні аб дазволе на жыхарства у Польшчы

Гэта амаль на траціну менш, чым у 2023 годзе (59 тысяч), вынікае са зьвестак Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы. Беларусы — на другім месцы сярод замежнікаў па колькасьці выдадзеных ДНЖ пасьля ўкраінцаў.

Апроч таго, у 2024 годзе 2600 беларусаў атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону (пры гэтым агулам было пададзена 3900 заяваў):

https://smarturl.click/2q2Mz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі на лячэньні знаходзяцца 25 расейскіх вайскоўцаў, перададзеных Украінай у рамках абмену

У Мінабароны Расеі заявілі аб чарговым абмене палоннымі з Украінай — бакі перадалі адзін аднаму па 25 вайскоўцаў. Паводле ведамства, цяпер усе расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім надаюць «неабходную псыхалягічную і мэдычную дапамогу». Ва Ўкраіне пра гэты абмен пакуль не паведамлялі:

https://smarturl.click/VDoWj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вядома пра Аляксандра Дарагакупца зь Янава, асуджанага за данаты палку Каліноўскага

Днямі стала вядома пра прысуд 40-гадоваму жыхару Янава Аляксандру Дарагакупцу — 5 з паловай гадоў зьняволеньня. Адметнасьцю справы стаў велізарны штраф — 2 мільёны 100 тысяч рублёў. Вядома, што мужчына пералічваў грошы беларускім ініцыятывам, у тым ліку прынамсі 11 тыс. рублёў — палку Каліноўскага. Расказваем пра яго і ягоную справу:

https://smarturl.click/w9gWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаваньне выбарчага бюлетэня. Гэтак у 2020-м даказвалі фальсыфікацыі

Фатаграфаваньне або відэаздымка запоўненага бюлетэня і яго вынас за межы памяшканьня для галасаваньня ёсьць адміністрацыйным правапарушэньнем і будзе карацца штрафам да 630 рублёў, заявіла сакратарка ЦВК. Паводле яе, забарона на фота– і відэаздымку нібыта зьвязаная з прынцыпам таямніцы галасаваньня:

https://smarturl.click/ny1v7

Читать полностью…
Подписаться на канал