На Зямлі ўпершыню за 160 тысяч гадоў змогуць убачыць рэдкую камэту
NASA заявіла, што будучую яркасьць камэты «зараней цяжка» прадказаць, але камэта C/2024 G3 (Атляс) можа заставацца дастаткова яркай, каб яе можна было ўбачыць няўзброеным вокам. Найлепей, як прагназуецца, назіраць за камэтай будзе з Паўднёвага паўшар’я:
https://smarturl.click/baA9n
На АНТ паказалі Андрэя Кузьнечыка і анансавалі новае відэа з палітзьняволенымі журналістамі Ігарам Лосікам і Ігарам Карнеем
На дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі першую сэрыю прапагандысцкага фільму пад назвай «Свабода слова».
У 12-хвілінным роліку паказалі журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка. На відэа Андрэй выглядае моцна схуднелым. Гутарка зь ім запісвалася ў турэмных умовах, відаць, што зьверху падае сьнег. Андрэй гаварыў спакойным голасам, але выглядаў стомленым. Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.
У канцы відэа паказалі анонс наступнай сэрыі фільму прапагандыстаў, у якім паказалі журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка. Як вынікае з праграмы АНТ на тыдзень, у іншых сэрыях таксама плянуюць паказаць былога журналіста Свабоды Ігара Карнея і беларускага палітыка Юрася Зянковіча, фігуранта так званай «справы змоўцаў»:
https://smarturl.click/67blE
Выбары: ці спраўляюцца са сваімі ролямі спарынг-партнэры Лукашэнкі
Раней на выбарах канкурэнты Лукашэнкі ўяўлялі сабой няхай і не рэальных прэтэндэнтаў на ўладу, але прынамсі ідэйную, рытарычную альтэрнатыву. Цяпер няма і таго. Кандыдаты-канкурэнты Лукашэнкі выконваюць ролю дэкарацыяў у тэатры аднаго актора, канстатуе аналітык Юры Дракахруст:
https://smarturl.click/jkXwb
Ва Ўкраіне за незаконнае перасячэньне мяжы затрымалі і выдварылі двух братоў-беларусаў
Пра інцыдэнт стала вядома з апублікаванага 13 студзеня судовага рашэньня. Двух братоў, беспрацоўных грамадзян Беларусі, затрымалі летась увечары 11 кастрычніка ў сяле Дзянісавічы Кіеўскай вобласьці, за 3 км ад беларускай мяжы. Затрыманыя казалі, што зьбіралі грыбы і выпадкова трапілі ва Ўкраіну. Што вырашыў суд:
https://smarturl.click/ny124
Улады прызналі дэфіцыт кадраў у сыстэме ЖКГ
У сыстэме беларускай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі існуе кадравая праблема, заявіў намесьнік кіраўніка Мінжылкамгасу Андрэй Рамашка. На рамонтныя спэцыяльнасьці, паводле яго, «сёньня людзей не знайсьці».
https://smarturl.click/kjyzR
Палітвязьню выдалілі жоўцевы пухір і зьмясьцілі ў ШЫЗА
У віцебскай калёніі палітвязьня Дзяніса Сальмановіча зьмясьцілі ў штрафны ізалятар (ШЫЗА) праз тыдзень пасьля апэрацыі выдаленьня жаўцяка.
https://smarturl.click/w9gyQ
Як львоўскі таксіст дапамог беларусу паступіць у Гарвард. Гісторыя Паўла Сьлюнькіна
Палітычны аналітык Павал Сьлюнькін – адзін зь нямногіх беларусаў, што зараз вучацца ў Гарвардзе. Павал расказаў Свабодзе, як львоўскі таксіст дапамог яму паступіць, як ён у ролі мэдыка вырашаў, каму з пацыентаў жыць, і чым БДУ адрозьніваецца ад старэйшага амэрыканскага ўнівэрсытэту.
https://smarturl.click/LYZqA
У Горадзенскай вобласьці ўсьлед за Берасьцейскай і Віцебскай вярнулі збор за перасячэньне мяжы
Мясцовы збор за перасячэньне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску ўводзіцца з 1 лютага 2025 году ў Горадзенскай вобласьці. Ён складзе 1 базавую велічыню (42 рублі).
Ёсьць шэраг выключэньняў, калі збор плаціць ня трэба.
https://smarturl.click/Da3qe
У Беларусі на тры гады падоўжылі «будаўнічую амністыю»
«Будаўнічая амністыя» азначае магчымасьць падаць дакумэнты на пабудаваныя без дазволу жылыя і нежылыя дамы дзеля іх спрошчанага прыёму ў эксплюатацыю.
https://smarturl.click/mpww9
14 студзеня 1989 году ў Вільні на II Вальным сойме была заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак: незалежнае грамадзка-палітычнае згуртаваньне моладзі Беларусі, якое аб'яднала 66 арганізацый. (Віктар Івашкевіч выступае на ІІ Вальным Сойме, 14 студзеня 1989 году.)
14 студзеня 1920 году, 105 гадоў таму, нарадзіўся беларускі паэт Мікола Аўрамчык.
14 студзеня 1927 году паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Сярод іх быў і беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч.
14 студзеня 1980 году, 45 гадоў таму, нарадзіўся Андрэй Курэйчык, драматург, рэжысэр.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле Ўжо сёньня:
https://smarturl.click/M1263
«Калі не падвысіць выдаткі на абарону, давядзецца вучыць расейскую мову ці ехаць у Новую Зэляндыю» — генэральны сакратар NATO
ЭЗ павінен перагледзець свае прыярытэты выдаткаў, каб павялічыць абаронны бюджэт, заявіў генэральны сакратар NATO Марк Рутэ, выступаючы сёньня ў Эўрапарлямэнце. Пра гэта паведамляе выданьне Politico.
«У сярэднім эўрапейскія краіны лёгка выдаткоўваюць да чвэрці свайго нацыянальнага даходу на пэнсіі, ахову здароўя і сацыяльнае забесьпячэньне, і нам патрэбна толькі невялікая частка гэтых грошай, каб зрабіць абарону нашмат мацнейшай», — сказаў Рутэ эўрадэпутатам.
«Цяпер мы ў бяспецы, але не праз чатыры-пяць гадоў», — сказаў ён, дадаўшы, што, калі выдаткі на абарону ня вырастуць, эўрапейцам «давядзецца вучыць расейскую мову або паехаць у Новую Зэляндыю».
https://smarturl.click/RA4pp
ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ
https://www.youtube.com/live/cMoRusBrPD4
Чаго баяцца ўлады Беларусі перад 26 студзеня?
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам палітоляга і гісторыка Розы Турарбекавай. У размове зь ёю журналістка Свабоды Ганна Соўсь закране наступныя пытаньні:
❓Чаго баяцца ўлады Беларусі, узмацняючы рэпрэсіі перад 26 студзеня, асноўнага дня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах?
❓Што зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвесьціць прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку?
Кіраўнік МУС Літвы назваў беларусаў культурна самымі блізкімі да літоўцаў. Прэм’ер краіны пракамэнтааў
Прэм’ер-міністар Літвы сацыял-дэмакрат Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што ў сёньняшнім кантэксьце камэнтары міністра ўнутраных спраў Уладзіслава Кандратовіча аб блізкасьці беларусаў да літоўцаў гучаць дзіўна: «У сёньняшнім кантэксьце гэта гучыць даволі дзіўна, паколькі рэжым Лукашэнкі, безумоўна, варожы Літве».
Гэтак Палуцкас адрэагаваў на заявы Ўладзіслава Кандратовіча, якія трансьляваліся на расейскамоўным тэлеканале «Настоящее время». Адной зь першых тэмаў стала эканамічная міграцыя зь Беларусі:
«Магу толькі пацьвердзіць, што ў культурных адносінах найбліжэйшай да Літвы краінай, вядома ж, зьяўляецца Беларусь. Гэта агульная гісторыя, агульная культура і агульны статус», – сказаў Кандратовіч. (На здымку Гінтаўтас Палуцкас)
https://smarturl.click/5OLvjпракамэнтаваў
Абвінавачанаму ў забойстве ў Варшаве беларускі Лізаветы запатрабавалі пажыцьцёвае зьняволеньне
У Акруговым судзе Варшавы 13 студзеня адбыліся спрэчкі бакоў па справе 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дарыяна С., які напаў на беларуску Лізавету ў цэнтры польскай сталіцы летась у лютым.
Мужчыну абвінавацілі ў згвалтаваньні, забойстве і разбоі. Сёньняшняе пасяджаньне праходзіла ў закрытым рэжыме. На закрытых для прэсы і гледачоў спрэчках бакоў пракуратура папрасіла ля абвінавачанага пажыцьцёвае зьняволеньне і 200 тысяч злотых штрафу кожнаму пацярпеламу
https://smarturl.click/z2oVA
У Беларусі анулявалі дамэн сайту онлайн-пэтыцый Petitions.by
Стваральнікі плятформы паведамілі, што цяпер карыстаньне старым адрасам можа быць небясьпечным, бо ім ужо не належыць ніякіх правоў на старонку. Таксама яны параілі карыстальнікам, што рабіць далей.
https://smarturl.click/YzLR1
Стала вядома, як хутка пачнецца прыём заявак на «пашпарт Новай Беларусі»
Друкаваць «пашпарт Новай Беларусі» будуць у Беларускім пашпартным цэнтры ў Вільні. Прымаць заявы на выраб і выдачу «пашпарта Новай Беларусі» плянуюць пачаць 26 студзеня. Будучы статус «пашпарта Новай Беларусі», паводле яго, яшчэ «падлягае абмеркаваньню», бо падарожнічаць зь ім «будзе немагчыма да ўключэньня яго ў базы трэвэл-дакумэнтаў»:
https://smarturl.click/67bAe
Супраць каго гранатамёты і ці адключаць інтэрнэт
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам прадстаўніка арганізацыі былых сілавікоў BelPol Уладзімера Жыгара. Сярод тэмаў размовы:
— Навошта МУС стварае новыя спэцпадразьдзяленьні?
— Як сілавікі рыхтуюцца да выбараў?
— Ці могуць у Беларусі цалкам заблякаваць інтэрнэт?
ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ: https://youtube.com/live/sDAFLq4bD44
«Ня толькі жанчыны». Прэзыдэнтка, паўстанка, доктарка. Чаму беларусам ня трэба баяцца фэмінітываў
У першым выпуску новага праекту Свабоды «Ня толькі жанчыны» пагаворым пра фэмінітывы, якія ў расейскай мове вельмі многіх раздражняюць і зь якімі значна прасьцей і камфортней у беларускай і ўкраінскай мовах.
Патлумачым, чаму гэта ня толькі лінгвістычнае пытаньне:
https://smarturl.click/Xy9WZ
8 краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў ЭЗ у адносінах да Беларусі
Да 15-га пакету санкцыяў, якія Эўразьвяз увёў 16 сьнежня 2024 году ў дачыненьні да 26 фізычных і дзьвюх юрыдычных асобаў зь Беларусі, далучыліся Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя:
https://smarturl.click/z2oLZ
На прапагандысцкім тэлеканале АНТ паказалі зьняволенага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка
На відэа бачна, што Андрэй выглядае моцна схуднелым і стомленым, гутарка зь ім запісвалася ў турэмных умовах, але невядома, дзе менавіта.
https://smarturl.click/67blE
Анатоль Глаз ачоліць амбасаду Беларусі ў Турэччыне
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Турэччыне.
Як паведамляецца на сайце Лукашэнкі, ён прызначыў кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі яшчэ ў пяці краінах:
▫️Аляксея Багданава — у Казахстане;
▫️Аляксандра Агароднікава — ва Ўзбэкістане;
▫️Дзьмітрыя Піневіча — у Азэрбайджане;
▫️Віталя Барчука — у Кубе і па сумяшчальніцтве ў Дамінікане і Нікарагуа;
▫️Юрыя Ярашэвіча — у Ізраілі.
Лукашэнка таксама прызначыў Артура Карповіча міністрам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, а Дзьмітрыя Кійка — міністрам падаткаў і збораў.
У БДМУ да выбараў забаранілі адпачынкі і пераздачы
Летась рэктар БДМУ зьмяніў правілы ўнутранага працоўнага распарадку. А цяпер правілы зрабілі яшчэ больш строгімі. Падобна, што прычынай гэтаму ёсьць выбары прэзыдэнта і страх уладаў перад пратэстамі.
https://smarturl.click/ny10b
У расейскіх Энгельсе і Казані пажары пасьля атак дронаў. У школах уводзяць дыстанцыйныя заняткі
Жыхары Казані і мясцовыя тэлеграм-каналы паведамлялі аб буйным пажары ў раёне заводу «Казань Оргсинтез», які вырабляе плястык высокай трываласьці. Завод разьмешчаны на паўночнай ускраіне гораду. А ў Энгельсе, выглядае, украінскія дроны зноў пацэлілі ў нафтабазу, якую раней не маглі патушыць амаль тыдзень.
https://smarturl.click/Eennz
У Беларусі ў час калядных і навагодніх сьвятаў на мяжы затрымалі мінімум восем чалавек
Такую інфармацыю мае фонд BySol. Магчыма, грамадзяне вярталіся ў Беларусь праз спэцкамісію, якую ўзначальвае генэральны пракурор Андрэй Швед.
https://smarturl.click/M1223
Джо Байдэн: Украіна мае бліскучую будучыню
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэнт выступіў у Дзярждэпартамэнце з выніковай прамовай, у якой расказаў пра дасягненьні сваёй адміністрацыі.
Сярод агучаных Байдэнам тэзісаў наступныя:
Пуцін думаў, што ён за тры дні пасьля нападу на Ўкраіну будзе ў Кіеве. Але праўда палягае ў тым, што з моманту пачатку вайны ў цэнтры Кіева стаяў я, а ня ён.
Мы своечасова падтрымалі Ўкраіну і аказалі ёй беспрэцэдэнтную дапамогу. Украіна ўсё яшчэ незалежная краіна. І ў яе бліскучая будучыня. Мы заклалі падставы будучыні для Ўкраіны.
Больш тэзісаў з выступу Джо Байдэна па спасылцы:
https://smarturl.click/Da3y3
Галоўнае за 13 студзеня
📌 Судзяць былых афіцэраў міліцыі, якія заклікалі калегаў «не выступаць карнікамі»
📌 «Тэрмін захоўваньня дадзеных у адміністрацыйных справах — тры гады». Як ня даць уладам зьнішчыць сьведчаньні рэпрэсій супраць беларусаў
📌 У Беларусі анулявалі дамэн сайту онлайн-пэтыцый Petitions.by
📌 Сьледчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжой рыхтуюць акцыі пратэсту да выбараў 26 студзеня
📌 «ПіК Свабоды». Чаго баяцца ўлады Беларусі перад 26 студзеня?
📌 Спажывецкія цэны за 2024 год вырасьлі на 5,2%
📌 «Хутка павінна пачацца». Ліст да менскага сябра
📌 Праца без выходных, эканомія на зьніжках. Як беларускі самі гадуюць дзяцей у эміграцыі
📌 Абвінавачанаму ў забойстве ў Варшаве беларускі Лізаветы запатрабавалі пажыцьцёвае зьняволеньне
📌 Што адбываецца са «справамі аб вандалізьме» супраць беларускіх асяродкаў Вільні
📌 Кіраўнік МУС Літвы назваў беларусаў культурна самымі блізкімі да літоўцаў. Прэм’ер краіны пракамэнтакаў
Польшча не разглядае адкрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю,— кіраўнік МУС
Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Беластоку пасьля сустрэчы зь мясцовымі сілавымі структурамі заявіў кіраўнік МУС Польшчы Томаш Семоняк.
«Мы б вельмі хацелі, каб памежныя пераходы былі адчыненыя, але няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні».
Пры гэтым ён усклаў адказнасьць на беларускі бок:
«Прычыны знаходзяцца на беларускім баку. Анджэй Пачобут усё яшчэ знаходзіцца ў зьняволеньні».
https://smarturl.click/l5jlg
Праца без выходных, эканомія на зьніжках. Як беларускі самі гадуюць дзяцей у эміграцыі
Беларуска Натальля засталася ў Польшчы бяз мужа з траімі непаўналетнімі дзецьмі і нядаўна адкрытым бізнэсам. Каб утрымаць сябе і дачок, яна працавала амаль без выходных, пашырыла спэктар паслуг. Цяпер адкладае грошы і плянуе паездку на мора ўсёй сям’ёй. Свабода пагаварыла з маці, якія жывуць у эміграцыі без партнэра і самастойна гадуюць дзяцей: пра складанасьці, грошы і як яны спраўляюцца псыхалягічна. (На фота Натальля Матлах з дочкамі)
https://smarturl.click/mpwoG
Праваабаронца пра зьмены ў Крымінальны кодэкс: «Рыхтуе магчымасьці для новых рэпрэсій»
Згодна зь праектам, акрамя іншага, пашыраецца пералік артыкулаў, паводле якіх магчымае завочнае асуджэньне, напрыклад, за «распальваньне варожасьці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу прэзыдэнта», «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў».
https://smarturl.click/W3OQk
У ЦВК паведамілі, што адна з прычын адсутнасьці ўчасткаў за мяжой — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Беларусі Ігар Карпенка абгрунтаваў адсутнасьць выбарчых участкаў за мяжой скарачэньнем колькасьці дыпляматаў і немагчымасьць арганізаваць бясьпечнае галасаваньне.
https://smarturl.click/opk2A