radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16672

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год

Напярэдадні Новага году Беларуская служба Радыё Свабода традыцыйна прапанавала экспэртам спрагназаваць, што чакае Беларусь у новым 2025 годзе. 41 чалавек — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на нашы 10 пытаньняў. Вось як разьмеркаваліся адказы.

https://smarturl.click/B6nRj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь зноў павялічыла вайсковую прысутнасьць ля мяжы з Украінай. У Кіеве пакуль ня бачаць пагрозы

Беларусь павялічыла вайсковую прысутнасьць у памежных з Украінай раёнах — Столінскім, Лельчыцкім, Мазырскім і Гомельскім раёнах.

Як паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», на мяжу з Украінай, імаверна, яшчэ ў сьнежні перакінулі падразьдзелы сухапутных войскаў Узброеных сіл Беларусі.

https://smarturl.click/JD6Ev

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хакеры заявілі аб узломе базы «Росреестра»

Гэта база аб’ёмам у два мільярды радкоў з асабістымі зьвесткамі расейцаў.

https://smarturl.click/ny1nb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За год колькасьць беларусаў, якія маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літве, скарацілася на 4656 чалавек

На пачатак 2025 году ў Літве налічылі 57,5 тысячы грамадзян Беларусі зь дзейным ДНЖ у краіне, а на пачатак 2024 году іх было амаль 62,2 тысяч. Паводле статыстыкі, за апошні год у Літве агулам скарацілася колькасьць іншаземцаў зь дзейнымі дазволамі на жыхарства, хаця з 2022 па 2024 год іх колькасьць расла:

https://smarturl.click/M12A3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што скончыць вайну ва Ўкраіне за паўгода. Раней ён абяцаў зрабіць гэта за 24 гадзіны

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сёньня даў першы пасьля зацьвярджэньня ягонай перамогі на выбарах прэс-брыфінг. Ён расказаў, сярод іншага, пра свае пляны перайменаваць Мэксыканскі заліў, вярнуць Панамскі канал і тэрміны, у якія ён спадзяецца дамагчыся заканчэньня вайны Расеі з Украінай:

https://smarturl.click/e5V7R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 студзеня

👫 «Лепш сьвяткаваць, чым не сьвяткаваць». Як праваслаўныя беларусы замежжа адзначаюць Раство

🙍🏻‍♂️ У Кіеве падазраюць, што паездкі дэпутата Шаўчэнкі ў Менск маглі фінансаваць ўлады Беларусі

🗣 Лукашэнка зноў адказаў Зяленскаму, у тым ліку на ягоны заклік «Жыве Беларусь!»

🖍 Расейскамоўнай «Вікіпэдыі» рэкамэндавалі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь»

❗️У Тыбэце адбыўся землятрус. Загінулі 126 чалавек, шмат пацярпелых

🏭 Нізкая загрузка, страты для рэгіёну. Як працуе Мазырскі НПЗ, па якім Лукашэнка нібыта прапаноўваў ударыць Зяленскаму на пачатку вайны

✍🏻 Чаму Лукашэнку давялося апраўдвацца. Прызнаньні Зяленскага не спадабаліся афіцыйнаму Менску

🎥 Віталь Портнікаў — пра званок Лукашэнкі Зяленскаму, «удар па НПЗ» і адзіную ўмову заканчэньня вайны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Портнікаў пра званок Лукашэнкі Зяленскаму, «удар па НПЗ» і адзіную ўмову канца вайны

Уладзімер Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся перад ім за расейскія ракеты выпушчаныя па Ўкраіне зь беларускай тэрыторыі, і тлумачыў, што ён нічога ня можа зрабіць. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ўладам Беларусі няма за што выбачацца, але не абвергла словы, што Лукашэнка не кантраляваў тэрыторыю Беларусі ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня.

Гэтыя заявы ў эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўвае ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў:

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/66I76osUjjg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня Сейма Літвы: мы ня можам называць працэс, які будзе адбывацца ў Беларусі, выбарамі

Падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай старшыня Сейму Літвы Саўлюс Сквярняліс адзначыў, што ня трэба чакаць, «пакуль пройдзе гэты фарс», каб прымаць нейкія палітычныя рашэньні, і ўжо цяпер можна канстатаваць, што да выбараў тое, што мае адбыцца ў Беларусі 26 студзеня, ня мае дачыненьня:

https://smarturl.click/e5VvR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перад Новым годам Аўтуховіч зноў пабываў у ШЫЗА, мэдычную бандэроль для яго не прынялі

Сёньня Мікалаю Аўтуховічу споўнілася 62 гады. Сваякі палітвязьня спадзяюцца, што ён сустрэў гэты дзень у сваёй звычайнай камэры, а не ў ШЫЗА, дзе пабываў перад Новым годам.

У сьнежні сваякі дасылалі Аўтуховічу мэдычную бандэроль, але яе вярнулі, нядаўна сваякі паспрабавалі даслаць новую бандэроль зь лекамі. Па зьвестках ад палітвязьня, у яго ад хваробы суставаў пухнуць ногі, яму патрэбныя спэцыяльныя прэпараты:

https://smarturl.click/baA3v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дырэктар праграмы Каліноўскага ўпершыню расказаў пра напад на сябе ў Варшаве

У прафэсара Яна Маліцкага выявілася сур’ёзная траўма галавы: пералом чэрапа, дзьве гематомы і страсеньне мазгоў. У яго была часткова страчаная памяць, але ўвесь час адбываецца паляпшэньне. Ён расказаў журналістам пра абставіны нападу і пра тое, што думае рабіць цяпер.

https://smarturl.click/ny1JA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нізкая загрузка, страты для рэгіёну. Як працуе Мазырскі НПЗ

«Справа не ва ўрагане ці паломках, проста яны ня бачаць сэнсу нарошчваць ранейшыя аб’ёмы». Што з Мазырскім НПЗ, па якім Лукашэнка быццам прапаноўваў ударыць Зяленскаму. Расказваем, як цяпер працуе гігант беларускай нафтаперапрацоўкі.

https://smarturl.click/M12Xx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На волю выйшла палітзьняволеная настаўніца кітайскай мовы Дар’я Хмяльніцкая

Раней жанчыну асудзілі на 5,5 гадоў пазбаўленьня волі.

Вядома, што Дар’я Хмяльніцкая выйшла з турмы пасьля памілаваньня. Як даведаліся праваабаронцы, Хмяльніцкая выйшла на волю яшчэ 12 сьнежня.

https://smarturl.click/LYZn3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Францыі пачаўся новы суд над экс-прэзыдэнтам Нікаля Сарказі

Палітыка абвінавачваюць у карупцыйнай змове зь лібійскім дыктатарам Муамарам Кадафі ў сярэдзіне 2000-х. Сарказі адпрэчвае ўсе абвінавачваньні.

https://smarturl.click/3kOeV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лепш сьвяткаваць, чым не сьвяткаваць». Як праваслаўныя беларусы замежжа адзначаюць Раство

«Лепш сьвяткаваць, чым не сьвяткаваць. Яшчэ з ХХ стагодзьдзя, калі былі ганеньні на царквы, паміж Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі было такое пагадненьне, што вернікі адной канфэсіі могуць прыходзіць на набажэнствы ў іншую». Распыталі ў вернікаў і сьвятара, як сьвяткаваць праваслаўнае Раство, калі побач няма царквы.

https://smarturl.click/vw4j8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Нямеччыны ацаніла выбарчую кампанію ў Беларусі

«У агульным кантэксьце масавых рэпрэсій правядзеньне ў Беларусі 26 студзеня 2025 году свабодных і сумленных выбараў уяўляецца немагчымым», — заявілі ў МЗС Нямеччыны, ацэньваючы пэрспэктывы нямецка-беларускіх стасункаў у новым годзе.

«У сувязі з гэтым карэнная зьмена абранай разам зь іншымі краінамі — чальцамі ЭЗ лініі ў дачыненьні да Беларусі не праглядаецца і ў новым годзе», — адзначылі ў зьнешнепалітычным ведамстве Нямеччыны.

https://smarturl.click/jkXaY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявіліся фатаздымкі Віктара Бабарыкі з калёніі

Іх апублікаваў блогер Раман Пратасевіч. Былы банкір, які спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2020 году Віктар Бабарыка адбывае тэрмін зьняволеньня ў наваполацкай калёніі. У відэазвароце Бабарыка сказаў, што любіць сваю сям’ю.

Бабарыку зь лютага 2023 году ўтрымлівалі ў рэжыме інкамунікада, бяз сувязі з навакольным сьветам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тысячы іранскіх вайскоўцаў уцяклі з Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Асада — The Wall Street Journal

Большая частка войскаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі накіравалася ў горад Эль-Каім, што ў Іраку. Частка вылецела ў Тэгеран, а члены шыіцкай групоўкі «Хэзбала», прызнанай у ЗША тэрарыстычнай, выехалі ў Лібан.

https://smarturl.click/gpDA4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

106 гадоў таму Менск абвясьцілі сталіцай БССР

8 студзеня 1919 году, праз тыдзень пасьля таго, як бальшавікі ў Смаленску 1 студзеня абвясьцілі пра стварэньне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, Менск быў абвешчаны сталіцай БССР. Як БНР у 1919–1920 гадах ператварыла Менск у сталіцу. ВІДЭА

Пра іншыя памятныя даты 8 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5jwg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Meta спыняе сваю праграму фактчэкінгу і аслабляе правілы мадэрацыі кантэнту ў Facebook і Instagram

Кампанія Meta анансавала зьмены ў падыходзе да фактчэкінгу і мадэрацыі ў Facebook, Instagram і Threads: у прыватнасьці, згортваньне сваёй праграмы праверкі фактаў (замест гэтага Meta плянуе ўвесьці функцыю «Нататкі супольнасьці») і аслабленьне абмежаваньняў на дыскусіі вакол такіх тэмаў, як іміграцыя і гендэрная ідэнтычнасьць:

https://smarturl.click/ql23W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі ў Беларусі палітвязьняў

Амаль палова палітвязьняў, якія заставаліся за кратамі напрыканцы мінулага году, летась за краты і трапілі.


Лічбы, датычныя колькасьці палітвязьняў, якія даюць беларуская праваабарончая супольнасьць і ініцыятыва Dissidentby, раней істотна адрозьніваліся, але апошнім часам адрозьненьні зьменшыліся; таксама яны фіксуюць аднолькавыя тэндэнцыі. Колькі ў Беларусі палітвязьняў, аналізуе Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/jkXmq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна заявіла пра нанясеньне ўдару па камандным пункце расейскага войска на Куршчыне

Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы 7 студзеня нанесьлі «высокадакладны ўдар» па камандным пункце 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ўзброеных сіл Расеі ў раёне населенага пункта Белая ў Курскай вобласьці. Дэталі апэрацыі ў Генштабе Ўкраіны не прыводзяць. У Мінабароны Расеі пакуль не камэнтавалі гэтыя заявы:

https://smarturl.click/gpDjO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскамоўнай «Вікіпэдыі» рэкамэндавалі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь»

Спэцыяльная працоўная група, створаная ў онлайн-энцыкляпэдыі WIkipedia, па выніках аналізу рэкамэндавала перайменаваць расейскамоўны артыкул пад назвай «Белоруссия» ў «Беларусь». Канчатковае рашэньне ў пытаньні прыме Арбітражны камітэт:

https://smarturl.click/1dpQD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнку давялося апраўдвацца. Прызнаньні Зяленскага не спадабаліся афіцыйнаму Менску

«Успаміны Зяленскага пра размову з Лукашэнкам у першыя дні расейскага ўварваньня яўна непрыемныя для апошняга. Найперш, яны сьведчаць пра тое, што Беларусь страціла свой ваенны сувэрэнітэт. Высьвятляецца, што прэзыдэнт РФ, расейскія генэралы не пытаюцца ў Лукашэнкі дазволу на выкарыстаньне беларускай тэрыторыі ў вайне».


Пра тое, ці пытае Пуцін дазволу ў Лукашэнкі наконт разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ядзернай зброі і ракет «Арэшнік», разважае Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/z2oDn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША зафіксавалі першы выпадак сьмерці чалавека ад птушынага грыпу

Пацыент, старэйшы за 65 гадоў, быў шпіталізаваны ў мінулым месяцы зь першым вядомым цяжкім выпадкам птушынага грыпу (H5N1) у краіне.

https://smarturl.click/ppZRb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зноў адказаў Зяленскаму, у тым ліку на ягоны заклік «Жыве Беларусь!»

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заявы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага пра яго і Беларусь сьведчаць аб ягоных намаганьнях уцягнуць краіну ў вайну.

https://smarturl.click/Xy9pW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве падазраюць, што паездкі дэпутата Шаўчэнкі ў Менск маглі фінансаваць ўлады Беларусі

15 лістапада 2024 году кіеўскі суд ухваліў рашэньне аб арышце дэпутата да 11 студзеня 2025 году. Неўзабаве сьледзтва мусіць зьвярнуцца ў суд па падаўжэньне трыманьня Яўгена Шаўчэнкі пад вартай.

https://smarturl.click/ql21O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўночная Карэя заявіла пра пасьпяховыя выпрабаваньні гіпэргукавой ракеты сярэдняй далёкасьці. ФОТА

🇰🇵 У Пхэньяне заяўляюць, што іхная ракета здольная дасягнуць аддаленых цэляў у Ціхім акіяне.

🇰🇷 У Паўднёвай Карэі адзначаюць, што паўночнакарэйская прапаганда можа перабольшваць здольнасьці сваёй зброі.

https://smarturl.click/2qoVm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тыбэце адбыўся землятрус. Загінулі мінімум 53 чалавекі

Многія людзі апынуліся ў пастцы, калі дзясяткі падземных штуршкоў скаланулі рэгіён Заходняга Кітая і мяжу з Нэпалам.

https://smarturl.click/AdVAY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

7 студзеня 1963 году нарадзіўся Мікалай Аўтуховіч, вэтэран афганскай вайны, прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч, палітычны вязень. У ліпені 2006 году нібыта за нясплату падаткаў быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці. У лютым 2009 году зноў затрыманы і ў 2010 годзе асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за знойдзеныя ў яго некалькі паляўнічых патронаў. Зноў затрыманы ў сьнежні 2020 году і ў кастрычніку 2022 году асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня, паводле афіцыйнай фармулёўкі, за кіраўніцтва «тэрарыстычнай групоўкай».

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле Ўжо сёньня:
https://smarturl.click/5OLAB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся за пуск ракет з тэрыторыі Беларусі. Прэс-сакратарка Лукашэнкі адказала, што «нам няма за што выбачацца».

Читать полностью…
Подписаться на канал