Кіраўнік францускага МЗС: «Эўразьвяз нікому не дазволіць уварвацца ў Грэнляндыю»
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што ЭЗ не дапусьціць уварваньня ў свае межы іншых краін, хто б гэта ні быў. Так ён пракамэнтаваў адмову абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выключыць ужываньне сілы пры вырашэньні пытаньня з пакупкай Грэнляндыі.
Трамп неаднойчы заяўляў пра жаданьне набыць Грэнляндыю ў Даніі, назваўшы яе «абсалютна неабходнай» для амэрыканскай бясьпекі. Данія адмаўляе магчымасьць угоды:
https://smarturl.click/z2oYZ
Былы палітвязень Судаленка пракамэнтаваў відэа з Бабарыкам
«Выглядае Віктар Дзьмітрыевіч стомленым, але не да канца зламаным. Для чалавека, якому ўжо за 60 і якому на галаву зваліліся такія выпрабаваньні, я сказаў бы норм. Паголены, пастрыжаны, гузік зашпілены — зьнешні выгляд там патрабаваньне рэжыму», — напісаў праваабаронца.
Таксама ён пракамэнтаваў вопратку і гадзіньнік Бабарыкі і памяшканьне, у якім здымалі відэа:
https://smarturl.click/G6yZD
Віктара Бабарыку паказалі ўпершыню зь лютага 2023 году. Відэа Свабоды
Палітвязень Віктар Бабарыка 6 ліпеня 2021 году асуджаны Вярхоўным судом на 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Палітык адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі.
«Такое спрацуе толькі ў СССР». Навошта чыноўнікам база цэнаў на прадукты і як гэта закране людзей
«Ня можа такога быць, каб у Расеі бульба каштавала 3 рублі за кіляграм, а ў Беларусі ты ня можаш яе прадаваць даражэй за 1 рубель. Тады вытворца ці то будзе прадаваць яе ў Расею, ці то скажа, што бульбы няма». Чыноўнікі прыдумалі новы спосаб кантраляваць цэны — расказваем, як гэта адаб’ецца на пакупніках.
https://smarturl.click/e5VkY
Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год
Напярэдадні Новага году Беларуская служба Радыё Свабода традыцыйна прапанавала экспэртам спрагназаваць, што чакае Беларусь у новым 2025 годзе. 41 чалавек — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на нашы 10 пытаньняў. Вось як разьмеркаваліся адказы.
https://smarturl.click/B6nRj
Беларусь зноў павялічыла вайсковую прысутнасьць ля мяжы з Украінай. У Кіеве пакуль ня бачаць пагрозы
Беларусь павялічыла вайсковую прысутнасьць у памежных з Украінай раёнах — Столінскім, Лельчыцкім, Мазырскім і Гомельскім раёнах.
Як паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», на мяжу з Украінай, імаверна, яшчэ ў сьнежні перакінулі падразьдзелы сухапутных войскаў Узброеных сіл Беларусі.
https://smarturl.click/JD6Ev
Хакеры заявілі аб узломе базы «Росреестра»
Гэта база аб’ёмам у два мільярды радкоў з асабістымі зьвесткамі расейцаў.
https://smarturl.click/ny1nb
За год колькасьць беларусаў, якія маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літве, скарацілася на 4656 чалавек
На пачатак 2025 году ў Літве налічылі 57,5 тысячы грамадзян Беларусі зь дзейным ДНЖ у краіне, а на пачатак 2024 году іх было амаль 62,2 тысяч. Паводле статыстыкі, за апошні год у Літве агулам скарацілася колькасьць іншаземцаў зь дзейнымі дазволамі на жыхарства, хаця з 2022 па 2024 год іх колькасьць расла:
https://smarturl.click/M12A3
Трамп заявіў, што скончыць вайну ва Ўкраіне за паўгода. Раней ён абяцаў зрабіць гэта за 24 гадзіны
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сёньня даў першы пасьля зацьвярджэньня ягонай перамогі на выбарах прэс-брыфінг. Ён расказаў, сярод іншага, пра свае пляны перайменаваць Мэксыканскі заліў, вярнуць Панамскі канал і тэрміны, у якія ён спадзяецца дамагчыся заканчэньня вайны Расеі з Украінай:
https://smarturl.click/e5V7R
Галоўнае за 7 студзеня
👫 «Лепш сьвяткаваць, чым не сьвяткаваць». Як праваслаўныя беларусы замежжа адзначаюць Раство
🙍🏻♂️ У Кіеве падазраюць, што паездкі дэпутата Шаўчэнкі ў Менск маглі фінансаваць ўлады Беларусі
🗣 Лукашэнка зноў адказаў Зяленскаму, у тым ліку на ягоны заклік «Жыве Беларусь!»
🖍 Расейскамоўнай «Вікіпэдыі» рэкамэндавалі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь»
❗️У Тыбэце адбыўся землятрус. Загінулі 126 чалавек, шмат пацярпелых
🏭 Нізкая загрузка, страты для рэгіёну. Як працуе Мазырскі НПЗ, па якім Лукашэнка нібыта прапаноўваў ударыць Зяленскаму на пачатку вайны
✍🏻 Чаму Лукашэнку давялося апраўдвацца. Прызнаньні Зяленскага не спадабаліся афіцыйнаму Менску
🎥 Віталь Портнікаў — пра званок Лукашэнкі Зяленскаму, «удар па НПЗ» і адзіную ўмову заканчэньня вайны
Портнікаў пра званок Лукашэнкі Зяленскаму, «удар па НПЗ» і адзіную ўмову канца вайны
Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіне зь беларускай тэрыторыі, і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ўладам Беларусі няма за што выбачацца, але не абвергла словы, што Лукашэнка не кантраляваў тэрыторыю Беларусі ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня.
Гэтыя заявы ў эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўвае ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/66I76osUjjg
Старшыня Сейма Літвы: мы ня можам называць працэс, які будзе адбывацца ў Беларусі, выбарамі
Падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай старшыня Сейму Літвы Саўлюс Сквярняліс адзначыў, што ня трэба чакаць, «пакуль пройдзе гэты фарс», каб прымаць нейкія палітычныя рашэньні, і ўжо цяпер можна канстатаваць, што да выбараў тое, што мае адбыцца ў Беларусі 26 студзеня, ня мае дачыненьня:
https://smarturl.click/e5VvR
Перад Новым годам Аўтуховіч зноў пабываў у ШЫЗА, мэдычную бандэроль для яго не прынялі
Сёньня Мікалаю Аўтуховічу споўнілася 62 гады. Сваякі палітвязьня спадзяюцца, што ён сустрэў гэты дзень у сваёй звычайнай камэры, а не ў ШЫЗА, дзе пабываў перад Новым годам.
У сьнежні сваякі дасылалі Аўтуховічу мэдычную бандэроль, але яе вярнулі, нядаўна сваякі паспрабавалі даслаць новую бандэроль зь лекамі. Па зьвестках ад палітвязьня, у яго ад хваробы суставаў пухнуць ногі, яму патрэбныя спэцыяльныя прэпараты:
https://smarturl.click/baA3v
Дырэктар праграмы Каліноўскага ўпершыню расказаў пра напад на сябе ў Варшаве
У прафэсара Яна Маліцкага выявілася сур’ёзная траўма галавы: пералом чэрапа, дзьве гематомы і страсеньне мазгоў. У яго была часткова страчаная памяць, але ўвесь час адбываецца паляпшэньне. Ён расказаў журналістам пра абставіны нападу і пра тое, што думае рабіць цяпер.
https://smarturl.click/ny1JA
Нізкая загрузка, страты для рэгіёну. Як працуе Мазырскі НПЗ
«Справа не ва ўрагане ці паломках, проста яны ня бачаць сэнсу нарошчваць ранейшыя аб’ёмы». Што з Мазырскім НПЗ, па якім Лукашэнка быццам прапаноўваў ударыць Зяленскаму. Расказваем, як цяпер працуе гігант беларускай нафтаперапрацоўкі.
https://smarturl.click/M12Xx
«Адзін з нас». Дакумэнтальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага, зьняты пры ўдзеле адвакаткі Натальлі Мацкевіч, выходзіць 12 студзеня
Прэм’ера фільма «Адзін з нас» адбудзецца на тэлеканале «Настоящее время. Док». А сёньня ў праграме «ПіК Свабоды» адвакатка Натальля Мацкевіч, якая бараніла Ціханоўскага і выступіла кансультанткай і ўдзельніцай фільма «Адзін з нас», раскажа пра значэньне асобы Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа зь Віктарам Бабарыкам пасьля амаль 2 гадоў інкамунікада і працу адвакатаў у сучасных абставінах:
https://smarturl.click/W3Oa6
Дэпутат, які езьдзіў з Украіны да Лукашэнкі, будзе пад вартай да 7 сакавіка. Зьявілася яшчэ адна дэталь у справе
У матэрыялах справы зьявілася інфармацыя аб сувязях Яўгена Шаўчэнкі з прадстаўніком прарасейскай партыі Славаччыны.
https://smarturl.click/1dpRy
Аліеў назваў Армэнію «фашысцкай дзяржавай», якая пагражае бясьпецы ў рэгіёне
Кіраўнік Азэрбайджану патрабуе ад замежных партнэраў спыніць узбраеньне Армэніі.
https://smarturl.click/EenYz
У МЗС Польшчы анансавалі чарговае ўзмацненьне кантролю пры выдачы візаў
У 2020–2023 гадах Польшча выдала 47% усіх візаў у Шэнгенскай зоне.
https://smarturl.click/l5jn1
Зьявіліся фатаздымкі Віктара Бабарыкі з калёніі
Іх апублікаваў блогер Раман Пратасевіч. Былы банкір, які спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2020 году Віктар Бабарыка адбывае тэрмін зьняволеньня ў наваполацкай калёніі. У відэазвароце Бабарыка сказаў, што любіць сваю сям’ю.
Бабарыку зь лютага 2023 году ўтрымлівалі ў рэжыме інкамунікада, бяз сувязі з навакольным сьветам.
Тысячы іранскіх вайскоўцаў уцяклі з Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Асада — The Wall Street Journal
Большая частка войскаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі накіравалася ў горад Эль-Каім, што ў Іраку. Частка вылецела ў Тэгеран, а члены шыіцкай групоўкі «Хэзбала», прызнанай у ЗША тэрарыстычнай, выехалі ў Лібан.
https://smarturl.click/gpDA4
106 гадоў таму Менск абвясьцілі сталіцай БССР
8 студзеня 1919 году, праз тыдзень пасьля таго, як бальшавікі ў Смаленску 1 студзеня абвясьцілі пра стварэньне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, Менск быў абвешчаны сталіцай БССР. Як БНР у 1919–1920 гадах ператварыла Менск у сталіцу. ВІДЭА
Пра іншыя памятныя даты 8 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5jwg
Meta спыняе сваю праграму фактчэкінгу і аслабляе правілы мадэрацыі кантэнту ў Facebook і Instagram
Кампанія Meta анансавала зьмены ў падыходзе да фактчэкінгу і мадэрацыі ў Facebook, Instagram і Threads: у прыватнасьці, згортваньне сваёй праграмы праверкі фактаў (замест гэтага Meta плянуе ўвесьці функцыю «Нататкі супольнасьці») і аслабленьне абмежаваньняў на дыскусіі вакол такіх тэмаў, як іміграцыя і гендэрная ідэнтычнасьць:
https://smarturl.click/ql23W
Колькі ў Беларусі палітвязьняў
Амаль палова палітвязьняў, якія заставаліся за кратамі напрыканцы мінулага году, летась за краты і трапілі.
Украіна заявіла пра нанясеньне ўдару па камандным пункце расейскага войска на Куршчыне
Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы 7 студзеня нанесьлі «высокадакладны ўдар» па камандным пункце 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ўзброеных сіл Расеі ў раёне населенага пункта Белая ў Курскай вобласьці. Дэталі апэрацыі ў Генштабе Ўкраіны не прыводзяць. У Мінабароны Расеі пакуль не камэнтавалі гэтыя заявы:
https://smarturl.click/gpDjO
Расейскамоўнай «Вікіпэдыі» рэкамэндавалі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь»
Спэцыяльная працоўная група, створаная ў онлайн-энцыкляпэдыі WIkipedia, па выніках аналізу рэкамэндавала перайменаваць расейскамоўны артыкул пад назвай «Белоруссия» ў «Беларусь». Канчатковае рашэньне ў пытаньні прыме Арбітражны камітэт:
https://smarturl.click/1dpQD
Чаму Лукашэнку давялося апраўдвацца. Прызнаньні Зяленскага не спадабаліся афіцыйнаму Менску
«Успаміны Зяленскага пра размову з Лукашэнкам у першыя дні расейскага ўварваньня яўна непрыемныя для апошняга. Найперш, яны сьведчаць пра тое, што Беларусь страціла свой ваенны сувэрэнітэт. Высьвятляецца, што прэзыдэнт РФ, расейскія генэралы не пытаюцца ў Лукашэнкі дазволу на выкарыстаньне беларускай тэрыторыі ў вайне».
У ЗША зафіксавалі першы выпадак сьмерці чалавека ад птушынага грыпу
Пацыент, старэйшы за 65 гадоў, быў шпіталізаваны ў мінулым месяцы зь першым вядомым цяжкім выпадкам птушынага грыпу (H5N1) у краіне.
https://smarturl.click/ppZRb
Лукашэнка зноў адказаў Зяленскаму, у тым ліку на ягоны заклік «Жыве Беларусь!»
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заявы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага пра яго і Беларусь сьведчаць аб ягоных намаганьнях уцягнуць краіну ў вайну.
https://smarturl.click/Xy9pW
У Кіеве падазраюць, што паездкі дэпутата Шаўчэнкі ў Менск маглі фінансаваць ўлады Беларусі
15 лістапада 2024 году кіеўскі суд ухваліў рашэньне аб арышце дэпутата да 11 студзеня 2025 году. Неўзабаве сьледзтва мусіць зьвярнуцца ў суд па падаўжэньне трыманьня Яўгена Шаўчэнкі пад вартай.
https://smarturl.click/ql21O