Прэсавая сакратарка Лукашэнкі пра заяву Зяленскага: нам няма за што выбачацца
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману заявіў, што ў першыя дні паўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка выбачаўся за ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі.
Натальля Эйсмант, прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, пацьвердзіла, што ў першыя дні расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну адбылася размова з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, але зьняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што ён нібыта прасіў выбачэньня.
https://smarturl.click/ppZX9
«Сацыяльна небясьпечныя экстрэмісты». Як дзяржава цісьне на сваіх апанэнтаў празь дзяцей
«З пратаколаў вынікала, што мы выдатная сям’я з выключна пазытыўнымі характарыстыкамі ад усіх службаў. У хібы запісалі, што дзеці не сябры БРСМ, а ў матывацыйнай частцы — што ў бацькі была адміністрацыйка паводле артыкулу 19.11». Беларусы расказалі, як іхныя сем’і ставілі на ўлік, як быццам яны ў сацыяльна небясьпечным становішчы, і пагражалі забраць дзяцей праз палітыку.
https://smarturl.click/l5jBM
Блінкен: замірэньне ва Ўкраіне дасьць Пуціну час адпачыць, каб зноў атакаваць
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен даў вялікае інтэрвію выданьню The New York Times, у якім, сярод іншага, закрануў пытаньні вайны ва Ўкраіне і магчымасьці яе спыніць.
https://smarturl.click/Q1Gm3
2025-ы — Год беларускай мовы, які не адбыўся
Прапанова абвесьціць 2025 год у Беларусі Годам беларускай мовы, якая летась прагучала ў найбліжэйшым атачэньні Лукашэнкі, у канчатковым выніку не займела ягонай падтрымкі. Чаму так сталася, разважае Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/w9g5v
Экспэрты: украінскія войскі ў часе контранаступу ў Курскай вобласьці змаглі тактычна прасунуцца каля Суджы
Паводле экспэртаў, геалякацыйныя кадры, апублікаваныя 5 студзеня, сьведчаць, што ўкраінскія сілы прасунуліся ў палях на паўднёвы захад і поўдзень ад Бердзіна і ўвайшлі ў паўднёвую частку гэтага населенага пункту.
https://smarturl.click/yqpkk
75 гадоў таму Ватыканскае Радыё пачало перадачы па-беларуску
6 студзеня 1950 году пачалася рэгулярная трансьляцыя праграмаў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкану. Да гэтага спрычыніўся ксёндз Пётра Татарыновіч, прыхільнік беларусізацыі Касьцёлу на радзіме. Перадачы па-беларуску зьявіліся на 19-ы год існаваньня радыё, першая праграма якога выйшла ў этэр 12 лютага 1931 году. Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё працуе і сёньня, агулам жа радыё мае 43 моўныя вэрсіі.
Больш падзей гэтага дня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5VLe
Памежнікі Латвіі летась «зь меркаваньняў бясьпекі» не пусьцілі ў краіну 137 беларусаў
Агулам за год ва ўезьдзе адмовілі 1269 грамадзянам трэціх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз і Эўрапейскую эканамічную зону. Але былі і грамадзяне ЭЗ, каго не пусьцілі ў Латвію.
https://smarturl.click/RA4el
У Армэніі арыштавалі генэрала за «халатнасьць» у час вайны ў Нагорным Карабаху
Паводле праваахоўнікаў, афіцэр, які зьяўляўся падчас ваеннага становішча 2020 году камандзірам паўднёвай групоўкай войскаў, праявіў халатнае стаўленьне да выкананьня службовых абавязкаў, не стварыў пункту кіраваньня войскамі паўднёвай групоўкі з усімі яе элемэнтамі, непаўнавартасна ўдзельнічаў у вядзеньні баявых дзеяньняў, ажыцьцявіў шэраг захадаў, якія па неасьцярожнасьці пацягнулі цяжкія наступствы.
https://smarturl.click/VDoR4
У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў
Сьнегапад і галалёдзіца ўнесьлі вялікія карэктывы ў працу дзясяткаў аэрапортаў па ўсёй краіне.
https://smarturl.click/67bWY
Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%
Пракуратура Гайнаўскага павету летась перадала ў суд 82 крымінальныя справы, якія «скончыліся альбо абвінавачваньнем, альбо хадайніцтвам аб вынясеньні прысуду без правядзеньня слуханьняў».
https://smarturl.click/9zEoG
Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
Гісторыя грошай у Вялікім Княстве Літоўскім, якую вывучае дапаможная гістарычная дысцыпліна нумізматыка, такая багатая і разнастайная, што можна зрабіць дзясятак тэстаў і ўсё роўна не ахапіць яе цалкам. Вось адзін з варыянтаў. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/W3OD4
«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры
Літаратурная крытыка — жанр, які практычна зьнік зь беларускіх выданьняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не зьявіліся. Выключэньнем стала зьяўленьне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.
Пагаварылі зь ёй пра любоў да беларускіх кніг і жаданьне заахвоціць да іх чытачоў, страту адчуваньня літаратурнага працэсу ўнутры Беларусі і шляхі кніжных навінак па абодва бакі мяжы, самацэнзуру літаратараў, а таксама пра фаварытаў мінулага году.
https://smarturl.click/RA4L8
Падзеі ў Беларусі 4 студзеня, а таксама цікавае для чытаньня
▪️Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады
▪️«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...» Бацька Канапацкай пра выбары
▪️Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі
▪️Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі
▪️Апошнія выбары дыктатара. Чаму чарговая «пераканаўчая перамога» можа стаць прадвесьнікам хуткага канца тыраніі
▪️Запытайся ў Дубаўца. Пра расейскую мову, флэшмоб «надо» і лёс прыхільнікаў Лукашэнкі пасьля яго сыходу
Аэрапорт «Менск» пахваліўся новымі авіярэйсамі 2024 году
Акрамя гэтага — сэртыфікатам «Халяль» і крамай мэрча «Першы».
https://smarturl.click/AdVE0
Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі
На наступны дзень пасьля перамогі над камандай Лукашэнкі трэнэр даведаўся пра сваё звальненьне.
https://smarturl.click/71WM7
Фота: БЕЛТА
Ільхам Аліеў запатрабаваў ад Расеі пакараньня вінаватых у авіякатастрофе самалёта азэрбайджанскіх авіяліній
«Магу з упэўненасьцю сказаць, што віна за тое, што азэрбайджанскія грамадзяне загінулі ў катастрофе ў казаскім Актаў, ляжыць на прадстаўніках Расеі... І мы патрабуем справядлівасьці, мы патрабуем пакараньня вінаватых, мы патрабуем поўнай празрыстасьці і чалавечых паводзін».
Пра гэта кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў сказаў на сустрэчы з членамі сем’яў загінулага ў авіякатастрофе экіпажу і бортправаднікамі, якія выжылі.
https://smarturl.click/jkXOy
На Запароскай АЭС чулі выбухі. У Расеі заявілі, што зьбілі ўкраінскі дрон над станцыяй
Паводле прадстаўнікоў місіі МАГАТЭ, «інтэнсіўнасьць ваенных дзеяньняў у раёне найбуйнейшай у Эўропе АЭС вырасла».
https://smarturl.click/9zEjv
Амэрыканскае выданьне вызначыла падзеі, якія могуць паўплываць на сьвет. Сярод іх — адхіленьне Лукашэнкі
Амэрыканскае выданьне Politico уключыла адхіленьне ад улады Аляксандра Лукашэнкі ў пералік падзей, якія ў 2025 годзе могуць выклікаць непрагназаваныя наступствы ў сьвеце.
https://smarturl.click/z2o6o
Тэлеканал «Белсат» пакінуў вядоўца Сяргей Падсасонны, які працаваў на ім 17 гадоў
Журналіст адзначыў, што ня можа заставацца на канале пасьля «публічных і непублічных прыніжэньняў у бок Ігара Кулея». Менавіта зь ім яны прыдумалі раней аўтарскую праграму «Тыдзень» на канале.
https://smarturl.click/LYZGX
«Вясна» падвяла вынікі адміністрацыйнага перасьледу ў 2024 годзе: больш за 5800 асуджаных
Паводле высноваў праваабаронцаў, мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два. Самай «рэпрэсіўнай» часткай Беларусі застаецца Менск і Менская вобласьць.
https://smarturl.click/aJmzq
У першыя дні паўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну Лукашэнка выбачыўся за пуск ракет з тэрыторыі Беларусі, заявіў Уладзімер Зяленскі ў інтэрвію амэрканскаму падкастэру Лэксу Фрыдману.
Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што адказаў Лукашэнку, назваўшы яго «такім жа забойцам, як і Пуцін».
Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што «няможна ваяваць з расейцамі» і, па словах Зяленскага, нават прапанаваў нанесьці ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе, які «шмат што для яго значыць».
Гаворка нібыта ішла пра Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Асноўныя навіны і публікацыі за 5 студзеня:
📚 «У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры
🪙 Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
🇵🇱 Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%
🇩🇪 У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў
🇺🇦 Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі
🥬 7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе
Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі
Пра маланкавы наступ паведаміў кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяньня дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Каваленка, які ў сваім твітэры 5 студзеня напісаў, што расейскія войскі ў Курску «былі нечакана атакаваныя ў некалькіх кірунках».
https://smarturl.click/mpwBn
7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе
Мэдыцына і навука пра чалавека ўвесь час мяняюцца, у сьвеце робяцца новыя адкрыцьці, лекары ўсё лепш і лепш разумеюць цела чалавека і яго фізіялёгію.
Вось сем парадаў аб здаровым харчаваньні, якія апублікавала журналістка The New York Times Эліс Кэлаган, якая спэцыялізуецца на здаровым ладзе жыцьця і дыеталёгіі. Высновы журналісткі грунтуюцца на навуковых публікацыях апошняга году.
https://smarturl.click/1dpdW
Арына Сабаленка перамагла ў прэстыжным турніры ў Брысбэне
Першая ракетка сьвету беларуска Арына Сабаленка ў трох сэтах перагуляла Паліну Кудэрметаву з Расеі, якая займае 107-ы радок усясьветнага рэйтынгу — 4:6, 6:3, 6:2.
Такім чынам, Сабаленка здабыла перамогу на першым турніры 2025 году.
Праз тыдзень пачынаецца Australian Open — адзін з турніраў «Вялікага шлему», найбольш прэстыжных у тэнісным сьвеце. Беларуска на ім будзе бараніць свой тытул.
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Беларусі ідзе «пяцігодка якасьці», але ніякага паляпшэньня ні ў чым не відаць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Пасьля 2020 году ў кадравай палітыцы рэжыму паміж дасьведчанасьцю і ляяльнасьцю стаўка робіцца выключна на ляяльнасьць. І пачынаецца заняпад ва ўсіх галінах дзейнасьці. У турмах сядзяць найлепшыя спэцыялісты, на волі — росквіт карупцыі, а ў прэзыдэнта-аграрыя многімі тысячамі дохнуць каровы і бульба не ўрадзіла. Тым часам 2025-ы абвешчаны годам добраўпарадкаваньня, то бок годам «прыборкі ў хаце», што звычайна мусіць рабіцца штодня і не выстаўляцца як нейкае выключна важнае мерапрыемства.
5 студзеня 1104 году нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая
Эўфрасіньня Полацкая— полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі.
Эўфрасіньня Полацкая спрыяла ўзьвядзеньню храмаў, замовіла дойліду Яну збудаваць царкву Сьвятога Спаса, а Лазару Богшу — шасьціканцовы крыж.
Пра іншыя падзеі ў гісторыі з датай 5 студзеня - у публікацыі Ужо сёньня.
https://smarturl.click/dpQ66
Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі
«Мы ня спынім патрабаваць поўнай адказнасьці».
https://smarturl.click/RA4Ll
«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...»
Бацька Ганны Канапацкай расказаў тэлеграм-каналу «Кулуары», што думае пра выбары.
https://smarturl.click/Eenm0
Прэм’ер-міністар Грэнляндыі заявіў аб жаданьні незалежнасьці ад Даніі
«Гісторыя і сучасныя ўмовы паказалі, што наша супрацоўніцтва з Каралеўствам Данія не прывяло да стварэньня поўнай роўнасьці».
https://smarturl.click/ppMQ6