Супрацоўніка дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі Мікалая Хіло асудзілі на 4 гады зьняволеньня, — Politico
Менскі гарадзкі суд прысудзіў хрысьціянскаму прапаведніку і супрацоўніку дэлегацыі ЭЗ ў Беларусі Мікалаю Хіло 4 гады зьняволеньня паводле 2 артыкулаў ч. 1 арт. 130 КК («Распальваньне варожасьці») ч 3. арт 361 («Заклікі да санкцыяў»), паведамляе выданьне Politico. Вырак яму агучылі напрыканцы 2024 году, але вынікі сталі вядомыя толькі цяпер:
https://smarturl.click/z2ow8
Галоўнае за 9 студзеня
🗣 Цэнзура, рэпрэсіі, крымінальны перасьлед прадстаўнікоў ЛГБТ. Кандыдат Сыранкоў апублікаваў сваю праграму
💰 Генпракурор Беларусі анансаваў новыя гучныя карупцыйныя справы і расказаў пра адну зь іх
🚗 Чарга легкавікоў на мяжы Беларусі з Польшчай яшчэ павялічылася, а аўтобусаў стала меней
📈 Праваабаронцы зафіксавалі ў сьнежні значны рост палітычна матываванага крымінальнага перасьледу
🙍🏻♂️ Навошта ўлады паказалі Віктара Бабарыку. Каму і якія сыгналы яны гэтым пасылаюць? Аналіз Карбалевіча
❓І вынікі выбараў, і іх наступствы перадвызначаныя,— палітычны аналітык Мажэйка
👮🏻♂️ Рэжым помсты за здраду. Колькі былых сілавікоў трапілі за краты з палітычных матываў
✍🏻 «Людзі сталі разумець, што такое Расея». Як рэдактары расейскамоўнай Вікіпэдыі вырашылі памяняць «Белоруссию» на «Беларусь»
Што зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня? Адказ Вадзіма Мажэйкі
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:
https://youtu.be/jOP7xGJcIjg
Генпракурор Беларусі анансаваў новыя гучныя карупцыйныя справы і расказаў пра адну зь іх
«У пачатку гэтага году пракуратура завяла некалькі крымінальных спраў у дачыненьні да кіраўніка магілёўскага прадпрыемства лясной галіны, які на працягу некалькіх гадоў атрымліваў хабар у агульнай суме ня менш за 300 тысяч рублёў», — паведаміў Андрэй Швед.
Генпракурор Беларусі таксама анансаваў новыя гучныя крымінальныя справы карупцыйнай скіраванасьці:
https://smarturl.click/2qo8z
Памерла пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці Лявона Вольскага
Сьвятлана Георгіеўна Яўсеева — паэтэса, перакладчыца, празаік. Жонка беларускага пісьменьніка Артура Вольскага і маці музыкі Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады. Пахаваньне адбудзецца 10 студзеня:
https://smarturl.click/vw4Dv
Увага, пошук!
🎮 Шукаем дзяўчат, якія захапляюцца кампутарнымі гульнямі і прысьвячаюць ім большую частку свайго вольнага часу. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых у Беларусі грамадзян краіны
На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Японіі. Абодвух затрымалі за здыманьне чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».
🇯🇵 Японская прэса высьветліла, напрыклад, што пры апублікаваньні ліставаньня аднаго з падазраваных прапаганда на дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі цалкам перакруціла сэнс паведамленьня. Інфармацыю пра бізнэс выдалі за шпіёнскія зьвесткі.
https://smarturl.click/aJmGb
Украіна паабяцала Малдове дапамогу ў пастаўках вугалю. Энэргетычны крызіс зацягваецца
Кіеў паабяцаў паставіць вугаль Кішынёву для вырашэньня энэргетычнага крызісу ў самаабвешчаным Прыднястроўі.
https://smarturl.click/ql2Wx
«Людзі сталі разумець, што такое Расея». Як рэдактары расейскамоўнай Вікіпэдыі вырашылі памяняць «Белоруссию» на «Беларусь»
На расейскамоўнай Вікіпэдыі пасьля амаль 20 гадоў абмеркаваньняў вырашылі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь». Рашэньне не канчатковае. Адміністратарка Вікіпэдыі на расейскай мове Вікторыя Дароніна расказала Свабодзе, як адбываўся працэс перайменаваньня, чаму ён такі складаны і што паспрыяла рашэньню на карысьць «Беларусі».
https://smarturl.click/EenB5
У Магілёве загінула малое дзіця, яно ўпала зь пятага паверху
Папярэдне ўстаноўлена, што ў дзённы час 8 студзеня хлопчык 2023 году нараджэньня быў дома са сваёй маці і бабулямі. Дарослыя займаліся хатнімі справамі, а дзіця гуляла.
https://smarturl.click/G6yzd
«Мая першая дзяржаўная ўзнагарода ад Беларусі». Аб'яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў мэдалямі выбітных асобаў
Сёньня ў Варшаве Сьвятлана Ціханоўская ўручыла шэраг ўзнагародаў за ўнёсак у культуру, навуку і барацьбу за свабоду Беларусі. Мэдалі атрымалі паэт Уладзімер Някляеў і выдавец Андрэй Янушкевіч, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі, славістка і беларусістка Альжбэта Смулкова і яшчэ некалькі польскіх дзеячаў:
https://smarturl.click/W3Oe6
Мэта Масквы на выбарах — яшчэ большая залежнасьць Лукашэнкі ад Расеі, — Анатоль Котаў
«2025 год будзе вызначальным з гледзішча транзыту ўлады ў Беларусі», — лічыць палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў.
У інтэрвію Свабодзе ён кажа, што Расея можа дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі, і разважае пра ролю кандыдаткі ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай:
https://smarturl.click/LYZyR
Галоўнае за 8 студзеня
📸 Зьявіліся фота і відэа палітвязьня Віктара Бабарыкі. Вестак ад яго не было амаль два гады
🇺🇦 Беларусь зноў павялічыла вайсковую прысутнасьць ля мяжы з Украінай. У Кіеве пакуль ня бачаць пагрозы
👫 У 2018–2023 гадах Беларусь пакінулі больш за 210 тысяч працаздольных грамадзян, — «Кібэрпартызаны»
🗣 Гайдукевіч супраць парлямэнцкай рэспублікі, Хіжняк хоча павысіць патэнцыял войска. Кандыдаты пачалі свае выступы
🇵🇱 У МЗС Польшчы анансавалі чарговае ўзмацненьне кантролю пры выдачы візаў
🙍🏻♂️«Гей у турме, або як выжыць зь „нізкім статусам“». Горадзенскі блогер Вадзімаці даў гучнае інтэрвію пасьля вызваленьня
📂 «Такое спрацуе толькі ў СССР». Навошта чыноўнікам база цэнаў на прадукты і як гэта закране людзей
🎥 «ПіК Свабоды». «Права на памяць і праўду», — Відэа з Бабарыкам і фільм пра Ціханоўскага камэнтуе іх адвакатка
✍🏻 Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год
📚 Гісторыя Беларусі да Вялікага Княства Літоўскага абсалютна ня зводзіцца, — Аляксандар Груша
Відэа з Бабарыкам і фільм пра Ціханоўскага камэнтуе іх адвакатка
«Адзін з нас» — так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Прэм’ера фільма адбудзецца 12 студзеня. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пасьля амаль двух гадоў інкамунікада гаворым з Натальляй Мацкевіч, якая была адвакаткай як Бабарыкі, так і Ціханоўскага:
https://youtu.be/NeupWw8cbeE
Кіраўнік францускага МЗС: «Эўразьвяз нікому не дазволіць уварвацца ў Грэнляндыю»
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што ЭЗ не дапусьціць уварваньня ў свае межы іншых краін, хто б гэта ні быў. Так ён пракамэнтаваў адмову абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выключыць ужываньне сілы пры вырашэньні пытаньня з пакупкай Грэнляндыі.
Трамп неаднойчы заяўляў пра жаданьне набыць Грэнляндыю ў Даніі, назваўшы яе «абсалютна неабходнай» для амэрыканскай бясьпекі. Данія адмаўляе магчымасьць угоды:
https://smarturl.click/z2oYZ
Латвія плянуе ўзмацніць жорсткасьць правілаў уезду для беларусаў і іх знаходжаньня ў прымежнай зоне
Грамадзянам краін СНД, у якія ўваходзіць і Беларусь, давядзецца паведамляць мэту паездкі ў Латвію, час і месца знаходжаньня, маршрут, кантактную і іншую інфармацыю. Дазвол на знаходжаньне ў памежнай зоне ім будуць выдаваць будуць выдаваць толькі зь пісьмовай згоды Службы дзяржаўнай бясьпекі Латвіі. Такія папраўкі да Закона «Аб іміграцыі» падрыхтавала парлямэнцкая Камісія ў нацыянальнай бясьпецы:
https://smarturl.click/vw4nv
На разьвітаньне з Джымі Картэрам прыйшлі ўсе пяць жывых прэзыдэнтаў ЗША
У ЗША праходзіць цырымонія разьвітаньня з 39-м прэзыдэнтам краіны Джымі Картэрам. Палітык памёр 30 сьнежня ва ўзросьце 100 гадоў.
Жалобную цырымонію праводзяць у Вашынгтоне ў Катэдральным саборы сьвятых Пятра і Паўла Епіскапальнай царквы. Яе гасьцямі сталі ўсе пяць жывых прэзыдэнтаў ЗША: дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн, абраны Дональд Трамп, 44-ы прэзыдэнт Барак Абама, 43-і Джордж Буш — малодшы і яго папярэднік Біл Клінтан:
Фота, відэа: https://smarturl.click/71W6D
Цэнзура, рэпрэсіі, крымінальны перасьлед прадстаўнікоў ЛГБТ, гераізацыя Сталіна. Кандыдат Сыранкоў апублікаваў сваю праграму
У праграме падкрэсьліваецца, што Камуністычная партыя, вылучаючы Сяргея Сыранкова ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, «ідзе на выбары не замест, а разам з прэзыдэнтам Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам», а сам кандыдат абяцае захаваць «пераемнасьць палітычнага і сацыяльна-эканамічнага курсу» Лукашэнкі:
https://smarturl.click/4k9eD
Рэжым помсты за здраду. Колькі былых сілавікоў трапілі за краты з палітычных матываў
«Жорсткасьць пакараньня і маштаб рэпрэсій супраць былых „сваіх“ сьведчаць пра паранаідальнасьць рэжыму, які баіцца страціць кантроль над нават уласнымі структурамі».
Сэрвіс для падачы калектыўных зваротаў Petitions.by унесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Паводле ўладаў, на сайце нібыта вялі «збор подпісаў пад пэтыцыямі пратэставага характару», а таксама публікаваліся пэтыцыі, якія зьмяшчаюць «інфармацыю, што дыскрэдытуе заканадаўчую сыстэму Беларусі, дзейнасьць Нацыянальнага сходу, ЦВК, заклікі прызнаць несапраўднымі прэзыдэнцкія выбары».
https://smarturl.click/2qoYz
Навошта ўлады паказалі Віктара Бабарыку. Каму і якія сыгналы яны гэтым пасылаюць?
У зьяўленьні ў інфармацыйным полі Віктара Бабарыкі зашыфраваны шэраг мэсэджаў, схавана некалькі завуаляваных сэнсаў. Розныя пасланьні робяцца беларускаму грамадзтву, Захаду. А з Рамана Пратасевіча спрабуюць стварыць жывую ілюстрацыю магчымай жыцьцёвай і палітычнай альтэрнатывы, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/AdV59
Ва Ўкраіне аднавіў дзейнасьць Беларускі інфармацыйны цэнтар, яго заснавальнік цяпер ваюе на фронце
У 2020 годзе Беларускі інфармацыйны цэнтар ачольваў вядомы ўкраінскі літаратар Аляксандар Ірвянец. Заснавальнікамі цэнтру тады сталі дырэктар аналітычнага цэнтру «Украінскія студыі стратэгічных дасьледаваньняў» Юры Сірацюк і адзін зь лідэраў Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
Сірацюк цяпер на фронце.
https://smarturl.click/71WeX
«Завярнуўся і пайшоў дадому». Як і чаму тысячы ўкраінцаў дэзэртуюць з войска — як на фронце, так і падчас навучаньня ў Францыі
Крыніца інфармацыйнага агенцтва AFP у францускай арміі пацьвердзіла, што некалькі дзясяткаў украінскіх вайскоўцаў дэзэртавалі падчас праходжаньня падрыхтоўкі на адным з палігонаў у Францыі. А ўсяго пакінуць падразьдзяленьне да адпраўкі на фронт маглі больш за паўтары тысячы салдат. Гаворка пра 155-ю брыгаду УСУ. І, як паказвае практыка, гэта не адзінкавы выпадак.
Што адбываецца?
https://smarturl.click/M12za
Шклянка малака ў дзень можа істотна зьменшыць рызыку раку кутніцы. Але дапамагае ня толькі малако
Дадатковыя 300 грамаў кальцыю на дзень на 17% зьмяншаюць імавернасьць раку кутніцы (прамой кішкі), незалежна ад харчовай крыніцы, паказвае нядаўняе вялікае дасьледаваньне.
Рак кутніцы — трэцяя галоўная прычына сьмерці ў сьвеце. Штогод фіксуецца каля каля 1 мільёна сьмерцяў ад яе. Пры гэтым хваробу ўсё часьцей знаходзяць у маладых людзей:
https://smarturl.click/w9gLn
29 гадоў таму пачаў працу апошні дэмакратычна абраны парлямэнт Беларусі
9 студзеня 1996 году распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Ён быў абраны ў 1995 годзе і лічыцца апошнім дэмакратычным парлямэнтам Беларусі. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны закон.
Пра іншыя памятныя даты 9 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9zEq5
«Маляванка», «Купалаўцы», «Вольны хор» і Беларускі свабодны тэатар: зьявіліся новыя паштовыя маркі ў Беларусі і Польшчы
11 студзеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпускае ў абарачэньне 4 паштовыя маркі з сэрыі «Маляванка», на якіх прадстаўленыя творы Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. Наклад марак — па 30 тысяч.
Тым часам Польская пошта праз паслугу «Мая марка» выдала маркавы аркуш, прысьвечаны беларускай культуры. На першай марцы — «Вольны хор», другая прысьвечаная Беларускаму Свабоднаму тэатру, а трэцяя 3— Вольным Купалаўцам:
https://smarturl.click/5OLgp
Тлумачым з Гурневічам. Як сям’я Лукашэнкі зрабіла сабе сьвята за грошы беларусаў
Трэці месяц у розных гарадах Беларусі адбываецца адно з галоўных прапагандысцкіх шоў Лукашэнкі перад так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі — «Маратон адзінства».
Сам ён абяцаў, што гэта будзе сьвята нацыянальнай культуры. Але рэальнасьць аказалася іншай. Якой? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=edxwwwUNdm0
Гісторыя Беларусі да Вялікага Княства Літоўскага абсалютна ня зводзіцца, — Аляксандар Груша
Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы? Беларусы — гэта нашчадкі літвінаў ці русінаў? Ці сапраўды назва «Беларусь» пазбаўляе беларусаў права на спадчыну Вялікага Княства Літоўскага? — Пра гэта і іншае гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам:
https://smarturl.click/1dpoy
«Замест Нямеччыны адвезьлі ў беларускі лес». Грамадзянін Індыі заявіў пра катаваньні ў Беларусі
Грамадзянін Індыі Маджыд Ахмад хацеў трапіць у Нямеччыну, але апынуўся ў беларускіх лясах, піша The Indian Express. Сямʼя Ахмада падала скаргу ў паліцыю ў верасьні 2024 году — пасьля таго, як яму ўдалося вярнуцца зь Беларусі. Паводле бацькі мужчыны, у Беларусі яго сына катавалі падпаленымі цыгарэтамі:
https://smarturl.click/xB5L4
«Адзін з нас». Дакумэнтальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага, зьняты пры ўдзеле адвакаткі Натальлі Мацкевіч, выходзіць 12 студзеня
Прэм’ера фільма «Адзін з нас» адбудзецца на тэлеканале «Настоящее время. Док». А сёньня ў праграме «ПіК Свабоды» адвакатка Натальля Мацкевіч, якая бараніла Ціханоўскага і выступіла кансультанткай і ўдзельніцай фільма «Адзін з нас», раскажа пра значэньне асобы Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа зь Віктарам Бабарыкам пасьля амаль 2 гадоў інкамунікада і працу адвакатаў у сучасных абставінах:
https://smarturl.click/W3Oa6